Размешчаны ў паўночнай частцы Віцебскай вобласці. Утвораны 17 1924 г. Плошча 1,9 тыс км



Дата канвертавання15.05.2016
Памер11 Kb.
Расонскі раён размешчаны ў паўночнай частцы Віцебскай вобласці. Утвораны 17.7.1924 г. Плошча 1,9 тыс. км2. Населеных пунктаў 128, у тым ліку гарадскі пасёлак Расоны — цэнтр раёна. 6 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Сакалішчанскі, Янкавіцкі. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, ва ўсходняй частцы знаходзіцца Нешчардаўскае ўзвышша, 65 % тэрыторыі ніжэй за 150 м. Карысныя выкапні: торф, пясок, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна і суглінкі. Сярэдняя тэмпература студзеня —7,5 °С, ліпеня — 17,5 °С., ападкаў 583 мм за год. Вегетацыйны перыяд 182 сутак. Наибольшая рака Дрыса з прито­камі Свольна, Нішча, Нешчарда. На тэрыторыі раёна многа азёр (27 рыбапрамысловых), найбольшыя — Нешчарда, Усвечча, Валоба, Белае, Сіньша, Шэвіна, Расона, Дрысы, Межава, Межна. Пад лесам 70,5 %, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі 12,5 % тэрыторыі. У раёне 6 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа. Значных прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі раёна няма. У галіне прамысловасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць ДЛГУ “Расонскі лясгас”, унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і рад прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Полацк—Апочка, Дзісна —Невель, Полацк —Расоны. Выдаецца раённая газета «Голас Расоншчыны».
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка