Раздзел Агульныя звесткі пра настаўніка асабістыя данныя копія дыплома курсавая падрыхтоўка Раздзел 2



старонка1/9
Дата канвертавання17.06.2016
Памер1.55 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9

настаўніка беларускай мовы і літаратуры


Кулікоўскай Таццяны Іосіфаўны



Раздзел 1. Агульныя звесткі пра настаўніка.

    • асабістыя данныя

    • копія дыплома

    • курсавая падрыхтоўка



Раздзел 2. Узнагароды, падзякі.

Раздзел 3. Вынікі педагагічнай дзейнасці.

Раздзел 4. Навукова-метадычная дзейнасць.

Раздзел 5. Пазаўрочная дзейнасць.




Таццяна Іосіфаўна Кулікоўская

Год нараджэння - 1970
Адукацыя – вышэйшая. Закончыла Барысаўскае педагагічнае вучылішча (1989) і

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (1995)


Стаж работы – 28 гадоў
Педагагічны стаж – 24 гады
Катэгорыя – вышэйшая
Курсы павышэння кваліфікацыі –

29.03-10.04.1993г. Мінскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў (курсы настаўнікаў 1-4 класаў)

02.02-25.02.1998г. Мінскі абласны ІПК і ПКР і СА (курсы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры)

24.03-05.04.2003г. Мінскі абласны ІПК і ПКР СА (базавыя курсы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры)

28.03-09.04.2005г. Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (мэтавыя курсы кіраўнікоў МА класных кіраўнікоў)

11.05-22.05.2010г. ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” (базавыя курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ)

21.10-02.11.2013г. ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” (базавыя курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ)
Ва ўстанове адукацыі “ Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №8” працую з 2002 года. Выкладаю беларускую мову і літаратуру, кірую 9“Б” класам. Загадваю РМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма самаадукацыі “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі і іх выкарыстанне ў навучальным працэсе. Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення”.


Як настаўнік, я павінна дапамагчы дзіцяці знайсці свае месца ў жыцці, адаптавацца ў грамадстве, выхаваць у ім такія якасці, як працавітасць, шчырасць, міласэрнасць. Як настаўнік нацыянальнай мовы і літаратуры, я хачу, па-першае, выхаваць нацыянальна свядомую асобу, патрыёта, здольнага захаваць спадчыну бацькоў і дзядоў і перадаць яе будучым пакаленням. Акрамя таго, я бачу сваю задачу ў фарміраванні ўсебакова развітай асобы, інтэлігента.

Дзейнасць настаўніка ўяўляецца мне як жыццёвая пазіцыя і лёс, бо ўсе мы, выхавальнікі і педагогі, спасцігаем таямніцу, імя якой Дзіця. Супрацоўніцтва, спачуванне, узаемаразуменне – гэта тая самая любоў. Дрэнных дзяцей няма, ёсць дзеці, на якіх у нас не хапае душэўнай цеплыні. Упэўнена, што Настаўнік – гэта той, хто ідзе насустрач дзіцяці. Галоўны прынцып маёй настаўніцкай працы – давер вучню.

Вельмі люблю сваю працу, бо яна дапамагае заўсёды быць у форме – як знешне, так і духоўна. А праца з дзецьмі, непрадказальнымі і шчырымі, дае магчымасць кожны дзень атрымліваць выдатны зарад энергіі і жыццёвых сіл.

Спасціжэнне на належным узроўні беларускай мовы і літаратуры фарміруе ў кожным вучні ўсведамленне яго прыналежнасці да народа, які мае сваю слаўную гісторыю, багатую культуру, развітую мову, г. зн. абуджае пачуццё нацыянальнай годнасці, патрыятызму. Самым важным прадметам у школе лічу літаратуру, бо яна вывучае жыццё. Урокі літаратуры не маюць права быць нецікавымі.

Мая місія як настаўніка-прадметніка – фарміраваць у кожным вучні гарманічна развітую асобу. Мае веды, вопыт і лепшыя асабістыя якасці павінны дапамагчы вучням годна падрыхтавацца да самастойнага жыццёвага шляху.

На сваіх уроках стараюся далучыць школьнікаў да духоўных каштоўнасцей беларускага народа, абудзіць жаданне шанаваць традыцыі і культуру роднага краю. Пастаянны педагагічны пошук прывёў да выкарыстання на практыцы розных тэхналогій: тэхналогіі КСН, рознаўзроўневай тэхналогіі, модульнай, тэхналогіі педагагічных майстэрняў, праблемнай тэхналогіі, праектнай тэхналогіі, тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, камп’ютарна-інфармацыйнай тэхналогій. Радуюся, што мае выхаванцы сталі студэнтамі філфака.



Наша краіна невялікая па памерах, але я з упэўненасцю магу сказаць, што беларускаму народу ёсць чым ганарыцца: Беларусь з’яўляецца культурнай, развітай краінай, якая мае зносіны з іншымі народамі. Кожны паважаючы сябе грамадзянін павінен ведаць мову, літаратуру, культурную спадчыну свайго народа, павінен умець прыгожа гаварыць і быць пісьменным, умець расказаць пра сябе, сваю краіну, людзей, спадчыну і сучаснае жыццё.

Свой прадмет, беларускую мову і літаратуру, я лічу самым галоўным прадметам ў школьнай праграме. Яго задачай з’яўляецца не проста фарміраванне ў вучняў лінгвістычнага мыслення, якое з’яўляецца істотнай часткай іх гуманітарнага мыслення, але і выхаванне асобы вучня з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высока культурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, асобы інтэлектуальна і духоўна багатай. Нездарма літаратуру называюць чалавеказнаўствам. Яна далучае вучняў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай культуры, спрыяе эстэтычнаму спасціжэнню імі свету, фарміруе густ, дапамагае зразумець псіхалогію чалавека. Такім чынам, лёгка выяўляюцца сувязі беларускай мовы і літаратуры з практычна ўсімі прадметамі эстэтычнага і гуманітарнага цыклаў.

Настаўнік-літаратар не толькі даносіць да дзяцей веды, але і стварае вельмі тонкую духоўную і маральную культуру. На ўроках ідзе размова пра гуманізм, міласэрнасць, выпрацоўваецца навык дапамогі блізкаму, і гэта становіцца патрэбай душы чалавека. Літаратура дапамагае разумець чалавека, яго паводзіны, вучыць праводзіць псіхалагічныя паралелі паміж думкамі і ўчынкамі, бачыць прычынна-выніковыя сувязі. Акрамя гэтага на ўроках вывучаюцца гістарычныя творы, што звязвае літаратуру з гісторыяй, разглядаецца краязнаўчы і фальклорны матэрыял.

На жаль, з кожным годам колькасць гадзін, адведзеная на прадмет, скарачаецца, хоць аб’ём праграмы застаецца тым жа. Усё гэта прыводзіць да таго, што зніжаецца ўзровень навучанасці па прадмеце. На маю думку, заняткі па роднай мове і літаратуры, асабліва ў такой краіне, як наша, дзе беларуская мова з’яўляецца амаль замежнай, павінны праводзіцца штодзённа.

Падводзячы вынік усяму сказанаму, хачу адзначыць, што мой прадмет існуе і будзе існаваць, ён не лішні ў школьнай праграме, таму што дапамагае выхоўваць чалавека з гуманістычным светапоглядам, самастойным мысленнем і развітай культурай.



Маё перакананне: дасканалае валоданне прадметам, шчырая любоў да дзяцей і жыццёвая патрэбнасць перадаваць ім свае веды – вось састаўляючыя педагагічнага майстэрства.

Маё настаўніцкае крэда: добразычлівасць у адносінах да вучняў, без гэтага не будзе агульных памкненняў; упэўненасць ва ўласных сілах, вера ў сваіх вучняў; шчырасць, якая дапамагае адкрываць нязведаны свет сэрцаў іншых і самой станавіцца лепшай; адказнасць за сваю працу і за дзяцей, якія вераць у цябе.

Нехта спытае: а ці лёгка гэта? Цяжка! Толькі неабходна ў кожную справу, што робіш, укладваць душу.




Задача сучаснай школы – фарміраванне чалавека, які пастаянна самаўдасканальваецца, можа самастойна прымаць рашэнні, адказваць за гэтыя рашэнні, знаходзіць шляхі іх рэалізацыі, г. зн. чалавека творчага ў шырокім значэнні гэтага слова.

У школе кожны вучань праводзіць дастаткова вялікую частку ўласнага жыцця : на працягу 9-11 год, штодзень па 5-7 гадзін. Пагэтаму школа павінна падрыхтаваць яго да будучыні. Выпрацаваць уменне навучацца самому, паколькі ў вышэйшых навучальных установах размова ідзе хутчэй не пра адукацыю, а пра самаадукацыю. Школа павінна навучыць чалавека існаваць у калектыве, таму што большую частку свядомага жыцця ён праводзіць менавіта ў калектыве. У працоўным калектыве кожны павінен паспрабаваць рэалізаваць сябе, свае здольнасці, праявіўшы такія якасці, як патрыятызм, працавітасць, настойлівасць, такт. У выхаванні гэтых якасцей не апошнюю ролю таксама адыгрывае школа. Але самае, на маю думку, галоўнае, гэта тое, што школа павінна навучыць кожнага не баяцца самастойнага жыцця, у якое раней ці пазней выйдуць усе вучні. Нельга стаць асобай, самарэалізавацца, адчуваючы страх перад сённяшнім днём, перад будучыняй. Пагэтаму школа павінна быць не толькі месцам, дзе вучні назапашваюць веды, але і домам для кожнага, у якім заўсёды можна разлічваць на ўвагу да сябе, цёплае слова, шчырасць, дабрыню.

Сёння ўжо недастаткова забяспечыць засваенне вучнямі пэўных ведаў. Важнае значэнне надаецца задачы навучыць школьніка вучыцца, а псіхалагічна гэта азначае – навучыць хацець вучыцца. Сёння, калі адбываюцца глабальныя змены ў свеце ў палітычным, эканамічным і сацыяльным устройствах, прымяняюцца розныя тэхналогіі, паўсюдна камп’ютарызацыя і школа не павінна стаяць у баку ад падзей, якія адбываюцца ў свеце. Яна павінна дапамагчы дзіцяці стаць паўнацэннай асобай, падрыхтаваць яго да жыцця, але не ва ўрон свайму здароўю. Сучасная школа павінна не проста перадаць суму назапашанай чалавецтвам інфармацыі, а навучыць чэрпаць веды з розных крыніц, развіваць самастойнасць у дзеяннях пад кіраўніцтвам настаўніка.

На маю думку, школа павінна дапамагчы дзецям разабрацца ва ўсіх узаемасувязях жыцця і з’яў. І тут усё залежыць ад настаўніка, яго адукаванасці, шчырасці, дабрыні, любові. Я імкнуся дапамагчы вучням знайсці сваю дарогу ў жыцці, не разгубіцца на ёй, не страціць сваю індывідуальнасць, не забыць родную мову, зямлю, што нарадзіла іх, любоў да якой стараюся прывіць на ўроках і на пазакласных мерапрыемствах, і падчас нашых шматлікіх паходаў і вандровак.



Школа з’яўляецца ўстановай, якая існуе дастаткова доўгі час, якая ўзнікла ў той момант, калі чалавек усвядоміў неабходнасць навучання для паляпшэння свайго жыцця.

Грамадству дваццаць першага стагоддзя патрэбны творцы ва ўсіх галінах жыцця, людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Знайсці шляхі выхавання такіх людзей павінна сучасная школа. У школах патрэбна ўкараняць сучасныя педагагічныя тэхналогіі, якія дазволяць зрабіць працэс навучання аптымальным. Выкарыстанне новых педагагічных тэхналогій – гэта прадвеснік гуманізацыі навучання.

Сучасная школа павінна істотна адрознівацца ад той школы, у якой яшчэ не так даўно навучаліся мы самі. Мы павінны рыхтаваць школьніка новага тыпу – унутрана свабоднага, умеючага творча адносіцца да акаляючага свету, да іншых людзей, здольнага рабіць свядомы выбар і прымаць самастойныя рашэнні, арыентаваць вучня на самаактуалізацыю, падтрымліваць у ім усё тое, што звязана з развіццём асобы.

Паколькі школа павінна падрыхтаваць вучняў, здольных займацца самаадукацыяй у вышэйшых навучальных установах, думаецца, было б мэтазгодна прапанаваць у старэйшым звяне школы сістэму ВНУ: лекцыя – семінар – тэставы залік, што прывяло б да змяншэння адрозненняў на розных этапах навучання і лепшай адаптацыі вучняў пры паступленні ў ВНУ. Для гэтага, у сваю чаргу, неабходна наяўнасць магчымасці распрацаваць такую сістэму: добрая бібліятэка (бо нават самы вялікі настаўнік – энтузіяст не зможа сабраць у сябе дома ўсю патрэбную літаратуру), камп’ютар, магчымасць выйсці ў Інтэрнэт, тэхніка для множання тэкстаў. Для гэтага, на маю думку, патрэбен не адзін метадычны кабінет на ўсю школу, а персанальны для кожнай кафедры. Хутчэй за ўсё, у будучым мы і прыйдзем да гэтага, але такая сістэма патрабуе сродкаў.

Развіццё школы без развіцця самога настаўніка не адбудзецца. Паспяховае функцыянаванне школы залежыць ад настаўніка, які павышае сваю адукацыю, які не застаецца на адным месцы ў сваім развіцці, настаўніка думаючага, разумеючага, працуючага творча.




накіравана на папулярызацыю вопыту прымянення разнастайных методык на ўроку ў сучаснай агульнаадукацыйнай школе. З яго дапамогай многія людзі змогуць пазнаёміцца з дадзеным вопытам, даведаюцца, дзе можна атрымаць дапамогу па пытаннях, якія іх цікавяць.

Без настаўніка немагчыма навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, і ні адзін камп’ютар яго не заменіць. Настаўнік – кіраўнік гэтага працэсу. Ад яго залежыць, якім стане вучань у будучым, ці зможа стаць асобай. Настаўнік павінен прадбачыць перспектыву гэтага развіцця, распрацаваць план удасканалення вучня, яго адаптацыю ў грамадстве, авалодаць рознымі тэхналогіямі і проста быць чалавечным у адносінах да вучня.

Партфоліа павінен стаць візітнай карткай, утрымліваць дакументы і матэрыялы, неабходныя для характарыстыкі прафесійных якасцей асобы настаўніка.


1.У вывучэнні тэхналогіі рознаўзроўневага навучання ;


  1. У вывучэнні тэхналогіі КСН;




  1. У вывучэнні модульнай тэхналогіі;




  1. У вывучэнні камп’ютарна-інфармацыйнай тэхналогіі;




  1. У вывучэнні праблемнай тэхналогіі;




  1. У вывучэнні праектнай тэхналогіі ;




  1. У вывучэнні тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення;




  1. У распрацоўцы ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў для размяшчэння іх у прадметным часопісе (“Беларуская мова і літаратура”);




  1. У распрацоўцы тэстаў для адзінаццацікласнікаў і падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэставання;




  1. У складанні плана работы міжшкольнага метадычнага аб’яднання;




  1. Магу дапамагчы ў напісанні дыпломнай, курсавой і іншых прац.




2004 г. Цюрнер Марыя 10”Б”клас ( 4 месца )

2005 г. Цюрнер Марыя 11”Б”клас ( 11 месца )

2006 г. Душкевіч Вікторыя 9”Е”клас ( 13 месца )

2007 г. Душкевіч Вікторыя 10”Г”клас (10 месца)


2006 год
Акімава Таццяна – Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя

М.Танка, філалагічны факультэт
Лобач Анастасія - Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя

М.Танка, філалагічны факультэт
2007 год
Максімава Аляксандра- Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя М.Танка, філалагічны

факультэт
2009 год
Ласіца Анастасія - Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя

М.Танка, філалагічны факультэт



верасень 2015 год






ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №8 г.МАЛАДЗЕЧНА”

ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ

ЯКУБА КОЛАСА

( урок па тэхналогіі КСН – методыка Рывіна 9 клас )



настаўніцы беларускай мовы і

літаратуры

Кулікоўскай Таццяны Іосіфаўны

Тэма : Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа



Мэты : 1.Здароўезберагаючая: ствараць на ўроку сітуацыю поспеху, задавальнення і радасці, спрыяць

правядзенню сама- і ўзаемакантролю ведаў.

2.Адукацыйная: садзейнічаць засваенню вучнямі жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа.

3.Развіццёвая: развіваць пазнаваўчую актыўнасць, творчыя здольнасці вучняў.

4.Выхаваўчая: выхоўваць павагу да свайго народа, фарміраваць нацыянальную свядомасць

вучняў.


Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Педагагічныя тэхналогіі: КСН – методыка Рывіна, сама- і ўзаемаправерка.
Дыдактычны матэрыял: партрэт Я.Коласа, карткі з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка,

вытрымкі з твораў беларускіх аўтараў.


Ход урока:

Эпіграф : Паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст – няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога

жанру, няма ў яе гісторыі на працягу паўстагоддзя такой старонкі, дзе б не ззяла слаўнае імя

Якуба Коласа, не праявілася б якая-небудзь грань яго шчодрага таленту.

Іван Мележ

…Жыцця адбітак, разважання,

нязжыты след прасцяцкай долі,

адвечны водгук праўды, волі .

Якуб Колас

Кнігі Коласа нам

і калыскай, і школай былі

і па новай зямлі

нас у сённяшні дзень прывялі.

Песні Коласа нас

навучылі Радзіму любіць,

Родны край бараніць.

Пімен Панчанка


1.Аргмомант. Добры дзень, мае дарагія.Сёння ў нас вельмі цікавы ўрок.Урок, на якім вы самастойна, без дапамогі настаўніка будзеце здабываць веды, будзеце той матэрыял, які вывучылі самі, тлумачыць свайму партнёру.

2.Паўтарэнне пройдзенага. Скажыце, калі ласка, з творчасцю якога аўтара мы знаёміліся на папярэдніх уроках.А з якім пісьменнікам, паэтам ён сябраваў? Так, сапраўды з Якубам Коласам.І сёння мы з вамі пазнаёмімся з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа.

3.Новы матэрыял. Як вы думаеце, якія мэты сёння будуць стаяць перад намі?Пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага пісьменніка, запомніць усе даты, запомніць творы, якія напісаў Я.Колас, выясніць, чаму Якуб Колас узяў сабе такі псеўданім.Працаваць будзеце ў сваіх сшытках па літаратуры.

4.Знаёмсва з алгарытмам працы.
АЛГАРЫТМ ПРАЦЫ ПА МЕТОДЫЦЫ РЫВІНА

1.Атрымай тэкст і колеравы сігнал.

2.Знайдзі першага партнёра, на палях запішы прозвішча і колеравы сігнал яго карты.

3.Прачытай партнёру ўвесь тэкст і падзяліце яго на абзацы, калі тэкст папярэдне на іх не падзелены.

4.Прачытай партнёру адзін абзац.

5.Партнёр задае пытанні для таго, каб вы засвоілі сэнс абзаца, значэнне тэрмінаў.

6.Абмяркуйце магчымыя варыянты загалоўкаў, выберыце аптымальны.

Улічыце! Загаловак выражае сэнс абзаца, але не з’яўляецца яго канспектам.

7.Запішы загаловак у свой сшытак.

8.Перакажы партнёру змест першага абзаца.

9.Прыступай да працы над тэмай партнёра ў паслядоўнасці, указанай у алгарытме, пачынаючы з п.3.

10.Працуй над другім абзацам так, як і над першым.

11.Па заканчэнні працы над тэкстам падрыхтуйся да выступлення перад групай.

12.Калі праца над тэкстам закончана, зрабі неабходную паметку на экране ўліку.

13.Атрымай новы тэкст і сігнальны колер.Працуй з новым тэкстам па дадзеным алгарытме.


Вы атрымаеце кожны па дзве карткі рознага колеру.Спачатку будзеце працаваць у пары з жоўтай і зялёнай карткай, а потым з сіняй і чырвонай.Гэта значыць, што вы спачатку вывучыце першую частку жыцця і творчасці Якуба Коласа, а потым будзеце вучыць другую.У канцы ўрока вы павінны ведаць увесь жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.Перад класам хтосьці з вас раскажа біяграфію і творчасць нашага знакамітага класіка літаратуры.


ЖОЎТАЯ КАРТКА

ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ ЯКУБА КОЛАСА
Нарадзіўся Якуб Колас ( Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч ) 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, што непадалёку ад Стоўбцаў.Жыццё ў маляўнічым Панямонні рана абудзіла ў Кастуся любоў да беларускай прыроды, роднай зямлі.

Вучыўся спачатку ў вандроўнага настаўніка ( дарэктара ), потым (1898-1894гг.) у народным вучылішчы ў вёсцы Мікалаеўшчына.З 1898 па 1902 год вучыцца ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, пасля заканчэння якой працуе ў школах Палесся і Міншчыны.

За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе ў ліпені 1906 года быў пазбаўлены працы ў школе.Атрымаў тры гады турэмнага зняволення.Але гэта не зламала волю паэта : за турэмнымі кратамі і пачалася праца над паэмамі “Сымон-музыка” і “Новая зямля”.

Пасля вызвалення з турмы з 1911 года настаўнічаў на Піншчыне.У жніўні 1912 года на хутары Смольня каля Мікалаеўшчыны адбылася першая сустрэча Я.Коласа і Я.Купалы, якая паклала пачатак доўгаму і шчыраму сяброўству паміж паэтамі.

У 1915 годзе мабілізаваны ў армію.Скончыў ваеннае вучылішча, служыў у запасным палку ў г.Перм, адтуль летам 1917 года трапіў на Румынскі фронт.Там захварэў і быў эвакуіраваны ў г.Абаянь Курскай губерніі, дзе і сустрэў кастрычніцкія падзеі 1917 года.

У 1928 годзе абраны акадэмікам АН БССР.Са студзеня 1929 года Колас – член Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт АН БССР.У 1935 годзе ўдзельнічаў у рабоце Сусветнага кангрэса абароны культуры.



ЧЫРВОНАЯ КАРТКА

ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ ЯКУБА КОЛАСА (ПРАЦЯГ)
У жніўні 1941 года Я.Колас пераехаў у Ташкент.У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў у Падмаскоўі і Ташкенце.

Пасля вайны Я.Колас вяртаецца на сваю радзіму і не пазнае яе.У руінах ляжалі многія гарады.Горкія думы паэта пра родны край дапаўняюцца асабістым горам : не стала яго жонкі.Але паэт упэўнены, што загояцца раны, з пажарышчаў паўстане, расцвіце Беларусь ва ўсёй сваёй красе.

Вершы і паэмы, апавяданні і раманы, аповесці і драмы, рэалістычныя творы і алегарычныя “Казкі жыцця”,тонкія лірычныя вершы і здзекліва-сатырычныя апавяданні на бытавыя і сацыяльна-палітычныя тэмы – выключна ўсе літаратурныя жанры годна прадстаўлены ў творчасці песняра, па філасофску мудрай і глыбока псіхалагічнай.

Якуб Колас не толькі класік нашай нацыянальнай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог.Доўгі час ён выкладаў методыку роднай мовы і літаратуры ў Белпедтэхнікуме і Белдзяржуніверсітэце.Будучы ўжо знакамітым, ездзіў па гарадах нашай Беларусі і выступаў з лекцыямі на настаўніцкіх курсах.

У ноч з 12 на 13 жніўня 1956 года Якуб Колас пісаў ліст у ЦК КПСС пра тое, што яго моцна трывожыла і хвалявала, - пра стан беларускай мовы ў нашай рэспубліцы.Сэрца яго не вытрымала: ліст так і застаўся недапісаным.Пахаваны Я.Колас на Вайсковых могілках у Мінску.

Імем Коласа названы драматычны тэатр у Віцебску, Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук.На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, пастаўлены помнік песняру і яго героям.



ЗЯЛЁНАЯ КАРТКА

ТВОРЧЫ ШЛЯХ ЯКУБА КОЛАСА
У дзяцінстве Кастусь захапляўся творамі А.Пушкіна, М.Лермантава, В.Жукоўскага, казкамі і апавяданнямі Л.Талстога, вершамі на беларускай мове Я.Лучыны.

Першы верш Канстанціна Міцкевіча “Наш родны край” быў надрукаваны ў газеце “Наша доля” 1верасня 1906 года пад псеўданімам Я.Колас.І назва верша, і псеўданім аўтара былі сімвалічнымі і вызначальнымі для ўсёй творчасці песняра, якую ён, як і сваё жыццё, прысвяціў роднай зямлі і шчыраму на ёй сейбіту – народу.

У 1910 годзе выйшаў першы зборнік паэта “ Песні жальбы”, а ў 1914г. другі - “Родныя вобразы”.Паэзія Якуба Коласа – гэта паэзія тугі і смутку.У творах многа лірычных, шчырых вершаў пра бацькаўшчыну, пра “ забыты богам край”.

У 1912г. быў выдадзены зборнік “Апавяданні”, у 1913г. “Нёманаў дар”, у 1914г. выйшла кніга празаічных твораў “Родныя з’явы”. Галоўны герой празаічных твораў пісьменніка меў багаты духоўны свет і драматычны лёс, але ён добра ўсведамляў сваю чалавечую годнасць.

У 20-я гг. выйшлі ў свет многія кнігі Я.Коласа: зборнікі апавяданняў “Першыя крокі”,”Уціхай вадзе”, аповесць “На прасторах жыцця”, дзве часткі трылогіі “На ростанях”, зборнік вершаў “Водгулле”.У творах гэтага перыяду пісьменнік расказвае пра мінулае беларускага народа, пра падзеі грамадзянскай вайны і пасляваеннае будаўніцтва, пра гераізм і самаахвярнасць людзей у гады ліхалецця. У эпічнай паэме “Новая зямля” ( 1911-1923) Я.Колас стварыў абагульнены вобраз Маці-Беларусі, яе прыроды, тыповыя беларускія характары, адлюстраваў сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці канца ХІХ-п.ХХст. У ліра-эпічнай паэме “Сымон-музыка”( 1911-1925 ) паэт у вобразе беларускага музыкі-самавука паказаў эвалюцыю ад простага пастушка да свядомага творцы свайго лёсу, будзіцеля народнай свядомасці.

Асноўная тэма творчасці Я.Коласа 30-х гг. – перабудова вёскі на новы лад, стваральная праца беларускага народа, барацьба яго супраць замежных інтэрвентаў.





  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка