Прэзідыум бераставіцкага раëннага савета дэпутатаў



Дата канвертавання30.06.2016
Памер35.29 Kb.


ПРЭЗІДЫУМ БЕРАСТАВІЦКАГА РАËННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

БЕРАСТАВІЦКІ РАËННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Рашэнне
6 снежня 2011 г. № 86/600

г.п. В.Бераставiца


Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай, Граматай Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта
Прэзiдыум Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкi раëнны выканаўчы камiтэт РАШЫЛI:

  1. Узнагародзiць:

    1. Ганаровай граматай Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта:

Анішчык Ганну Паўлаўну, галоўнага заатэхніка філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” аграфірма “Стары Дворац”, за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі са святкаваннем Дня энергетыка;

Васільчык Яўгенію Сяргееўну, загадчыка аптэкі № 39 вёскі Алекшыцы цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Бераставіцкага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя”, за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у медыцынскае забеспячэнне насельніцтва і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння;

Перабоеву Ніну Міхайлаўну, загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Бераставіцкага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя”, за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у медыцынскае забеспячэнне насельніцтва і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;

Сухадольскага Міхаіла Віктаравіча, вядучага спецыяліста прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Бераставіцкаму раёну, за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у сістэму страхавання Бераставіцкага раёна;



    1. Граматай Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў i Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта:

Гарнастаева Аляксандра Мікалаевіча, начальніка Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, за добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці па прафілактыцы пажараў і надзвычайных сітуацый;

Гішмана Сяргея Уладзіміравіча, ваеннага камісара Бераставіцкага раённага ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці, за высокі прафесіяналізм, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў;

Клімуць Алену Міхайлаўну, начальніка Бераставіцкага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы сацыяльнай абароны і ў сувязі з прафесіянальным святам – Днём работніка сацыяльнай абароны;

Лагун Зою Іосіфаўну, бухгалтара Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі раёна і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;

Мікульчык Наталлю Генадзьеўну, начальніка аддзела статыстыкі па Бераставіцкаму раёну галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, за шматагадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння;

Мелянца Вячаслава Міхайлавіча, жывёлавода фермы “Ліпкі” філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” аграфірма “Стары Дворац”, за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі са святкаваннем Дня энергетыка.

2. Бераставіцкаму раённаму выканаўчаму камітэту за кошт сродкаў раённага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты ў каштарысе расходаў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта на 2011 год, выплаціць грашовыя сродкі для матэрыяльнай зацікаўленасці ўзнагароджаных.

3. Вызваліць ад аплаты падаходнага падатку з фізічных асоб:

Васільчык Яўгенію Сяргееўну, загадчыка аптэкі № 39 вёскі Алекшыцы цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Бераставіцкага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя”,

Клімуць Алену Міхайлаўну, начальніка Бераставіцкага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь,

Лагун Зою Іосіфаўну, бухгалтара Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства,

Мікульчык Наталлю Генадзьеўну, начальніка аддзела статыстыкі па Бераставіцкаму раёну галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці,

Перабоеву Ніну Міхайлаўну, загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Бераставіцкага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” на падставе артыкула 163 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


Старшыня Бераставiцкага раëннага Савета дэпутатаў

Старшыня Бераставiцкага раëннага выканаўчага камiтэта

М.В.Пісарык


А.С.Кулісевіч





: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка