Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна «Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць» 22 снежня ў 19-00 у кнігарні



Дата канвертавання05.01.2017
Памер17.26 Kb.
Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна «Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць»
22 снежня ў 19-00 у кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускага пераклада кнігі Андрэй Масквіна «Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць», якая выйшла ў выдавецтве «ЛогвінаЎ». Прэзентацыя адбудзецца з удзелам аўтара.
Кніга прысвечаная станаўленню беларускага прафесійнага тэатра ў 1920-я гады, а таксама паказвае працэс рэпрэсій у 1930-я, ахвярамі якіх стала вялікая колькасць дзеячоў беларускага тэатра.
Таня Арцімовіч, рэдактарка кнігі:

«Кніга Андрэя Масквіна ‘Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць’ для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім не проста здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. У кнізе ўпершыню паўстае шмат імёнаў і падзей, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю. Гэта той тэатр — па-сапраўднаму сучасны, авангардны і жывы, — які мог бы адбыцца, але трапіў пад нож рэпрэсіўнай машыны, маштаб дзейнасці якой для нашай культуры стаўся катастрафічным. Але памяць магчыма адрадзіць. Дзякуючы кнізе мы можам успомніць і вярнуць у гісторыю імёны людзей, чыімі намаганнямі фармавалася нашая культурная ідэнтычнасць, і з упэўненасцю сказаць: гэтыя высілкі не былі дарэмнымі».


Пераклад Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч, рэдактаркі Таня Арцімовіч і Алена Мальчэўская, карэктура Ліда Наліўка, дызайн Кацярына Пікярэня, вёрстка Мак Разанаў.
Пра аўтара

Андрэй Масквін, доктар філалагічных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта. Супрацоўнік Кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Katedra Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej). Выпускнік Кафедры славянскай філалогіі МДУ (1986). Выкладаў ва ўніверсітэтах Расіі (Краснаярск, Санкт-Пецярбург), Чэхіі (Пльзень) ды Італіі (Бэргама). Аўтар шматлікіх публікацый па пытаннях мастацтва, тэатру і кіно. Займаецца праблемамі славянскай драматургіі і тэатру. Папулярызуе беларускую драматургію за мяжой (у прыватнасці ў Польшчы). Жыве ў Варшаве.


Набыць кнігу можна ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а), а таксама ў іншых кнігарнях Мінска.
Выданне рэалізаванае ў межах адукацыйнага праекта Платформы перфарматыўных практык «зЕрне».
Падзея на FB https://www.facebook.com/events/604922389702860/.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка