Радасць і веды



Дата канвертавання05.07.2016
Памер8.99 Kb.
Радасць і веды

Пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка на Магілёўшчыне праводзіцца дабрачынная акцыя “Падары кнігу дзецям”. Першымі ў нашым раёне да яе далучыліся спецыялісты і работнікі СВК “Калгас “Радзіма”, якія перадалі кнігі выхаванцам дзіцячага садка-ясляў №9 у аграгарадку Вішоў.



А нядаўна і вучні дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот прымалі гэтыя карысныя падарункі: каля 100 друкаваных выданняў установе прызентавала начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская.

- Калектыў нашага ўпраўлення невялікі, аднак кожны спецыяліст з радасцю прыняў удзел у зборы кніг, - адзначыла Раіса Фёдараўна на ўрачыстай лінейцы ў школе. – Адны прынеслі іх з дому, іншыя – набылі ў магазінах. Большасць нашага падарунка складаюць дзіцячыя казкі і энцыклапедыі, літаратура для падлеткаў, таму яны, спадзяюся, будуць запатрабаваныя дзецьмі ўсіх узростаў.

- Я вельмі люблю чытаць, - расказвае выхаванка школы-інтэрната Таццяна Марозава. – Прыемна, што фонд нашай бібліятэкі значна папоўніўся новымі экзэмплярамі кніг.

Акцыя працягваецца. Хто наступны падорыць дзецям радасць і веды?



(Іна Каралёнак, “Зара над Друццю”)
: data
data -> Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
data -> План мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ў горадзе Бабруйску
data -> Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"
data -> Дзяржаўнай установы адукацыі " Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
data -> Прафсаюзнаму камітэту па прафсаюза студэнтаў
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> Modulе Modеrn tеchnology procеssіng and analysіs mеdіcal – bіologіcal data. Tеxt tеst quеstіons
data -> Тэма: Памяць і навучанне
data -> Бялыніцкія праснакі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка