Расоншчына ў Айчыннай вайне 1812 г



Дата канвертавання15.05.2016
Памер77.82 Kb.
Расоншчына ў Айчыннай вайне 1812 г.

Амаль да канца 18 ст. тэрыторыя Бела­pyci ўваходзiла ў склад Вялiкага княства JIiтoўcкara i адначасова федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалiтай. У 1772 г. ад­быўся першы падзел Рэчы Паспалiтай па­мiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Pacii адышлi Латгалiя i паўночна-ўсходнiя землi Беларусi з Полацкага, Вiцебскага, Мсцiслаўскага ваяводстваў. Такiм чынам, Расоншчына апынулася ў складзе Расiй­скай iмперыi.

У вынiку другога (1793) i трэцяга (1795) падзелаў Рэч Паспалiтая была лiк­вiдавана як дзяржава. Перастала iснаваць таксама Вялiкае княства Лiтоўскае. Гэтыя змены на палiтычнай карце тага­часнай Еўропы ў далейшым былi выка­рыстаны Напалеонам. Паводле Тыльзiцка­га мiру 1807 г., пасля перамогi французcкix войск у руска-пруска-французскай вайне 1806-1807 гг. на польскiх землях, якiя раней адышлi да Пpycii, было ство­рана герцагства Варшаўскае – зручны плацдарм для нападзення па Расiю.

12 чэрвеня 1812 г. французская армiя перайшла рускую гранiцу i накiравалася да цэнтраў iмперыi - Масквы i Пецяр­бурга.

На захопленай французамi тэрыторыi Расоншчыны - ў сучасных Янкавiцкiм, Сакалiшчанскiм i Клясцiцкiм сельсаве­тах - узнiклi партызанскiя атрады. Мяс­цовыя сяляне былi праваднiкамi i развед­чыкамi, а часам удзельнiчалi i ў баявых аперацыях супраць асобных салдат цi не­вялiкiх груп працiўнiка.

Спачатку рускiя войскi меркавалi даць Напалеону генеральную бiтву пасля злу­чэння абедзвюх pycкix армiй каля Bi­цебска. Аднак пасля баёў пад Астроўнам i Кукавячынам Барклай дэ Толi адмовiўся ад гэтага плана, выступiў 16 лiпеня з Вiцебска i рушыў з войскам у напрамку Смаленска на злучэнне з Баграцiёнам. На правым беразе Дзвiны, на паўночны захад ад Полацка, ён пакiнуў корпус (25 тысяч чалавек) пад камандаваннем генерала П. Х. Вiтгенштэйна для прыкрыцця дарогi на Пецярбург. 14 лiпеня французcкi корпус маршала Удзiно заняў Полацк i рушыў на поўнач па дарозе на Пецярбург.

Сам жа Вiтгенштэйн выступiў з раёна Дрысы на Каханавiчы, каб перагарадзiць непрыяцелю шлях да Себежа i атакаваць французаў у фланг.

Авангардам рускага корпуса каманда­ваў генерал-маёр Я. П. Кульнеў, храбры i вопытны афiцэр, патрыёт царскай Pacii, якi ўдзельнiчаў у руска-турэцкай, руска-­шведскай войнах, а таксама разам з А. В. Суворавым у задушэннi нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi ў Польшчы, на Беларусi i ў JIiтвe i нават вызначыўся ў баях пад Кобрынам, Вiльняй, Лiдай.

18 лiпеня на свiтаннi авангард корпуса П. Х. Вiтгенштэйна, якi складаўся з Дан­скога казачага, Гродзенскага гусарскага, 25-га i 26-га eгepcкix палкоў i конна­-артылерыйскай роты, ўсяго 3730 чалавек з 12 гарматамi, пераправiўся цераз раку Свольна ля в. Кацярынава i пачаў рухацца па дарозе да Клясцiц.

Тым часам Удзiно ў 11 гадзiн ранiцы заняў Клясцiцы, дзе i спынiўся, не маючы звестак аб руху pycкix. Ён паслаў на разведку адзiн полк па дарозе да Себежа, а дывiзiю генерала Леграна - да сялiбы Якубова. Тут каля 2 гадзiн дня авангард Кульнева раптоўна атакаваў войскi Удзiно. 3авязалася бiтва. Вiтгенштэйн, якi атрымаў звесткi аб сустрэчы Кульнева з французамi, накiраваў яму на дапа­могу 23-i i 24-ы егерскiя палкi з артыле­рыйскай ротай. Астатнiя войскi рускага корпуса атрымалi загад паскорана прасоў­вацца да Якубова.

У 5 гадзiн дня Кульнеў выцеснiў ва­рожых стралкоў з лесу на дарозе з Альха­ваткi i заняў Якубова. Потым французы зноў захапiлi гэтую сялiбу, але пазней былi выбiты з яе.

Генерал Легран атакаваў 25-ы eгepскi полк, але моцны агонь рускай артылерыi, якая часта мяняла агнявыя пазiцыi, даў магчымасць палку ўтрымацца на рубяжах ля ўскрайку лесу да прыбыцця новага падмацавання - 23-га i 24-га егерскiх пя­хотных палкоў з 14-й батарэйнай ротай.Вечарам 18 лiпеня да французаў у Яку­бова падышла дывiзiя генерала Вердзье, якая паступiла ў рэзерв Леграна.

Карыстаючыся падмацаваннем, войскi Удзiно адцяснiлi стралковы ланцуг Куль­нева i павялi атаку на цэнтр pycкix войск.

Пазiцыя французаў, абмежаваная з ад­наго боку густым лесам, а з другога - сялiбай Якубова, не дазволiла iм выста­вiць больш за 12 гармат, а рускiя войскi мелi магчымасць сустрэць працiўнiка аг­нём двайной колькасцi артылерыi, што прымусiла ворага з вялiкiмi стратамi адысцi за вёску.

Вiтгенштэйн, калi прыбыў да Якубова, вырашыў на наступны дзень паўтарыць нападзенне i сцягнуў сюды ўсе сiлы свай­го корпуса, за выключэннем артылерый­скага атрада Рэпнiна, якi быў пакiнуты каля в. Кацярынава.

19 лiпеня ў 3 гадзiны ранiцы наступ­ленне было адноўлена. Маршал Удзiно правёў рашучую контратаку, але яна была адбiта перакрыжаваным агнём рускiх ба­тарэй. Добра дзейнiчалi ў гэтай справе ба­тарэi падпалкоўнiка Сухазанета.

Потым Удзiно ўзмацнiў першую лiнiю рэзервам, атакаваў цэнтр pycкix пазiцый i накiраваў некалькi батальёнаў у абход левага крыла. Аднак гэтыя манеўры фран­цузаў не мелi поспеху.

Рускiя войскi перахапiлi iнiцыятыву, ўдарылi ў штыкi i адцiснулi з пазiцый спачатку цэнтр, а потым i левае крыло войск Удзiно. Французы пачалi адступаць па ўсёй лiнii i паспрабавалi затрымацца на пясчаных узвышшах правага берага paкi Нiшча, але вымушаны былi адысцi за яе i заняць пазiцыi на левым беразе ля Клясцiц. У 8 гадзiн ранiцы 19 лiпеня рускiя авалодалi правабярэжжам paкi i размясцiлiся супраць непрыяцельскiх пазiцый.

Адзiны мост цераз раку ля Клясцiц, якi мог служыць для пераправы, знахо­дзiўся пад артылерыйскiм агнём француз­cкix батарэй i густога ланцуга стралкоў, якiя зaceлi ў дамах вёскi.

Рускае камандаванне вырашыла абысцi працiўнiка з правага фланга i накiраваць да в. Гвазды кавалерыю генерала Балка з Рыжскiм драгунскiм палком,а генерала Кульнева - з Гродзенскiм гусарскiм i Ям­бургскiм драгунскiм палкамi - да ракi Нiшча вышэй Гваздоў. Удзiно зняўся з па­зiцый ля Клясцiц i адступiў назад у По­лацкiм напрамку. Клясцiцкi мост быў падпалены.

Грэнадзёры Паўлаўскага батальёна здолелi перайсцi палаючы мост пад моцным агнём французскiх стралкоў i адцяснiць ix ад ракi. 3амацаваўшыся на левым беразе пры дапамозе дзвюх гармат, якiя пераправiлi цераз раку па вадзе, яны пры­крывалi рух сваiх войск.

Палкi Пермскi i Maгiлёўcкi занялi блi­жэйшыя да моста дамы в. Клясцiцы. Ад­разу за iмi рускiя пяхотныя часцi перай­шлi раку цераз пашкоджаны французамi мост, а кавалерыя i артылерыя - па вадзе.

Стомлены двухдзённым боем, а таксама доўгiм пераходам ад Росiч - Каханавiч да Якубова, корпус Вiтгенштэйна спынiў­ся на кароткачасовы адпачынак у Кляс­цiцах.

Для праследавання працiўнiка быў на­кiраваны генерал Кульнеў з Гродзенскiм гусарскiм, Ямбургскiм драгунскiм палка­мi i зводным грэнадзёрскiм батальёнам 14-й дывiзii з 4 лёгкiмi гарматамi.

Дывiзiя генерала Сазонава, як рэзерв, пачала рухацца за авангардам. Пад нацi­скам атрада Кульнева корпус Удзiно па­спешлiва адступiў да Сiвошына.

Быў захоплены амаль увесь абоз Удзiно i каля 900 чалавек палонных. Непрыя­цель, якi пераправiўся ў гэты час за ра­ку Дрыса ля Сiвошына, размясцiўся за чатыры - пяць кiламетраў адтуль ля в. Ба­яршчына, памiж двума азёрамi – Ланье i Клешна.



Знак Клясціцкага палка.
Атрад Кульнева неадступна праследаваў адступаўшага ворага. На свiтаннi 20 лiпеня ля в. Баяршчына яго авангард сутыкнуўся з галоўнымi сiламi французскага корпуса i пацярпеў паражэнне.

У гэты час былi туман i дождж. Ге­нерал Сазонаў не здолеў своечасова да­памагчы Кульневу. У тых абставiнах аван­гард вымушаны быў адступаць з абарончымi баямi.

Ля в. Сiвошына Кульнеў быў смяротна паранены i памёр на поле бiтвы 20 лiпеня. У апошнiя мiнуты жыцця свайго быў такiм жа цвёрдым i мужным, як i раней.

«Сябры,- гаварыў ён абкружыўшым яго ў апошнiя мiнуты жыцця,- ратуйце бацькаўшчыну. Не ўступайце нi кроку зямлi, перамога вас чакае...»

Удзiно зноў пачаў рухацца да Клясцiц. Наперадзе iшла дывiзiя генерала Вердзье. JIя в. Галоўчыцы французаў сустрэў корпус Вiтгенштэйна. У гэтай бiтве (21 лi­пеня) войскi Удзiно пацярпелi сур'ёзнае паражэнне i былi вымушаны адступiць назад за раку Дрыса ля Сiвошына, дзе яны спалiлi мост i сялiбу.

Корпус Удзiно пад нацiскам рускiх войсх адступаў да Полацка, дзе размясцiў­ся на пазiцыях i вёў абарончыя i наступальныя аперацыi. На рацэ Свольна 30 лiпеня Удзiно паспрабаваў атакаваць рускiя войскi пад кiраўнiцтвам генерала Даўрэ, але быў адбiты. Рускiя таксама не здолелi заняць Полацк.

У бiтве пад Клясцiцамi прымалi ўдзел каля 17 тысяч pycкix войск, якiя нанеслi паражэнне 20-тысячнаму французскаму корпусу. Гата быў першы поспех рускай apмii ў пачатку Айчыннай вайны 1812 г.

У гонар перамогi пад Клясцiцамi адзiн з pycкix палкоў атрымаў назву «Кляс­цiцкi». Полк меў свой знак i афiцыйна называўся «6-ы гусарскi Клясцiцкi генерала Кульнева полк». Гэта быў, бадай, адзiны выпадак у рускай apмii, калi iмя невялiкай вёскi было прысвоена вайско­ваму падраздзяленню.



В. Афанасьеў, Р. Прудоўскi.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка