Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага Райко Даніл Мікалаевіч, настаўнік гісторыі дуа «Гімназія №4, г. Гродна»



старонка5/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5
§ 27


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Літаратура і мастацтва

Ці можна лічыць культуру прывілеяваных слаёў грамадства ў XVIII ст. беларускай?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Асветніцтва прывяло да замацавання ў літаратуры, адукацыі польскай мовы замест лацінскай. Так Асветніцтва абудзіла нацыянальнае пачуццё палякаў. У тэатрах ставіліся французскія, італьянскія оперы і балеты.

Ці можна такую культуру лічыць беларускай? Такая мэта ўрока патрабуе адказу на пытанне: чаму так здарылася ў гісторыі Беларусі? Чаму Асветніцтва абудзіла нацыянальнае пачуццё палякаў, а не беларусаў?




Заключэнне
У прапанаваным метадычным дапаможніку абагульняецца і сістэмна падаецца вопыт аўтара выкладання гісторыі Беларусі ў VIII класе. Асновай дыдактыкі з’яўляецца пастаноўка глабальнай мэты курса, якая задае вектар мэтапалагання на ўроках. Глабальная мэта ўяўляе сабой вылучэнне асноўнай з’явы для сусветнай супольнасці XVI – XVIII ст. і грунтоўны шматбаковы яе разгляд ад урока да ўрока.

Мэта курса адпавядае прынцыпам як фармацыйнага, так і цывілізацыйнага падыходу да выкладання гісторыі. З пазіцыі фармацыйнага падыходу пастаўленая мэта дазваляе вывучаць сацыяльна-эканамічныя працэсы ў свеце і на беларускіх землях як цэласную з’яву, аб’яднаную агульным стымулам: ці фарміраваннем капіталістычных адносін (Заходняя Еўропа), ці ўплывам капіталізму на этапе фармавання. Цывілізацыйны падыход – а яму ў дадзенай методыцы надаецца галоўнае месца – дазваляе разглядаць капіталізм як сацыяльна-культурную, а не толькі сацыяльна-эканамічную з’яву, якая ўзнікла толькі ў Заходняй Еўропе. Астатнія цывілізацыі, у тым ліку і ўсходнеславянская (і прадмет нашага вывучэння – Беларусь) адчувалі пэўны ўплыў заходнееўрапейскага капіталізму і рэагавалі на яго «выклікі» пэўным чынам, згодна сваім сацыяльна-культурным асаблівасцям.

Для разумення таго факта, што капіталізм – з’ява ўласна заходнееўропейская ў XVI-XVIII ст., уводзіцца паняцце «прычынныя фактары» сацыяльнага развіцця. Фактарны аналіз, выкарыстанне якога папярэджвае пастаноўку глабальнай мэты, дазваляе паказаць, што кожная цывілізацыя і кожны народ развіваецца ў пэўных умовах пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных прычын, якія задаюць асаблівасці дзейнасці людзей гэтай цывілізацыі. Менавіта людзі, а не ўмовы і прычыны з’яўляюцца сапраўднымі творцамі цывілізацыйна-культурнага працэсу. Прычыны і ўмовы – гэта рамкі творчых памкненняў людзей. Яны паказваюць, што магчыма, а што з’яўляецца хімерай для дадзенага грамадства. Прычыны і ўмовы – гэта і пэўны выклік грамадству: калі яго правільна інтэрпрэтуюць гістарычныя суб’екты, тады грамадства развіваецца прагрэсіўна, калі «выклікі» застаюцца для грамадства не зразумелымі, тады яно паступова гіне. У гэтым праяўляецца суб’ектывізм чалавека як галоўнага творцы гісторыі. Разам з тым гэта дае магчымасць зразумець, што Захад пачынае кіраваць сусветнай гісторыяй не таму, што яго гістарычныя суб’екты маюць нейкія экстраардынарныя якасці, а таму, што ў XVI – XVIII ст. складваюцца ўмовы і прычыны для лідэрства заходняй цывілізацыі.

Беларусы не лепшыя і не горшыя, чым заходнееўрапейцы: яны ішныя, таму, што ўмовы і прычыны іх развіцця былі іншымі. Праблема і гістарычная трагедыя грамадства Вялікага Княства Літоўскага і затым Рэчы Паспалітай у тым, што яно не змагло своечасова зразумець умовы і прычыны свайго развіцця.

Фактарны аналіз (падыход), пастаноўка глабальнай мэты дазволілі выкарыстоўваць прыёмы мыслення, дзякуючы якім можна мадэліраваць гістарычныя сітуацыі і шукаць аптымальны варыянт развіцця для грамадства, раскрыць магчымы катастрафічны варыянт і паказаць пазітыў у гістарычнай рэальнасці, параўнаць з’явы ў прасторы і часе, выявіць іх заканамернасці, падабенства і адрозненні. Можна шукаць той варыянт, які не магчымы і паказаць, што спробы яго рэалізацыя – хімера, а спроба зацвердзіць хімеру азначае крок назад.

Прапанаваныя прыёмы мысленчай дзейнасці не адмяняюць традыцыйны ўрок. Яны яго дапаўняюць. Вучні разглядаюць матэрыял урока як эксперыментальны матэрыял для розных інтэлектуальных вынаходніцтваў. Вучні мадэліруюць тое, што было, пазнаюць мадэлі, суадносяць іх з рэальнасцю, асвойваючы яе.

Прапанаваны падыход да навучання дае магчымасць у IX класе апірацца на сістэмнае бачанне матэрыялу вучнямі і на засвоеныя імі прыёмы мыслення. Гісторыя становіцца цікавай для вучня, таму што яе можна «рабіць» самому.

У IX класе ставяца такія магістральныя мэты: чаму ў Заходняй Еўропе стала магчыма індустрыяльнае грамадства, і якія змены адбываюцца ў індустрыяльным (мадэрнізаваным) грамадстве Еўропы; як мадэрнізацыя Еўропы ўздзейнічае на грамадствы традыцыйнага ўкладу. Пры вывучэнні гісторыі Беларусі мэта такая: як мадэрнізацыя Заходняй Еўропы ўплывала на гістарычны працэс на тэрыторыі Беларусі.

Прапанаваны метадычны дапаможнік падрабязна апісвае прыёмы мысленчай дзейнасці на кожным уроку, таму пры пэўнай практыцы любы настаўнік можа выкарыстоўваць дадзены метадычны дапаможнік.

Хочацца спадзявацца, што пошукі аўтара стануць не толькі сродкам прафесійнага росту настаўнікаў гісторыі, але і прывядуць да пэўных светапоглядных змен. Нам важна, каб вучні верылі ў сваю Радзіму, каб разумелі, чаму яна не Захад, а менавіта Белая Русь, каб яны заставаліся суб’ектамі сваёй гісторыі, разумеючы ўсе памылкі і перамогі сваіх продкаў, а таксама наяўныя ўмовы і прычыны сацыяльна-культурнага развіцця Беларусі. Давайце адкажам на пытанне: хто мы, кім мы адназначна не з’яўляемся і як і з кім нам будаваць нашу будучыню?



Спіс выкарыстанай літаратуры


  1. Белазаровіч, В.А. Гісторыя Беларусі, другая палова XVI – канец XVIII ст.: вучэбны дапаможнік для 8-га калса агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / В.А. Белазаровіч, І.П. Крэнь, Н.М. Ганушчанка. – Мінск: Выдаведскі цэнтр БДУ. – 2010. – 191 с.

  2. Бестужев-Лада, И.В. Ретроальтернативистика в философии истории / , И.В. Бестужев-Лада – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://alternativa.lib.ru/ah/subject/index20223card22137.htm. - Дата доступа: 10.08.2011.

  3. Бокль, Г.Т. История цивилизаций. История цивилизации в Англии в 2 т. / Г.Т. Бокль. – Москва: Мысль, 2000. – 461 с.

  4. Бродель, Ф. Что такое Франция? / Ф. Бродель. http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/braud/03.php - Дата доступа: 08.08.2010.

  5. Бродель Ф. Средиземное море и средиземноморский мир в эпоху Филиппа II: В 3 ч. Ч. 1: Роль среды / Ф. Бродель / Пер. с фр. М. А. Юсима. – Москва: Языки славянской культуры, 2002. – 496 с.

  6. Ваджра, А. Путь зла. Запад: матрица глобальной гегемонии / А. Ваджра. – Москва: АСТ: Астрель, 2007. – 542 с.

  7. Всемирная история: в 24 т. Т. 9. Начало возрождения. – Минск, Литература. – 1997. – 597 с.

  8. Гольц, Г.А. Культура и экономика: поиски взаимодействия / Г.А. Гольц // Общественные науки и современность. – 2000. - № 1. – с.23-35.

  9. Данилевский, Н.Я. Россия и Европа: взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому / Н.Я. Данилевский, - Москва: Книга, 1991. – 574 с.

  10. Дугин, А.Г. Философия войны / А.Г. Дугин. – Москва, Яуза, Эксмо. – 2004. – 256 с.

  11. Дугин, А.Г. Философия политики / А.Г. Дугин. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://arcto.ru/modules.php?name=News&file=article&sid=1196 – Дата доступа: 25.06.2010.

  12. Дугин, А.Г. Экономика – геополитика / А.Г. Дугин – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://arcto.ru/modules.php?name=News&file=article&sid=974 – Дата доступа: 25.06.2010.

  13. Кирвель, Ч.С. Природные факторы социальной эволюции / Ч.С. Кирвель // Веснік ГрДУ імя Я. Купалы. Серыя 1. – 2005. – № 2. – С. 46-70.

  14. Кириенко, В.В. Менталитет современных белорусов: монография / В.В. Кириенко. – 2-е изд., стер. – Гомель: ГГТУ им. П.О. Сухого. – 2005. – 225 с.

  15. Кова­лев, A.M. Еще раз о формационном и цивилизационном подходах / А.М. Ковалев // Общественные науки и современность. – 1996. – № 1. – С. 97-104.

  16. Коротаев, А., Крадин, Н., Лынша, В. Альтернативы социальной эволюции / А. Коротаев, Н. Крадин, В. Лынша // Альтернативные пути к цивилизации: Кол.монография / Под ред. Н.Н. Крадина, А.В. Коротаева, Д.М. Бондаренко, В.А. Лынши. — Москва: Логос, 2000. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа. - http://www.archipelag.ru/geoculture/concept/princips/alternative/ - Дата доступа: 08.02.08.

  17. Кошелев, В.С. Всемирная история Нового времени, XVI – XVIII вв.: учебное пособие для 8 класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / В.С. Кошелев, Н.В. Кошелева, С.Н. Темушев; под ред. В.С. Кошелев. – Минск: Издательский центр БГУ. – 2010. – 207 с.

  18. Кареев, Н.И. Фактор / Н.И. Кареев / Энциклопедический словарь Брокгауза и Эфрона. – Т. 69. – с. 244.

  19. Маккиндер, Х. Географическая ось истории / Классика геополитики, XX век: Сб. / Сост. К. Королев. — К 47 Москва: 000 «Издательство АСТ», 2003. — с. 6-30.

  20. Маркс К. Разоблачение дипломатической истории. XVIII в. / К. Маркс // Вопросы истории. – 1989. - № 4. – с. 3-17.

  21. Мечников, Л.И. Цивилизации и великие исторические реки / Л.И. Мечников. – Москва, 1995. – 461 с.

  22. Мчедлова, М.М. Понятие «цивилизация»: история и методология / М.М. Мчедлова // Философия и общество. – 1999. - № 1. – с. 139-153.

  23. Нартов Н.А., Нартов В.Н. Геополитика: учебник для студентов вузов / Н.А. Нартов, В.Н. Нартов; под ред. В.И. Староверова. – 4-е изд., перераб. и доп. – Москва: ЮНИТИ-ДАНА: Единство, 2007. – 527 с. - [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://gpb22.narod.ru/nartov/oglavlenie.html - Дата доступа: 06.01.2011.

  24. Носевич В.Л. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе / В. Л. Насевич. – Минск. – Тэхналогія, 2004. – с. 350.

  25. Павленко, Ю.В. Происхождение цивилизации: Альтернативные пути к цивилизации: Кол. Монография. – Москва: Логос, 2000. – 386 с.

  26. Райко, Д.Н. Міфалагізацыя гісторыі / Д.Н. Райко // Румлёўскiя чытаннi: Матэрыалы канференцii. – Гродна. – 2006.

  27. Райко, Д.Н. Природные предпосылки менталитета беларусов как части восточнославянского сообщества / Д.Н. Райко // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: сб. науч. ст. / ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: М. А. Можейко (и др.). – Гродно: ГрГУ, 2008. – 307 с.

  28. Райко, Д.Н. Ретроальтернативные сценарии на уроках истории / Д.Н. Райко // Школьные технологии РФ. - № 4. – 2011.

  29. Райко, Д.Н., Миронцов, И.В. Ретроальтернативные сценарии на уроках истории в контексте личностно-ориентированного обучения. Эль-Аламейн и Сталинград: методика альтернативных сценариев / Д.Н. Райко, И.В. Миронцов // Гісторыя і грамадазнаўства. - № 5. – 2011.

  30. Райко, Д.Н. Создание альтернативных моделей прошлого на уроках истории / Д.Н. Райко // Народное образование. РФ. - № 10. – 2011.

  31. Райко, Д.Н. «Эксперимент» на уроке истории / Д.Н. Райко // Школьные технологии». - № 5. – 2012.

  32. Ратцель Ф. Политическая география / Ф. Ратцель. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://geopolitics.nm.ru/ratzel.html - Дата доступа: 27.03.2006.

  33. Риттер, К. О пространственных отношениях на поверхности земного шара... / К. Риттер // Полис № 2 2005 с. 102-114 .

  34. Савицкий, П.Н. Континент-океан (Россия и мировой рынок) / П.Н. Савицкий. – [Электронный] – Режим доступа: http://gumilevica.kulichki.net/SPN/spn08.htm- 28.01.11. - Дата доступа: 28.08.2011.

  35. Тойнби, А. Если бы Александр не умер тогда... / А. Тойнби, Знание – сила № 12, 1979. – [Электронный] – Режим доступа: http://vivovoco.rsl.ru/VV/PAPERS/HISTORY/TBY1.HTM. - Дата доступа: 28.11.2011.

  36. Хук, С. «Если бы» в истории / С. Хук – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://alternativa.lib.ru/ah/subject/index20223card22145.htm. Дата доступа: 27.03.2006.

  37. Шмит, К. Планетарная напряженность между Востоком и Западом и противостояние земли и моря / К. Шмит. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://politlib.narod.ru/books/Shmidt2-geopolit.zip - Дата доступа: 29.07.2007.

  38. Шмит, К. Земля и море. Созерцание всемирной истории / К. Шмит. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://politlib.narod.ru/books/Shmidt-geopolit.zip - Дата доступа: 29.07.2007.

  39. Эвола Ю. Мореплавание как героический символ / Ю. Эвола. - [Электронный ресурс]. – Режим доступа: – http://arcto.ru/modules.php?name=News&file=article&sid=1421. – Дата доступа: 08.07.2007







: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка