Прыгожваюць горад Палац культуры і летні амфітэатр, на гэтых пляцоўках праводзіцца каля 500 розных мерапрыемстваў у год



Дата канвертавання30.06.2016
Памер12.76 Kb.

Першыя ўспаміны пра Маладзечна датуюцца канцом XIV стагоддзя. У розны час ім валодалі князі Заслаўскія, Мсціслаўскія, Кішкі, Сапегі. У ХVIII стагоддзі Маладзечна перайшло ў валоданне роду Агінскіх. Гэты горад наведаў, а ў 1814 годзе стаў уладальнікам радавога замка кампазітар з сусветнай вядомасцю, грамадскі дзеяч Міхал Клеафас Агінскі. Падчас вайны 1812 года ў Маладзечне пабываў Напалеон.

Сёння ў фарміраванні культурнага асяроддзя Маладзечна прымаюць удзел 16 устаноў культуры і мастацтва, у якіх дзейнічаюць 30 калектываў са званнямі «заслужаны», «народны», «узорны».

Штогод у горадзе праводзяцца буйныя міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя культурныя акцыі. З 1993 года Маладзечна з'яўляецца месцам правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Тут праводзіцца рэгіянальны фестываль маладых выканаўцаў эстраднай песні "Адна зямля", міжнародныя і рэспубліканскія турніры па спартыўных танцах “Кубак Маладзечна” і многія іншыя.

Упрыгожваюць горад Палац культуры і летні амфітэатр, на гэтых пляцоўках праводзіцца каля 500 розных мерапрыемстваў у год.



Плённа працуе па падрыхтоўцы кадраў і вядзе актыўную канцэртную дзейнасць дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння дабрачыннага фонду "Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага", дзейнасць якога накіравана на пошук, захаванне, папулярызацыю гістарычных, археалагічных, мастацкіх, музычных, літаратурных аб'ектаў спадчыны роду Агінскіх.

Важкім культурным рэсурсам развіцця горада Маладзечна з'яўляюцца школа мастацтваў, абласны драмтэатр і тэатр лялек, абласны краязнаўчы музей, публічныя бібліятэкі.
: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка