Прэзідыум раённага савета дэпутатаў шчучынскі раённы выканаўчы камітэт



Дата канвертавання16.05.2016
Памер19.54 Kb.
ПРЭЗІДЫУМ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

ШЧУЧЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ


РАШЭННЕ
28 верасня 2010 г. № 13/782
Аб стварэнні Шчучынскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Разгледзеўшы пратаколы раённых кіруючых органаў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Шчучынскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на падставе артыкулаў 24, 27, 34, 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў і Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) ВЫРАШЫЛІ:

Стварыць Шчучынскую раённую выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (месца знаходжання камісіі – горад Шчучын, плошча Свабоды, 11, адміністрацыйнае памяшканне райвыканкама, 3 паверх, кабінет №49, тэлефон 28960) у колькасці трынаццаці чалавек у наступным складзе:

Асцюкевіч Адольф Адольфавіч, вылучаны заявай выбаршчыкаў;

Бакун Валянціна Іосіфаўна, вылучана заявай выбаршчыкаў;

Валошык Вольга Міхайлаўна, вылучана заявай выбаршчыкаў;

Варановіч Антон Станіслававіч, вылучаны заявай выбаршчыкаў;

Глотава Тамара Уладзіміраўна, вылучана пленумам Шчучынскага раённага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і заявай выбаршчыкаў;

Жукоўская Марыя Аляксееўна, вылучана Шчучынскім раённым камітэтам Камуністычнай партыі Беларусі і заявай выбаршчыкаў;

Жукоўскі Васілій Сяргеевіч, вылучаны заявай выбаршчыкаў;

Іваноўская Людміла Мікалаеўна, вылучана праўленнем Шчучынскага раённага Савета жанчын грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і заявай выбаршчыкаў;

Красько Павел Сяргеевіч, вылучаны заявай выбаршчыкаў;

Лісай Анастасія Іванаўна, вылучана пленумам Шчучынскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і заявай выбаршчыкаў;

Мінькоў Андрэй Уладзіміравіч, вылучаны пленумам Савета Шчучынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і заявай выбаршчыкаў;

Серахан Лілія Генрыхаўна, вылучана пленумам Шчучынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і заявай выбаршчыкаў;

Урбановіч Сяргей Сяргеевіч, вылучаны заявай выбаршчыкаў.
Старшыня Шчучынскага Намеснік старшыні Шчучынскага

раённага выканаўчага раённага Савета дэпутатаў

камітэта
С.І.Ушкевіч Г.Ф. Шандроха

Кіраўнік спраў Шчучынскага

раённага выканаўчага

камітэта



Ю.Т.Пашук
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка