Рабава А. В. Уа «бдукм», г. Мiнск



Дата канвертавання05.07.2016
Памер55.89 Kb.
Рабава А. В.

УА «БДУКМ», г. Мiнск


Шляхi выкарыстання фальклорна-этнаграфiчнай спадчыны ў мэтах турызму
Сучаснае сацыякультурнае становiшча характарызуецца працэсамi глабалiзацыi, ва ўмовах якой узмацняецца знешняе ўздзеянне на нацыянальную культуру. Яе духоўныя каштоўнасцi i ўстаноўкi праходзяць праверку на трываласць. Сёння востра стаiць задача захавання нацыянальнай духоўнай спадчыны. Без разумення сябе, сваёй культуры немагчыма знайсцi ўласны шлях развiцця ў сучасным свеце.

Беларуская культура мае вялікую гісторыю і ўласныя традыцыі. У ёй увасобіліся самабытныя міфалагічныя, рэлігіёзныя, мастацкія, маральныя ўяўленнi беларускага народа. Беларусь валодае таксама ўнікальнай гісторыка-культурнай спадчынай, увасобленай у матэрыялізаваных прадметах мастацка-прасторавага асяроддзя i ў феноменах нематэрыяльнай спадчыны – у фальклоры. У працэсе далучэння да нацыянальнага здабытку свайго народа асоба засвойвае i прысвойвае маральныя арыенцiры, выпрацаваныя продкамi, якiя дазваляюць адчуць сваю прыналежнасць да пэўнай этнакультурнай супольнасцi, захоўваць нацыянальную самабытнасць ва ўмовах глабалiзацыi.

У сувязi з гэтым развiццё нацыянальнага турызму набывае асаблiвую актуальнасць, таму што менавiта турыстычныя падарожжы па родным краi дазваляюць чалавеку пазнаць ва ўсёй разнастайнасці здабыткi культуры, адчуць сябе носьбітам традыцый свайго народа, усвядоміць неабходнасць захавання, распаўсюджвання і далейшага развіцця гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей.

Такiм чынам, турызм на сучасным этапе ўяўляе сабой новую сацыяльна арыентаваную перспектыву, накiраваную на ўпарадкаванне ўзаемаадносiн людзей i этнасацыяльнага асяроддзя, фармiраванне асабiстага вопыту мiжнацыянальных зносiн, павагi да культуры i традыцый беларускага народа, выхаванне маральных iдэалаў, патрыятызму, экалагiчнай культуры.

На думку экспертаў Сусветнай турыстычнай арганізацыі, найбольш перспектыўным у развіцці нацыянальнага турызму Рэспублікi Беларусь з’яўляецца культурны кірунак. Асаблiвасцi культуры розных рэгiёнаў усё часцей пабуджаюць людзей праводзiць свой адпачынак у падарожжы. Найбольшую цiкавасць у турыстаў выклiкаюць такiя элементы народнай культуры, як легенды i паданнi, святы, абрады, звычаi i традыцыi, песнi, танцы, нацыянальныя стравы, народныя промыслы i рамёствы i г.д. Менавiта фальклорна-этнаграфiчная спадчына з’яўляецца сродкам пашырэння рэсурсаў для прыцягнення турысцкiх патокаў ва ўмовах глабалiзацыi.

Якiя ж iснуюць шляхi выкарыстання фальклорна-этнаграфiчных каштоўнасцей у мэтах турызму? Аналiз навукова-метадычнай лiтаратуры, публiкацый у СМI, практычнага вопыту дазваляе нам адзначыць некаторыя кiрункi рашэння гэтага пытання.

Па-першае, феномены фальклору знаходзяць адлюстраванне ў самастойным вiдзе турызму – культурна-пазнавальным. Пад культурна-пазнавальным турызмам мы разумеем падарожжы, звязаныя са знаёмствам турыстаў з нацыянальнай культурай, звычаямі, традыцыямі ў краіне знаходжання. Асноўнай мэтай такіх падарожжаў з’яўляецца задавальненне дапытлівасці, пазнавальных інтарэсаў турыстаў у галіне культурнага жыцця [3]. Праграма культурна-пазнавальнага турызму ў адрозненні ад іншых відаў турызму насычана экскурсійна-пазнавальнымі і культурнымі мерапрыемствамі. Яе асновай з’яўляецца гісторыка-культурны патэнцыял краiны, які змяшчае ўсё сацыякультурнае асяроддзе з традыцыямі і звычаямі, асаблівасцямі побытавай і гаспадарчай дзейнасці народа.

Фальклор ў культурна-пазнавальным турызме з’яўляецца сродкам фарміравання зместу анімацыйных праграм, якія ўключаюць самабытныя народныя святы і абрады, песенна-танцавальны фальклор, тэатралізацыю народных паданняў і легендаў і інш. Адметная асаблівасць фальклорных анімацыйных праграм заключаецца ў рэалізацыі іх у натуральных прыродных умовах, што спрыяе далучэнню асобы да традыцый свайго народа [1].

Па-другое, некаторыя аўтары i распрацоўшчыкі турыстычных прадуктаў выдзяляюць у якасцi самастойнага такi вiд турыстычных падарожжаў, як фальклорна-этнаграфiчныя туры. Гэта турыстычныя вандроўкi, мэтай якiх з'яўляецца знаёмства з вуснай народнай творчасцю ў месцах яе бытавання. Экскурсiйныя праграмы гэтых тураў уключаюць наведванне этнаграфiчных музеяў, музеяў-запаведнiкаў, канцэртаў фальклорных калектываў, фальклорных свят i г.д. [4, с. 308].

Па-трэцяе, фальклорна-этнаграфiчная спадчына можа выкарыстоўвацца ў праграмах «падзеевага турызму» (па-руску – событийный туризм). У яго аснове так званыя «культурныя падзеi», якiя з'яўляюцца аб'ектам увагi турыстаў. Да такiх падзей адносяць фестывалi, ярмаркi, масавыя народныя святы Як правiла, падзея плануецца своечасова. I, як сведчыць сусветны вопыт, калi яна не iснуе гiстарычна як традыцыя, падзею прыдумваюць спецыяльна з мэтай далучэння патокаў турыстаў. На наш погляд, на Беларусi няма неабходнасцi штучна ствараць некую «падзею», бо ў краiне склалiсь традыцыi правядзення шэрагу фестываляў – тэатральных, музычных, кiнамастацтва i, у тым лiку, фальклорных – напрыклад, Рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва «Берагiня», фестываль народнага гумару ў Аўцюках i г.д.

Падзеяй таксама з'яўляецца i арганiзаванае масавае святкаванне народных святаў з захаваннем аўтэнтычных абрадаў i рытуалаў [2].

Неабходна таксама згадаць пра шматнацыянальную спадчыну Беларусi, дзе стагоддзямi кампактна пражывалi прадстаўнiкi розных народаў. Напрыклад, у Iўi татары, у Гродна – палякi, у Мiры, Валожыне, Бабруйску – яўрэi. Да нашых дзён захавалiся рэгiёны – помнiкi кампактнага пражывання нацыянальных груп са сваёй арыгiнальнай архiтэктурай, звычаямi i, безумоўна, фальклорна-этнаграфiчнай спадчынай. Усё гэта сёння выклiкае цiкавасць у турыстаў не толькi нашай, але i iншых краiн, у першую чаргу з лiку эмiгрантаў i iх нашчадкаў, якiя жадаюць пазнаёміцца з радзiмай сваiх продкаў, знайсцi свае «каранi».

Выкарыстанне фальклору ў мэтах культурна-пазнавальнага турызму патрабуе вырашэння шэрагу задач, сярод якіх трэба вылучыць наступныя:

1. Выяўленне сапраўдных носьбiтаў аўтэнтычнай культурнай традыцыi i стварэнне на гэтай падставе турысцка-этнаграфiчных рэгiёнаў. Напрыклад, у турысцка-экскурсiйныя маршруты ўжо ўключаны адноўлены ў 1997 годзе абрад «Цары» в. Семежава Капыльскага раёна, якi занесены ў Сусветны спiс шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

2. Супрацоўнiцтва краязнаўцаў i экскурсаводаў з мэтай выкарыстання ў змесце экскурсiй вуснай фальклорнай спадчыны – паданняў, легендаў i iнш., характэрных для канкрэтнага рэгiёну.

3. Арганiзацыя ўзаемадзеяння памiж установамi культуры (Дамамi творчасцi, Центрамi рамёстваў i iнш.) i турызму пры распрацоўцы i ўкараненнi фальклорных анiмацыйных праграм, што станоўча адбiваецца на развiццi малых гарадоў краiны. Прыкладам такого плённага супрацоўнiцтва з'яўляецца вельмi папулярны сёння турпрадукт «У гасцях у Зюзi Паазерскага» (Пастаўскi раён Вiцебскай вобласцi), у якiм на падставе беларускай мiфалогiii разгортваецца тэатралiзаваныя дзеяннi з выкарыстаннем народных гульняў, песень, карагодаў, а таксама арганiзавана частаванне стравамi беларускай кухнi.

4. Арганiзацыя продажу шырокага асартыменту сувенiраў – вырабаў народных майстроў. Сувенiры – гэта добрая памяць аб падарожжы. Аднак, трэба ведаць, што для турыста сувенiр, зроблены не ў месцы наведвання, страчвае сваю значнасць.

Такiм чынам, вырашэнне гэтых i iншых задач будзе спрыяць развiццю культурна-пазнавальнага турызму, а выкарыстанне фальклорнай спадчыны з'яўляецца сродкам пашырэння рэсурсаў для прыцягнення турысцкiх патокаў. Менавiта асаблiвасцi народнай культуры розных рэгiёнаў усё часцей прымушаюць людзей праводзiць адпачынак у падарожжах. Пры гэтым турыст iмкнецца пазнаёмiцца з такiмi аб'ектамi, якiя ствараюць непаўторнае аблiчча менавiта гэтага месца турысцкага прызначэння, – з народнымi святамi i абрадамi, культурай побыту, рамёствамi, традыцыямi нацыянальнай кухнi, нават, асаблiвасцямi строяў i г.д.


Спiс лiтаратуры

1. Биржаков, М. Б. Анимация в программах делового туризма / М.Б. Биржаков, Н.Б. Раева // Туристские фирмы. – 2006. – Вып. 40 (8). – С. 105 – 118.

3. Вашчанка, А. Разгуляўся Юр'еў конь! / А. Вашчанка // Настаўнiцкая газета. – 2006. –№ 67–68 (4 мая). – С. .

3. Рябова, Е. В. К вопросу о развитии культурно-познавательного туризма в Беларуси / Е.В. Рябова // Вестн. Молодеж. науч. о-ва. – 2005. – № 1 (22). – С. 69–72.



4. Туризм, гостеприимство, сервис : словарь – справочник / Г. А. Аванесова, Л. П. Воронкова и др.; под ред. Л. П. Воронковой. – М.: Аспект Пресс, 2002. – 367 с.
: bitstream -> 123456789 -> 40735
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка