Расонска-Асвейская партызанская зона



Дата канвертавання15.05.2016
Памер68.18 Kb.
Расонска-Асвейская партызанская зона
У маi 1942 г. партызаны, якiя дзейнi­чалi на поўначы Вiцебскай вобласцi, раз­грамiлi палiцэйскiя ўчасткi i валасныя ўправы на тэрыторыi 10 сельсаветаў Ра­сонскага раёна. Да кастрычнiка 1942 г. народныя мсцiўцы вызвалiлi ад акупантаў тэрыторыю Расонскага, Асвейскага, част­ку Дрысенскага i Полацкага раёнаў, у тым лiку Расоны, Асвею i мястэчка Кляс­цiцы. У канцы 1942 г. партызаны ўтрым­лiвалi каля 1,8 тысячы квадратных кiла­метраў, вясной 1943 г.-5 тысяч квадрат­ных кiламетраў тэрыторыi. Вызваленая тэрыторыя стала часткай партызанскага краю, створанага рускiмi, беларускiмi i латышскiмi партызанамi на стыку Pacii, Беларусi i Латвii (займала 10 тысяч квад­ратных кiламетраў з колькасцю жыхароў больш за 100 тысяч чалавек). 3 чэрвеня 1942 г, да снежня 1943 г, зону абаранялi партызанскiя фармiраваннi Расонскага, Асвейскага, Дрысенскага раёнаў, парты­занскiя брыгады Калiнiнскай вобласцi Ра­cii, латышскiя партызанскiя брыгады, утрымлiвалi зону брыгады Расонская iмя Сталiна, Асвейская iмя Фрунзе, 1-я Дры­сенская, iмя Ракасоўскага i iншыя. На яе тэрыторыi знаходзiлiся некаторы час бры­гады “За Савецкую Беларусь», 3-я i 4-я Беларускiя, iмя С. М. Кароткiна, 1-я i 3-я Калiнiнскiя, латышскi атрад В. П. Самсона.

У зоне была адноўлена савецкая ўлада, базiравалiся Дрысенскi, Асвейскi, Расон­cкi падпольныя райкомы КП (б) Б i ЛКСМБ, выдавалiся раённыя газеты. У Расонскiм раёне вясной 1942 г. працава­лi 7 млыноў, 12 гарбарных прадпрыемст­ваў, 13 рамонтна-пашывачных, кавальска-­такарна-слясарныя майстэрнi, 7 хлебапякарняў, электрастанцыя. Падтрымлiвала­ся двухбаковая радыёсувязь з Вялiкай зямлёй. У вёсках Сяляўшчына, Роўнае Поле i Забор'е дзейнiчалi партызан­скiя аэрадромы i пасадачныя пляцоўкi. У 1943 г. на Сяляўшчынскi аэрадром да­стаўлена больш за 300 тон баявых грузаў для 20 партызанскiх брыгад.



Гiтлераўцы неаднаразова спрабавалi лi­квiдаваць зону. Баi па яе абароне iшлi бесперапынна з чэрвеня 1942 года. Зона пераходзiла з рук у pyкi i была ператво­рана гiтлераўцамi ў «выпаленую зямлю».На яе тэрыторыi акупанты спалiлi поў­насцю з yciмi цi з большасцю жыхароў каля 100 вёсак, якiя не былi адноўлены пасля вайны. Камандаваннем нямецкай групы армiй “Цэнтр» перад 201-й ахоў­най дывiзiяй у чэрвенi 1942 г. была пастаўлена задача «...канчаткова ўцiхамiрыць Расонскi раён i замацавацца ў iм...». Ад­нак першыя ж спробы карнiкаў уварвацца ў зону з поўдня i ўсходу былi спынены партызанскiмi атрадамi, якiмi кiраваў аб'­яднаны штаб партызанскiх атрадаў раёна на чале з Р. А. Ахоцiным i В. Я. Лa­пенкам.

У лiпенi гiтлераўцы павялi наступленне памiж станцыямi Полацк i Дрэтунь з поўначы i з поўдня ад чыгункi Полацк - Невель (карныя аперацыi № 12, 13, 14). На ўcix напрамках гiтлераўскiя захопнiкi былi спынены, а потым адкiнуты на зы­ходныя пазiцыi сіламi партызанскiх атра­даў «Няўлоўныя», iмя Сталiна, iмя Ча­паева, iмя Калiнiна i iмя Варашылава. Найбольш кровапралiтныя бai па абароне зоны ад кapнiкaў летам - восенню 1942 г. адбывалiся ў раёне вёсак Асёткi, Рум, Прудок, Краснаполле Расонскага раёна. Правалiлiся i карныя аперацыi, у тым лiку «Пантэра» № 32, якiя праводзiлiся гiтле­раўцамi ў гэты перыяд. У студзенi 1943 г. захопнiкi зрабiлi новую спробу - масiра­ваным ударам з боку возера Асвейскае на захадзе i ад чыгункi Полацк - Невель на ўсходзе сцiснуць партызанскiя сiлы памiж рэкамi Свольна i Дрыса, адрэ­заць шляхi адыходу ў паўднёвых напрам­ках i разграмiць ix. Да 11 лютага партыза­ны стрымлiвалi карнiкаў на загадзя пад­рыхтаваных рубяжах абароны, потым без аператыўнай паўзы перайшлi ў насту­пленне i выгналi ворага з зоны. Аднак гiтлераўцы падцягнулi новыя сiлы i 14 лю­тага пачалi наступленне. Каб пазбегнуць барацьбы на двух франтах, партызаны нанеслi на Расонска-Дрэтунскiм напрамку вырашальны апераджальны контрудар па ўсходняй групоўцы працiўнiка. Заходняй, больш моцнай, групоўцы партызаны процiпаставiлi тактыку актыўнай абароны, абяскроўлiвалi ворага на загадзя пад­рыхтаваных рубяжах, рухомыя групы партызан наносiлi ўдары па тылах i каму­нiкацыях карнiкаў. З мэтай больш апера­тыўнай каардынацыi дзеянняў партызан быў створаны аб'яднаны штаб партызан­cкix сiл. У яго ўвайшлi прадстаўнiкi ЦК КП (б) Б i БШПР А. Ф. Бардадын, адказны сакратар Вiцебскага падпольнага абкома партыi Б. I. Мажайскi, прадстаўнік Калiнiнскага штаба партызанскага руху А. I. Штрахаў, сакратар Расонскага падпольнага РК КП (б) Б Я. П. Ва­сiлевiч, камбрыг І. К. Захараў, кipaўнiк аператыўнай групы ЦК КП(б) Латвii К. М. Озалiнь. Паводле загаду штаба асноўныя сiлы партызан i тысячы жыхароў Асвейскага раёна пачалi адыход за р. Свольна. Апошнi рубеж абароны праця­гласцю больш за 30 кiламетраў па фронце быў створаны партызанамi i насельнiцтвам на ўсходнiм беразе р. Свольна ад в. Лiсна да в. Дзёрнавiчы. Да 20.3. 1943 г. партызаны стрымлiвалi нацiск ворага, а потым самi перайшлi ў наступленне i праз некалькi дзён поўнасцю ачысцiлi ад ворага большую частку Асвейскага i Дры­сенскага раёнаў. Восенню 1943 г. гiтлераў­скае камандаванне пачало распрацоўку яшчэ больш буйной карнай аперацыi супраць Расонска-Асвейскай партызанскай зоны, якую гiтлераўцы называлi «бандыц­кай рэспублiкай Расоны». 31 кастрычнiка пачалося новае буйное наступленне варо­жых войск, абарончыя бai партызан супраць намнога большых сiл працiўнiка працягвалiся да 9 лiстапада 1943 года. Ворагу ўдалося пацяснiць партызан i за­хапiць Расоны, Клясцiцы, Межава, расся­чы зону з поўначы на поўдзень, стварыць так званы pacoнcкi «кацёл». Наступаль­ныя дзеяннi войск 1-га Прыбалтыйскага фронту на некаторы час прыпынiлi раз­вiццё карнай аперацыi. Аднак 20 снежня гiтлераўцы падцягнулi з фронту новыя сiлы i пачалi баявыя дзеяннi супраць партызан у Асвейскiм i Дрысенскiм ра­ёнах, а таксама ў паўднёвай частцы Себежскага раёна Пскоўскай вобласцi. Пра­цiўнік iмкнуўся прыцiснуць партызан да paкi Нiшча, да якой адсунулася перада­вая лiнiя абароны гiтлераўскiх войск на савецка-германскiм фронце, i з дапамогай франтавых часцей знiшчыць партызанскiя сiлы i тысячы адступаючых разам з iмi мiрных жыхароў. Партызанская абарона з сiстэмай стралковых ячэек, дзотаў i ха­доў зносiн праходзiла на правым беразе Нiшчы да яе ўпадзення ў р. Дрыса, па Дрысе да шляху на Асвею i далей на поў­нач па р. Свольна. Гiтлераўцы вялi на­ступленне шырокiм фронтам у тры эшало­ны, значна пераважалi партызан у сiлах. У снежнi партызанам удалося прарваць кальцо блакады i 30 снежня 1943 г. выйсцi ў размяшчэнне часцей Чырвонай Apмii. Пад аховай партызан у раён воз. Страдань выйшла каля 10 тысяч жанчын i дзяцей. Абаронцам зоны аказвала дапамогу Вялiкая зямля. 8 сакавiка 1943 г. на аэрадром у Сяляўшчыну было дастаўлена 220 950 вiнтовачных i 66 528 аўтаматных патро­наў, 240 гранат, 200 мiн, 6 ручных куля­мётаў, 10 ПТР i 1760 патронаў да ix, 112 кi­лаграмаў coлi, медыцынскiя камплекты. У ноч на 10 сакавiка на той жа аэрадром быў скiнуты груз з самалётаў. 3 планёры даставiлi партызанам 78 300 патронаў, 200 вiнтовак, 200 кiлаграмаў толу, больш за 700 гранат. У ноч на 11 сакавiка 2 самалёты даставiлi абаронцам зоны аўта­маты, кулямёты, процiтанкавыя ружжы i боепрыпасы да ix. У лiстападзе 1943 г. аэрадром у Сяляўшчыне зноў прыняў самалёты са зброяй, боепрыпасамi, харча­ваннем. Зваротнымi рэйсамi яны адвозiлi параненых i дзяцей.

Стойкай абаронай зоны партызаны ў баявой садружнасцi з партызанамi Калiнiнскай вобласцi i Латвii выратавалi дзе­сяткi тысяч жыхароў, нанеслi цяжкiя страты захопнiкам, пастаянна yнociлi дэз­арганiзацыю ў забеспячэнне левага флан­га нямецкай групы армiй “Цэнтр», пера­шкаджалi вывозiць да чыгункi збожжа, мяса. У вынiку наступлення савецкiх войск значная частка зоны апынулася ў прыфрантавой паласе, i з студзеня 1944 г. дзеяннi партызан на яе тэрыторыi нaciлi пераважна разведвальна-дыверсiйны ха­рактар. У памяць пра баявыя дзеяннi партызанснiх фармiраванняў, якiя абара­нялi зону ад гiтлераўцаў, у 1959 г. каля в. Прошкi Верхнядзвiнскага раёна i ў 1964 г. у в. Маторына пастаўлены помнiкi i мемарыяльныя знакi.



У. С. Пасэ, Э. Ф. Языковiч.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка