Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас



старонка1/3
Дата канвертавання30.06.2016
Памер465.19 Kb.
  1   2   3


ПРЫКЛАДНАЕ КАЛЯНДАРНА-ТЭМАТЫЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.

10 КЛАС (павышаны ўзровень)

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П.Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.



№ урока

і дата правя-дзення



Тэма ўрока

Коль-касць гадзін

Мэты вывучэння тэмы

Характарыстыка асноўных відаў

і спосабаў дзейнасці




Дамашняя заданне

1

2

3

4

5

6

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ТРЭЦІ ХХ СТАГОДДЗЯ

(33 гадзіны і 2 гадзіны на творчыя работы)

Максім Гарэцкі (6 гадзін)

1


Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя

1

Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі вывучэння курса літаратуры ў 10 класе, даць характарыстыку літаратурна­грамадскаму руху ў 20­я гады, засяродзіць увагу на пераемнасці ў развіцці літаратуры з «нашаніўскім» перыядам, на ролі літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» ў гісторыі айчыннага пісьменства, паказаць уплыў грамадскіх падзей на праблематыку і вобразную сістэму мастацкіх твораў. Развіваць аналітычнае мысленне вучняў, навыкі слухання і канспектавання. Садзейнічаць выхаванню маўленчай культуры вучняў, пашыраць іх інтэлектуальную прастору

Складанне тэзіснага плана лекцыі настаўніка. Канспектаванне крытычнага артыкула «Літаратурны працэс. Рэалізм, мадэрнізм і яго плыні» (с. 11-13)

С. 3-14, адказы на пытанні

2

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага

1

Зрабіць кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху М. Гарэцкага — пісьменніка, тэарэтыка і гісторыка літаратуры, раскрыць тэму вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу ў апавяданні «Роднае карэнне». Развіваць уменні дзяліць мастацкі твор на сэнсава самастойныя часткі, складаць план апавядання і сцісла пераказваць асобныя яго часткі. Уплываць на фарміраванне пачуцця грамадзянскага абавязку, любові і павагі да роднай зямлі

Праслухоўванне паведамленняў вучня «Асоба Максіма Гарэцкага, пісьменніка і чалавека»”, «Творчы шлях Максіма Гарэцкага». Выбаачнае каментаванае чытанне тэксту апавядання «Роднае карэнне». Складанне плана твора

С. 19-23 (азнаёміцца), падабраць цытаты для характарыстыкі Архіпа Лінкевіча і дзеда Яхіма

3

Апавяданне М.Гарэцкага «Роднае карэнне»

1

Ахарактарызаваць вобраз Архіпа Лінкевіча — вясковага інтэлігента з абуджаным сумленнем, пачуццём абавязку перад людзьмі, засяродзіць увагу на яго імкненні пазнаць жыццё; раскрыць агульначалавечую сутнасць парад дзеда Яхіма. Развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя, даваць учынкам героя ўласную ацэнку, падмацаваную тэкстам. Садзейнічаць выхаванню такіх пачуццяў, як вернасць роднаму краю, роднаму карэнню, скіраваць роздум вучняў на асэнсаванне паняццяў «любоў да бацькоў», «адказнасць за блізкіх»

Выбарачны пераказ зместу апавядання. Характарыстыка вобразаў Архіпа Лінкевіча і дзеда Яхіма. Выяўленне аўтарскай пазіцыі і сваіх адносін да герояў. Адказы на пытанні праблемнага характару: Як вы разумееце сэнс назвы апавядання? У чым надзённасць і важнасць праблем, узнятых у творы?

С. 23, пытанні 3, 4, 8.

Прачытаць апавяданне «Літоўскі хутарок»



4

5


Апавяданне М.Гарэцкага «Літоўскі хутарок»

2

Правесці аналіз зместу апавядання, у аснове якога ўласныя ўспаміны пра Першую сусветную вайну, праз пейзаж, кантрасныя малюнкі, дэталі, мастацкія сродкі мовы паказаць жыццё чалавека ў час ваеннага ліхалецця, беручы пад увагу лёс членаў сям’і Яна Шымкунаса, бескарыслівага, высакароднага, гуманнага чалавека, раскрыць гуманістычны ідэал пісьменніка. Удасканальваць навыкі аналізу мастацкага твора, развіваць уменне складаць разгорнуты цытатны план апавядання, рыхтаваць вуснае выказванне па пытаннях, якія разглядаліся на ўроку. Фарміраваць адносіны да вайны як да самай злачыннай, антычалавечай з’явы ў свеце, выхоўваць гуманнае стаўленне да людзей і свету

Выбарачны пераказ зместу апавядання. Характарыстыка вобраза Яна Шымкунаса па загадзя складзеным плане. Эўрыстычная гутарка на выўленне аўтарскай канцэпцыі чалавека і свету

Прачытаць аповесць «Дзве душы»

6

7


Аповесць М.Гарэцкага «Дзве душы»

2

Дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест аповесці. Развіваць уменні і навыкі аналізу эпічных твораў. Выхоўваць станоўчыя якасці асобы

Выбарачны пераказ эпізодаў аповесці. Характарыстыка вобразаў Іната Абдзіраловіча, Васіля, Ірыны Сакавічанкі, Міколы Канцавога, Сухавея, Гаршка і Гарэліка. Назіранне за жанравай адметнасцю твора. Эўрыстычная гутарка на асэнсаванне праблематыкі твора

Падрыхтаваць паведамленні па біяграфіі і творчым шляху В. Ластоўскага

Вацлаў Ластоўскі (2 гадзіны)

8

Вацлаў Ластоўскі. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка

1

Пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам Вацлава Ластоўскага. Уплываць на фарміраванне духоўнага свету дзяцей, выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Складанне апорнага канспекта на аснове лекцыі настаўніка і вучнёўскіх паведамленняў

Прачытаць аповесць «Лабірынты»

9

Аповесць В.Ластоўскага «Лабірынты»

1

Дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест аповесці. Развіваць уменні і навыкі аналізу эпічных твораў, выяўлення аўтарскай пазіцыі. Садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці

Выбарачны пераказ эпізодаў твора. Характарыстыка вобразаў-персанажаў. Выяўленне жанрава-стылёвай адметнасці аповесці

С.30-34.

Змітрок Бядуля (3 гадзіны)

10

Жыццёвы і творчы шлях Змітрака Бядулі

1

Пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам З. Бядулі — пісьменніка, у творчасці якога спалучаюцца рамантычная настраёвасць і рэалістычнае адлюстраванне жыцця. Уплываць на фарміраванне духоўнага свету дзяцей

Складанне храналагічнай табліцы. Праслухоўванне і абмеркаванне дакладаў «Жыццёвы і творчы шлях Змітрака Бядулі», «Змітрок Бядуля і Максім Багдановіч»

Прачытаць 2 лірычныя мініяюры

11

Лірычныя мініяцюры З. Бядулі «Плач пралескаў», «Нібы рупны араты…»

1

Правесці ідэйна­эстэтычны аналіз твораў «Плач пралескаў», «Нібы рупны араты…». Развіваць вуснае маўленне вучняў, навыкі выразнага чытання і вуснага слоўнага малявання. Уплываць на фарміраванне духоўнага свету дзяцей

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналізі лірычных мініяцюр «Плач пралескаў», «Нібы рупны араты…». Выяўленне жанравых адметнасцей твораў

Прачытаць апавяданне «Бондар»

12

Апавяданне З. Бядулі «Бондар»

1

Праверыць ступень разумення зместу апавядання «Бондар», выкарыстоўваючы прыём незакончаных сказаў, ілюстрацыі, падрыхтаваныя вучнямі дома, прааналізаваць апавяданне, высветліць тэму, ідэю і мастацкія адметнасці твора, ахарактарызаваць вобраз майстра­працаўніка. Удасканальваць навыкі пераказу, адбору тэкставай інфармацыі для характарыстыкі героя. Выхоўваць у вучняў адмоўнае стаўленне да праяўлення чэрствасці і абыякавасці, да эстэтычнай неразвітасці

Літаратурная дыктоўка па змесце апавядання. Абарона вучнямі ілюстрацый да твора. Выбарачны пераказ апавядання. Характарыстыка бондара Данілы і яго жонкі. Выяўленне майстэрства пісьменніка ў перадачы псіхалагічнага стану герояў

С. 37-40, вусны водгук на твор (памятка на с. 294)

Уладзімір Дубоўка (3 гадзіны)

13

Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі

1

Пазнаёміць вучняў з асобай, жыццёвым і творчым шляхам Уладзіміра Дубоўкі. Развіваць уменні ўспрымаць і апрацоўваць інфармацыю. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Мультымедыйная прэзентацыя «Шляхамі Уладзіміра Дубоўкі». Асэнсаванне ўспамінаў і дзённікавых запісаў пісьменніка. Складанне сінквейна «Дубоўка»

Вывучыць на памяць верш «Родная мова»

14

15


Мастацкі свет лірыкі У. Дубоўкі

2

Засяродзіць увагу вучняў на высокай культуры верша, шчырым лірызме, асацыятыўнай вобразнасці, багацці жанравых форм, паказаць сувязь лірыкі паэта з традыцыямі фальклору, паэзіяй Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Развіваць уменне адрозніваць асабістааўтарскае і традыцыйнае ў творы , удасканальваць навыкі аналізу верша. Садзейнічаць выхаванню экалагічнай культуры вучняў, іх дапытлівасці і назіральнасці

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Залатая асенняя раніца», «О Беларусь, мая шыпшына…», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», «Родная мова, цудоўная мова...», «Кармазынам асмужаны», «Ты руку сваю забінтавала», «Ніколі праўда не ўмірае»

С.54, пытанні

Райнер Марыя Рыльке (1 гадзіна)

16

Паэзія Райнера Марыя Рыльке

1

Дапамагчы вучням асэнсаваць асаблівасці лірыкі Ррыльке, выявіць яе тыпалагічныя з творчасцю У.Дубоўкі. Развіваць уменні аналізу лірычных твораў

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Галетнік беспрытульны ты і ўбогі», «Што зробіш, Божа, як што я загіну?..», «Паэт», «Сёмая элегія». Выяўленне тыпалагічнай сувязі лірыкі Рыльке і Дубоўкі

Скласці план параўнальнага аналізу верша У.Дубоўкі і Р.М. Рыльке

Уладзімір Жылка (2 гадзіны)

17

18


Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Уладзіміра Жылкі. Мастацкі свет лірыкі паэта

2

Пазнаёміць вучняў з асобай, жыццёвым і творчым шляхам Уладзіміра Жылкі, асноўнымі матывамі яго лірыкі. Развіваць уменні аналізу лірычных твораў. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Меч», «Палімпсест»

«Мы любім дзіўныя паданні», «Беларусь», «Праметэй»



Прачытаць вершы Я.Пушчы

Язэп Пушча (2 гадзіны)

19

20


Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Язэпа Пушчы. Эвалюцыя лірыкі паэта

2

Пазнаёміць вучняў з асобай, жыццёвым і творчым шляхам Язэпа Пушчы асноўнымі матывамі яго лірыкі. Развіваць уменні аналізу лірычных твораў. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Я раніцы кланяўся ў пояс…», «Узвейся, вецер», «Лісты да сабакі», «Словы мае словы – песні агнявыя…», «Лета», «Мора»

Падрыхтаваць паведамленне «Асаблівасці паэзіі Я. Пушчы»

21

22


Кантрольнае сачыненне па творчасці В.Ластоўскага, З.Бядулі, У.Дубоўкі, У.Жылкі, Я.Пушчы

2

Праверыць узровень засваення праграмнага матэрыялу. Развіваць уменні і навыкі аналізу і інтэрпрэтацыі літаратурных твораў. Стварыць умовы для ўдасканалення культуратворчай кампетэнцыі вучняў. Садзейнічаць станаўленню духоўнага свету дзесяцікласнікаў

Напісанне сачынення на адну з прапанаваных тэм «Чалавек і час у творах беларускай літаратуры 20-х гадоў ХХ стагоддзя», «Лёс Беларусі вачыма пісьменнікаў-узвышэнцаў», «У пошуках красы» і інш.




Кандрат Крапіва (5 гадзін)

23

Жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы

1

Пазнаёміць з умовамі жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці К. Крапівы байкапісца і драматурга. Развіваць маўленчую і інфармацыйную культуру вучняў. Уплываць на фарміраванне станоўчых маральных якасцей асобы

Складанне храналагічнай табліцы «Жыццё і творчасць Кандрата Крапівы» на аснове артыкула падручніка (с. 55-59) і паведамленняў вучняў «Кандрат Крапіва расказвае пра сябе» (на аснове аўтабіаграфіі пісьменніка», «Кандрат Крапіва-камедыёграф», «Кандрат Крапіва-мовазнавец»

Вывучыць на памяць байку К. Крапівы (на выбар)

24

Кандрат Крапіва – байкапісец

1

Раскрыць жанрава­тэматычную разнастайнасць байкі, вылучыць у байках асноўныя іх асаблівасці, прасачыць, як у змесце баек высмейваюцца бескультур’е, амаральнасць, некампетэнтнасць, бяздушнае стаўленне да сумленных працаўнікоў, самаўпэўненасць, нахабства, тупасць, падхалімства і іншыя чалавечыя заганы. Развіваць мысленне і творчыя здольнасці вучняў, навыкі выразнага чытання, аналізу алегарычнага твора. Уплываць на фарміраванне станоўчых маральных якасцей асобы

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне баек «Дыпламаваны Баран», «Махальнік Іваноў», «Дзед і баба», «Саманадзейны конь». Эўрыстычная гутарка па пытаннях падручніка (с. 62)

Прачытаць камедыю «Хто смяецца апошнім»

25

Камедыя «Хто смяецца апошнім». Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі. Канфлікт у п’есе

1

Паглыбіць і ўдасканаліць першапачатковае ўспрыманне твора вучнямі, выявіць сутнасць канфлікту ў п’есе. Развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя, на падставе тэксту даваць учынкам героя ўласную ацэнку, аргументаваць сваё выказванне. Дапамагчы вучням упэўніцца ў спрадвечнай ісціне: чалавека ацэньваюць не па словах, а па справах, прыстойнасць, духоўная смеласць робяць асобу моцнай

Эўрыстычная гутарка на выяўленне сутнасці канфлікту, які ляжыць у аснове дзеяння ў п’есе. Выбарачнае чытанне тэкту па ролях. Складанне плана характарыстыкі героя. Мізансцэніраванне асобных сцэн п’есы

Вылучыць эпізоды, якія дапамагаюць раскрыць характары Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, падрыхтаваць іх выразнае чытанне па ролях

26

Маштабнасць сатырычных вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна. Эвалюцыя характару Тулягі

1

Паглыбіць і ўдасканаліць першапачатковае ўспрыманне твора вучнямі, даць характарыстыку Гарлахвацкаму і Зёлкіну, у вобразах якіх увасоблены такія негатыўныя з’явы, як невуцтва, дэмагогія, падхалімства, прыстасавальніцтва, прасачыць за зменамі, якія адбываюцца ў характары Тулягі, акрэсліць прыёмы ства­рэння сатырычнага вобраза ў драматычным творы. Развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя, на падставе тэксту даваць учынкам героя ўласную ацэнку, аргументаваць сваё выказ­ванне. Дапамагчы вучням упэўніцца ў спрадвечнай ісціне: чалавека ацэньваюць не па словах, а па справах, прыстойнасць, духоўная смеласць робяць асобу моцнай

Характарыстыка вобразаў Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі на аснове загадзя складзенага плана і падабраных цытат. Выбарачнае чытанне тэкту па ролях. Мізансцэніраванне асобных сцэн п’есы. Напісанне рэжысёрскіх рэмарак да адной са сцэн.


С. 64-69, пад-рыхтаваць ма-налог­самарас-крыццё:

І варыянт — Гарлахвацкага,

ІІ варыянт — Зёлкіна,

ІІІ варыянт — Тулягі



27

Вобразы — носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера. Мова персанажаў як сродак раскрыцця іх характараў. Значэнне творчасці К. Крапівы

1

Вызначыць ідэйна­кампазіцыйную ролю вобразаў Чарнавуса, Левановіча, Веры, даць ім характарыстыку, пры аналізе твора назіраць за трапнасцю і выразнасцю маўлення герояў, за мастацкімі сродкамі стварэння гумарыстычнага і сатырычнага, правесці абагульняльную гутарку па п’есе, падрыхтаваць вучняў да напісання сачынення­разважання па праблемах, узнятых у п’есе. Развіваць уменне весці дыскусію, аргументаваць ці аспрэчваць выказванне. Паспрыяць выхаванню культуры ўзаемаадносін

Характарыстыка вобразаў Чарнавуса, Левановіча, Веры на аснове загадзя падабраных цытат. Інсцэніраванне адной са сцэн. Супастаўленне твора з яго інтэпрэтацыяй на сцэне (прагляд і асэнсаванне фотаздымкаў акцёраў у ролі і сцэн са спектакля, прагляд фрагмента спектакля). Абагульняльная гутарка па творчасці К.Крапівы. Канспектаванне крытычнага артыкула падручніка «Байка. Сатырычная камедыя» (с. 74-75)

Прачытаць раман А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя»

Андрэй Мрый (4 гадзіны)

28

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Андрэя Мрыя. Сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя»

1

Узгадаць найбольш важныя звесткі біяграфіі і творчай дзейнасці А. Мрыя; аднавіць змест першага скрутка рамана «Запіскі Самсона Самасуя», паглыбіць веды вучняў пра час, адлюстраваны ў творы; узнавіць веды пра гумар, іронію, сатыру, шарж, даць паняцце «сатырычны раман», папоўніць слоўнікавы запас вучняў. Развіваць лагічнае мысленне і маўленне вучняў. Выхоўваць грамадзянскую пазіцыю старшакласнікаў

Канспектаванне артыкула падручніка (с. 77-79). Гутарка на выяўленне першаснага ўражання ад твора

Падрыхтаваць цытатную характарыстыку галоўнага героя

29

30

31



Вобраз галоўнага героя рамана «Запіскі Самсона Самасуя»

Ідэйна-мастацкі змест рамана А.Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя»



3


Узнавіць змест другога скрутка рамана, даць сатырычную характарыстыку і маральную ацэнку дзейнасці шапялёўскай інтэлігенцыі, прааналізаваць учынкі і паводзіны галоўнага героя Самсона Самасуя, высветліць, што такое самасуеўшчына, у чым небяспека гэтай грамадскай з’явы і як з ёй змагацца. Развіваць уменні адбіраць тыповае, аргументаваць свой выбар, падмацоўваць сказанае цытатамі з рамана. Вучыць фармуляваць і выказваць уласную думку, адстойваць пазіцыю, пераконваць іншых, паважаць чужое меркаванне і дасягаць згоды

Характарыстыка галоўнага героя рамана і іншых вобразаў-персанажаў. Назіранне за сродкамі сатычычнага адлюстравання рэчаіснасці. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы

С. 81-86;

С. 86-89


Міхась Зарэцкі (3 гадзіны)

32

Жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага

1

Пазнаёміць вучняў з асобай М. Зарэцкага, для творчасці якога характэрна тэматычная разнастайнасць, вастрыня канфлікту, стварэнне складаных характараў. Развіваць уменні і навыкі самастойнай працы з крыніцамі інфармацыі, звязнае маўленне вучняў. Садзейнічаць станаўленню каштоўнасных арыентацый старшакласнікаў

Складанне тэзіснага плана артыкула падручніка «Максім Зарэцкі» (с. 101-105) . Вуснае выказванне «Міхась Зарэцкі: пісьменнік і чалавек»

Прачытаць апавяданне «Ворагі»

33

Апавяданне М.Зарэцкага «Ворагі»

1

Правесці аналіз апавядання «Ворагі», скіраваць увагу вучняў на сутыкненне ў творы грамадскага і асабістага, паглыбіць веды вучняў пра стыль пісьменніка. Развіваць уменне знаходзіць у творы мастацкія дэталі і высвятляць іх функцыю, карыстацца рознага роду даведачна­інфармацыйнай літаратурай. Уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў

Аналітычная гутарка па асэнсаванні ідэйна-мастацкага зместу апавядання (пытанні 2,4,5 с. 109-110).

Прачытаць апавяданне «Кветка пажоўклая»

34

Апавяданне М.Зарэцкага «Кветка пажоўклая»

Майстэрства М.Зарэцкага-апавядальніка



2


Праверыць ступень разумення зместу апавядання «Кветка пажоўклая», вызначыць асноўную праблему твора, давесці вучням, што падставай для маральнай дэградацыі асобы з’яўляюцца бязлітасныя адносіны да родных і блізкіх. Замацаваць уменне самастойна ацэньваць вывучаны твор, адрозніваць псіхалагічныя прыёмы, якімі карыстаецца аўтар для раскрыцця характару. Дапамагчы вучням яшчэ раз упэўніцца ў тым, што духоўная раўнавага, шчасце там, дзе твая сям’я, твае блізкія

Эўрыстычная гутарка па асэнсаванні ідэйна-мастацкага зместу апавядання. Характарыстыка вобраза Марыны Гарнавой. Міні-даследаванне «Мастацкая дэталь і яе роля ў апавяданні»

С. 128-132, скласці тэзісны план

: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos -> ktp -> 10kl
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 11 класа вячэрняй школы
10kl -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
ktp -> Беларускі музычны фальклор
ktp -> Урока і дата правядзення Тэма ўрока Мэта ўрока Матэрыял вучэбнага дапаможніка. Дамашняе
ktp -> Беларуская літаратура 12 клас 70 гадзін на год
ktp -> Беларуская мова прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 10 класа вячэрняй школы


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка