Приложение
ВЫВУЧАЮЧЫ ГІСТОРЫЮ, СТВАРАЕМ СУЧАСНАСЦЬ
(семінар-практыкум па актыўным краязнаўстве
на базе ДУА «Вілейская гімназія №2»)
Праект распрацаваў
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Іваненка М.М.
Мэта: кансалідацыя педагогаў, вучняў, бацькоў, грамадскасці праз рэалізацыю краязнаўчых праектаў; выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Задачы:
– вывучэнне малавядомых старонак гісторыі Вілейшчыны;
– папулярызацыя гістарычных аб'ектаў, культурных і прыродных адметнасцяў раёна;
– вывучэнне жыцця і дзейнасці выдатных асоб;
– знаёмства з культурнымі традыцыямі і фальклорна-этнаграфічнай спадчынай края;
– распрацоўка “Зялёных маршрутаў”.
Дэвіз: Даведаўся! Убачыў! Навучыўся!
-
Абгрунтаванне праектнай ідэі
Сярод прадстаўнікоў інтэлігенцыі і моладзі ўзрастае інтарэс да гісторыі і культуры роднага краю, яго экалагічных праблем. Дзякуючы прыватнай ініцыятыве асобных людзей у Вілейскім раёне ідзе актыўная краязнаўчая дзейнасць. Так, намаганнямі сям'і Барыса Барысавіча і Валянціны Пятроўны Цітовічаў у вёсцы Заброддзе ствараецца адзіны ў Беларусі музей Першай сусветнай вайны. Краязнаўцы Валянцін Рагач і Віктар Кастэнка адкрылі вілейчанам імёны многіх незаслужана забытых землякоў. Створаны інтэрактыўны дыск «Шляхамі Вілейшчыны» з інфармацыяй аб большасці населеных пунктаў Вілейскага раёна і апісаннем помнікаў прыроды, гісторыі, культуры. Многія краязнаўчыя, турыстычныя і экалагічныя праекты рэалізуюцца турысцкім клубам «Чарапашкі», які ўзначальвае Міхаіл Мікалаевіч Петух. У ГУО «Вілейская гімназія №2» праводзіцца вялікая работа па вывучэнні традыцыйнай культуры, песень і танцаў, святаў і абрадаў. Распачата рэканструкцыя касцюмаў Вілейскага строю, вывучаюцца народныя рамёствы і побыт. Пералічаная работа аб'ядноўвае нямногіх зацікаўленых актывістаў, краязнаўцаў, турыстаў, эколагаў. Сёння ж трэба ставіць задачу зацікавіць шырокую грамадскасць, моладзь, бацькоў і дзяцей для сумеснай працы па вывучэнні і зберажэнні гісторыі і культуры роднага краю.
У аснове ідэі праекта – правядзенне семінара-практыкума па актыўным краязнаўстве для педагогаў, вучняў старэйшых класаў, бацькоў, зацікаўленай грамадскасці. У ходзе семінара праз розныя формы работы (у тым ліку і актыўнае навучанне з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій і выязныя экскурсіі) адбудзецца знаёмства з малавядомымі старонкамі гісторыі Вілейшчыны, жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей; будуць распрацаваны новыя “Зялёныя маршруты”.
Па роду прафесійнай дзейнасці ўдзельнікі семінара могуць стаць не толькі распаўсюджвальнікамі ідэй, новых ведаў, але і значна актывізаваць і кансалідаваць людзей на вывучэнне і захаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў народа, на абуджэнне грамадзянскай ініцыятывы па паляпшэнні экалагічнай сітуацыі ў горадзе і раёне.
Партнёрамі ў рэалізацыі праекта выступаюць: аддзел адукацыі, аддзел культуры і аддзел сацыяльнай абароны насельніцтва Вілейскага райвыканкама, бацькоўскі камітэт і савет гімназіі, раённы цэнтр занятасці насельніцтва, ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей», Вілейскае раённае аддзяленне аховы помнікаў гісторыі і культуры, прыватныя асобы (Барыс Барысавіч Цітовіч – член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь; Валянціна Пятроўна Цітовіч – рэжысёр; Міхаіл Мікалаевіч Петух – кіраўнік турысцкага клуба, краязнаўца, эколаг; Таццяна Мікалаеўна Захарыч – дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі; Цанунін Уладзімір Яфімавіч – гісторык, бард і многія іншыя).
-
Праграма семінара
24.09 (субота)
10.00 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара, агляд выстаў краязнаўчых і гістарычных матэрыялаў, дзіцячай творчасці;
11.00 – 12.10 – адкрыццё семінара, знаёмства ўдзельнікаў, прывітальныя словы арганізатараў (Васілій Іванавіч Барысевіч, дырэктар ДУА “Вілейская гімназія №2”), абвяшчэнне рабочай праграмы (Мікалай Міхайлавіч Іваненка, намеснік дырэктара гімназіі, каардынатар семінара);
*уступная размова «Вілейшчына – край багатай гісторыі і культурных традыцый» (Таццяна Мікалаеўна Захарыч, дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання, краязнаўца);
*уводная лекцыя «Асноўныя вехі гісторыі Вілейшчыны са старажытных часоў» (Уладзімір Яфімавіч Цанунін, настаўнік гісторыі, краязнаўца);
*прагляд гістарычнага фільма «Горад на Вяллі» (Міхаіл Мікалаевіч Петух, кіраўнік турысцкага клуба, краязнаўца, эколаг);
12.10 – 12.30 – кава-паўза, нефармальныя ўзаеміны.
Раздзяленне ўдзельнікаў семінара на творчыя групы:
-
гістарычнае краязнаўства (асноўныя ўдзельнікі: настаўнікі гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры, супрацоўнікі краязнаўчага музея і аддзялення аховы помнікаў гісторыі і культуры, краязнаўцы);
-
экалагічнае краязнаўства (настаўнікі геаграфіі, біялогіі, хіміі, сацыяльныя работнікі, супрацоўнікі экалагічных службаў);
-
культурнае краязнаўства (настаўнікі музыкі, танца, выяўленчага мастацтва, тэатральных дысцыплін, работнікі ўстаноў культуры).
12.30 – 13.10 – наведванне краязнаўчых «прывалаў»:
-
«Памяць» (школьны музей) – Ірына Уладзіміраўна Арловіч, настаўнік гісторыі; Вера Траццяк, Наталля Каляда, Валерыя Дашкевіч і Міхаіл Кавалёў – вучні гімназіі, экскурсаводы;
-
«Традыцыя і сучаснасць» (рэканструкцыя касцюма Вілейскага строю) – Крысціна Іванаўна Гардынец, намеснік дырэктара гімназіі, арганізатар фальклорна-гістарычных экспедыцый;
-
«Гісторыя ў рэчах» (выстава з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея і прыватных калекцый) – Сяргей Мікалаевіч Ганчар, дырэктар музея.
13.10 – 14.30 – работа ў творчых групах (па асобных праграмах: лекцыі, прагляды відэаматэрыялаў, прэзентацый і фільмаў, майстар-класы, трэнінгі):
-
Гістарычнае краязнаўства (эксперт – Уладзімір Яфімавіч Цанунін, настаўнік гісторыі, краязнаўца):
-“Канцэпцыя сучаснага краязнаўства” – Жыльцова Марына Мікалаеўна, кіраўнік гісторыка-краязнаўчай студыі «Спадчына» ЦЭВ;
-“Гісторыя забудовы Вілейкі як горада” – прэзентацыя навукова-даследчай працы – Лідзія Сляпцова, вучаніца 11 «Г» класа гімназіі;
-“Вернутыя імёны славутых землякоў” – Святлана Геранімаўна Чабатар, настаўнік выяўленчага мастацтва, краязнаўца, аўтар кнігі «Мастацкія скарбы Вілейшчыны»;
-практычнае заданне: стварэнне “Зялёных маршрутаў” па гістарычных мясцінах Вілейшчыны.
-
Экалагічнае краязнаўства (эксперт – Міхаіл Мікалаевіч Петух, кіраўнік турысцкага клуба):
-экалагічныя праекты – Ларыса Мікалаеўна Голубева, настаўнік геаграфіі, краязнаўца, эколаг;
- прэзентацыя школьнага лясніцтва – Надзея Васільеўна Булыга, настаўнік геаграфіі, краязнаўца, эколаг;
-прэзентацыя турысцка–краязнаўчай работы “Выхаванне прыгажосцю” – Міхаіл Мікалаевіч Петух, краязнаўца, эколаг;
- практычнае заданне: стварэнне “Зялёных маршрутаў” з улікам прыродных і экалагічных аб'ектаў Вілейшчыны.
-
Культурнае краязнаўства (эксперт – Мікалай Міхайлавіч Іваненка, намеснік дырэктара гімназіі):
традыцыйныя танцы і песні – Зінаіда Васільеўна Крупская, настаўнік танца, фалькларыст, краязнаўца;
саломапляценне – Наталля Аляксандраўна Кеда, настаўнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- культурныя традыцыі Вілейшчыны: народны каляндар – Мікалай Міхайлавіч Іваненка, даследчык этнаграфіі і фальклору;
- практычнае заданне: стварэнне “Зялёных маршрутаў” з улікам культурных каштоўнасцяў Вілейшчыны.
14.30 – 15.00 – кава-паўза, нефармальныя ўзаеміны, работа ініцыятыўнай групы па абагульненні практычных заданняў;
15.00 – 16.00 – распрацоўка “Зялёных маршрутаў”;
16.00 – 16.30 – падвядзенне вынікаў, рэфлексія.
25.09 (нядзеля)
Аўтобусная экскурсія па распрацаваных у першы дзень заняткаў “Зялёных маршрутах” з наведваннем помнікаў гісторыі і культуры, ландшафтных, прыродных, археалагічных і экалагічных аб'ектаў раёна.
09.00 – збор удзельнікаў семінара-практыкума ў двары Вілейскай гімназіі №2, інструктаж па тэхніцы бяспекі;
09.15 – ад'езд;
18.00 – вяртанне.
Маршрут
аўтобуснай экскурсіі 25 верасня
№
|
Населены пункт
|
Аб’ект
|
Адказны за інфармацыйнае паведамленне, экскурсавод
|
1
|
Вёска
Касута
|
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, капліца Піліпа Орліка, крыжы на месцы расстрэлу вязняў Вілейскай турмы ў чэрвені 1941 года
|
Святар іерэй Ігар Прылепскі,
Цанунін У.Я.
|
2
|
Вёска Снежкава
|
Мемарыяльны комплекс памяці зніклых вёсак Вілейшчыны
|
Ганчар С.М.
|
3
|
Вёска
Куранец
|
Царква Ражства Прасвятой Багародзіцы,
Гомсін камень,
магіла паўстанцаў 1863 года
|
Святар іерэй Аляксандр Завадскі
Ганчар С.М.
Цанунін У.Я.
|
4
|
Вёска
Рэчкі
|
Ледніковыя камы, карставыя пячоры
|
Петух М.М.
|
5
|
Вёска
Касцяневічы
|
Мясціны Ігната Ходзькі, Гара Падвысокая, Кавянёўская катлавіна, кругі каменныя - жальнікі
|
Ганчар С.М.
Цанунін У.Я.
|
6
|
Вёска
Кастыкі
|
Царква Сарака Святых Пакутнікаў Севасційскіх
(18 стагоддзе), курганы
|
Петух М.М.
|
7
|
Вёска
Камена
|
Варацішын Хрэст, камень экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”
|
Ганчар С.М.
Петух М.М.
|
8
|
ДРОЦ “Надзея”
|
Экскурсія па Цэнтру.
Абед
|
Цанунін У.Я.
Якавюк Л.Б.
|
9
|
Вёска
Любань
|
Царква Сабора Беларускіх Святых,
крыж каменны
|
Петух М.М.
Лапко В.А.
|
10
|
Вёска
Рускае Сяло
|
Мемарыяльны комплекс Першай сусветнай вайны
|
Цітовіч Б.Б.
|
11
|
Вёска
Заброддзе
|
Могілкі Першай сусветнай вайны,
капліца Барыса і Глеба.
Кава-паўза
|
Цітовіч Б.Б.
Цітовіч В.П.
Гулецкая Н.Г.
|
Працягласць маршрута 180 км
|
|