Прэзідыум бераставіцкага раëннага савета дэпутатаў бераставіцкі раëнны выканаўчы камітэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер34.46 Kb.


ПРЭЗІДЫУМ БЕРАСТАВІЦКАГА РАËННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

БЕРАСТАВІЦКІ РАËННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Рашэнне
3 студзеня 2013 г. № 132/3

г.п. В.Бераставiца


Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай і Граматай Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта
Прэзiдыум Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкi раëнны выканаўчы камiтэт РАШЫЛI:

  1. Узнагародзiць:

    1. Ганаровай граматай Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта:

Кудзелю Аляксандра Аляксандравіча, кіраўніка аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” у г.п. Бераставіца, за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у арганізацыю развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы на тэрыторыі Бераставіцкага раёна;

Прымачэнку Мікалая Іванавіча, першага намесніка старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Алекшыцы”, за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне Бераставіцкага раёна і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;

Салавей Святлану Міхайлаўну, вядучага эканаміста аддзела статыстыкі па Бераставіцкаму раёну Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнай статыстыкі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;

Шляхотку Аляксандра Сяргеевіча, намесніка начальніка аддзела па дзяржаўнай сістэме прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём выратавальніка;



    1. Граматай Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта:

Баярчука Мікалая Іванавіча, намесніка начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,

Зарэцкага Аляксандра Уладзіміравіча, старшага вадзіцеля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,

за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём выратавальніка;

Літвін Тамару Мікалаеўну, вядучага спецыяліста па ахове працы Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, за шматгадовую добрасумленную працу ў спажывецкай кааперацыі Бераставіцкага раёна і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння.

2. Бераставіцкаму раённаму выканаўчаму камітэту за кошт сродкаў раённага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты ў каштарысе расходаў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта на 2013 год, выплаціць грашовыя сродкі для матэрыяльнай зацікаўленасці ўзнагароджаных.

3. Вызваліць ад аплаты падаходнага падатку з фізічных асоб:

Баярчука Мікалая Іванавіча, намесніка начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,

Зарэцкага Аляксандра Уладзіміравіча, старшага вадзіцеля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,

Літвін Тамару Мікалаеўну, вядучага спецыяліста па ахове працы Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства,

Прымачэнку Мікалая Іванавіча, першага намесніка старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Алекшыцы”,

Салавей Святлану Міхайлаўну, вядучага эканаміста аддзела статыстыкі па Бераставіцкаму раёну Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці,

Шляхотку Аляксандра Сяргеевіча, намесніка начальніка аддзела па дзяржаўнай сістэме прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,



на падставе падпункта 1.19 пункта 1 артыкула 163 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 4, 2/1623).


Старшыня Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў

Старшыня Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта

М.В.Пісарык

А.С.Кулісевіч



: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка