«Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.»



Дата канвертавання17.06.2016
Памер443.55 Kb.
«Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.»

П л а н


Уводзіны ………………………………………..

Прамысловасць Беларусі і

асаблівасці яе развіцця …..............................…
Прамысловасць Беларусі…………………………………....
Сельская гаспадарка ...............................…..….………....
Сталыпінская рэформа і яе вынікі ........…..….………....

Развіцце фінансава-крэдытнай

сістэмы і гандлю …….............................…...…
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі ...……………….
Развіцце гандлю ..…….…………….……………………….

Заключэнне ……………………………………..

Крыніцы …...………………………….……….

Літаратура …...………………………….………



развіцце гандлева-прамысловай сферы

беларусі ў 1901-1914 гг.

уводзіны
Ідучы по сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, рассійскі капіталізм на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў уступіў у імперыялістычную стадыю. Для гэтага этапа капіталізму характэрныя высокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу — ўзнікненне манапалістычных аб’яднанняў, якія адыгрывалі рашаючую ролю ў гаспадарчым развіцці зліцця прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэнне фінансавага капіталу; вываз капіталу за мяжу; барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету, што вяло да агрэсіўных захопніцкіх войнаў. Акрамя таго, імперыялізм Расіі меў свае асаблівасці. Па-першае, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў тут была значна больнай, чым у краінах Захаду. Па-другое, у Расіі вываз тавараў працягваў адыгрываць рашаючую ролю ў параўнанні з вывазам капіталу. Па-трэцяе, у расійскай эканоміцы перапляталіся высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, адносна развіты аграрны капіталізм з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльна-эканамічнай сістэмай.

Пры аналізе адметных рыс імперыялізму патрэбна ўлічваць тое, што сусветны рынак выпрацоўваў дзейсныя сродкі барацьбы з манапалізмам, якія ўмацоўваліся таксма антыманапольным заканадаўствам краін свету. Фінансавы ж капітал адчыняў дзверы для інвестыцый толькі ў перспектыўныя галіны вытворчасці і ствараў дапаўняльныя абмежаванні на шлязу безгаспадарчасці.

Расія ўваходзіла ў стадыю імперыялізму ў той час, калі тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі значнымі. Па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу яна займала чацвертае-пятае месца разам з Францыяй, прычым значна ўступаючы ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Але па ўзроўні індустыялізацыі грамадста і эканаміным патэнцыяле Расія разам з Японіяй уваходзіла ў трэцюю групу індустрыяльна развіваючыхся краін, адстаючы нават ад другога эшалона прамыслова развітых дзяржаў — Аўста-Вангрыі і Італіі, дзе рпацэс індустрыялізацыі грамадства яшчэ не завіршыўся. [1]

Аднак пры гэтым трэба ўлічваць i тое, што Paciя мела перавагу над другімі краінамі ў тым, што яе капіталізм быў адносна маладым i яна валодала багацейшымі радовшчамі ўcix відаў сыравіны.

Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.


прамысловасць беларусі і

асаблівасці яе развіцця


Прамысловасць Беларусі

На фоне расійскага зацяжнога эканамічнага крызicy 1900-1903 гг. i дэпрэсіі 1904-1908 гг. большасць беларускіх прадпрыемстваў ад крызісу ў 1900 г. пацярпела менш, чым у цэлым па Pacii. 3 другой паловы 1902 г. пачалося ажыўленне ў прамысловасці Беларусі, i ўжо ў 1903 г. агульны аб'ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %. 3 1904 г. у прамысловасці Беларусі наступала эканамічная дэпрэсія, якая працягвалася да 1907 г., хаця у 1906 г. i назіралася некаторае ажыўленне. 3 1908 г. пачалося пераадоленне дэпрэсіі, перайшоўшае ў эканамічны ўздым, які працягваўся аж да пачатку першай сусветнай вайны, прычым сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці склаў 13,9% — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за ўсю гісторыю Беларусі. [1,4]

Аналіз прыведзеных даных сведчыць аб тым, што ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі i заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за 1900-1913 гг. павялічылася на 61,2%, то дробных — усяго на 17 %. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229,6 %, а дробнай — на 110 %. Тым не менш, у 1913 г. вытворчасць дробнай i саматужнай прамысловасці Беларусі склала53,5 %, а буйной — 46,5 % усёй валавой прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі i заводы. Шматлікія рамесна-саматужныя прадпрыемствы адыгрывалі дапаможную ролю, аказваючы бытавыя паслугі насельніцтву. Прамысловыя прадпрыемствы былі параунальна невялікімі. Яны часта размяшчашся ў сельскай мясцовасці, у непасрэднай блізкасці ад крыніц сыравіны i таннай рабочай сілы, што дазваляла іх гаспадарам атрымліваць высокія прыбыткі. Менавіта такія прадпрыемствы забяспечвалі перапрацоўку ўсей сельскагаспадарчай вытворчасці i збыт тавараў як на унутраным, так і на знешнім рынку. [1]

У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб'яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края, які ўстанаўліваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць i продаж запалак. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы — піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края. Лесапрамыслоўцы i гаспадары папяровых прадпрыемстваў таксама стварылі рэгіянальныя аб'яднанні — Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-3аходняга края i "Прадакон".

Больш таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыіравалі арганізацыю ўсерасійскага запалкавага сіндыката. Такім жа шляхам імкнуліся пайсці ўладальнікі шкляных заводаў Беларусі. Але ж узровень манапалізацыі прамысловасуі у Беларусі быу ніжэй, чым у індустрыяльна развітых рэгіёнах Pacii.

У пачатку XX ст. на Беларусі нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Яны атрымлівалі перавагу ў тэмпах павелічэння вытворчасці ў параўнанні з індывідуальнымі капіталістамі. Так, з 1900 г. па 1903 г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза, а ўдзельная вага — з 0,6 у 1900 да 14,8 % у 1913 г. Акцыянерныя таварыствы, карыстаючыся падтрымкай банкаў, параунальна хутка засвойвалі i пераносілі ў мясцовую прамысловасць больш дасканалыя формы арганізацый вытворчасці, а таксама будавалі новыя прадпрыемствы. Так, у Мінску ўзнікла шпалерная фабрыка, якая ў 1912г. вырабляла 14,5 % ycix шпалераў Расіі. Пачала працаваць буйная абутковая фабрыка "Скараход" маскоўскага акцыянернага таварыства "Шаўрохром". Перад першай сусветнай вайной акцыянернае таварыства "Валынь" у Ваўкавыскім павеце пабудавала цэментны завод. [1]

Некаторае ажыуленне ў прамысловасці Беларусі адбылося з другой паловы 1902 г. Як адзначала фабрычная іпспекцыя у 1903 г., «усе прамысловыя прадпрыемствы, за выключэннем запалкавых фабрык, ідуць у цяперашні час яшчэ няпоўным, але задавальняючым ходам». Прамысловасць паступова пачала выходзіць з крызісу. У 1903 г. агульны аб’ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %.[4]

Істотныя змены адбыліся ў тэкстыльнай прамысловасці. Так, руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна", на якой працавала і,5 тыс. рабочых; аўстрыйскія капіталісты — Высачанскую льнопрадзільную фабрыку, а французскае "Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж i К " набыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі. У выніку адбылося значнае абнаўленне асноўнага капіталу. У 1913 г. на новых прадпрыемствах выраблялася 78,2 % тэкстыльнай прадукцыін. 3 1908 па 1913 г. аб'ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1.6 раза. [1]

Руска-японская ванна паралізавала ажыуленне, якое пачалося у 1903 г. У прамысловасці Беларусі наступіла глыбокая эапамічная дэпрэсія. На рынку ўтварыліся лішкі тавараў. Многія фабрыкі i заводы закрыліся або працавалі з няпоўнай нагрузкай. Нарада прамыслоўцаў Заходняга краю, якая адбылася у Вільні ў ліпені 1904 г., была вымушана прызнаць, што «агульнае становішча спраў, на думку ўcix, такое, што крызіс — у наяўнасці». У параўнанні з 1903 г. зменшылася колькасць рабочых i скараціўся аб'ём вытворчасці. Рэзка пагоршылася становішчa рабочага класа. Значны спад прамысловай вытворчасці назіраўся у першы год рэвалюцыі. Больш моцна скарацілася вытворчасць будаўнічы матурыялаў, шкляная i лёгкая прамысловасць. [4]

Пачынаючы з лютага 1904 г. з прычыны паніжэння попыту на прамысловыя тавары шэраг фабрыкаў і заводаў Беларусі зачыняецца. Некаторыя прадпрыемствы скарачаюць аб'ём вытворчасці, памяншаюць колькасць рабочых або пачынаюць працаваць няпоўны тыдзень і пры скарочаным працоўным дні. Поўнасцю спынілі працу гарбарня М. Френкеля (80 рабочых), цагельня Карказовіча (30 рабочых), запалкавая фабрыка "Дружына" у Койданаве Менскага павета (162 рабочых) лесапільны завод у в. Грабава Мазырскага павета (105 рабочых). [5]

Цяжкасці ў прамысловасці дасягнулі такіх вялікіх памераў, што нарада прамыслоўцаў і адміністрацыі Віленскай губерні 25 чэрвеня 1904 г. пасля ўсебаковага абмеркавання стану спраў прамысловасці вымушаны былі асвядоміць, што "агульнае становішча спраў, па аднагалосным меркаванні, такое, што крызіс — “налицо”".

Другое паўгоддзе 1904 г. не ўнесла істотных змяненняў. Як паказваюць данныя афіцыйнай статыстыкі, колькасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі за 1904 г. у параўнанні з папярэднім годам паменшылася на 139 адзінак, або на 1,6%, колькасць рабочых знізілася на 1,5 тыс. чалавек, або на 4%, а аб'ём прамысловай вытворчасці зваліўся на 1,4%. Найбольш глыбока эканамічны крызіс уразіў прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Лік занятых рабочых у гэтай галіне паменшылася на 20-21%, а аб'ём прамысловай вытворчасці — на 44,3%. Скарацілася вытворчасць у шкляной, металаапрацоўчай прамысловасці, а таксама ў галіне лёгкай прамысловасці. Такім чынам, пасля недоўгачасовага ажыўлення прамысловасць Беларусі пад уплывам руска-японскай вайны, змяніўшай капіталістычны цыкл, ужо ў 1904 г. уступіла ў фазу глыбокай эканамічнай дэпрэсіі. Эканамічнае становішча рабочага класу натхняла яго на барацьбу з капіталам. [5]

У 1906 г. у прамысловасці пачалося ажыўленне: пашырыуся крэдыт, павялічыліся ўклады ў банкі i ашчадныя касіы, а таксами лік дазволау на адкрыццё новых прадпрыемстваў, павысіліся затраты на пераабсталяванне. Аднак ажыўленне было непрацяглае. Яно натыкнулася на вузкі рынак збыту.

Пераадоленне крызісу i дэпрэсіі ў прамысловасці пачалося на Боларуci з 1908 г. Аб’ем прамысловай вытворчасці ў гэгым годзе перавысіў узровень 1900 г. на 8%. Карыстаючыся падтрымкай банкаў, буйная прамысловасць, у цэлым па колькасці прадпрыемстваў, колькасці рабочых i па аб'ёме вытворчасці дала значны прырост. Выключением з'яўлялася прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, шкляная i гарбарная, якія не дасягнулі узроўню вытворчасці 1900 г. [4]

Аднак, нягледзячы на істотныя зрухі, узровень прамысловага развіцця Беларусі заставаўся па-ранейшаму ніжэйшым, чым у цэлым у Pacійскай імперыі. Так, на душу насельніцтва Беларусі прамысловай прадукцыі прыпадала амаль у 2 разы менш, чым у Pacii. Kaлi ў 1908 г. колькасць рабочых Беларусі складала 2,2 % рабочых ycix расійсках фабрык,то ў 1913 г. ужо 3,5 %.[1]

У 1900—1908 гг. было адкрыта некалькі камбініраваных прадпрыемстваў — лесапільна-фанерных, лесапільна-бандарных, папяровых, запалкавых i тарных. Гэта — лесапільны завод у Бабруйску (191 рабочыя), лесапільна-бандарны завод у маёнтку Дзяніскавічы Слуцкага павета (148 рабочых), лесапільна-фанерны завод у Нова-Барысаве (100 рабочых), такі ж завод у маёнтку Дубраука Мазырскага павета i iнш. У фанернай вытворчасці, якая патрабавала больш затрат капіталу, чым лесапіленне, буйная нямецкая фірма “Шульц” пабудавала лесапільна-фанерны завод у маентку Вярхуціна Бабруйскага павета, дзе працавала 400 рабочых, мясцовыя акцыянерныя таварыствы — фанерную фабрыку «Прима» у Мазыры (1902 г., 215 рабочых), фабрыку у Рэчыцы (1220 рабочих), фабрыку ў Мазырскім павеце і г.д. Папяровая прамысловасць на Беларусі склалася ўжо у канцы XIX ст. Яна належала да лікуу галін з высокім узроўнем канцэнтрацыі. Больш палавіны (55%) фабрык мела 500 і болей рабочых. Найбуйнейшай была Добрушская папяровая фабрыка. Аднак новых фабрык будавалася мала. У 1902 г. адкрылася ў Нова-Барысаве кардонна-папяропая фабрыка «Папipyc» i інш. [4]

На пачатку ХХ ст. Істотных змен у шкляной вытворчасці, не адбылося. Прыток сюды новых капітлаў быў нязначны. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. І дэпрэсія асаблівамоцна адбіліся на вытворчасці аконнага шкла. У крыху лепшым становішчы знаходзіліся прадпрыемствы, якія выпускалі бутэлькі і аптэкарскі посуд. Гэта прадукцыя мела больш устойлівы збыт. З 1900 да 1908 г. Вытворчасць шкляной прамысловасці павялісылася на 12,5 %. Удзельная вага яе ў агульным аб’еме прамысловасці знізілася. Уладальнікі буйных заводаў Беларусі ўдзельнічалі ў з'ездах шклазаводчыкаў Расіі, якія ставілі сваёй мэтай усталяванне манапольных цен на бутэлькі і падрыхтоўвалі арганізацыю сіндыката "Гандлёвае таварыства шкла". У 1905 г. быў створаны сіндыкат кафельных заводчыкаў у Копысі Магілёўскай губерні, у 1906 г. — сіндыкат пиваварнных заводчыкаў Паўночна-Заходняга боку ў Орше і інш.[4,5]

Металаапрацоўчая прамысловасць на Беларусі была прыватнаўласніцкімі прадпрыемствамі, якія выраблялі цвікі, дрот, нескладаныя сельскагаспадарчыя прылады і абсталяванне для мясцовай прамысловасці, з другога — буйнымі рамонтнымі чыгуначнымі майстэрнямі. Рамонтныя майстэрні чыгунак за 1900-1908 гг. Павялічылі вытворчасць галоўным чынам у выніку пашырэння старых прадпрыемстваў, тады як у прыватнакапіталістычным сектары яна павялічвалася пераважна за кошт уводу ў эксплуатацыю новых невялікіх прдпрыемстваў па выпрацоўцы прадуктаў бытавога прызначэння.

Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў была прадстаўлена невялікімі заводаміі па вытворчасці цэглы, чарапіцы, кафлі, бетонных плітаў для тратуараў i ванны. На ix было занята каля 2 тысяч чалавек, г.зн. 6% ycix рабочых буйной прамысловасці Беларусі у 1900 г. У агульным аб'ёме прадукцыі яе удзельная вага складала 2,8%. У сувязі з крызісам яна знізілася на 1,5 %. Найбольш буйной была вытворчасць, сканцэнтраваная галоўным чынам у Копысі Магілеўскай губерні і Мінску. Кафля, карнізы і іншаыя вырабы вывозіліся за межы Беларусі. Пакупнікамі іх былі буржуазія і дваранства. І гэтую галіну праімысловасці закрануў крызіс. Аднак дзякуючы арганізацыi ў Копысі мясцовага сіндыката, з дапамогай якога штучна падтрымліваліся цэны на высокім узроўні, прадпрымальнікам удалося захаваць свае капіталы i перакласці ўвесь цяжар крызісу на плечы рабочых. [4]

Буйныя лесапрамыслоўцы Беларусі ўваходзілі ў саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга края, які быў створаны ў 1907 г. Займаючы манапольнае становішча ва ўнутраным лясным гандлі Беларусі, саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю быў не ў стане адстаяць свае інтарэсы перад асобай больш магутных заходнееўрапейскіх манапалістычных аб'яднанняў у знешнім гандлю. У значнай меры гэта тлумачыцца тым, што агульныя ўмовы на сусветным рынку ў гэты перыяд склаліся неспрыяльна для Расіі. Арганізацыйная слабасць рускай буржуазіі прывяла да заключэння з Германіяй у 1904 г. невыгаднай гандлёвай канвенцыі, па якой Расія абавязалася не накладаць пошлінаў на неапрацаваны і абчасаны лес, тады як Германія ахавала сябе высокай пошлінай ад увозу з Расіі апрацаванага лесу. Акрамя таго, на Нёману, па якому ішла асноўная маса лесу з Беларусі, не было досыць добраўпарадкаваных стаянак для караванаў, у той час як вусце ракі знаходзілася на тэрыторыі Германіі. З прычыны гэтага беларускія экспарцёры траплялі ў залежнасць ад нямецкіх манапалістычных аб'яднанняў, якія дыктавалі цэны на лес. Гэтыя аб'яднанні не толькі забяспечвалі танным рускім лесам дрэваапрацошўчую прамысловасць Германіі, але і з'яўляліся пасрэднікамі па яго продажу ў іншыя краіны.

Прамысловасць Беларусі хаця і марудна пачала выхадзіць з эканамічнага крызісу. Навочна гэта становішча характарызуюць дадзеныя гадавога прыросту валавой прадукцыі. Прырост прадукцыі ў 1908 г. у абсалютных лічбах быў вышэй прыросту прадукцыі ў перыяд ажыўлення 1903 і 1906 гг. Па сваіх памерах ён толькі малаважна саступаў аб'ёму прыросту прадукцыі ў параўнальна спрыяльны для прамысловасці Беларусі 1900 г. Характэрна і тое, што 1908 і 1900 гг. збліжаюць не толькі аб'ём, але і структура прыросту. Калі ў 1907 г. прырост прадукцыі быў атрыманы выключна за кошт уводу ў дзеянне новых фабрык і заводаў, то ў 1908 г., таксама як і ў 1900 г., 60% прыросту прыходзілася за кошт пашырэння дзейнасці старых прадпрыемстваў. [5]

Ажыўленне ў прамысловасці Беларусі нарастала марудна, і толькі з 1910 г. яно перайшло ў інтэнсіўны ўздым. Павелічэнне колькасці прадпрыемстваў з 1908 г., дасягнула максімуму ў 1911-1913 гг. За гэтыя тры гады было ўведзена ў дзеянне ў агульнай колькасці 200 новых прадпрыемстваў, або столькі, колькі іх было адчынена з 1900 па 1908 г. Да таго ж у апошнія гады адчыняліся больш буйныя прадпрыемствы. Прырост колькасці рабочых у буйной прамысловасці Беларусі з 1910 па 1913 г. склаў 14,4 тыс. чалавек, або быў удвая больш адпаведнага прыросту з 1900 па 1908 г. [5]

Пераход да акцыянернай формы арганізацыі прамысловай вытворчасці праходзіў з удзелам мясцовага, рускага і замежнага капіталаў. Колькасць прадпрыемстваў, прыналежных змешаным акцыянерным таварыствам з удзелам рускага і замежнага капіталаў і асобам замежнага паходжання, за час з 1900 да 1913 г. вырасла ў 2,4 разы, хаця і ў 1913 г. іх удзельная вага ў прамысловасці Беларусі быў параўнальна невялікай — 6,7%.[5]

Да найбольш буйных прыналежылі Віцебская льнаперапрацоўчая фабрыка "Дзвіна" Руска-Бельгійскага акцыянернага таварыства з асноўным капіталам 2 млн. франкаў з кіраваннем у Генте, Віцебскі трамвай і электрычная станцыя Бельгійскага акцыянернага таварыства з капіталам 1,5 млн. франкаў з кіраваннем у Брусэлю, Віцебскі піваваранны завод акцыянернага грамадства "Левенбрей", шаўка-круцільныя фабрыкі ў Лохозве Менскай губерні і Альберцінская Гродзенскай губерні французскага акцыянернага таварыства "Боньфуа, Жорж і К°".[5]

Існасць працэсу беларускай прамысловасці выяўлялася ў том, што яе фабрыка павялічвалася і прадукцыйнасць расла хутчэй, чым павелічэнне самой фабрыкі. Калі 1866 г. прыняць за 100, то ў 1913 г., г.зн. прыкладна за 50 гадоў, колькасць фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў паменшылася ўдвая, а сума вытворчасці ў 6,3 разы. Калі зыходзіць з росту ў сярэднім кожнага прадпрыемства, то 1913 г. да 1866 г. выразіцца ў такіх суадносінах: сярэдняя колькасць працоўных вырасла ў 6,5 раз, і сума вытворчасці ў сярэднім на адну фабрыку вырасла ў 10,6 раз. [6]

Гэтым адзначаецца рост індустрыялізацыі краіны. Але, вядома, усё ж прамысловасць яшчэ не дасягнула памераў буйнага эканамічнага фактару. Пакуль ясная толькі тэндэнцыя гэтага развіцця. Мы ўсё ж адставалі ад усёй астатняй Расіі, калі браць яе ў цэлым, бо ўжо ў 1908 г. прадукцыйнасць рускай прамысловасці на аднога жыхара ў сярэднім выяўлялася ў 30 руб., а ў 3-х губернях Беларусі толькі ў 6 руб. Праўда, нават у 1913 г. гэтыя суадносіны ўжо некалькі падняліся. [6]

Нашая прамысловасць канцэнравала галоўным чынам сваю ўвагу на перапрацоўцы прадуктаў мясцовай вытворчасці. Выключэнне ставіцца да той часткі апрацоўкі кудзелістых рэчываў, якая перапрацоўвала бавоўна і часткай завезеную поўсць, да табачных фабрык і да апрацоўкі металаў. Але ў той жа час, як апрацоўка кудзелістых рэчываў некалькі зніжалася, апрацоўка металаў, хімічная вытворчасць (запалкі), папяровая [прамысловасць] давалі значны рост.

Склаўшаяся раней галіновая структура прамысловасці Беларусі амаль што захавалася. У 1913 г. вядучымі заставаліся харчовая прамысловасць, удзельная вага якой складала 26 % ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанарыхтоукі i сплаў — 16,8, дрэваапрацоучая — 16,1, папяровая — 7, чыгуначныя i рамонтныя майстэрні — 5,8, шкляная — 5,7, тэкстыльная — 4,8, гарбарна-абутковая — 4,1, металаапрацоучая — 3,8, запалкавая — 2,9 % i г.д. [1]

Будаўнцтва новых прадпрыемстваў, ix інтэнсіўнае тэхнічнае тэхналагічнае пераабсталяванне, напаўненне новымі паравымі, механічнымі i электрычнымі рухавікамі сталі характэрнымі рысамі дрэваапрацоўчай, цагельнай, шкляной і метапаапрацоучых галін прамысловасці. У харчовай прамысловасці прамысловы пераварот ішoў маруднымі тэмпамі. Тым не менш, з 1908 па 1913 г. магутнасць рухавікоў павялічылася з 27,3 тыс. да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць на аднаго рабочага ўзрасла з 0,7 да 0,82 к.с. [1]

У тэкстыльнай прамысловасці адбыліся некаторыя перамены — скарацілася суконная вытворчасць i набыло развіццё льнопрадзенне. У дрэваапрацоўчай прамысловасці з'явілася фанерная i мэблевая вытворчасці. Значныя змены адбыліся ў гарбарна-абутковай прамысловасці. Калі да пачатку XX ст. абутак вырабляўся ў рамесных майстэрнях, то потым — на новых фабрыках. У лесахімічнай прамысловасці, дзе пераважна былі дробныя смалакурныя, шкіпінарныя i дзягцярныя прадпрыемствы, было пабудавана некалькі новых, у тым ліку ў Аршанскім павеце Вындрыцкі завод па сухой перагонцы дрэва — самы буйны у Pacii. Металаапрацоучая прамысловасць складалася з невялікіх прыватна-капіталістычных i казенных прадпрыемстваў i даволі буйных рамонтных чыгуначных майстэрань.

Нацыянальны прыбытак стаў хутка ўзрастаць. У гэтым сэнсе Беларусь не адставала ад іншых раёнаў Расіі. Увесь яе нацыянальны прыбытак з 1900 г. па 1913 г. вырос удвая, падняўшыся з 576 млн. да 1 мільярда. [6]

Сельская гаспадарка

Выразна выяўляліся працэсы інтэнсіфікацыі i спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Хутка пашыраліся пасевы тэхнічных i кармавых культур. Плошча пад асноўнай кармавой i тухнічнай культурай — бульбай павялічылася з 132,2 тыс. дзесяцін з 1899 г. да 173,7 тыс. дзесяцін у 1907 г., г.зн. за сем гадоў пашырылася на 15,6%. Удзельная вага бульбы ў агульнай пасяўной плошчы павялічылася з 9,5 да 12,9%. Найбольш вырошчвалі бульбы у гаспадарках Гродзенскай і Мінскай губерняў. [4]

Параунальна шырокае распаусюджанне атрымала травасеянне. У 1901 г. кармавымі травамі было занята 127,8 тыс дзесяцін прыватна-уладальніцкіх зямель, што складала 6,6 % усей пасяўной плошчы. У Мінскай губерні травы займалі 7,3%, а у Гродзснскай — 8.2% пасяўной плошчы. Тут яны ўжо ўваходзілі ў палявы севазварот. Толькі ў Віцебскай i Магілеўскай губернях кармавыя травы пакуль яшчэ культываваліся без рэгулярнага севазвароту. Імі засяваліся пусткі, нізіны, лясныя паляны, аблогі i г.д. [4]

Пасевы льну i канапель на прыватнаўладальніцкіх землях у пачатку XX ст. не пашыраліся. Пад імі было занята 8,8 тыс. дзесяцін у 1899 г. i 27,4 тыс. дзесяцін у 1907 г. Удзельная вага льну ў агульнай пасяўной плошчы заставалася амаль нязменнай (1,9-2,0%). Раенамі інтэнсіўнага развіцця льнаводства з'яуляліся Віцебская губерня, усходнія паветы Віленскай i паўночныя наветы Магйлёўскай губерняў. У Мінскай губерні пасевы льну займалі толькі каля 1% пасяўных плошчаў, а ў Гродзенскай — толькі 0,5%.[4]

Пасевы збожжавых культур павялічваліся абсалютна, але ix удзельная вага ў агульнай насяўной плошчы змяншаласч. Калі ў 1899 г. чатыры найважнейшыя харчовыя культуры (жыта, пшаніца, ячмень i грэчка) займалі 846,3 тыс. дзесяцін, або 60,6%, то ў 1904 г. — 918,8 тыс. дзесяцін, або 58,7% усей пасяўной плошчы. Найбольшы абсалютны прырост пасеваў збожжавых, галоўным чынам жыта, назіраўся ў Магілеўскай i часткова ў Мінскай губернях. У Вктебскай губерні ён быў нязначны. У Віцебскай i Гродзенкскай губернях нават назіралася некаторае абсалютнае скарачэнне плошчы пасеваў і збожжавых. [4]

Хутка развівалася малочная жывёлагадоўля, а таксама вінакурства. Дзяржава забяспечвала памешчыкам выгадны збыт cпipтy ў казну. Таму яны ўзмоцнена развівалі вінакурства, адыходы якога выкарыстоўваліся на корм жывёле. Калі ў 1901-1902 аперацыйным годзе на тэрыторыі пяці заходніх губерняў дзейнічала 184 вінакурныя заводы, на якіх перапрацоўвалася 22,7 млн. пудоў бульбы, то ў 1905-1906 гг. колькасць заводаў павялічылася да 586, а колькасць перапрацаванай бульбы — да 30 млн. пудоў, што складала каля 30% яго валавога збору з прыватнаўладальніцкіх зямель. Найбольш шырока вінакурства было развіта ў Гродзенскай i Miнскай губернях, дзе на ўcix заводах перапрацоўвалася палова ўсяго збору бульбы. Апрача таго, на вытворчасць cпірту ў пяці заходніх губернях штогод выкарыстоўвалася 2,2-2,5 млн. пудоў збожжа. [4]

Хуткае пашырэнне пасеваў кармавых культур i рост вінакурства стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця малочнай жывёлагадоўлі, якая да пачатку XX ст. стала вядучай галіной памешчыцкай гаспадаркі Беларусі. Развіццё малочнай жывёлагадоўлі стымулявалася выгаднай рыначнай кан'юнктурай. Малочныя прадукты карысталіся сталым попытам як на мясцовым рынку, так i ў Варшаве, Рызе, Пецярбурзе, Лібаве, Маскве. Цэны на масла i сыр увесь час былі высокія, тады як у сувязі з наступленнем у вялікай колькасці збожжавых прадуктаў з усходніх i пауднёвых губерняў цэны на сбожжа на Беларусі былі нізкія. Таму вытворчасць хлеба на продаж скарацілася.
Сталыпінская рэформа

Пачатак XX ст. увайшоў у эканамічную гісторыю як гады больш настойлівага ўкаранення капіталізму ў сельскую гаспадарку як Расійскай імперыі ў цэлым, так i Бслаpyci ў прыватнасці. 3 сярэдзіны 90-х гг. у Pacii пачалося хуткае развіццё вытворчасці ўcix сельскагаспадарчых тавараў i прадуктаў харчавання. За два дзесяцігоддзі перад пачаткам першай сусветнай вайны збор зерня падвоіўся. У 1913 г. па Pacii атрымалі 550 кг зерня на душу насельніцтва. Кіруючыся прынцыпам міністра фінансаў І.А.Вышнеградскага “не даядзім, а вывезем”, Расія ператварылася ў адну з галоўных карміліц Еўропы. Яна вывозіла за мяжу 50 % сусветнага экспарту яек, давала 25 % сусветнага экспарту зерня. Нарыхтоўка лену складала 80 % сусветнай вытворчасці. Але калі сярэднегадавыя ўраджаі пшаніцы ў Pacii складалі 8,5 ц/га, то ў ЗША — 10,2, у Францыі — 13,3, у Германіі — 24,1, у Бельгіі — 28,7 ц/га. [2]

Рашаючым у выбары шляхоў перабудовы paciйcкaгa аграрнага сектара стала прызначэнне ў красавіку 190O г. міністрам унутраных спраў, а праз два з паловай месяцы i старшынёй Савета Міністраў Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна (1862-1911) — былога губернатора Гродзенскай i Caратаўскай губерняў. Адразу на яго плечы лягло нялёгкае бярэмя барацьбы з рэвалюцыяй, пошукаў новай сацыяльнай апоры для самадзяржаўнай сістэмы, а таксама рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пры гэтым Сталыпін улічваў тое, што ў дзяржаўных структурах пашыраліся колы, якія былі зацікаўлены ў ліквідацыі рэшткаў прыгонніцкай сістэмы i далейшай капіталізацыі сельскай гаспадаркі.

Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны i ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы i канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У сталыпінскай праграме капіталізацыі вёскі вызначаюць асноўныя напрамкі:



  1. разбурэнне сельскай абшчыны;

  1. насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспадарак;

  2. правядзенне комплекса агратэхналагічных мерапрыемстваў;

  3. добраахвотнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа i Сярэдняй Ази.

Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць. У выпадку выхаду з абшчыны за селянніам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосам, ляснымі i другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзіліся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.

Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з так званай "расійскай агратэхналагічнай рэвалюцыяй". У гэтае паняцце ўключаецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, прынятых урадавымі, земскімі i кааператыўнымі ўстановамі па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыцця краіны. Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агранамічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са сталыпінскай рэформай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай ваины начала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарам-хутаранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных i ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы i інш.; арганізацыю сельскагаспадарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў i суполак; стварэнне доследна-паказальных гаспадарак, садоў, агародаў, пчольнікаў; наём на службу аграномаў i іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі, размеркаванне грашовых дапамог i ссуд на агранамічныя i тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў i лекцый для сялян па мнагапольных севазваротах, прымяненні машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў i г.д.

Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы мясцовых улад па наладжванні на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое распаўсюджвалася i ў гарадах. Сталі адкрывацца чарапічныя, цагельныя, бетонныя i іншыя майстэрні, з'явіліся школы, якія рыхтавалі майстроў-спецыялістаў па гэтай справе.

На службу сталыпінскаму землеўпарадкаванню i хутарской палітыцы былі пастаўлены гідратэхнічныя работы, звязаныя з асушэннем, абвадненнем, пабудовай мастоў, бетонных калодзежаў i інш. Але адсутнасць сродкаў, няхватка спецыялістаў, гаспадарчая адсталасць i галеча, пачаўшаяся неўзабаве першая сусветная вайна не далі магчымасці дабіцца сур'ёзных вынікаў на гэтым напрамку работы. Дастаткова нагадаць, што ў 1914 г. у Мінскай губерні налічвалася ўсяго 12 аграномаў, у Віцебскай — 16. У Гродзенскай губерні на 1913 г, на агранамічную дапамогу было асігнавана толькі 85,5 тыс. руб. Адмоўна адбывалася таксама малаграматнасць i няграматнасць сялян. [2]

Урад Сталыпіна выдаў шэраг законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. За 1904-1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала 356 378 чалавек. Гэта былі ў асноўным малазямельныя i сярэднія слаі сялянства. Найбольшую колькасць перасяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую Віцебская. У сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі ў Сібіры прыходзілася 6 дзесяцін зямлі. Зразумела, што на ix магла быць толькі бядняцкая гаспадарка. Гэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чалавекі (10,9 % ycix выехаўшых), Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага расслаення сялян. [2]

Выключную ролю ў правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы адыграў Сялянскі пазямельны банк, заснаваны ў 1882 г. Хутка былі адкрыты яго адцзяленні ва ўcix губернскіх гарадах Беларусі. Менавіта праз тэты банк праводзіліся грашовыя аперацыі, звязаныя з купляй i продажам зямлі, атрыманнем ссуд, крэдытаў i г.д. Выхаваўчае значэнне банка грунтавалася на тым, што селянін, зрабіўшыся ўласнікам купленай зямлі, стане паважаць не толькі сваю ўласнасць, але i чужую, i будзе ўсяляк абараняць яе. Банк выдаваў ссуды сялянам пад залог надзельнай зямлі, а таксама зямлі, купленай без дапамогі банка. Купленая зямля за нявыплату ў тэрмін працэнтаў і за непагашэнне доўгу прадавалася крэдыторам. Так, толькі ў 1908 г. на Беларусі было адабрана ў непапраўных заёмшчыкаў звыш 13 тыс. дзесяцін зямлі. Для куплі зямлі ў адзіночку даваўся крэдыт да 500 руб., а пры закупцы абшчынай адкрываўся крэдыт да 150 руб. на кожнага. [2]

Такім чынам, сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар. Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла некатораму паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі час змагло выявіць пэўныя станоўчыя зрухі ў аграрнай сферы. Доля памешчыцкага землеўладання скарацілася да 47 % агульнай зямельнай плошчы. Некаторыя памешчыкі пераходзілі на капіталістычныя формы гаспадарання — сталі ўкараняць мнагаполле, прымяняць жалезныя плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральныя ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У ix гаспадарках павысілася ўдзельная вага i рыначнае значэнне такіх галін, як малочная i мясная жывёлагадоўля, свінаводства, садаводства i інш. Адметную ролю ў гандлёвым земляробстве адыграла льнаводства.

Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала агульнаму росту сялянскай гаспадаркі. Напярэдадні рэвалюцыі яна апрацоўвала 90,7 % усей сялянскай пасяўной плошчы, давала каля 90 % усяго збору збожжа i бульбы. Пасяўныя плошчы пад тэхнічнымі культурамі i бульбай у сялянскіх гаспадарках перавышалі памешчыцкія гаспадаркі адпаведна ў 5,7 i 12 разоў. Ім належала 94,4% коней і буйной рагатай жывелы.[2]

Рост капіталізму спрыяў i таму, што за 1908-1913 гг. пасяўная плошча па дзесяці асноўных культурах павялічылася на 56 тыс. дзесяцін, ці на 2,3 %. Ураджайнасць узрасла да 46,4 пуда, ці на 16,4%, Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца, Мінская — трэцяе, Віленская — пятае, Магілёўская — адзінаццатае, астатнія апынуліся ў сярэдзіне сярод губерняў Еўрапейскай Pacii. Беларусь вылучалася сярод іншых губерняў па развіцці i перапрацоўцы жывёлагадоўчых прадуктаў, па павелічэнні травасеяння, рабіла пocпexi ў выкарыстанні сельскагаспадарчых машын. [2]

У веску пачалі пранікаць грашовыя адносіны, якія застаўлялі сялян пашыраць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак. Галоўную ролю ў сялянскай гаспадарцы адыграла бульбаводства, на другім месцы было льнаводства. Багатыя хутаране па прыкладу памешчыкаў заводзілі буйныя малочныя фермы. Частку жывёлы сяляне адкармлівалі на мяса i прадавалі на рынках. Пачыналася станаўленне сялянскага рацыянальнага гандлёвага свінаводства, пчалаводства, садаводства, у меншым памеры агародніцтва i рыбалоўства. Усе тэта сведчыць аб пашырэнні працэсу спецыялізацым сялянскіх гаспадарак.

Значна ўмацавалася рыначная накіраванасць беларускай сельскай гаспадаркі. За 1900-1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8 %, мяса — на 193,6, льновалакна — на 18 %. У 1913 г. было вывезена 9 671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага). Але калі ў 1900 г. чысты ўвоз зерня ў Беларусь складаў каля 118 тыс.т, то ў 1913 г. — 309 тыс., або вырас у 2,6 раза. Тэта тлумачыцца як спецыялізацыяй беларускай сельскай гаспадаркі ў мяса-малочным напрамку, так i велізарнай канцэнтрацыяй тут войска ў сувязі з падрыхтоўкай да першай сусветнай вайны. [2]

Пра здаровы рост сялянскай гаспадаркі сведчыць хуткае нарастанне капіталаў. Калі ў 1910 г. на Беларусі былі 1422 установы дробнага крэдыту, якія абслугоўвалі сялян, то ў 1913 г. ix стала 2046. Колькасць ix членаў падвоілася. 3 1905 па 1912 г. сума ўкладаў вырасла з 22 млн да 53 млн руб. Калі ў 1905 г. на адну ашчадную кніжку "земляробца" прыходзілася 177 руб., то ў 1915 г. — 212 руб. Паскараўся працэс стварэння розных формаў кааперацыі — спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавой і інш. [2]

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа i яе здзяйсненне адчынілі шырока дзверы для капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі i яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў i росту вясковага пралетарыяту. Але сталышнскія перабудовы не змаглі карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі i паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.


развіцце фінансава-крэдытнай

сістэмы і гандлю
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі

Пасля грашовай рэформы 1895-1897 гг. фінансава-крэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. У абарачэнні былі папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, а таксама залатыя, сярэбраныя i медныя манеты (наміналы — ад чвэрці капейкі да 10 руб.), На 1 студзеня 1914 г. у агульнай грашовай масе золата складала 21,2%, серабро — 5,4 % і крэдытныя 6ілеты — 73,4 %.[3]

Характэрнай рысай дзяржаўнага бюджэту 6еларускіх губерняў было перавышэнне яе даходнай часткі над расходнай. Калі за 1900-1913 гг. у дзяржаўны бюджэт паступіла 879 млн. руб., то было выдаткавана ўсяго 588 млн. руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка i ускоснае абкладанне — акцызы, пошліны, вінаводачная манаполія. Так, у 1913 г. валавыя даходы ад чыгункі у бюджэце складалі каля 50 %, даходы ад казённай вінаводачнай манапoлii — 24,2 %. Значны прыбытак давала эксплуатацыя казённых лясоў. Сялянскія землі абкладаліся у 2 разы большым падаткам, чым памешчыкія. Прамысловасць i гандаль абкладаліся мізэрным падаткам. Падатак з грашовых капіталаў у1913 г. даў 0,6 млн. руб. бюджэту. [3]

Больш паловы расходнай часткі бюджэту ішло на гаспадарчыя мэты, каля 1/3 — на ўтрыманне дзяржаўнага апарату. Нягледзячы на павелічэнне расходаў на асвету з 1,2 млн. да 6,6 млн. руб., яны заставался мізэрнымі — усяго 74 кап. на душу насельніцтва Беларусі. Між тым плата за навучанне ў гімназіі складала 75 руб. у год.[3]

Асноўнай крыніцай мясцовых бюджэтаў было абкладанне падаткам нерухомай маёмасці, доля якой дасягала звыш 50 %. У асноуным сродкі выдаткоўваліся на будаўніцтва і рамонт дарог, на медыцыну, ветэрынарныя мерапрыемствы, школы, утрыманне мясцовых органаў улады i інш. Апрача таго, сяляне абкладаліся абавязковымі ўраўняльнымі зборамі з грамады для ўтрымання ycix валасных адміністрацыйных i паліцэйскіх органaў, а таксама на грамадскія расходы на царкву, школу i інш. [3]

Шматукладная эканоміка Беларусі знайшла адлюстраванне у банкауска-крэдытнай астэме. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных — сялянскіх саслоўных мас — да філіялаў найбуйнейшых камерцыйных банкаў i Дзяржаўнага банка Pacii. Дзяржаўны банк, абашраючыся галоуным чынам на бюджэтныя i эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяденні абслугоўваў на Беларусі ў асноўным буйны гандлёвы абарот i больш дробныя крэдытныя ўстановы. Пазыкі выдавался пад кароткатэрміновыя вэксалі. [3]

Эканамічны ўздым выклікаў хуткі рост акцыянерных камерцыйных банкаў. Яны вялі паміж сабой напружаную канкурэнтную барацьбу за сферы ўплываў пазыковага каіталу. Да канца 1913 г. на Беларусі наоічвалася 18 банкау. Сярод ix выдзяляліся аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азоускага, Злучанага, Беластоцкага камерцыйнага, які ў 1914 г. перайшоў да Руска-Французскага, Віленскага камерцыйнага i інш. Як правіла, камерцыйныя банкі непасрэдна ў прамысловасць свае капіталы не ўкладвалі. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць i гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага буйнога капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва банкірскіх кантор, якія станавіліся агентамі фінансавага капіталу. Такая сістэма ў сваю чаргу выклікала развіццё таварыстваў узаемнага крэдыту. Да канца 1913 г. іх колькасць дасягнула 74. [3]

У першае дзесяцігоддзе XX ст. на Беларусі прыкметную ролю адыгрываў нямецкі капітал, асабліва у нарыхтоўках і вывазе лесу i сельскагаспадарчай сыравіны. Але ў асноўным капітал быу мясцовым, пераважна яўрэйскім.

Крэдытная сістэма Беларусі ў перыяд імперыялізму складалася з сеткі філіялаў агульнаімперсіх банкаў і мясцовых крэдытных устаноў. Па значэнні і характару дзейнасці яны дзяліліся на наступныя групы: Дзяржаўны банк, банкі камерцыйнага крэдыту, установы дробнага крэдыту і зямельныя банкі.

Дзяржаўны банк у Расіі займаў асобае становішча. Ён быў цесна звязан з дзяржаўнымі фінансамі эмісійным і разліковым цэнтрам. Разам з тым ён у шырокіх маштабах ажыццяўляў уласцівыя капіталістычным банкам камерцыйныя аперацыі. Абапіраючыся на бюджэтныя рэсурсы, Госбанк быў самай устойлівай крэдытнай установай, які станавіўся ўсё больш свайго роду "банкам банкаў", г.зн. у банк, які падтрымлівае сваімі грашовымі рэсурсамі акцыянерныя і іншыя крэдытныя ўстановы.

Фарміраванне сеткі іншых крэдытных устаноў камерцыйнага крэдыту абмяжоўвалася галоўным чынам ходам капіталістычнага развіцця эканомікі, але адбывалася пад кантролем урада.

У ліку першых акцыянерных камерцыйных банкаў Расіі быў Менскі камерцыйны банк, створаны у 1873 г. мясцовымі буйнымі памешчыкамі, лесапрамыслоўцамі і купцамі. Лёс гэтага банка вельмі навочна адбіла развіццё капіталізму ў Беларусі і працэс пранікнення сюды агульнаімперскага фінансавага капіталу. Ужо вынікі першых гадоў яго дзейнасці паказалі, што, нягледзячы на пашырэнне сферы дзеяння далёка за межы Беларусі, эфектыўна выкарыстаць усе наяўныя ў банке грашовыя рэсурсы апынулася немагчымым. Прыбыткі не забяспечвалі жаданых дывідэндаў акцыянерам, таму ў 1876 г. кіраваннем (пры дывідэндзе 8%) было прапанавана скараціць асноўны капітал з 850 тыс. руб. да 500 тыс. руб., паколькі ён не можа быць поўнасцю выкарыстаны ў абарачэнні. Рашэннем сабрання акцыянераў частка акцый была пагашана. [5]

Прамысловы ўздым канца XIX ст., які выклікаў рэзкае павелічэнне попыту на крэдыт, дазволіў Менскаму банку пашырыць свае аперацыі, а гэта запатрабавала дадатковых капіталаў. Рушылі ўслед новыя выпускі акцый. У 1896 г. асноўны капітал павялічыўся да 750 тыс. руб., а ў 1897 г. — да 1 млн. руб. Пры гэтым дывідэнд, які выдаецца акцыянерам, не зніжаўся ніжэй 8%, а ў 1896 г. склаў 10%. Акцыі банка цаніліся даволі высока нават на Пецярбурзскай біржы. [5]

Банкам па-ранейшаму кіравалі прадстаўнікі мясцовых памешчыкоў і буржуазіі — князь Друцкий-Любецкий, лесапрамысловец Лурье і іншыя, але ў адрозненне ад ранейшых гадоў у складзе кіравання, а часам ў асобе старшыні кіравання з'яўляецца прозвішча Поляковых, удзельнікаў кіраванняў некалькіх буйных расійскіх банкаў. Частка дадатковых выпускаў акцый, мабыць, патрапіла ў іх рукі.

Так банкаўская дзейнасць стала пераплятацца з гандлёва-прамысловай. Банк з простага пасрэдніка стаў ператварацца ва ўсёмагутнага манапаліста. Але затым у лёсе самога банка пачаўся пералом. Яго акцыі паступова канцэнтраваліся ў руках магнатаў фінансавага капіталу. З пададзеных на зборы акцыянераў банка ў 1906 г. 2499 акцый 1089, або амаль 44%, апынуліся ў руках васьмі акцыянераў. Лёс Менскага камерцыйнага банка фактычна быў вырашаны. З 1908 г. яго аперацыі пайшлі на убыль; пачаўся перыяд ліквідацыі, а 15 красавіка 1912 г. яго кіраваннем быў зацверджаны дагавор з Азоўска-Донскім банкам аб канчатковай рэалізацыі актыву і пассиву. Так завяршылася лёс адзінага ў Беларусі мясцовага буйнага банка. [5]

Відавочна, што ў 1900-1913 гг. на Беларусі разам з прамысловым і сельскагаспадарчым ажыўленнем атрымаў далейшае развіццё чыгуначны, водны i шашэйны транспарт, рос унутраны i знешні гандаль, умацоувалася фінансава-крэдытная сістэма. 3аканамерна, што нацыянальны даход стаў хутка расці. 3 1900 па 1913 г. нацыянальны даход Беларусі вырас удвая, падняўшыся з 536 млн. да 1 млрд. руб. [3]



Развіцце гандлю

Выгаднае геаграфічнае становішча, адносна шырокая сетка чыгуначнага, воднага i шашэйнага транспарту ператварылі Беларусь у важны рэгіён, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі — Польскі, Пецярбургскі, Прыбалтыйскі i Украінскі, з прамыслова развітай Германіяй. Усе гэта давала магчымасць Беларусі ўдзельнічаць у міжнародным падзеле працы i развіваць эканамічныя сувязі як з замежнымі краінамі, так i з другімі расійскімі раёнамі.

Галоўнымі экспартнымі таварамі былі лес i лён. За 10 гадоў колькасць экспартнага лену павялічылася на 1/3 i складала 1/6 агульнарасійскага льнянога экспарту. На долю Беларусі прыходзілася 54,1 % агульнарасійскага экспарту лесу ў Германію.[3]

Хутка рос вываз як на рускі, так i на замежны рынак прадуктаў інтэнсіўнай вытворчасці — масла, хлеба, яек, сыру, жывой i забітай птушкі, садавіны. Значна зніжаецца вываз жывой жывёлы i рэзка павялічваецца вываз жывёлы ў перапрацаваным выглядзе. Жалезных вырабаў прывозілася у 3 разы менш, чым загатовак i сталі, якія перапрацоўваліся па мясцовых заводах. Пачаў набываць адметную ролю вываз сельскагаспадарчых машын i прылад побач са значным ix прывозам. Вываз беларускіх вырабаў даваў магчымасць прывозіць з іншых раёнаў па 15 аршынаў паркалю у год на кожнага жыхара, па 8 фунтаў цукру, па 0,2 пуда газы, збожжа, якога не хапала, i інш. [3]

Разівіццё капіталізму ў прамысловасці i сельскай гаспадарцы Беларусі садзейнічала пашырэнню розшчнага тавараабароту, які за 1900-1913 гг. павялічыўся на 72% i складау на душу насельніцтва перад пачаткам вайны 23,6 руб. Хяця тэмпы росту рознічнага тавараабароту на Беларусі былі большымі,чым па Pacii ў цэлым, аднак ў 1913 г. сярэдні ўзровень беларускага тавараабароту быў у 1,8 раза ніжэй, чым у Pacii, прычым тавараабарот на душу гарадскога насельніцтва быў у 18 разоў большым, чым сельскага, а 1/3 яго складалі алкагольныя нaпoi.[3]

На змену ярмаркам i базарам прыйшоў аптовы i рознічны гандаль. У 1913 г. удзельная вага ў рознічным тавараабароце прыватна-капіталістычнага гандлю складала 78,9 %, дзяржауна-капіалістычнага — 19,9 i спажывецкай кааперацыі — 1,2%. Ішоў працэс канцэнтрацыі i цэнтралізацыі гандлёвага капралу. У 1913 г. у Беларусі налічвалася 220 гандлёвых дамоў i акцыянерных таварыстваў, а таксама 55,3 тыс. гандлёвых прадпрыемстваў, большасць з якіх былі ларкі, палата, тракціры, карчмы i г.д. [3]

Ha ўcepacійскім i замежным рынках Беларусь выступала і як пастаўшчык драўніны i тавараў яе фабрычнай перапрацоўкі — запалак, фанеры, паперы, прадуктаў сельскай гаспадаркі, галоўным чынам ільно-валакна, прадуктаў жывелагадоўлі, крухмалу, cпipтy i г.д. У той жа час яна з'яулялася значным рынкам збыту металу, машын, каменнага вугалю, тавараў шырокага ўжытку i збожжа. Сыравіна i прадукты сельскай i лясной гаспадарак предавался пa нізкіх цэнах, а фабрычныя тавары — па завышаных i манапольных. Гэта быў адзін з метадаў эксплуатацыі буйным капіталам працоўных мас. [4]

ЗАКЛЮЧЭННЕ


1900-1914 гг. сталі важным этапам у прамысловым развіцці Беларусі. Калі ў 190O г. прамысловасць давала толькі 15 % ад усяго нацыянальнага даходу, то ў 1913 г. яе доля ўзрасла на 5,4% i ўдзел у даходзе Беларусі стаў набліжацца да памеру ўдзелу ўсей прамысловасці Расійскай імперыі — 24 % у яе нацыянальным даходзе. [1]

Эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст. з усей перакананасцю сведчыць аб далейшым удасканаленні капіталістычных формаў гаспадарання на стадыі імперыялізму ў прамысловасці, аграрным сектары, будаўніцтве, гандлі, фінансавай i іншых сферах. Але на тэрыторыі Беларусі гэтыя працэсы не змаглі набыць класічныя ўзоры i формы з-за недастатковага ў цэлым развіцця капіталізму. Беларусь i ў 1913 г. працягвала заставацца ў гаспадарцы Расійскай імперыі аграрным раёнам. У сукупнай чыстай прадукцыі прамысловасці i сельскай гаспадаркі ўдзельная вага апошняй складала 57,5 %, а у імперыі — 47,5 %. Больш таго, не збылася запаветная мара Сталытна пра 20 гадоў унутранага i знешняга спакою, якія б змаглі перайначыць Расію, таму што пачынауся 1914 ваенны год. [3]

Усе звёны фінансавай сістэмы Расіі ў Беларусі, з’явіўшыеся дадатковай гарматай эксплуатацыі працоўнага народа і абагачэнні мясцовай і агульнарасійскай буржуазіі, выкарысталіся самадзяржаўем для мабілізацыі буйных грашовых рэсурсаў, якія накіроўваліся на ўзмацаванне панавання эксплуататараў, узмацненне дзяржавы як апарата гвалту, на падрыхтоўку імперыялістычнай вайны і яе фінансаванне. Разам з тым велічэзныя сродкі, сабраныя за лік эксплуатацыі беларускага народа, накіроўваліся на прамое і ўскоснае фінансаванне магнатаў капіталу, іх абшарнікаў; дзяржава шляхам пакупкі адсоткавых папераў, выкупа чыгунак, выгадных ваенных замоваў, прэмій і субсыдый забяспечвалі манаполіям максімальныя прыбыткі і пры гэтым нічога не давала працоўнаму народу, творцу ўсіх багаццяў дзяржавы.
Прыстасоўваясь да рынку, беларус імкнуўся не толькі да таго, каб прахарчаваць сябе, але каб атрымаць найбольшую колькасць выгады за сваю працу. Калі яму не хапала хлеба, ён ахвотна яго купляў, бо Беларусь знаходзілася на вялікай дарозе, па якой праваждаліся масы таннага хлеба; і сэнс беларускай гаспадаркі складаўся ў тым, каб вытворчасцю больш інтэнсіўных культур не толькі запоўніць недахоп у хлебе, але і атрымаць вядомага роду грашовыя лішкі. Як толькі ён адчуваў напрамак рынку, ён неадкладна прыстасоўваў да яго сваей гаспадаркі, падыходзячы ўсе да больш і больш вышэйшым і інтэнсіўным формам яго. Калі ён не адразу стаў на гэты шлях, то таму, што ён быў звязаны са ўсёй астатняй Расіяй, маючы прытым свае мясцовыя недахопы. Трэба быў час для выцяснення астаткаў сярэдневякоўя, трэба было наяўнасць умоў капіталізацыі гаспадаркі. Праца ішла ў краіне, беднай капіталамі, у краіне, у якой горад вельмі ў малой меры стымуляваў гаспадарку, і яно павінна было шукаць выйсця сваёй энергіі за межамі раёна. І беларус выхадзіў з гэтых цяжкасцяў з вялікім уменнем і настойлівасцю.
літаратура:

1. “Эканамічная гісторыя Беларусі” пад.рэд. В.І. Галубовіча. ВП “Экаперспектыва” — Мн.: 1999.

2. “Эканамічная гісторыя Беларусі” пад.рэд. В.І. Галубовіча. ВП “Экаперспектыва” — Мн.: 1999.

3. “Гісторыя Беларусская ССР”, Том 2, В. “Навука і тэхніка” — Мн.: 1972.

4. “Экономика Беларуси в эпоху империализма (1900-1917)” Изд-во АН БССР, институт экономики. — Мн.: 1963.

5. М.В. Довнар-Запольский “История Белоруссии” Изд-во “Беларусь” — Мн.: 2003.

6. “История Беларуси в документах и материалах” Изд-во “Амалфея” — Мн.: 2000.

7. А.Р. Яшчанка “Гомель у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.: гісторыка-этнаграфічны нарыс” — Гомель: 1997.

8. Хрестоматия по истории Белоруссии с древнейших времен до 1917 г. Сост.: А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Изд-во БГУ — Мн.: 1977.

крыніцы:
1. “Эканамічная гісторыя Беларусі” пад.рэд. В.І. Галубовіча. ВП “Экаперспектыва” — Мн.: 1999.

Глава 9 “Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя (1900-1913 гг.)”. 9.1. “Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі ў пачатку ХХ ст.” С. 189-196.

2. “Эканамічная гісторыя Беларусі” пад.рэд. В.І. Галубовіча. ВП “Экаперспектыва” — Мн.: 1999.

Глава 9 “Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя (1900-1913 гг.)”. 9.2. “Сталыпінская аграрная рэформа і яе ўплыў на сельскую гаспадарку Беларусі” С. 196-205.

3. “Эканамічная гісторыя Беларусі” пад.рэд. В.І. Галубовіча. ВП “Экаперспектыва” — Мн.: 1999.

Глава 9 “Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя (1900-1913 гг.)”. 9.3. “развіцце транспарту, унутранага і знешняга гандлю. Фінансава-крэдытная сістэма” С. 205-209.

4. “Гісторыя Беларусская ССР”, Том 2, В. “Навука і тэхніка” — Мн.: 1972.

С. 234-254.

5. “Экономика Беларуси в эпоху империализма (1900-1917)” Изд-во АН БССР, институт экономики. — Мн.: 1963.

Глава 1 «Промышленность» С. 7-89.

6. М.В. Довнар-Запольский “История Белоруссии” Изд-во “Беларусь” — Мн.: 2003.



Глава 19 «Очерк народного хозяйства последнего пятидесятилетия» С. 427-448.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка