Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя



Дата канвертавання15.05.2016
Памер134.01 Kb.
Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя.

У 2-й палавiне 19 - пачатку 20-га стагоддзя тэрыторыя сучаснага Расонскага раёна ўваходаiла ў склад Аляксандраў­скай, Уладзiмiрскай, Увазнясенскай, Ефрасiннеўскай i Мiкалаеўскай валасцей По­лацкага павета, Клясцiцкай воласцi Дры­сенскага павета, некалькiх населеных месцаў Арцейкавiцкай (Полацкi павет) i Юхавiцкай (Дрысенскi павет) валасцей Вiцебскай губернi.

Паводле перапiсу 1897 г., найбольш буйнымi населенымi пунктамi, якiя i цяпер у складзе Расонскага раёна, ў Аляксандраўскай воласцi была вёска Валоўнiкi (124 жыхары), ва Уладзiмiрскай воласцi былi вёскi Грышына (150 жыхароў),_Дуд­кi (127), 3абор'е (136), Мамолi (226), Ме­жагосце (165), Янава (129), ва Увазня­сенскай воласцi - вёскi Альбрэхтава (216 жыхароў), Булынiна (151), Грыбова (176), Iзбiшча (111), Азярцы (219), Сiнск (212), Якавiчы (169), у Ефрасiннеўскай воласцi - вёcкi Iзабылiна (111 жыхароў), Абухава (102), Рудня (103), у Мiкалаеўскай воласцi - вёскi Тродавiчы (193 жыхары), Дворышча (148), Га­радзiшча (114), Рум (118), у Клясцiц­кай воласцi - вёскi Клясцiцы (276 жыхароў), Балота (100), Кавалi (182), Роўнае Поле (128), Шалашнiкi (252), у Юхавiцкай воласцi - мястэчка Юхавiчы (635 жыхароў).

Невялiкiя пасёлкi i хутары ў той час займалi амаль ўсю тэрыторыю сучаснай Расоншчыны. На кожныя паўтары вярсты прыходзiўся населены пункт. Усяго насельнiцтва тут было 39-40 тысяч чала­век. Асноўная маса - беларусы (у валасцях Полацкага павета - 73,1 °/о, у Кляс­цiцкай воласцi - 86 %).

Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. захавалася буйное памешчыцкае землеўладанне. На тэрыторыi Расоншчыны ў канцы 19 стагоддзя найбольш буй­ныя ўладаннi мелi памешчыкi Р. Акса­лон (маёнтак Межава, 136 дзесяцiн зямлi), С. Гласко (маёнтак Станiславова, 128 дзесяцiн ворыва, 800 - лесу, фальварак Гарадзiшча, 105 дзесяцiн зямлi), Усвайской (маёнтак Галубова, 300 дзесяцiн зямлi), Ю. Трафiмовiч (маёнтак Краснаполле, 288 дзесяцiн ворыва i 1676 - лесу), А. Башняк (маёнтак Шнi­таўка, 188 дзесяцiн ворыва i 102 - лесу), Разгонава (маёнтак Сакалiшча, 407 дзеся­цiн ворыва), дваранiн фон Ташэ (маёнтак Казiмiрова, 140 дзесяцiн зямлi).

Першапачатковае надзяленне зямлёй сялян часткi Вiцебскай гyбepнi, ў т. л. Дрысенскага павета, праводзiлася ў адпаведнасцi з правiламi аднаго з Мясцовых палажэнняў. Сяляне атрымалi ў падвор­нае карыстанне ўсе сядзiбныя i паля­выя землi i ўгоддзi, якiмi карысталiся да 19 лютага 1861 г, Сяляне iншых па­ветаў, у тым лiку i Полацкага, на падста­ве ўказа ад 2 лiстапада 1863 г. атрымалi землi i ўгоддзi ў абшчыннае карыстан­не, тут падушныя надзелы зямлi вызнача­лiся у памерах 5 дзесяцiн - вышэйшы, 1,6 дзесяцiны - нiжэйшы.

Да пачатку 20 стагоддзя найбольшага размаху набыў працэс расслаення ся­лянства. У вынiку страты сялянскай бед­натой надзельнай зямлi вялiкая яе коль­касць сканцэнтравалася ва уладаннi заможнай часткi сялян. Так, селянiн Рама­нoўcкi валодаў 300 дзесяцiнамi зямлi i фальваркам Турэц у Мiкалаеўскай воласцi, Карнашаў - 225 дзесяцiнамi ворыва i 360 - лесу ў фальварку i Журавiннiкi, Плескаў - 265 дзесяцiнамi ворыва i больш за 300 - лесу ў фальварку Белае Уладзiмiрскай воласцi.

У Полацкiм павеце 61,5 % сялянскiх двароў былi абшчыннымi, ў Дрысен­скiм - толькi 6,3 %. Такiм чынам, усходняя частка сучаснага Расонскага раёна вызначалася абшчынным землекарыстаннем, а заходняя - падворным.

Паўсюдна сельскае насельнiцтва кары­сталася зямлёй цераспалосна. У адпавед­насцi з выкупнымi здзелкамi за сялянамi было пакiнута права карыстання ў маёнт­ках былых уладальнiкаў сервiтутамi - рознымi зямельнымi ўгоддзямi. Аднак на справе права гэта звялося да выпасу жывёлы ў лясах уладальнiкаў. Аб праве карыстання выганам уладальнiка, праве выпускаць жывёлу на папар, лавiць рыбу ў азёрах уладальнiка не ўпамiнаецца. Асноўнымi сельскагаспадарчымi культурамi, якiя вырошчвалi ў сялянскiх гаспадар­ках, былi азiмае i яравое жыта, бульба, кармавыя травы, раслiны. У Полацкiм павеце вялiкая роля адводзiлася развя­дзенню льну, тэхнiка апрацоўкi якога была вельмi прымiтыўнай. Большасць гаспадарак спецыялiзавалася на буль­баводстве. У пачатку 20 стагоддзя буль­бу, кармавыя травы i авёс культывавалi на 95 % ycix пасяўных плошчаў. Калi для бедных сялян бульба была галоўным прадуктам харчавання, то ў заможных яна выкарыстоўвалася на корм жывёле. У вы­нiку развiвалiся мяса-малочная жывёлагадоўля i свiнаводства. Акрамя таго, бульба па выгадных цэнах збывалася на вiнакурныя заводы. Iснаванне вiннай дзяржаўнай манаполii прыносiла па­мешчыкам вялiкiя прыбыткi. Яны пастаўлялi ў казну вядро спiрту па цане 58,5 капейкi, ў той час як купцам з таргоў спiрт збываўся па 30 капеек за вядро. Вiна­курэнне хутка пашыралася. Калi ў 1858 г. ў валасцях Полацкага павета было 20 вiнакурняў, то ў пачатку 20-га стагоддзя - 95. Амаль усе яны належалi па­мешчыкам i з'яулялiся буйнымi капiта­лiстычнымi прадпрыемствамi. Збожжа для вiнакурэння перараблялася на млынах. Вадзяныя млыны былi ў маёнтках Антона­ва, Aбiтoкi, Краснаполле, Сакалiшча, Клясцiцы, паравы млын - у фальварку Прагулянка.

Сельская гаспадарка ўсё шырэй уцяг­валася ў рыначныя адносiны. Памешчыкi iмкнулiся перабудоўваць свае гаспадаркi на капiталiстычны лад i адкрывалi ў ма­ёнтках невялiкiя фабрыкi i заводы. Так, у маёнтку Галубова працавалi 3 гарбарныя заводы, 1- у маёнтку Грачушчына, ў маёнтку Казiмiрова - цагельны завод. У паветах Вiцебскай губернiі да пачатку сталыпiнскай рэформы захоўвалася аб­шчына, якая прыкоўвала сялян да зямлi i звязвала ix гаспадарчую iнiцыятыву кру­гавой парукай. Ва умовах капiталiзму ў стадыi развiцця абшчына стрымлiвала, але не магла спынiць рост адыходных промыслаў. Кожны няўрод, голад i iншыя бедствы вымушалi бедных сялян шукаць заробкi ў iншых месцах. Некаторыя з ix за крынiцу даходаў абралi саматужныя промыслы - вытворчасць глiнянага по­суду, вырабаў з дрэва, лёну, пянькi, воў­ны. Iншыя iшлi за межы Беларусi, най­малiся на будаўнiча-дарожныя работы, ў шахты i руднiкi, сплаўлялi лес. У Кляс­цiцкай воласцi з прычыны частых няўро­даў кожны чацвёрты дарослы работнiк iшоў на прамысловыя заробкi. У 1897 г. у валасцях Полацкага павета на сплаве лесу працавала 395 чалавек, у лясным промысле - 276, на сталярных работах - 30, на цяслярных - 99, на кавальскiх - 146, на бандарных - 77, на шавецкiх - 96, на кравецкiх - 71. У сярэднiм заро­бак аднаго саматужнiка складаў 80­ 90 рублёў у год. Сваiмi вырабамi сяляне гандлявалi на базарах i кiрмашах, даты правядзення якiх, як правiла, супадалi з праваслаўнымi святамi.

Ва Уладзiмiрскай воласцi кiрмашы праводзiлiся ў в. Mypaгi 20 лiпеня i 14 верасня (на Iлью i Узвiжанне), 23 кра­савiка i 24 чэрвеня (на святога Юр'я i Купалле) - у маёнтку Iвашкавiчы, ў в. 3абор'е на першы дзень Сёмухi, 29 чэр­веня (на Пятра i Паўла), 15 жнiўня (на Прачыстую) i 26 верасня (на I. Багаслова). У Аляксандраўскай воласцi цэнтрам гандлю была в. Гарбачэва. Тут кiрмашы адбывалiся 2 мая на Барыса i Глеба, 15 жнiўня, 8 верасня на дзень Раства Бага­родзiцы. 4 лiпеня - у мястэчку Юхавiчы. Раз у год, 24 лiпеня, праводзiлiся таржкi ў пагостах Дворышча Мiкалаеўскай i Межава Увазнясенскай валасцей.

З будаўнiцтвам у канцы 19 стагоддзя чыгунак роля кiрмашоў зменшылася. Развiваўся гандаль у крамках i вялiкiх крамах.

Так, калi ў 1879 г. ў Вiцебскай губернi права на гандаль мелi 8644 гандляры, то ў 1896 г.- 14 325. Сярод ix большую частку складалi пасведчаннi на гандаль першай i другой гiльдыi, якiя набывалiся багатымi купцамi.

У пачатку 20 стагоддзя на тэрыторыi Полацкага i Дрысенскага паветаў крамы дробнага гrандлю былi ў фальварку Белае, маёнтках Aбiтoкi, Хоцькава, у вёсках 3а­бор'е, Гарбачэва, Слабада, Булынiна, Сяляўшчына, Кудзiна, Кастрынава, Межава, Шуляцiна, у мястэчку Юхавiчы i iнш. У Клясцiцах былi аптэкарскi магазiн i 3 крамы. Акрамя таго, ў многiх вёсках iснавалi хлебазапасныя магазiны. Вялiкi даход дваранам, купцам, заможным сяля­нам прыносiлi пiцейныя дамы i корчмы, якiя былi амаль у кожнай вёсцы.

У пачатку 20 стагоддзя ўзмацнiлася ба­рацьба сялян за зямлю, якая прымала ў асноўным формы самавольнага захопу яе ў памешчыкаў. Найбольш распаўсюджа­нымi былi патравы, пасьба жывёлы на па­летках памешчыкаў, парубкi лясоў. Часам памiж сялянамi, лясной вартай i палiцыяй адбывалiся сутычкi. 7 красавiка 1905 г. вiцебскi губернатар у данясеннi мiнiстру ўнутраных спраў паведамляў, што ў По­лацкiм i Дрысенскiм паветах са студзеня 1905 г. сталi паступаць звесткi пра сама­вольныя парубкi сялянамi прыватна­ўласнiцкiк лясоў i аб аказаннi ўзброе­нага супрацiўлення лясной варце i чынам палiцыi, янiя з'явiлiся для спынення сама­ўпраўства i пошукаў украдзенага.

Такiя падзеi адбылiся ў маёнтках Тры­полле, дзе было высечана 1,5 дзесяцiны лесу, Парэчча, дзе сяляне вёсак Лабова, Матылёва, Булынiна, Драгунова зрабiлi масавыя парубкi, Дварчаны.

Вясной i летам 1905 г. адной з форм аграрнага руху было адмаўленне ад вы­канання натуральных i грашовых павiн­насцей, захоп зямель памешчыкаў. Так, сяляне в. Масцiшча (маёнтак Юхавiчы ) захапiлi землi ў А. Клейнберга, ўзаралi ix i адмовiлiся ад уплаты арэнды. 226 жы­хароў в. Гарбачэва прынялi пастанову аб канфiскацыi памешчыцкiх, царкоўных i казённых зямель, ix падзеле, аб спыненнi казённых павiннасцей i ўвядзеннi бяс­платнага навучання. Арганiзатарам быў пецярбургскi рабочы 3адзвiнскi. Былi выпадкi i адмаўлення ад выканання нату­ральных павiннасцей на карысць казны. Летам 1905 г. ў валасцях Дрысенскага павета сяляне адмовiлiся адбываць дарож­ную павiннасць i не сталi рамантаваць дарогу на Полацка-Себежскiм тракце.

Уздым народнага руху вылiўся ў каст­рычнiку 1905 г. ва Усерасiйскую палi­тычную стачку, якая ахапiла ўсю краiну i ў снежнi перарасла ва ўзброенае паў­станне.

Уплыў рабочых на вёску здзяйсняўся па-рознаму. Важную ролю ў iнфарма­ваннi вёскi пра падзеi ў краiне адыгры­валi рабочыя-адыходнiкi i прамысловыя рабочыя, якiя вярталiся ў родныя мясцi­ны. У снежнi 1905 г. без дазволу валас­нога старшынi рабочыя з Пецярбурга Я. М. Навумёнак i В. С. Жаглоў 3 разы збiралi на сходы сялян Лыскава i агiтавалi супраць iснуючых парадкаў. У пачатку студзеня 1906 г. рабочы з Пецярбурга Дзеймедаў на сходах Мiкалаеўскага i Ефрасiннеўскага таварыстваў заклiкаў сялян адмаўляцца ад вынанання павiннасцей.

“Названыя асобы,- адзначаў вiцебскi губернатар,- сваёй злачыннай агiтацыяй зpaбiлi шкодны ўплыў на сялян усёй воласцi, якiя дзякуючы ix прапагандзе ўхiляюцца цяпер ад уплаты збораў, якiя iм належаць, i ад выканання натураль­ных павiннасцей».

Урад перайшоў у рашучае наступлен­не на рэвалюцыю. Указам цара 8 лiпеня 1906 г. I Дзяржаўная дума была раза­гнана. На дапамогу мясцовай пaлiцыi ўсё часцей выклiкалiся войскi, былi створаны ваенна-палявыя суды, якiя прымянялi пакаранне смерцю да ўдзельнiкаў выступ­ленняў. Увесь ход падзей 1905 г. пака­заў, што галоўным пытаннем грамадска­-палiтычнага жыцця Pacii было аграрнае. Для таго, каб аслабiць яго вастрыню, ўрад выдаў загад аб землеўпарадкавальных камiсiях. Яны павiнны былi садзейнiчаць Сялянскаму банку ў набыццi зямлi сяля­намi шляхам продажу iм часткi казённых i ўдзельных зямель. Але гэта не задаволi­ла сялян, яны вялi барацьбу за знiшчэн­не памешчыцкага землеўладання. Сяляне Полацкага павета прынялi пастанову, па­водле якой не прымалi ўдзелу ў выбарах упаўнаважаных у землеўпарадкавальныя кaмicii, да якiх яны не мелi даверу. Ся­ляне заявiлi, што чакаюць паляпшэння сваёй долi ад думы.

У пачатку 1907 г.. адбылiся выбары ў II Дзяржаўную думу. Палiтычны настрой сялянства быў адлюстраваны ў наказах у II Думу. Яны патрабавалi поўнаўладнай Думы, ўсеагульнага бясплатнага абавяз­ковага навучання, роўнасцi ўсiх перад за­конам, свабоды сумлення, слова, сходаў, саюзаў, скарачэння рабочага дня i па­вышэння заработнай платы. Сяляне в. 3абор'е абвiнавачвалi на сходзе права­га дэпутата селянiна Петрачэнку э пад­трымцы эрада i супрацоэнiцтве з паме­шчыкамi ў II Думе. Яны запатрабавалi ад яго скласцi дэпутацкiя паўнамоцтвы.

У пачатку 1906 г. яшчэ адбывалiся асобныя сялянскiя выступленнi. Сяляне шэрагу вёсак Уладзiмiрскай воласцi секлi лес у маёнтку Жальцы. Да восенi рух паступова скарацiўся, з кастрычнiка - пайшоў на спад.

Выкарыстаўшы спад рэвалюцыйнага руху ў краiне i ўстанавiўшы жорсткi па­лiцэйскi рэжым, 3 чэрвеня 1907 г. ўрад абвясцiў Манiфест аб роспуску II Дзяр­жаўнай думы i зменах палажэння аб вы­барах, адпаведна з якiм памешчыцкая курыя атрымала 51 % агульнай колькасцi выбаршчыкаў Еўрапейскай Pacii. Паме­шчыцкая курыя Вiцебскай губернi мела толькi 45 % ад агульнай колькасцi выбаршчыкаў. Знiжаны працэнт выбаршчы­каў ад памешчыкаў Вiцебскай губернi тлумачыўся iмкненнем урада да абмежавання прадстаўнiцтва ў Думе польскага памес­нага дваранства.

Улiчваючы «просьбы аб дапамозе», якiя паступалi з заходнiх губерняў ад «Саюза рускага народа», «Саюза 17 кастрычнiка» аб «абароне правоў карэнна­га рускага насельнiцтва», мiнiстр унутра­ных спраў аддаў загад аб падзеле з'ездаў землеўладальнiкаў па два аддзяленнi па нацыянальнасцях у сямi паветах Вiцеб­скай гyбepнi, ў тым лiку ў Полацкiм i Дрысенскiм. Да першага аддзялення былi аднесены асобы, якiя не належалi да польскай нацыянальнасцi (праваслаўныя беларусы, немцы, татары), да другога - «палякi», ў тым лiку i беларускiя сяля­не-католiкi. Уключэнне праваслаўнага беларускага насельнiцтва ў «рускую» курыю, а каталiцкага - ў«польскую», або нярускую, пацвердзiла адмаўленне ца­рызмам факта iснавання беларускай нацыi, яе мовы, культуры, iмкненне да гвалтоўнай русiфiкацыi.

Актам 3 чэрвеня была моцна аслаблена рабочая курыя. У шэрагу губерняў, у тым лiку i Вiцебскай, рабочыя не мелi выбарчых правоў толькi на той аснове, што колькасць «рабочага люду», якi там пра­жываў, у суадносiнах да ўсяго насель­нiцтва не давала iм магчымасцi ўдзельнiчаць у выбарах.

У дзейнасцi III Думы аграрнае пытан­не было галоўным, але ў асноуным яго звялi да абмеркавання ўказа ад 9 лiстапада 1906 г. аб пераходзе абшчыннага сялян­скага землеўладання да прыватнага. Лом­ка сялянскай абшчыны, а таксама наступ­ленне памешчыкаў на сервiтуты пасля за­душэння рэвалюцыi 1905-07 гадоў зноў абвастрылi аграрны рух, у якiм па-ра­нейшаму значнае месца займалi парубкi памешчыцкiх лясоў. У сакавiку 1908 г. сяляне в. Тродавiчы адмовiлiся аплацiць кошт самавольна пасечанага лесу упраўляючаму маёнткам Станкевiчу. У сака­вiку 1909 г. сяляне в. Крывялёва аказалi супрацiўленне мясцовым уладам (судова­му прыставу, вартаўнiкам i каморнiку), якiя прыбылi ў вёску для выканання ра­шэння Вiцебскага акруговага суда ад 10 сакавiка 1909 г. аб канфiскацыi з уладан­няў сялян вёскi на карысць уладальнiка фальварка «Смалоўшчына» Гудоўскага участка зямлi у 16 дзесяцiн 1742 сажнi. 8 красавiка судовы прыстаў Ачкасаў з прыватным каморнiкам Бабiным i вартаў­нiкамi намагалiся ўручыць сялянам позву аб выкананнi, але сяляне заявiлi, што ўчастка нiкому не аддадуць. (Падрабязна глядзi ў дакуменце «Выступленне сялян в. Крывялёва супраць прывядзення ў вы­кананне вызначэння суда аб адабраннi ў ix зямлi».) У 1909 г. сялянскi рух пайшоў на спад.

У канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя царскi Урад працягваў праводзiць на Беларусi палiтыку русiфiкацыi. Адкрывалiся рускамоўныя i школы царкоўнага ве­дамства (на Расоншчыне - у вёсках Муpaгi, Сакалiшча, пагостах Сiтна, Сакалiшча), якiя павiнны былi выхоўваць на­сельнiцтва ў духу адданасцi самадзяр­жаўю i праваслаўю. У 1869 г. ў Расонах было заснавана мужчынскае народнае ву­чылiшча, ў 1870 г.- жаночае. У 1864 г. народнае вучылiшча адкрылася ў в. Сака­лiшча, ў 1870 г.- ў в. Забор'е.

Зpyxi ў развiццi народнай адукацыi адбылiся пасля рэвалюцыйных падзей 1905-07 гадоў. Царызм вымушаны быў пайсцi на ўступкi, была пашырана сетка навучальных устаноў. Пачатковую адука­цыю на Расоншчыне давалi Гарбачэў­скае, Тродавiцкае, Дварышчанскае, Шу­ляцiнскае, Клясцiцкае, Юхавiцкае народ­ныя вучылiшчы. У в. Шалашнiкi, мястэч­ку Юхавiчы былi адкрыты школы пiсьмен­насцi, ў мястэчку Юхавiчы - яўрэйская школа. Нягледзячы на адкрыццё новых школ i вучылiшчаў, колькасць дзяцей школьнага ўзросту, якiя наведвалi школу, складала ў Полацкiм павеце сярод хлоп­чыкаў 19,%, сярод дзяўчынак - 4,2% , у Дрысенскiм павеце адпаведна 20,4 % i 7,4%.

На тэрыторыi Расоншчыны ў той час праваслаўнымi былi прыходы Гарбачэўcкi, Mypaгoўcкi, Межаўскi, Люцькаўскi, Далашчанскi, 3aбopcкi, Стаскi, Pacoнcкi, Гарсплянскi, Лютаўскi, Галоўчыцкi, Сакалiшчанскi, Дворжыцкi, Тродавiцкi, Сiт­ненскi, Клясцiцкi, Лiснянскi, Сямёнаўскi. Iснавала сетка цэркваў i касцёлаў. Цэрк­вы былi ў маёнтках Крашуты, Ларыёна­ва, ў вёсках Забор'е, Прошкава, Сiтна, Тродавiчы, Дворышча, Сакалiшча, Галоў­чыцы, Расоны, Гаропля, Парэчча, Катры­нава, Клясцiцы, ў мястэчку Юхавiчы, касцёлы - ў вёсках Гарбачэва, Дзмiт­раў Мост. У склад кожнага прыхода ўваходзiла некалькi соцень прыхаджан, так, у Клясцiцкiм прыходзе налiчвалася 1210 чалавек.

Летам 1914 г. пачалася першая су­светная вайна, якая прынесла беларуска­му народу цяжкiя выпрабаваннi. З лета 1915 г. значная тэрыторыя Беларусi стала арэнай ваенных дзеянняў.

З кожным днём рос пратэст супраць вайны i царызму. Усё настойлiвей сяляне выступалі за дэмакратычнае вырашэнне аграрнага пытання. Мясцовыя ўлады адзначалi, што “галоўным i самым пагра­жальным фактарам павелiчэння незадаво­ленасцi сярод сялян з'яўляюцца салдаты або праходзячых тылавых часцей, або якiя вяртаюцца дадому на пабыўку... Яны рас­паўсюджваюць чуткi аб тым, што пасля заканчэння вайны са зброяй у руках пачнуць пераразмеркаванне зямлi i рас­квiтаюцца з багатымi класамi i iнтэлi­генцыяй». У сваёй агiтацыi салдаты адзначалi поўную адсутнасць заклапоча­насцi ўрада да сем'яў салдат, якiя асуджа­ны на голад з-за дарагавiзны, на ўхiленне генералаў i афiцэраў ад удзелу ў небя­спечных месцах бiтваў.

Не жадаючы пралiваць кроў за iнтарэ­сы царызму, тысячы салдат пакiдалi акопы i iшлi ў тыл. Непадпарадкаванне цэлых вайсковых злучэнняў сведчыла аб развале apмii - галоўнай апоры мaнapxii.

Да канца 1916 г. распад ахапiў усе галiны эканомiкi краiны. Буржуазiя, эка­намiчная роля якой вырасла ў гады вай­ны, iмкнулася да падзелу палiтычнай ула­ды з царызмам, рэвалюцыйны крызiс стаў агульнанацыянальным. Лютаўская рэва­люцыя 1917 г. лiквiдавала царскае сама­дзяржаўе.



М. М. 3абаўскi.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні
files -> Мсціслаўскі раён. Краязнаўчы каляндар у 2015 годзе спаўняецца




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка