Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы Выпускная праца па «Асновах інфармацыйным тэхналогій»



Дата канвертавання15.06.2016
Памер312.71 Kb.


БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт

На правах рукапісу

УДК 81’04

Варонька


Хрысціна Паўлаўна

Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы

Выпускная праца па


«Асновах інфармацыйным тэхналогій»

Магістранта кафедры гісторыі беларускай мовы

Спецыяльнасць: 10.02.01 – беларуская мова

Навуковыя кіраўнікі:


доктар філалагічных навук Прыгодзіч М. Р, старэйшы выкладчык Кожыч П. П.

Мінск 2012

змест


змест 2

спіс абазначэнняў 3

уводзіны 4

Глава 1


агляд выкарыстанай літаратуры 6

Глава 2


ПЕРАДУМОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІТ У ДАСЛЕДАВАННЯХ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 7

Глава 3


Практычныя распрацоўкі для вызначэння моўных межаў нормы старабеларускай мовы 13

Глава 4


асноўныя вынікі 16

Заключэнне 17

бібліяграфічны СпІС 18

дадатак Б 19

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 19

дадатак В 21

Дзейсны асабісты сайт 21

http://spadaryna26.narod2.ru/ 21

дадатак Г 22

Граф навуковых інтарэсаў 22

дадатак Д 23

Тэставыя пытанні па ІТ 23

дадатак е 24

Адрэдагаваны артыкул у Вікіпедыі 24

дадатак ж 25

Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі 25





спіс абазначэнняў


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ТС – тэхнічныя сродкі

ЛЭС – лінгвістычны энцыклапедычны слоўнік

БДУ – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ГБМ – гісторыя беларускай мовы

уводзіны


У XXI стагоддзі жыццё ставіць перад намі ўсё новыя і новыя задачы, акцэнтуючы ўвагу на рэальнай уключнасці чалавека ў інфармацыйную прастору. Сёння фактычна няма той сферы чалавечай дзейнасці, дзе можна прадуктыўна і даволі эфектыўна працаваць, не скарыстоўваючы найноўшыя тэхнічныя напрацоўкі, што значным чынам уплываюць на практычны вынік. Так званая ручная праца з аднаго боку з’яўляецца сімвалам дакладнай прапрацоўкі прадмета даследавання, а з другога сігналізуе пра магчымыя хібы, выкліканыя «чалавечым фактарам». Гэта, безумоўна, выглядае вельмі натуральна, бо машыннасць у кожным этапе дзейнасці вызначае толькі новыя ІТ. Для навукі сродкі камп’ютэрнай апрацоўкі інфармацыі маюць яшчэ большае значэнне, бо даследчыкі маюць справу з агромністым аб’ёмам інфармацыі, які магчыма класіфікаваць і стратыфікаваць толькі пры дапамозе спецыяльных метадаў даследавання.

У даследаваннях па гісторыі беларускай мовы вартасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій не церпіць сумніву, бо, напрыклад, для таго, каб вызначыцца з паняццем нормы ў дачыненні да старабеларускай мовы неабходна прааналізаваць выключную колькасць помнікаў пісьменства (друкаваных і рукапісных), арыентуючыся на якія можна дакладна прасачыць характар складвання старабеларускай мовы. Асабліва гэта датычыцца Бібліі Францыска Скарыны: агромністая колькасць старазапаветных кніг варта прааналізаваць на прадмет наяўнасці царкоўнаславянскіх і беларускіх моўных рыс, вызначыцца з працэнтнай іх суаднесенасцю. Да нядаўніх часоў у гісторыі беларускай мовы дамінуючым і вядучым быў метад усеагульнага паглыблення ў матэрыял даследавання адным навукоўцам, які без дапаможных сродкаў займаўся вычляненнем моўных фактаў, якія адлюстроўвалі прадмет яго даследавання. Апошнім часам усё часцей пачынаюць выкарыстоўвацца новыя метады даследавання.

Камп’ютэрныя тэхналогіі дапамагаюць навукоўцам і выкладчыкам непасрэдна данесці самую галоўную інфармацыю, якая засвойваецца значна хутчэй і лягчэй. Ды і наогул фарміруецца новае мысленне, якое актыўна пераапрцоўвае існуючу адукацыйную і грамадскую прастору, ствараючы новыя шаблоны дзеяння. Як і ў любой з’яве, у шпаркім распаўсюджванні ІТ ёсць і негатыўныя бакі: на чалавечае мысленне накладваюцца ўсё новыя і новыя шаблоны, якія механізуюць яго творчую актыўнасць, заганяюць у вельмі цесныя межы, якія не спрыяюць актывізацыі непасрэдных крэатыўных памкненняў. Але здаецца, каб пазбегнуць гэтага варта адносіцца да ІТ як усяго толькі да сродкаў, а не як да самамэты.

Актуальнасць дадзенага даследавання заключаецца ў тым, што недастатковая распрацаванасць метадаў прымянення ІТ у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы стварае перашкоды для грунтоўных і аб’ектыўных прац, якія маглі б прадэманстраваць наяўнасць пісьмовай нормы ў страбеларускай мове.

Аб’етам даследавання з’яўляецца працэс выпрацоўкі моўнай нормы на матэрыяле кніг Старога Запавету, выдадзеных Францыскам Скарынам, ва ўмовах нетрываласці моўнай сістэмы старабеларускай мовы з улікам новых ІТ.

Прадмет даследавання – рознаўзроўневыя моўныя факты (графіка-арфаграфічны, фанетычны, лексічны, марфалагічны ўзроўні), якія засведчылі трансфармацыю біблейскага тэксту з боку архітэктонікі і моўнай формы.

Мэта працы – вызначыць моўную аснову кніг Старога Запавету Францыска Скарыны, прасачыць характар яе складвання і ўзаемадзеяння з царкоўнаславянскай пісьмовай традыцыяй пры дапамозе новых ІТ. Для дасягнення пастаўленай мэты мы вызначымся з колам канкрэтных задач:

1) з дапамогай сістэмна-структурнага падыходу класіфікаваць моўныя факты згодна вызначаных крытэрыяў;

2) прасачыць частотнасць і характар выкарыстання сродкаў мовы, што маркіруюць народную моўную стыхію;

3) вызначыць рэальнае паходжанне моўных фактаў, арыетуючыся на этымалагічныя і гістарычныя слоўнікі;

4) выявіць магчымасці рознаўзроўневых трансфармацый і ўмовы іх рэалізацыі;

5) вызначыцца з колам спецыяльнай навуковай літаратуры і прадставіць розныя пункты погляду адносна гісторыі функцыянавання моўных фактаў;

6) вызначыць вартасць выкарыстання ІТ у даследаванні.

Тэарэтычная значнасць працы заключаецца ў цэласным падыходзе да вызначэння магчымасці прымянення ІТ у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы.

Практычная значнасць у тым, што на прыкладзе біблейскіх кніг Францыска Скарыны мы вызначымся з колам канкрэтных метадаў даследавання помнікаў старажытнага пісьменства.

Глава 1

агляд выкарыстанай літаратуры


Айчынная і замежная навуковая думка даволі паслядоўна абмінае пытанне інфарматызацыі навукі аб старабеларускай мове і яе рэалізацыі ў помніках пісьменства. Большая ўвага ўдзяляецца выкарыстанню ІТ у вучэбным працэсе, прыродазнаўчых навуках, і гэтыя даследаванні ўжо змяшчаюць значную колькасць практычнага і вельмі карыснага матэрыялу, які можна прымяніць у дачыненні да помнікаў старажытнага пісьменства. Л. І. Бародкін – рэдактар дапаможніка па інфармацыйных тэхналогіях для выкладчыкаў-гісторыкаў. Там пададзены ўсе неабходныя і асноўныя дадзеныя па інфарматызацыі вучэбнага працэса з мэтай яго большай эфектыўнасці. Вялікая колькасць матэрыялу мы знайшлі на сайтах розных вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі, Украіны і інш. У большасці выпадкаў мы вывучалі тэарэтычныя і практычныя напрацоўкі даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем практычнага прымянення ІТ у школе і на ўроках рускай, англійскай і іншых моў (Алпатаў Н. І., Уладзіміраў Л. П., Гершунскі Б. С. і інш).

Глава 2

ПЕРАДУМОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІТ У ДАСЛЕДАВАННЯХ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


На матэрыяле старабеларускай мовы кніг Францыска Скарыны мы паспрабуем вызначыцца з рэальнымі перадумовамі для выкарыстання ІТ у даследаваннях, арыентаваных на вылучэнне спецыфічных і неспецыфічных моўных фактаў. Але перш нам варта ўявіць сабе канкрэтны матэрыял, які трэба сістэматызаваць пры дапамозе ІТ.

Кожная мова – складаная дынамічная сістэма, змены ў якой непазбежныя і могуць быць абумоўлены шэрагам фактараў: неадпаведнасцю моўных з’яў працэсам рэчаіснасці, ступенню агульнай грамадскай прыхільнасці, выкарыстаннем моўнай з’явы ў аўтарытэтных пісьмовых крыніцах і г.д. Змены ж, што датычацца часава аддаленых ад сучаснасці помнікаў пісьменства, залежаць яшчэ ад большай колькасці крытэрыяў, цесным чынам звязаных з пазамоўнай рэчаіснасцю: ступені адукаванасці выдаўца (перапісчыка), кола чытацкай аўдыторыі, мэты выдаўца і яго асабістых чытацкіх прыхільнасцей, ад унутранага адчування мовы і магчымасці працы з ёй і г. д. Гэтыя крытэрыі ніяк не з’яўляюцца псеўданавуковымі, бо ў нейкай ступені яны прадвызначылі фарміраванне лагічнай і агульнапрынятай сістэмы, што займаецца выпрацоўкай правілаў і межаў дзейнаці чалавека ў мове [10, с. 223-261].

Штучная выпрацоўка ўласнай нацыянальнай традыцыі шляхам наследавання моўных заканамернасцей больш развітых моў ці зварот да традыцый старажытнага пісьменства ніколі не рабілі норму натуральнай, і важнейшы яе крытэрый – агульнапрынятасць – не спрацоўвае, тым больш калі гаворка ідзе пра біблейскі тэкст. Такая з’ява назіралася, напрыклад, падчас другога паўднёваславянскага ўплыву, калі больш развітая мова станавілася ўзорам для моў, што толькі фарміраваліся. Архаізацыя мовы на ўсіх узроўнях – асноўная тэндэнцыя гэтага ўплыву. У выніку ўзнікла сітуацыя дыгласіі, калі архаізаваная мова (царкоўнаславянская) функцыянуе ў царкве, адукацыі, кніжна-пісьмовай культуры, а ў паўсядзённых зносінах выкарыстоўваецца народная мова. Атрымліваецца, што царкоўнаславянская мова – мова адукаванай часткі грамадства, яна становіцца элітарнай і больш прэстыжнай, ёй неабходна вучыцца. Відавочна, што неадукаванаму чалавеку ўжо складана зразумець сэнс царкоўнай службы. Але нягледзячы ні на што, жывая народная мова развівалася і папаўнялася новымі сродкамі, а з часам пачала актыўна выцясняць архаізаваную мову.

Францыск Скарына, думаецца, разумеў увесь цяжар узятай на сябе адказнасці, разумеў, што ўвядзенне сродкаў народнай мовы ў Свяшчэнны тэкст з аднаго боку неабходна, а з другога – афіцыйна непрымальна, хоць грамадская патрэба ў гэтым наспела. Справа тут даволі складаная і неадназначная, бо Свяшчэннае Пісанне – запісанае« Откровение» (Уз’яўленне), адкрыццё Бога перад людзьмі, сакральныя веды, у якія не абавязкова пасвячаць простага верніка. Кожны вернік валодае рэлігійнай свядомасцю: ён асэнсоўвае, што ёсць нешта вышэйшае, якое рацыянальна спазнаць нельга, і гэтага было дастаткова. Адпаведна Боскае «Откровение», зафіксаванае матэрыяльна ў Свяшчэнным Пісанні, сакралізуецца і валодае найвышэйшым сэнсам. Таму нават самыя нязначныя змены царкоўнага тэксту ўспрымаюцца ледзь не грахом. У. У. Агіевіч падкрэсліў, што ў гэтыя часы існавала два супрацьлеглыя меркаванні адносна самой магчымасці працы са Свяшчэнным тэкстам: «першае – радыкальнае - пастулявала, што нацыянальныя мовы не здатныя для перадачы біблейскага зместу. (У нас прыхільнікам яго быў П. Скарга, які лічыў, што літургія павінна адбывацца на лаціне, бо інакш з’явіцца і запануе ерась сярод вернікаў і ва ўсёй царкве. Другое меркаванне патрабавала або перадачы Бібліі слова ў слова, або сэнсавым эквівалентам)» [1, с. 55]. Для хрысціян першыя мовы Бібліі – старажытнаяўрэйская, грэчаская, лацінская. Царкоўнаславянская мова трапіла ў лік кананічных моў толькі пасля шматгадовых спробаў Кірылы і Мяфодзія даць славянскаму свету Біблію, якую б разумелі ўсе. Што ж можна гаварыць аб нацыянальных мовах, хоць дакладна зразумела, шта далейшае існаванне царкоўнаславянскай мовы як надэтнічнай, нязменнай не магло быць магчымым. Адам Яўгенавіч Супрун тлумачыць гэтую непарушнасць і нязменнасць царкоўнага тэксту наступным чынам: «У тэрмінах семіётыкі такія асцярожныя адносіны да знака называюцца неканвенцыянальнымі (безумоўнымі): знак тлумачыцца не як умоўнае абазначэнне нейкага дэнатата, а як сам дэнатат (ці яго кампанент). Такія адносіны да знака прымушаюць успрымаць мінімальнае вар’іраванне моўнай тканіны тэксту як скажэнне яго зместу. Таму ў рэлігіях Пісання пытанні моўнай формы адчуваюцца як пытанні канфесіянальнай чысціні, арфаграфія атаясамліваецца з артадоксіяй» [10, с. 71].

Падобнага пункту погляду прытрымліваецца аўтар гісторыі рускай мовы В. У. Вінаградаў: «Новые, европейские тенденции в составе церковнославянского языка разрушали цельность его семантики , колебали образно-идеологические и религиозно-мифологические основы его смыслового строя. Для старорусского книжника из среды духовной и феодальной знати не только литературное изображение, но и бытовое переживание мира в религиозном аспекте было подчинено образным и символическим схемам церковной мифологии. Все формы языка, вплоть до грамматических категорий, понимались и толковались как непосредственное отображение религиозных сущностей и церковных догматов. Казалось, что изменение формы слова, перемена имени чего-нибудь влечёт за собой искажение самого существа религиозного понятия или предмета культа. «Священное слово» представлялось наделённым религиозно-магической силой» [4, с. 40].

І насамрэч, такі пункт погляду існаваў доўгі час, але ў XV-XVI стагоддзях у краінах Заходняй Еўропы ўжо пачынае з’яўляцца Біблія на нацыянальных мовах. З чым гэта звязана? Чалавек пачынае ўсведамляць сябе як асобу, ён хоча ведаць і разумець, што для яго блізкае, у што ён верыць. Скарынаўская Біблія не магла быць прынята царкоўнымі ўладамі, і гэта натуральна, бо ў ёй ёсць аўтар, асоба.

Мову выданняў Францыска Скарыны можна называць па-рознаму: царкоўнаславянскай, старабеларускай, царкоўнаславянскай беларускай рэдакцыі, але сутнасць ад гэтага не мяняецца. Факт выкарыстання ў мове Свяшчэннага Пісання сродкаў жывой беларускай мовы не церпіць сумневу, іншае пытанне спарадычна ці хаатычна яны выкарыстоўваюцца. Кожнае даследаванне патрабуе канчатковых адназначных адказаў на шэраг пытанняў, у нашым выпадку нам трэба вызначыць, наколькі мэтанакіравана Францыск Скарына выкарыстоўваў неспецыфічныя для кніг Бібліі моўныя сродкі, ці ўсе ўзроўні закранулі моўныя змены, ці апраўдана іх выкарыстанне, і самае важнае пытанне: ці з’яўляецца мова кніг «Руф» і «Суддзяў» уласна старабеларускай. Апошняе пытанне патрабуе спецыяльных метадаў даследавання. Даследчыкі прапануюць найбольш універсальны статыстычны метад, які заключаецца ў тым, што ўсе моўныя з’явы, характэрныя для помніка, падлічваюцца і суадносяцца або з традыцыяй або з народнай моўнай стыхіяй. Вызначаецца працэнтная суаднесенасць, і калі моўных з’яў адпаведнага разраду больш за 50%, то помнік адносіцца да пэўнай мовы. Бясспрэчна, што для фактаў старажытнага пісьменства вельмі важныя ўсе іх элементы, якія могуць класіфікавацца па-рознаму і адносіцца да розных традыцый і стыхій, але з дапамогай матэматычных падлікаў можна вызначыць базу, моўную аснову, якая ўвабрала ў сябе элементы розных моў, а часам культур і нават цывілізацый. Колькасная характарыстыка вельмі важная і істотная ў нашым даследаванні, але варта звярнуць увагу і на частотнасць выкарыстання моўных з’яў, якасныя характарыстыкі, прыроду некаторых моўных працэсаў, іх абумоўленасць і рэгулярнасць. Такі метад даволі суб’ектыўны, і мы будем карыстацца ім толькі часткова.

Слова, як адзінка мовы, валодае шырокімі магчымасцямі ў адлюстраванні існуючай рэальнасці, і гэта натуральна, бо адной з моўных функцый з’яўляецца пазнаваўчая, якая рэалізуе ўзаемадачыненні чалавека і акаляючага яго свету. Мы можам не бачыць, кантактыўна не адчуваць нейкай з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці , але пры дапамозе слоў (ці іх спалучэнняў) у свядомасці ўзнікае своеасаблівы асацыятыўны шэраг, з’ява так ці інакш класіфікуецца з большай ці меншай ступенню дакладнасці. Паспяховасць засваення і перамяшчэння моўнай адзінкі ў зону вядомага і пазнавальнага залежыць ад паўнаты прадстаўленых характарыстык , ад іх інфарматыўнай насычанасці, прычым істотнымі з’яўляюцца ўнікальныя прыкметы, што вылучаюць пэўнае слова з шэрагу іншых. Акрамя таго трэба мець на ўвазе, што ступень падрыхтоўкі таго, хто ўспрымае новую інфармацыю, таксама выступае перадумовай эфектыўнага засваення.

У тэксце, фармальна не адаптаваным для сучаснага чытача, з першага погляду немагчыма вызначыць розныя моўныя тэндэнцыі, што рэшткава захаваліся ў арыгінальным матэрыяле. Але паняцце адаптаванасці таксама даволі ўмоўнае: фармальна пазбаўленыя магчымых уплываў з боку чалавека навуковыя звесткі адначасова залежныя ад крытэрыя разгляду і ад чалавека ў прыватнасці, якому і належыць выключная і канчатковая роля ў даследаванні любога кшталту. І наогул, так званая папярэдняя пераапрацоўка тэксту, умяшанне ў цвёрдую аўтарскую пісьмовую і моўную канцэпцыю можа стварыць перашкоды для грунтоўных даследаванняў, хоць магчымасць пэўных карэктур з боку графікі часам проста апраўдана. Межы дзейнасці даследчыка - вельмі важнае пытанне , калі гаворка ідзе пра старажытны тэкст незалежна ад яго камунікатыўнай, прагматычнай скіраванасці.

Пытанні мовы пісьмовага помніка, па-першае, заўсёды гучалі вельмі істотна і прынцыпова, а па-другое, калі яны прымаюцца за зыходны момант даследавання, то вырашаюцца згодна з навуковай парадыгмай, тым часам умоўным параметрам, з якім супастаўляецца дадзены матэрыял, адпаведна выводзяцца агульныя палажэнні, якія класіфікуюць і суадносяць моўны факт з гісторыяй мовы на розных яе ўзроўнях. Алгарытм выкарыстання моўных аперацый для стратыфікацыі з’яў толькі на першы погляд выглядае даволі ўмоўным, ды і ці варта выводзіць пэўныя заканамернасці , арыентуючыся толькі на адзін помнік, - спрэчнае пытанне. У любым выпадку моўная сістэма, уласцівая пэўнаму тэкставаму матэрыялу, ужо стварае перадумовы для сістэматызацыі фактаў, параўнання з іншымі пісьмовымі крыніцамі. Пра існаванне моўнай нормы, пад якой мы разумеем «сукупнасць найбольш устойлівых традыцыйных рэалізацый моўнай сістэмы, адлюстраваных і замацаваных у працэсе грамадскай камунікацыі» [ЛЭС, с. 337-338], у часы стварэння скарынаўскіх кніг гаварыць не выпадае, бо інстытута выпрацоўкі аднастайнага напісання не існавала, былі пісьмовыя школы, якія ў большай ці меншай ступені захоўвалі пэўную пісьмовую традыцыю. А калі ўлічваць, што працэс станаўлення і развіцця старабеларускай мовы ў гэты перыяд адбываўся даволі інтэнсіўна, то цалкам зразумела , што адзінага ўзорнага і магчымага варыянта не магло быць. Гэта стварае пэўныя цяжкасці ў даследаванні помніка, але разам з тым факт адсутнасці адзінай пісьмовай нормы патрабуе ўлічваць шэраг пазамоўных крытэрыяў, што ўплывалі на пэўную пісьмовую і культурную традыцыю. Тэрытарыяльна ў Вялікім Княстве Літоўскім існавалі розныя пісьмовыя школы, яны, безумоўна, кардынальна не адрозніваліся, але сведчылі пра розную ступень украпвання народных моўных элементаў, што існавалі ўжо не як этнаграфізмы, а былі агульназразумелыя і агульнапрынятыя. Гэта вызначаецца ў літаратуры як «дэмакратызацыя мовы». Іншае пытанне, у якой паслядоўнасці (і ці была яна наогул), як адбывалася гэтае пранікненне, але зразумела, што, напрыклад, у галіне лексікі новыя словы народнага паходжання з’яўляліся таму, што стараславянскія аналагі не былі зразумелыя, яны ўспрымаліся як чужародныя. Граматыка трансфармавалася (праўда, не так хутка) таксама пад уплывам народнай мовы, бо спецыфічныя стараславянскія фарманты неслі на сабе дадатковую канатацыю, яны маркіравалі слова (ды і тэкст у цэлым), і было зразумела, што сфера яго выкарыстання дакладна не свецкая. І парадак такіх эксперыментаў з боку мовы амаль заўсёды цалкам залежыў ад аўтара, яго моўнага чуцця. Факт жа выкарыстання такіх моўных элементаў у тэксце Старога Запавету ў выданнях Францыска Скарыны (тэкст дакладна не свецкі) з першага погляду выклікае неўразуменне: па логіцы рэчаў мова павінна быць стараславянскай, а змешчаныя прадмовы і пасляслоўі наогул не павінны прысутнічаць у кнігах. Здаецца, парадокс, але парадокс гістарычна і культурна абумоўлены.

Свяшчэнны тэкст - своеасаблівая кодавая сістэма, якая можа каментавацца і тлумачыцца па-рознаму ў залежнасці ад зыходнай мэты і канкрэтных задач. На той момант, калі царкоўнаславянская мова была зразумелай толькі вузкаму колу людзей, з’яўленне Бібліі на мове, блізкай да народнай, сведчыць пра прынцыпова іншае стаўленне да вернікаў, не абазнаных у асаблівасцях службы на стараславянскай мове. Зварот да народнай мовы, аднак, не сведчыў пра ерэтычны і тым больш ілжэхрысціянскі змест кніг Францыска Скарыны. Аўтар, бясспрэчна, веруючы, хрысціянін, хоць дакладна і невядома, да якой канфесіі ён належыў.

Так ці інакш, але кнігі Бібліі , выдадзеныя Францыскам Скарынам, -прэцэдэнтны факт, і адносна іх мовы яшчэ ў часы жыцця першаасветніка ўзнікалі непаразуменні: у Маскве друкаваныя кнігі Бібліі палілі і прызнавалі ерэтычнымі толькі па прычыне іх неадпаведнасці цвёрдай кананічнай форме як з боку мовы, так і з боку існавання аўтарскай канцэпцыі каментавання Свяшчэннага тэксту. Думаецца, што такая ацэнка на тыя часы была апраўдана: калі ўлічваць, што тэкст - сакральная сістэма, то мінімальныя змены ў яе канве парушаюць першасны прагматычны і камунікатыўны пасыл, знішчаюць атмасферу містычнасці і адзінкавай уключанасці ў тэкст «не для ўсіх». І тады Біблія становіцца звычайным гістарычным аповедам без схаваных сэнсаў і падтэкстаў. Гэты фармальны і кансерватыўны пункт погляду не спрыяў эфектыўным і прадуктыўным адносінам паміж тагачаснымі друкарамі і святымі айцамі. Калі задумацца, то рэлігія «з разуменнем і веданнем» была даступна толькі вузкаму колу людзей, ствараліся пэўныя штучныя межы, якія расслайвалі грамадства: у залежнасці ад сацыяльнага і матэрыяльнага становішча чалавека вызначалася пэўная даступная ступень уключэння ў сакральныя веды: «фактам перакладу Бібліі для людзей простых паспалітых Скарына руйнуе ўсталяванне авераізмам палажэння аб розніцы рацыяналістычнай рэлігіі для выбраных людзей, здольных да пазнання, і алегарычна-вобразнай рэлігіі простага народа» [1, с. 13].

Як ідэальная адзінка, слова можа існаваць, калі ў працэсе стварэння маўлення і тэксту (як пісьмовага аналагу маўленчай плыні) яно камунікатыўна адасоблена, маецца на ўвазе выкарыстанне слова ў нулявой канататыўнай пазіцыі. Лічым, што кожны тэкст – сукупнасць самастойных адзінак, якія разам утвараюць агульную сэнсавую структуру, таму пры моўным аналізе трэба звярнуць увагу на так званы «ўзровень тэксту», які пачаў вылучацца ў асобны і самастойны (прычым найвышэйшы моўны ўзровень) не так даўно. Думаецца, пажаданым будзе выкарыстанне тэкстаў зразумелай і відавочнай камунікатыўнай скіраванасці, якія б мелі адрасата: у скарынаўскіх кнігах так ці інакш ёсць дыялог паміж друкаром і патэнцыяльным чытачом: у прадмовах і пасляслоўях, а таксама часткова ў надпісаннях друкар непасрэдна звяртаецца да чытача, акцэнтуючы ўвагу на істотных і вельмі важных момантах у разуменні кожнай з кніг: ці то сэнсавая напоўненасць, ці схаваны сакральны сэнс кніг. Але відавочна, што камунікатыўная задача выканана дзякуючы своеасаблівым элементам архітэктонікі, кожны з якіх выконвае сваю функцыю.

Ацаніўшы моўную і культурную спецыфіку кніг Бібліі, мы прыблізна вызначыліся з комплексам ТС, якія неабходныя для грунтоўнага даследавання адносна моўнай асновы біблейскіх кніг Францыска Скарыны.


Глава 3

Практычныя распрацоўкі для вызначэння моўных межаў нормы старабеларускай мовы


Для дасягнення пастаўленых у пачатку працы практычных задач варта вызначыцца з асноўнымі (з прагнастычнага пункту погляду) метадамі і прыёмамі працы з старабеларускімі тэкстамі:

  • Для лепшага валодання тэкставай інфармацыяй варта зрабіць машынны фонд старабеларускай мовы, які ў значным сэнсе скараціць тэрмін даследчыцкага пошуку і будзе выконваць ролю связуючага звяна: усе тэксты можна будзе параўноўваць і карыстацца імі вольна без нейкіх абмежаванняў.

  • Стварэнне тэрміналагічных слоўнікаў у Сеціве. Слоўнікі, што характарызуюць гісторыю розных моўных фактаў, ствараюцца ў Сеціве нядаўна, алгарытм дзеяння таксама даволі празрысты.

  • Стварэнне частотных слоўнікаў старабеларускай мовы па функцыянальных стылях. Сістэма стварэння частотных слоўнікаў вельмі актуальная ў рускім мовазнаўстве, стваральнікі такіх слоўнікаў Ляшэўская В. М., Шароў С. А., Апрэсян Ю. Д. Апошнім часам слоўнікі ствараюцца з улікам усіх асноўных граматычных і сэнсавых характарыстык слова, вартасць стварэння такога слоўніка для старабеларускай мовы не церпіць сумніву, бо такім чынам можна вызначыць час узнікнення ці перыяд запазычання слова ці цэлага выразу.

  • Распрацоўка алгарытмічных мадэляў складападзелу і словазмянення старабеларускай мовы. Дадзеная глабальная задача вызначаецца практычнай значымасцю, бо сістэмы словазмянення і формазмянення вызначаюць сістэму складвання словаўтваральнай і марфалагічнай сістэм старабеларускай мовы, якія ў сваю чаргу складваюць марфалагічную норму.

  • Даследаванне прынцыпаў моўнай эканоміі ў граматыцы старабеларускай мовы. Складаная аналітычная сістэма старабеларускай мовы, якая пачала відазмяняцца і набываць рысы новай і асобнай мовы, якая пачала выкарыстоўвацца ва ўсіх сферах чалавечага грамадства

  • З дапамогай тэкставага аналізатара Finereader, які з’яўляецца сусветным лідэрам у сферы аптычнай апрацоўкі тэксту, дазваляе сканіраваць і распазнаваць тэксты на розных мовах, варта даследаваць і помнікі старажытнага пісьменства.

  • Ідэя распрацоўкі Лінгвістычнага партала старабеларускай мовы таксама можна ажыццявіць, і гэтая глабальная мэта будзе запатрабаваная навуковай беларускай і замежнай супольнасцю. Бо значная колькасць інфармацыі, што датычыцца гісторыі нашай мовы, даследчыкі вымушаны шукаць па ўсім Сеціве.

Названыя вышэй распрацоўкі – толькі ў прагнастычным плане пакуль усяго толькі ідэі, якія маюць выключную практычную значымасць. Дзеля таго, каб ГБМ была даследавана цэласна і грунтоўна, гэтыя прапрацоўкі вартасці выкарыстання новых ІТ магчыма ажыццявіць для канкрэтных пошукавых прац.

У сённешнім навуковым свеце ёсць даволі значная колькасць праграм, асноўная мэта якіх – аналіз і апрацоўка тэкстаў рознага кірунку пры дапамозе розных машынных аперацый:



Сістэма StarLing – з дапамогай гэтай праграмы можна параўноўваць тэксты на розных мовах, якія вызначаюцца значным аб’ёмам. У параўнальна-гістарычных даследаваннях гэтая праграма проста неабходная.

Праекты Cibola/ Oleada уяўляюць сабой сукупнасць камп’ютэрных праграм для розных лінгвістычных даследаванняў.

Для даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, на жаль, пакуль няма годных і па-навуковаму аб’ектыўных інфармацыйных праграм, якія б дапамагалі і ўдакладнялі існуючую навуковую думку.

Акрамя пазначаных вышэй шляхоў і кірункаў развіцця алгарытму даследаванняў па гісторыі беларускай мовы варта згадаць і пра пошукавыя сістэмы, якія паглыбляюць кругагляд навукоўца, магчыма, у большасці дылетанцкімі навукова-папулярнымі артыкуламі, але разам з тым вялікая колькасць інфармацыі, якая і ёсць напрацоўкі даследчыцкіх калектываў розных універсітэтаў Беларусі, многіх іншых краін.

Пошукавая сістэма http://www.google.com/ прадэманстравала значную колькасць інтэрнэт-рэсурсаў па тэме нашага даследавання:



http://spadczyna.com/b_art_g.htm - дадзены сайт прадстаўляе значную колькасць найноўшых распрацовак па графічнай і мастацкай культуры беларускага пісьменства.

http://prajdzisvet.org/book/18-bielaruski-knizhny-znak.html - часопіс перакладной літаратуры «Прайдзісвет» прадставіў артыкул «Беларускі кніжны знак», які закранае кніжную культуру выданняў Францыска Скарыны.

http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/66752.pdf - манаграфія І. І. Трацяк «Біблія ў кантэксце беларускай культуры» найбольш сістэмна і грунтоўна адлюстроўвае шляхі пранікнення і ўмовы функцыянавання Свяшчэннага Тэксту на Беларусі.

http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/skaryna/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%93._%D0%AF._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0_-_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96_%D1%9E%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%80.html – манаграфія Галенчанкі Г. Я. «Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» – гэта класічная праца, што ахоплівае жыццё, творчасць і значэнне ўсёй дзейнасці Францыска Скарыны.

http://gw.lingvo.minsk.by/mab/2000/09/02_09_2000.htm - артыкул Мікалая Палкаўнічэнка «Францыск Скарына і Альбрэхт Дюрэр» таксама паказвае сувязь паміж заходнееўрапейскай культурай і культурай ВКЛ.

http://nchas.iatp.by/arhiv/12/artyk/skar.html - артыкул «Скарынаўская Біблія ў ФРГ» распавядае пра славістычную праграму ў Германіі, якая ставіць сабе за мэту перавыданне найбольш вядомых помнікаў пісьменства эпохі Адраджэння.

http://www.newlife.by/eng_church.php#1 – на дадзеным сайце, які прысвечаны гісторыі пратэстанцкай царквы на Беларусі, шмат цікавых звестак пададзена адносна дзейнасці Францыска Скарыны.

http://gw.lingvo.minsk.by/mab/2000/09/03_09_2000.htm - польскі даследчык Вальдэмар Дэлюга ў сваім артыкуле «Францыск Скарына і габрэйскія друкары ў Празе» пралівае святло на шэраг цёмных месцаў адносна дзейнасці першадрукара.

http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/almanach/08/17.htm - манаграфія У. У. Агіевіча «Імя і справа Скарыны: у чыіх руках праўда» вельмі прафесіянальная і крытычная праца, якая ёсць нешта новае ў класічнай скарыніяне.

Глава 4

асноўныя вынікі


Нашая праца з самага пачатку не ставіла сваёй мэтай практычную распрацоўку метадалагічнай і тэарэтычнай баз прымянення ІТ у даследаваннях, якія скіраваны на ўсебаковы аналіз моўнай сістэмы старабеларускай мовы, бо перш, чым канкрэтна працаваць над біблейскімі тэкстамі Францыска Скарыны, варта зрабіць прагнастычны агляд адэкватнага ўжытку камп’ютэрных сродкаў для такога тыпу тэкстаў.

Біблія – помнік культуры, што вызначаецца выразным кансерватызмам моўнай формы. Пераклад яе на нацыянальную мову – важны, сімвалічны крок, што сігналізуе пра шырокія магчымасці мовы, пра яе гатоўнасць да функцыянавання ў розных грамадскіях сферах.

Для таго, каб вызначыцца, ці з’яўляецца мова друкаваных кніг Францыска Скарыны ўласна перакладам, варта і выкарыстоўваць новыя ІТ, якія без магчымых хібаў, якія непазбежныя пры даследаванні помнікаў без ІТ, зробяць любое даследаванне аб’ектыўнадоказным .

Улічваючы культурную і ўласна тэкставую спецыфіку Свяшчэннага Тэксту, комплекс метадаў і прыёмаў даследавання, мы вызначыліся з колам канкрэтных задач, якія стаяць перад распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння для даследчыкаў-лінгвістаў. Вынікі нашай працы ляжаць у прагнастычнай плоскасці, бо мы паспрабавалі распрацаваць алгарытм дзеяння. Трэба сказаць, што сучасныя пошукавыя сістэмы даволі неахвотна прадстаўляюць матэрыялы, што датычацца гісторыі беларускай мовы. Спадзяёмся, што ў хуткім часе сітуацыя зменіцца, бо рэальна ўжо наспела неабходнасць трансфармацыі традыцыйнага стаўлення да лінгвістычных навук.


Заключэнне


Новыя інфармацыйныя тэхналогіі сёння – прадмет шырокіх дыскусій і магчымасць нанова паглядзець на ўсю сістэму інфармацыйнага забеспячэння ўвогуле. Інфармацыя насёння каштуе вельмі дорага, у каго ў руках інавацыйны прадукт, той і запраўляе светам. Новыя тэхналогіі дазваляюць значна палегчыць чалавечую працу, зрабіць яе машыннай, удасканаліць любую сістэму прадуктыўнасці. Ды і наогул новае стагоддзе дыктуе новы алгарытм узаемадзеяння чалавека і прадукта яго вытворчасці: сённешні інавацыйны працэс змяшчае ў сабе пэўную вагу перспектыўнасці, калі рэальную выгоду можна адчуць не адразу. Праграмісты часта працуюць (і разумеюць гэта) для нашчадкаў, бо адэкватна ацаніць напрацоўкі бывае не так проста.

Для навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннем розных сфер дзейнасці, наогул у якіх вельмі розныя прадметы вывучэння, неабходнасць выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій сёння неаспрэчная аксіёма. У навуцы з’яўляецца такая дакладная рэч, як аб’ектыўнасць. Гэта характарыстыка і раней была адной з аксіяматычных, але пэўная ступень верагоднасці да канца не рабіла гэтую рысу абсалютна аб’ектыўнай.

Інфарматыка сёння – адна з самых перспектыўных навук, якая развіваецца шалёнымі тэмпамі, а самае галоўнае гэта тое, што грамадствам запатрабаваныя гэтыя інавацыйныя змены, якія і змяняюць самое грамадства. Нашая задача сёння – не адставаць ад напрацовак праграмістаў і актыўна выкарыстоўваць новыя інфармацыйныя тэхналогіі.

бібліяграфічны СпІС


  1. Агіевіч У. У. Імя і справа Скарыны. У чыіх руках праўда / У. У. Агіевіч. – Мн.: Беларуская навука, 2002. – С. 13-55.

  2. Вигурский К. В. Электронные издания и электронные библиотеки как специфический вид автоматизированных информационные систем / К. Вигурский // Межотраслевая информационная служба. – Вып. 1, 1999. – С. 7-15.

  3. Вигурский К. В., Пильщиков И. А. Филология и современные информационные технологии (К постановке проблемы) / К. Вигурский, И. Пильщиков // Известия Российской академии наук. – Сер. лит. и яз. – Т. 62. – № 2, 2003. – С. 9-16.

  4. Виноградов В. В. Очерки по истории русского литературного языка 17-19 вв.: учебник / В. В. Виноградов. – М.: Высшая школа, 1982. – С. 29.

  5. Всеволодова А. В. Компьютерная обработка лингвистических данных: учеб. пособие / А. В. Всеволодова. − М.: Наука: Флинта, 2007. – 96 с.

  6. Горный Е. А. Интернет и филология (Субъективные заметки к годовщине РВБ) / Е. Горный // Русский журнал, № 12, 2000. – С. 10-12.

  7. Горный Е. А., Вигурский К. В. Развитие электронных библиотек: мировой и российский опыт, проблемы, перспективы / Е. Горный, К. Вигурский // Интернет и российское общество. – М., 2002. – С.158-188.

  8. Зубов А. В. Информационные технологии в лингвистике: учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А. В. Зубов, И.И. Зубова. – М.: Академия, 2004. – С. 208.

  9. Лингвистический энциклопедический словарь / Н. Д. Артюнова, В. А. Виноградов, В. Г. Гак, Т. В. Гамкрелидзе, Т. А. Ганиева, И. М. Дьяконова, Ю. Н. Караулов. – М.: Советская энциклопедия, 1990. – С. 337-338.

  10. Мечковская Н. Б., Плотников Б. А., Супрун А. Е. Общее языкознание. Сущность и история языка. / Н. Б. Мечковская, Б. А. Плотников, А. Е. Супрун. – Мн.: Вышэйшая школа, 1993. – С. 223-261.

  11. Финько О. А. О развитии информационного пространства России / О. Финько // Информационные ресурсы России, № 1, 1998. – С. 12-15.

  12. Шапир М. И. Филология как фундамент гуманитарного знания: Об основных направлениях исследований по теоретической и прикладной филологии / М. И. Шапир. – М., 2002. – Вып. 1. – С. 56-67.

И

Интернет 18





дадатак Б


Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання

http://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1290692482&archive=1291455490&start_from=&ucat=8&

Сайт дэманструе найбольш агульныя звесткі адносна жыцця, дзейнасці і выдавецкай спадчыны Францыска Скарыны. Хібы дадзенага інфармацыйнага рэсурса заключаюцца найперш ва ўрыўкавасці і недакладнасці інфармацыі, але агульнае ўражанне складваецца.



http://www.nirs.bsu.by/

Сайт цікавы для нас тым, што тут змешчаны архіў даследчых прац студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ і не толькі, шмат карыснай інфармацыі адносна навукова-даследчай працы усяго ўніверсітэта ў прыватнасці.



http://www.elib.bsu.by/

Электронная бібліятэка БДУ – сховішча прац розных часоў, якое з’яўляецца першым крокам падчас напісання курсавых, дыпломных, магістэрскіх прац.



http://www.beljews.info/Druk.htm

Сайт ставіць сабе за мэту зрабіць агляд гістарычных, палітычных і сацыяльных умоў для развіцця кнігадрукавання ў Беларусі, Літве. Даволі падрабязна тут разглядаецца сістэма пазалінгвістычных фактараў, што паўплывалі на ўзнікненне такога культурнага феномена як кнігадрукаванне.



http://tbm-mova.by/scorina.html

Беларускамоўная Вікіпедыя прадставіла старонку пра Францыска Скарыну. Асаблівасць яе заключаецца ў тым, што найноўшыя навуковыя дадзеныя спалучаюцца з дакладнымі хібамі ў фактыфікацыі з’яў. Артыкул дасюль не дапісаны, ёсць некаторыя некарэктныя і заганныя выразы.



http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%B0%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0

Рускамоўны артыкул Вікіпедыі вызначаецца большай увагай да дэталяў і большай дакладнасцю. Тут болей сістэмна і паслядоўна пададзены асноўныя перыяды жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны.



http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=411&Itemid=430

Клуб «Спадчына» – асяродак дасведчаных і прафесіянальных людзей, якія ў інтэрнэт-прасторы займаюцца стварэннем беларускай нацыянальнай і гістарычнай ідэі. Тут можна знайсці шэраг выдатных артыкулаў пра выбітных дзеячаў нашай гісторыі.



http://gw.lingvo.minsk.by/mab/2000/03/01_03_2000.htm

Кантакты і дыялогі. Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь – інтэнэт-прастора для замежных і айчынных навукоўцаў, дзе магчымы абмен і ўзаемаўзбагачэнне новымі навуковымі дадзенымі. Вельмі арыгінальныя артыкулы пра нашых мысляроў і асветнікаў, створаныя замежнымі навукоўцамі, - магчымасць зірнуць на сваю гісторыю іншымі вачыма.



http://www.rsijournal.net/francysk-skaryna-u-pacine-versij-stereatypa%D1%9E-i-mifa%D1%9E/

Электронная версія часопіса «Российские и славянские исследования» даволі часта змяшчае беларускія даследаванні па розных галінах беларусістыкі. Тут змешчаны артыкул Г. Я. Галенчанкі «Францыск Скарына: у паціне версій, стэрэатыпаў і міфаў», які шмат чаго распавядае пра рэальную гісторыю многіх фактаў жыцця і дзейнасці першадрукара.



http://www.bsu.by/Cache/pdf/216713.pdf

Артыкул Л. Р. Машчэнскай «Мова перакладаў Ф. Скарыны ў перспектыве новай рускай літаратуранй мовы» па-новаму рэпрэзентуе унёсак старабеларускай мовы ў дачыненні да новай рускай мовы. Вельмі значны артыкул для даследчыкаў старажытных моў.


дадатак В


Дзейсны асабісты сайт

http://spadaryna26.narod2.ru/



Малюнак В.1 – PrintScreen галоўнай старонкі

дадатак Г

Граф навуковых інтарэсаў

магістранткі Варонька Х. П. філалагічны факультэт

Спецыяльнасць “Мовазнаўства”




Сумежныя спецыяльнасці

10.02.02 – руская мова

1. Сучасны і гістарычны стан рускай мовы.





10.02.03 – славянскія мовы

  1. Пытанне глотагенезу славян.

  2. Моўныя кантакты.




10.02.04– германскія мовы

  1. Моўныя кантакты




10.02.05 – раманскія мовы

  1. Моўныя кантакты




10.02.19 – тэорыя мовы

  1. Мова як сродак камунікацыі і феномен свядомасці.




10.02.20– параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства

1. Супастаўленне роднасных і няроднасных моў.

10.02.21 – прыкладная і матэматычная лінгвістыка

1. Колькасны аналіз тэкстаў.




10. 02.15 – балтыйскія мовы

1. Моўныя кантакты.



Асноўная спецыяльнасць

10.02.01 – беларуская мова



1. Гісторыя беларускай мовы.

2. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства.






Спадарожныя спецыяльнасці

Скасавана ВАК

















13.00.02 – тэорыя і методыка навучання

1. Узаемасувязь метадаў навуковага і вучэбнага пазнавання.
дадатак Д

Тэставыя пытанні па ІТ



(Varonko)01 Дзеля чаго ў табліцах Excel выкарыстоўваецца наступны знак $ :



для стварэння абсалютнай спасылкі

для стварэння адноснай спасылкі

для стварэння копіі ліста кнігі Excel

для перамяшчэння ліста кнігі Excel







(Varonko) 02 Якое дзеянне можна выканаць спалучэннем клавіш Ctrl-Shift-Enter у Excel:



выклік майстра функцый

пачаць рэдагаваць формулы

пры ўводзе формул, лікаў, тэкстаў: пацверджанне

пры ўводзе формулы: пераўтварэнне ў масіў




дадатак е


Адрэдагаваны артыкул у Вікіпедыі

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0

Малюнак Е.1 – PrintScreen старонкі


дадатак ж


Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі











База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка