Прэс-рэлiз «Месяц фатаграфіі ў Мінску»



Дата канвертавання02.07.2016
Памер40.39 Kb.


ПРЭС-РЭЛIЗ

«Месяц фатаграфіі ў Мінску»
Напрыканцы верасня 2014 года ў беларускай сталіцы пачынаецца «Месяц фатаграфіі ў Мінску», які прадстаўляе шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. Арганізатары фестывалю хочуць паказаць, што культурнае асяроддзе Беларусі адкрытае для супрацоўніцтва  з суседзямі, што беларусам таксама цікавыя фатаграфічныя падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне, у тым ліку прысвечаныя нашай краіне, і адна з задачаў фестывалю — зрабіць іх больш даступнымі для беларускага гледача.

У межах фестывалю пройдзе 12 выставаў, 4 лекцыi i 2 прэзентацыi кнiг. Акрамя таго, будзе прысуджана фотапрэмiя «PRAFOTA» за лепшы дакументальны і арт-праект.



Расійская фатаграфія будзе прадстаўлена выставай «Ня[свое]часовае» фонда «ФотаДэпартамент». У супрацы з інстытутам IFA Інстытут Гётэ ў Мінску арганізуе выставу класіка нямецкай фатаграфіі Арна Фішэра. Латышская фатаграфія будзе паказаная на выставе Sense of Place. Latvian Contemporary Photography, таксама ў фармаце асобнай экспазіцыі будуць прадстаўлены працы выпускнікоў Майстэрні фатаграфічнага апавядання Акадэміі мастацтваў Варшавы. Пройдзе выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу FotoEvidence 2013. Фотапраект Tulips, зняты ў Беларусі й прысвечаны яе афіцыйным святам, прэзентуе знаны літоўска-амерыканскі фатограф Эндру Мікшыс.
У рамках фестывалю таксама адбудуцца паказы слайд-шоў фіналістаў і пераможцаў трох міжнародных конкурсаў: Grand Prix 2014 фотафестывалю ў Лодзі (Польшча), Prix Voies Off 2014 фотафестывалю Voies Off у А́рлі (Францыя) і World Press Photo Multimedia 2014. Таксама арганізуецца паказ мультымедыя-прац «Рулет».
З другога боку, «Месяц фатаграфіі ў Мінску» імкнецца зрабіць заўважнай творчасць беларускіх аўтараў праз знаёмства шырокай публікі як з працамі тых, каго сёння называюць класікамі беларускай фатаграфіі, так і з праектамі, выкананымі маладымі аўтарамі.

Падчас правядзення фестывалю па Мінску будзе курсіраваць трамвай з выставай фатаграфій Дзмітрыя і Сяргея Брушко як рэканструкцыя выставы Сяргея Брушко 1987 года. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў творчы саюз «Фотамастацтва» правядзе выставу прац удзельнікаў згуртавання.

Беларуская фатаграфія таксама будзе прадстаўлена творчасцю легендарнай арт-групы «Беларускі клімат» — «унікальнай сінтэтычнай з’явай у культуры горада», пік актыўнасці якой прыпадае на канец 1980-х — пачатак 1990-х. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва пройдуць персанальныя выставы маладых беларускіх фатографаў: Аляксандра Веледзімовіча, Віктара Гіліцкага і Аляксея Шлыка. Тэма Белавежскай пушчы будзе па-новаму паказана ў візуальным даследаванні тандэма Аляксея Шлыка і Міхаіла Лешчанкі — фотапраекце «Сонны лес».

«Месяц фатаграфіі ў Мінску» таксама ўлучае ў сябе адукацыйны аспект. На платформе разнастайных інстытуцый пройдуць лекцыі польскага фатографа, пераможцы WPPh Мацэка Набрдаліка, нямецкага куратара Матыяса Флюге, Надзеі Шараметавай з фонда «ФотаДэпартамент» і беларускай даследчыцы Надзеі Саўчанка. Доўгачаканай падзеяй стане лекцыя славутага англійскага фатографа і фотажурналіста Марціна Пара.


Практычным вынікам «Месяца фатаграфіі ў Мінску» стане друкаваны каталог з апісаннямі праведзеных мерапрыемстваў і фатаграфій, прадстаўленых на выставах, а таксама ўручэнне прэміі (http://mfm.by/award/) найлепшаму дакументальнаму і арт-фотапраекту. Каталог дасць даследчыкам мажлівасць акумуляваць падзеі фестывалю, гаварыць пра тое, чым яны ёсць не толькі з пазіцыі сённяшняга дня, але і з прыцэлам на будучыню, уздымаць пытанні, абмяркоўваць і дакументаваць, сістэматызаваць і рабіць Беларусь больш праяўленай для нас саміх і відочнай для іншых.

Адна з асаблівасцяў «Месяца фатаграфіі ў Мінску» — тое, што ў ім бярэ ўдзел вялікая колькасць інстытуцый: выставы праходзяць як у дзяржаўных галерэях, так і ў прыватных арт-прасторах, а таксама на базе еўрапейскіх інстытутаў, якія маюць свае прадстаўніцтвы ў Мінску. Тым самым фестываль не толькі дэманструе вострую неабходнасць у наяўнасці ў горадзе афіцыйнай пляцоўкі, якая была б наўпрост прысвечана фатаграфіі, але і спрабуе згуртаваць звычайна раз’яднанае беларускае творчае фотаасяроддзе. Яго арганізатары паказваюць беларускім гледачам і замежным гасцям, што фатаграфія як сродак творчага дыялогу з навакольным светам можа быць самай рознай, на гэтым полі могуць нароўні дзейнічаць гульцы самаго рознага ўзроўню з самымі рознымі задачамі ды мэтамі.

Каманда «Месяца фатаграфіі ў Мінску» мае жаданне арганізаваць у Беларусі штогадовае, сапраўды разнапланавае і сур’ёзнае мерапрыемства пра фатаграфію ў яе сучасным разуменні і з штораз шырэйшым маштабам краін-удзельніц. Гэтай падзеяй арганізатары фестывалю хацелі б прыцягнуць увагу ўсясветнай супольнасці, прадстаўленай зацікаўленымі гледачамі, пашанотнымі лектарамі і фатографамі-практыкамі.



Сачыце за падзеямi «Месяца фатаграфіі ў Мінску»:
http://mfm.by/
https://www.facebook.com/mfm.by
https://vk.com/minsk_photo_month

Партнёры Месяца фатаграфіі ў Мінску:

Гёте Iнстытут у Мiнску

Iнстытут Польскi ў Мiнску

TUT.BY


Unistar

Фотапартал Znyata

Прастора ЦЭХ

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Беларускае грамацкае аб’ яднанне «Фотамастацтва»

Галерэя сучаснага мастацтва «У нескладовае»

Цэнтр сучасных мастацтв

Лофт-праект «Балкі»



____________________________________________________________________________________Па дадатковых пытаннях звяртайцеся:
photographyminsk@gmail.com
+375 29 9632192
Вольга Мжэльская, рr-менеджэр «Месяца фатаграфіі ў Мінску» ola.mzhe@gmail.com

: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка