Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год



Дата канвертавання15.05.2016
Памер96.76 Kb.
Справаздача

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў

БДУ культуры і мастацтваў

за 2008/2009 навучальны год

Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек, што складае 88 % ад агульнай колькасці студэнтаў:



  • ФТБК і СМ – 376 (бюдж.), 230 (платн.);

  • ФІДК – 517 (бюдж.), 155 (платн.);

  • ФММ – 351 (бюдж.), 113 (платн.);

  • ФК і СКД – 228 (бюдж.), 403 (платн.);

  • магістранты – 18;

  • аспіранты – 47;

  • дактаранты – 1.

У параўнанні з 2007-2008 навучальным годам колькасць членаў прафсаюза павялічылася на 119 чалавек.

На пачатку 2008/2009 навучальнага года ў члены прафсаюза было прынята 567 студэнтаў першага курса (ФММ – 103; ФК і СКД – 162; ФІДК – 152; ФТБК і СМ – 150), зняты з уліку ў сувязі з заканчэннем навучання 389 студэнтаў (ФММ – 89; ФК і СКД – 93; ФІДК – 108; ФТБК і СМ – 99). Да пачатку кастрычніка ў кожнай групе першага курса адбыліся выбарчыя сходы, на якіх былі абраны прафоргі груп. Для актывізацыі прафгупоргаў-першакурснікаў былі праведзены на кожным факультэце конкурсы на лепшага прафгрупорга першага курса.



Камісія па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры і мастацтваў прапанавала студантам прыняць удзел у рабоце летняга лагера, падрыхтаванага саветам старшынь студэнцкіх прафсаюзных арганізацый у г. Феадосія (Рэспубліка Крым). Удзел у якім прынялі 11 чалавек. Летам 2009 года будзе арганізаваны такі ж лагер, удзел у ім па папярэдніх падліках прымуць больш за 20 чалавек.

На працягу першай паловы 2008/2009 навучальнага года члены прафбюро, прадстаўнікі арганізацыйна-масавай камісіі, вялі падлік прафсаюзнага членства на факультэтах і ў цэлым па універсітэце.

Матэрыяльную дапамогу за справаздачны перыяд атрымала 77 студэнтаў, усяго на суму 3 105 000 руб.

Факультэт

Колькасць

Першае паўгоддзе

Колькасць

Другое паўгоддзе

ФТБК і СМ

12

12

ФІДК

12

7

ФММ

13

6

ФК і СКД

5

9

магістратура

1

0

Дзяцей студэнтаў прафкам віншаваў з Новым годам салодкімі падарункамі (цукеркамі), магчымасцю ўдзелу ў навагоднім ранішніку. Усяго выдадзена 170 салодкіх падарункаў для дзяцей студэнтаў і членаў прафсаюзнага актыву.

Прадстаўнікі жыллёва-побытавой камісіі прымалі актыўны ўдзел у засяленні студэнтаў у інтэрнаты. Усяго за справаздачны перыяд на ўлік было пастаўлена 253 чалавека. Па меры вызвалення месцаў у інтэрнатах адбываліся пасяджэнні жыллёва-побытавай камісіі універсітэта. За справаздачны перыяд было заселена 73 чалавекі. Сумесна з Саветамі інтэрнатаў 24 лістапада 2008г. і 23 красавіка 2009г. былі праведзены агляды-конкурсы на лепшы пакой, блок, паверх у інтэрнатах. Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.



Камісія па размеркаванні і частковай занятасці студэнтаў займалася пошукам месцаў для ўладкавання студэнтаў вну на працу. У летні перыяд у лагерах “Гастелло”, «Зубрёнок», «Горизонт», «Ракета» працавала 29 чалавек. Акрамя лагераў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі студэнтам для работы ў якасці выхавацеляў, культарганізатараў быў прапанаваны дзіцячы лагер у Кактыбеле (Рэспубліка Крым). Там працавала на працягу лета 10 чалавек. Камісія па размеркаванні і частковай занятасці накіроўвала студэнтаў для праходжання практыкі ў санаторый “Белая Русь” (Расія, Туапсінскі раён). За лета 2008 года ў санаторыі “Белая Русь” прайшло практыку 18 студэнтаў, з верасня па студзень – 11 чалавек. Дзякуючы Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Лига добровольного труда молодёжи» 1 студэнт летам 2008 года працаваў у студэнцкім педагагічным атрадзе ў РФ. Усяго летам было накіравана на адпачынак і працаўладкавана 58 чалавек.

У справаздачным пярыядзе старшыня камісіі па размеркаванні і частковай занятасці студэнтаў Рэпіна Г. (студэнтка 211а гр.) прыняла ўдзел у форуме студэнцкіх саветаў “Моладзь на шляху да поспеху”, дзе прадставіла гледачам ад імя прафсаюзнай арганізацыі праект па працаўладкаванні студэнтаў нашай вну “Студэнцкі цэнтр занятасці БДУКМ”.

У справаздачным перыядзе рэгулярна адбываліся сустрэчы з рабатадаўцамі:

- КУП “Маладзёжная сацыяльная служба” – 1 кастрычніка, 26 лістапада;

- Кампанія «EASTCON» – 12 лістапада.

З гэтага вучэбнага года члены камісіі пачалі пошук скідак для студэнтаў нашай вну. За справаздачны перыяд былі заключаны вусныя дамовы на аказанне скідак з наступнымі арганізацыямі: фальварок “Добрыя мыслі”, кафе “Нистру”, піцэрыя “Папуры”, студыя загару SUNLIGHT, фота-студыя, салон шлюбнага і вячэрняга адзення «Юнона».

У справаздачным перыядзе прафком студэнтаў супрацоўнічаў па пытаннях працаўладкавання студэнтаў з наступнымі арганізацыямі: кінатэатр “Салют” (вакансія мастака), аздараўленчы лагер “Гарызонт” (вакансія мастака), медыцынскі каледж (вакансіі кіраўніка музычнага і харэаграфічнага калектываў), канцэртнае агенцтва “Трыумф” і інш. Акрамя таго, па дамове з прафсаюзным камітэтам кампанія “Юрат-кансалтынг” прапанавала студэнтам кафедры сацыяльнай педагогікі працу па іх будучай спецыяльнасці.

Летам 2009 года плануецца працаўладкаваць на работу ў лагерах «Зубрёнок», «Горизонт», «Ракета», «Лесной огонёк», «Оптимист» 79 чалавек. Паміж дадзенымі ўстановамі і УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве.

Па пытаннях летняга працаўладкавання ў Краснадарскім краі ў якасці важатых і культарганізатараў адбылася сустрэча з прадстаўніком МГА “Лига добровольного труда молодёжи”. Зацікаўленыя студэнты мелі магчымасць прайсці навучанне ў “школе важатага”.

У справаздачным пярыядзе адбылася сустрэча студэнтаў-пяцікурснікаў ФММ з юрыстам Мінскай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры па пытаннях правоў і абавязкаў маладых спецыялістаў.

З пачатку навучальнага года актыўна працуе камісія па культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце, члены гэтай камісіі арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў. Многія з іх ужо сталі традыцыйнымі для прафсаюзнай арганізацыі (экскурсія па горадзе Мінску для першакурснікаў; сумесныя мерапрыемствы з лётным каледжам; прафсаюзная латарэя да Дня работнікаў культуры; агляд-конкурс на лепшы пакой, блок, паверх у інтэрнатах; студэнцкі навагодні агеньчык у БДУ культуры і мастацтваў сумесна са студэнцкім клубам; навагодні агеньчык для прафсаюзнага актыву; анкетаванне студэнтаў з мэтай абрання пераможцаў студэнцкіх калядных намінацый). Але былі і тыя мерапрыемствы, якія прафсаюзная арганізацыя арганізавала і правяла ўпершыню. Сярод іх трэба адзначыць выставу-конкурс твораў ДПМ студэнтаў першага курса ФК і СКД і ФТБК і СМ з правядзеннем майстар-класаў ад студэнтаў старэйшых курсаў па саломапляценні, выцінанцы, маляванні партрэтаў); шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам (фотавыстава “Любоў супраць СНІДу”, акцыя “Моладзь супраць СНІДу”, канцэрт альтэрнатыўнай музыкі з удзелам музычных калектываў вну), конкурс “Прафсаюзны лідэр года”, у якім прынялі ўдзел прафсаюзныя актывісты БДУКМ, БДУФК, МДКМ, сумесная гульня ў боўлінг са студэнтамі БДУФК да Дня ўсіх закаханых, конкурс “фота-міс універсітэт”, акцыя да Дня аховы лабараторных жывёл.

У справаздачным перыядзе значная ўвага надавалася арганізацыі і правядзенню культурна-забаўляльных мерапрыемстваў на факультэтах. Найбольш актыўнымі ў гэтым накірунку аказаліся прадстаўнікі прафбюро ФІДК і ФК і СКД. Членамі гэтых прафбюро былі падрыхтаваны культурна-забаўляльныя праграмы да Дня студэнта, Дня работнікаў культуры, 8 Сакавіка. Члены прафбюро ФІДК і ФК і СКД падрыхтавалі і правялі культурна-забаўляльныя праграмы для першакурснікаў.

Студэнты 211 групы Мажэйка Вадзім і Рахманько Павел прынялі ўдзел у адкрытым рэспубліканскім конкурсе на стварэнне канцэпцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” і канцэпцыі правядзення Міжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, Міжнароднага дзіцячага конкурса “Віцебск”.

Студэнтам універсітэта прафкамам была прадстаўлена магчымасць прагляду кінафільмаў у межах міжнароднага фестывалю “Лістапад” з 50 % - най скідкай. Такой магчымасцю скарысталіся 74 студэнты. На працягу года студэнты мелі магчымасць бясплатна наведваць дыскатэку ў «Westworld clab».

У 2008-2009 навучальным годзе прафкам студэнтаў прыняў удзел у праекце “Бітва ВНУ” у намінацыях “харэаграфія”, “КВЗ”, “вакал”, дзе студэнты кафедры харэаграфіі сталі пераможцамі.

Актыўныя члены прафсаюза былі ўдзельнікамі шэрагу агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў, сярод якіх:



  • Дзень ведаў;

  • Свята сцяга і герба БДУ культуры і мастацтваў;

На працягу справаздачнага перыяду прафкам студэнтаў забяспечваў прызамі, падарункамі, ганаровымі граматамі, кветкамі шэраг культурна-масавых і спартыўных агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў. Сярод іх: агульнауніверсітэцкі навагодні агеньчык, конкурс-фестываль “Сем муз”, конкурсы “Міс універсітэт” і “Містэр універсітэт”, канцэрт да 9 Мая, спаборніцтвы па настольным тэнісе, більярдзе і інш.

Прафсаюзны актыў на працягу года прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных вышэйшымі прафсаюзнымі органамі і ФПБ. У верасні студэнты па запрашэнні Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў наведалі святочны вечар з нагоды ўзнагароджання пераможцаў конкурса прафесійнага майстэрства “Мінскі майстар – 2008”, у лютым 2009г. сталі удзельнікамі спартакіяды па зімовых відах спорту на базе ФПБ “Ратамка”.

Неаднаразова пярвічную прафсаюзную арганізацыю наведвала намеснік ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Філімонава Т. В. На працягу справаздачнага перыяду студэнты нашай вну: Мажэйка Вадзім (211 гр.), Данько Апалінарыя (магістрантка), Шыманская Насця (211 а гр.), Мацюшонак Марына (111 б) атрымлівалі імянныя стыпендыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Прафорг 118 групы Дзмітрыеў Аляксей прыняў удзел у гарадскім профарыентацыйным конкурсе “Шаг в будущее”, арганізаваным МДПДМ, дзе прадставіў нашую вну і прафсаюзны камітэт студэнтаў.

На працягу справаздачнага перыяду прафсаюз прадастаўляў студэнтам магчымасць наведвання культурна-масавых мерапрыемстваў па запрашальных білетах (канцэрт зорак беларускай эстрады ў Палацы спорту, канцэрт Андрэя Моргана ў тэатры эстрады, гурта “Звери”, 1/8 фіналу першай лігі міжнароднага саюза КВЗ у Палацы Рэспублікі, запіс тэлепраграмы “Крутые ребята”, музычная шоў-праграма “Свадьба”, дыскатэка “Fabriqe”, тэлеперадача “Страсти по культуре” і інш.).

Членамі камісіі па сацыяльнай рабоце ў верасні 2008 года была праведзена дабрачынная акцыя па дапамозе дзецям з Паўднёвай Асеціі. Для дзяцей студэнтамі універсітэта былі сабраны сродкі асабістай гігіены і канцтавары. Трэба адзначыць вялікую актыўнасць студэнтаў ў аказанні дапамогі дзецям. За арганізацыю і правядзенне акцыі прафсаюзная арганізацыя атрымала падзяку ад Беларускага чырвонага крыжа.

Прафсаюзным камітэтам былі выдзелены сродкі на арэнду аўтобуса з мэтай арганізацыі культурна-забаўляльнай праграмы студэнтамі валанцёрскага атрада пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры педагогікі СКД Байко А. П. у Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Членамі камісіі ў межах дабрачыннай акцыіі “З любоўю да дзяцей” быў падрыхтаваны навагодні ранішнік для выхаванцаў сацыяльнага прыюта ў в.Станькава. Да дзяцей-сірот студэнты паехалі не толькі з вясёлай навагодняй праграмай, але і з падарункамі. За арганізацыю навагодняга ранішніка прафсаюзная арганізацыя атрымала падзяку ад адміністрацыі сацыяльнага прыюта.

5 сакавіка ў інтэрнаце № 1 адбылася культурна-забаўляльная праграма з удзелам студэнтаў-сірат і студэнтаў з абмежаванымі магчымасцямі, у межах якой прафсаюзным камітэтам быў падрыхтаваны салодкі стол для ўдзельнікаў.

Валанцёры з прафсаюзнай арганізацыі да 9 Мая наведалі ветэранаў ВАВ, былых супрацоўнікаў БДУКМ і дапамаглі ім па хатніх справах.

Члены камісіі па вучэбнай рабоце працуюць над Палажэннем аб матэрыяльным заахвочванні студэнтаў па выніках вучэбнай і навуковай дзейнасці.

За значныя дасягненні ў творчай і прафесійнай дзейнасці са сродкаў прафсаюзнага камітэта былі прэміраваны:

- тэатр “7 паверх”;

- пераможцы ў намінацыі “эстрадны танец” V маладзёвых Дэльфійскіх гульняў краін-удзельніц СНД – Конах А. (220 э гр.), Глазко А. (220 э гр.), Еўтушэнка І. (520 э гр.), Акудовіч А. (320 э гр.);

- лаўрэаты студэнцкага фестывалю “Фестос” – Конах А. (220 э гр.), Акудовіч А. (320 э гр.).

У 2008/2009 навучальным годзе можна ацаніць як станоўчую работу старшынь прафбюро: Блавацкай Ірыны (405 гр.) – ФТБК і СМ, Рыжко Алёны (138 гр.) – ФІДК, Мажэйка Вадзіма (211 гр.) – ФК і СКД, Шымко Сцяпана (216 д гр.) – ФММ.

Актыўна праявілі свае арганізатарскія і творчыя здольнасці наступныя прафгрупоргі-першакурснікі:

ФК і СКД: Бяляева Насця, 111 б гр.,

Латушкіна Насця, 111 гр.,

Філіпенка Вікторыя, 110 гр.

ФТБК і СМ: Сашняніна Вікторыя, 113 гр.,

Нарута Таццяна, 105 б гр.,

Гурынчук Наталля, 114 а гр.,

ФММ: Парцянка Артур, 116 д гр.,

Кабаеў Аляксандр, 119 гр.,

Раманюк Алег, 117 гр.

ФІДК: Гняўко Вольга, 138 гр.,

Шкірман Ксенія, 140 гр.,

Кныр Дар’я, 137 а гр.
У наступным 2009/2010 навучальным годзе плануецца:


  • павялічыць колькасць студэнтаў - членаў прафсаюза, асаблівую ўвагу надаваць рабоце са студэнтамі, якія навучаюцца на платнай аснове;

  • унесці дапаўненне ў дамову паміж прафсаюзным камітэтам студэнтаў і адміністрацыяй універсітэта аб выдзяленні сродкаў на бясплатнае харчаванне сацыяльна незабяспечаных студэнтаў нашай вну (комплексны абед);

  • заключыць дамову з прафілакторыем БНТУ з мэтай аздараўлення студэнтаў нашай вну і ўнесці дапаўненне ў дамову паміж прафсаюзным камітэтам студэнтаў і адміністрацыяй універсітэта аб выдзяленні сродкаў на частковую кампенсацыю кошту пуцёвак на аздараўленне;

  • вырабіць фірменную прадукцыю прафсаюзнай арганізацыі: штандар, ручкі, блакноты і інш.;

  • правесці справаздачна-выбарчую канферэнцю ў верасні 2009 года;

  • заключыць дамову аб супрацоўніцтве з установай “Цэнтр курорт” з мэтай павялічэння месцаў для праходжання студэнтамі педагагічнай практыкі.

Старшыня прафкома



студэнтаў БДУКМ Г. Л. Наважылава


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка