Прыпавесць пра ласку



Дата канвертавання23.07.2016
Памер8.75 Kb.
ПРЫПАВЕСЦЬ ПРА ЛАСКУ
У невялікім паселішчы жыў адзін рыбак, які не хацеў ні з кім размаўляць. Ён жыў адзін у сваёй хаце. Быў пасварыўшыся з усімі суседзямі. Калі рыбакі прасілі яго дапамагчы выцягнуць сеці, ён гаварыў: “Мяне гэта не датычыцца, гэта не мае сеці”. Калісьці ён падмяніў свае парваныя сеці на цэлыя сеці суседа, але адмовіўся ад гэтага перад усёй вёскай: “Ніхто мне нічога не дакажа!”. Калі ён аднойчы выбіраўся на ловы, іншыя рыбакі перасцерагалі яго: “Неба хмурыцца. Набліжаецца шторм. Лепш застацца дома”. “Што вам да гэтага,” – буркнуў толькі. – “Я ведаю, што раблю”. І выплыў у мора. Ужо праз гадзіну разыгралася бура. Рыбакі з вёскі выйшлі на бераг і выглядвалі лобку тога грубіяна. Але яго лодка не вярталася. Тады ўсе мужчыны выцягнулі кацеры і, нягледзячы на небяспеку, рушылі на пошукі прапаўшага. Яны знайшлі лодку, залітую вадой і блізкую да патаплення, і зморанага рыбака. Адбуксавалі яго да берага, аднеслі амаль непрытомнага ў адну з хат. Жанчыны клапатліва заняліся хворым. Кармілі яго і даглядалі, пакуль да яго не вярнуліся сілы. Рыбак глядзеў дзіўным позіркам і ўсцяж паўтараў: “Чаму?” Але тыя, хто яго наведваў, толькі паціскалі плячыма: “Чаму мы дапамаглі? Гэта нармальна. Мы б любому дапамаглі”. “Але мне? Чаму вы мяне выратавалі? Я ж гэтага не заслугоўваю...”, - і замаўкаў у задуменні.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка