Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове для гімназій і ліцэяў (35 гадзін, базавы ўзровень) для 11 класа



Дата канвертавання15.05.2016
Памер186.71 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па беларускай мове для гімназій і ліцэяў

(35 гадзін, базавы ўзровень) для 11 класа
35 гадзін на год, 1 гадзіна на тыдзень,

з іх 9 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.] – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 256 с.

урока і дата

Тэма ўрока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

І чвэрць (8 урокаў)

Культура вуснага і пісьмовага маўлення (1 гадзіна)

1

Асноўныя якасці культуры маўлення.

Маўленчы этыкет, асноўныя правілы маўленчых паводзін



Сфарміраваць уяўленне пра культуру маўлення, асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціню, багацце, выразнасць, дарэчнасць).

Пашырыць веды вучняў аб правілах маўленчых паводзін, формулах маўленчага этыкету. Сфарміраваць уяўленне пра нацыянальны характар маўленчага этыкету, гістарычную зменлівасць формул маўленчага этыкету, выкарыстанне правіл маўленчага этыкету як паказчык агульнай культуры асобы. Удасканальваць уменні ўжываць згодна з маўленчай сітуацыяй і зместам камунікацыі моўныя сродкі для наладжвання неканфліктных, добразычлівых і паспяховых узаемаадносін; захоўваць культуру маўленчых паводзін, дарэчы карыстацца нацыянальным маўленчым этыкетам



§ 1, практ. 1, практ. 2, 3, 5 (на выбар), практ. 4;

§ 2, практ. 6, 7, практ. 8, 9 (на выбар)


Д.з.: § 1, 2, практ. 10; падрыхтаваць віншавальнае прывітанне

Правільнасць маўлення (27 гадзін, з іх 6 гадзін – на пісьмовыя работы)

2

Паняцце літаратурнай нормы. Зменлівасць нормаў. Варыянтнасць у маўленні.

Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных



Сфарміраваць уяўленне пра літаратурную норму (характэрныя асаблівасці літаратурнай нормы), зменлівасць нормаў, варыянтнасць у маўленні. Выпрацоўваць уменне вызначаць мэтазгоднасць ужывання варыянтаў нормаў у маўленні.

Пашырыць веды пра арфаэпічныя нормы, асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных у беларускай мове. Удасканальваць уменні вымаўляць галосныя і зычныя гукі, спалучэнні зычных гукаў у адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі



§ 3, практ. 11–13;

§ 4, практ. 15, практ. 16–19 (на выбар)


Д.з.: § 3, 4, практ. 14 або падрыхтаваць вуснае выказванне “Чаму трэба захоўваць арфаэпічныя нормы” (на выбар)

3

Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск

Пашырыць веды пра акцэнталагічныя нормы і лагічны націск. Удасканальваць уменні захоўваць акцэнталагічныя нормы, вымаўляць з захаваннем акцэнталагічных нормаў руска-беларускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску, выдзяляць лагічным націскам словы ў залежнасці ад надання сказу пэўнага сэнсу

§ 5, практ. 20, 22, 26, 29 (на выбар), практ. 23–25, практ. 27, 28
Д.з.: § 5, практ. 21, 30 (на выбар); падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 28–29)

4

Арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а; е, ё, я; галосных у складаных словах

Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, правілах, якія грунтуюцца на фанетычным прынцыпе.

Пашырыць веды пра арфаграфічныя нормы, правапіс галосных о, э, а; е, ё, я; галосных у складаных словах.

Удасканальваць навыкі напісання ў словах галосных о, э, а і е, ё, я; галосных у складаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі


С. 29–30;

§ 6, практ. 31, 32 (на выбар), практ. 33, практ. 34–36 (на выбар); § 7, практ. 37, практ. 38, 40, 41 (на выбар), практ. 39;

§ 8, практ. 43–46 (на выбар)
Д.з.: § 6–8, практ. 42, 47 (на выбар)


5

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах; літар і, ы, й пасля прыставак; прыстаўных галосных,

прыстаўных і ўстаўных зычных



Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах, літар і, ы, й пасля прыставак; прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных.

Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў галосных у запазычаных словах, літар і, ы, й пасля прыставак; напісання ў словах прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных паводле арфаграфічных нормаў



§ 9, практ. 48–52 (на выбар);

§ 10, практ. 53, 55, 56 (на выбар); практ. 54;

§ 11, практ. 58–60 (на выбар), практ. 61–64 (на выбар)
Д.з.: § 9–11, практ. 57, 65 (на выбар)


6

Правапіс у і ў; д і дз, т і ц; падоўжаных зычных

Пашырыць веды аб правапісе у і ў; д і дз, т і ц; падоўжаных зычных.

Удасканальваць навыкі напісання літар у і ў; д і дз, т і ц; падоўжаных зычных у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



§ 12, практ. 66, 67 (на выбар), практ. 68–70 (на выбар);

§ 13, практ. 71, практ. 72, 74, 75 (на выбар);

§ 14, практ. 76, 78, 80 (на выбар), практ. 77, 79 (на выбар)
Д.з.: § 12–14, практ. 73, 81 (на выбар)


7

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйных уменняў




8

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных, прыставак на з, с.

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе



Пашырыць веды аб правапісе некаторых спалучэнняў зычных, прыставак на з, с. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў зычных здн – зн, згн – зн, стн – сн, скн – сн, стл – сл, рдн – рн; ск, ст, cц [с’ц’] шч, прыставак на з, с.

Сфарміраваць уяўленне пра марфалагічны прынцып арфаграфіі.

Пашырыць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе (напісанне звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова; звонкіх зычных у канцы слова; глухіх зычных перад звонкімі; свісцячых перад шыпячымі; шыпячых перад свісцячымі; спалучэнняў зычных дч, тч, дц, тц, чц; спалучэнняў з, ж, ш, г, к з суфіксальным с у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў; прыставак аб-, ад-, над-, пад- і прыназоўнікаў аб, ад, над, пад; прыназоўніка без і часціцы не; зычнай д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса -ск-; каранёвага я і суфіксаў -язь, -ядзь).

Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі



§ 15, практ. 82, 83, 84 (на выбар), практ. 85;

§ 16, практ. 86–89 (на выбар);

с. 62; § 17, практ. 90, 91, практ. 92, 93 (на выбар)


ІІ чвэрць (8 урокаў)

Правільнасць маўлення (працяг)

9

Правапіс мяккага знака і апострафа

Пашырыць веды аб правапісе змякчальнага і раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

Удасканальваць навыкі правільнага напісання слоў са змякчальным і раздзяляльным мяккім знакам і апострафам



§ 18, практ. 94, практ. 95, 96 (на выбар);

§ 19, практ. 97 – 100


Д.з.: § 18, 19, практ. 101, 102 (на выбар)

10

Правапіс малой і вялікай літар.

Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна



Пашырыць веды аб правапісе малой і вялікай літар, правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна.

Удасканальваць навыкі напісання паводле арфаграфічных нормаў малой і вялікай літар, слоў разам, праз злучок, напісання асобна спалучэнняў слоў



§ 20, практ. 103, практ. 104, 107 (на выбар), практ. 105, 106 (на выбар), практ. 108;

§ 21, практ. 109, 110 (на выбар), практ. 111, 112


Д.з.: § 20, 21, практ. 113; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 83)

11

Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Род назоўнікаў

Сфарміраваць уяўленне пра марфалагічныя нормы.

Узнавіць веды пра ўмовы размежавання назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя, пра род назоўнікаў. Пашырыць веды пра марфалагічныя нормы ўжывання адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў, назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду.

Удасканальваць уменні адрозніваць адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі; захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў у вінавальным склоне; правільна вызначаць род назоўнікаў; не парушаць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду


С. 85;

§ 22, практ. 114, практ. 115, 116 (на выбар);

§ 23, практ. 118–120 (на выбар), практ. 121, 122 (на выбар), практ. 123, практ. 124–126 (на выбар або па варыянтах), практ. 127
Д.з.: § 22, 23, практ. 117, 128 (на выбар)


12

Лік назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі першага скланення

Узнавіць і пашырыць веды пра лік назоўнікаў як граматычную катэгорыю, марфалагічныя нормы ўжывання назоўнікаў у форме адзіночнага і множнага ліку, склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-га скланення.

Удасканальваць уменні вызначаць лік нескланяльных назоўнікаў, правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні формы множнага ліку назоўнікаў, назоўнікі 1-га скланення ў давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку



§ 24, практ. 129, практ. 130, 131 (на выбар), практ. 132–134;

§ 25, практ. 136, практ. 137, 138 (на выбар)


Д.з.: § 24, 25, практ. 135 (па варыянтах), практ. 139 (па варыянтах)

13

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі другога і трэцяга скланення

Узнавіць і пашырыць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га і 3-га скланення. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі 2-га скланення ў родным, творным і месным склонах адзіночнага ліку, назоўнікі 3-га скланення ў творным склоне адзіночнага ліку

§ 25, практ. 140, практ. 141–143, 145 (на выбар), практ. 144, практ. 146, 147 (на выбар), практ. 148, 149 (на выбар); практ. 151, практ. 152, 153 (на выбар)
Д.з.: § 25, практ. 150, 154 (на выбар)

14, 15

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў пісьмова падрабязна перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго жанрава-стылістычныя і моўныя асаблівасці




16

Скланенне назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. Канчаткі назоўнікаў у родным і месным склонах множнага ліку

Узнавіць і пашырыць веды пра рознаскланяльныя назоўнікі, асаблівасці іх скланення, нескланяльныя назоўнікі, склонавыя канчаткі назоўнікаў у множным ліку. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць склонавыя формы рознаскланяных назоўнікаў, захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні нескланяльных назоўнікаў; правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі ў формах роднага і меснага склонаў множнага ліку

§ 25, практ. 155, 156, практ. 157 – 160 (на выбар); практ. 161, 162; практ. 163–165 (на выбар), практ. 166, практ. 167–169 (на выбар)

ІІІ чвэрць (11 урокаў)

Правільнасць маўлення (працяг)

17

Ужыванне і правапіс прыметнікаў, лічэбнікаў.

Паўтарэнне.

Асноўныя якасці культуры маўлення. Паняцце літаратурнай нормы


Узнавіць і пашырыць веды пра поўныя і кароткія прыметнікі, іх граматычныя асаблівасці; утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў; прыналежныя прыметнікі, іх значэнне, утварэнне, граматычныя асаблівасці; пра скланенне колькасных і парадкавых лічэбнікаў, спалучальнасць зборных лічэбнікаў. Удасканальваць уменні ўжываць поўную і кароткую формы прыметнікаў, утвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыналежныя прыметнікі; утвараць і ўжываць склонавыя формы лічэбнікаў згодна з марфалагічнымі нормамі.

Актуалізаваць веды пра асноўныя якасці культуры маўлення, літаратурныя нормы



§ 26, практ. 170 (пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую);

§ 27, практ. 171, 172, практ. 173, 174 (на выбар);

§ 28, практ. 175, 176, 177 (на выбар або па варыянтах);

§ 29, практ. 178, 179, 181 (на выбар);

§ 30, практ. 182, 183 (на выбар)
Д.з.: § 26 – 30, практ. 180; паўтарыць § 1–3


18

Ужыванне і правапіс займеннікаў, дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў.

Паўтарэнне.

Арфаэпічныя нормы. Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск


Узнавіць і пашырыць веды пра асаблівасці ўжывання займеннікаў у беларускай мове, асабовыя канчаткі дзеясловаў І і ІІ спражэнняў, асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове, утварэнне ступеней параўнання прыслоўяў.

Удасканальваць уменні ўжываць займеннікі розных разрадаў ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі; правільна ўтвараць формы дзеясловаў, формы ступеней параўнання прыслоўяў.

Актуалізаваць веды пра арфаэпічныя і акцэнталагічныя нормы, лагічны націск


§ 31, практ. 184, 185 (на выбар);

§ 32, практ. 186, практ. 187, 188 (на выбар); утварэнне ад дзеясловаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў;

§ 33, практ. 189, практ. 190, 191 (на выбар)
Д.з.: § 31–33, практ. 192; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 123); паўтарыць § 4, 5


19

Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання, спалучэння аднародных і адасобленых членаў.

Паўтарэнне.

Арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе


Сфарміраваць уяўленне пра сінтаксічныя нормы, правілы спалучэння аднародных і адасобленых членаў. Узнавіць і пашырыць веды аб правілах дапасавання і кіравання, асаблівасцях будовы сінтаксічных канструкцый беларускай мовы ў параўнанні з рускай, аб аднародных і адасобленых членах сказа.

Удасканальваць уменні спалучаць словы, аднародныя і адасобленыя члены сказа ў вусным і пісьмовым маўленні паводле сінтаксічных нормаў.

Актуалізаваць веды пра арфаграфічныя нормы, прынцыпы арфаграфіі, напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе


§ 34, практ. 193, 195 (на выбар, па варыянтах), практ. 194;

§ 35, практ. 197, практ. 198 (па варыянтах), практ. 199 (па варыянтах), практ. 200, 201 (на выбар)


Д.з.: § 34, 35, практ. 196, 202 (па варыянтах); паўтарыць § 6–16


20, 21

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў пісьмова падрабязна перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго жанрава-стылістычныя і моўныя асаблівасці




22

Парадак слоў, сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў, пабудовы складаных сказаў.

Паўтарэнне.

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе


Узнавіць і пашырыць веды пра парадак слоў, сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, дзеепрыслоўныя звароты, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў, складаныя сказы. Сфарміраваць уяўленне пра функцыі парадку слоў у сказе, правілы пабудовы складаных сказаў, прычыны памылак пры пабудове складаных сказаў. Выпрацоўваць уменне вызначаць функцыю парадку слоў у сказе. Удасканальваць уменні правільна спалучаць дзейнік і выказнік ў вусным і пісьмовым маўленні, ужываць у адпаведнасці з сінтаксічнымі нормамі дзеепрыслоўныя звароты, правільна ўтвараць складаныя сказы, ужываць складаныя сказы розных тыпаў у тэкстах пэўнага стылю.

Актуалізаваць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе



§ 36, практ. 203, практ. 204, 205 (на выбар);

§ 37, практ. 206, практ. 207, 208 (на выбар);

§ 38, практ. 211, практ. 212, 214, 218 (на выбар), практ. 213, 216, 217 (на выбар, па варыянтах), практ. 215 (па варыянтах)
Д.з.: § 36–38, практ. 209 (вусна), практ. 210 (вусна); паўтарыць § 17


23

Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі, адасобленымі членамі.

Паўтарэнне.

Правапіс мяккага знака і апострафа, малой і вялікай літар; правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна


Узнавіць веды пра пунктуацыю як раздзел мовазнаўства. Сфарміраваць уяўленне пра пунктуацыйныя нормы і пунктуацыйныя варыянты. Узнавіць і пашырыць веды аб аднародных і адасобленых членах сказа, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, адасобленымі азначэннямі, прыдаткамі, акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі.

Удасканальваць уменні правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі і адасобленымі членамі.

Актуалізаваць веды аб правапісе мяккага знака і апострафа, малой і вялікай літар; правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна


С. 149–150;

§ 39, практ. 219, 220, 223 (на выбар), практ. 221, 222, 224 (на выбар, па варыянтах);

с. 156;

§ 40, практ. 225, 226, практ. 227, 228 (на выбар);



§ 41, практ. 229, 230; запіс пад дыктоўку сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 39–41, практ. 231, 232 (на выбар); паўтарыць § 18–21


24

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі.

Паўтарэнне.

Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў, прыметнікаў


Узнавіць і пашырыць веды аб параўнальных зваротах, пабочных і ўстаўных канструкцыях, зваротках, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі. Удасканальваць уменні афармляць сказы з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.

Актуалізаваць веды пра марфалагічныя нормы, ужыванне і правапіс назоўнікаў, прыметнікаў



§ 42, практ. 233, практ. 234, 235 (на выбар);

§ 43, практ. 236, практ. 237, 238, 240 (на выбар);

§ 44, практ. 241–243 (на выбар); запіс пад дыктоўку сказаў з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 42–44, практ. 239 або практ 243 (выканаць дадатковае заданне); паўтарыць § 22–28


25

Знакі прыпынку ў складаназлучаных, складаназалежных сказах.

Паўтарэнне.

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў


Узнавіць і пашырыць веды аб складаназлучаных, складаназалежных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных і складаназалежных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназлучаных, складаназалежных сказаў.

Удасканальваць уменні правільна пунктуацыйна афармляць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў


§ 45, практ. 244, практ. 245, 246 (на выбар), практ. 247;

§ 46, практ. 248, 249, практ. 250–252 (на выбар, па варыянтах); запіс пад дыктоўку складаназлучаных і складаназалежных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку


Д.з.: § 45, 46, практ. 247 (падрыхтаваць пісьмовае або вуснае выказванне на тэму “Выбар прафесіі” (“Кім я хачу быць”)), 253 (на выбар); паўтарыць § 29–31


26

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйных уменняў




27

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах, у складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Паўтарэнне.

Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў


Узнавіць і пашырыць веды пра бяззлучнікавыя складаныя сказы, складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах, у складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні бяззлучнікавых складаных сказаў. Удасканальваць уменні правільна пунктуацыйна афармляць бяззлучнікавыя складаныя сказы, складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.

Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў




§ 47, практ. 254, практ. 255, 256 (на выбар), практ. 257, 258 (на выбар), практ. 259–261 (на выбар);

§ 48, практ. 262–265 (на выбар); запіс пад дыктоўку бяззлучнікавых складаных сказаў і сказаў з рознымі відамі сувязі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку



ІV чвэрць (8 урокаў)

Правільнасць маўлення (працяг)

28

Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай.

Паўтарэнне.

Сінтаксічныя нормы


Узнавіць веды аб канструкцыях з простай мовай, правілах пунктуацыйнага афармлення канструкцый з простай мовай. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць канструкцыі з простай мовай.

Актуалізаваць веды пра сінтаксічныя нормы



§ 49, практ. 266, практ. 267, 268 (на выбар), практ. 269; запіс пад дыктоўку канструкцый з простай мовай, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
Д.з.: § 49, падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 203); выканаць заданні на падагульненне (с. 204–207 (па варыянтах)); паўтарыць § 34–38


Дакладнасць і лагічнасць маўлення. Чысціня маўлення (1 г)

29

Дакладнасць і лагічнасць маўлення.

Чысціня маўлення.

Паўтарэнне.

Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі, адасобленымі членамі, параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі




Пашырыць веды пра дакладнасць, лагічнасць і чысціню як асноўныя якасці культуры маўлення; сфарміраваць уяўленне аб прычынах парушэння дакладнасці маўлення, правілах лагічнасці маўлення. Дапамагаць авалодваць дакладнасцю, лагічнасцю і чысцінёй маўлення (удасканальваць уменні захоўваць лексічныя нормы, правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў пэўным кантэксце, карыстацца лінгвістычнымі сродкамі, якія забяспечваюць лагічнасць выказвання; уменні выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі, пазбягаць пазалітаратурных моўных элементаў, ужывання запазычанняў без патрэбы і г.д.).

Актуалізаваць веды аб пунктуацыйных нормах; правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, адасобленымі членамі, параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі




§ 50, практ. 270, 271 (на выбар), практ. 272, 273 (на выбар);

§ 51, практ. 274–276


Д.з.: § 50, 51, практ. 277, 278 (на выбар); паўтарыць § 39–44


Багацце і выразнасць маўлення. Дарэчнасць маўлення (2 гадзіны, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)

30

Багацце і выразнасць маўлення.

Дарэчнасць маўлення.

Паўтарэнне.

Знакі прыпынку ў складаных сказах, у канструкцыях з простай мовай




Пашырыць веды пра багацце, выразнасць і дарэчнасць як асноўныя якасці культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць багаццем, выразнасцю і дарэчнасцю маўлення (удасканальваць уменні карыстацца слоўнікавым багаццем сучаснай беларускай мовы, арганізоўваць маўленне ў залежнасці ад ступені валодання слоўным запасам; уменне адбіраць моўныя сродкі ў залежнасці ад тэмы паведамлення, мэты і ўмоў камунікацыі, складу слухачоў ці чытачоў).

Актуалізаваць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых складаных сказах, у складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак; у канструкцыях з простай мовай



§ 52, практ. 279, практ. 280, 281 (на выбар);

§ 53, практ. 282, практ. 283, 284, 286–288 (на выбар), практ. 289, 290, практ. 291–296 (на выбар);



§ 54, практ. 297, 298 (на выбар)
Д.з.: § 52–54, практ. 285, 299 (на выбар); падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 223); паўтарыць § 45–49


31

Пісьмовая творчая работа

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму




Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага (3 гадзіны, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы)

32

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Падагульніць і сістэматызаваць веды па вывучаных раздзелах і тэмах праграмы

Практ. 300, 301, 303–306 (на выбар)
Д.з.: практ. 302

33, 34

Тэставая кантрольная работа і яе аналіз

Выявіць узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу па вывучаных раздзелах, сфарміраванасці моўных і маўленчых уменняў і навыкаў; правесці аналіз памылак, дапушчаных вучнямі пры выкананні тэставай кантрольнай работы




35

Рэзервовая гадзіна








Міхнёнак С.С.




: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos
umodos -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
umodos -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
umodos -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
umodos -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка