Пясняр волі і свабоды



Дата канвертавання17.06.2016
Памер50.31 Kb.
Тэма "Пясняр волі і свабоды"

(прысвячаецца 130-годдзю з дня нараджэння

Янкі Купалы)

Мэта:

- коратка пазнаёміць з жыццяпісам паэта, абудзіць цікавасць да асобы пісьменніка, грамадзяніна, чалавека;

- папулярызаваць творчасць Янкі Купалы;

- фармираваць, выхоўваць павагу і любоў да беларускага слова, мовы беларусаў, выхоўваць пачуццё гонару за народ, які нарадзіў генія, развіваць уменне слухаць.
Гучыць мелодыя "Купалінкі"
Уступнае слова натаўніка.

Сення ў нас незвычайны ўрок, урок-экскурсія. Міншчына славіцца незвычайнымі і таленавітымі людзьмі... Зараз мы туды накіроўваемся.



Гучыць музыка А. Будніка "Янка Купала"

У гісторыі кожнага цывілізаванага народа ёсць паэтычнае імя, якое з'яўляецца сімвалам для ўсёй краіны.


1 слайд. Прырода, пейзажныя замалёўкі

Для нас Беларусаў сімвалам з'яўляецца Янка Купала.


II слайд. Партрэт Янкі Купалы

Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч. 7 ліпеня 2007 года яму споўнілася 125 гадоў.


III слайд. Вязынка (від хаты)

Успомнім Вязынку - радзіму паэта, там 7 ліпеня 1882 года ў Луцэвічаў нарадзіўся періпынец Янка - Ясь - Іван. Магчыма, бацькі далі яму такое імя, што прыйшоў ён на свет на Купалле. Літаратурнае ж імя Купала, ён выбера сабе сам, свядома, калі дазнаецца, што купальскія легенды беларусаў, прасякнуты народнай марай аб свабодзе, без якой няма шчасця. Беручы гэты псеўданім, Луцэвіч думаў пра такую кветку шчасця для свайго народа.


IV слайд. Малюнкі з выявай маленькага Яся

Таленавітаму Ясю не давялося атрымаць сістэматычнай адукацыі, вучыўся ў народнай

школе ў Сенніцы, у Мінскай прыватнаЙ школе, у Бяларуцкім двухкласным вучылішчы, а потым самаадукацыя, самаадукацыя...
V слайд. Карціна беларусаў.

Успомнім пра трагічны для 20-гадовага юнака 1902 год, калі ад непасільнай працы памірае бацька ў 56 гадоў, а праз поўгода паміраюць дзве сястры і брат.


VI слайд. Партрэты бацькоў, сясцёр

Каб пракарміць вялікую сям'ю давялося будучаму паэту працаваць і хатнім настаўнікам, і пісарам, і прыказчыкам, рознарабочым на бровары.


VII слайд. Малюнак газеты "Северо-Западный край"

У Янкі Купалы быў яркі паэтычны пачатак літаратурнай дзейнасці. Гэта верш "Мужык", які на беларускай мове быў апублікаваны ў рускамоўнай газеце "Северо-Западный край" у 1905 годзе.


VIII слайд. Выявы кніг

Вельмі творчымі былі гогды 1909 - 1913. Гэта быў узлёт, створаны паэмы: «Курган».

«Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», драматычныя творы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», ”Прымакі». зборнікі вершаў «Гусляр». «Жалейка», «Шляхам жыцця».
IX слайд. Хата ў Смольні

1912 год быў важным у асабістым жыцці Янкі Купалы. Ен упершыню знаёміцца з Якубам Коласам і з беларускай настаўніцай Уладзіславай Францаўнай Станкевіч, якая пазней стала жонкай..



Х слайд. Партрэты Уладзіславы Францаўны і Купалы.

Цёця Уладзя нястомна збірала

Кожны аркуш і кожны радок,

3 маладосці ў глыбокую сталасць

3 родным Янкам ішла крок у крок

XI слайд. Партрэт Купалы

У 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Янку Купалу было прысвоена званне народнага паэта Беларусі.

За ўсё, што сення маю,

Што даў мне мой народ.

За кут у родным краю,

За хлеб-соль без клапот,

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла


Слайд XII. Фотаздымкі ў музеі Янкі Купалы

28 чэрвеня 1942 года Янка Купала памёр. Дваццаць гадоў яго прах пакоіўся ў Маскве 1962 годзе урна з прахам паэта была перавезена ў Мінск.

1 з усіх куткоў,

Узяўшы кветкі ў рукі,

Выйдуць землякі

Насустрач песняру...

Аж праз доўгіх дваццацьгод

Пасля разлукі

У абдымкі яго прыме Беларусь.

Свята ўшаноўвае беларускі народ памяць вялікага песняра. Іменем паэта называюцца ўстановы, вуліцы гарадоў, калгасы, Не зарастае сцежка да выдатнага помніка песняру — у Літаратурны музей Янкі Купалы.

Ледзь крануўся я клямкі дзвярэй,

1 рука задрыжала

Нібы гэта зусім не музей,

А кватэра Купалы...


Слайд XIII. Фотаздымак помніка Янку Купалу ў Нью-Норку

Помняць Купалу і ў ЗША, у Нью-Морку быў устаноўлены помнік.

А ў 2006 годзе адкрыты ў Маскве на Кутузаўскім праспекце.
Слайд XIV. Малюнкі пейзажныя

У 1996 годзе створаны Міжнародны фонд Коласа і Купалы.

2007 год у Беларусі аб'яўлены годам Янкі Купала і Якуба Коласа.
Слайд XV. Пейзажныя малюнкі.

Гучыць мелодыя песні "Янка Купала"

Гэта мелодыя гучала і ў пачатку ўрока.

А зараз вашай увазе мы прапануем урыўкі з камедыі "Паўлінка"

(Ідзе пастаноўка п,есы “Паўлінка”)

Урыўкі падабраны цікава, з песнямі "Чаму ж мне не пець", "Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык". Танцы "Полька", "Лявоніха".

Пасля заканчэння ўсе артысты, якія выконвалі ролі ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка",выходзяць на сцэну, называем іх ролі і прозвішча.

А напрыканцы нашай экскурсіі паслухайце звесткі з рубрыкі "Ці ведаеце вы, што..."

Напрыклад, ці ведаеце вы, што сапраўднае імя Янкі Купалы Іван Дамінікавіч Луцэвіч?

Што ў сям'і Луцэвічаў было семёра дзяцей, трое з якіх, на жаль, памерлі ў дзяцінстве?

Што Янка Купала вельмі любіў збіраць грыбы, а ягады - не?

Што любімая ежа Янкі Купалы - хруст (хвораст), піражкі з вішнямі, мачанка з блінамі.

Што Купала ведаў чэшскую, украінскую, польскую, рускую мовы і перакладаў з іх.

Што ў Купалы была фенаменальная памяць.

Што Купала любІў ружы, таму ля дома развёў цудоўны разарый.

Што ў Купалы, на жаль, не было дзяцеЙ, але яго дом быў поўны заўседы чужымі дзецьмі.



Нашы вучні звяртаюцца да песняра з такімі словамі.

1. Прыйдзі, пясняр, к нам на Купалле, прыйдзі, паглянь на нас і час.

2. А ці такімі сёння сталі, якімі марыў бачыць нас?

3. Прыйдзі, паглянь на нашы кніжкі.

І нам на шчырасці скажы.

4. Ці так, пясняр, мы сёння пішам.

Ці, ўсё што напішам будзе жыць?

5. Прыйдзі, пясняр, на момант нейкі,

Прыйдзі, агледзь хоць нейкі год.

6. Ці ўсе жывём трывогай веку



Ці ўсе мы дбаем пра народ.

Гучыць музыка А. Будніка "ЯнкаКупала"





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка