Публічныя лекцыі “urbi et orbi” міхал анемпадыстаў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер16.73 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ

БЕЛАРУСКІ СТЫЛЬ

17 лістапада

Магілёўскі “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63), зала 807, 16.00
Пачуццё стылю, разуменне стылю – гэта тая якасць, якая не ўзнікае “сама сабой”, а бярэцца, фарміруецца з таго актуальнага стану культуры, у які мы свядома-несвядома ўключаныя праз выхаванне, адукацыю, жывую-паўжывую-адсутную традыцыю, праз біяграфіі асобаў, культурныя падзеі, на якія абапіраецца выбар той ці іншай нацыянальнай культурнай мадэлі.

Разуменне стылю, падобна як і разуменне “прыгожага”, паўстае з нашай культурнай традыцыі. Калі цяпер чалавека на вуліцы запытацца, што такое “прыгожа”, то ён хутчэй за ўсё адкажа, што прыгожа – гэта “калі чыста”. І гэты, такі натуральны для нас сёння, адказ, мякка кажучы, сведчыць пра праблемы з нашымі традыцыямі”. Мяркуем, што і пры вызначэнні таго, что складае нацыянальны стыль як нашую культурную адметнасць, мы сутыкнемся з падобнымі праблемамі.



17 лістапада ў цыкле лекцый Urbi et Orbi, якія Лятучы ўніверсітэт ладзіць у Магілёве, разам з вядомым беларускім дызайнерам, мастаком, паэтам, перакладчыкам, аўтарам згаданай цытаты Міхалам Анемпадыставым спрабуем разабрацца ў тым, што такое “Беларускі стыль”.

Якія помнікі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, створаныя на працягу апошняга тысячагоддзя, якія ўстойлівыя культурныя традыцыі фармавалі і працягваюць фармаваць нашае калектыўнае аблічча? Што са зробленага, набытага, і захаванага, робіць нас непадобнымі да іншых? Як складаюцца паасобныя фрагменты, лакальныя стылі ў нешта адно, што можна было б назваць

«Беларускім стылем»?
Гэта лекцыя - спроба асэнсаваць уласныя традыцыі і здабыткі і змадэляваць нацыянальныя стылі ў эпоху рамантызма і пазней, у першай чвэрці ХХст, ў часы паўстання і фармавання новых нацыянальных дзяржаваў. Гэта спроба разгледзець стыль як візуалізацыю нацыянальнай культурнай мадэлі.

Лекцыя “Беларускі стыль”

17 лістапада (субота),

Магілёўскі “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63), зала 807 (8 паверх)

Пачатак а 16.00

Запрашаем усіх жадаючых.

Уваход вольны!

Публічныя лекцыі “Urbi et Orbi” сезону 2011-2012: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi


: pluginfile.php
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 Г. Г
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Цыкл публічных лекцый “urbi et orbi” 13 студзеня а 19. 00 пр-т Незалежнасці,37а (Галерэя Ў)
pluginfile.php -> Публічныя дыскусіі лятучага ўніверсітэта “ці існуе сучасне мысленне?” 14 лістапада, 18. 30
pluginfile.php -> Шаноўнае спадарства!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка