Раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы на 2013- 2014 навучальны год



Дата канвертавання22.07.2016
Памер109.19 Kb.
ТыпПлан работы
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Метадыст раённага Начальнік аддзела адукацыі,

вучэбна-метадычнага кабінета спорту і турызму

В.У. Малахвей Зэльвенскага райвыканкама

С.М.Лойка

План работы

раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы

на 2013– 2014 навучальны год


  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы за 2012-2013 навучальны год і задачы на 2013-2014 навучальны год:

У 2012-2013 навучальным годзе выкладанне замежнай мовы ў раёне ажыццяўлялі 33 педагогі: 28 настаўнікаў (84,8%) з вышэйшай адукацыяй, 5 (15,2%) з сярэдняй спецыяльнай, з іх 9 настаўнікаў (27,3%) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, 9 настаўнікаў (27,3 %) - першай катэгорыі, 5 настаўнікі (15,2 %) - другой катэгорыі, 10 настаўнікаў (30,2 %) - без катэгорыі. Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў замежнай мовы працавала над тэмай “Удасканаленне адукацыйнага працэсу па замежных мовах на аснове яго цэласнасці”. Работа настаўнікаў была накіравана на вырашэнне наступных задач:

- стварыць ўмовы для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў замежнай мовы праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні;

- павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў замежнай мовы па арганізацыі і правядзенні абавязковага экзамену па замежнай мове па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

- забяспечыць ўдасканаленне асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў замежнай мовы, павышэнне іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.

На працягу навучальнага года было праведзена чатыры заняткі метадычнага аб’яднання па тэмах “Удасканаленне прафесійнай культуры настаўніка замежнай мовы”, “Арганізацыя і праектаванню цэласнага адукацыйнага працэса па замежнай мове”, “Развіццё асобаснага патэнцыялу навучэнцаў па замежнай мове”, “Арганізацыя і правядзенне абавязковага экзамену па замежнай мове па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.

Як сведчаць вынікі маніторынгу стану работы раённых метадычных фарміраванняў, інавацыйнай дзейнасцю займаўся настаўнік Князеўскай гімназіі Кавалевіч М.Б., 2 педагогі (Драцэвич В.М., Шостка Ю.М., гімназія № 1 г.п.Зэльва) маюць сертыфікаты “Школа 21 стагоддзя. Вучым і вучымся з сервісам Web 2.0”, створаны ў Князеўскай гімназіі прадметны віртуальны кабінет , Шостка Ю.М. (гімназія № 1 г.п.Зэльва) стварыла свой сайт. Метадычнае аб'яднанне заняло першае месца ў конкурсе на лепшае метадычнае забеспячэнне работы з адоранымі вучнямі.

Вучні ўстаноў адукацыі паспяхова здалі выпускныя экзамены: 109 (75,5%) вучняў пацвердзілі свае адзнакі, 29 (20,1%) вучняў – павысілі, толькі 6 (4,2%) вучняў знізілі адзнаку па замежнай мове.

Пэўная работа праводзілася з адаронымі вучнямі. Згодна плана раённага цэнтра па рабоце з адоранымі вучнямі 1 раз у чвэрць праводзіліся раённыя мерапрыемствы па замежных мовах. Ва ўстановах створаны банкі дадзены адаронных вучняў, састаўлены індывідуальныя планы работы з імі. У летні перыяд была арганізавана работа лінгвістычнага атрада на базе Князеўскай гімназіі.

Аналіз удзелу вучняў у абласной і рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ сведчыць аб дадатнай дынаміцы. Работа вучаніцы 9 класа СШ № 3 г.п.Зэльва Малінінай Дар’і (настаўнік Малахвей В.У.) адзначана дыпломам І ступені на абласной канферэнцыі і дыпломам ІІ ступені на рэспубліканскай, работа вучаніцы 10 класа Князеўскай гімназіі Ленец Святланы – дыпломам ІІІ ступені на рэспубліканскай канферэнцыі.

На абласным этапе алімпіяд сярод вучняў сярэдняга звяна па замежнай мове трэція месцы занялі вучаніцы 9 класаў Малініна Дар’я (СШ № 3 г.п.Зэльва, настаўнік Ярохава Н.Г.), Валодзька Юлія (Князеўская гімназія, настаўнік Дычка Л.Ф.)

Па нямецкай мове рэзультаты цэнтралізаванага тэсціравання вышэй абласных (раённы – 49,0%, абласны –46,4%).

Праводзілася работа па распрацоўцы адукацыйных прадуктаў ўдзельнікамі метадычнага аб’яднання. За навучальны год распрацаваны 2 зборнікі дыдактычных матэрыялаў і 1 метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да здачы абавязковага выпускнога экзамена па замежнай мове, 1 інфармацыйна-метадычны бюлетэнь па даследчай рабоце, 1 метадычны веснік, 1 інфармацыйны і 1 метадычны каталогі па рабоце з адоранымі вучнямі, створаны банк алімпіядных заданняў.

Разам з тым існуюць праблемы ў рабоце з адоранымі вучнямі: вучні старэйшага звяна не прымаюць удзел у абласных алімпіядах з-за недастатковай колькасці выкананых заданняў. Вынікі праведзенага анкетавання паказваюць, што ў многіх настаўнікаў узнікаюць цяжкасці пры праектаванні і правядзенні ўрокаў камунікатыўнай накіраванасці. Існуе неабходнасць ва ўдасканаленні педагагічнай тэхнікі настаўніка замежнай мовы з улікам індывідуалізацыі. Неабходна таксама аказаць практычную дапамогу настаўнікам у падрыхтоўцы да атэстацыі.

У сувязі з вышэй адзначаным у 2013-2014 навучальным годзе работу раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:

1. стварыць ўмовы для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў замежнай мовы праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні;

2. павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў замежнай мовы па ўдасканаленню педпгагічнай тэхнікі з улікам індывідуалізацыі асобы вучняў, спецыфіцы сучаснага вучэбнага занятку замежнай мовы як асноўнай формы навучання і выхавання на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

3. забяспечыць ўдасканаленне асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў замежнай мовы, павышэнне іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі, праз абагульненне і прадстаўленне ўласнага вопыту работы, самаадукацыю.



Метадычная тэма: «Удасканаленне педагагічнай тэхнікі настаўніка замежнай мовы з улікам індывідуалізацыі асобы».
2. Пасяджэнні раённага метадычнага аб'яднання:

Занятак 1. 8 лістапада 2013 года СШ № 3 г.п.Зэльва

Тэма: Абагульненне, апісанне і прадстаўленне вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці. Роля самаадукацыі ва ўдасканаленні прафесійнага майстэрства педагога.

Мэта: Удасканаленне ўменняў настаўнікаў замежных моў у апісанні, абагульненні і тэхналагізацыі прадстаўляемага педагагічнага вопыту. Скаардынаваць дзейнасць педагогаў на самаразвіццё і самаўдасканаленне прафесіянальных кампетэнцый.

Форма правядзення: семінар.

План правядзення:

Папярэдняя падрыхтоўка ўдзельнікаў семінара – вывучэнне ўказаных інфармацыйных крыніц, падбор матэрыялу з асабістай педагагічнай практыкі, якія раскрываюць накірункі педагагічных пошукаў настаўніка.

1. Навукова-метадычны блок. Абмеркаванне пытанняў: Асноўныя патрабаванні да апісання і прадстаўлення педагагічнага вопыту. Актуальнасць вопыту – накіраванасць на рашэнне педагагічных праблем. Адзінства мэты і плануемага выніку. Прадстаўленне вопыту ў выглядзе абагуленых блокаў, схем, табліц. Канкрэтызацыя вопыту дыдактычнымі матэрыяламі і метадычнымі распрацоўкамі. Апісанне ў вопыце алгарытмаў педагагічнай дзейнасці. Тэхналагізацыя вопыту, выдзяленне ў ім ядра, прыдатнага для распаўсюджвання і ўкаранення ў практыку работы іншых педагогаў.

Неабходнасць і мэтазгоднасць самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў. Крыніцы стымулявання самаадукацыі педагогаў. Праграма прафесійнага развіцця педагога і плана самаадукацыі. Прадстаўленне рзультатаў работы па самаадукацыі.



  1. Вучэбна-метадычны блок. Дэманстрацыя ўзораў апісання педагагічнага вопыту. Трэнінг па вызначэнні тэмы, мэты, задач, выніка вопыту кожным удзельнікам семінара.

Прадстаўленне ўзораў праграм прафесіянальнага развіцця і планаў самаадукацыі педагогаў. Прэзентацыя рэзультатаў работы па самаадукацыі (з вопыту работы педагогаў).

Практычны блок. Практычная работа па складанні структуры апісання вопыту, прадстаўленні вопыту ў абагуленым і канкрэтызаваным выглядзе. Абмеркаванне падыходаў да апісання педагагічнага вопыту ў групах. Выдзялене і падрыхтоўка да прадстаўлення аднаго ўзора ад групы. Абарона распрацаваных узораў. Практыкум па ацэнцы прадстаўляемых узораў вопыту “кваліфікацыйнай камісіяй”, абранай з удзельнікаў семінара. Распрацоўка памятак ў дапамогу педагогу па арганізацыі самаадукацыі (групавая работа) і іх прэзентацыя. Распрацоўка крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці самаадукацыі (мазгавы штурм).

Інфармацыйныя крыніцы:

  1. Бабкина, Т. А. Самообразовательная деятельность как проблема образования взрослых / Т. А. Бабкина // Кіраванне ў адукацыі . – 2006. – № 12.

  2. Богачева, И.В. Общение и представление опыта педагогической деятельности / И.В.Богачева, И.В. Федоров, О.В. Сурикова. Общение и представление опыта педагогической деятельности. Государственное учреждение образования «Академия последипломного образования» Минск, 2012.

  3. Базаревская, Л. А. Организация работы по самообразованию / Л. А. Базаревская, Т. Н. Войтухович // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2010. – № 12.

  4. Вертилецкая, И. Г. Самообразование как источник индивидуального роста педагога / И. Г. Вертилецкая // Педагогическая мастерская. – 2004. – № 6.

  5. Глинский, А. А. Методическая работа в общеобразовательном учреждении // А. А. Глинский / Минск: Академия последипломного образования, 2002.

  6. Глинский, А. А. Организационно-методическое сопровождение самообразования педагогических кадров / А. А. Глинский // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2011. – № 10.

  7. Глинский, А. А. Портфолио педагога как средство личностно-профессионального роста / А. А. Глинский // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2008. – № 12.

  8. Кухарев, Н. В. Диагностика педагогического мастерства и педагогического творчества // Н. В. Кухарев, В. С. Решетько // М. : Белый вете, 1998.

  9. Михайлова, Н. С. Самообразовательная деятельность: сущность и механизмы управления / Н. С. Михайлова // Минск : Кіраванне ў адукацыі. – 2007. – № 1.
  10. Морозова, Т. В. Диагностика успешности учителя / Т. В. Морозова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2001.


11. Коджаспирова, Г.М. Культура профессионального самообразования педагога / Г. М. Коджаспирова. – М., 1994.

12. Cамообразование – одна из форм повышения профессиональной компетентности педагогов / Сост. Л. И.Омельянчук, А. А. Павлович, 2011.

13. Селевко, Г. К. Научи себя учиться / Г. К. Селевко // Центр “Педагогический поиск”. – 2006. – 20 с.


  1. Чинкина, Н. Творческое саморазвитие учителя: стимулы и барьеры / Н. Чинкина // Директор школы. – 2000. – № 8.

  2. Юдакова, С. В. Профессионально-педагогическое самообразование: учебное пособие / С. В. Юдакова. – Владимир, 2011.


Занятак 2. 24 студзеня 2014 года гімназія № 1 г.п.Зэльва

Тэма: Удасканаленне педагагічнай тэхнікі настаўніка замежнай мовы з улікам індывідуалізацыі асобы вучня. Работа з адоранымі вучнямі.

Форма правядзення: семінар- практыкум

Мэта: удасканаленне прафесіянальных кампетэнцый настаўнікаў у вобласці прымянення сучасных камунікатыўна-арыентаваных прыёмаў і тэхнік на вучэбным занятку па замежнай мове з улікам індывідуалізацыі асобы вучня .

І. Навукова-метадычны блок:

Сучасныя камунікатыўна арыентаваныя прыёмы і тэхнікі навучання замежнай мове.



Лявонік Н.І.

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.



  1. Тэхналогія стымуляцыі рэальных зносін на ўроку замежнай мовы.

Кандак І.Ф.

  1. Навучанне зносінам на замежнай мове ў супрацоўніцтве

Бязносік І.Р.

  1. Прыёмы і тэхнікі парнай і групавой работы на аснове праграмнага забеспячэння, выкарыстанне магчымасцей прадметнага кабінета ў арганізацыі індывідуальнай работы.

Драцэвіч В.М

  1. Работа з адоранымі вучнямі.

Пузач В.Г.

IIІ. Практычная частка.



  1. Наведванне адкрытага ўрока.

Шостка Ю.М.

  1. Самааналіз адкрытага ўрока.

Шостка Ю.М.

  1. Аналіз адкрытага ўрока.

Удзельнікі МА.

  1. Работа ў групах:

4.1. Стварэнне моўнага партфоліа вучня.

Кандак І.Ф.

Y. Дамашняе заданне.

Прадстаўленне ўласнага педагагічнага вопыту работы.

Настаўнікі, якія маюць першую катэгорыю

YI. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



Кандак І.Ф.

Літаратура:



  1. Андреасян, И.М. Учение в сотрудничестве как приоритетная технология обучения школьников английскому языку / И.М. Андреасян // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. – 2008. – № 3. – С. 23–29.

2. Бабаянц, А.В. Технология стимуляции реального общения на иностранном языке / А.В. Бабаянц // Иностранные языки в школе. – 2004. – № 3. – С. 60–66.

4. Бабинская, П.К. Коммуникативно ориентированное обучение иностранному языку / П.К. Бабинская // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. – 2010. – № 4. – С. 3–7.

5. Баклашкина, М.В. Обучение иноязычному межличностному общению на занятиях по иностранному языку в школе и вузе / М.В. Баклашкина // Иностранные языки в школе. – 2009. – № 1. – С.8; № 3. – С. 9–17.

6. Богова, М.Г. Игры, в которые мы играем / М.Г. Богова // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. – 2010. – № 3. – С. 25–34.

7. Гальскова Н.Д. Современная методика обучения иностранным языкам: пособие для учителя. – 2-е изд. перераб. и доп. – М.: АРКТИ, 2003. – 192 с (Метод. биб-ка).

8. Ершова А.П., Букатов В.М. Режиссура урока общения и поведения учителя. М.; Воронеж, 1995.

9. Ерчак, Н.Т. Возраст и усвоение иностранного языка / Н.Т. Ерчак // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. – 2010. – № 1. – С. 4–13.

10. Ерчак, Н.Т. Общительность и усвоение иностранных языков / Н.Т. Ерчак // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. – 2011. – № 1. – С. 7–14

11. Ильин Г.Л. Психология педагогического управления: Учеб. пособие. М., 2000.
Занятак 3. 18 красавіка 2014 года СШ № 3 г.п.Зэльва

Тэма: Спецыфіка сучаснага вучэбнага занятку замежнай мовы як асноўнай формы навучання і выхавання на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Форма правядзення: семінар- практыкум.

Мэта: Аказанне практычнай дапамогі педагогам па арганізацыі і праектаванню вучэбнага занятку на розных ступенях навучання.

І. Навукова-метадычны блок:

Улік узроставых асаблівасцей, узроўню навучанасці і навучаемасці пры мадэліраванні вучэбнага занятку.



Панасік М.У.

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.



  1. Навучанне вуснаму маўленню на аснове праслуханага.

Ломыш Г.В.

  1. Навучанне вуснаму маўленню на аснове прачытанага.

Гоздзік М.І

  1. Кагнітыўнае і сацыякультурнае развіццё асобы навучэнца пры арганізацыі пісьмовага маўлення.

Патаповіч Л.І.

IIІ. Практычная частка.



  1. Наведванне адкрытага ўрока.

Малахвей В.У.

  1. Самааналіз адкрытага ўрока.

Малахвей В.У.

  1. Аналіз адкрытага ўрока.

Удзельнікі МА.

Y. Дамашняе заданне.

5.1. Прадстаўленне напрацовак па самаадукацыі.

Настаўнікі без катэгорыі і другой кваліфікацыйнай катэгорыі

5.2. Прадстаўленне і экспертыза педагагічнай прадукцыі ўдзельнікаў МА



Экспертная група

YI. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



Кандак І.Ф.

Літаратура:

1. Бим, И.Л. Теория и практика обучения английскому языку в средней школе / И.Л.Бим. - М.: Просвещение, 2003. - С.256

2. Конаржевский, Ю.А. Анализ урока / Ю.А.Конаржевский. – М.: Центр «Педагогический поиск», 2003.

3. Маслыко, Е.А., Бабинская, П.К. Настольная книга учителя иностранного языка: Справ. Пособие / Е.А.Маслыко – М.: Высшая школа, 1998.

4. Пассов, Е.И. Урок иностранного языка в средней школе / Е.И.Пассов. – М.: Просвещение, 1988.

5. Рогова, Г.В. Методика обучения немецкому языку на начальном этапе в средней школе / Г.В.Рогова. – М.: Просвещение, 2004. – 365 с.

6. Русина, П.И. Обучение иностранному языку младших школьников // Иностранные языки в школе. - 2004 - №2.- С.41-46



7. Сысоев, П. В. Развитие умений учащихся воспринимать на слух текст на средней и старшей ступенях общего среднего образования / П.В. Сысоев // Иностранные языки в школе. – 2007. – № 4. – С. 9–18.
3. Правядзенне кансультацый для педагогаў:

-па запытах.

На працягу навучальнага года

Малахвей В.У., Кандак І.Ф.

  1. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

Зборнікі матэрыялаў з вопыту работы.

Кандак І.Ф., Малахвей В.У.

Кіраўнік МА: Кандак І.Ф.
: ssi.zelva -> library
library -> Рэжым дня На будні дзень
library -> Спосабы эканоміі электраэнергіі Мэта
library -> Раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-псіхолагаў на 2013-2014 навучальны год Кіраўнік: Т.І. Камарэц
library -> Конкурсная праграма "Маладыя таленты школы" Струг І. Л. Яскевіч Т. А. 28. 09
library -> Графік сетка работы раённых метадычных фарміраванняў на 2013-2014 н г
library -> Гісторыя уа “зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат”
library -> Ж. М. Сліж г р а ф І к асабістага прыёму грамадзян І юрыдычных асоб адміністрацыяй уа зэльвенская дзяржаўная санаторная




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка