Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”



Дата канвертавання17.06.2016
Памер365.74 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па вучэбным прадмеце

Беларуская літаратура”



на 2012/2013 навучальны год
(VІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)
70 гадзін на год; 2 гадзіны на тыдзень
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Бельскі А.І., Цітова, Л. К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. шк. з беларус. і рус. мовамі навучання/ А.І.Бельскі. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.



урока

Тэма ўрока, колькасць гадзін

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял падручніка,

хатняе заданне

1

Уводзіны

Кніга адкрывае свет

(1 гадзіна)


Акрэсліць (з дапамогай вучняў) ролю літаратуры ў жыцці чалавека, значэнне кнігі — мудрага спадарожніка і дарадцы. Прыгадаць важнейшыя прыёмы і сродкі мастацкага адлюстравання ў літаратуры (аднавіць веды вучняў, набытыя ў 5 класе). Пазнаёміць шасцікласнікаў з падручнікам (зместам, структурай, афармленнем), прачытаць і абмеркаваць уступны артыкул «Кніга адкрывае свет»

Артыкул «Кніга адкрывае свет»

Д/з. Паразважаць над сэнсам народных выслоўяў «Кніга — маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць», «Чалавек без кнігі — бяскрылая птушка», «Хто шмат чытае, той многа знае», «Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду». Падрыхтаваць вусную замалёўку пра ролю кнігі ў жыцці чалавека







І. МОЙ РОД. РОДНАЯ ЗЯМЛЯ. НАРОД

(5 гадзін)




2

Уладзімір Ліпскі. «Ад роду — да народу»

(з кнігі «Я»)

(1 гадзіна)


Абудзіць у вучняў усведамленне таго, што чалавек — выключная, непаўторная асоба, якая наследуе якасці, рысы, прыкметы сваіх бацькоў і дзядоў, свайго роду, і кожны абавязаны ведаць і шанаваць сваіх продкаў. Дапамагчы падлеткам зразумець, што чалавек — маленькая часцінка свету — належыць да свайго народа і павінен годна яго прадстаўляць, ведаць сваю гісторыю і ганарыцца ёю, любіць і берагчы родную зямлю. Навучыць складаць радаводнае дрэва

Тэкст твора У. Ліпскага «Ад роду — да народу» (з кнігі «Я») і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя фрагмента роспісу Эдуарда Рымаровіча «Дзяцінства»

Д/з. Перачытаць твор, адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку1. Паспрабаваць скласці радаводнае дрэва сваёй сям’і

3

Алесь Пісьмянкоў. «Продкі»;

Еўдакія Лось. «Продкі»

(1 гадзіна)


Данесці да вучняў патрыятычны пафас вершаў; дапамагчы ўсвядоміць неабходнасць шанавання свайго роду, сваіх блізкіх, захавання іх памяці і традыцый. Выпрацоўваць уменні падлеткаў выразна чытаць і аналізаваць паэтычныя творы

Вершы А. Пісьмянкова «Продкі» і Е. Лось «Продкі» і метадычны апарат да іх. Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Белагурава «Партрэт бацькоў»

Д/з. Выразнае чытанне вершаў, адказ на пытанні да іх. Верш А. Пісьмянкова вывучыць на памяць

4

Пятрусь Броўка.

«Зямля Беларусі»

(урывак з паэмы «Беларусь»)

(1 гадзіна)



Абудзіць патрыятычныя пачуцці вучняў (любоў да сваёй зямлі, захапленне яе прыгажосцю, гонар за слаўную гісторыю Бацькаўшчыны, шматвекавыя традыцыі, культуру свайго народа). Прааналізаваць вобразна-выяўленчыя сродкі мовы твора. Развіваць творчае ўяўленне вучняў пры ўспрыманні карцін прыроды, створаных паэтам, удасканальваць іх уменні вызначаць настраёвасць, танальнасць, пафас твора

Тэкст урыўка з паэмы П. Броўкі «Беларусь» і метадычны апарат да твора. Рэпрадукцыя карціны Віктара Грамыкі «Ільны беларускія»

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора П. Броўкі. Прачытаць і прааналізаваць вершы Ю. Свіркі «Верны крэўнаму брацтву», Л. Якубовіча «О, Беларусь! Старонка дарагая... », Л. Тарасюк «Імя Айчыны»

5

Уладзімір Караткевіч. «Лебядзіны скіт»

(2 гадзіны)



Дапамагчы вучням пераадолець моўныя цяжкасці пры чытанні твора, зарыентавацца ў змесце казкі-легенды, асноўную ўвагу засяродзіць на абмалёўцы двух вобразаў-антыподаў — паэце Юсуфі і хане Бату (знешні выгляд хана апісваецца падрабязна, з нагляднымі дэталямі-вобразамі, а паэта — вельмі лаканічна; звярнуць увагу на размовы-спрэчкі герояў, іх паводзіны, манеру выказвацца, трымацца на людзях, на іх разважанні, жыццёвую філасофію. Раскрыць ролю вобраза Юсуфі ў раскрыцці ідэі твора

Тэкст казкі У. Караткевіча «Лебядзіны скіт» і метадычны апарат да твора

Д/з. Перачытаць казку «Лебядзіны скіт» У. Караткевіча (асаблівую ўвагу звярнуць на выразнае чытанне дыялогаў). Падрыхтаваць вуснае паведамленне пра хана Бату (звярнуць увагу на яго партрэт, паводзіны і меркаванні, размовы са старцам і паэтам Юсуфі)

6



Ахарактарызаваць старога дэрвіша (у якім увасобіліся лепшыя чалавечыя якасці — адданасць свайму народу, гатоўнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля выратавання людзей, нянавісць да ворагаў, душэўная прыгажосць і высакароднасць); спрыяць спасціжэнню высокага патрыятычнага гучання твора, яго паэтычнай рамантыкі, узнёсласці, вобразнасці. Дапамагчы вучням зразумець аўтарскую пазіцыю ў творы

Тэкст казкі У. Караткевіча «Лебядзіны скіт» і метадычны апарат да твора

Д/з. Падрыхтаваць вусны аповед пра старога дэрвіша і яго самаахвярны подзвіг — сведчанне маральнай перамогі над ханам

7

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)



Разгляд твора на выбар настаўніка










ІІ. ФАЛЬКЛОР І ЛІТАРАТУРА

(12 гадзін)

Раздзел падручніка



«Свет загадак і цудаў»

(7 гадзін)






8

Узнікненне вобразнага, мастацкага слова. Міфы пра багоў

(1 гадзіна)



Распавесці пра светаўспрыманне нашых продкаў, іх паэтычнае асэнсаванне жыцця, уяўленні пра прыроду і месца ў ёй чалавека; пазнаёміць з найбольш значнымі ўсходнеславянскімі язычніцкімі багамі, іх функцыянальнай роляй ў прыродзе. Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, удасканальваць іх уменне «маляваць» словамі (звяртаць увагу на апісанне знешняга выгляду багоў, іх характараў і звычак, заняткаў, паводзін, учынкаў і г. д.)

Артыкулы «Міфы», «Пра багоў»

Д/з. Прачытаць артыкулы «Міфы»,

«Пра багоў» і адказаць на пытанні падручніка. Скласці вусную замалёўку пра аднаго з міфалагічных багоў (на выбар)



9

Міфы пра духаў

(1 гадзіна)



Пазнаёміць шасцікласнікаў з міфалагічнымі вобразамі міфічных істот (духаў), іх звычаямі, схільнасцямі, характарамі; вучыць аналізаваць паводзіны і ўчынкі духаў, параўноўваць іх паводле стаўлення да чалавека. Развіваць вобразнае ўспрыманне, эмацыянальную чуйнасць, творчае ўяўленне вучняў, дапамагчы адчуць незвычайную фантазію нашых далёкіх продкаў, іх назіральнасць, уражлівасць, паэтычнае ўспрыманне свету

Артыкул «Пра міфічных істот (духаў)». Рэпрадукцыя ілюстрацыі Валерыя Славука «Волат»

Д/з. Перачытаць артыкул «Пра міфічных істот (духаў)». Разгледзець рэпрадукцыю ілюстрацыі Валерыя Славука «Волат». Падрыхтаваць вусную замалёўку пра адну з міфічных істот

10

Янка Купала.

«Як у казцы…»

(1 гадзіна)


Паглыбіць ўяўленні вучняў пра светапогляд нашых прашчураў, іх характары, звычкі, традыцыі, пра паступовую эвалюцыю светаўспрымання і веры беларусаў; прааналізаваць аўтарскае стаўленне да гэтых змен. Дапамагчы ўспрыняць мастацкую адметнасць твора (адсутнасць выразнага дзеяння, адкрытае выяўленне аўтарскай пазіцыі)

Тэкст твора Я. Купалы

«Як у казцы…» і метадычны апарат да яго



Д/з. Перачытаць твор Я. Купалы «Як у казцы…», адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку, паразважаць над пытаннем: «Чаму нашы продкі прынялі да сваіх багоў і новага Бога

11

Ян Баршчэўскі.

«Вужыная карона»

(1 гадзіна)


Садзейнічаць у спасціжэнні вучнямі галоўнай думкі твора, асэнсаванні спрадвечных маральных высноваў жыцця, разуменні сапраўдных матываў паводзін панскага лоўчага. Звярнуць увагу шасцікласнікаў на падабенства і адрозненне міфалагічных і літаратурных вобразаў; удасканальваць уменні вучняў вызначаць у творы сэнсавыя часткі, складаць план, пераказваць тэкст

Тэкст фантастычнага апавядання Яна Баршчэўскі «Вужыная карона» і метадычны апарат да яго

Д/з. Прыгадаць фальклорную легенду пра Вужынага Караля.

Перачытаць твор Яна Баршчэўскі «Вужыная карона», адказаць на пытанні падручніка, скласці сціслы план і падрыхтаваць сціслы пераказ апавядання



12

Максім Багдановіч. «Вадзянік»

(1 гадзіна)



Пашырыць уяўленні вучняў пра вобразы міфалагічных істот і іх увасабленне ў літаратурных творах. Удасканальваць уменне шасцікласнікаў выразна чытаць вершы, суадносіць інтанацыю з агульным пафасам твора. Дапамагчы выявіць функцыянальную ролю тропаў, гукапісу ў перадачы пачуццяў аўтара і стварэнні вобраза вадзяніка. Вучыць супастаўляць вобразы міфалагічных і літаратурных герояў (што агульнае, чым розняцца іх выгляд, заняткі, характары)

Верш М. Багдановіча «Вадзянік» і метадычны апарат да яго. Тэкст легенды «Дамавік ездзіць на конях» і метадычны апарат да твора

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша. Параўнаць вобраз Вадзяніка, створаны паэтам М. Багдановічам, з міфалагічным вобразам вадзяніка

13

Якуб Колас.

«Жывая вада»

(1 гадзіна)


Садзейнічаць спасціжэнню вучнямі галоўнай думкі твора, яго падтэксту. Абагульніць і паглыбіць веды шасцікласнікаў пра жанравыя адметнасці алегарычнай літаратурнай казкі (на матэрыяле казак «Жывая вада» і «Крыніца», што вывучалася ў пятым класе) — спалучэнне казачнага і рэальнага, алегарычны сэнс, філасофскі падтэкст, незвычайныя героі, элегічнасць аповеду, лірызм, афарыстычнасць мовы, спецыфіка выяўлення аўтарскай пазіцыі

Тэкст алегарычнай казкі Я. Коласа «Жывая вада» і метадычны апарат да твора

Д/з. Перачытаць казку Я. Коласа «Жывая вада», адказаць на пытанні, падабраць назвы да кожнай часткі, скласці план і падрыхтаваць падрабязны пераказ твора (асобую ўвагу звярнуць на аўтарскую характарыстыку вобразаў, арыгінальную лексіку)

14

Казімір Камейша. «Камень ля вёскі Камень»

(1 гадзіна)



Пазнаёміць вучняў з арыгінальнай трактоўкай міфалагічнага сюжэта ў паэтычнай легендзе К. Камейшы, прааналізаваць вобразны лад твора. Паглыбіць веды вучняў пра міфалагічныя сюжэты і вобразы, спецыфіку іх узнаўлення ў мастацкіх творах. Развіваць творчае ўяўленне падлеткаў, удасканальваць іх аналітычныя і маўленчыя ўменні (выразна чытаць і расказваць легенды, карыстаючыся адпаведнай лексікай і захоўваючы эмацыянальную афарбоўку твораў)

Верш К. Камейшы «Камень ля вёскі Камень», метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча «Камяні»

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша К. Камейшы і адказы на пытанні да твора. Самастойна прачытаць легенду «Палешукі і палевікі»

15

Урок развіцця маўлення

«Мой свет загадак і цудаў»

(1 гадзіна)


Абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў, набытыя пры вывучэнні раздзела падручніка

«Свет загадак і цудаў». Пазнаёміць пяцікласнікаў з рэпрадукцыямі карцін міфалагічнай тэматыкі, дапамагчы асэнсаваць іх



Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку пра міфалагічнага бога або духа (з апорай на літаратурныя і жывапісныя творы) або расказаць легенду пра паходжанне назвы сваёй мясцовасці (горада, вёскі, паселішча, рэчкі), прачытаную самастойна ці пачутую ад бацькоў, знаёмых







Раздзел падручніка

«Сэрцам народжаны спеў»

(5 гадзін)






16

Народныя песні.

Каляндарна-абрадавыя песні «Прыехала Каляда на белым кані…», «Вы, калядачкі» бліны-ладачкі…»

(1 гадзіна)


Узнавіць і сістэматызаваць веды вучняў пра фальклор і яго жанры. Расказаць пра ўзнікненне народных песень, іх ролю і месца ў жыцці чалавека, даць уяўленне пра тэматычную разнастайнасць, жанравае багацце і мастацкія вартасці народных песень. Пазнаёміць вучняў з беларускімі народнымі каляднымі песнямі, дапамагчы зразумець іх месца ў кантэксце пэўнага свята

Артыкул «Народная песня», тэксты каляндарна-абрадавых калядных песень і метадычны апарат да твораў. Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча «Каляды»

Д/з. Перачытаць артыкул «Народная песня» і тэксты саміх песень. Расказаць пра традыцыю святкавання Калядаў

17

Каляндарна-абрадавыя песні «Благаславі, маці, вясну заклікаці…», «А на Купалу рана сонца іграла…», «Добра жаць — шырокая ніўка…»

(1 гадзіна)



Пазнаёміць вучняў з беларускай народнай каляндарна-абрадавай паэзіяй, дапамагчы зразумець яе месца ў кантэксце пэўнага земляробчага абраду ці свята, садзейнічаць спасціжэнню тэматычнай і настраёвай разнастайнасці народных песень, іх глыбокага лірызму, меладычнасці, напеўнасці

Тэксты каляндарна-абрадавых песень і метадычны апарат да іх. Рэпрадукцыя карціны Віктара Барабанцава«На Купалле»

Д/з. Распавесці, карыстаючыся адпаведнай літаратурай (па рэкамендацыі настаўніка), пра святкаванне аднаго з каляндарных абрадаў або святаў (Гуканне вясны, Сёмуха, Купалле і інш.)

18

Народныя песні

«Каля месяца, каля яснага…», «Рэчанька»

(1 гадзіна)


Раскрыць сувязь сямейна-абрадавай паэзіі з асноўнымі этапамі жыццёвага шляху чалавека — нараджэннем, шлюбам, смерцю, з яго побытам і працоўнай дзейнасцю, паказаць прызначэнне песень: паўплываць на лёс чалавека, яго здароўе і дабрабыт, абараніць ад злога і шкоднага, спрыяць шчасліваму жыццю. Паглыбіць уяўленні вучняў пра асноўны мастацкі прыём абрадавых песень — паэтычную ідэалізацыю, пра неад’емныя элементы абрадавай паэзіі — велічанне і заклінанне. Расказаць шасцікласнікам пра адметнасці лірычных песень, скіраваць увагу на лексічнае і інтанацыйнае багацце народных песень, іх музычнае афармленне

Тэксты народных песень «Каля месяца, каля яснага…», «Рэчанька» і метадычны апарат да іх

Д/з. Перачытаць тэксты песень, адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку. Падрыхтаваць замалёўку пра святкаванне беларускага вяселля, падабраць тэксты вясельных песень ці іх фоназапісы (ансамбль «Песняры», гурты «Троіца», «Палац», «Ліцвіны» і інш.), каб праслухаць на ўроку

19

Літаратурная песня.

Алесь Ставер. «Жураўлі на Палессе ляцяць»

(1 гадзіна)


Даць пачатковае ўяўленне пра літаратурную песню, пра адметнасці літаратурных (аўтарскіх) песень. Выклікаць у вучняў эмацыянальны водгук на адну з песенных візітак Беларусі, створаную на верш А. Ставера. Абудзіць у падлеткаў патрыятычныя пачуцці, прааналізаваць аўтарскія перажыванні, выказаныя ў вершы, вучыць за словам бачыць мастацкі вобраз, разумець аўтарскі настрой, адчуваць інтанацыю, вызначаць функцыянальную ролю тропаў у мастацкім тэксце

Артыкул «Літаратурная песня».

Верш А. Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць» і метадычны апарат да яго



Д/з. Прачытаць артыкул «Літаратурная песня». Вывучыць верш А. Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць» на памяць

20

Генадзь Бураўкін. «Малітва»,

Алесь Бачыла.

«Радзіма мая дарагая...»

(1 гадзіна)



Данесці да вучняў шчырасць і вышыню чалавечых помыслаў ў вершы Генадзя Бураўкіна, выразную грамадзянскую пазіцыю аўтара. Дапамагчы спасцігнуць думкі і пачуцці, выказаныя ў вершы-споведзі А. Бачылы «Радзіма мая дарагая...»: любоў і пяшчоту да сваёй зямлі, захапленне яе прыгажосцю, пажаданне росквіту і шчасця. Пазнаёміць вучняў з музычным афармленнем вершаў, выклікаць эмацыянальны водгук

Тэксты вершаў Г. Бураўкіна «Малітва», А. Бачылы «Радзіма мая дарагая...», метадычны апарат да іх Д/з. Выразнае чытанне вершаў, вусны аналіз аднаго з іх (на выбар). Прыгадаць вядомыя песні на словы беларускіх паэтаў, падрыхтаваць іх выкананне або праслухоўванне фоназапісаў на ўроку







ІІІ. БІБЛІЯ

(4 гадзіны)

Раздзел падручніка



«Біблія — вечная і дзівосная кніга»




21

Біблія.

Біблейскае казанне «Стварэнне свету»

(1 гадзіна)


Даць агульнае ўяўленне пра Біблію — найвыдатнейшы старажытны помнік сусветнай культуры (з выкарыстаннем ілюстрацый Г. Дарэ, рэпрадукцый твораў беларускага іканапісу, карцін на біблейскія сюжэты Мікельанджэла, Рэмбранта, Рафаэля, А. Іванова, І. Крамскога і інш.). Пазнаёміць вучняў з некаторымі біблейскімі сюжэтамі са Старога Запавету (кніга «Дзіцячая Біблія»), прааналізаваць іх змест

Артыкул «Біблія — вечная і дзівосная кніга», тэкст біблейскага казання «Стварэнне свету» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя беларускага абраза «Узнясенне» (мастак Сілініч)

Д/з. Прачытаць артыкул «Біблія — вечная і дзівосная кніга» і біблейскае казанне «Стварэнне свету», адказаць на пытанні

22

Біблейскае казане «Прытча пра блуднага сына»

(1 гадзіна)



Прааналізаваць змест і вобразы біблейскага казання «Прытча пра блуднага сына»; звярнуць увагу на маральную ацэнку паводзін герояў біблейскага сюжэту, на спрадвечныя маральныя каштоўнасці, прынятыя ў чалавечым грамадстве са старажытных часоў; дапамагчы вучням усвядоміць выхаваўчую ролю біблейскіх сюжэтаў і іх персанажаў

Біблейскія казанні «Прытча пра блуднага сына», « Ной будуе каўчэг. Патоп», метадычны апарат да твораў

Д/з. Перачытаць біблейскае казане «Прытча пра блуднага сына», падрыхтаваць яго пераказ. Самастойна прачытаць казанне «Ной будуе каўчэг. Патоп», адказаць на пытанні

23

Францыск Скарына. «Біблія»

(урывак з прадмовы ў паэтычным узнаўленні

Алеся Разанава)

(1 гадзіна)



Пашырыць веды вучняў пра Францыска Скарыну — беларускага першадрукара Бібліі, асветніка і вучонага; дапамагчы ім спасцігнуць глыбіню выказаных думак, мастацкую вартасць вобразаў, яркасць і арыгінальнасць тропаў, адметнасць формы, своеасаблівасць мелодыкі верша

Францыск Скарына. «Біблія» (урывак з прадмовы ў паэтычным узнаўленні Алеся Разанава) і метадычны апарат да твора

Д/з. Самастойна прачытаць і прааналізаваць вершы Я. Коласа «Не дай Божа сэрцам знікнуць…» і М. Танка «Божа мой шчодрасці…»

24

Біблейскія вобразы ў батлейцы.

«Цар Ірад»

(1 гадзіна)


Даць звесткі пра беларускі народны лялечны тэатр — батлейку, пазнаёміць вучняў з персанажамі і асноўнымі кампанентамі батлейкі; засяродзіць увагу на біблейскай аснове п’есы «Цар Ірад», адвольнай інтэрпрэтацыі біблейскага вобраза цара Ірада, яго статычнай абмалёўцы. Пашырыць веды вучняў пра жанравыя адметнасці п’есы, звярнуць увагу на спосабы абмалёўкі герояў; зацікавіць дзяцей батлейкай

Артыкул «Біблейскія вобразы ў батлейцы», тэкст урыўка з п’есы «Цар Ірад» і метадычны апарат да твора

Д/з. Прачытаць артыкул «Біблейскія вобразы ў батлейцы», падрыхтавацца да выразнага чытання біблейскай п’есы «Цар Ірад» па ролях







ІV. МАСТАЦКАЕ СЛОВА: ВОБРАЗНАСЦЬ, ВЫРАЗНАСЦЬ, ХАРАСТВО

(8 гадзін)

Раздзел падручніка

«Каляндар прыроды»





25

Змітрок Бядуля. «Зямля».

Метафара ў літаратурным творы

(1 гадзіна)


Данесці да шасцікласнікаў патрыятычны пафас лірычнай мініяцюры З. Бядулі, абагульніць іх уяўленні пра родную зямлю. Вучыць «узірацца» і «ўслухоўвацца» ў мастацкі тэкст, развіваць вобразнае ўяўленне, творчыя здольнасці вучняў. Узнавіць веды школьнікаў пра мастацкія тропы — эпітэт і параўнанне, растлумачыць на канкрэтных прыкладах сутнасць больш складанага паняцця — метафары, паказаць яе ролю ў стварэнні мастацкага вобраза. Пазнаёміць з рэпрадукцыямі карцін вядомых мастакоў (альбом «Мая зямля»: жывапіс беларускіх мастакоў. — Мінск, 1996. і інш.), краявідамі з фотаальбомаў

Тэкст лірычнай мініяцюры З. Бядулі і пытанні да твора. Артыкул «Пра метафару». Рэпрадукцыя карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў»

Д/з. Перачытаць артыкул «Пра метафару». Падрыхтаваць выразнае чытанне лірычнай мініяцюры З. Бядулі «Зямля», знайсці ў тэксце метафары і растлумачыць іх мастацкую ролю. Падрыхтаваць вусную замалёўку «Мая зямля» (з апорай на творы літаратуры і жывапісу)

26

Паўлюк Трус. «Падаюць сняжынкі…» (урывак з паэмы «Дзесяты падмурак»)

(1 гадзіна)



Выклікаць у вучняў эмацыянальнае ўзрушэнне ад сустрэчы з высокамастацкім творам, захапленне прыгажосцю і гармоніяй карціны зімовай прыроды; дапамагчы адчуць стан душы аўтара; засяродзіць увагу на вобразным і інтанацыйным ладзе верша.Удасканальваць уменне вучняў выразна чытаць паэтычныя творы

Тэкст твора П. Труса «Падаюць сняжынкі…» (урыўку з паэмы «Дзесяты падмурак» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Мацвея Беляніцкага «Мосцік»

Д/з. Вывучыць на памяць урывак з паэмы «Дзесяты падмурак» П. Труса

27

Рыгор Барадулін. «Уцякала зіма ад вясны».

Увасабленне ў літаратурным творы

(1 гадзіна)


Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, дапамагчы спасцігнуць вобразы і карціны прыроды, створаныя паэтам, багацце сродкаў мастацкага выяўлення, паглыбіць веды пра мастацкія тропы (эпітэт, параўнанне, метафару), растлумачыць сутнасць разнавіднасці метафары — увасаблення

Верш Р. Барадуліна «Уцякала зіма ад вясны» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Мікалая Ліханенкі «Сакавік». Артыкул «Пра ўвасабленне»

Д/з. Перачытаць артыкул «Пра ўвасабленне», знайсці ўвасабленні ў вершы і патлумачыць іх мастацкую ролю. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора (або вывучыць яго на памяць)

28

Янка Брыль. «Над зямлёй — красавіцкае неба…»

(1 гадзіна)



Выклікаць у вучняў яркія зрокавыя і слыхавыя ўражанні ад сустрэчы з адлюстраваннем веснавой прыроды ў лірычнай мініяцюры Я. Брыля; дапамагчы заўважыць сувязь мастацкага апісання прыроды з характарам і настроем аўтара, вучыць шасцікласнікаў адрозніваць нюансы ў выяўленні аўтарскіх пачуццяў. Удасканальваць уменне вучняў выразна чытаць пейзажныя апісанні ў празаічным творы. Прааналізаваць рэпрадукцыі пейзажных палотнаў беларускіх мастакоў, сугучныя агульнаму настрою твора Я. Брыля (паводле настраёвасці, танальнасці, аўтарскай пазіцыі)

Тэкст лірычнай мініяцюры Я. Брыля і метадычны апарат да твора. Рэпрадукцыя карціны Фердынанда Рушчыца «Вясна»

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту, вытлумачыць ролю тропаў у стварэнні мастацкіх вобразаў. Самастойна прааналізаваць рэпрадукцыю карціны Фердынанда Рушчыца, супаставіць яе з літаратурным тэкстам Я. Брыля

29

Анатоль Вялюгін. «Спелы бор»

(1 гадзіна)



Выхоўваць эмацыянальную чуйнасць школьнікаў, фарміраваць іх творчае ўяўленне, вобразнае ўспрыманне, вучыць адчуваць танальнасць, настраёвасць верша, спасцігаць пачуцці паэта. Паглыбіць уяўленні шасцікласнікаў пра мастацкі вобраз у паэтычным творы, пра ролю вершаванага памеру, рытму, інтанацыі, моўных выяўленчых сродкаў у яго раскрыцці. Удасканальваць уменне выразна чытаць прыродаапісальныя вершы

Тэкст верша А. Вялюгіна «Спелы бор» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша А. Вялюгіна «Спелы бор» (або вывучыць на памяць). Скласці невялікую вусную замалёўку пра свае ўражанні ад наведвання лесу

30

Іван Мележ. «Першы іней» (урывак з рамана «Подых навальніцы»)

(1 гадзіна)



Далучыць вучняў да мастацкага свету пейзажнай прозы, звярнуць увагу на «фатаграфічную» дакладнасць апісання восеньскай прыроды ў творы; вучыць «бачыць» карціны навакольнага свету паводле аўтарскіх апісанняў; развіваць уменне шасцікласнікаў аналізаваць празаічныя пейзажныя замалёўкі, супастаўляць іх з творамі жывапісу, сугучнымі па тэматыцы і настрою

Тэкст урыўка з рамана І. Мележа «Подых навальніцы» і метадычны апарат да твора

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне ўрыўка. Скласці вусную пейзажную замалёўку з элементамі апісання паводле ўласных назіранняў за зімовай прыродай

31

Аляксей Коршак. «Кляновы ліст»

(1 гадзіна)



Дапамагчы вучням уявіць карціну восені, створаную паэтам А. Коршакам. Развіваць увагу вучняў да слова і вобраза; вучыць супастаўляць вершаваны і празаічны пейзаж, блізкія па настраёвасці, танальнасці, пафасе. Звярнуць увагу школьнікаў на спосабы выяўлення аўтарскіх пачуццяў у паэтычным і празаічным творах, вучыць супастаўляць літаратурныя творы з жывапісным палатном

Верш А. Коршака «Кляновы ліст», пытанні і заданні да яго. Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча «Золата восені»

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора. Параўнаць верш А. Коршака «Кляновы ліст» з празаічным апісаннем восені ў творы І. Мележа «Першы іней»

32

Іван Грамовіч. «Воблакі»

(1 гадзіна)



Настроіць вучняў на ўспрыманне маляўнічага пейзажнага апісання, дапамагчы ім спасцігнуць карціны, вобразы, фарбы, дэталі, таленавіта апісаныя аўтарам. Дапамагчы шасцікласнікам раскрыць мастацкую ролю вобразных сродкаў мовы ў апісанні прыроды і выяўленні пачуццяў пісьменніка

Тэкст апавядання І. Грамовіча «Воблакі», пытанні і заданні да яго. Рэпрадукцыя карціны Паўла Масленікава «Поўдзень»

Д/з. Падрыхтавацца да выразнага чытання твора. Скласці вусную замалёўку з элементамі апісання «Воблакі — мары пра нязведанае»

33

Урок развіцця маўлення

(1 гадзіна)



Арганізаваць экскурсію (звычайную ці завочную) у прыроду. Фарміраваць у вучняў уменні эмацыянальна ўспрымаць навакольную прыроду, заўважаць у ёй выразныя падрабязнасці і дэталі, колеры і фарбы, маляваць словамі цэласную карціну, перадаваць свае ўражанні праз канкрэтныя вобразы. Дапамагчы шасцікласнікам падрыхтаваць калектыўную вусную замалёўку на падставе ўласных назіранняў

Д/з. Падрыхтаваць вуснае сачыненне-мініяцюру (на падставе ўласных назіранняў ці з апорай на творы літаратуры і жывапісу). Прыкладныя тэмы: «Усход сонца», «Летняя раніца (у горадзе, лесе, полі, на лузе, возеры)», «Першы гром», «Зімовая казка» і інш.







V. ЛІТАРАТУРА ЯК ЧАЛАВЕКАЗНАЎСТВА

(8 гадзін)

Раздзел падручніка

«Чалавек — гэта цэлы свет»





34

Алена Васілевіч. «Сябры». Апавяданне як літаратурны жанр

(2 гадзіны)



Развіваць уменні школьнікаў уважліва чытаць вострасюжэтны твор, сачыць за развіццём дзеяння, вызначаць асноўныя эпізоды і эпізоды, важныя для характарыстыкі герояў; звяртаць увагу на спосабы абмалёўкі чалавечых характараў і выяўлення аўтарскіх адносін да герояў і падзей. Узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра жанр апавядання і пра сюжэт у літаратурным творы

Тэкст твора А. Васілевіч «Сябры» і метадычны апарат да яго

Д/з. Перачытаць твор, скласці яго план, адказаць на пытанні, змешчаныя ў падручніку. Вызначыць эпізоды, важныя для характарыстыкі Лёні і Грышы, і ўмець падрабязна пераказаць іх

35




Прааналізаваць ключавыя эпізоды апавядання, звярнуць увагу вучняў на якасці характараў Лёні і Грышы, іх паводзіны і адносіны паміж сабой і з сябрамі, на спосабы абмалёўкі вобразаў у творы, пазіцыю аўтара.

Прапанаваць школьнікам прыкладны план характарыстыкі героя ў празаічным творы, дапамагчы ахарактарызаваць кожнага з герояў паводле іх паводзін, перажыванняў, мовы, аўтарскіх адносін



Тэкст апавядання А. Васілевіч «Сябры» і метадычны апарат да яго. Артыкул «Пра апавяданне»

Д/з. Прачытаць артыкул падручніка «Пра апавяданне». Падрыхтаваць параўнальную характарыстыку Лёні і Грышы (звярнуць увагу на паводзіны хлопцаў, узаемаадносіны з бацькамі, аднакласнікамі і настаўнікамі, на стаўленне да вучобы і іншых абавязкаў і г. д.)

36

Кузьма Чорны. «Насцечка». Аповесць як літаратурны жанр

(5 гадзін)



Зацікавіць вучняў падзеямі, апісанымі ў аповесці, выклікаць да актыўнага суперажывання героям, дапамагчы асэнсаваць і ацаніць паводзіны Насцечкі, Сержа, старога Закрэўскага (звяртаючы ўвагу вучняў на апісанні знешняга выгляду персанажаў, іх манеры трымацца, гаварыць і г. д.), зразумець аснову канфлікту паміж героямі

Тэкст двух першых раздзелаў аповесці К. Чорнага «Насцечка», пытанні і заданні да іх

Д/з. Перачытаць 1 — 2 раздзелы аповесці, вызначыць эпізоды, важныя для разумення характараў Насцечкі, Сержа, старога Закрэўскага

37




Засяродзіць увагу вучняў на аналізе падзей, адлюстраваных у трэцім раздзеле аповесці. Назапашваць матэрыял для аналізу паводзін Сержа, разгледзець яго стасункі са старым Закрэўскім і Мішкам. Засяродзіць увагу на адносінах Сержа з бацькамі, выявіць сапраўдныя прычыны паводзін Сержа дома, у школе, на вуліцы

Тэкст аповесці К.Чорнага «Насцечка» (трэці раздзел), метадычны апарат да яго

Д/з. Прачытаць трэці раздзел аповесці, расказаць, як паводзіў сябе Серж дома, як складваліся ў яго адносіны з бацькамі

38




Разгледзець 4—5 раздзелы тэксту, сачыць за развіццём падзей, вылучыць ключавыя эпізоды, у якіх раскрываюцца характары герояў. Дапамагчы вучням зразумець значэнне ўспамінаў Сержавага бацькі пра сваю маладосць у наладжванні яго адносін з сынам. Удасканальваць набытыя раней уменні працаваць з празаічным тэкстам, назапашваць матэрыял для пісьмовай працы

Тэкст аповесці К.Чорнага «Насцечка» (4 — 5 раздзелы), метадычны апарат да іх

Д/з. Прачытаць 4—5 раздзелы, адказаць на пытанні. Апісаць знешні выгляд Насцечкі, паразважаць над яе характарам і паводзінамі, прааналізаваць адносіны з сяброўкамі і дзядулем

39




Прыгадаць і разгледзець асноўныя эпізоды 6—7 раздзелаў аповесці, падрабязна прааналізаваць фінал твора — з’яўленне Сержа і яго бацькоў у кватэры Закрэўскіх. Звярнуць увагу на паводзіны кожнага з герояў — старога Закрэўскага, Сержа і яго бацькоў, Насцечкі і яе матулі

Тэкст аповесці К. Чорнага і метадычны апарат да твора

Д/з. Дачытаць тэкст аповесці і адказаць на пытанні да двух апошніх раздзелаў. Перачытаць артыкул «Пра аповесць», ведаць асноўныя прыкметы аповесці як літаратурнага жанру

40




Падвесці вынікі вывучэння аповесці Кузьмы Чорнага «Насцечка», высветліць адносіны вучняў да твора, узгадаць эпізоды, якія больш зацікавілі шасцікласнікаў, ахарактарызаваць учынкі Сержа, параўнаць яго ўласную ацэнку сваіх «подзвігаў» з ацэнкай бацькоў, настаўніцы, Закрэўскага, дзяўчатак. Засяродзіць увагу на жанравых і мастацкіх адметнасцях твора

Тэкст аповесці К. Чорнага і метадычны апарат да твора

Д/з. Падрыхтаваць вусную характарыстыку Сержа (апісаць знешні выгляд, манеру трымацца, раскрыць яго стасункі з аднакласнікамі, настаўніцай, бацькамі, старым Закрэўскім), узгадаць асноўныя эпізоды з удзелам Насцечкі, пракаменціраваць яе паводзіны

41

Урок развіцця маўлення

(1 гадзіна)




Даць пісьмовую характарыстыку аднаго з герояў аповесці К. Чорнага «Насцечка» (апісаць знешні выгляд, паводзіны, узаемаадносіны з іншымі дзейнымі асобамі, выявіць аўтарскае стаўленне да героя і свае адносіны). Развіваць і удасканальваць уменне вучняў самастойна працаваць над тэкстам

Тэкст аповесці К. Чорнага і метадычны апарат да твора

42

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)



Разгляд твора на выбар настаўніка










VІ. ТЭМЫ І ВОБРАЗЫ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

(20 гадзін)

Гістарычная тэма

(5 гадзін)

Раздзел падручніка

«Покліч мінулых стагоддзяў»





43

Уладзімір Бутрамееў

«Славутая дачка Полацкай зямлі»

(1 гадзіна)


Пашырыць веды вучняў пра славутую палачанку Рагнеду, пра далёкія часы і падзеі айчыннай гісторыі. Пазнаёміць з празаічным апісаннем жыццёвага лёсу гераіні, звярнуць увагу шасцікласнікаў на ўзаемаадносіны Рагнеды са сваякамі, мужам Уладзімірам і сынам Ізяславам

Тэкст твора У. Бутрамеева

«Славутая дачка Полацкай зямлі». Рэпрадукцыя карціны Алега Карповіча «Рагнеда і Ізяслаў»



Д/з. Перачытаць твор У. Бутрамеева, адказаць на пытанні падручніка

44

Лявон Случанін. «Рагнеда»

(урыўкі з паэмы)

(1 гадзіна)


Параўнаць паэтычнае апісанне жыцця Рагнеды з празаічным (творы У. Бутрамеева і Л.Случаніна), стварыць з дапамогай літаратурных тэкстаў і твораў жывапісу цэласнае ўяўленне пра Рагнеду; звярнуць увагу вучняў на спосабы абмалёўкі гераіні (гераізацыя і рамантызацыя асобы, псіхалагічная матывіроўка паводзін і учынкаў, спалучэнне пэўнай долі мастацкага вымыслу з дакументальна пацверджанымі фактамі і інш.)

Тэкст урыўка з паэмы Л. Случаніна «Рагнеда», пытанні да твора

Д/з. Знайсці дадатковыя звесткі пра Рагнеду (скарыстаць адпаведныя літаратурныя крыніцы, даведнікі і інш.). Асэнсаваць і абагульніць атрыманую інфармацыю пра Рагнеду і падрыхтаваць вуснае паведамленне пра яе

45

Сяргей Тарасаў. «Еўфрасіння Полацкая»

(2 гадзіны)



Прааналізаваць час і месца дзеяння ў творы. Засяродзіць увагу вучняў на вобразе ігуменні Еўфрасінні Полацкай. Узнавіць і пашырыць веды вучняў пра беларускую асветніцу і святую. Разгледзець і прааналізаваць рэпрадукцыю карціны Сяргея Лагуновіча-Чарапко «Еўфрасіння Полацкая»

Тэкст апавядання С. Тарасава «Еўфрасіння Полацкая» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Сяргея Лагуновіча-Чарапко «Еўфрасіння Полацкая»

Д/з. Перачытаць апавяданне С. Тарасава «Еўфрасіння Полацкая», адказаць на пытанні падручніка

46



Пазнаёміць вучняў з мастацкім увасабленнем Еўфрасінні ў творах жывапісу і выявіць непасрэдныя вучнёўскія ўражанні; супаставіць вобраз Еўфрасінні Полацкай у творах літаратуры і жывапісу. Дапамагчы вучням асэнсаваць веліч постаці асветніцы, яе ролю ў беларускай гісторыі і культуры

Тэкст апавядання С. Тарасава «Фрэскі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць вуснае выказванне (на падставе літаратурных твораў, рэпрадукцый карцін жывапісу, іншых крыніц) пра Еўфрасінню Полацкую

47

Генрых Сянкевіч.

«Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны» (урыўкі з рамана «Крыжакі»)

(1 гадзіна)


Выклікаць эмацыянальную рэакцыю вучняў на мастацкае апісанне Грунвальдскай бітвы; пашырыць набытыя на ўроках гісторыі веды пра падзею тых далёкіх часоў пры дапамозе створанай пісьменнікам мастацкай карціны славутай бітвы; засяродзіць увагу на спосабах стварэння вобразаў яе герояў — ліцвінскага князя Вітаўта Вялікага і вялікага магістра Тэўтонскага ордэна барона Ульрыка фон Юнгінгена; паказаць ролю сродкаў мастацкага выяўлення (выразнасць і дакладнасць апісанняў, псіхалагічная матывіроўка паводзін ваяроў, багацце гукаў і фарбаў у апісанні бітвы, экспрэсія ў перадачы падзей і інш.)

Тэкст урыўка з рамана «Крыжакі» Г. Сянкевіча «Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны», метадычны апарат да твора

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора, адказы на пытанні падручніка. Знайсці ў тэксце і пракаменціраваць партрэты і паводзіны галоўных кіраўнікоў бітвы пад Грунвальдам Вітаўта Вялікага, Ульрыка фон Юнгінгена і польскага караля Ягайлы







Ваенная тэма

(6 гадзін)

Раздзел падручніка



«Вайна — боль і памяць народа»




48

Мікола Сурначоў.

«У стоптаным жыце»

(1 гадзіна)


Расказаць пра жыццёвы лёс аўтара верша — паэта Міколу Сурначова. Давесці да вучняў шчырасць, цеплыню, задушэўнасць лірычнага ўспаміну пра вайну, выклікаць эмацыянальную рэакцыю на падзеі тых далёкіх часоў, суперажыванне лёсу героя

Верш М. Сурначова

«У стоптаным жыце», метадычны апарат да яго



Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша.

49

Аляксей Пысін. «Проня»

(1 гадзіна)



Засяродзіць увагу вучняў на спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу верша, на сродках перадачы пачуццяў аўтара (экспрэсіўнасць выказвання, арыгінальнасць формы, адметнасці рытму, багацце сродкаў мастацкага выяўлення). Удасканальваць уменне вучняў параўноўваць сюжэтныя вершы, блізкія па тэматыцы (на прыкладзе вершаў М. Сурначова і А. Пысіна).

Верш А. Пысіна «Проня» і метадычны апарат да твора

Д/з. Параўнаць вершы М. Сурначова «У стоптаным жыце» і А. Пысіна «Проня» (па тэматыцы, праблематыцы, будове, вобразах, моўных выяўленчых сродках, гучанню, аўтарскай пазіцыі). Вывучыць адзін з вершаў на памяць

50

Анатоль Вярцінскі. «Два полі»

(1 гадзіна)



Удасканальваць уменне вучняў аналізаваць паэтычныя сюжэтныя творы (вызначыць тэму, ідэю, пафас, асноўныя вобразы, сродкі мастацкага выяўлення, аўтарскую пазіцыю). Дапамагчы вучням прааналізаваць верш «Два полі» А. Вярцінскага, абапіраючыся на пытанні, змешчаныя ў падручніку

Верш А. Вярцінскага «Два полі», метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць параўнальны аналіз праграмных вершаў пра вайну (М. Сурначова «У стоптаным жыце», А. Пысіна «Проня», А. Вярцінскага «Два полі»)

51

Вячаслаў Адамчык. «Салодкія яблыкі». Мастацкі вобраз у літаратурным творы

(3 гадзіны)



Пазнаёміць вучняў з героямі твора, звярнуць увагу на час і месца дзеяння, прасачыць за развіццём сюжэта, выдзеліць ключавыя эпізоды і эпізоды, важныя для характарыстыкі Тоніка (дзіцячыя забавы на рэчцы, наведванне хлопчыкам Жолудзевай хаты, прыход да Тоніка паліцаяў)

Тэкст апавядання В. Адамчыка “Салодкія яблыкі”, метадычны апарат да твора

Д/з. Прачытаць 1—2 раздзелы апавядання, адказаць на пытанні, умець сцісла пераказаць асноўныя эпізоды згаданых раздзелаў твора

52




Прааналізаваць змест трох наступных раздзелаў апавядання, разгледзець асноўныя эпізоды твора, вучыць школьнікаў вызначаць ролю асобнага эпізоду ў раскрыцці галоўнай ідэі твора. Паглыбіць веды вучняў пра ролю апісанняў і бытавых дэталяў у раскрыцці характару героя

Тэкст апавядання В.Адамчыка «Салодкія яблыкі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Дачытаць твор, скласці падрабязны цытатны план апавядання, назапашваць матэрыял для характарыстыкі Тоніка

53



Паглыбіць веды вучняў пра мастацкі вобраз у літаратурным творы, удасканальваць іх уменні характарызаваць героя паводле яго паводзін, учынкаў, перажыванняў. Паказаць ролю мастацкіх дэталяў, дыялогаў, аўтарскіх апісанняў у раскрыцці характару героя. Засяродзіць увагу шасцікласнікаў на характарыстыцы вобразаў твора і спосабах іх абмалёўкі

Тэкст апавядання В.Адамчыка «Салодкія яблыкі». Артыкул «Пра мастацкі вобраз»

Д/з. Перачытаць і асэнсаваць тэарэтычны артыкул пра мастацкі вобраз у літаратурным творы. Падрыхтаваць вусную разгорнутую характарыстыку Арсеніка

54

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)



Разгляд твора на выбар настаўніка










Экалагічная тэма

(7 гадзін)

Раздзел падручніка



«Зямля мая — зялёны дом»




55

Пімен Панчанка.

«Сармацкае кадзіла»

(1 гадзіна)


Данесці да вучняў галоўную думку, увасобленую ў творы: занядбанне, спусташэнне прыроды, абыякавасць да яе — непазбежнае збядненне чалавека; спрыяць спасціжэнню патрыятычнага і гуманістычнага пафасу верша Пашырыць уяўленні вучняў пра свет роднай прыроды, яе непаўторнасць, багацце, шматколернасць

Верш П. Панчанкі «Сармацкае кадзіла» і метадычны апарат да яго Д/з. Выразнае чытанне верша П. Панчанкі «Сармацкае кадзіла». Падрыхтаваць замалёўку на тэму: “У чым праяўляецца любоў чалавека да прыроды, да роднай зямлі?”

56

Іван Пташнікаў. «Алені»

(3 гадзіны)



Увесці вучняў у мастацкі свет твора (знаёмства з часам і месцам дзеяння, падзеямі, героямі), асноўную ўвагу скіраваць на майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы прыроды). Данесці да шасцікласнікаў гуманістычны пафас твора, ідэю дабрыні, духоўнай шчырасці і прыгажосці, міласэрнасці чалавека да прыроды (на прыкладзе адносін дзяўчынкі Іркі да аленяў)

Тэкст апавядання І. Пташнікава «Алені», метадычны апарат да яго

Д/з. Прачытаць першую палову твора, адказаць на пытанні падручніка, вызначыць эпізоды, важныя для характарыстыкі галоўнай гераіні твора Іркі

57





Прааналізаваць другую палову апавядання, разгледзець асноўныя эпізоды, звярнуць увагу на паводзіны дарослых, высветліць прычыны іх душэўнай чэрствасці. Разгледзець рэпрадукцыю карціны Галіны Шапялевіч «У пушчы», параўнаць свет прыроды, створаны мастаком і пісьменнікам.

Тэкст апавядання І. Пташнікава «Алені», метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Галіны Шапялевіч «У пушчы»

Д/з. Дачытаць апавяданне, прааналізаваць рэпрадукцыю карціны Г. Шапялевіч

58



Акрэсліць тэму і асноўную ідэю апавядання; прасачыць, як паказвае пісьменнік перажыванні і хваробу Іркі, як раскрываецца пазіцыя аўтара, яго стаўленне да герояў і падзей. Выхоўваць гуманныя, беражлівыя адносіны да прыроды

Тэкст апавядання І. Пташнікава «Алені»

Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку на адну з тэм: «Ірка і яе алені», «Ірчына пушча», «Свет Ірчыных захапленняў»

59

Алесь Жук.

«Стары бабёр»

(урывак з аповесці «Паляванне на Апошняга Жураўля»)

(1 гадзіна)



Высветліць уражанні вучняў ад твора (што ўсхвалявала, што асабліва ўразіла і запомнілася); прыгадаць гісторыю старога бабра (яго ранейшае жыццё, як апынуўся ў новай мясцовасці, чаму вымушаны на старасці шукаць сабе новае жытло, што змянілася ў прыродзе на яго памяці), пракаменціраваць паводзіны бабра падчас яго вандроўкі. Звярнуць увагу вучняў на адухоўленасць аўтарскіх апісанняў, адносіны аўтара да свайго героя

Тэкст твора А. Жука «Стары бабёр» (урывак з аповесці «Паляванне на Апошняга Жураўля») і метадычны апарат да яго

Д/з. Прачытаць тэкст, адказаць на пытанні падручніка, падрыхтаваць вусны аповед пра старога бабра

60

Янка Маўр. «Багіра». Кампазіцыя літаратурнага твора

(2 гадзіны)



Выклікаць эмацыянальны водгук шасцікласнікаў на твор Янкі Маўра, прыгадаць паводзіны Багіры на вуліцы і ў хаце, ацаніць дзеянні людзей, што аказваліся побач з Багірай. Выхоўваць любоў і пашану да ўсяго жывога на зямлі; падвесці вучняў да думкі, што кожная жывая істота мае права на жыццё

Тэкст апавядання Я.Маўра «Багіра» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку «Лёс Багіры»

61




Засяродзіць увагу падлеткаў на будове апавядання, прааналізаваць размяшчэнне эпізодаў, дыялогаў, апісанняў у тэксце. Даць пачатковае ўяўленне пра кампазіцыю літаратурнага твора

Тэкст апавядання Я.Маўра «Багіра» і метадычны апарат да яго. Артыкул «Пра кампазіцыю»

Д/з. Перачытаць артыкул «Пра кампазіцыю». Прааналізаваць будову апавядання Я. Маўра “Багіра”.

62

Пімен Панчанка. «Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…»

(1 гадзіна)



Удасканальваць уменні вучняў аналізаваць лірычныя творы, успрымаць іх вобразны лад, спасцігаць аўтарскія перажыванні, выразна чытаць вершы, каб данесці да слухачоў агульны пафас твора і выявіць сваё разуменне тэксту і перадаць свае адносіны

Верш П Панчанкі «Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…», метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша. Скласці вусную замалёўку пра свайго хатняга сябра (котку, сабаку, іншую жывёліну)

63

Урок развіцця маўлення

(1 гадзіна)



Падрыхтаваць вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання пра свае адносіны з любой жывой істотай або даць свае прапановы (распрацаваць план), як зберагчы куточак прыроды (лес, луг, рэчку, вуліцу, парк, сад) у сваёй мясцовасці










Алегарычныя і сатырычныя вобразы

(2 гадзіны)

Раздзел падручніка



«І досціп, і мудрасць»




64

Якуб Колас.

«Конь і сабака»

(1 гадзіна)


Прааналізаваць змест байкі, звярнуць увагу на вобраз Рудзькі, ацэнку яго паводзін малымі дзецьмі. Пашырыць уяўленне вучняў пра байку як літаратурны жанр, раскрыць асноўныя састаўныя кампаненты байкі, паказаць пераемнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў у байках розных народаў

Байка Я Коласа «Конь і сабака», метадычны апарат да яе.

Артыкул «Пра байку»



Д/з. Перачытаць артыкул «Пра байку». Падрыхтаваць выразнае чытанне байкі Я. Коласа «Конь і сабака»

65

Уладзімір Корбан.

«Малпін жарт».

Байка як літаратурны жанр

(1 гадзіна)



Разгледзець калізію байкі «Малпін жарт» У. Корбана, прааналізаваць учынак Малпы, сфармуляваць галоўную думку байкі. Удасканальваць уменне шасцікласнікаў выразна чытаць байкі і інсцэніраваць асобныя эпізоды, разумець іх падтэкст, каменціраваць мараль

Байка У. Корбана «Малпін Жарт», метадычны апарат да яе. Тэкст апавядання Я. Брыля «Ветэрынар»

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне байкі. Самастойна прачытаць і прааналізаваць апавяданне Я. Брыля «Ветэрынар»







VІІ. ФАНТАСТЫКА

(4 гадзіны)

Раздзел падручніка



«Святло далёкай зоркі»




66

Фантастыка

Раіса Баравікова.

«Гальштучнік» (урывак з

«Аповесці чатырох падарожжаў»

(2 гадзіны)


Даць агульнае ўяўленне пра фантастыку (далучыць да тлумачэння фантастычнага жанру літаратуры рэпрадукцыі карцін Язэпа Драздовіча, іншых беларускіх мастакоў).

Увесці вучняў у кола падзей «Аповесці чатырох падарожжаў», прасачыць за фантастычнымі падзеямі, што разгортваюцца ў прапанаваным фрагменце твора, — вяртанне астранаўтаў з касмічнага падарожжа, наведванне імі невядомай Зялёнай планеты, сустрэча з яе жыхарамі



Тэкст урыўка з «Аповесці чатырох падарожжаў» Р. Баравіковай. Артыкул «Пра фантастыку». Рэпрадукцыя карціны Язэпа Драздовіча «Пейзаж на Сатурне»

Д/з. Перачытаць артыкул «Пра фантастыку». Прачытаць вызначаную настаўнікам частку твора, падрыхтаваць падрабязны пераказ найбольш значных эпізодаў, намаляваць ілюстрацыю да аднаго з іх (на выбар)

67




Засяродзіць увагу на гуманістычным пафасе твора, яго займальным сюжэце, незвычайных, фантастычных героях, якія дзейнічаюць поруч з доктарам Савічам, на тых пераменах, што адбыліся ў яго паводзінах пасля міжпланетнай вандроўкі і сустрэчы з гуманоідамі. Прааналізаваць вобраз загадкавай істоты, яе чароўнае пераўвасабленне на Зямлі ў птушку з дзіўнай палоскай-гальштукам

Тэкст урыўка з «Аповесці чатырох падарожжаў» Р. Баравіковай

Д/з. Дачытаць твор. Выказаць свае адносіны да герояў і падзей. Падрыхтаваць вусную замалёўку на адну з тэм: «Таямніца дзіўнай птушкі», «Вандроўка доктара Савіча» (на выбар)

68

Дзінтрэ Шулцэ. «Роберцік»

(1 гадзіна)



Засяродзіць увагу вучняў на апісанні незвычайнай планеты Фаіс, на вобразе робата Роберціка — штучнага механізма, створанага чалавекам, на яго адносінах з Увісам і іншымі астранаўтамі, пераўвасабленні робата (пасля вандроўкі на Зямлю) у істоту з тонкай душэўнай арганізацыяй, абвостранымі пачуццямі, іншым стаўленнем да сваіх ранейшых абавязкаў

Тэкст апавядання Д. Шулцэ «Роберцік» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку пра Роберціка, улічваючы традыцыйныя прыёмы стварэння мастацкага вобраза (партрэт, учынкі, паводзіны, мова, адносіны з іншымі персанажамі, аўтарская характарыстыка)

69

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)



Разгляд твора на выбар настаўніка




70

Абагульняльны ўрок

(1 гадзіна)



Падвесці вынікі навучальнага года, высветліць уражанні шасцікласнікаў ад курса літаратуры, акрэсліць будучыя перспектывы, даць вучням парады для чытання ўлетку






1 Тут і далей пры вызначэнні канкрэтнага дамашняга задання настаўнік (з улікам канцэпцыі канкрэтнага ўрока) адбірае з метадычнага апарату, змешчанага ў падручніку да кожнага твора, пэўныя пытанні і заданні і паведамляе іх нумары вучням.

: ~fan1 -> doc -> %D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BC -> %D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> %D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0 -> %D0%BA%D1%82%D0%BF%202012
%D0%BA%D1%82%D0%BF%202012 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%BA%D1%82%D0%BF%202012 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%BA%D1%82%D0%BF%202012 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%BA%D1%82%D0%BF%202012 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
%D0%BA%D1%82%D0%BF%202012 -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка