Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.52 Mb.
  1   2   3   4


Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па вучэбным прадмеце

Беларуская мова”



на 2012/2013 навучальны год
(VІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)
105 гадзін на год; 3 гадзіны на тыдзень,

з іх 14 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Красней В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 304 с.


№ урока і

дата правядзення



Тэма раздзела, урока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

І чвэрць

(27 урокаў)





1



Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа

2 гадзіны

Беларуская мова як адлюстраванне нацыянальнага бачання свету


Дапамагчы вучням усвядоміць ролю беларускай мовы як нацыянальнай, як каштоўнага сацыяльна-культурнага скарбу народа, які ў сваёй мове, вусна-паэтычнай творчасці, літаратуры адлюстраваў самабытную і непаўторную карціну бачання свету, выказаў сваё разуменне каштоўнага, разумнага і прыгожага. Спрыяць узбагачэнню слоўнікавага і фразеалагічнага складу мовы вучняў. Пазнаёміць са структурай і зместам вучэбнага дапаможніка. Выпрацоўваць уменне арыентавацца ў кнізе, выхоўваць беражлівыя адносіны да яе

Лінгвістычны тэкст на с. 3, вусны адказ на пытанні, § 1, практ. 1 – 4

Д/з: § 1 практ. 5


2

Літаратурная мова і народныя гаворкі.

Нарматыўнасць – асноўная рыса літаратурнай мовы




Пазнаёміць вучняў з асноўнымі формамі існавання мовы — літаратурнай (вуснай і пісьмовай) і дыялектнай (вуснай), сферай і мэтай іх выкарыстання, асаблівасцямі ў лексіцы, фанетыцы, граматыцы; навучыць адрозніваць гэтыя формы і правільна карыстацца імі ў маўленчай практыцы, выхоўваць паважлівыя адносіны да гаворкі сваіх бацькоў, дыялектнай мовы як крыніцы ўзбагачэння літаратурнай мовы.

Спрыяць практычнаму знаёмству школьнікаў з асноўнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы — лексічнымі, граматычнымі, арфаграфічнымі, арфаэпічнымі,стылістычнымі. Выпрацоўваць уменне чытаць і пераказваць тэксты розных стыляў і тыпаў, вызначаць іх тэму і асноўную думку, падбіраць загаловак, складаць план; папаўняць слоўнікавы склад мовы вучняў. Выпрацоўваць уменне бачыць парушэнні нормаў у вуснай і пісьмовай літаратурнай мове, захоўваць літаратурныя і этычныя нормы ва ўласным маўленні



§ 2, практ. 6 – 9

Д/з: § 2, практ. 10.


Паўтарэнне вывучанага ў V класе (4 гадзіны)


3

Тэкст, яго стылі і тыпы


Спрыяць узнаўленню і паглыбленню паняцця вучняў пра тэкст, яго стылі і тыпы; выпрацоўваць уменні ўспрымаць тэкст як цэласнае выказванне, аб'яднанае тэмай, сэнсам і граматычна; суадносіць кожнае выказванне з тыповай маўленчай сітуацыяй, вызначаць стыль выразных у стылёвых адносінах тэкстаў; усведамляць залежнасць тыпу тэксту ад зместу выказвання, вызначаць тып выразных па змесце і будове тэкстаў; самастойна складаць невялікія мастацкія тэксты з элементамі апісання прадметаў


§ 3, практ. 11 -- 14

Д/з: § 3, практ. 15


4

Словазлучэнне і сказ. Знакі прыпынку ў простых і складаных сказах


Актуалізаваць і сістэматызаваць веды і ўменні вучняў, атрыманыя на папярэднім этапе навучання. Спрыяць узнаўленню ведаў вучняў пра агульныя асаблівасці сэнсавай і граматычнай будовы словазлучэнняў, іх віды і функцыі: называць прадмет, дзеянне ці прымету і служыць састаўнымі часткамі для сказа. Удасканальваць уменні вылучаць назоўнікавыя і дзеяслоўныя словазлучэнні са сказаў, параўноўваць словазлучэнні з асобнымі словамі, вызначаць пры дапамозе пытанняў сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі словазлучэння, называць галоўнае і залежнае словы, іх: характэрныя марфалагічныя асаблівасці, вызначаць сродкі выражэння граматычнай залежнасці, праводзіць адэкватныя замены галоўнага і залежнага слоў іншымі аднакаранёвымі словамі, адрозніваць свабодныя словазлучэнні ад фразеалагізмаў, уласных назваў і тэрмінаў. Выпрацоўваць у школьнікаў імкненне ўжываць разнастайныя словазлучэнні ва ўласным маўленні.

Узнавіць веды пра агульныя прыметы сказа і яго функцыянальныя разнавіднасці, уяўленне пра члены сказа, іх падзел на галоўныя і даданыя, граматычную аснову, будову простых развітых, неразвітых і складаных сказаў, у тым ліку ўскладненых звароткамі і аднароднымі членамі; актуалізаваць уменні вучняў адрозніваць розныя віды сказаў у маўленні, праводзіць іх сінтаксічны разбор, свядома карыстацца разнастайнымі відамі сказаў у маўленні; удасканальваць інтанацыйныя і пунктуацыйныя навыкі школьнікаў



§ 4, практ. 16 -- 22

Д/з: § 4, практ. 23


5

Гукі беларускай мовы. Іх вымаўленне і абазначэнне на пісьме.

Слова, яго лексічнае значэнне




Садзейнічаць аднаўленню ў памяці вучняў і актуалізацыі найважнейшых палажэнняў, якія характарызуюць беларускую гукавую сістэму і яе ролю ў маўленні, даць магчымасць сфармуляваць гэтыя веды ў выглядзе звязнага выказвання з прывядзеннем неабходных прыкладаў; удасканальваць уменні чуць, вылучаць, вымаўляць гукі і іх спалучэнні, абазначаць літарамі ў маўленчай плыні; паўтарыць правілы літаратурнага вымаўлення і напісання запазычаных слоў.

Арганізаваць паўтарэнне вучнямі асноўных паняццяў раздзела «Лексіка», спрыяць папаўненню і актуалізацыі слоўнікавага і фразеалагічнага складу мовы школьнікаў, выхоўваць павагу да роднага слова. Выпрацоўваць уменні характарызаваць тэксты паводле іх тыпу і стылю, слоўнікавага складу, ужываць словы ў адпаведнасці з іх лексічным значэннем і стылістычнай афарбоўкай ва ўласным маўленні, карыстацца рознымі відамі слоўнікаў



§ 5, 6, практ. 24 –- 27, 28 -- 32

Д/з: § 5, 6, практ. 33


6

Марфемная будова слова. Асноўныя спосабы словаўтварэння


Садзейнічаць узнаўленню і актуалізацыі асноўных словаўтваральных паняццяў, удасканальваць і развіваць уменні школьнікаў арыентавацца ў структуры слова, вычляняць у ім розныя тыпы моўных значэнняў, праводзіць структурны аналіз на ўзроўні словаўтваральных абагульненняў, рабіць словаўтваральны разбор, размяжоўваць з'явы словаўтварэння і словазмянення. Замацоўваць арфаграфічныя навыкі; папаўняць слоўнікавы склад мовы вучняў; развіваць навуковы стыль маўлення

[1] § 7, практ. 34 – 38

Д/з: § 7, практ. 39


Марфалогія і арфаграфія

7

Самастойныя і службовыя часціны мовы


Спрыяць засваенню вучнямі паняцця і тэрміна марфалогія, пазнаёміць з прынцыпамі падзелу слоў на часціны мовы і іх групы, абазначыць тэкстаўтваральную ролю самастойных і службовых часцін мовы. Выпрацоўваць уменне пазнаваць і групаваць словы як часціны мовы, правільна вымаўляць і запісваць марфалагічныя тэрміны; развіваць лінгвістычнае мысленне і навуковы стыль маўлення школьнікаў

§ 8, практ. 40 – 45

Д/з: § 8, практ. 46


Назоўнік

25 гадзін, з іх 3 гадзіны -- на пісьмовыя работы

8

Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма


Дапамагчы вучням засвоіць асноўныя прыметы назоўніка як часціны мовы, сфарміраваць паняцце граматычнага прадмета, пашырыць уяўленне пра лексічныя межы назоўнікаў, паказаць розніцу ў значэнні і ўжыванні суадносных формаў назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў, папоўніць слоўнік школьнікаў новымі лексічнымі групамі слоў.

Выпрацоўваць уменні фармуляваць азначэнне назоўніка, распазнаваць назоўнікі ў тэксце, у тым ліку ва ўскосных склонах, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце; класіфікаваць назоўнікі паводле пэўных лексіка-семантычных груп, вызначаць пачатковую форму, марфалагічныя прыметы (род, лік, склон), сінтаксічную ролю ў назоўным склоне і словазлучэннях; адрозніваць назоўнікі ў назоўным склоне ў ролі дзейніка і зваротка. Выпрацоўваць уменні выдзяляць коскамі зваротак, інтанаваць сказы са звароткам, дзейнікам і выказнікам, выражанымі формай назоўнага склону назоўніка, ставіць на пісьме працяжнік, замацоўваць навык вызначэння граматычнай асновы сказа; складаць з назоўнікамі словазлучэнні, сказы і невялікія тэксты



§ 9, практ. 47 – 52

Д/з: § 9, практ. 53


9

Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назваў (практычна)


Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі сутнасці падзелу назоўнікаў на агульныя і ўласныя, пазнаёміць з ужываннем уласных назоўнікаў у значэнні агульных і агульных у значэнні ўласных, спрыяць засваенню напісання вялікай літары і двукосся ва ўласных назвах. Выпрацоўваць уменне вызначаць у тэкстах агульныя і ўласныя назоўнікі, падбіраць да агульных назоўнікаў уласныя назвы, адрозніваць словы з аднолькавым гучаннем, якія ўжываюцца ў тэкстах як агульныя і ўласныя назоўнікі; правільна ўжываць у пісьмовым маўленні ўласныя назвы, у склад якіх уваходзяць агульныя назоўнікі або словазлучэнні; развіваць моўнае чуццё школьнікаў

§ 10, практ. 54 -- 57

Д/з:.: § 10, практ. 58


10

Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя


Дапамагчы вучням усвядоміць паняцце адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці назоўнікаў як пастаяннай марфалагічнай прыметы, абапіраючыся на сэнс і суаднесенасць граматычных формаў роднага і вінавальнага склонаў множнага ліку з назоўным, адрозніваць гэту катэгорыю ад біялагічнага паняцця «жывое-нежывое», папоўніць слоўнік вучняў новымі групамі слоў. Выпрацоўваць уменне адрозніваць у тэкстах адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі, правільна ўжываць іх ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 10, практ. 59 -- 64

Д/з: § 10, практ. 65


11

Назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя


Пазнаёміць вучняў з лексіка-граматычнымі разрадамі канкрэтных і абстрактных назоўнікаў, спрыяць засваенню адпаведных паняццяў і тэрмінаў. Выпрацоўваць уменне адрозніваць такія назоўнікі ў маўленні, правільна іх ужываць; пашыраць слоўнікавы склад мовы вучняў

§ 11, практ. 66 – 68

Д/з: § 11, практ. 69


12

Назоўнікі зборныя, рэчыўныя. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі

Пазнаёміць вучняў з лексіка-граматычнымі разрадамі зборных і рэчыўных назоўнікаў, асаблівасцямі іх ужывання ў маўленні, спрыяць засваенню адпаведных паняццяў і тэрмінаў. Выпрацоўваць уменне адрозніваць такія назоўнікі ў тэксце, правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні; ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі; пашыраць слоўнікавы склад мовы вучняў

§ 12, практ. 70 – 73, дадатковы дыдакт. матэрыял

Д/з: § 12, практ. 74


13

Афіцыйны стыль маўлення, яго жанры, сфера выкарыстання


Садзейнічаць засваенню вучнямі паняцця пра афіцыйны стыль, пазнаёміць з тыповымі маўленчымі сітуацыямі яго ўжывання (вытворчая дзейнасць чалавека), мэтай (дакладная інфармацыя пра рэчаіснасць), асноўнымі стылёвымі рысамі (канкрэтнасць і дакладнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, вобразнасці) і жанрамі. Выпрацоўваць уменні адрозніваць тэксты афіцыйнага стылю, вызначаць сферу і мэту іх выкарыстання, жанры, асноўныя стылёвыя рысы і некаторыя моўныя сродкі іх выражэння. Навучыць пісаць аб'явы на даступныя вучням тэмы, а таксама падпісваць адрас на канверце

§ 13, практ. 75 -- 81

Д/з: § 13, практ. 82


14

Род назоўнікаў


Спрыяць узнаўленню ў вучняў ведаў пра пастаянную марфалагічную прымету роду назоўнікаў, пазнаёміць з асаблівасцямі ўжывання ў маўленні назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага полу. Удасканальваць уменні вызначаць род назоўнікаў, арыентуючыся на семантычныя і марфалагічныя паказчыкі, а таксама на семантычныя сувязі з іншымі часцінамі мовы (прыметнікамі, займеннікамі, дзеясловамі ва ўмоўным ладзе і прошлым часе абвеснага ладу, дзеепрыметнікамі), правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні назоўнікі, пры вызначэнні роду якіх нярэдка дапускаюцца парушэнні нормаў літаратурнай мовы

§ 14, практ. 83 -- 90

Д/з: § 14, практ. 91


15

Назоўнікі агульнага роду


Пазнаёміць вучняў з назоўнікамі агульнага роду (іх лексічнай і сінтаксічнай адметнасцю, асаблівасцю ўжывання ў мове). Выпрацоўваць уменне пазнаваць такія назоўнікі ў тэкстах, правільна спалучаць займеннікі, прыметнікі, дзеясловы ў прошлым часе з іншымі словамі, вызначаць сінтаксічную і сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце, дарэчы ўжываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

§ 15, практ. 92 – 95

Д/з: § 15, практ. 96


16

Змяненне назоўнікаў. Лік і склон назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку


Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі формаў змянення назоўнікаў, узнавіць і пашырыць іх веды пра зменныя марфалагічныя прыметы ліку і склону назоўнікаў; пазнаёміць з групамі назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага або толькі множнага ліку, узбагачаць слоўнік вучняў новымі семантычнымі групамі слоў. Выпрацоўваць уменне вызначаць лік і склон назоўнікаў, адрозніваць назоўнікі, якія маюць форму толькі аднаго з лікаў, правільна ўжываць такія назоўнікі ў маўленні.

§ 16, , практ. 97 -- 105

Д/з: § 16, практ. 106


17

Несупадзенне ліку і роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Дапамагчы вучням асэнсаваць, што ў беларускай і рускай мовах лік і род некаторых назоўнікаў не супадае, практычна пазнаёміць з такімі назоўнікамі, навучыць правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні

Практыкаванні са зборнікаў дыдактычных матэрыялаў па беларускай мове

18

Асновы назоўніка.

Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў І скланення (у давальным і месным склонах адзіночнага ліку)




Дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць падзелу асноў назоўнікаў на 4 групы, залежнасць ужывання склонавых канчаткаў ад характару асновы назоўніка.. Садзейнічаць засваенню вучнямі сістэмы канчаткаў назоўнікаў I скланення, усведамленню залежнасці правапісу канчаткаў у давальным і месным склонах адзіночнага ліку ад апошняга зычнага асновы або месца націску ў слове.

Удасканальваць уменні вызначаць аснову і канчатак у формах прамога і ўскоснага склонаў назоўнікаў, хутка і правільна скланяць разнастайныя назоўнікі I скланення і правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове іх склонавыя формы, у тым ліку жаночыя прозвішчы на -а, -я, -ка. Выпрацоўваць навуковы стыль маўлення вучняў



§ 17 практ. 107 -- 111

Д/з: § 17, практ. 112.

.


19

20


Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку)


Дапамагчы вучням засвоіць правапіс канчаткаў назоўнікаў II скланення, усвядоміць залежнасць канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным і месным склонах ад лексічнага значэння або характару апошняга зычнага асновы; пашырыць слоўнікавы склад мовы школьнікаў новымі групамі слоў. Выпрацоўваць уменні вызначаць назоўнікі II скланення, правільна адносіць да груп адушаўлёных-неадушаўлёных, асабовых, зборных, прасторавых, рэчыўных, абстрактных; тлумачыць выбар канчаткаў пэўнага склону; правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні назоўнікі мужчынскага і ніякага роду ў родным і месным склонах, у тым ліку назоўнікі, якія абазначаюць лінгвістычныя тэрміны, імёны і прозвішчы людзей, назвы гарадоў; карыстацца пры неабходнасці тлумачальным, арфаграфічным і перакладным слоўнікамі

§ 18, практ. 113, 114, 116, 117

Д/з: § 18, практ. 115, 118


21

Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення (у творным склоне адзіночнага ліку)


Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў III скланення (у творным склоне адзіночнага ліку).

Садзейнічаць засваенню вучнямі правапісу канчаткаў ПІ скланення, асэнсаванню імі залежнасці выбару канчаткаў у творным склоне ад апошняга зычнага асновы. Удасканальваць уменні вызначаць склон назоўніка па склонавых і сэнсавых пытаннях, перадаваць на пісьме падаўжэнне зычнага асновы назоўнікаў у творным склоне, правільна ўжываць назоўнікі III скланення ў вусным і пісьмовым маўленні



§ 19, практ. 119 -- 122

Д/з: § 19, практ. 123

22

Правапіс канчаткаў назоўнікаў у множным ліку (у родным і давальным склонах)


Дапамагчы вучням засвоіць сістэму канчаткаў назоўнікаў трох тыпаў скланення ў множным ліку, асэнсаваць адрозненне канчаткаў адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў у вінавальным склоне, асэнсаваць агульныя заканамернасці ўтварэння формаў назоўнікаў роднага склону множнага ліку. Удасканальваць уменні вызначаць лік, склон і скланенне назоўнікаў, характарызаваць аснову, тлумачыць правапіс канчаткаў, правільна ўжываць назоўнікі трох тыпаў скланення ў множным ліку ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 20, практ. 124 -- 130

Д/з: § 20, практ. 131


23


Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў




24

Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы і назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін.


Пазнаёміць вучняў з адрозненнямі ў змяненні ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць прозвішчы і назвы населеных пунктаў, навучыць правільна ўтвараць формы творнага і меснага склонаў уласных назваў на -оў, -ёў, -аў, -ын, -ін, ужываць такія назоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні. Пазнаёміць з парадкам і правіламі марфалагічнага разбору назоўніка

§ 21, практ. 132 – 134, складанне спісаў вучняў і назваў населеных пунктаў сваёй мясцовасці

Д/з: § 21, практ. 135


25

Рознаскланяльныя назоўнікі


Дапамагчы вучням выразна акрэсліць і запомніць 4 групы рознаскланяльных назоўнікаў:

назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -я, -ё;

тры назоўнікі на -мя (імя, племя, стрэмя і г.д.);

назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі -а, -я;

назоўнікі агульнага роду.

Засвоіць асаблівасці змянення і ўжывання ў маўленні гэтых груп назоўнікаў. Выпрацоўваць уменні вызначаць і ўтвараць разнастайныя формы гэтых назоўнікаў, правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні



§ 22, практ. 136 – 143

Д/з: § 22, практ. 144


26

Нескланяльныя назоўнікі

Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі іх ужывання ў маўленні. Узбагачаць слоўнік школьнікаў новымі групамі слоў. Выпрацоўваць уменні вызначаць нескланяльныя назоўнікі ў тэксце, дакладна высвятляць значэнне іншамоўных назоўнікаў, выяўляць значэнне склону нескланяльных назоўнікаў па сувязі з іншымі словамі ў сказе (па дапасаваным прыметніку, выказніку, па слове, якое кіруе назоўнікам, па прыназоўніку); правільна вызначаць род такіх назоўнікаў і ў сувязі з гэтым правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні.

§ 23, практ. 145 -- 148

Д/з: § 23, практ. 149


27


Спосабы ўтварэння назоўнікаў. Правапіс назоўнікаў з суфіксамі –ак,

-ык, -ік, -ачк-,

-ечк-

Дапамагчы вучням пазнаёміцца з асноўнымі спосабамі ўтварэння назоўнікаў, спрыяць засваенню правапісу назоўнікаў з суфіксамі -ак, -ык, -ік, -ачк-, -ечк-, правільна ўжываць такія назоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 24, 25, практ. 150 -- 160


ІІ чвэрць

(21 урок)



Назоўнік (працяг, 5 гадзін)

: ~fan1 -> doc -> %D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BC -> %D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> %D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> %D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%9A%D0%A2%D0%9F%20%D0%BF%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80.%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка