Радавыя nартызанскай вайны



Дата канвертавання05.07.2016
Памер125.53 Kb.
Радавыя nартызанскай вайны
Сувязныя, разведчыкi, падрыўнiкi, зброй­нiкi, медыцынскiя работнiкi, кухары, пекары, шаўцы... Гэта на iх плечы, часам зусiм юныя, лёг увесь цяжар нялёгкiх партызанскiх будняў ва ўмовах ляснога жыцця, частых абст­рэлаў, карных аперацый, блакад. Дзеля дня вызвалення самаахвярна iшлi яны на верную смерць, ахвяравалi блiзкiмi, стойка i мужна перажывалi страту баявых сяброў, родных. Як непазбежнае пepaнociлi нялёгкую работу, якой была партызанская вайна.

Партызанскай мацi i сапраўднай выра­тавальнiцай для многiх партызан Расон­скай брыгады iмя Сталiна стала Марыя Iванаўна Макаранка з в. Папоўка. Яшчэ ў цяжкiм 1941 г. гэта жанчына дала прыту­лак знясiленаму чырвонаармейцу А. Рэў­таву. Калi ў хату заходзiлi акупанты i здзiўлена паказвалi на яго, стрыжанага i хворага, Марыя Iванаўна спакойна адказ­вала: “Гэта мой сын. Ён сядзеў у турме за тое, што сапсаваў калгасны трактар». I фашысты не чапалi яе. Зiмой па даносе здраднiка сям'я Макаранкаў была ары­штавана, а А. Рэўтава кiнулi ў расонскую турму. Збiтых i знявечаных, Марыю Iва­наўну, яе мужа i дачку Аню адпусцiлi дамоў. Але i пасля перанесеных пакут жанчына не адступiлася ад таго, каго ра­тавала. У той дзень, калi А. Рэўтава i яго баявога сябра Дз. Чараднiчэнку, якi да арышту жыў у сям'i Якушэнкаў, выводзi­лi за вароты турмы на расстрэл, ix су­стрэлi М. І. Макаранка i А. І. Якушэнка, якiя ўпрасiлi каменданта дазволiць iм за­браць чырвонаармейцаў пад распiску. А. Рэўтаў стаў потым разведчыкам атрада iмя К. Я. Варашылава, нікoлi не абмiнаў Папоўку. У хаце Марыi Iванаўны ён заўсёды бачыў параненых цi хворых парты­зан, якiх клапатлiва даглядалi гаспадыня i яе дачка Аня. “Перажывём i гэта гора, будзе на нашай вулiцы свята! »- пры­гаворвала партызанская мацi. Пасля злу­чэння партызан з часцямi Чырвонай Ар­мii А. Рэўтаў зноў пабываў у Папоўцы. На месцы хаты Марыi Іванаўны партызан убачыў папялiшча. Аднак ён адшукаў сваю выратавальнiцу. На развiтанне яна наказвала байцу: “Бачыш, як гоняць фа­шыстаў. Iдзi i ты далей, трэба ачысцiць зямлю ад гора». Выконваючы мацярынскi наказ, А. Рэўтаў удзельнiчаў у многiх баявых аперацыях. Пры вызваленнi По­лацка выратаваў ад знiшчэння мост це­раз Заходнюю Дзвiну, за што быў узнага­роджаны ордэнам Айчыннай вайны I сту­пенi. А пасля вайны А. Рэўтаў назаўсёды развiтаўся з беларускай зямлёй. Аднак не можа забьщь былы партызан мясцiны, дзе праходзiла яго баявая маладосць, i лю­дзей, што выратавалi яму жыццё. Нягле­даячы на доўгi шлях з далёкага сяла Та­мерланаўка Чымкенцкай вобласцi, час ад часу прыязджае на Расоншчыну былы партызан А. Рэўтаў. Радасна i шчыра сустракала яго Марыя Iванаўна Макаран­ка. Калi яе не стала, як роднага брата прымае былога воiна яе дачка Ганна Iва­наўна.

Немагчыма ўспомнiць ycix партызан, каму выратавала жыццё медсястра Марыя Юрчанка (Бяляева), як немагчыма пералiчыць усе бai, у час якiх адважная мед­сястра знаходзiлася ў самых небяспечных i напружаных месцах. Цёплым лiстапа­даўскiм днём 1943 г. наступiла доўгача­каная падзея - расонскiя партызаны вы­звалiлi i ўтрымлiвалi значную частку тэрыторыi раёна. Каля в. Трыполле пар­тызаны ўступiлi ў жорсткi бой з фашыстамi, якiя iмкнулiся, чаго б гэта нi кашта­вала, лiквiдаваць “вароты». На лiнii агню са сваiмi баявымi таварышамi была i Ма­рыя. Выбухам паранiла ў галаву Iвана Навiцкага. Марыя, перавязаўшы байца, папаўзла да iншых параненых. Па­куль аказвала iм дапамогу, партызаны на цэлы кiламетр прасунулiся наперад. Яна кiнулася за iмi i ледзь не трапiла ў рукi ворага. Выратаваў адважную медся­стру партызан Фёдар Рубашэнка, якi пры­крыў Марыю кулямётным агнём. Баявое партызанскае братэрства i ўзаемавыручка ў каторы paз выратоўвалi чалавечае жыц­цё. Пасля вызвалення раёна Марыя Ioci­фаўна прадоўжыла працу на сцiплай i вы­сакароднай пасадзе медсястры. Не адзiн дзесятак гадоў працавала яна ў Расонскай раённай бальнiцы.

Прайшла партызанскiмi сцежкамi ў ва­еннае лiхалецце i медсястра Вольга Вiк­тараўна Краўцова, якая перад самай вай­ной была накiравана ў Краснапольскую бальнiцу. Калi пачалася вайна, муж адра­зу ж пайшоў у партызаны. Толькi адну ваенную зiму перабыла дома Вольга, по­тым упрасiла камандзiра атрада iмя Чапа­ева Расонскай брыгады iмя Сталiна пры­няць яе ў рады мсцiўцаў. Была ў раз­ведцы, потым на кухнi, пакуль у 1942 г. не стаў арганiзоўвацца шпiталь. Парты­занскi шпiталь Расонскай брыгады ўзначалiў Я. А. Алесiн, у iм працавалi вопытныя ўрачы Х. Д. Гiнзбург, М. А. Папоў. Калi хадзiла на заданнi, збiрала разам з партызанамi паркалёвыя фiранкi, палатняныя просцiны, ручнiкi. I на ўсё жыццё запомнiла першых сваiх пацыентаў. Гэта былi чацвёра партызан, якiя падарвалiся на мiне. Са страшэннымi ранамi, засыпанымi зямлёй i iглiцай, даставiлi ix у шпi­таль. Вольга, убачыўшы параненых, не магла ўняць дрыготку ў руках, як нi ста­ралася. З чатырох выжылi двое, сярод ix С. I. Марачынскi, якi пасля вайны ўзна­чалiў калгас “Чырвоны партызан». Чац­вёра сутак не адыходзiла ад яго медсястра, пакуль не з'явiлася надзея, што партызан будзе жыць. У жнiўнi 1944 г. Вольгу Вiктараўну накiравалi ў в. Клясцiцы apгaнiзоўваць бальнiцу. Выбрала медсястра пу­стую хату, вымыла вокны, падлогу. Знай­шла дошкi для ганка i калiдора. Пачуўшы пра стварэнне бальнiцы, на дапамогу прыйшлi санiтаркi Ф. 1. Мядзведзева i А. А. Давыдзёнак. Утрох запраглiся жачыны ў тачанку i пачалi аб'язджаць двары, збiралi коўдры, просцiны, ложкi для хворых. Потым той жа тачанкай ездзi­лi за 3-5 кiламетраў да хворых i на сабе вазiлi ix у бальнiцу. З тых гарачых жнi­веньскiх дзён Вольга Biктapaўнa i праца­вала, пакуль хапала сiл. В. В. Краўцова ўзнагароджана медалямi “За адвагу», “За перамогу над Германiяй у Вялiкай Ай­чыннай вайне 1941-1945 гг.”.



Змагаўся на Расоншчыне i масквiч, у мiнулым спартсмен, Мiкалай Iванавiч Iвa­ноў. У марозны лютаўскi дзень 1942 г. ён у складзе спецатрада “Баявы» рушыў у далёкi, небяспечны шлях у тыл ворага. Першыя крокi былi цяжкiмi - незнаёмая мясцовасць, адсутнасць пастаянных сувя­зей з насельнiцтвам у нязвыклых умовах ляснога жыцця павялiчвалi i без таго ня­простае становiшча байцоў. Дапамагалi спецпадрыхтоўка, якую прайшлi 44 байцы атрада ў Маскве, а таксама фiзiчная загар­тоўка i вынослiвасць (атрад складаўся ў асноўным з былых спартсменаў). Тым больш былi дарагiмi для атрада кожная ўдала праведзеная аперацыя, бо ўсе яны давалiся няпроста, а iншы раз i вельмi дарагой цаной. За кароткi час на чыгунцы Полацк - Невель байцы атрада, у тым лікy група падрыўнiкоў М. I. Iванова, пусцiлi пад адхон некалькi эшалонаў, раз­грамiлi тры маслазаводы, якiя працавалi на акупантаў. 31 лiпеня 1942 г. падрыўнiкi на чале з М. I. Iвановым на чыгунцы Полацк - Дрыса ўзарвалi эшалон з жы­вой сiлай. А ў канцы верасня група Iванова ў складзе Аляксандра Навумава, Mixaiлa Capoкiнa i Пятра Ахапнiна ўпершыню накіравалася да чыгункi Iдрыца - Себеж, якая знаходзiлася за 60 кіламетраў ад лагера. 29 верасня заданне было выка­нана - пад адхон паляцелi паравоз i 32 платформы. Заставалася толькi правес­цi разведку моста на гэтай лiнii. I ўжо 9 кастрычнiка 57 байцоў атрада рушылi тым жа маршрутам. 300 кiлаграмаў толу везлi на чатырох канях, а калi ехаць стала небяспечна, усе ўпакоўкi па 20 кiла­грамаў партызаны пераклалi сабе на пле­чы, i, не збаўляючы хады, працягвалi рухацца да чыгункi. Iваноў непрыкметна падвёў партызан да моста. Ён разам з на­чальнiкам разведкi В. М. Хартулары, якi кiраваў мiнiраваннем, укладваў тол пад апоры. Калi ўсё было зроблена, падпалiлi бiкфордаў шнур... Чыгунка на гэтым уча­стку не працавала некалькi сутак. Гэта толькi некалькi момантаў з баявой дзей­насцi падрыўнiка i разведчыка М. I. Iвa­нова, узнагароджанага ордэнамi Чырвона­га Сцяга i Айчыннай вайны II ступенi. Пасля перамогi ён зноў вярнуўся ў вялiкi спорт. Майстар спорту па боксу М. І. Iва­ноў удзельнiчаў у спаборнiцтвах, з 1950 г. перайшоў на трэнерскую работу.
В. М. Хартулары
Яркай фiгурай у спецатрадзе “Баявы» быў i камандзiр разведкi Васiль Мiхай­лавiч Хартулары. Да вайны адзiн з леп­шых паляўнiчых краiны, ён добра ведаў прыроду i людзей. “Фашысты i ix памага­тыя ведалi яго як дзёрзкага, бясстрашнага камандзiра па прозвiшчы “Харын”, а яго разведчыкаў называлi «харынцамi» i ба­ялiся як агню,- успамiнае яго баявы паплечнiк С. У. Радчанка.- А мы, баявыя таварышы, ведалi Васiля Мiхайлавiча як патрабавальнага да сябе i падначаленых, як добрага таварыша, якi клапацiўся аб сваiх людзях больш, чым пра сябе. Здольнасцi паляўнiчага не адзін раз ратавалi нас ад голаду. У цяжкiя гадзiны, стомле­ныя, клалiся мы адпачываць, а камандзiр адпраўляўся за цецерукамi i прыносiў ix на добры абед. З першых дзён ён вучыў нас быць сябрамi мясцовых жыхароў, сапраўднымi ix абаронцамi. Шмат смелых аперацый правялi мы з iм, аднак адна была асаблiвай. Мы атрымалi заданне ўзарваць чыгунку ля Дзвiнска, у пэўны час, лiтаральна да мiнуты. Навошта такая дакладнасць,- мы не ведалi, аднак выбух адбыўся мiнута ў мiнуту. Не паспелi мы адысцi ад месца дыверсii, як убачылi з боку Бiгосава сустрэчны цягнiк, якi на вя­лiкай скорасцi iмчаў у наш бок. На нашых вачах ён урэзаўся ў вагоны, што ляжалi на рэйках. Праз некалькi мiнут з-пад Дзвiн­ска паказаўся трэцi цягнiк, ён таксама пайшоў пад адхон...

Вайна не пашкадавала нашага любi­мага камандзiра. 12 снежня 1942 г. ён загi­нуў. На яго пахаванне з'ехалiся прадстаў­нiкi многiх суседнiх атрадаў і аддаленых вёсак - так многа людзей ведала i любiла Васiля Мiхайлавiча Хартулары».

Так, магутнай i грознай сiлай стаў для акупантаў спецатрад “Баявы”. Аб яго слаўных баявых справах сведчыць такая лiчба - 125 эшалонаў пусцiлi пад адхон партызаны атрада. 10 з ix узляцелi ў па­ветра ад мiн падрыўнiка, нашага земляка з в. Паруб'е Аляксандра Сцяпанавiча Iванова. Яго смеласцi, нястомнасцi i кем­лiвасцi па-добраму зайздросцiлi многiя. Вось толькi некалькi радкоў з журнала баявых дзеянняў атрада за жнiвеиь 1942 г., якiя тычацца адважнага мiнёра А. С. Iванова:

“ 14-га ўдзельнiчаў у разведцы шашы По­лацк - Клясцiцы. 16-га мiнiраваў чыгунку i шашу Полацк - Вiцебск. 19-га ўдзельнiчаў у засадзе на шашы Полацк - Клясцiцы каля в. Палавiннiкi...” Або: “На чыгунцы Дзвiнск - Полацк узарваны эшалон з жывой сiлай i тэхнiкай. Miнipaваў А. Iваноў... На чыгуначным перагоне Biлейкa - Куранец пушчаны пад адхон эшалон... Мiнiраваў А. Iваноў... На чыгуначным перагоне Свян­цяны - Пагулянкi ўзарваны эшалон з танка­мi i аўтамашынамi ... Мiнiраваў А. Iваноў...”

Бясстрашны мiнёр быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркi i медалём “Пар­тызану Айчыннай вайны» I ступенi. З та­кой жа энергiяй i адказнасцю выконваў свае абавязкi былы партызан у Смаргон­скiм райаддзеле КДБ, куды яго накiрава­лi ў лiстападзе 1945. Буднi чэкiста былi вельмi напружанымi, на тэрыторыi раёна засталiся варожыя банды, якiя перашка­джалi нармальнаму жыццю насельнiцтва. 3 жнiуня 1950 г. А. С. lваноў загiнуў у час лiквiдацыi банды ў в. Войстам. Яго iмем названа вулiца ў Смаргонi.

У Ганны Аляксееўны Цвiнцiк (Слiцы­най) з Расонаў уся сям'я была ў партыза­нах - два браты, бацька i сястра ваявалi ў Расонскай брыгадзе iмя Сталiна. Дома засталася адна мацi, якой толькi па шчаслiвым выпадку ўдалося пазбегнуць расправы акупантаў. Ганна Аляксееўна i яе сяброўка Таццяна Цярэнцьеўна Ва­шчанка да вайны працавалi наборшчыца­мi ў друкарнi расонснай раённай газеты. У 1942 г. Ганна стала партызанкай мала­дзёжнага атрада iмя В. Я. Лапенкi, у маi 1943 г.- у Расонскую брыгаду прыйшла яе сяброўка Таццяна. “Спачатку мы, дзяўчаты, прымалi зводкi з Вялiкай зямлi, размнажалi ix уручную, хадзiлi па вёсках,чыталi зводкi насельнiцтву i адначасова збiралi цёплую вопратку, грошы. Усё гэта потым перапраўлялася за лiнiю фрон­ту. Вопратка прызначалася для байцоў, грошы ж i iншыя каштоўнасцi ішлі на выраб танкаў i самалётаў»,- успамiнае Ганна Аляксееўна. 3атым яе як спецы­ялiста друкарскай справы адкамандзiра­валi ў 3-ю Беларускую брыгаду, дзе выда­валася партызанская газета. Працава­лi i днём i вечарамi, пры святле гiльзы, запоўненай газай. Не хапала шрыфту, а друкаваць даводзiлася шмат, у тым лікy i заказы з iншых брыгад. Разышлiся дарогi даваенных сябровак. Таццяна засталася ў Расонскай брыгадзе i займалася знаёмай работай друкара. Пад­польная друкарня размяшчалася ў в. Шнi­таўка, потым - у в. Дудкi. Газета “Сацы­ялiстычная праца» друкавалася ўручную, як i ўсюды, адчуваўся востры недахоп паперы, шрыфтоў, фарбы. I толькi ў чэрвенi 1944 г., калi злучылiся з байцамi Чырвонай Apмii, наступiлi светлыя днi. Друкаром Таццяна Цярэнцьеўна праца­вала да 1946 года.



Апанаса Якаўлевiча Шваркова добра ведаюць у в. Сяляўшчына як старшыню калгаса. У 1939 г. ён служыў у Чырвонай Aрміі, удзельнiчаў у савецка-фiнляндскай вайне, быў кулямётчыкам. Атрымаў ра­ненне ў руку, лячыўся ў шпiталi. Пасля выздараўлення вярнуўся на радзiму, стаў працаваць старшынёй калгаса ў Сяляў­шчыне. I вось - новая вайна. У час аку­пацыi ўсе, хто мог, пайшлi ў лес. Разам з iмi i Апанас Якаўлевiч.

Больш як 2 гады змагаўся калгасны старшыня ў партызанскiм атрадзе. Удзельнiчаў у многiх баях, якiя засталiся ў памяцi на ўсё жыццё.

Узвод, якiм камандаваў Шваркоў, аба­раняў мост цераз раку ў Палавiннiках. На дарозе паказалiся нямецкiя машыны. Пачалася перастрэлка. Бой працягваўся двое сутак. Сiлы былi няроўныя, i вора­гам удалося перайсцi Дрысу ў Павалiшыне i Палавiннiнах. Партызанскi ўзвод апынуўся ў варожым кальцы. Некалькi разоў пасылаў камандзiр разведку, каб выйсцi з акружэння, але не дайшлi хлоп­цы. Тады ён сам павёў людзей. Змучаныя, са сцёртымi нагамi, вярнулiся яны ў пар­тызанскi лагер, затрымаўшы на некалькi дзён ворага на той пераправе. Менавiта пасля гэтага бою i даведаўся Шваркоў ад людзей аб трагiчным лёсе сваёй сям'i:жонку i траiх сыноў яго загубiлi фашысты разам з iншымi аднавяскоўцамi. Колькi ж сiл трэба было мець, каб перажыць усё гэта?

Але ён вынес гора. Сабраў сiлы, усю волю i працягваў змагацца, а пасля вы­звалення раёна ўзяўся старшыня за ўздым калгаса, вёскi. Каля 8 гадоў пасля вайны ўзначальваў А. Я. Шваркоў калгас.



М. Нiкалаеў, В. Ягорава,
Г. У.Капусцёнак, С. Радчанка,
Н. Шавалдзiна.

: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка