Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове для гімназій і ліцэяў (35 гадзін, базавы ўзровень) для 10 класа



Дата канвертавання27.07.2016
Памер171.24 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па беларускай мове для гімназій і ліцэяў

(35 гадзін, базавы ўзровень) для 10 класа
35 гадзін на год, 1 гадзіна на тыдзень,

з іх 9 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Беларуская мова : вучэб. дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.


урока і дата

Тэма ўрока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

І чвэрць (8 урокаў)

Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства (1 г)

1

Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства

Пашырыць веды пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова – сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю роднай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, весці дыялог у сітуацыі афіцыйных маўленчых зносін

§ 1, практ. 1, 2; запіс пад дыктоўку выказванняў дзеячаў беларускай культуры пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства (з гэтай мэтай рэкамендуецца выкарыстаць кнігу А. А. Каўруса “Слова наша роднае”, 1986); дэкламацыя вершаў пра родную мову; дыспут на тэму “Якую мову называюць роднай?” (на аснове артыкула А. Я. Міхневіча “Родная мова” з энцыклапедыі “Беларуская мова”, 1994, с. 458)
Д.з.: пісьмовае выказванне на тэму “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая!” (П. Панчанка)

Маўленне (10 г, з іх 3 г – на пісьмовыя работы)

2

Маўленне як працэс маўленчых зносін. Умовы маўленчых зносін. Вуснае і пісьмовае маўленне

Сфарміраваць уяўленне пра маўленне як працэс маўленчых зносін, узаемасувязь мовы і маўлення. Узнавіць і сістэматызаваць веды пра ўмовы маўленчых зносін. Выпрацоўваць уменне даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі. Пашырыць веды пра спецыфіку вуснага і пісьмовага маўлення. Замацаваць уменне размяжоўваць вуснае і пісьмовае маўленне. Удасканальваць здольнасць адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, ствараць уласныя вусныя і пісьмовыя выказванні

§ 2, практ. 3, 4, 6 (І), 8; § 3, практ. 9, 10, 12
Д.з.: § 2, 3, практ. 6 (ІІ), 13

3

Віды маўленчай дзейнасці, іх роля ў фарміраванні асобы. Дыялагічнае і маналагічнае маўленне

Пашырыць веды пра віды маўленчай дзейнасці (слуханне, чытанне, гаварэнне, пісьмо), іх ролю ў фарміраванні асобы. Удасканальваць уменні складаць план тэксту, вусна пераказваць тэкст, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую. Пашырыць веды пра спецыфіку дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Замацаваць уменне размяжоўваць дыялагічнае і маналагічнае маўленне. Удасканальваць навык выразнага чытання дыялогаў і маналогаў

§ 4, практ. 15, 17, 18, 20; § 5, практ. 23, 27
Д.з.: § 4, 5, практ. 26 (І), с. 21 (вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні)

4

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства тэксту. Разгорнутасць тэксту

Пашырыць веды пра тэкст як адзінку мовы і маўлення, сэнсавую цэласнасць і тэматычнае адзінства тэксту, разгорнутасць як прымету тэксту. Удасканальваць уменні вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, даваць загаловак, дзяліць тэкст на часткі (падтэмы і мікратэмы) і абзацы, выдзяляць апорныя (ключавыя) словы, словазлучэнні і сказы

§ 6, практ. 29–32; § 7, практ. 33, 34
Д.з.: § 6, 7, практ. 35

5

Паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту

Сістэматызаваць веды пра паслядоўнасць, звязнасць і завершанасць як прыметы тэксту, кампазіцыйную структуру тэкстаў розных тыпаў маўлення, віды і моўныя сродкі сувязі сказаў у тэксце. Замацаваць уменні абгрунтоўваць падзел тэксту на абзацы, аналізаваць тэксты розных тыпаў маўлення, складаць іх схемы, вызначаць спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце, выяўляць прыметы тэксту

§ 8, практ. 37, 38; § 9, практ. 43, 44; § 10, практ. 48, 49
Д.з.: § 8–10, практ. 42, с. 40 (вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні)

6, 7

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай




8

Стылі маўлення. Навуковы стыль маўлення: сфера выкарыстання, мэта выказвання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці

Пашырыць веды пра спецыфіку навуковага стылю маўлення. Развіваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да навуковага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў, удасканальваць тэксты навуковага стылю. Выпрацоўваць здольнасць пераказваць навуковыя тэксты, ствараць уласныя тэксты навуковага стылю

С. 41, 42 (вывучальнае чытанне), § 11, знаёмства з планам стылістычнага аналізу тэксту (с. 44), практ. 50, 52, 53, 55, 56

ІІ чвэрць (8 урокаў)

9

Афіцыйны, публіцыстычны стылі маўлення: сфера выкарыстання, мэта выказвання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці

Пашырыць веды пра спецыфіку афіцыйнага і публіцыстычнага стыляў маўлення. Развіваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да афіцыйнага і публіцыстычнага стыляў, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Выпрацоўваць здольнасць ствараць уласныя тэксты афіцыйнага і публіцыстычнага стыляў розных жанраў

§ 12, практ. 62, 63, 66; § 13, практ. 71, 74, 77
Д.з.: § 12, 13, практ. 81

10

Мастацкі, гутарковы стылі маўлення: сфера выкарыстання, мэта выказвання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці

Пашырыць веды пра спецыфіку мастацкага і гутарковага стыляў маўлення, асаблівасці празаічнага і паэтычнага маўлення. Развіваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да мастацкага і гутарковага стыляў, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Выпрацоўваць здольнасць ствараць уласныя тэксты розных стыляў і жанраў

§ 14, практ. 82, 83, 85, 90; § 15, практ. 93, 95
Д.з.: § 14, 15, практ. 88, 89 (на выбар), 97 (па варыянтах)

11

Пісьмовая творчая работа

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання

Д.з.: с. 79 (вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні)

Слова ў тэксце (13 г, з іх 3 г – на пісьмовыя работы)

12

Гукавая абалонка слова. Стылістычныя магчымасці фанетыкі

Узнавіць і падагульніць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў. Замацаваць і пашырыць веды аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў, пазіцыйных і гістарычных чаргаваннях гукаў. Удасканальваць навык фанетычнага разбору слоў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных норм. Сфарміраваць уяўленне пра сэнсава-стылістычныя магчымасці асанансу і алітэрацыі, сувязь паміж гучаннем і лексічным значэннем некаторых слоў. Выпрацоўваць уменні вызначаць сэнсава-стылістычную ролю фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі фанетыкі

§ 16, практ. 100, 107–109, 116; § 17, практ. 119, 120, 124; фанетычны разбор слоў (парадак і ўзор змешчаны на с. 248)
Д.з.: § 16, 17, практ. 118

13

Лексічнае значэнне слова

Узнавіць і пашырыць веды пра лексічнае значэнне слова, адназначнасць і мнагазначнасць слоў, аманімію. Сфарміраваць уяўленне пра спосабы ўзнікнення новых значэнняў слоў, тыпы амонімаў. Выпрацоўваць уменні карыстацца рознымі прыёмамі пры тлумачэнні лексічных значэнняў слоў, адрозніваць мнагазначныя словы ад амонімаў, вызначаць тып аманіміі. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі

§ 18, практ. 127, 130, 132, 133, 135, 137, 138, 142
Д.з.: § 18, практ. 136, 143

14

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў




15

Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі

Сфарміраваць уяўленне пра стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі. Замацоўваць уменні знаходзіць у сказах і тэкстах сінонімы, антонімы, фразеалагізмы, тропы, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі лексікі і фразеалогіі

§ 19, практ. 144, 145, 147, 149, 150, 153
Д.з.: § 19, практ. 151, 152

16

Марфемная будова слова, утварэнне слоў. Стылістычныя магчымасці словаўтварэння

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра марфемную будову слова, формаўтваральныя і словаўтваральныя марфемы, асноўныя спосабы словаўтварэння. Сфарміраваць уяўленне пра стылістычныя магчымасці словаўтварэння. Развіваць уменні тлумачыць значэнне марфем у словах, рабіць марфемны і словаўтваральны разбор слоў, вызначаць ролю словаўтваральных сродкаў у тэксце, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі словаўтварэння

§ 20, практ. 154, 156, 157, 160, 161; § 21, практ. 163, 164; разбор слоў па саставе, словаўтваральны разбор (парадак і ўзоры змешчаны на с. 248, 249)

ІІІ чвэрць (11 урокаў)

17

Назоўнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Узнавіць і пашырыць веды пра назоўнік як часціну мовы, лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў, назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах назоўнікі, даваць ім лексіка-граматычную характарыстыку, вызначаць род іншамоўных нескланяльных назоўнікаў, абрэвіятур, рабіць марфалагічны разбор назоўнікаў

§ 22, практ. 170–175; марфалагічны разбор назоўнікаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 249)
Д.з.: § 22, практ. 176

18

Прыметнік, прыслоўе: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Падагульніць і сістэматызаваць веды аб прыметніку і прыслоўі як часцінах мовы, разрадах прыметнікаў і прыслоўяў, ступенях параўнання прыметнікаў і прыслоўяў. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах прыметнікі і прыслоўі, утвараць ад дадзеных прыметнікаў і прыслоўяў формы ступеней параўнання і правільна ўжываць іх у маўленні, рабіць марфалагічны разбор прыметнікаў і прыслоўяў

§ 23, практ. 178–180; § 24, практ. 182–184; марфалагічны разбор прыметнікаў і прыслоўяў (парадак і ўзоры змешчаны на с. 249, 251)
Д.з.: § 23, 24, практ. 181, 185 (на выбар)

19

Лічэбнік, займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Сістэматызаваць веды пра лічэбнік і займеннік як часціны мовы, разрады лічэбнікаў і займеннікаў. Фарміраваць уменні знаходзіць у тэкстах лічэбнікі і займеннікі, правільна ўжываць у маўленні колькасна-іменныя спалучэнні, склонавыя формы займеннікаў, рабіць марфалагічны разбор лічэбнікаў і займеннікаў

§ 25, практ. 186, 187, 189; § 26, практ. 190, 191, 193; марфалагічны разбор лічэбнікаў і займеннікаў (парадак і ўзоры змешчаны на с. 250)
Д.з.: § 25, 26, практ. 188 (І), 192 (на выбар)

20

Дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Падагульніць веды пра дзеяслоў як часціну мовы, формы дзеяслова. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах асабовыя і асобыя формы дзеяслова, утвараць ад дадзеных дзеясловаў патрэбныя формы, правільна ўжываць іх у маўленні, рабіць марфалагічны разбор дзеясловаў. Сістэматызаваць і пашырыць веды пра дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як асобыя формы дзеяслова, іх граматычныя прыметы, правілы выдзялення на пісьме дзеепрыметнікавага і дзеепрыслоўнага зваротаў. Развіваць уменні знаходзіць у тэкстах дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, утвараць і ўжываць у маўленні ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі; карыстаючыся рознымі прыёмамі, перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты з нехарактэрнымі для беларускай мовы формамі дзеепрыметнікаў. Удасканальваць навык марфалагічнага разбору дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў

§ 27, практ. 194, 196, 201; § 28, практ. 203, 205, 207, 208; марфалагічны разбор дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў (парадак і ўзоры змешчаны на с. 250, 251)
Д.з.: § 27, 28, практ. 209

21

Прыназоўнік, злучнік, часціца, выклічнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Падагульніць і сістэматызаваць веды аб прыназоўніку, злучніку, часціцы і выклічніку як часцінах мовы, іх ролі ў арганізацыі маўлення, разрадах прыназоўнікаў і злучнікаў. Развіваць уменні знаходзіць у тэкстах прыназоўнікі, злучнікі, часціцы і выклічнікі, адрозніваць вытворныя прыназоўнікі ад слоў самастойных часцін мовы, падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных слоў, тлумачыць значэнне і ўжыванне часціц не і ні, правільна пісаць не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы, рабіць марфалагічны разбор прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц

§ 29, практ. 210, 211, 213; § 30, практ. 214–218; марфалагічны разбор прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц (парадак і ўзоры змешчаны на с. 252)
Д.з.: § 29, 30, практ. 220, 221

22, 23

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай




24

Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў

Сфарміраваць уяўленне пра ролю розных часцін мовы ў арганізацыі маўлення, разгортванні і стварэнні тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў. Развіваць уменні вызначаць сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы, ствараць самастойныя тэксты з улікам сэнсава-стылістычнай ролі і тэкстаўтваральных магчымасцей слоў розных часцін мовы. Замацаваць навык марфалагічнага разбору слоў розных часцін мовы

§ 31, практ. 222, 223, 225, 227, 229
Д.з.: практ. 226, с. 164 (вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні)

Словазлучэнне і сказ у тэксце (10 г, з іх 3 г – на пісьмовыя работы)

25

Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання. Сінаніміка словазлучэнняў, яе роля ў стварэнні тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці

Узнавіць і падагульніць веды пра словазлучэнне, яго будову, віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні, спецыфіку кіравання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай, сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання, сінаніміку словазлучэнняў. Удасканальваць уменні вызначаць віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях; правільна ўжываць у маўленні словазлучэнні, будова якіх адлюстроўвае спецыфіку кіравання ў беларускай мове; характарызаваць сэнсава-стылістычную ролю словазлучэнняў; падбіраць да дадзеных словазлучэнняў сінанімічныя. Развіваць навык сінтаксічнага разбору словазлучэнняў

§ 32, практ. 230–233 практ. 235, 236
Д.з.: § 32, практ. 241

26

Пісьмовая творчая работа

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання




27

Сутнасць сказа як цэласнай сінтаксічнай адзінкі. Асноўныя функцыі сказа. Сінтаксічныя прыметы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, няпоўных сказаў

Узнавіць і сістэматызаваць веды пра сказ як цэласную сінтаксічную адзінку, асноўныя функцыі і прыметы сказа. Замацаваць уменне вызначаць тыпы простых сказаў. Удакладніць і пашырыць веды пра сінтаксічныя прыметы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, няпоўных сказаў. Замацаваць уменні размяжоўваць тыпы выказнікаў, дзейнік і выказнік, выражаныя назоўнікамі ў назоўным склоне. Фарміраваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, няпоўных сказаў, адрозніваць віды аднасастаўных сказаў. Удасканальваць навык сінтаксічнага разбору двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, няпоўных сказаў

§ 33, практ. 242, 243, 244 (І); § 34, практ. 246, 247, 250 (па варыянтах), 253

ІV чвэрць (8 урокаў)

28

Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі, знакі прыпынку

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі, пунктуацыйныя нормы пры іх пісьмовым афармленні. Замацаваць уменне адрозніваць аднародныя азначэнні ад неаднародных. Развіваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў іх. Удасканальваць навык сінтаксічнага разбору сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі

§ 35, практ. 254–256; § 36, практ. 258–260
Д.з.: § 35, 36, практ. 262

29

Сінтаксічныя прыметы сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку

Падагульніць і сістэматызаваць веды пра сінтаксічныя прыметы сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, пунктуацыйныя нормы пры іх пісьмовым афармленні. Выпрацоўваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі; адрозніваць звароткі, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі ад членаў сказа; правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Удасканальваць навык сінтаксічнага разбору сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі

§ 37, практ. 263, 264, 266; § 38, практ. 267, 268; запіс пад дыктоўку сказаў з устаўнымі канструкцыямі, вызначэнне асаблівасцей іх будовы, тлумачэнне знакаў прыпынку; дапаўненне сказаў устаўнымі канструкцыямі (Суседка параіла бабулі папіць настою з рамонку.Суседка – яна працуе ўрачом у паліклініцы параіла бабулі папіць настою з рамонку); размежаванне сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, графічны разбор па членах сказа

Дадатковы матэрыял па тэме “Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку” змешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі www.adu.by (раздзел “Вучэбныя прадметы” / “Беларуская мова і літаратура”
Д.з.: § 37, 38, практ. 269

30

Сінтаксічныя прыметы складаназлучаных і складаназалежных сказаў, знакі прыпынку

Паглыбіць веды пра складаныя сказы, іх віды, сінтаксічныя прыметы складаназлучаных і складаназалежных сказаў, сэнсавыя адносіны паміж часткамі складаназлучаных сказаў, віды даданых частак у складаназалежных сказах, віды падпарадкавання даданых частак галоўнай у складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі, пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні складаназлучаных і складаназалежных сказаў. Замацоўваць уменні адрозніваць складаны сказ ад простага, будаваць графічныя схемы складаных сказаў, вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы складаназлучаных і складаназалежных сказаў, карыстацца рознымі прыёмамі размежавання падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, вызначаць віды даданых частак, адрозніваць сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне даданых частак, аднародныя і неаднародныя даданыя часткі, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў складаназлучаных і складаназалежных сказах. Удасканальваць навык сінтаксічнага разбору складаназлучаных і складаназалежных сказаў

§ 39, практ. 272; § 40, практ. 275–277; § 41, практ. 280, 283, 284, 285 (па варыянтах), 287; § 42, практ. 289 (па варыянтах)
Д.з.: § 39–42, практ. 288, 291

31

Сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых сказаў і сказаў з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых сказаў і сказаў з рознымі відамі сувязі, пунктуацыйныя нормы пры іх пісьмовым афармленні. Выпрацоўваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы бяззлучнікавых сказаў і сказаў з рознымі відамі сувязі, перабудоўваць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы ў бяззлучнікавыя, складаць сказы з рознымі відамі сувязі частак па прапанаваных схемах, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў бяззлучнікавых сказах і сказах з рознымі відамі сувязі частак. Удасканальваць навык сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых сказаў і сказаў з рознымі відамі сувязі, уменне будаваць іх схемы

Практ. 292–294, 296, 304
Д.з.: практ. 295

32

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў




33

Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння. Сінтаксічная сінаніміка

Паглыбіць веды пра сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы. Сфарміраваць уяўленне пра сінтаксічную сінаніміку. Выпрацоўваць уменні вызначаць сэнсава-стылістычную ролю простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння, абгрунтоўваць мэтазгоднасць іх ужывання ў тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў; падбіраць да дадзеных сінтаксічных канструкцый сінанімічныя, прыводзіць уласныя прыклады сінанімічных сінтаксічных канструкцый

§ 43, практ. 297–299; § 44, практ. 301, 302
Д.з.: § 43, 44, практ. 300

34

Кантрольная тэставая работа

Выявіць узровень ведання моўнай і маўленчай тэорыі, сфарміраванасці моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў




Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага (1 г)

35

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Падагульніць і сістэматызаваць веды, удасканальваць уменні і навыкі па вывучаных раздзелах і тэмах курса мовы. Замацаваць уменне рабіць розныя віды моўнага разбору. Развіваць граматычны лад маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас, удасканальваць культуру маўлення

§ 45, практ. 303, 305–308, 311; с. 244–245 (адказы на кантрольныя пытанні, выкананне кантрольных заданняў)



Зелянко В. У.




: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos
umodos -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
umodos -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
umodos -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
umodos -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка