Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 28. 12. 2012 г. №201



Дата канвертавання16.05.2016
Памер249.2 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў

ад 28.12.2012 г. № 201

РЭГІЯНАЛЬНАЯ ПРАГРАМА

захавання, выкарыстання,

папулярызацыі і аховы

гісторыка-культурнай

спадчыны Гродзенскага раёна

на 2013-2015 гады
Глава 1

ПАШПАРТ РЭГІАНАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раЁна

на 2013-2015 гады
1. Назва праграмы – Рэгіянальная праграма захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2013-2015 гады (далей – Праграма).

2. Аснова для распрацоўкі Праграмы – Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 17, 2/1660), Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон).

3. Дзяржаўны заказчык і каардынатар Праграмы – Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам).

4. Асноўныя распрацоўшчыкі Праграмы – аддзел культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел культуры райвыканкама).

5. Мэта Праграмы – вывучэнне, захаванне, аднаўленне, эфектыўнае выкарыстанне і ахова гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.

6. Задачы Праграмы:

распрацоўка арганізацыйных мер па захаванню і развіццю культурнай спадчыны раёна, выяўленне, дзяржаўны ўлік і пашпартызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

забеспячэнне даследванняў, рэгістрацыя, рэканструкцыя, кансервацыя і музеефікацыя помнікаў гісторыі і культуры, уключэнне ў культурны і турыстычны абарот;

прапаганда і папулярызацыя культурнай спадчыны шляхам выдання брашур, навуковых кніг, публікацый у сродках масавай інфармацыі, аўдыё-відэапрадукцыі, выкарыстанне аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных, турыстычных і прапагандысцкіх мэт;

вызначэнне і аднаўленне найбольш значных сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання ў якасці аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;

распрацоўка мерапрыемстваў па зберажэнню, прыстасаванню і экспанаванню сядзібна-паркавых комплексаў, аб’ектаў паркавага мастацтва, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1913-1915 гадоў з ажыццяўленнем абследавання і прыняццем мер па кансервацыі элементаў гэтай катэгорыі спадчыны, яе добраўпарадкаванню і ўтрыманню.

7. Тэрмін рэалізацыі Праграмы – 2013-2015 гады.

8. Неабходныя рэсурсы і крыніцы фінансавання.

Фінансаванне Праграмы будзе здзейснена за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў у рамках выдзеленых асігнаванняў, а таксама з пазабюджэтных крыніц і ўласных сродкаў уласнікаў гісторыка-культурных каштонасцяў.

Аб’ем фінансавання Праграмы на 2013-2015 гады будзе ўдакладняцца ў рамках прагнозных паказчыкаў мясцовага бюджэта на адпаведны фінансавы год.

9. Плануемые вынікі рэалізацыі Праграмы:

адбудзецца рэстаўрацыя ўнікальных помнікаў архітэктуры Гродзенскага раёна, паляпшэнне стану помнікаў гісторыі і культуры;

адбудзецца даследаванне, кансервацыя, музеефікацыя і турыстычнае выкарыстанне найбольш каштоўных аб’ектаў археалогіі, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1887-1915 гадоў, помнікаў архітэктуры;

адбудзецца расшырэнне культурнай інфраструктуры, актывізацыя работы па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны;

забеспячэнне грамадскай даступнасці і ўспрымання гісторыка-культурнай спадчыны.

Глава 2

УВОДЗІНЫ


Праграма распрацавана ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 98-3 “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, ад 4 студзеня 2010 года № 108-3 “О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь”, Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусь” на 2011-2015 гады.

Распрацоўка дадзенай Праграмы прадыктавана завяршэннем дзеяння Рэгіянальнай праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады, неабходнасцю прадаўжэння работы, накіраванай на далейшае захаванне, аднаўленне і эфектыўнае выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны раёна, правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб’ектах, а таксама прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да праблем захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, іх папулярызацыі праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, праз экскурсіі, культурна-масавыя меропрыемствы, выставы.

Глава 3


    1. АНАЛІЗ СУЧАСНАГА СТАНУ СФЕРЫ АХОВЫ ГІСТОРЫКА- КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Сучасны стан гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна характарызуецца забеспячэннем комплекса мер па захаванню, вывучэнню і папулярызацыі шматгадовых векавых культурных традыцый, адкрыццём новых помнікаў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і актывізацыяй работ па рэканструкцыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры.

Работа па выяўленню, вывучэнню, фіксацыі, уліку і ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей вядзецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

На тэрыторыі Гродзенскага раёна знаходзіцца 90 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс). У іх складзе налічваецца 221 аб’ект: 13 помнікаў гісторыі, у тым ліку фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1887 – 1915 гадоў, 61– археалогіі, 16 – архітэктуры, у тым ліку помнік гідратэхнічнага будаўніцтва 19 стагоддзя – Аўгустоўскі канал.

Па стану на 20.12.2012 месцазнаходжанне ўсіх аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны вызначана. На ўсе аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс, заведзена уліковая дакументацыя, уласнікамі аб’ектаў падпісаны ахоўныя абавязацельствы, за выключэннем Зажэцкай Л.І. – уласніка Дома наглядчыка шлюза “Нямнова” на Аўгустоўскім канале. Ахоўныя абавязацельствы на шэсць новых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны знаходзяцца на рэгістрацыі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены аб'екту нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека – вырабу драўляных музычных інструментаў М.А.Скрамблевіча.

Пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны былі заслуханы на паседжанні райвыканкама ў верасні 2012 года.

У цэлым уласнікамі і карыстальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцяў перазаключаны ахоўныя абавязацельствы, за выключэннем уласніка дома наглядчыка шлюза "Нямнова" Зажэцкай Л.І., якая адмаўляецца ад падпісання ахоўнага абавязацельства. У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адпраўлена інфармацыя пра ўнясенне ўдакладненняў у пастановы Савета Міністраў па юрыдычных адрасах аб'ектаў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці "Аўгустоўскі канал" у раздзеле "месцазнаходжанне каштоўнасці".

Паўстала праблема правамернасці падпісання ахоўных абавязацельстваў на гісторыка-культурныя каштоўнасці, размешчаных на зямельных надзелах, вылучаных для карыстання ДЛУ "Гродзенскі лясгас" (далей – лясгас). У тлумачэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначана, што пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць права ўласнасці лясгаса на фартыфікацыйныя збудаванні, неабходна разгледзець пытанне пра магчымасць іх прызнання безгаспадарнымі і прызнанні на іх права камунальнай уласнасці ў адпаведнасці з артыкулам 226 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Шэраг ахоўных абавязацельстваў на новыя аб'екты знаходзіцца ў Міністэрстве культуры на рэгістрацыі.

Ахоўнымі дошкамі пазначаны ўсе аб'екты спадчыны, за выключэннем Дома наглядчыка шлюза "Нямнова". Уласнікамі толькі на ўсталяванне ахоўных дошак было выдаткавана 24 593 800 рублёў.

Трэба адзначыць, што праведзеныя ў 2011-2012 гадах палявыя абследаванні сучаснага стану першабытнаабшчынных помнікаў, аналіз архіўных (высновы леташніх шырокамаштабных раскопак) і новых матэрыялаў далі падставы для больш дакладнай культурна-храналагічнай ідэнтыфікацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Было выяўлена, што 13 стаянак і паселішчаў у зоне будаўніцтва ГЭС моцна пашкоджаны і ў працэсе затаплення будуць цалкам знішчаны. Дакументы з неабходнымі змяненнямі і дапаўненнямі ў назвах, храналогіі і лакалізацыі шэрагу помнікаў археалогіі знаходзяцца на разглядзе ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Важным мерапрыемствам у справе забеспячэння аховы помнікаў з’яўляецца распрацоўка праектаў зон аховы матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнсцей у адпаведнасці з артыкулам 29 Закона. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя ўстанаўліваюцца наступныя зоны ўтрымання: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Па стану на 20.12.2012 праекты зон аховы выкананы і зацверджаны ва ўсталяваным парадку на найболей значных аб'ектах спадчыны: праект “Зоны охраны и режимы их содержания историко-культурные ценности “Августовский канал” і праект “Зоны охраны историко-культурных ценностей “Дворцово-парковый комплекс в д.Святск Гродненского района Гродненской области”.

Разам з тым, неабходна тэрмінова вырашыць пытанне распрацоўкі ўласнікамі сумесна з землеўпарадкавальнай службай райвыканкама ў індывідуальным парадку для кожнага помніка па асобнасці праекта зон аховы, уключаючы рэжым іх утрымання. Неабходна старшынёй райвыканкама зацвердзіць графік распрацоўкі праектаў зон аховы, пра што інфармаваць уласнікаў аб'ектаў для іх большай зацікаўленасці.

Сістэматычна ажыццяўляюцца планавыя агляды тэхнічнага стану помнікаў гісторыі і культуры, маніторынгі стану і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Атрыманы дазвол з Міністэрства культуры на правядзенне рамонтных работ на званіцы царквы ў аграгарадку Верцялішкі. Арганізацыя сістэмы рэгулярных назіранняў спрыяе своечасоваму прыняццю кіраўнічых рашэнняў, якія перашкаджаюць разбурэнню ці знішчэнню помнікаў. На працягу 2012 года было праведзена звыш 35 планавых выездаў.

Аддзелам культуры ўвесь час праводзіцца тлумачальная праца пра неабходнасць выканання ўласнікамі аб'ектаў дзейснага заканадаўства, былі распрацаваны разнастайныя метадычныя рэкамендацыі пра асноўныя парушэнні ўласнікамі патрабаванняў заканадаўства.

2012 год быў абвешчаны Міністэрствам спорту і турызму годам культурнага турызму. Значная праца праводзіцца ўстановамі культуры па папулярызацыі матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. На сенняшні дзень аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны выкарыстоўваюцца ў мэтах развіцця пазнавальнага турызму. У аддзеле культуры распрацаваны 7 гісторыка-культурных турыстычных маршрутаў, якія прадугледжваюць не толькі наведванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, але і паказ установамі культуры анімацыйных праграм.

Падведзены вынікі аглядаў-конкурсаў "На лепшую распрацоўку экскурсійнай праграмы", "На лепшы турыстычны маршрут па Гродзенскаму раёну "Пазнай свой край".

Аддзелам культуры значна актывізавалася праца па развіццю турыстычнай дзейнасці. Па распрацаваным турмаршрутам, на базе ўстаноў культуры раёна, якія ўключаны ў іх, былі праведзены 8 семінараў, што прывяло да папаўнення пазабюджэтных сродкаў за верасень-снежань 2012 года на 28,1 млн.рублёў.

Аддзелам культуры падрыхтаваны і выдадзены буклеты: "Анімацыйныя праграмы аматарскага аб'яднання Індурскага ЦКіВЧ "Чароўны куфэрак", "Матчын ручнік", "Сапоцкінскія пісанкі", "Вандроўка па родным краі" з серыі "Гродзеншчына турыстычная", "Ткацтва на Гродзеншчыне", "Местачковыя прысмакі" Сопоцкинского края", "Гісторыка-культурны турыстычны маршрут "Адчыняю куфэрак. Вачыма маей бабулі глядзіць на мяне мінулае….", "Архітэктурная спадчына", "Калі б Доты маглі гаварыць…", "Подзвіг. Перамога. Памяць. Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці", "Аўгустоўскі канал", "Путешествие по Гродненскому району. Туристические маршруты края".

Для актывізацыі дзейнасці ў гэтым накірунку з 01.03.2012 у раённы метадычны цэнтр народнай творчасці ўведзена пасада метадыста па турызму.

У цэлым у раёне дасягнуты значныя вынікі па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Разам з тым, увесь комплекс работ па выяўленню, вывучэнню, фіксацыі, ахове і ўтрыманню гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна патрабуе большай дакладнасці, аб’яднання і каардынацыі намаганняў многіх органаў, устаноў і служб, павышэння адказнасці ўласнікаў за забеспячэнне належнага захавання каштоўнасцей. Комплекснае вырашэнне вышэй абазначаных праблем у рамках праграмы будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы вывучэння, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.


3.2. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ

Мэтай Праграмы з’яўляецца вывучэнне, захаванне, аднаўленне і эфектыўнае выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццявіцца рашэннем наступных задач:

распрацоўка арганізацыйных мер па захаванню і развіццю культурнай спадчыны раена, выяўленне, дзяржаўны ўлік і пашпартызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

забеспячэнне археалагічных даследванняў, рэгістрацыя, рэканструкцыя, кансервацыя і музеефікацыя помнікаў гісторыі і культуры, уключэнне іх у культурны і турыстычны абарот;

прапаганда і папулярызацыя культурнай спадчыны пуцем выдання аўдыё-відэапрадукцыі, адкрыцця Інтэрнэт-старонкі, брашур, навуковых кніг, публікацый у сродках масавай інфармацыі, выкарыстанне аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных і прапагандысцкіх мэт;

вызначэнне і аднаўленне найбольш значных сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання ў якасці аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;

распрацоўка мерапрыемстваў па зберажэнню, прыстасаванню і экспанаванню сядзібна-паркавых комплексаў, аб’ектаў паркавага мастацтва, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскія крэпасці 1913-1915 гадоў з ажыццяўленнем абследавання і прыняццем мер па кансервацыі элементаў гэтай катэгорыі спадчыны, яе добраўпарадкаванню і ўтрыманню.




    1. ГАЛОЎНЫЯ НАПРАМКІ І МЕХАНІЗМ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Праграма будзе рэалізавана ў 2013-2015 гадах і прадугледжвае асноўныя накірункі захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны шляхам:

выпрацоўкі адзінай раённай палітыкі ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам аб’яднання высілкаў органаў улады, устаноў адукацыі, культуры, бібліятэк, рэстаўрацыйных майстэрняў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі;

распрацоўкі новых падыходаў і метадаў у справе аховы, захавання і далейшага развіцця гісторыка-культурнай спадчыны раёна;

распрацоўкі праектаў зон аховы помнікаў археалогіі, архітэктуры, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

рэстаўрацыі, кансервацыі і музеефікацыі ўнікальных помнікаў архітэктуры і фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раена і Гродзенскай крэпасці;

правядзення работ па выяўленню, дзяржаўнаму ўліку і пашпартызацыі аб’ектаў, якія прадстаўляюць гістарычную, архітэктурную ці іншую культурную каштоўнасць, вызначэння аб’ектаў, якія патрабуюць рэстаўрацыі, кансервацыі ці прыстасавання да турыстычнага выкарыстання;

распрацоўкі і выдання брашур, кніг, дыска-прэзентацыі;

выступленняў з паведамленнямі ў сродках масавай інфармацыі для папулярызацыі культурнай спадчыны, размяшчэння на матэрыяльных каштоўнастях і ў зонах іх існавання рэкламнай прадукцыі;

забеспячэння ўзаемадзеяння зацікаўеных служб, аддзелаў райвыканкама ў забеспячэнні аховы і кантроля за станам, выкарыстаннем помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, іх папулрызацыі;

арганізацыі і правядзення сустрэч з уласнікамі аб’ектаў, вучнямі і навучэнцамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, грамадкасцю, правядзення акцый, семінараў у сферы ідэалагічнага і інфармацыйна-прававога забеспячэння захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

4. КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ

Фінансаванне Праграмы будзе здзейснена за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

Аб’ем фінансавання Праграмы на 2013-2015 гады будзе ўдакладняцца ў рамках прагнозных паказчыкаў мясцовага бюджэта на адпаведны фінансавы год.
5. ПЛАНУЕМЫЕ ВЫНІКІ АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Рэалізацыя Праграмы будзе садзейнічаць павышэнню духоўна-выхаваўчага і інтэлектуальна-культурнага ўзроўня нацыі, выхаванню падрастаючага пакалення, забяспечыць выпаўненне задач па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

Адбудзецца забеспячэнне гарантыі захаванасці аб’ектаў гісторыка-культурнай спачыны ў інтарэсах цяперашняга і будучага пакалення, фарміраванне ўстойлівай грамадскай думкі, арыентаванай на рацыянальнае выкарыстанне і памнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

У выніку будуць:

распрацаваны праекты зон аховы;

пашырана культурная інфраструктура, актывізавана работа па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;

завершана праца сумесна з уласнікамі аб’ектаў па перападпісанню ахоўных абавязацельств па матэрыяльных аб’ектах, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

рэканструяваны найбольш унікальныя помнікі архітэктуры для далейшага ўключэння ў сферу актыўнай пазнавальна-турысцкай дзейнасці;

створаны і ўсталяваны новыя помнікі манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Выкананне Праграмы будзе ажыцяўляцца пасродкам Плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, у якім будуць вызначаны канкрэтныя выканаўцы і срокі рэалізацыі, а таксама меркаваныя аб’ёмы і крыніцы фінансавання.

Дадатак

да Праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2013-2015 гады


Мерапрыемствы па выкананню Праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2013-2015 гады

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмін выканання

Фінансаванне

(млн.руб.)



Чакаемые вынікі

усяго

мясцовы бюджэт

Ахова і захаванне аб’ектаў археалогіі
















1. Нанясенне на карты землекарыстання граніц і ахоўных зон аб’ектаў археалогіі

Аддзел культуры сумесна з землеўладкавальнай службай райвыканкама

2013 год, згодна плана

-

-

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання,

пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



2. Распрацоўка праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, на якіх прадугледжваецца абмежаванне або поўная забарона гаспадарчай дзейнасці, здольнай стварыць пазгозу помнікаў

Аддзел культуры сумесна с землеўладкавальнай службай райвыканкама

2013 год

-

-

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання,

пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



3. Унясенне змяненняў у дэталевы план землекарыстання раёна на падставе выкананых праектаў зон аховы помнікаў гісторык-культурнай спадчыны

Землеўладкавальная служба райвыканкама

Пасля зацвярджэн-ня праектаў зон аховы

-

-

-

4. Выключэнне з Дзяржаўнага спіса аб’ектаў археалогіі, якія знішчаны ці пашкоджаны.

Аддзел культуры райвыкан-кама

2013

-

-

-

Ахова і захаванне аб’ектаў гісторыі і прыроднай спадчыны

5. Палявыя даследаванні аб’ектаў фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскай крэпасці і 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна

Аддзел культуры

райвыкан-кама



2013-2015



-

-

Унясенне змяненняў і дапаўненняў ў Дзяржаўны спіс, вызначэнне дакладнага месцазнаходжання і ўласніка

6. Правядзенне работ па падтрыманню ў належным стане аб’ектаў гісторыі: помнікаў і месцаў воінскіх захаванняў, аб’ектаў фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскай крэпасці і 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна, добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый

Уласнікі аб’ектаў, аддзел культуры

райвыкан-кама



пастаянна

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Добраўпарадкаванне тэрыторый

7. Нанясенне на карты землекарыстання аб’ектаў фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскай крэпасці і 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна

Аддзел культуры сумесна з землеўладкавальнай службай райвыканкама

2013



-

-

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання

і пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



8. Грунтоўнае абследаванне старадаўніх могілак, сядзібна-паркавых комплексаў, старажытных паркаў, іншых каштоўных прыродных аб’ектаў.

Забеспячэнне ачысткі іх тэрыторый ад хмызняку і смецця, добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый.

Стварэнне картатэкі помнікаў прыроды, іх фотаархіва.


Уласнікі аб’ектаў, гарпассель-выканкамы,

аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел культуры райвыкан-кама



2013

Пастаянна

2014


У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Вывучэнне, захаванне і аднаўленне прыроднай спадчыны рэгіёну, даследаванне прыродных комплексаў, іх асобных элементаў у якасці неад’емнай часткі гістарычнага і культурнага жыцця чалавека

Рэстаўрацыя (рэканструкцыя) гісторыка-культурных каштоўнасцей

9. Правядзенне абследавання тэхнічнага стану помнікаў архітэктуры з мэтай вызначэння неабходных відаў работ на аб’ектах (падрыхтоўка актаў тэхнічнага агляду):

касцел Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, аграгарадок Адэльск; дзве капліцы-пахавальні, г.п.Сапоцкін; царква Аляксандра Неўскага, аграгарадок Верцялішкі; Свята-Дабравешчанская царква, в.Жытомля;


касцел Прасвятой Тройцы, аграгарадок Індура; Свята-Аляксандра-Неўская царква, аграгарадок Індура; Свята-Мікалаеўская царква, в.Лаша; Свята-Пакроўская царква, в.Мількаўшчына;
царква Казанскай Маці Божай, аграгарадок Парэчча; касцел Дзевы Марыі, аграгарадок Парэчча; касцел Святога Апостала Іуды Фадзея, в.Прывалкі; касцел Праабражэння Гасподняга, в.Селіванаўцы;

Уласнікі,

аддзел культуры, аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыкан-кама,

Гродзенскае раённае унітарнае прадпрыем-ства “Упраўлен-не капіталь-

нага будаўніцтва Гродзенс-кага райвыканка-ма”



1 квартал 2013


2 квартал 2013

4 квартал 2013




-

-

Кансервацыя аб’ектаў, правядзенне першачарговых супрацьаварыйных работ на аб’ектах

10. Распрацоўка ў індывідуальным парадку праектаў зоны аховы аб’ектаў архітэктуры, уключаючы рэжымы іх утрымання

Уласнікі


2013-2015


У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання

і пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



11. Работы па рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынкаў палацава-паркавага комплекса ў в.Свяцк пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс “Свяцк”

Адкрытае акцыянер-нае таварыства “Санаторый “Азёрны”

2013-2015

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Захаванне, зберажэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці

12. Правядзенне абследавання будынка Свята-Дабравешчанскай царквы ў в.Жытомля, распрацоўка тэхніка- эканамічнага абгрунтавання рэканструкцыі і рамонта царквы

Уласнік

2013

У межах выдзеле-ных сродкаў

-

Рэстаўрацыя пад турыстычны аб’ект

Помнікі манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва

13. Ажыццяўленне стварэння і ўстаноўкі новых помнікаў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372, са змяненнямі і дапаўненнямі

Заказчыкі

Па меры неабходнасці

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Стварэнне новых помнікаў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Аднаўленне, захаванне і ўшанаванне для нашчадкаў гістарычных падзей, іменаў, гістарычных здзяйсненняў людзей, праславіўшых край вынікамі творчай і прафесійнай дзейнасці

Іншыя мерапрыемствы па захаванню, выкарыстанню, папулярызацыі і ахове гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна

14. Размяшчэнне інфармацыі аб аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, ходзе правядзення работ па іх захаванню на сайте аддзела культуры

Аддзел культуры райвыкан-кама

пастаянна

-

-

Прапаганда і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны раёна. Фарміраванне мараль-ных і эстэтычных поглядаў грамадс-касці, іх гістарычнай свядомасці і грамадска-патрыятыч-ных пачуццяў пасродкам турызму, краязнаўства і культурна-асветніцкай дзейнасці

15. Стварэнне і выпуск дыска, мультымедыйных прэзентацый аб гісторыка-культурнай спадчыне Гродзенскага раёна, іншай відэапрадукцыі

Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма райвыкан-кама

2013-2015

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Прапаганда і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны раёна. Фарміраванне мараль-ных і эстэтычных поглядаў грамадскас-ці, іх гістарычнай свядомасці і грамадска-патрыятыч-ных пачуццяў пасродкам турызму, краязнаўства і культурна-асветніцкай дзейнасці

16. Правядзенне круглых сталоў, сустрэч, семінараў з уласнікамі аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, арганізацыямі, асобамі і іншымі зацікаўленымі.

Семінар «Восеньскія сустрэчы з польскай культурай»



Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма райвыкан-кама

пастаянна

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

З мэтай больш поўнага асвятлення пытанняў праграмы, расшырэння ведаў па пошукава-даследчай дзейнасці і грамадска-карыснай дзейнасці. Папулярызацыя

гісторыка-культурных мясцін раена, прыцягненне ўвагі да аграэкатурызму



17. Распрацоўка і выпуск серыі буклетаў “Памятныя мясціны Гродзенскага раена”, іншых друкаваных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі

Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма райвыкан-кама

2013-2015

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Папулярызацыя гісторыка-культурных мясцін раёна, прыцягненне ўвагі да аграэкатурызму

18. Усталяванне на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны інфармацыйных надпісаў, абазначэнняў, біг-бордаў, стэндаў

Аддзел культуры,

аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма райвыкан-кама



Па меры неабходнасці

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Папулярызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна, прыцягненне турыстаў для наведвання аб’ектаў

19. Распрацоўка метадычнай дакументацыі па нарматыўна- прававым пытанням і іншым пытанням зберажэння і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны

Аддзел культуры

райвыкан-кама



Па меры неабходнасці

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Навукова-метадычныя даследванні ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны

20. Складанне ўліковых дакументаў (уліковая картка і пашпарт) на новыя аб’екты

Уласнікі аб’ектаў

пастаянна

-

-

Сістаматызацыя і ўлік аб’ектаў спадчыны

21. Правядзенне работы па прыцягненню фінансавых сродкаў зацікаўленных арганізацый вобласці, раена, горада, іншых юрыдычных і фізічных асоб, замежных інвестараў на правядзенне растаўрацыйных і іншых мерапрыемстваў на аб’ектах

Зацікаўле-ныя

пастаянна

-

-

Захаванне, аднаўленне, рэстаўрацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны аб’ектаў

22. Выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць. Падрыхтоўка матэрыялаў для надання статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Аддзел культуры

райвыкан-кама



Пры выяўленні

-

-

Фарміраванне

Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь



23. Выраб і размяшчэнне за кошт сродкаў уласнікаў ахоўных дошак на гісторыка-культурных каштоўнасцях

Уласнікі




У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей

24. Падпісанне ўласнікамі ахоўных абавязацельстваў на гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Перазаключэнне ахоўных абавязацельстваў з уласнікамі пры іх змене.



Уласнікі

Адзел культуры

райвыкан-кама


На працягу месяца з даты ўнясення аб’ектаў у Дзяржаўны спіс.

Пастаянна



-

-

Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей

25. Ажыццяўленне маніторынга стану гісторыка-культурных каштоўнасцей, выканання заканадаўства па захаванню аб’ектаў спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс

Аддзел культуры

райвыкан-кама



Не менш аднаго раза ў паўгоддзе

-

-

Выяўленне парушэнняў уласнікамі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

26. Уключэнне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў гісторыка-турыстычныя маршруты

Аддзел культуры,

аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма райвыкан-кама



пастаянна

-

-

Папулярызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна, прыцягненне турыстаў для наведвання аб’ектаў



: attachments -> article
article -> Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
article -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
article -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка