Прыкметныя постаці Гаўрук Юрый Паўлавіч



старонка1/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.76 Mb.
  1   2   3
Прыкметныя постаці


Гаўрук Юрый Паўлавіч, 5.5.1905, Слуцк – 18.2.1979, Мінск.

Перакладчык, крытык, паэт; член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934

года.

Вучыўся ў гімназіях Слуцка і Пскова. Скончыў Слуцкую агульна-



адукацыйную школу (1921), Маскоўскі вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут (1925). Быў дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускай сельгасакадэміі (1925 -30 гг.), дацэнтам кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута ( 1930-35 гг.). У 1935 годзе рэпрэсаваны і высланы з Беларусі – адбываў ссылку ў Карэліі, Усходняй Сібіры, Комі АССР. Пасля рэабілітацыі жыў у Мінску, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага драматычнага тэатра імя Я.Купалы (1957 -1967 гг.).

Свае пераклады пачаў друкаваць з 1925 года , а ў 1928 годзе выпусціў кнігу “Кветкі з чужых палёў” – першы зборнік перакладной паэзіі ў Беларусі. Пазней выбраныя паэтычныя пераклады яго друкаваліся асобным выданнем – “Агні ў прасторах” (1975).

З’яўляецца таксама аўтарам кніг “Вясковыя рыскі:

Апавяданні” (Мн., 1926), “Ступень адказнасці: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ” (Мн., 1986); “Узвіхраны ветразь: Вершы. Паэма. Пераклады (Мн., 1990).

Ю.Гаўрук найбольш вядомы як перакладчык на беларускую мову

твораў Уільяма Шэкспіра ( “Гамлет” – некалькі версій, “Атэла”, “Кароль Лір”, “Антоній і Клеапатра”, “Сон у летнюю ноч”, “Канец – справе вянец” ). Але дзякуючы яму ў кантэкст айчыннай літаратуры ўводзіліся творы А.Астроўскага, Дж.Байрана, Г.Гейнэ, Ф.Дастаеўскага, А.Маруа, А.Міцкевіча, Ф.Петраркі, К.С.Прычард, А. Стыля, П.Тычыны, Л.Украінкі, Г.Фігейрэду, Н.Хікмета, Э.Хэмінгуэя. Акрамя гэтага, у тэатрах Беларусі ставіліся перакладзеныя ім п’есы “Ноч памылак” О.Голдсміта, “Тысяча франкаў узнагароды” В.Гюго, “Мешчанін у дваранах “ Ж.Б.Мальера, доктар філасофіі Б.Нушыча, “Улада цемры” Л.Талстога, “Дзядзька Ваня” А.Чэхава, “Мяцеліца” Л.Леонава і інш.

Перакладаў Ю.Гаўрук і на рускую мову – творы беларускіх празаікаў П.Пестрака, Кузьмы Чорнага.

Семяжон Язэп – Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч,16.11.1914, в.Пятровічы

Мінскай вобласці – 16.8.1990, Мінск.

Перакладчык, крытык, празаік, паэт; член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1954 г.

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Скончыў Смілавіцкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу (1930) і драматургічныя курсы ў Мінску (1931 – 32), быў акцёрам. У 1934 – 38 гадах вучыўся на факультэце замежных моў Мінскага педагагічнага інстытута. Затым апынуўся на вайсковай службе: курсант афіцэрскай школы ў Маскве, камандзір узвода разведвальнага палка – удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі і фінскай кампаніі (1938 – 40), а таксама Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945). У пасляваенныя гады працаваў перакладчыкам-рэферэнтам разведаддзела штаба Беларускай ваеннай акругі. З 1953 года – на педагагічнай рабоце: старшы выкладчык замежных моў Мінскага сувораўскага вучылішча, старшы выкладчык кафедры замежных моў Белдзяржуніверсітэта. Актыўны дзеяч Беларускага таварыства дружбы і культуры сувязей з замежнымі краінамі, член Беларускага рэспубліканскага камітэта “За вяртанне на Радзіму”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы (1982), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1989).

Літаратурны дэбют (1931) – як аўтар верша, а з 1938 г. друкаваўся як перакладчык і крытык перакладу. Больш за ўсё Я.Семяжон перакладаў з англійскай (Дж.Байран, Р.Бёрнс, У.Блэйк, М.Твэн, У.Уітмен, У.Шэкспір, нямецкай (І.Бехер, Б.Брэхт, Г.Гейнэ, Г.Ота), французскай (П.Беранжэ, Э.Пацье, А.Рэмбо, польскай (Я.Івашкевіч, А.Міцкевіч, Ю.Славацкі, Ю.Тувім), украінскай ( М.Бажан, Р.Братунь, М.Нагнібеда, М.Рыльскі, У.Сасюра) моў.

Самы значны плён перакладчыцкай творчасці Я.Семяжона – перастварэнні паэм “Пан Тадэвуш” А.Міцкевіча і “Песня пра зубра” М.Гусоўскага, зборнікаў паэзіі Робэрта Бёрнса “Шатландская слава” і “Вам слова, Джон Ячмень”, п’ес У. Шэкспіра “Кароль Лір” і “Дванаццатая ноч”. А ўвогуле Я.Семяжон-перакладчык звяртаўся да розных літаратур: італьянскай (Дантэ Аліг’еры, С.Квазімода, Дж.Радары, А.Северыні), літоўскай (А.Балтакіс, А.Жукаўскас, Э.Матузявічус, Ю.Марцінкявічус, Э.Межалайціс), румынскай (Дж.Кэлінэску, З.Станку), чэшскай і славацкай (В.Завада, В.Міхалік), в’етнамскай (анталагічны зборнік паэзіі “Апалены лотас”), індыйскай (Валатхол, Р.Тагор, Чатападхайя) венгерскай (Ш.Пёцефі) і інш. Выбраныя паэтычныя пераклады яго ўвайшлі ў кнігу “Сем цудаў свету” (1977). Трэба прызнаць, што яго пераклады замежных паэтаў былі нязменна яркімі, эмацыйна ўразлівымі.




Гілевіч Ніл Сямёнавіч, н. 30.09. 1931 ў в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Перакладчык, паэт, фалькларыст, літаратуразнавец, драматург, публіцыст; член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі з 1954 года; Народны пісьменнік Беларусі.


Адукацыю атрымаў у Слабадской пачатковай і Гайнаўскай сямігадовай школах (1947), у Мінскім педвучылішчы (1951), на філфаку (1956) і ў аспірантуры БДУ (1959). З 1960 па 1986 гг. выкладаў у родным універсітэце, дзе стаў кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, прафесарам, Заслужаным дзеячам навукі БССР (1980). Браў актыўны ўдзел у літаратурным жыцці краіны, уваходзіў у кіраўніцтва Саюзаў пісьменнікаў БССР (у 1980-1989 гг. – першы сакратар праўлення) і СССР. Узначальваў таварыства “Беларусь – Балгарыя”, Фонд славянскай пісьменнасці і славянскіх культур, Таварыства беларускай мовы. Абіраўся дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і Рэспублікі Беларусь.

Дэбютаваў у друку з вершам (1946) і пазней сцвярджаўся найбольш як паэт, аўтар зборнікаў “Песня ў дарогу” (1957), “Прадвесне ідзе па зямлі”, “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “Лісце трыпутніку2 (1968), “ А дзе ж тая крынічанька” (1972), “Запаветнае” (1975), “Актавы” (1976), “Святлынь” (1986) “Родныя дзеці” (1986) і інш.

Мае значны плён у розных жанрах мастацкай літаратуры, а таксама ў некалькіх галінах філалогіі.

Шмат зрабіў як арганізатар справы перакладу і галоўны рэдактар альманаха “Далягляды”, а таксама як перакладчык з розных славянскіх моў. Асабліва значныя заслугі мае ў папулярызацыі літаратур балгарскай (анталогіі “Ад стром балканскіх” (1965), “Хай зорыць дзень!” (сумесна з А.Разанавым, 1973), “Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень” (1978), зборнікі “Балгарскія народныя песні” (1961) і “Чарадзейны ліхтарык” (1968), кнігі Н.Вапцарава, П.Вежынава, Н.Вылчава, С.Даскалава, Г.Джагарава, Л.Леўчава, Х.Радзеўскага, П. Яварава) і славенскай ( анталогія “Маці мая, Славенія” (1978), выбранае О. Жупанчыча). Гэты шэраг дапаўняюць таксама зборнікі “Ці страшны страх? Казкі народаў Югаславіі” (1970), “Па камянях, як па зорах: Выбраныя старонкі сучаснай югаслаўскай паэзіі” (1981) і “Роднасць: Выбраныя пераклады з славянскіх паэтаў” (1984). А ўвогуле Н.Гілевіч пераклаў сотні прадстаўнікоў братніх літаратур.

Яго праца на карысць славянскага брацтва адзначана балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай, Міжнароднай прэміяй імя Х.Боцева, Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я.Купалы (1980). Н.Гілевіч узнагароджаны таксама ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.
Клышка Анатоль Канстанцінавіч, н. 16.04. 1935, в. Данейкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Перакладчык, празаік, крытык, педагог; заслужаны работнік культуры Беларусі; член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1960 года.

Адукацыю атрымаў у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (1949 – 1952), на філалагічным факультэце БДУ (1953 – 1958) і ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Я.Купалы АН БССР (1959 – 1961). Як літаратурны работнік і рэдактар працаваў у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, сцэнарным аддзяленні кінастудыі “Беларусьфільм”, часопісе “Полымя”, выдавецтве “Юнацтва”. Каля дзесяці гадоў – супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР.

Пачынаючы з 1950 года выступае ў друку з вершамі, перакладамі, публіцыстычнымі, метадычнымі, літаратурна-крытычнымі і літаратуразнаўчымі публікацыямі. Аўтар кніг “Права на верш” (1967), “У лясах Белавежы” (1975), “Самая лепшая хатка” (1976), “Вярэнька загадак” (1982), “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга” (1983), “Святло праз стагоддзі” (1990), многіх выданняў “Буквара” (з 1969 па 2009 гг.) для беларускіх школ, чытанак для малодшых школьнікаў (“Верасок”, “Чабарок”), “Беларуска-польскага размоўніка”, а таксама значнага шэрагу прац па методыцы навучання грамаце, вывучэння мовы, народнай творчасці і літаратуры ў школе.

З-пад яго пяра выйшла своеасаблівая кніжка “Шыльдбюргеры: Па нямецку пачуў, па беларуску збаяў А.Клышка” (1983). Яму належаць пераклады аўтараў як сучасных – І.Бэхер (Германія), Я.Гушча, Я.Дабравольскі, Э.Кабац, К.Прушынскі (Польшча), Э.Вэверыс, Жэмайтэ, В.Пяткавічус (Літва), Р. Арамян, А.Петрасян, А.Саінян, К.Сіманян, Ш.Татыкян (Арменія), С.Арбеліяні, Я.Гогебашвілі, Н.Ламауры, Э.Кіпіяні, Г.Хахуташвілі (Грузія), так і антычных – Апулей, Гамэр, Лонг, Марцыял. А.Клышка зрабіў свой пераклад на сучасную беларускую мову “Новага Запавета”, які на працягу 1989 -1992 гадоў друкаваўся ў часопісе “Cпадчына”.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.



Сёмуха Васіль Сяргеевіч, н. 18.01.1936, на хутары Ясенец цяперашняга Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Перакладчык і крытык перакладу; член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1977 года.

Рана застаўся без бацькоў, якіх фашысцкія акупанты расстралялі за дапамогу партызанам. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пружанах, а вышэйшую – на рамана-германскім аддзяленні філфака Маскоўскага універсітэта (1954 – 59). Працаваў рэдактарам Белдзяржвыдавецтва (пазней выдавецтва “Беларусь”), літсупрацоўнікам газеты “Літаратура і мастацтва” (1967 – 72), супрацоўнікам і загадчыкам рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”, а ў свой час – перакладчыкам сектара тэхнічнай інфармацыі навукова-даследчай лабараторыі эканомікі і арганізацыі прамысловай вытворчасці Савета народнай гаспадаркі БССР (1964 – 65); выкладаў нямецкую мову ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Мінска (1966 – 67).

Публікуе свае пераклады з 1959 года. Перакладае прозу і паэзію на беларускую мову з нямецкай (творы Г. дэ Бройна В.Брэдэля, Ф.Вэрфеля, Г.Гесэ, І.В. Гётэ, Г.Гофэ, Т.Мана, К.Маркса, Л.Рэна, Р.М.Рыльке, Г.Тракля, Г.Фалада, Ф.Фюмана, Э.Штрытматара, Ф.Шылера), польскай (творы Я.Гушчы, М.Канапніцкай, А.Каспровіча, Ц.К.Норвіда, А.Міцкевіча, Ю.Тувіма, Ю.Славацкага), латышскай (творы А.Бэлса, В.Бэлшавіц, О.Ваціеціса, Э.Вілкса, Л.Думберса, А.Клявіса, В.Лаціса, Я. Райніса, З.Скуіньша, М.Чаклаіса, А.Чакса). З рускай мовы пераклаў “Новы Запавет. Псалтыр” (1995), а пазней і “Біблію” цалкам (ЗША, 2002).

Лепшыя паэтычныя пераклады В.Сёмухі выдадзены асобнай кнігай – “Прыйдзі, стваральны дух” (1986). Высокую ацэнку на розных узроўнях атрымалі выкананыя ім пераклады трагедыі І.В.Гётэ “Фауст” (1976) і рамана Т.Мана “Доктар Фаустус” (1989). Перакладчыцкая дзейнасць В.Сёмухі адзначана “Залатым Знакам Гонару” ГДР (1981) і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я.Коласа (1992).
Міцкевіч Міхаіл Міхайлавіч (псеўданім: Галіна Антось), 13.07. 1897, вёска Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерніі – 25.10.1991, Нью-Йорк; пахаваны ў Іст-Брунвік, ЗША.

Перакладчык Свяшчэннага Пісання і богаслужбовых тэкстаў, літаратар, публіцыст, педагог.

Міхась Міцкевіч – малодшы брат Якуба Коласа. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1914 – 18), закончыўшы якую, атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Аднак займаўся сельскай гаспадаркай, жывучы на хутары Смольня разам з братам Іосіфам. У час нямецкай акупацыі згадзіўся прыняць пасаду інспектара асветы. З-за гэтага перад прыходам Савецкай Арміі (1944) вымушаны быў пакінуць радзіму. Апынуўся ў Чэхаславакіі, затым у Германіі, у лагеры для перамешчаных асоб. Там працаваў інспектарам пачатковых беларускіх школ і складаў спецыяльныя зборнікі чытанак для вучняў гэтых школ (Міхельсдорф, 1946-49. У 1950 годзе перабраўся ў ЗША, дзе таксама займаўся педагагічнай працай і духоўна-рэлігійным асветніцтвам сярод праваслаўных беларусаў. У асяроддзі эміграцыі меў высокі аўтарытэт як дзеяч літаратуры і культуры. З 1952 г. да пачатку 60-х гг. узначальваў рэдакцыю газеты “Беларус”, а ў 1970-81 гады – часопіса “Голас Царквы”; некаторы час кіраваў Беларускім Выдавецкім Фондам у ЗША.

Як літаратар М.Міцкевіч заявіў пра сябе ў 1918 годзе, пачаўшы друкаваць апавяданні, фельетоны, нарысы пра жыццё сялян і навучэнцаў настаўніцкай семінарыі. Максім Гарэцкі звярнуў увагу на яго актыўнасць у працэсах фарміравання нацыянальнай свядомасці і даў наступную характарыстыку: “вельмі спадзейны малады белетрыст і паважаны публіцыст”. У эміграцыі М.Міцкевіч пісаў таксама п’есы – “Калядны вечар” і “Цудоўная ноч” (Нью-Йорк, 1962). А пачынаючы з 1960-х гадоў да апошніх дзён займаўся перакладамі з царкоўнаславянскай мовы на беларускую Свяшчэннага Пісання, літургічных і іншых богаслужбовых тэкстаў, малітваслоўя. Большасць яго перакладаў пакуль што застаецца ў рукапісах. Убачыла свет – на жаль, у сапсаваным рэдактарамі выглядзе – толькі “Евангельле паводле Мацьвея й Марка” (Мічыган, ЗША, 1997) ды яшчэ “Акафіст за ўпакой Памершых” (Нью Брансуік, 1985).

РОЗНЫЯ МЕРКАВАННІ ПРА ПЕРАКЛАД



Аўгуст Шлегель: “Усялякая паэзія – гэта пераклад; больш таго, аб’ектыўны паэтычны пераклад – гэта нават самая сапраўдная паэзія, і ўвогуле чалавечы розум можа толькі адно – перакладаць”

(Цыт па: Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С.185).


Вільгельм фон Гумбальдт: “Кожны пераклад уяўляецца мне безумоўна спробаю вырашыць невырашальную задачу. Бо кожны перакладчык непазбежна павінен разбіцца аб адзін з двух падводных камянёў, надта прытрымліваючыся альбо свайго арыгінала за кошт густу і мовы свайго народа, альбо своеасаблівасці свайго народа за кошт свайго арыгінала. Нешта сярэдняе паміж тым і другім не толькі цяжка дасягальнае, але і проста немагчымае”

(Цыт.па: Федоров А.В. Основы общей теории перевода. М.,1983. С. 31).

Вільгельм фон Гумбальдт: “Пераклад – гэта неабходная частка літаратуры”

(Цыт па: Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С.206).
Генрых Гейнэ: “Пераклад – як жанчына: калі яна прыгожая, то не верная, а калі верная, то не прыгожая”

(Цыт. па.: Чуковский К.И. Высокое искусство. М., 1968.С. 115; Аднак аўтарства гэтага выказвання прыпісваецца розным асобам, у тым ліку французскаму паэту ХУІІ ст. Ж.Менажу (Гл.: Перевод – средство взаимного сближения народов. Художественная публицистика / Сост. А.А.Клышко. М.,1987. С. 568).
Жан Баціст Дзюбо: “Калі Перакладчык замяняе вобразныя выразы, тады, чытаючы пераклад, мы чуем яго ўласны голас, а не голас Аўтара. І чым больш таленавіты Перакладчык, чым больш паспяхова сапернічае ён з Аўтарам, тым большыя страты ён можа прынесці твору”

(Цыт. па: Перевод – средство взаимного сближения народов: Художественная публицистика / Сост.А.А. Клышко. М., 1987. С.22).

Вісарыён Бялінскі: “Блізкасць да арыгінала заключаецца ў перадачы не літары, а духу твора. Кожная мова мае свае, адной ёй належныя сродкі, асаблівасці і ўласцівасці, да такой ступені, што дзеля таго, каб перадаць правільна пэўны вобраз ці фразу, у перакладзе часам іх мусова зусім змяніць”

(Белинский В.Г. Полное собрание сочинений: В 13 т. М., 1953. Т.ІІ. С. 429).

Іван Тургенеў: “Што можа быць па-рабску добрасумленнейшае за дагератып? А між тым добры партрэт ці не ў тысячу разоў прыгажэйшы і правільнейшы за любы дагератып?”

(Тургенев И.С. Полное собрание сочинений и писем. В 28 т. М;Л., 1960.Т.І. С.247.).

Аляксей К. Талстой: “Я думаю, што не трэба перакладаць словы, і нават часам сэнс, а галоўнае, трэба перадаваць уражанне.

Неабходна, каб чытач пераклада пераносіўся ў тую самую сферу, у якой знаходзіўся чытач арыгінала, і каб пераклад дзейнічаў на тыя самыя нервы”



(Толстой А.К. Собрание сочинений. Т. 4. М., 1963. С. 214).

Валерый Брусаў: “Перадаць твор паэта з адной мовы на другую – немагчыма; але немагчыма і адмовіцца ад такой мары”

(Цыт. па: Федоров А.В. Основы общей теории перевода. М., 1983. С. 68).

Карней Чукоўскі: “Перакладчык – перш за ўсё талент. Дзеля таго, каб перакладаць Бальзака, яму трэба хоць часткова пераўвасобіцца ў Бальзака, засвоіць самому яго тэмперамент, заразіцца яго пафасам, яго паэтычным адчуваннем жыцця”.

(Чуковский К. Высокое искусство. М., 1968. С. 9).
Жуль Рэнар: “Пераклад – гэта вечнае злачынства несумленных людзей, якія, не ведаючы ні адной, ні другой мовы, рашуча адважваюцца замяніць адну другой”

(Цыт. па: Соловьев Б. От истории к современности. М., 1976. С.223).

Нікалай Гумілёў: “... Перакладчык паэта павінен быць сам паэтам, а акрамя таго, уважлівым даследчыкам і праніклівым крытыкам, які, выбіраючы найбольш характэрнае для кожнага аўтара, дазваляе сабе, у выпадку неабходнасці, ахвяраваць усім астатнім. І ён павінен забыцца на сваю асобу, думаючы толькі пра асобу аўтара. У ідэале пераклады не павінны быць падпіснымі”

(Гумилев Н. Переводы стихотворные // Перевод средство взаимного сближения народов. М., 1987. С.82).


Карал Горалек: “Пераклад і арыгінал — гэта дзве адрозныя і самастойныя культурныя вартасці”

(Цыт. па: Дюришин Д. Теория сравнительного изучения литературы / Перевод со словацкого. М., 1979. С.134).


Міхаіл Лазінскі: “Дастаткова сказаць, што паэт, беручыся за пераклад іншаземных вершаў, бярэ на сябе задачу, у канчатковым выніку невырашальную, і поспех яго залежыць толькі ад таго, наколькі глыбока ён прасунуўся ў вырашэнні гэтай задачы, наколькі яму ўдалося наблізіцца да недасяжнай мэты”

(Лозинский М.Л. Искусство стихотворного перевода // Перевод – средство взаимного сближеия народов. М., 1987. С.94).

Барыс Пастарнак: “... Пераклады нездзяйсняльныя, таму што галоўная прывабнасць мастацкага твора ў яго непаўторнасці. Як жа можа паўтарыць яе пераклад? ”

( Цыт. па: Чуковский К. Высокое искусство. М., 1968. С.183).

Барыс Пастарнак: “Падабенства пераклада адносна арыгінала дасягаецца жывасцю і натуральнасцю мовы... Перакладчык павінен пазбягаць слоўніка, не ўласцівага яму звычайна, і літаратурнага прытворства, якое заключаецца ў стылізацыі”

( Цыт. па: Мастерство перевода. М., 1976. С.490).
Нікалай Забалоцкі: “Ёсць перакладчыкі, якія ў сваіх вершаваных перакладах імкнуцца перадаць асаблівасці замежнай мовы. Гэта заблудзь: салавей не можа кукаваць зязюляю, а зязюля крычаць драздом”

(Заболоцкий Н. Заметки переводчика //Мастерство перевода. М., 1959. С. 251).

Валянцін Няпомняшчы: “Вялізная частка корпусу пушкінскіх твораў засноўваецца на перакладах, пераўвасабленнях, пераказах, пераробках, перайначваннях, перайманнях, што не перашкаджае гэтым творам быць чыста рускімі; безліч у яго дэманстратыўных і нявідавочных запазычванняў, ды агульны ідэйны і мастацкі вынік заўжды глыбока арыгінальны”

(Непомнящий В. На чужое надейся, а свое паси // Вопросы литературы. 1989. № 8. C.45).
Уладзімір Набокаў: «Банально говорить, что Пушкин – это колосс, который держит на своих плечах всю поэзию нашей страны. Но как только берешься за перо переводчика, душа этой поэзии ускользает, и у вас в руках остается только маленькая золоченая клетка.

Весь следующий день я посвятил этому неблагодарному, тяжкому труду. (...) Я старался не вверять Пушкина французскому языку, а сам погружаться в своего рода транс, так, чтобы без моего сознательного участия совершалось чудо, происходила полная метаморфоза (...)»

(Набоков В. Пушкин, или правда и правдоподобие // Юность. 1987, № 6. С. 92).
Іван Кашкін: “Перакладчык, у канчатковым выніку, не двуадзіны, як знаўца і стваральнік адначасова, а трыадзіны ці нават шматаблічны”

(Цыт. па: Мастерство перевода. М., 1959. С. 141).



Леў Гінзбург: “... Чым складанейшы і буйнейшы ён [перакладчык] як асоба, тым верагоднейшы поспех, тым лепш ён спасцігне арыгінал, тым бліжэй ён да ісціны.

З перакладаў пачынаюцца эпохі”



(Гинзбург Л. Далекое близкое // Лит. газета. 1976,22 дек. С.6).

Леў Гінзбург: “У паэзіі немагчыма прамая, непасрэдная перасадка іншамоўнага славеснага вобраза: магчыма толькі яго засваенне ужо выпрацаванай традыцыяй нацыянальнай паэтычнай мовы”

(Цыт. па: Минералов Ю. Хвост лисы //Художественный перевод: Проблемы и суждения. М., 1986. С. 170).



Кузьма Чорны: “Колькі за свой век я зрабіў гэтых перакладаў і напісаў усяго, што без майго подпісу запоўнівае старонкі ўсёй нашай прэсы! І ўсё на кавалак хлеба! Хлеб наш насушчны, усіх нас пасушыць”

(Чорны К. Дзённік, 8 верасня 1944 г. //Збор твораў. У 6 т. Т.5. Мн., 1990. С. 377).
Ніл Гілевіч: “У любой размове па праблемах перакладу на першым месцы павінна стаяць пытанне пра якасць. Для таго ж, каб пераклад быў па-мастацку паўнавартасным, патрэбныя, уласна, усяго толькі, дзве рэчы — талент і сумленнасць”

(Гилевич Н. А бывает так // Литературная газета.1976, 22 дек. С.6).



Альфрэд Курэла: “Пераклад заснаваны на вялікай унутранай супярэчнасці, якая заключаецца ў самой мове: з аднаго боку, мова звязвае людзей у адзінства – яна ўзнікла як сродак зносін, – а з другога, раздзяляе іх, што зведаў кожны, хто, трапіўшы ў краіну, дзе размаўляюць на незнаёмай яму мове, аказваўся глухі і нямы. На гэтай супярэчнасці, якая ёсць адначасова супярэчнасцю мовы ў цэлым і асобных моўных з‘яў, засноўваецца ўся наша практыка перакладу”

(Цыт. па: Перевод средство взаимного сближения народов. М., 1987. С.107).


*
А.П.Сумароков
ЭПИСТОЛА О РУССКОМ ЯЗЫКЕ

Посем скажу, какой похвален перевод:

имеет в слоге всяк различие народ.

Что очень хорошо на языке французском,

то может в точности быть скаредно на русском.

Не мни, переводя, что склад в творце готов;

творец дарует мысль, но не дарует слов.

В спряжение речей его ты не вдавайся

и свойственно себе словами украшайся.

На что степень в степень последовать ему?

Ступай лишь тем путем и область дай уму.

Ты сим, как твой творец, письмом своим неславен,

достигнешь до него и будешь сам с ним равен.

Хотя перед тобой в три пуда лексикон,

не мни, что помощь дал тебе велику он.

Коль речи и слова поставишь без порядка,

и будут перевод твой, как некая загадка,

Которую никто не отгадает ввек;

то даром что слова все точно ты нарек.

Когда переводить захочешь беспорочно,

не то, – творцов мне дух яви и силу точно.
(Цыт. па: Перевод — средство взаимного сближения народов: Художественная публицистика/. Сост.А.А. Клышко.М., 1987. С.19).
Иржи Тауфер

СОНЕТ ПОЛЕМИЧЕСКИЙ ОБ ИСКУССТВЕ ПЕРЕВОДЧИКА

Нет, переводчик – это не поэт.

К чему сравненье? Брови ты не хмурь.

Словарь – его отмычка и стилет,

Чужих идей ворует он лазурь.


Нет, перевод – не утренний рассвет

И не предвестник ураганных бурь.

Нет, переводчик – это не поэт,

Какая б в голову ему не лезла дурь!


Что ж! Откажи нам в сладком вдохновенье,

Но только не в труде, не в наслажденье!

Пред нами снимет шляпу каждый плотник,
Кузнец и машинист, водящий поезда,

И Незвал сам не скажет никогда,

Что переводчик – это не работник!
СОНЕТ ИРОНИЧЕСКИЙ ОБ ИСКУССТВЕ ПЕРЕВОДЧИКА

Строчишь так перевод за переводом,

Как будто это вовсе и не труд,

Сидишь и рифмы ищешь год за годом,

За стих слова жестокий бой ведут.
А в голове пальба – как целым взводом,

Ведущим наступленье на редут.

К чему все эти битвы и невзгоды?

Мир лучше б заключить и кофе пить в саду.


Пусть говорят, что мы, как костюмеры,

Лишь подбираем нужные размеры.

Пусть стихотворцы лавры пожинают.
А переводчик? В публике затерянный,

Лишь под нос шепчет тихо, но уверенно:

«Как галуны мои на нем сверкают!»
СОНЕТ ПАТЕТИЧЕСКИЙ ОБ ИСКУССТВЕ ПЕРЕВОДЧИКА

Да, знаю я: ему не надоело

Всю ночь не спать из-за каких-то слов,

Ведь это ремесло – всей жизни дело,

С которым не до лени, не до снов.
Как химик реактивы подбирает,

Он ищет в сердце нужные слова,

От хмеля рифм пьянеет голова,

И он мечты чужие открывает.


Пускай стократ мечта его обманет,

Он никогда уже не перестанет

Идти за нею прямо, без оглядки.
Он, как в бою, не может быть беспечным,

Он, как Эдип, решает бесконечно

Никем еще не разрешенные загадки.

Перевод В.Николаева

Божидар Божилов

ПЕРЕВОДЧЕСКОЕ ИСКУССТВО


Вся наша жизнь заполнена делами,

но иногда без видимых причин

мы к вам приходим, классики, и с вами

беседуем, мечтаем и молчим.


Спасенные от слов и рифм забытых,

влекомые неведомым огнем,

живую страсть сердец своих открытых

мы вам, как братьям, щедро отдаем.


И, заражаясь чувствами чужими,

приноровив к чужому ритму слог,

мы трудимся. И нам необходимо,

чтоб каждый был хоть маленький – но бог,


что создает (пусть радостью другого,

чужою плотью) каменную твердь.

Так молодеет снова мир и снова –

и побеждает тление и смерть.


И если дремлет наше вдохновенье,

стихи чужие наших ждут побед.

И вот рождается стихотворенье...

Пускай ты переводчик – не поэт,


ищи, терзайся, бейся над куплетом

и сквозь года в минувшее лети.

Сочувствуйте умершему поэту!

Ему вовек покоя не найти.


Бессмертен он. Что для него могила!

Поэты в мир приходят навсегда.

И снова вспомнят гнев его и силу

его враги в день Страшного Суда.


О переводчики, и боль, и чувство,

и искренность сумейте возродить.

Великое, нелегкое искусство!

Мы все должны тебя благодарить


за право – в жизнь вторгаться вдохновенно,

свободу защищать любой ценой...

И вновь с пером из старого рефрена

восстал из пепла феникс молодой.



Перевод Л.Дымовой

// Из современной болгарской поэзии: вып.2. Сб. пер. с болг. – М.: Прогресс, 1980. С.84-85.

Владимир Друк

ПЕРЕВОДЧИК

Сверхпроводник, нацеленный в века,

И черный зонт, расправленный к светилу, –

Он кожей ощущает светосилу

И, зная это, ждет наверняка.


Береговая линия песка

Соединяет кузницу и Мекку…

В который раз в одну и ту же реку,

Он помнит все и ждет наверняка.


Кто угадал периоды стиха?

Кто вычислил периметры свободы?

Все наши дни – по сути – переводы

С какого-то иного языка.



Друкуецца па : Стихи этого года.Поэзия молодых: Сборник. М.: Сов. писатель, 1988. С. 229.

Богић Ракочевић

ПРЕВОЂЕЊЕ

Неко сриче бројаницу

на црном сомоту метафоре

сјетни шапат

моћно пада

по малим градитељима

у сну

драгим особама



које нам недостају

и

невидљиво их надраста



у живим мапама.

Віктар Шніп

*

...У перакладах захаваны клад,



І слова беларускае жыве

На аркушах, што, як вясновы сад,

Дзе пчолы, як анёлы у царкве,

Дзе кожны з нас, як брату брат,

Нясе святло, што над зямлёй плыве

Праз душы нашы, быццам бы вякі,

Дзе чорныя, як кроў, чарнавікі,

З якіх, нібы з раллі, ідзе святло,

Самотнае, як тое, што было

І вечнае, як захаваны клад,

Як зроблены паэтам пераклад...
ПАЧАТКОВАЯ ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ І ПЕРАКЛАДАЗНАЎЧАЯ

ПРАКТЫКА


І. Аўдыторныя практычныя заняткі

а) пісьмовыя заданні, мэта якіх – пераадольваць тыповыя цяжкасці

перакладу з мовы спецыяльнасці на беларускую і рускую (знаходзіць замену безэквівалентнай лексіцы, абыходзіць небяспечныя выпадкі з міжмоўнымі амонімамі, падбіраць эквіваленты трывалым эпітэтам і параўнанням, расшыфроўваць і адаптавана перадаваць абрэвіятуры, уніфікаваць перадачу імён уласных);

б) творчыя заданні: знайсці сваё рашэнне той ці іншай задачы пры

звароце да вядомых тэкстаў літаратуры, якая вывучаецца – напрыклад, пашукаць найбольш дасканалы варыянт пераўвасаблення фрагмента (страфы, абзаца прозы, рэплікі п’есы);

в)правядзенне загадзя падрыхтаванага студэнтамі агляду

матэрыялаў тэорыі і крытыкі перакладу ў перыядычным друку;

г) складанне падрадкоўнікаў паэтычных тэкстаў;

д) аналіз перакладаў у супастаўленні з арыгіналам.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка