Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове для сярэдняй школы, гімназій і ліцэяў класаў філалагічнага напрамку



Дата канвертавання23.07.2016
Памер356.92 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па беларускай мове для сярэдняй школы, гімназій і ліцэяў

класаў філалагічнага напрамку

(105 гадзін, павышаны ўзровень) для 11 класа
105 гадзін на год, 3 гадзіны на тыдзень,

з іх 9 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.] – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 256 с.


урока і дата

Тэма ўрока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

І чвэрць (24урокі)

Культура вуснага і пісьмовага маўлення (3 гадзіны)

1

Асноўныя якасці культуры маўлення

Сфарміраваць уяўленне пра культуру маўлення, асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціню, багацце, выразнасць, дарэчнасць)

§ 1, практ. 1–4
Д.з.: § 1, практ. 5; падрыхтаваць пісьмовае выказванне на тэму “Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення”

2, 3

Маўленчы этыкет, асноўныя правілы маўленчых паводзін

Пашырыць веды вучняў аб правілах маўленчых паводзін, формулах маўленчага этыкету. Сфарміраваць уяўленне пра нацыянальны характар маўленчага этыкету, гістарычную зменлівасць формул маўленчага этыкету, выкарыстанне правіл маўленчага этыкету як паказчык агульнай культуры асобы. Удасканальваць уменні ўжываць згодна з маўленчай сітуацыяй і зместам камунікацыі моўныя сродкі для наладжвання неканфліктных, добразычлівых і паспяховых узаемаадносін; захоўваць культуру маўленчых паводзін, дарэчы карыстацца нацыянальным маўленчым этыкетам

§ 2, практ. 6, 9
Д.з.: § 2; падрыхтаваць маўленчыя сітуацыі знаёмства, звароту, прывітання, развітання, прабачэння, просьбы, запрашэння, парады і інш. з выкарыстаннем этыкетных маўленчых формул
§ 2, практ. 7, 8, 10
Д.з.: § 2; падрыхтаваць віншавальнае прывітанне

Правільнасць маўлення (85 гадзін, з іх 6 гадзін – на пісьмовыя работы)

4

Паняцце літаратурнай нормы. Зменлівасць нормаў. Варыянтнасць у маўленні

Сфарміраваць уяўленне пра літаратурную норму (характэрныя асаблівасці літаратурнай нормы), зменлівасць нормаў, варыянтнасць у маўленні. Выпрацоўваць уменне вызначаць мэтазгоднасць ужывання варыянтаў нормаў у маўленні

§ 3, практ. 11–13
Д.з.: § 3, практ. 14

5, 6

Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных

Пашырыць веды пра арфаэпічныя нормы, асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных у беларускай мове. Удасканальваць уменні вымаўляць галосныя і зычныя гукі, спалучэнні зычных гукаў у адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі

§ 4, практ. 15–17; запіс слоў у транскрыпцыі, фанетычны разбор слоў
Д.з.: § 4; падабраць і запісаць па 3 прыклады да кожнага пункта правіла пра асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў, спалучэнняў зычных
§ 4, практ. 18, 19; запіс слоў у транскрыпцыі, фанетычны разбор слоў
Д.з.: § 4; падрыхтаваць вуснае выказванне “Чаму трэба захоўваць арфаэпічныя нормы”

7,8

Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск

Пашырыць веды пра акцэнталагічныя нормы і лагічны націск. Удасканальваць уменні захоўваць акцэнталагічныя нормы, вымаўляць з захаваннем акцэнталагічных нормаў руска-беларускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску, выдзяляць лагічным націскам словы ў залежнасці ад надання сказу пэўнага сэнсу

§ 5, практ. 20, 22–25
Д.з.: § 5, практ. 21 (падрыхтаваць выразнае чытанне верша)
§ 5, практ. 26–29
Д.з.: § 5, практ. 30; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 28–29)

9, 10

Арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а

Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, правілах, якія грунтуюцца на фанетычным прынцыпе.

Пашырыць веды пра арфаграфічныя нормы, правапіс галосных о, э, а. Удасканальваць навыкі напісання ў словах галосных о, э, а ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



С. 29–30;

§ 6, практ. 31, 32, 33; пераклад слоў з рускай мовы на беларускую


Д.з.: § 6, падабраць і запісаць 30 слоў-прыкладаў да правіла правапісу галосных о, э, а
§ 6, практ. 34, 35; пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, слоўнікавы дыктант
Д.з.: § 6; практ. 36

11

Правапіс галосных

е, ё, я

Пашырыць веды аб правапісе галосных галосных е, ё, я. Удасканальваць навыкі напісання ў словах галосных е, ё, я ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

§ 7, практ. 37–41; слоўнікавы дыктант з самаправеркай
Д.з.: § 7, практ. 42

12

Правапіс галосных у складаных словах

Пашырыць веды аб правапісе галосных у складаных словах.

Удасканальваць навыкі напісання галосных у складаных словах паводле арфаграфічных нормаў



§ 8, практ. 43–46
Д.з.: § 8, практ. 47

13, 14

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў галосных у запазычаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



§ 9, практ. 48, практ. 49 (складанне сказаў з запазычанымі словамі), практ. 50
Д.з.: § 9, практ. 52 (тэкст 1)
§ 9, практ. 51, практ. 52 (тэкст 2, тэкст 3); слоўнікавы дыктант
Д.з.: § 9, падрыхтаваць паведамленне пра вядомых людзей Беларусі

15

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак

Пашырыць веды аб правапісе літар і, ы, й пасля прыставак.

Удасканальваць навыкі напісання літар і, ы, й пасля прыставак у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



§ 10, практ. 53–55, 57
Д.з.: § 10, практ. 56; падрыхтаваць паведамленне пра валачобніцтва

16, 17

Правапіс прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных

Пашырыць веды аб правапісе прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных.

Удасканальваць навыкі напісання ў словах прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных паводле арфаграфічных нормаў



§ 11, практ. 58–60; пераклад слоў з рускай мовы на беларускую
Д.з.: § 11, скласці апорны канспект да правіла правапісу прыстаўных галосных
§ 11, практ. 61–64
Д.з.: § 11, практ. 65, скласці апорны канспект да правіла правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных

18

Правапіс у і ў

Пашырыць веды аб правапісе у і ў.

Удасканальваць навыкі напісання літар у і ў у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



§ 12, практ. 66–69
Д.з.: § 12, практ. 70


19

Правапіс д і дз, т і ц

Пашырыць веды аб правапісе д і дз, т і ц.

Удасканальваць навыкі напісання д і дз, т і ц у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



§ 13, практ. 71, 72, практ. 74 (складанне сказаў са словамі і словазлучэннямі, запісанымі па-беларуску), практ. 75
Д.з.: § 13, практ. 73

20

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйных уменняў




21

Правапіс падоўжаных зычных

Пашырыць веды аб правапісе падоўжаных зычных. Удасканальваць навыкі напісання падоўжаных зычных

§ 14, практ. 76–80
Д.з.: § 14, практ. 81

22

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Пашырыць веды аб правапісе некаторых спалучэнняў зычных. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў зычных здн – зн, згн – зн, стн – сн, скн – сн, стл – сл, рдн – рн; ск, ст, cц [с’ц’] шч

§ 15, практ. 82, 83, 85; пераклад слоў з рускай мовы на беларускую
Д.з.: § 15, практ. 84 (скласці сказы са словамі, запісанымі па-беларуску)

23

Правапіс прыставак на з, с

Пашырыць веды аб правапісе прыставак на з, с. Удасканальваць навыкі напісання прыставак на з, с

§ 16, практ. 86–89
Д.з.: § 16, практ. 88 (падрыхтаваць вуснае сачыненне-мініяцюру на тэму аднаго з афарызмаў)

24

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе

Сфарміраваць уяўленне пра марфалагічны прынцып арфаграфіі.

Пашырыць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе (напісанне звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова; звонкіх зычных у канцы слова; глухіх зычных перад звонкімі; свісцячых перад шыпячымі; шыпячых перад свісцячымі; спалучэнняў зычных дч, тч, дц, тц, чц; спалучэнняў з, ж, ш, г, к з суфіксальным с у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў; прыставак аб-, ад-, над-, пад- і прыназоўнікаў аб, ад, над, пад; прыназоўніка без і часціцы не; зычнай д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса -ск-; каранёвага я і суфіксаў -язь, -ядзь).

Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі


С. 62;

§ 17, практ. 90, практ. 91 (пісьмова); слоўнікавы дыктант з самаправеркай



ІІ чвэрць (24урокі)

Правільнасць маўлення (працяг)

25

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе

Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі (напісання звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова; звонкіх зычных у канцы слова; глухіх зычных перад звонкімі; свісцячых перад шыпячымі; шыпячых перад свісцячымі; спалучэнняў зычных дч, тч, дц, тц, чц; спалучэнняў з, ж, ш, г, к з суфіксальным с у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў; прыставак аб-, ад-, над-, пад- і прыназоўнікаў аб, ад, над, пад; прыназоўніка без і часціцы не; зычнай д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса -ск-; каранёвага я і суфіксаў -язь, -ядзь)

§ 17, практ. 92, 93; фанетычны разбор слоў
Д.з.: § 17, практ. 93 (напісаць сачыненне-мініяцюру на тэму аднаго з афарызмаў)

26

Правапіс мяккага знака

Пашырыць веды аб правапісе змякчальнага мяккага знака. Удасканальваць навыкі правільнага напісання слоў са змякчальным мяккім знакам

§ 18, практ. 94–96; запіс слоў у транскрыпцыі, запіс слоў, сказаў пад дыктоўку
Д.з.: § 18, скласці апорны канспект да правіла правапісу змякчальнага мяккага знака

27, 28

Правапіс мяккага знака і апострафа

Пашырыць веды аб правапісе раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

Удасканальваць навыкі правільнага напісання слоў з раздзяляльным мяккім знакам і апострафам



§ 19, практ. 97–100
Д.з.: § 19, скласці апорны канспект да правіла правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
§ 19, практ. 101; фанетычны разбор слоў, запіс слоў, сказаў, пад дыктоўку
Д.з.: § 19, практ. 102

29, 30

Правапіс малой і вялікай літар

Пашырыць веды аб правапісе малой і вялікай літар.

Удасканальваць навыкі напісання малой і вялікай літар паводле арфаграфічных нормаў



§ 20, практ. 103–105; запіс сказаў пад дыктоўку
Д.з.: § 20, практ. 106
§ 20, практ. 108; запіс сказаў, тэкстаў пад дыктоўку
Д.з.: § 20, практ. 107

31, 32

Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна

Пашырыць веды аб правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна.

Удасканальваць навыкі напісання слоў разам, праз злучок, напісання асобна спалучэнняў слоў



§ 21, практ. 109, 110; запіс слоў, сказаў пад дыктоўку; марфалагічны разбор слоў
Д.з.: § 21, скласці апорны канспект да правілаў напісання слоў разам, праз злучок і асобна
§ 21, практ. 111, 112; запіс сказаў, тэкстаў пад дыктоўку; марфалагічны разбор слоў
Д.з.: § 21, практ. 113; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 83)

33

Падагульненне вывучанага пра арфаграфічныя нормы

Падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра арфаграфічныя нормы

Заданні на падагульненне (с. 83–84)

34

Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі

Сфарміраваць уяўленне пра марфалагічныя нормы.

Узнавіць веды пра ўмовы размежавання назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Пашырыць веды пра марфалагічныя нормы ўжывання адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў.

Удасканальваць уменні адрозніваць адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі; захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў у вінавальным склоне


С. 85;

§ 22, практ. 114–116; рэдагаванне сказаў


Д.з.: § 22, практ. 117

35, 36

Род назоўнікаў

Узнавіць веды пра род назоўнікаў. Пашырыць веды пра марфалагічныя нормы ўжывання назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду.

Удасканальваць уменні правільна вызначаць род назоўнікаў; не парушаць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду



§ 23, практ. 118–122
Д.з.: § 23, практ. 123
§ 23, практ. 124–127; марфалагічны разбор назоўнікаў
Д.з.: § 23, практ. 128

37

Лік назоўнікаў

Узнавіць веды пра лік назоўнікаў як граматычную катэгорыю.

Пашырыць веды пра марфалагічныя нормы ўжывання назоўнікаў у форме адзіночнага і множнага ліку.



Удасканальваць уменні вызначаць лік нескланяльных назоўнікаў, утвараць паводле марфалагічных нормаў формы множнага ліку назоўнікаў

§ 24, практ. 129–134
Д.з.: § 24, практ. 135

38

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі першага і другога скланення

Узнавіць і пашырыць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-га і 2-га скланення. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі 1-га скланення ў давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку, назоўнікі 2-га скланення ў родным, творным і месным склонах адзіночнага ліку

§ 25, практ. 136–138, практ. 140–143
Д.з.: § 25, практ. 139 (па варыянтах), практ. 144

39

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі другога скланення

Узнавіць і пашырыць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га скланення. Удасканальваць уменне правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі 2-га скланення ў родным, творным і месным склонах адзіночнага ліку

§ 25, практ. 145–149
Д.з.: § 25, практ. 150

40

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі трэцяга скланення


Узнавіць і пашырыць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 3-га скланення. Удасканальваць уменне правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі 3-га скланення ў творным склоне адзіночнага ліку

§ 25, практ. 151–153; рэдагаванне сказаў
Д.з.: § 25, практ. 154

41, 42

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў пісьмова падрабязна перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго жанрава-стылістычныя і моўныя асаблівасці




43

Скланенне назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі

Узнавіць і пашырыць веды пра рознаскланяльныя назоўнікі, асаблівасці іх скланення, нескланяльныя назоўнікі. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць склонавыя формы рознаскланяных назоўнікаў, захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні нескланяльных назоўнікаў

§ 25, практ. 155–158, 160, 161
Д.з.: § 25, практ. 159, 162 (на выбар)

44, 45

Скланенне назоўнікаў. Канчаткі назоўнікаў у родным і месным склонах множнага ліку

Узнавіць і пашырыць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў у множным ліку.

Удасканальваць уменне правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі ў формах роднага і меснага склонаў множнага ліку



§ 25 практ. 163, 165, 166; марфалагічны разбор назоўнікаў
Д.з.: § 25, практ. 164
§ 25 практ. 168, 169; рэдагаванне сказаў
Д.з.: § 25, практ. 167

46

Ужыванне і правапіс прыметнікаў. Поўная і кароткая формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Узнавіць і пашырыць веды пра поўныя і кароткія прыметнікі, іх граматычныя асаблівасці; утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Удасканальваць уменні ўжываць поўную і кароткую формы прыметнікаў, утвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў паводле марфалагічных нормаў

§ 26, практ. 170 (пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую);

§ 27, практ. 171, 172, 174


Д.з.: § 26, 27, практ. 173

47

Прыналежныя прыметнікі

Узнавіць і пашырыць веды пра прыналежныя прыметнікі, іх значэнне, утварэнне, граматычныя асаблівасці. Удасканальваць уменне ўтвараць прыналежныя прыметнікі паводле марфалагічных нормаў

§ 28, практ. 175, 176; рэдагаванне сказаў, марфалагічны разбор прыметнікаў
Д.з.: § 28, практ. 177

48

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў

Узнавіць і пашырыць веды пра скланенне колькасных і парадкавых лічэбнікаў. Удасканальваць уменне ўтвараць і ўжываць склонавыя формы лічэбнікаў згодна з марфалагічнымі нормамі

§ 29, практ. 178–181; запіс сказаў з лічэбнікамі пад дыктоўку

ІІІ чвэрць (33 урокі)

Правільнасць маўлення (працяг)

49

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Спалучальнасць зборных лічэбнікаў

Узнавіць і пашырыць веды пра спалучальнасць зборных лічэбнікаў. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць склонавыя формы лічэбнікаў, не дапускаць граматычных памылак пры ўжыванні лічэбнікаў у маўленні

§ 30, практ. 182, 183; скланенне лічэбнікаў, марфалагічны разбор лічэбнікаў
Д.з.: § 30, выпісаць з тэкстаў навуковага стылю 4 сказы з лічбамі, запісваючы лічбы словамі, праскланяць адно з колькасна-іменных спалучэнняў, утварыць і праскланяць колькасна-іменныя спалучэнні са зборнымі лічэбнікамі абодва, абедзве

50

Ужыванне і правапіс займеннікаў.

Паўтарэнне.

Асноўныя якасці культуры маўлення. Паняцце літаратурнай нормы


Узнавіць і пашырыць веды пра асаблівасці ўжывання займеннікаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўжываць займеннікі розных разрадаў ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі.

Актуалізаваць веды пра асноўныя якасці культуры маўлення, літаратурныя нормы



§ 31, практ. 184, 185; рэдагаванне сказаў, марфалагічны разбор займеннікаў
Д.з.: § 31, выпісаць з твораў мастацкай літаратуры, публіцыстычных твораў па 2 сказы-прыклады да кожнага пункта матэрыялу параграфа; паўтарыць § 1–3

51

Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

Паўтарэнне.

Арфаэпічныя нормы. Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск


Узнавіць і пашырыць веды пра асабовыя канчаткі дзеясловаў І і ІІ спражэнняў, асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове.

Удасканальваць уменні правільна ўтвараць формы дзеясловаў.

Актуалізаваць веды пра арфаэпічныя і акцэнталагічныя нормы, лагічны націск


§ 32, практ. 186, 187; спражэнне дзеясловаў, марфалагічны разбор дзеясловаў, утварэнне ад дзеясловаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў
Д.з.: § 32, практ. 188; паўтарыць § 4, 5

52

Ужыванне і правапіс прыслоўяў.

Паўтарэнне.

Арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а


Узнавіць і пашырыць веды пра ўтварэнне ступеней параўнання прыслоўяў.

Удасканальваць уменне ўтвараць формы ступеней параўнання прыслоўяў і ўжываць іх у маўленні ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі.

Актуалізаваць веды пра арфаграфічныя нормы, прынцыпы арфаграфіі, напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе, правапіс галосных о, э, а


§ 33, практ. 189–191; утварэнне ступеней параўнання прыслоўяў, марфалагічны разбор прыслоўяў
Д.з.: § 33, практ. 192; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 123); паўтарыць § 6

53

Падагульненне вывучанага пра марфалагічныя нормы

Падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра марфалагічныя нормы




54

Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання.

Паўтарэнне.

Правапіс галосных

е, ё, я


Сфарміраваць уяўленне пра сінтаксічныя нормы. Узнавіць і пашырыць веды аб правілах дапасавання і кіравання, асаблівасцях будовы сінтаксічных канструкцый беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Удасканальваць уменне спалучаць словы ў маўленні паводле сінтаксічных нормаў.

Актуалізаваць веды аб правапісе галосных е, ё, я



§ 34, практ. 193–195
Д.з.: § 34, практ. 196; паўтарыць § 7

55, 56

Правілы спалучэння аднародных і адасобленых членаў.

Паўтарэнне.

Правапіс галосных у складаных словах


Узнавіць і пашырыць веды пра аднародныя і адасобленыя члены сказа. Сфарміраваць уяўленне аб правілах спалучэння аднародных і адасобленых членаў. Удасканальваць уменні правільна спалучаць аднародныя і адасобленыя члены сказа ў вусным і пісьмовым маўленні.

Актуалізаваць веды аб правапісе галосных у складаных словах



§ 35, практ. 197–199
Д.з.: § 35, практ. 197 (падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Асаблівасці пабудовы сказаў з аднароднымі членамі”); паўтарыць § 8
§ 35, практ. 200, 201
Д.з.: § 35, практ. 202

57

Парадак слоў у сказе.

Паўтарэнне.

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах


Узнавіць і пашырыць веды пра парадак слоў у сказе. Сфарміраваць уяўленне пра функцыі парадку слоў у сказе. Выпрацоўваць уменне вызначаць функцыю парадку слоў у сказе.

Актуалізаваць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах



§ 36, практ. 203, 204, практ. 205 (пісьмовы адказ на пытанні, змешчаныя пасля тэксту)
Д.з.: § 36, практ. 205 (перабудаваць сказы-прыклады і запісаць правільныя варыянты); паўтарыць § 9

58, 59

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў пісьмова падрабязна перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго жанрава-стылістычныя і моўныя асаблівасці




60

Сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў.

Паўтарэнне.

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак


Узнавіць і пашырыць веды пра сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, дзеепрыслоўныя звароты, правілы ужывання дзеепрыслоўных зваротаў. Удасканальваць уменні правільна спалучаць дзейнік і выказнік ў вусным і пісьмовым маўленні, ужываць у адпаведнасці з сінтаксічнымі нормамі дзеепрыслоўныя звароты.

Актуалізаваць веды аб правапісе літар і, ы, й пасля прыставак



§ 37, практ. 206, практ. 207, 208 (на выбар), практ. 209
Д.з.: § 37, практ. 210; паўтарыць § 10

61, 62

Правілы пабудовы складаных сказаў.

Паўтарэнне.

Правапіс прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных


Узнавіць і пашырыць веды пра складаныя сказы. Сфарміраваць уяўленне аб правілах пабудовы складаных сказаў, прычынах памылак пры пабудове складаных сказаў. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць складаныя сказы, ужываць складаныя сказы розных тыпаў у тэкстах пэўнага стылю.

Актуалізаваць веды аб правапісе прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных



§ 38, практ. 211–214
Д.з.: § 38, практ. 215; паўтарыць § 11
§ 38, практ. 216, 217
Д.з.: § 38, практ. 218

63

Падагульненне вывучанага пра сінтаксічныя нормы

Падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра сінтаксічныя нормы




64

Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Паўтарэнне.

Правапіс у і ў


Узнавіць веды пра пунктуацыю як раздзел мовазнаўства. Сфарміраваць уяўленне пра пунктуацыйныя нормы і пунктуацыйныя варыянты. Узнавіць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі членамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе літар у і ў



С. 149–150;

§ 39, практ. 219, 220


Д.з.: § 39, практ. 221; паўтарыць § 12

65, 66

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Паўтарэнне.

Правапіс д і дз, т і ц


Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі членамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе д і дз, т і ц



§ 39, запіс пад дыктоўку сказаў з аднароднымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; практ. 222 (пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую)
Д.з.: § 39, практ. 223; падрыхтаваць матэрыялы для напісання сачынення-мініяцюры пра гісторыю паходжання назвы свайго горада, вёскі, мясцовасці); паўтарыць § 13
§ 39, практ. 224; запіс пад дыктоўку сказаў з аднароднымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення-мініяцюры пра гісторыю паходжання назвы горада, вёскі, мясцовасці
Д.з.: § 39, практ. 224 (напісаць сачыненне-мініяцюру пра гісторыю паходжання свайго горада, вёскі, мясцовасці і г.д. на тэму “Гісторыя майго горада (вёскі)” і пад.)

67

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.

Паўтарэнне.

Правапіс падоўжаных зычных


Узнавіць і пашырыць веды аб адасобленых членах сказа, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Удасканальваць уменні правільна пунктуацыйна афармляць сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе падоўжаных зычных



С. 156;

§ 40, практ. 225– 227; запіс пад дыктоўку сказаў з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку


Д.з.: § 40, практ. 228; паўтарыць § 14

68, 69

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.

Паўтарэнне.

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных, прыставак на з, с


Узнавіць і пашырыць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі. Удасканальваць уменні правільна пунктуацыйна афармляць сказы з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе некаторых спалучэнняў зычных, прыставак на з, с



§ 41, практ. 229, 230; запіс пад дыктоўку сказаў з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі сказа, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 41, выпісаць з твораў мастацкай літаратуры па 2 сказы з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі, зрабіць іх сінтаксічны разбор; паўтарыць § 15, 16
§ 41, практ. 231, 232; дыктант
Д.з.: § 41, практ. 231 (падрыхтаваць вуснае выказванне або напісаць сачыненне-разважанне на тэму “Роля мовы ў жыцці грамадства” (“Гукі роднай мовы”))

70

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

Паўтарэнне.

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе


Узнавіць і пашырыць веды аб параўнальных зваротах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі. Удасканальваць уменне афармляць сказы з параўнальнымі зваротамі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.

Актуалізаваць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе



§ 42, практ. 233, 234; запіс пад дыктоўку сказаў з параўнальнымі зваротамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 42, практ. 235; паўтарыць § 17

71, 72

Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

Паўтарэнне.

Правапіс мяккага знака і апострафа


Узнавіць і пашырыць веды аб пабочных і ўстаўных канструкцыях, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Удасканальваць уменні афармляць сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе мяккага знака і апострафа



§ 43, практ. 236, 237; запіс пад дыктоўку сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 43, практ. 238; падрыхтаваць матэрыялы для напісання замалёўкі аб святах у школе; паўтарыць § 18
§ 43, практ. 240; запіс пад дыктоўку сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання замалёўкі аб святах у школе
Д.з.: § 43, практ. 239 (напісаць замалёўку на тэму “Традыцыі нашай школы” і пад.); паўтарыць § 19

73

Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.

Паўтарэнне.

Правапіс малой і вялікай літар


Узнавіць і пашырыць веды аб зваротках, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі. Удасканальваць уменне афармляць сказы са звароткамі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе малой і вялікай літар



§ 44, практ. 241–243; запіс пад дыктоўку сказаў са звароткамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення на тэму “Мой запавет нашчадкам”
Д.з.: § 44, практ. 243 (напісаць сачыненне на тэму “Мой запавет нашчадкам” або запісаць 7 сказаў са звароткамі на гэту тэму); паўтарыць § 20

74

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Паўтарэнне.

Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна


Узнавіць і пашырыць веды аб складаназлучаных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназлучаных сказаў. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаназлучаныя сказы.

Актуалізаваць веды аб правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна



§ 45, практ. 244, 245; запіс пад дыктоўку складаназлучаных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 45, практ. 246; паўтарыць § 21

75, 76

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Паўтарэнне.

Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў


Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаназлучаныя сказы.

Актуалізаваць веды пра марфалагічныя нормы, ужыванне і правапіс назоўнікаў



§ 45, практ. 247; запіс пад дыктоўку тэкстаў са складаназлучанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназлучаных сказаў, сэнсавых адносін паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 45, практ. 247 (падрыхтаваць матэрыялы для пісьмовага выказвання аб праблеме выбару прафесіі); паўтарыць § 22, 23
§ 45, запіс пад дыктоўку тэкстаў са складаназлучанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназлучаных сказаў, сэнсавых адносін паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да пісьмовага выказвання аб праблеме выбару прафесіі
Д.з.: § 45, практ. 247 (падрыхтаваць пісьмовае або вуснае выказванне на тэму “Выбар прафесіі” (“Кім я хачу быць”)); паўтарыць § 24, 25

77

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.

Паўтарэнне.

Ужыванне і правапіс прыметнікаў


Узнавіць і пашырыць веды аб складаназалежных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназалежных сказаў. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаназалежныя сказы.

Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс прыметнікаў



§ 46, практ. 248–250; вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназалежных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 46, практ. 251; паўтарыць § 26–28

78

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйных уменняў




79, 80

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.

Паўтарэнне.

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў


Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаназалежныя сказы.

Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс лічэбнікаў



§ 46, практ. 252; запіс пад дыктоўку складаназалежных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 46, практ. 253; падрыхтаваць матэрыялы для напісання сачынення-мініяцюры аб народных святах; паўтарыць § 29
§ 46, запіс пад дыктоўку тэкстаў са складаназалежнымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназалежных сказаў, сэнсавых адносін паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення-мініяцюры аб народных святах
Д.з.: § 46, практ. 250 (напісаць сачыненне-мініяцюру на тэму “Маё любімае народнае свята” і пад.) або выпісаць з даведачнай літаратуры 4 складаназлучаныя і 4 складаназалежныя сказы аб народных святах; паўтарыць § 30

81

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Паўтарэнне.

Ужыванне і правапіс займеннікаў


Узнавіць і пашырыць веды пра бяззлучнікавыя складаныя сказы, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах. Актуалізаваць веды аб інтанаванні бяззлучнікавых складаных сказаў. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс займеннікаў



§ 47, практ. 254–256; запіс пад дыктоўку бяззлучнікавых складаных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку

ІV чвэрць (24 урокі)

Правільнасць маўлення (працяг)

82, 83

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Паўтарэнне.

Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў


Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў



§ 47, практ. 257, 258; запіс пад дыктоўку тэкстаў з бяззлучнікавымі складанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей бяззлучнікавых складаных сказаў, сэнсавых адносін паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 47, практ. 259; падрыхтаваць матэрыялы для напісання эсэ на тэму “Праблема вольнага часу ў нашы дні”; паўтарыць § 32
§ 47, практ. 260; запіс пад дыктоўку тэкстаў з бяззлучнікавымі складанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей бяззлучнікавых складаных сказаў, сэнсавых адносін паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання эсэ на тэму “Праблема вольнага часу ў нашы дні”
Д.з.: § 47, практ. 261 (напісаць эсэ на тэму “Праблема вольнага часу ў нашы дні”); паўтарыць § 33

84, 85

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Паўтарэнне.

Сінтаксічныя нормы.

Правілы дапасавання і кіравання, спалучэння аднародных і адасобленых членаў



Узнавіць веды аб складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.

Актуалізаваць веды пра сінтаксічныя нормы, правілы дапасавання і кіравання, спалучэння аднародных і адасобленых членаў


§ 48, практ. 262, 263; запіс пад дыктоўку складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, вызначэнне іх структурных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 48, практ. 264; падрыхтаваць матэрыялы для напісання сачынення-разважання на тэму “Маё жыццё – маё сумленне”; паўтарыць § 34
§ 48, практ. 265; запіс пад дыктоўку складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, тэкстаў са складанымі сказамі з рознымі відамі сувязі частак, вызначэнне структурных асаблівасцей складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, сэнсавых адносін паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення-разважання на тэму “Маё жыццё – маё сумленне”
Д.з.: § 48, практ. 265 (напісаць сачыненне-разважанне на тэму “Маё жыццё – маё сумленне” або запісаць 6 складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак на гэту тэму); паўтарыць § 35

86, 87

Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай.

Паўтарэнне.

Парадак слоў. Сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў, пабудовы складаных сказаў


Узнавіць веды аб канструкцыях з простай мовай, правілах пунктуацыйнага афармлення канструкцый з простай мовай. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць канструкцыі з простай мовай.

Актуалізаваць веды аб парадаку слоў, сувязі дзейніка і выказніка ў сказе, правілах ужывання дзеепрыслоўных зваротаў, пабудовы складаных сказаў



§ 49, практ. 266, 267; вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей канструкцый з простай мовай; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку ў іх; падрыхтоўка да напісання сачынення-апавядання на тэму “Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі” і пад.
Д.з.: § 49, практ. 269 (пабудаваць паводле прапанаваных схем канструкцыі з простай мовай на тэму “Нечаканая сустрэча” або напісаць сачыненне-апавяданне на тэму “Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі” і пад.); паўтарыць § 36, 37
§ 49, практ. 268; запіс пад дыктоўку канструкцый з простай мовай, тэкстаў з канструкцыямі з простай мовай, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей канструкцый з простай мовай; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 49, скласці дыялог на тэму “Фізкультура і спорт у нашым жыцці”; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 203); паўтарыць § 38

88

Падагульненне вывучанага пра пунктуацыйныя нормы

Падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра пунктуацыйныя нормы

Заданні на падагульненне (с. 204–207 (па варыянтах))

Дакладнасць і лагічнасць маўлення (2 гадзіны)

89, 90

Дакладнасць і лагічнасць маўлення.

Паўтарэнне.

Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі, адасобленымі членамі


Пашырыць веды пра дакладнасць і лагічнасць як асноўныя якасці культуры маўлення; сфарміраваць уяўленне аб прычынах парушэння дакладнасці маўлення, правілах лагічнасці маўлення. Дапамагаць авалодваць дакладнасцю і лагічнасцю маўлення (удасканальваць уменні захоўваць лексічныя нормы, правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў пэўным кантэксце, карыстацца лінгвістычнымі сродкамі, якія забяспечваюць лагічнасць выказвання).

Актуалізаваць веды аб пунктуацыйных нормах; правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, адасобленымі членамі



§ 50, практ. 270, 271; чытанне тэкстаў, вызначэнне прычын парушэння дакладнасці і лагічнасці маўлення, рэдагаванне тэкстаў
Д.з.: § 50, практ. 273 (1–5 сказы); паўтарыць § 39
§ 50, практ. 272; чытанне тэкстаў, вызначэнне прычын парушэння дакладнасці і лагічнасці маўлення, рэдагаванне тэкстаў
Д.з.: § 50, практ. 273 (6–10 сказы); паўтарыць § 40, 41

Чысціня маўлення (2 гадзіны)

91, 92

Чысціня маўлення.

Паўтарэнне.

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі


Пашырыць веды пра чысціню як асноўную якасць культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць чысцінёй маўлення (удасканальваць уменні выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі, пазбягаць пазалітаратурных моўных элементаў, ужывання запазычанняў без патрэбы і г.д.).

Актуалізаваць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі



§ 51, практ. 274, 275; чытанне тэкстаў, вызначэнне моўных сродкаў, не ўласцівых літаратурнай мове, беспадстаўна ўжытых моўных адзінак, якія парушаюць чысціню маўлення; рэдагаванне тэкстаў
Д.з.: § 51, практ. 276. паўтарыць § 42, 43
§ 51, практ. 277; чытанне тэкстаў, вызначэнне моўных сродкаў, не ўласцівых літаратурнай мове, беспадстаўна ўжытых моўных адзінак, якія парушаюць чысціню маўлення; рэдагаванне тэкстаў
Д.з.: § 51, практ. 278; паўтарыць § 44

Багацце і выразнасць маўлення (3 гадзіны, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)

93, 94

Багацце і выразнасць маўлення.

Паўтарэнне.

Знакі прыпынку ў складаных сказах


Пашырыць веды пра багацце і выразнасць як асноўныя якасці культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць багаццем і выразнасцю маўлення (удасканальваць уменні карыстацца слоўнікавым багаццем сучаснай беларускай мовы, арганізоўваць маўленне ў залежнасці ад ступені валодання слоўным запасам).

Актуалізаваць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых складаных сказах, у складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак



§ 52, практ. 279, 280;

§ 53, практ. 282– 284, 286, 287


Д.з.: § 52, 53, практ. 281 паўтарыць § 45, 46
§  53, практ. 288–290, практ. 291, 292 (на выбар), практ. 293, 294, 296
Д.з.: § 53, практ. 285, 295 (на выбар); паўтарыць § 47, 48

95

Пісьмовая творчая работа

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму




Дарэчнасць маўлення (2 гадзіны)

96, 97

Дарэчнасць маўлення.

Паўтарэнне.

Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай


Пашырыць веды пра дарэчнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць дарэчнасцю маўлення (удасканальваць уменне адбіраць моўныя сродкі ў залежнасці ад тэмы паведамлення, мэты і ўмоў камунікацыі, складу слухачоў ці чытачоў).

Актуалізаваць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў канструкцыях з простай мовай



§ 54, практ. 297, 298; практ. 299 (падрыхтоўка тэксту віншавання сябра з днём нараджэння, прывітальнага слова да першакласнікаў 1-га верасня)
Д.з.: § 54, падабраць па 1 тэксце мастацкага і навуковага стылю з апісаннем адной з’явы, падзеі, жывёлы, птушкі і г.д.
§ 54, аналіз падрыхтаваных тэкстаў; практ. 299 (падрыхтоўка тэксту выступлення перад аднакласнікамі на факультатыўных занятках па беларускай мове)
Д.з.: § 54, падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 223); паўтарыць § 49

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага (6 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы)

98, 99

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Падагульніць і сістэматызаваць веды па вывучаных раздзелах і тэмах праграмы

Практ. 300; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; марфалагічны разбор слоў; сінтаксічны разбор простых і складаных сказаў
Д.з.: практ. 302
Практ. 301; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; марфалагічны разбор слоў; сінтаксічны разбор простых і складаных сказаў
Д.з.: практ. 304

100, 101

Тэставая кантрольная работа і яе аналіз

Выявіць узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу па вывучаных раздзелах, сфарміраванасці моўных і маўленчых уменняў і навыкаў; правесці аналіз памылак, дапушчаных вучнямі пры выкананні тэставай кантрольнай работы




102, 103

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Падагульніць і сістэматызаваць веды па вывучаных раздзелах і тэмах праграмы

Практ. 305, 306; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; рэдагаванне сказаў, тэкстаў
Д.з.: практ. 303

104, 105

Рэзервовыя гадзіны









Міхнёнак С.С.




: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos
umodos -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
umodos -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
umodos -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
umodos -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка