Раздзел IV. Лагічныя аперацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер210.13 Kb.
Раздзел IV. ЛАГІЧНЫЯ АПЕРАЦЫІ

Да ведама настаўніка

Выкарыстанне элементаў логікі ў пачатковым навучанні спрыяе якаснаму засваенню вучнямі матэматычнага матэрыялу і абумоўлівае эфектыўнасць развіцця лагічнага мыслення. Першым крокам у гэтым напрамку з'яўляецца тлумачэнне сэнсу лагічных звязак "не", "і", "або", якія выкарыстоўваюцца пры выкананні аперацый адмаўлення, кан'юнкцыі, дыз'юнкцыі адпаведна.



Лагічная аперацыя - гэта працэс утварэння складанага выказвання з простых выказванняў пры дапамозе лагічных звязак. Напрыклад:

  • адмаўленнем выказвання "Лік 6 дзеліцца на 4" з'яўляецца выказванне "Лік 6 не дзеліцца на 4" ("Няпраўда, што лік 6 дзеліцца на 4");

  • кан'юнкцыяй выказванняў "Лік 8 дзеліцца на 2", "Лік 8 дзеліцца на 4" з'яўляецца выказванне "Лік 8 дзеліцца на 2 і (лік 8 дзеліцца) на 4";

  • дыз'юнкцыяй выказванняў "Лік 6 дзеліцца на 3", "Лік 6 дзеліцца на 4" з'яўляецца выказванне "Лік 6 дзеліцца на 3 або (лік 6 дзеліцца) на 4".

Простыя выказванні, над якімі выконваюцца лагічныя аперацыі, бываюць праўдзівыя і непраўдзівыя адносна фактаў аб'ектыўнай рэчаіснасці. Праўдзівасць жа складанага выказвання залежыць ад праўдзівасці яго простых складальнікаў і ад спосабу іх злучэння, г. зн. ад выбару лагічных звязак "не", "і", "або".


Лагічная аперацыя

Лагічная звязка


Умова праўдзівасці новага выказвання

Адмаўленне

"не", "няпраўда, што"

Зыходнае выказванне непраўдзівае

Кан'юнкцыя

"i"

Усе простыя выказванні праўдзівыя

Дьіз'юнкцыя

"або"


Хаця б адно з простых выказванняў праўдзівае

Зразумела, што назвы лагічных аперацый і іх азначэнні малодшым школьнікам паведамляць не трэба. Неабходныя ўяўленні і лагічныя ўменні дзеці будуць набываць у практычнай дзейнасці, накіраванай на дасягненне дакладнага разумення сэнсу лагічных звязак "не", "і", "або" і іх правільнага выкарыстання. Арганізацыя гэтай дзейнасці падпарадкавана наступным патрабаванням.

1. Элементы логікі размяркоўваюцца па ўсяму курсу матэматыкі, г. зн. не вылучаюцца ў асобны раздзел.

2. Сэнс звязак "і", "або" раскрываецца паралельна, што садзейнічае іх правільнаму разуменню на падставе ўзаемнага супастаўлення.

3. Тлумачэнне дакладнага сэнсу лагічных звязак выконваецца з апорай на нагляднасць.

Сэнс лагічных звязак "не", "і", "або" раскрываецца паслядоўна. Спачатку вучням прапануюцца мноствы аб'ектаў (геаметрычныя фігуры, лікі і інш.), аб якіх дзеці з дапамогай настаўніка (ён ставіць навадныя пытанні) выказваюць простыя і складаныя суджэнні. Задача настаўніка - дакладна сфармуляваць складаныя выказванні вучняў, абавязкова ўводзячы ў іх лагічныя звязкі "не", "і", "або" і падкрэсліваючы гэтыя звязкі пры вымаўленні. Потым дзеці паўтараюць сказы па дадзенаму ўзору. Напрыклад, пры правядзенні гульняў з двума абручамі такая работа можа быць арганізавана наступным чынам.





- Якія фігуры знаходзяцца ўнутры левага круга? (Унутры левага круга знаходзяцца чырвоныя фігуры.)

- Якія фігуры знаходзяцца ўнутры правага круга? (Унутры правага круга знаходзяцца трохвугольнікі.)

- Знайдзіце агульную частку абодвух кругоў. (1.)

- Якія фігуры знаходзяцца ў агульнай частцы? (У агульнай частцы знаходзяцца чырвоныя трохвугольнікі.)

- У агульнай частцы знаходзяцца трохвугольныя і чырвоныя фігуры. Якія фігуры знаходзяцца ў агульнай частцы кругоў?

Дзеці паўтараюць сказ. Настаўнік патрабуе, каб пры вымаўленні падкрэсліваліся лагічныя звязкі.

- Знайдзіце вобласць, якая абмежавана хоць бы адным кругам. (1,2,3.)

- Якія фігуры знаходзяцца хоць бы ў адным крузе? (Дзеці паслядоўна называюць: "2 - чырвоныя, 1 - чырвоныя і трохвугольныя, 3 - трохвугольныя".)

Настаўнік дае ўзор: "Хоць бы ў адным крузе знаходзяціда чырвоныя або трохвугольныя фігуры". Дзеці паўтараюць сказ і паказваюць адпаведнае мноства геаметрычных фігур.

Паступова вучні на інтуітыўным узроўні засвойваюць сэнс лагічных звязак. Вопыт правільнага іх выкарыстання набываецца пры выкананні разнастайных практыкаванняў, узоры якіх прапануюцца ў дадзеным раздзеле.
§ 1. Адмаўленне суджэнняў
1. Настаўнік кладзе ў круг фігуры, напрыклад, чырвоныя, а па-за кругам - усе астатнія. Вучням трэба назваць адным словам фігуры, якія размешчаны па-за кругам, выкарыстоўваючы назвы фігур у крузе. Г. зн. трэба сказаць, што па-за кругам размешчаны нечырвоныя фігуры.




Прыкладныя варыянты заданняў


У крузе

Па-за кругам

Квадратныя

Неквадратныя

Круглыя

Някруглыя

Прамавугольныя

Няпрамавугольныя

Трохвугольныя

Нятрохвугольныя

Чырвоныя

Нечырвоныя

Сінія

Нясінія

Жоўтыя

Няжоўтыя

Белыя

Нябелыя

Вялікія

Невялікія

Малыя

Немалыя

2. Уважліва разгледзь малюнак і знайдзі сярод прапанаваных выказванняў праўдзівыя.

1) У крузе знаходзяцца трохвугольнікі.

2) Па-за кругам знаходзяцца квадраты.

3) У крузе знаходзяцца квадраты.

4) Па-за кругам знаходзяцца трохвугольнікі.

5) У крузе знаходзяцца неквадраты.

6) У крузе знаходзяцца нятрохвугольнікі.

7) Па-за кругам знаходзяцца нятрохвугольнікі.

8) Па-за кругам знаходзяцца неквадраты.

9) Нятрохвугольнікі на дадзеным малюнку - гэта квадраты.

10) Неквадраты на дадзеным малюнку - гэта трохвугольнікі.

11) Трохвугольнікі - гэта неквадраты.

12) Квадраты - гэта нятрохвугольнікі.
А
дказ.
1), 2), 5), 7), 9), 10), 11), 12) - праўдзівыя выказванні.
3. Уважліва разгледзь табліцу, знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) Лікі 12 знаходзяцца ў першым радку.

2) Лікі 12 знаходзяцца не ў другім радку.

3) Лікі 5 знаходзяцца ў другім радку.

4) Лікі 5 знаходзяцца не ў першым радку.





I слупок

II слупок

I радок

12

12

II радок

5

5

Адказ. 1), 2), 3), 4) - праўдзівыя выказванні.
4. Разгледзь табліцу, знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) Лікі 12 знаходзяцца ў першым слупку.

2) Лікі 12 знаходзяцца не ў другім слупку.

3) Лікі 5 знаходзяцца ў другім слупку.

4) Лікі 5 знаходзяцца не ў першым слупку.





I слупок

II слупок

I радок

12

5

II радок

12

5

Адказ. 1), 2), 3), 4) - праўдзівыя выказванні.
5. Разгледзь табліцу і дапоўні сказы, калі гэта патрэбна, каб

атрымаліся праўдзівыя выказванні.

(другім)

1) Трохвугольнік знаходзіцца не ў ... слупку.

(другім)

2) Трохвугольнік знаходзіцца не ў ... радку.

(другім)

3) Квадрат знаходзіцца не ў ... радку.

(не)

4) Прамавугольнік знаходзіцца ... ў другім слупку.



( )

5) Круг знаходзіцца ... ў другім слупку.

(не)

6) Круг знаходзіцца ... ў першым радку.






I слупок

II слупок

I радок







II радок






6. Разгледзь табліцы. Падбяры подпісы да кожнай з іх.

1) Квадраты знаходзяцца не ў першым радку.

2) У першым слупку знаходзяцца неквадраты.

3) У другім слупку знаходзяцца некругі.

4) У другім радку знаходзяцца некругі.

Табліца 1





I слупок

II слупок

I радок







II радок







Табліца 2




I слупок

II слупок

I радок







II радок







Адказ. Да табліцы 1-1), 4); да табліцы 2 - 2), 3).

7. Разгледзь малюнак і дапоўні сказы патрэбнымі лікамі або лікавымі выразамі са слупка.

1) У класе вучацца ... чалавек. 17

2) У класе ... выдатнікаў. 12

3) У класе ... шахматыстаў. 25 – (5 + 8)

4) У класе ... невыдатнікаў. 5

5) У класе ... нешахматыстаў. 25 - 8

6) У класе ... вучняў, 25

якія не з'яўляюцца 8

ні выдатнікамі, ні шахматыстамі. 20



25 - 5

Клас


25

В
ыдатнікі Шахматысты



Адказ. 1)25; 2)5; 3)8; 4)25-5,20; 5)25-8,17; 6) 25-(5+8), 12.
8. Разгледзь малюнак і адкажы на пытанне: што абазначае ...

1) яік 6? 2) лік 3? 3) выраз 35-3? 4) выраз 35 - 6? 5) выраз 35 - (64-3)?

Клас

35

Ю
ннаты Спартсмены



Адказ.

1) Колькасць юннатаў у класе;

2) колькасць спартсмецаў у класе;

3) колькасць неспартсменаў у класе;

4) колькасць неюннатаў у класе;

5) колькасць вучняў у класе, што не з'яўляюцца ні юннатамі, ні спартсменамі.


9. Дадзены рад лікаў:

4 800, 34, 2, 108, 342, .1, 23, 357, 243, 218.

1) Выпішы лікі, у запісе якіх не адна лічба.

2) Выпішы лікі, у запісе якіх не дзве лічбы.

3) Выпішы лікі, у запісе якіх не тры лічбы.

4) Выпішы лікі, у запісе якіх няма адзінкі.

5) Выпішы лікі, у запісе якіх няма лічбы 2.

Адказ.

1)4800,34,108,342,23,357,243,218;

2) 4 800, 2, 108, 342, 1, 357, 243, 218;

3) 4800, 34, 2, 1, 23;

4) 4 800, 34, 2, 342, 23, 357, 243;

5) 4800, 34, 108, 1, 357.


10. 1) Адкажы, выкарыстоўваючы слова "трохвугольнікі", што знаходзіцца ў другім слупку.

2) Адкажы, выкарыстоўваючы слова "квадраты", што знаходзіцца ў першым слупку.

3) Што знаходзіцца ў першым слупку і першым радку (першым слупку і другім радку)? Выкарыстай у адказе слова "квадрат".

4) Што знаходзіцца ў другім слупку і першым радку (другім слупку і другім радку)? Выкарыстай у адказе слова "трохвугольнік".






I слупок

II слупок

I радок







II радок






11. Гульня "Падарожжа Калабка". Назаві нумары хатак, дзе зможа адпачыць казачны герой. Разгледзь усе магчымыя варыянты.






Адказ. Калабок зможа адпачыць у хатках 2, 3.
§ 2. Утварэнне суджэнняў з дапамогай лагічнай звязкі "і"
1. Знайдзі правільны подпіс да малюнка.

1) У агульнай частцы кругоў знаходзяцца ўсе квадраты.

2) У агульнай частцы кругоў знаходзяцца ўсе чырвоныя фігуры

3) У агульнай частцы кругоў знаходзяцца ўсе маленькія фігуры

4
) У агульнай частцы кругоў знаходзяцца ўсе чырвоныя і маленькія квадраты.

Адказ. Правільны подпіс - 4).

2. Уважліва разгледзь табліцу. Знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) У другім слупку і першым радку знаходзіцца зялёны круг.

2) У другім слупку і першым радку знаходзіцца сіні круг.

3) Сіні круг знаходзіцца ў першым слупку і другім радку.

4) Зялёны квадрат знаходзіцца ў першым слупку і другім радку.

5) Зялёны квадрат знаходзіцца ў першым слупку і першым радку.





1 слупок

II слупок

III слупок

1 радок










II радок










III радок










Адказ. 1), 3), іэ) - праўдзівыя выказванні.
3. Дадзены лікі: 773, 17, 37, 23. Знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) У ліку 773 ёсць лічбы 7 і 3.

2) У ліку 23 ёсць лічбы 2 і 3.

3) Лічбы 7 і 3 ёсць у двух ліках.

4) Лічбы 3 і 1 ёсць у трох ліках.

Адказ. 1), 2), 3) - праўдзівыя выказванні.
4. На кантрольнай па матэматыцы былі дадзены прыклад і задача. 3 дапамогай малюнка вызнач:

1) Колькі чалавек рашылі задачу?

2) Колькі чалавек рашылі прыклад?

3) Колькі чалавек рашылі і прыклад, і задачу?

П
рыклад Задача

Адказ. 1) 11; 2) 10; 3} 8.
5. Дадзены лікі: 12, 341, 104, 82, 40, 31, 241, 120, 15, 605, 162, 4,45, 430, 18, 60, 11.

1) Выпішы ўсе лікі, у якіх дзве лічбы і адна з іх 0.

2) Выпішы ўсе лікі, у якіх тры лічбы і адна з іх 2.

3) Выпішы ўсе лікі, у якіх дзве лічбы і першая з іх 1.



Адказ. 1) 40, 60; 2) 241, 120, 162; 3) 12, 15, 18, 11.

6. 5 турыстаў наведалі спачатку краязнаўчы музей, а потым выставачны салон. 7 іншых турыстаў наведалі спачатку выставачны салон, а потым краязнаўчы музей. Прадоўжы сказ:

12 турыстаў наведалі ....

Адказ. 12 турыстаў наведалі краязнаўчы музей і выставачны салон.
7. У Тані ёсць кніга, аб якой Маша нічога не ведае. Таня аб гэтай кнізе сказала: "У кнізе менш за 200 і больш за 300 старонак". Цi магчыма такое? Выпраў памылку ў выказванні Тані.

Адказ. У кнізе больш за 200 і менш за 300 старонак.
8. Дапоўні сказы:

1) У класе з 20 вучняў ... выдатнікаў.

2) У класе ... спартсменаў.

3) У класе з 20 вучняў 7 чалавек з'яўляюцца ... .

4) У класе ... невыдатнікаў.

5) У класе ... неспартсменаў.

6) У класе ... невыдатнікаў і неспартсменаў.
Клас

20

В
ыдатнікі Спартсмены



Адказ. 1) 12; 2) 9; 3) выдатнікамі і спартсменамі; 4) 8; 5) 11; 6) 6.
9. Гульня "Падарожжа Калабка". Назаві нумары хатак, дзе зможа адпачыць казачны герой. Разгледзь усе магчымыя варыянты.





Адказ. Калабок зможа адпачыць у хатцы 3.
§ 3. Утварэнне суджэнняў з дапамогай лагічнай звязкі "або"
1. Уважліва разгледзь табліцу.

I. Знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) Трохвугольнік знаходзіцца ў першым слупку або першым радку.

2) Трохвугольнік знаходзіцца ў першым слупку або другім радку.

3) Трохвугольнік знаходзіцца ў другім слупку або першым радку.

4) Трохвугольнік знаходзіцца ў другім слупку або другім радку.

5) Круг знаходзіцца ў другім слупку або першым радку.

6) Круг знаходзіцца ў першым слупку або першым радку.

7) Круг знаходзіцца ў другім слупку або другім радку.

8) Круг знаходзіцца ў першым слупку або другім радку.

II. Дапоўні сказы, каб атрымаліся праўдзівыя выказванні.

1) Квадрат знаходзіцца ў першым слупку або ... радку.

2) Квадрат знаходзіцца ў першым слупку або ... радку.

3) Квадрат знаходзіцца ў ... слупку або другім радку.

4) Прамавугольнік знаходзіцца ў ... слупку або ... радку.

5) Прамавугольнік знаходзіцца ў ... слупку або ... радку.

6) Прамавугольнік знаходзіцца ў ... слупку або ... радку.





I слупок

II слупок

I радок







II радок







Адказы. I. 1), 2), 3), 5), 6), 7) - праўдзівыя выказванні;

II. 1) другім; 2) першым; 3) другім; 4) другім, другім; 5)другім, першым; 6) першым, другім.


2. Разгледзь табліцу.

I. Знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) Лік 12 знаходзіцца ў першым слупку або першым радку.

2) Лікі 12, 23, 9 (48, 3, 10) знаходзяцца ў першым або другім радку.

3) Лікі 12, 48, 11 (23, 3, 7) знаходзяцца ў другім слупку або

першым радку.

4) Лікі 12, 23, 9, 48,11 знаходзяцца ў другім слупку або першым радку.

II. Апішы месца кожнага ліку ў табліцы пяццю спосабамі, выкарыстоўваючы лагічную звязку "або". Напрыклад,

1) лік 12 знаходзіцца ў першым слупку або першым радку;

2) лік 12 знаходзіцца ў першым слупку або другім радку;

3) лік 12 знаходзіцца ў першым слупку або трэцім радку;

4) лік 12 знаходзіцца ў другім слупку або першым радку;

5) лік 12 знаходзіцца ў трэцім слупку або першым радку.

III. Апішы месца кожнага слупка лікаў у табліцы двума спосабамі, выкарыстоўваючы лагічную звязку "або". Напрыклад:

1) лікі 12, 48, 11 знаходзяцца ў першым або другім слупку;

2) лікі 12, 48, 11 знаходзяцца ў першым або трэцім слупку.

IV. Апішы месца кожнага радка лікаў у табліцы двума спосабамі, выкарыстоўваючы лагічную звязку "або". Напрыклад:

1) лікі 12, 23, 9 знаходзяцца ў першым або другім радку;

2) лікі 12, 23, 9 знаходзяцца ў першым або трэцім радку.





I слупок

II слупок

III слупок

I радок

12

23

9

II радок

48

3

10

III радок

11

7

5

Адказ. I. 1), 2) - праўдзівыя выказванні.
3. Дадзены лікі: 121, 331, 223, 143, 425. Знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) Лічба 2 або 3 есць у пяці ліках.

2) Лічба 2 або 3 ёсць у трох ліках.

3) У ліку 331 ёсць лічба 3 або 5. 4) У ліку 143 ёсць лічба 7 або 8.



Адказ. 1), 2), 3) - праўдзівыя выказванні.
4. Дзед Мароз падараваў дзецям цукеркі і шакаладкі. Вызнач з дапамогай малюнка: 1) Колькі чалавек атрымалі цукеркі? 2) Колькі чалавек атрымалі шакаладкі? 3) Колькі чалавек атрымалі цукеркі або шакаладкі? 4) Што абазначае лік 3?

Ц
укеркі ШакаладкІ



Адказ. 1) 10; 2) 13; 3) 20; 4) колькасць дзяцей, якія атрымалі цукеркі і шакаладкі.
5
. Дадзены лікі: 5, 7, 13, 79, 3, 778. У першы круг трэба ўпісаць адназначныя лікі, у другі - двухзначныя. Пакажы, дзе будуць знаходзіцца адназначныя або двухзначныя лікі.
1 2

Адказ. Трэба паказаць абодва кругі.
6. Дадзены лікі: 341, 35, 10, 428, 4820, 19, 60, 84, 127.

1} Выпішы ўсе лікі, у якіх дзве лічбы або першая лічба 4.

2) Выпішы ўсе лікі, у якіх тры лічбы або ёсць лічба 0.

3) Выпішы ўсе лікі, у якіх дзве лічбы або ёсць лічба 2.



Адказ. 1)35, 10, 428, 4820, 19, 60, 84; 2) 341, 10,428,4820,60, 127; 3) 35, 10, 428, 4 820, 19, 60, 84, 127.

7. У кінатэатр пайшлі 8 чалавек, у тэатр - 6 чалавек. Прадоўжы сказ, выкарыстоўваючы лагічнае слова "або";

14 чалавек хадзілі ... .
8. Дапоўні сказы з дапамогай малюнка.

1) У класе ... хлопчыкаў.

2) У класе 12 ....

3) У класе 22 ... .

Клас

Х
лопчыкі Дзяўчынкі



Адказ. 1) 10; 2) дзяўчынак; 3) хлопчыкаў або дзяўчынак.
9. Гульня "Падарожжа Калабка". Назаві нумары хатак, дзе зможа адпачыць казачны герой. Разгледзь усе магчымыя варыянты.





Адказ. Калабок зможа адпачыць у хатках 1,3.
§ 4. Спалучэнне розных лагічных аперацый
1. Ёсць два спісы вучняў 3 "А" класа. Першы - спіс выдатнікаў, другі - спіс удзельнікаў хору.

Выдатнікі: Удзельнікі хору:

1. Аляксееў В. 1. Андрэева О.

2. Бяляева А. 2. Анікееў А.

3. Барысаў Б. 3. Бяляева А.

4. Дзмітрыева Э. 4. Барысава Л.

5. Елісееў Г. 5. Вялічка Э.

6. Зіневіч К. 6. Елісееў Г.

7. Ляўко М. 7. Улева Н.

8. Мішкевіч В. 8. Корзун М.

9. Яфімаў Н. 9. Ляўко М.

10. Цітова I.

Складзі:

1) спіс вучняў, якія з'яўляюцца выдатнікамі і ўдзельнікамі хору;

2) спіс выдатнікаў, якія не з'яўляюцца ўдзельнікамі хору;

3) спіс удзельнікаў хору, якія не з'яўляюцца выдатнікамі;

4) спіс вучняў, якія з'яўляюцца выдатнікамі або ўдзельнікамі хору (можна хаця б адно з двух: або толькі выдатнікамі, або толькі ўдзельнікамі хору; але можна і адначасова выдатнікамі і ўдзельнікамі хору).

Адказ.

1) Бяляева А., Елісееў Г, Ляўко М.;

2) Аляксееў В., Барысаў Б., Дзмітрыева Э., Зіневіч К., Мішкевіч В., Яфімаў Н.;

3) Андрэева 0., Анікееў А., Барысава Л., Вялічка Э., Іўлева Н., Корзун М., Цітова I.;

4) спіс усіх вучняў, якія пералічаны ў першым ці другім спісе.
2. У класе 36 вучняў. 3 іх 9 чалавек вучацца выдатна, 10 - удзельнічаюць у хоры, а з гэтых дзесяці - 4 выдатнікі.

1) Вызнач колькасць вучняў, якія з'яўляюцца выдатнікамі або Ўдзельнікамі хору (хаця б адно з двух: або выдатнікамі, або ўдзельнікамі хору, або і адно, і другое).

2) Вызнач колькасць вучняў, якія з'яўляюцца толькі выдатнікамі (выдатнікамі, але няўдзельнікамі хору).

3) Вызнач колькасць вучняў, якія з'яўляюцца толькі ўдзельнікамі хору (удзельнікамі хору, але невыдатнікамі).

4) Вызнач колькасць вучняў, якія не з'яўляюцца ні выдатнікамі, ні ўдзельнікамі хору.

5) Вызнач колькасць вучняў, якія не з'яўляюцца выдатнікамі.

6).Вызнач колькасць вучняў, якія не з'яўляюцца ўдзельнікамі

хору.


Клас

36

В
ыдатнікі Удзельнікі хору



Адказ. 1) 15; 2) 5; 3) 6; 4) 11; 5) 27; 6) 26.

3. На кантрольнай па матэматыцы вучні рашалі прыклад і задачу. Уважліва разгледзь схему і адкажы на пытанні.

1) Што азначае лік 3?

2) Што азначае запіс 7 + 3 + 5?

3) Колькі вучняў у класе не рашылі задачу?

4) Колькі чалавек не рашылі прыклад?

5) Колькі чалавек не рашылі ні задачу, ні прыклад?

6) Што азначае запіс: 20 - (7 + 3 + 5)?

Клас 20

П
рыклад Задача



Адказ. 1) Колькасць вучняў, якія рашылі прыклад і задачу; 2) колькасць вучняў, якія рашылі прыклад або задачу; 3) 12; 4) 10; 5) 5; 6) колькасць вучняў, якія не рашылі ні задачу, ні прыклад.
4. Дадзены лікі: 127, 17, 177, 107, 117. Чым падобныя гэтыя лікі? Пры адказе выкарыстай лагічныя звязкі "і", "або".

Адказ. У запісе кожнага з лікаў выкарыстаны лічбы 1 і 7; лічба 1 займае першае або другое месца ў запісе; лікі запісваюцца дзвюма або трыма лічбамі.
5. Уважліва паглядзі на малюнак і адкажы, якія выказванні праўдзівыя.

1) Трохвугольнікі - нечырвоныя і немаленькія фігуры.

2) На малюнку квадраты - нечырвоныя або немаленькія фігуры.

3) Няпраўда, што квадраты - чырвоныя і маленькія фігуры.

4) Няпраўда, што трохвугольнікі - чырвоныя або маленькія фігуры.

5) Усе квадраты нечырвоныя і немаленькія.



А
дказ.
1), 2), 3), 4) - праўдзівыя выказванні.

Заўвага. Заданне можна выконваць у выглядзе гульні "Праўда - няпраўда". Адказ "праўда" дзеці сігналізуюць карткай зялёнага колеру. Адказ "няпраўда" - чырвонага.

6. Знайдзі праўдзівыя выказванні.

1) Няпраўда, што ў другім слупку і першым радку знаходзіцца трохвугольнік.

2) Квадрат знаходзіцца не ў першым слупку і не ў другім радку.

3) Ніводны з трохвугольнікаў не знаходзіцца ў другім слупку і першым радку.






I слупок

II слупок

I радок







II радок







Адказ. Усе выказванні праўдзівыя.

Заўвага. Заданне можна выконваць у выглядзе гульні "Праўда - няпраўда" (глядзі заўвагу да задання 5).
7. Дадзены лікі: 4 800, 34, 2, 108, 342, 1, 23, 357, 243, 218.

1) Выпішы лікі, якія недвухзначныя і не маюць лічбу 1.

2) Выпішы лікі, якія недвухзначныя або не маюць лічбу 1.

Адказ. 1) 4 800, 2, 342, 357, 243; 2) 4 800, 34, 2„ 108, 342, 1, 23, 357, 243, 218.

8. Дапоўні сказы.

1) Трохвугольнік знаходзіцца ў першым слупку ... першым радку.

2) Трохвугольнік знаходзіцца не ў другім слупку і ... ў другім радку.

3) Ніводны з квадратаў ... знаходзіцца ў першым слупку ... ў першым радку.





I слупок

II слупок

I радок







II радок







Адказ. 1) і; 2) не; 3) не, і.

9. Гульня "Падарожжа Калабка". Назаві нумары хатак, дзе зможа адпачыць казачны герой. Разгледзь усе магчымыя варыянты.



А
дказ. Калабок зможа адпачыць у хатках 2, 4, 5, 6.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка