Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”



Дата канвертавання27.07.2016
Памер290.92 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па вучэбным прадмеце

Беларуская мова”



на 2012/2013 навучальны год
(VІІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)
70 гадзін на год, 2 гадзіны на тыдзень,

з іх 14 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Валочка Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.


Нумар
урока

Тэма раздзела,
урока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка.

Дамашняе
заданне



I чвэрць

16 урокаў

Валоданне літаратурнай мовай – асноўны паказчык культуры чалавека

1 гадзіна

1.

Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Маўленчы этыкет.

Садзейнічаць сістэматызацыі і замацаванню ведаў вучняў пра нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выпрацоўваць уменне ствараць і запісваць тэксты, выпраўляць памылкі ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


§ 1, практ. 1 (падбор прыкладаў на ілюстраванне нормаў беларускай літаратурнай мовы), практ. 2, 3, 4, 5, 6.

Д.з.: § 1, практ. 7.




Паўтарэнне вывучанага ў 5 – 6 класах

3 гадзіны



2.

Тэкст, стылі і тыпы маўлення.


Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра тэкст, яго стылі і тыпы, тэму і асноўную думку, спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце. Замацоўваць уменне адрозніваць тэксты розных стыляў і тыпаў, даваць характарыстыку тэксту, абгрунтоўваць яго прыналежнасць да пэўнага стылю і тыпу; удасканальваць уменне ствараць тэксты на прапанаваную тэму.

§ 2, практ. 8, 9, 10, 11, 13, 14.

Д.з.: § 2, практ. 15.





3.

Назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў як часціны мовы, іх граматычныя прыметы

Паўтарыць граматычныя прыметы вывучаных часцін мовы; удасканальваць уменне знаходзіць у тэксце назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, вызначаць іх сэнсава-граматычную ролю, абгрунтоўваць выбар моўных сродкаў. Замацоўваць уменне рабіць граматычны разбор часцін мовы. Садзейнічаць удасканаленню арфаграфічных навыкаў, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў.

§ 3 (“Успомнім”), практ. 16, 18, 22, 24, 26 (вусна), марфалагічны разбор назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў.

Д.з.: § 3, практ. 19.




4.

Будова слова. Словаўтварэнне вывучаных часцін мовы.

Сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях будовы слова і словаўтварэння. Удасканальваць уменне адрозніваць аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго ж слова, дзяліць словы па саставе, вызначаць і характарызаваць спосаб іх утварэння; рабіць словаўтваральны разбор.

§ 4 (“Успомнім”), практ. 29, 30, 31, 34; падбор слоў па прапанаваных графічных схемах.

Д.з.: § 4, практ. 32 (марфемны разбор слоў).





Дзеепрыметнік

14 гадзін, з іх 3 гадзіны – на пісьмовыя работы



5.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі дзеепрыметніка як асобай формы дзеяслова, яго марфалагічных прымет і сінтаксічнай ролі. Фарміраваць уменне прымяняць веды пра дзеяслоў і прыметнік для выяўлення прымет дзеепрыметніка, знаходзіць дзеепрыметнікі ў тэкстах, адрозніваць іх ад прыметнікаў. Пазнаёміць са стылістычнай функцыяй дзеепрыметніка.


§ 5, практ. 35, сс. 22 – 23 (матэрыял для азнаямлення, правіла), 36, 37, 38, 39, 42.

Д.з.: § 5, практ. 43.





6.

Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў

Пазнаёміць вучняў са скланеннем дзеепрыметніка. Садзейнічаць фарміраванню ўмення правільна дапасоўваць дзеепрыметнікі да назоўнікаў, якія яны паясняюць; выпрацоўваць навык правільнага напісання канчаткаў дзеепрыметнікаў.

§ 6, практ. 44, 45; 48, 49.

Д.з.: § 6, практ. 50.





7, 8

Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку

Паўтарыць будову словазлучэння. Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця пра дзеепрыметнікавы зварот, асэнсаванню яго сінтаксічнай ролі. Выпрацоўваць практычнае ўменне знаходзіць дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты ў тэкстах, вызначаць іх межы, правільна інтанаваць у маўленні.

§ 7, практ. 52, 53, 54, матэрыял для азнаямлення, правіла, 55 (2-3 сказы), 56; 58, 59, 62, 64.

Д.з.: § 7, практ. 57, 63.





9.

Кантрольны дыктант







10.

Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне і ўжыванне

Пазнаёміць вучняў з дзеепрыметнікамі незалежнага і залежнага стану, са спосабамі ўтварэння, напісаннем і ўжываннем дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану прошлага часу.

§ 8, с. 36 (матэрыял для азнаямлення), практ. 65 (вусна), 66, 67, правіла і матэрыял для азнаямлення (сс. 38, 39), практ. 69.

Д.з.: § 8, практ. 70.




11, 12

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-.


Садзейнічаць фарміраванню ўмення тлумачыць утварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу, правільна ўтвараць і ўжываць іх у сваім маўленні, выпрацоўваць навык правільнага напісання суфіксаў -н-, -ен-,-ан-,-т-.

§ 9, практ. 72, правіла, практ. 73, 74, 76, 77; практ. 75, 79 (выпісаць дзеепрыметнікі, абазначыць суфіксы), 81 (вусна).

Д.з.: § 9, практ. 78; 81 (выпісаць дзеепрыметнікі разам з назоўнікамі, запісаць іх адпаведнікі ў беларускай мове, абазначыць суфіксы дзеепрыметнікаў).



13.

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

Дапамагчы вучням асэнсаваць утварэнне і ўжыванне кароткай формы дзеепрыметніка, яе сінтаксічнай ролі ў сказе. Спрыяць фарміраванню ўмення адрозніваць поўныя і кароткія дзеепрыметнікі.

§ 10, практ. 82, правіла, практ. 84, 85, 88.

Д.з.: § 10, практ. 86.




14.

Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Пераклад на беларускую мову тэксту з элементамі апісання знешнасці чалавека.


Дапамагчы вучням асэнсаваць, што ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу ўжываюцца абмежавана; пазнаёміць са сродкамі, якія выкарыстоўваюцца для замены не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў (у тым ліку пры перакладзе); спрыяць выпрацоўцы навыку замяняць неўласцівыя беларускай мове формы дзеепрыметнікаў цяперашняга часу іншымі моўнымі сродкамі. Фарміраваць уменне перакладаць тэксты: правільна ўспрымаць змест прачытанага на рускай мове і дакладна перадаваць яго па-беларуску; выпрацоўваць уменне карыстацца двухмоўнымі слоўнікамі, правільна перадаваць пры перакладзе на беларускую мову дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, рэдагаваць выкананы пераклад.

§ 11, практ. 89, 90, 94 (вусны пераклад тэксту, запіс сказаў з дзеепрыметнікамі).



15, 16.

Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека

Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ствараць тэкст-апісанне знешнасці чалавека, выпрацоўваць уменне вызначаць асноўную думку, даваць загаловак, складаць план, адлюстроўваць у ім і раскрываць у змесце тэму і асноўную думку выказвання; захоўваць кампазіцыйную схему апісання, абгрунтоўваць выбар моўных сродкаў, удасканальваць напісанае.

§ 13, практ. 103, 104, 105, 106 ( з апорай на практ. 41, 42, 69, 77).


II чвэрць

16 урокаў

17

Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі

Пазнаёміць вучняў з правілам напісання не (ня) з дзеепрыметнікамі, фарміраваць навыкі размежавання часціцы і прыстаўкі не, іх правапісу з дзеепрыметнікамі.

§ 12, с. 52 (правіла); практ. 95, 97, 98, 100, 101.

Д.з.: 102.




18.

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага. Марфалагічны разбор

Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра дзеепрыметнік, замацоўваць уменне знаходзіць дзеепрыметнікі і вызначаць іх граматычныя прыметы, правільна ўтвараць і ўжываць дзеепрыметнікі, выдзяляць дзеепрыметнікавыя звароты на пісьме (у неабходных выпадках). Дапамагчы вучням засвоіць парадак марфалагічнага разбору дзеепрыметніка, замацоўваць тэрміналагічныя паняцці па тэме, фарміраваць навыкі самакантролю, развіваць навуковы стыль маўлення. Выпрацоўваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі вучняў.

с. 58 (кантрольныя пытанні і заданні), практ. 107, знаёмства з парадкам марфалагічнага разбору дзеепрыметніка, практ. 108.


Дзеепрыслоўе

9 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы



19.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Пазнаёміць вучняў з лексічным і граматычным значэннем дзеепрыслоўя як асобай дзеяслоўнай формы, з яго стылістычнай роляй у тэкстах. Садзейнічаць выпрацоўцы навыку размежавання асноўнага і дадатковага дзеянняў; умець распазнаваць дзеепрыслоўі ў тэкстах, замяняць іх іншымі моўнымі сродкамі (дзеясловамі) і выяўляць сэнсавыя адрозненні; правільна ўжываць дзеепрыслоўі ў маўленні, знаходзіць і выпраўляць памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў.

§ 14, практ. 110, с. 61 (матэрыял для азнаямлення), с. 62 (правіла), практ. 111, 113, 114, 115 (1-3 сказы).

Д.з.: § 14, практ. 115 (4-7 сказы).





20.

Правапіс не з дзеепрыслоўямі

Выпрацоўваць навык асобнага напісання не з дзеепрыслоўямі (за выключэннем выпадкаў, калі слова без не не ўжываецца).

§ 14, практ. 117, правіла, практ. 118, 120, 121.
Д.з.: § 14, практ. 119.

21, 22

Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку

Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі дзеепрыслоўнага звароту (дзеепрыслоўе+залежныя словы); паўтарыць будову словазлучэння. Фарміраваць уменне знаходзіць дзеепрыслоўныя звароты ў тэкстах і вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, выдзяляць інтанацыйна дзеепрыслоўныя звароты ў маўленні. Спрыяць выпрацоўцы навыку выдзялення коскамі дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў.

§ 15, практ. 122, с. 68 (правіла), практ. 123, 124, 125; 127, 128, 129, 131.

Д.з.: § 15, практ. 126; 130.



23.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання, іх утварэнне і правапіс

Пазнаёміць вучняў са спосабамі ўтварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання. Садзейнічаць выпрацоўцы ўмення правільна ўтвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання і ўжываць іх у сваім маўленні. Замацоўваць навык у пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

§ 16, практ. 132, 133, 134, 137, 138.

Д.з.: § 16, практ. 139.





24.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання, іх утварэнне і правапіс

Пазнаёміць вучняў са спосабамі ўтварэння дзеепрыслоўяў закончанага трывання. Садзейнічаць выпрацоўцы ўмення правільна ўтвараць і ўжываць дзеепрыслоўі закончанага трывання. Замацоўваць навык у пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

§ 17, практ. 140, с. 76 (правіла), практ. 141, 142, 144.

Д.з.: § 17, практ. 143 (спісаць, раскрыўшы дужкі).




25, 26

Выбарачны пераказ тэксту на аснове папярэдняй падрыхтоўкі

Выпрацоўваць уменне рабіць выбарачны пераказ тэксту: вызначаць тэму і падтэму ў тэксце, акрэсліваць межы тэмы выбарачнага пераказу, адбіраць неабходны матэрыял, складаць план, звязваць сэнсавыя часткі выбарачнага пераказу паміж сабой, удасканальваць напісанае.

Знаёмства з памяткай, практ. 146.



27.

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага. Марфалагічны разбор

Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па раздзеле, выпрацоўваць уменне рабіць марфалагічны разбор дзеепрыслоўяў. Садзейнічаць замацаванню навыку ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў.

с. 80 (кантрольныя пытанні і заданні), практ. 147; знаёмства з парадкам марфалагічнага разбору дзеепрыслоўя, практ. 148.


Прыслоўе

15 гадзін, з іх 3 гадзіны – на пісьмовыя работы



28,

29.


Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця аб прыслоўі як часціне мовы, дапамагчы засвоіць асноўную граматычную прымету – нязменнасць, устанавіць агульнае і адметнае паміж прыслоўямі і іншымі часцінамі мовы (прыметнікамі, назоўнікамі, лічэбнікамі); выпрацоўваць уменне фармуляваць азначэнне прыслоўя, распазнаваць у тэксце, вызначаць агульнае граматычнае значэнне, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць сінтаксічную ролю ў словазлучэнні і сказе, сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце; ужываць прыслоўі ў вусным і пісьмовым маўленні; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя навыкі.

§ 19, практ. 150 – 153; 155 – 158.

Д/з: § 19, практ 154, 159.



30.


Разрады прыслоўяў па значэнні (знаёмства)

Спрыяць асэнсаванню вучнямі падзелу прыслоўяў на семантычныя разрады, практычна пазнаёміць са словамі катэгорыі стану, якія з’яўляюцца галоўнымі членамі ў безасабовых сказах, і стылёвымі асаблівасцямі іх ужывання ў тэксце, уключаць прыслоўі ў актыўны слоўнікавы запас школьнікаў; выпрацоўваць уменні вызначаць семантычную групу прыслоўяў, выдзяляць адпаведныя словазлучэнні, ставіць ад галоўнага слова лагічныя, сэнсавыя пытанні, тлумачыць сэнсава-граматычныя і стылістычныя асаблівасці ўжывання прыслоўяў у тэксце, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

§ 20, практ. 160, 163, 164 –167.

Д/з: § 20, практ. 168 або 169.
.

31,

32.



Ступені параўнання прыслоўяў. Утварэнне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў, асаблівасці іх ужывання ў беларускай мове

Пазнаёміць вучняў са спосабамі ўтварэння формаў ступеней параўнання якасных прыслоўяў і іх сэнсава-стылістычнай роляй у маўленні; выпрацоўваць уменні распазнаваць у тэксце формы ступеней параўнання і вызначаць зыходнае прыслоўе, утвараць формы ступеней параўнання прыслоўяў, падбіраць сінонімы, адрозніваць ад прыметнікаў, пазбягаць выпадкаў аб’яднання састаўных формаў ступеней параўнання; вызначаць сэнсава-стылістычную ролю формаў ступеней параўнання прыслоўяў у тэксце, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

§ 21, практ. 170 – 176; 180 – 183, 185.

Д/з: § 21, практ. 178 або179.




ІІІ чвэрць

22 урокі

Прыслоўе

(працяг, 10 урокаў)



33.

Пераклад на беларускую мову тэксту мастацкага стылю з элементамі апісання пэўнай мясцовасці

Фарміраваць уменне перакладаць тэксты: правільна ўспрымаць змест прачытанага на рускай мове і дакладна перадаваць яго па-беларуску; удасканальваць уменне карыстацца двухмоўнымі слоўнікамі, правільна перадаваць пры перакладзе прыслоўі; рэдагаваць выкананы пераклад і рабіць яго самаацэнку.

Чытанне тэксту для перакладу, гутарка з класам з мэтай выяўлення яго тыпу і стылю, тэмы і асноўнай думкі, адметных мастацкіх сродкаў; вусны калектыўны пераклад тэксту. Самастойны запіс; рэдагаванне ўласнага тэксту з мэтай удасканалення напісанага.

34.

Утварэнне прыслоўяў

Дапамагчы вучням пазнаёміцца з асноўнымі спосабамі ўтварэння прыслоўяў, устанавіць словаўтваральныя сувязі прыслоўяў з іншымі часцінамі мовы, садзейнічаць абагульненаму ўспрыманню марфалагічнай сістэмы беларускай мовы; выпрацоўваць уменне выконваць словаўтваральны разбор прыслоўяў, вызначаць выпадкі ўжывання ў ролі прыслоўяў фразеалагізмаў, удасканальваць правапіс прыслоўяў, узбагачаць лексічны і фразеалагічны склад мовы вучняў, вучыць дарэчна ўжываць прыслоўі ў вусным і пісьмовым маўленні; пазнаёміць з парадкам і правіламі поўнага марфалагічнага разбору прыслоўяў.

§ 22, практ. 186 – 190.

Д/з: § 22, практ. 191.



35.

Суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў

Паглыбіць веды вучняў пра суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў, дапамагчы ўсвядоміць, што названым спосабам прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў, прыслоўяў; пазнаёміць з канкрэтнымі выпадкамі словаўтварэння; выпрацоўваць уменні састаўляць графічную словаўтваральную схему, вылучаць утваральнае слова і словаўтваральны суфікс, характарызаваць па значэнні адпаведнае прыслоўе; развіваць лінгвістычнае мысленне і навуковы стыль маўлення вучняў, пашыраць іх слоўнікавы склад мовы.

§ 23, практ. 193 – 195.

Д/з: § 23, практ. 196.



36.

Прыставачны спосаб утварэння прыслоўяў. Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі

Спрыяць паглыбленню ведаў вучняў аб прыставачным спосабе ўтварэння прыслоўяў, дапамагчы ўсвядоміць, што такім спосабам прыслоўі ўтвараюцца толькі ад прыслоўяў, пазнаёміць з канкрэтнымі выпадкамі прыставачнага ўтварэння прыслоўяў, удасканальваць уменні выконваць словаўтваральны разбор прыслоўяў, вызначаць утваральнае слова і словаўтваральную прыстаўку, характарызаваць па значэнні вытворнае прыслоўе, ужываць прыслоўі ў вусным і пісьмовым маўленні, дарэчна выкарыстоўваючы іх выяўленчыя і стылістычныя магчымасці. Дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання не (ня), ні з прыслоўямі; выпрацоўваць уменне падбіраць да прыслоўяў у адпаведнасці з кантэкстам сінонімы і антонімы, развіваць памяць вучняў і навуковы стыль маўлення; фарміраваць тонкае адчуванне мовы; працягваць знаёмства з выяўленчымі магчымасцямі прыслоўяў у тэксце, вучыць выкарыстоўваць гэтыя магчымасці ва ўласным маўленні.

§ 24, 25, практ. 197 – 199, 200.

Д/з: § 24, 25, практ. 201.



37.

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў вучняў адэкватна перадаваць змест пачутага тэксту, захоўваючы яго структуру, змест, моўныя асаблівасці аўтарскага стылю

Практ. 202.

38.


Прыставачна-суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў

Садзейнічаць знаёмству вучняў з канкрэтнымі выпадкамі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння прыслоўяў, а таксама з утварэннем прыслоўяў шляхам складання слоў і паўтору аднолькавых або блізкіх слоў; навучыць адрозніваць у маўленні прыслоўі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам, і аманімічныя назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі з прыназоўнікамі; удасканальваць уменні пазнаваць прыслоўі ў тэксце, вылучаць словазлучэнні з залежнымі прыслоўямі, ставіць ад галоўнага слова пытанне, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе, ужываць прыслоўі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

§ 26, практ. 203 –205, 207–209.

Д/з: § 26, практ. 206.


39.

Правапіс прыслоўяў праз дэфіс

Дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання дэфіса ў прыслоўях; удасканальваць уменні пазнаваць прыслоўі ў тэкстах, адрозніваць іх ад іншых часцін мовы, вызначаць спосаб утварэння, графічна абазначаць сродкі ўтварэння, дарэчна і правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні; фарміраваць у вучняў пачуццё нацыянальнай годнасці.

§ 27, практ. 210 – 213.

Д/з: § 27, практ. 214.

40.

Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

Правапіс прыслоўяў разам



Спрыяць асэнсаванню і засваенню вучнямі правілаў напісання блізкіх да прыслоўяў спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, а таксама правілаў напісання прыслоўяў разам; развіваць арфаграфічную пільнасць вучняў; выпрацоўваць уменні ўжываць прыслоўі і спалучэнні слоў, блізкія да прыслоўяў, ва ўласным пісьмовым маўленні.

§ 28, 29, практ. 215 – 218;219 –221, 223, 224.

Д/з: § 28,29, практ. 222.

41.

Сачыненне-апісанне вёскі (мікрараёна, горада)

Садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць свае думкі на прапанаваную тэму, захоўваючы неабходны тып і стыль маўлення: вучыць творча асэнсоўваць аб’ём зместу і межы тэмы сачынення, падпарадкоўваць сваю работу асноўнай думцы: назіраць, збіраць і сістэматызаваць назіранні, састаўляць рабочыя матэрыялы, састаўляць план, адбіраць неабходную лексіку, выяўленчыя моўныя сродкі для найбольш выразнага раскрыцця тэмы і асноўнай думкі выказвання; удасканальваць напісанае; выхоўваць цікавасць і любоў да родных мясцін.

§ 30, практ. 225.

Д/з: практ. 226.



42.

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага або тэматычная праверачная работа

Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы, удасканальваць уменні адрозніваць прыслоўі ў тэксце, выяўляць іх сэнсава-граматычную ролю, даваць марфалагічную характарыстыку, выкарыстоўваць сінанімічныя, антанімічныя, стылістычныя і выяўленчыя магчымасці прыслоўяў ва ўласных вусных і пісьмовых выказваннях.

Кантрольныя пытанні і заданні на с.137, практ. 227 – 231.

Д/з: практ. 232.

Тэматычная праверачная работа на с. 140 -141.



Службовыя часціны мовы і выклічнік

1 гадзіна



43.

Граматычныя асаблівасці службовых часцін мовы

Дапамагчы вучням засвоіць агульную характарыстыку і спецыфіку службовых часцін мовы, ролю ў будове словазлучэнняў і сказаў, іх адрозненне ад самастойных слоў; выпрацоўваць уменне бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце, вызначаць, з якімі самастойнымі часцінамі мовы яны ўжыты; развіваць маналагічнае маўленне вучняў

§ 31, практ. 233 -235.

Д/з: § 31, практ. 236 або 237.

.


Прыназоўнік

7 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы



44.

Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Спрыяць засваенню вучнямі значэння і сінтаксічнай ролі прыназоўніка, які разам са склонавым канчаткам выражае граматычную залежнасць назоўніка, займенніка ці лічэбніка ад іншых слоў у словазлучэнні і абазначае разнастайныя тыпы адносін; практычна пазнаёміць з ужываннем невытворных прыназоўнікаў у структуры дзеяслоўных, іменных і прыслоўных словазлучэнняў; выпрацоўваць уменне выдзяляць са сказаў словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным пры дапамозе прыназоўніка (і ў тым выпадку, калі паміж прыназоўнікам і залежным назоўнікам ці займеннікам, лічэбнікам стаіць іншае слова або некалькі слоў); удасканальваць уменне выконваць разбор прыназоўнікавага словазлучэння, ставіць сэнсавае пытанне ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць сродкі сувязі, а таксама ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа прыназоўнік уваходзіць.

§ 32, практ. 238 – 240, 242. Навучальны дыктант

Д/з: § 32, практ. 241.



45.

Асноўныя значэнні прыназоўнікаў

(знаёмства)



Дапамагчы вучням практычна пазнаёміцца з асноўнымі значэннямі, якія выражаюцца ў словазлучэнні пры дапамозе прыназоўнікаў, выпрацоўваць уменне вылучаць прыназоўнікавыя канструкцыі, ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова і вызначаць, якія значэнні ў іх перадаюцца, пазнаёміць і навучыць карыстацца "Тлумачальным слоўнікам беларускіх прыназоўнікаў" П.Шубы; вучыць правільна ўжываць прыназоўнікавыя словазлучэнні ў вусным і пісьмовым маўленні.

§ 33, практ. 243, 244, 246.

Д/з: § 33, 245 практ. 180.



46.

Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі

Садзейнічаць знаёмству вучняў з падзелам прыназоўнікаў паводле паходжання на невытворныя і вытворныя, усведамленню ўтварэння вытворных прыназоўнікаў шляхам пераходу ў разрад службовай часціны мовы некаторых формаў назоўнікаў, а таксама прыслоўяў і дзеепрыслоўяў; пазнаёміць з мнагазначнасцю вытворных прыназоўнікаў; выпрацоўваць уменне вызначаць такія прыназоўнікі ў тэксце, адрозніваць ад слоў-амонімаў іншых часцін мовы, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні з улікам іх стылёвай афарбоўкі

§ 34, практ. 247. Тлумачальны дыктант.

Д/з: § 34, практ. 248.



47.

Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс

Дапамагчы вучням пазнаёміцца з будовай прыназоўнікаў; выпрацоўваць уменне правільна вылучаць іх са структуры словазлучэння і сказа, удасканальваць арфаграфічныя навыкі вучняў, уменне ўжываць прыназоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні, выкарыстоўваючы іх сінанімічныя і аманімічныя магчымасці ў тэкстах розных стыляў.

§ 35, практ. 249 – 253.

Д/з: § 35, практ. 254.



48.

Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове

Дапамагчы вучням практычна авалодаць асаблівасцямі і правіламі ўжывання некаторых прыназоўнікаў у баларускай мове на аснове параўнання з ужываннем тых самых прыназоўнікаў у рускай мове; прадоўжыць фарміраваць уменні вылучаць прыназоўнікавыя словазлучэнні, характарызаваць галоўнае і залежнае словы, фармуляваць сэнсавае і граматычнае пытанні, называць тое значэнне, якое выражаецца пры дапамозе прыназоўніка і формы ўскоснага склону; вызначаць, у састаў якога члена сказа прыназоўнік уваходзіць, заўважаць і выпраўляць памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў у маўленні. Пазнаёміць з парадкам і правіламі марфалагічнага разбору прыназоўніка.

Тэарэтычны матэрыял на с. 160 -161, практ. 255 – 257, 258 – 260.

Д/з: практ. 261 або 262.



49.

Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення. Напісанне нататкі “Каго можна назваць сапраўдным сябрам?”

Садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў пра разважанне як тып тэксту, нагадаць пра асаблівасці яго будовы, пазнаёміць з разнастайнымі спосабамі абгрунтавання тэзіса (асноўнага палажэння) і іх афармленнем у вусным і пісьмовым маўленні. Пазнаёміць школьнікаў з асаблівасцямі публіцыстычнага жанру нататкі (кароткае паведамленне ў публіцыстычным стылі, разлічанае на эмацыянальнае ўздзеянне на чытача). Фарміраваць уменне вусна і пісьмова пераказваць тэкст тыпу разважання ў публіцыстычным стылі, будаваць уласнае выказванне-разважанне публіцыстычнага характару ў жанры нататкі на даступную падлеткам тэму.

§ 36, практ. 263 – 265.

Д/з: напісанне нататкі ў школьную газету.



50.

Кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў, аналітыка-сінтэтычных моўных і маўленчых уменняў.



Злучнік


6 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу


51.

Злучнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Дапамагчы школьнікам асэнсаваць паняцце злучніка як службовай часціны мовы, яго прымет і асноўных функцый; выпрацоўваць уменні фармуляваць азначэнне злучніка, вылучаць злучнікі ў простых і складаных сказах, тэкстах, вызначаць марфалагічныя асаблівасці, характарызаваць іх функцыі, карыстацца злучнікамі ў вусным і пісьмовым маўленні.

§ 37, практ. 266 – 269.

Д/з: § 37, практ. 270.



52.

Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне. Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс

Садзейнічаць знаёмству вучняў са структурай і спосабам ужывання злучнікаў у маўленні; выпрацоўваць уменні вылучаць простыя і састаўныя злучнікі ў тэксце, даваць ім характарыстыку па функцыі, будове і спосабе ўжывання, правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні.


§ 38, практ. 271 – 274, 276, 277.

Д/з.: § 38, практ. 275.



53.


Злучальныя і падпарадкаваль-ныя злучнікі. Злучальныя злучнікі, іх ужыванне.

Спрыяць асэнсаванню вучнямі сутнасці падзелу злучнікаў на злучальныя і падпарадкавальныя, іх адрознення ў значэнні і сінтаксічнай ролі; прапедэўтычна рыхтаваць школьнікаў да засваення злучнікавых сувязей у складаным сказе; удасканальваць уменні адрозніваць простыя і складаныя сказы, у складаных сказах – злучальную і падпарадкавальную сувязь, вызначаць у сказах злучнікі і іх сінтаксічную ролю. Дапамагчы вучням пазнаёміцца з разрадамі злучальных злучнікаў і асаблівасцямі тых адносін, якія яны перадаюць, паказаць сінтаксічнае раўнапраўе паміж аднароднымі членамі і часткамі складанага сказа, выражанае пры дапамозе злучальных злучнікаў, растлумачыць агульнае значэнне злучнікаў кожнай групы; выпрацоўваць уменні вылучаць злучальныя злучнікі ў сказах і ўстанаўліваць тыя значэнні, што яны перадаюць, складаць сказы з прапанаванымі злучнікавымі канструкцыямі; ужываць разнастайныя злучнікі, у тым ліку з пэўнай выяўленчай функцыяй, ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

§ 39, 40, практ. 278 – 281, 283 – 287.

Д/з.: §39, 40, практ. 282.


54.

Падпарадкаваль-ныя злучнікі, іх ужыванне.

Дапамагчы вучням засвоіць асаблівасці падпарадкавальных злучнікаў, пазнаёміць з іх асноўнымі сэнсавымі групамі; выпрацоўваць уменні выдзяляць галоўную і даданую часткі складаназалежных сказаў, ставіць пытанне ад галоўнай часткі да даданай і на гэтай аснове вызначаць групу злучніка; самастойна будаваць складаназалежныя сказы, выкарыстоўваць падпарадкавальныя канструкцыі ва ўласным маўленні.


§ 41, практ. 289– 293, 294, 295.


ІУ чвэрць

16 урокаў


55.

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Садзейнічаць падагульненню і сістэматызацыі вывучанага пра злучнік; удасканальваць уменні выяўляць злучнікі ў сказах і тэкстах, вызначаць іх марфалагічныя характарыстыкі, ролю ў маўленні; удасканальваць уменне рабіць вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму.

Кантрольныя пытанні і заданні на с.194, практ. 296, 297, 299, 300.

Д/з: практ. 298.

56.

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту мастацкага стылю

Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў вучняў адэкватна перадаваць змест пачутага тэксту мастацкага стылю, захоўваючы яго структуру, змест, вобразна-выяўленчыя сродкі, моўныя асаблівасці аўтарскага стылю.




Часціца

8 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы



57.

Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Пазнаёміць вучняў са службовай часцінай мовы часціцай, дапамагчы асэнсаваць яе ролю ў маўленні; выпрацоўваць уменне фармуляваць азначэнне часціцы, распазнаваць у тэксце, вызначаць яе ролю, адрозніваць ад іншых службовых часцін мовы; выпрацоўваць навык выразнага чытання (правільнае інтанаванне сказаў з часціцамі).

§ 42, практ. 301, с. 199 (матэрыял для азнаямлення, правіла), практ. 302, 303, 305.
Д.з.: § 42, практ. 308.



58.

Асноўныя значэнні часціц (знаёмства). Формаўтвараль-ныя часціцы

Пазнаёміць вучняў з асноўнымі значэннямі часціц, паказаць багацце адценняў іх значэнняў; садзейнічаць уключэнню часціц у актыўны слоўнікавы запас вучняў. Выпрацоўваць уменне выяўляць значэнні часціц у сказах, тэкстах, надаваць новае значэнне выказванню з дапамогай часціц, вызначаць сэнсава-стылістычныя асаблівасці ўжывання часціц у тэкстах; правільна карыстацца часціцамі для выяўлення сэнсавых і эмацыянальных адносін да выказвання.

§ 43, практ. 309, 310 – 315, 316 (2 сказы), 317.

Д.з.: § 43, практ. 318.





59.

Правапіс часціц. Марфалагічны разбор

Фарміраваць уменне дэфіснага напісання часціцы -такі з дзеясловамі і ў саставе некаторых слоў. Пазнаёміць вучняў з парадкам разбору часціцы; удасканальваць уменне вызначаць значэнне часціцы ў тэксце; выпрацоўваць навык вуснага і пісьмовага разбору часціцы.

§ 44, с. 207 (правіла), практ. 319, 320, с. 208 (знаёмства з парадкам марфалагічнага разбору часціцы), практ. 321.

Д.з.: § 44, практ. 323.




60, 61

Часціцы не, ні, іх адрозненне

Пазнаёміць з правілам ужывання не-ні, фарміраваць уменне вызначаць сэнсавае значэнне часціц не, ні; садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў навыкаў адрознення адмоўных сказаў з часціцай не ад сцвярджальных з часціцай ні; фарміраваць арфаграфічныя навыкі, звязаныя з адрозненннем часціц не і ні; развіваць уменне карыстацца часціцамі як сродкам сувязі сказаў і частак тэксту; правільна інтанаваць сказы з часціцамі не, ні.

§ 45, практ. 324 – 327, знаёмства са схемай адрознення часціц не і ні (с. 213); знаёмства са схемай адрознення спалучэнняў не што іншае, як (не хто іншы, як) і нішто іншае не (ніхто іншы не), практ. 331, 332, вуснае выказванне пра ўжыванне часціц не і ні (практ. 333).

Д.з.: § 45, практ. 329; 334.



62.

Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы (паўтарэнне)

Паўтарыць і замацаваць правілы напісання не з рознымі часцінамі мовы; садзейнічаць фарміраванню ўмення сістэматызаваць і абагульняць раней вывучанае; выпрацоўваць навык напісання не, ні з рознымі часцінамі мовы.

§ 46, с. 216 (чытанне і асэнсаванне табліцы), практ.335, 336,337, с. 219 (правіла), практ. 338, 339, 341.

Д.з.: § 46, практ. 342.




63, 64.

Падрабязны, сціслы і выбарачны пераказ аднаго і таго тэксту. Пісьмовы падрабязны (сціслы або выбарачны) пераказ тэксту

Дапамагчы вучням асэнсаваць асаблівасці розных відаў пераказу (падрабязнага, сціслага і выбарачнага) на матэрыяле аднаго і таго тэксту; удасканальваць уменні перадаваць інфармацыю рознымі спосабамі (падрабязна, сцісла, выбарачна), вызначаць тэму (падтэмы) і асноўную думку тэксту, адбіраць матэрыял, неабходны для пэўнага віду пераказу, складаць план, ствараць вуснае і пісьмовае выказванне.

практ. 343.

Выклічнік

(2 гадзіны, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)



65.

Выклічнік як часціна мовы. Дэфіс у выклічніках. Інтанаванне сказаў з выклічнікамі, знакі прыпынку

Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця пра выклічнік як часціну мовы; пазнаёміць з асноўнымі значэннямі, сэнсава-стылістычнай роляй і асаблівасцямі яго ўжывання. Фарміраваць уменне адрозніваць выклічнікі ад самастойных і службовых часцін мовы, а таксама ад гукапераймальных слоў.

Садзейнічаць засваенню вучнямі правапісу выклічнікаў; выпрацоўваць уменне пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з выклічнікамі; удасканальваць навык інтанавання.



§ 47, 48, практ. 344, 345, практ. 349, с. 225 (правіла), практ. 353, 354.

Д.з.: § 47, 48, практ. 355.





66.

Кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі







67.

Пераход слоў з адной часціны мовы ў іншую

Пазнаёміць вучняў з такой з’явай, як пераход слоў адной часціны мовы ў іншую; выпрацоўваць уменне вызначаць, у ролі якой часціны мовы выступае тое ці іншае слова; ужываць словы ў ролі розных часцін мовы. Удасканальваць уменне складаць план тэксту і пераказваць змест па плане.

практ. 357, 358 (або 359), 361, 362.

Д.з.: практ. 360.





68,

69.


Падагульненне вывучанага за год

Садзейнічаць падагульненню і сістэматызацыі ведаў і ўменняў вучняў па асноўных пытаннях вывучаных раздзелаў і тэм. Узнавіць веды вучняў пра асноўныя прыметы тэксту і іх характарыстыку (азначэнне тэксту; тэматычнае адзінства, звязнасць, паслядоўнасць, разгорнутасць, сэнсавая цэласнасць, завершанасць); пра тыпы і стылі маўлення і іх жанры; пра раздзелы навукі аб мове і іх змест. Спрыяць удасканаленню вымаўленчых, лексічных, граматычных, правапісных, стылістычных навыкаў школьнікаў; фарміраваць уменне аналізаваць і супастаўляць, сінтэзаваць моўныя факты, рабіць высновы і абагульненні.

Тэарэтычны матэрыял на с.230 – 231, 234, практ.363 -- 366, 368; 370. – 378

Д/з: практ. 367.

70.

Рэзервовая гадзіна







: ~fan1 -> doc -> %D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BC -> %D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> %D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> %D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка