Развіццё маўленчага слыху вучняў ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкароднасных моў



Дата канвертавання19.07.2016
Памер77.86 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа № 14 г. Оршы»



Развіццё маўленчага слыху вучняў ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкароднасных моў

Падрыхтавала настаўнік

пачатковых класаў

Ліцвінава С.Ф.


Орша

2013г

Руская і беларуская мовы, з’яўляючыся блізкароднаснымі, маюць аднолькавую лінгвістычную канструкцыю, пэўную колькасць агульнай лексікі, інтанацыйнае падабенства.

З аднаго боку, гэта палягчае працэс асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы, а з другога – нараджае перашкоды пры ўспрыманні беларускага маўленяя рускамоўнымі вучнямі.

Ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму патрабуецца абвостраны слых, здольны адрозніваць акустычна блізкія з’явы, таму навыкі слыху павінны выпрацоўвацца на ранніх этапах навучання.

Сензітыўным (спрыяльным) перыядам для развіцця фанематычнага слыху і вымаўленчых навыкаў, даследчыкі называюць узрост ад 5 да 7 гадоў.

Навучанне маўленчай дзейнасці на другой мове – складаны і працяглы працэс.

Сярод фактароў, якія забяспечваюць яго паспяховасць, трэба адзначыць наяўнасць маўленчага асяроддзя, актыўную маўленчую пазіцыю самаго вучня, суаднесенасць навучання маўленню з адпаведным сензітыўным перыядам развіцця асобы.

Вывучэнне беларускай мовы ў першым класе – надзвычай адказны і важны перыяд, таму што ад таго, якім чынам адбудзецца знаёмства вучняў з беларускай мовай залежыць іх станаўленне да вывучэння мовы ў далейшым.

Ступень і правільнасць засваення фаналагічных сродкаў мовы, на думку С. Ф. Івановай, залежыць ад развіцця ў дзіцяці маўленчага слыху, пад якім разумеецца не толькі псіхалагічная здольнасць правільна ўспрымаць усе гукавыя сродкі мовы, але і здольнасць узнаўляць іх ва ўласным маўленні.

Развіццё маўленчага слыху, фарміраванне вымаўленчых навыкаў вучняў ва ўстановах сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання пачынецца з 1 класа (вусны курс беларускай мовы).

Для вучняў, якія авалодваюць беларускай мовай, як другой, неабходным з’яўляецца маўленча-слыхавы трэнажор, які заключаецца ў выразным артыкуляванні спецыфічных беларускіх гукаў [дж], [дз], [р], [ц’], [г], [ў], як у ізаляваным выглядзе, так і пры чытанні асобных слоў з мэтай удасканалення маўленчага слыху.

Для таго, каб навучыцца размаўляць па-беларуску, трэба ўважліва слухаць настаўніка і прагаворваць за ім словы, падобныя да слоў рускай мовы і зусім іншыя словы трэба запомніць і ўжываць у адказе. Калі слова незразумелае, неабходна паспрабаваць здагадацца пра яго значэнне ці запытацца ў настаўніка. Такім чынам вучню даецца магчымасць самому ствараць сітуацыю уласнага разумення (у параўнанні з рускай мовай).

Фарміраванне вымаўленчых навыкаў у 1 класе арганізоўваецца ў тры этапы. Яно пачынаецца са знаёмства з вымаўленнем асобных спецыфічных гукаў. Малодшыя школьнікі знаёмяцца з асаблівасцямівымаўлення гэтых гукаў, вучацца вызначаць іх у слове, вымаўляць асобна, у складзе.

На другім этапе фарміравання вымаўленчых навыкаў з дапамогай спецыяльна падабранага дыдактычнага матэрыялу, адпрацоўваецца вымаўленне гукаў у словах, словазлучэннях, сказах.

Мэтазгодным з’яўляецца выкарыстанне вершаў, скорагаворак, забаўлянак і інш, да якіх прапаноўваюцца заданні на ўдасканаленне правільнага вымаўлення беларускіх гукаў.

Трэці этап выпрацоўкі вымаўленчых навыкаў заключаецца ў выяўленні недахопаў пры вымаўленні вывучаных гукаў, аўтаматызацыі іх вымаўлення, ажыццяўленні сама- і ўзаемакантролю вымаўленчых навыкаў у маўленчай плыні.

На мой погляд, з першых урокаў беларускай мовы неабходна ўвесці дзяцей у свет беларускага слова, вучыць успрымаць на слых і разумець родную мову, пашыраць іх слоўнікавы запас, развіваць інтарэс да вывучэння беларускай мовы.

Усе згодны, што багаты моўны матэрыял беларускай нацыі – казкі, загадкі, прыказкі, скорагаворкі, чыстагаворкі, шарады, рэбусы, красворды і іншае абавязкова павінны быць у моўнай скарбонцы кожнага настаўніка.

Чыстагаворкі


  1. Ба – бо – бы – у лесе растуць грыбы.

Бу – бы – ба – з акна тырчыць труба.

Ду – до – да – ды – гудзяць правады.

  1. Га – га – га – просяць гусі пірага.

Гу – гу – гу – з зялёнага мурагу.

Гі – гі – гі – пячэ гуска пірагі.

Го – га, го – га - многа-многа.

  1. Чу – чу – чу – я лічылачку лічу.

Чы – чы – чы – ты лічы ды не крычы.

Ча – ча - ча – хочам мы гуляць у квача.

Чэ –чэ – чэ – хто да нас ідзе яшчэ?
Скарагаворкі

  1. Пад воблакамі лісця я блукаў,

Каб нарэшце натрэсці яблыкаў.

  1. Верабейка выбіраў цюбецейку.

  2. Патап пакапаў – бык патаптаў.

  3. Каток нітак клубок закаціў у куток.

Уключэнне на ўроках гульнявой, мастацка-маўленчай дзейнасці дзяцей, групавой работы, хвілінак адкрыццяў, надае значэнне аналізу беларускага матэрыялу ў параўнанні з рускай мовай, новым словам і выразам.

Паэтычныя творы – з’яўляюцца адным з найбольш эфектыўных сродкаў навучання рускамоўных дзяцей першапачатковым навыкам разумення беларускай мовы, развіцця маўленчага слыху, узнаўлення пачутага, паступовага засваення мовы на прадуктыўным узроўні.

Ужо ў працэсе слухання паэтычных твораў у дзяцей назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Галоўная задача – фарміраванне іх самастойнай мастацка-маўленчай дзейнасці, а яшчэ развіццё маўленчага слыху таксама.

“Вершаванае выхаванне” можа быць не толькі на ўроку, але і ў штодзённым жыцці (падрыхтоўка да свят, прагулкі, некаторыя запамінаюцца міжвольна ў працэсе гульні).

У сітуацыі блізкароднастнага білінгвізму завучванне вершаў з’яўляеццанайбольш прыдатным прыёмам для развіцця маўленчага слыху і маўлення на другой мове.

Адпрацоўваюцца навыкі выразнага маўлення гукаў, слоў, словазлучэнняў, дзеці чуюць мелодыю гучання мастацкага слова.

Гульнявыя прыёмы, чытанне з рухамі і дзеяннямі садзейнічаюць міжвольнаму запамінанню вершаў.



Леў
Ехаць раніцай сабраўся

Да сваіх знаёмых леў.

Так спяшаўся, так спяшаўся,

А на поезд не паспеў.
Выцер лоб і выцер спіну,

Ды сташ сябе караць:

  • Не спазніўся ж на гадзіну,

А ўсяго мінут на пяць.
Чарапаха
Цераз бор, што ў ззянні медзі,

На машыне зайчык едзе.
Едзе, песенку спявае,

Чарапаху даганяе.


  • Лезь, маруда, на машыну,

То да горада падкіну.


  • Лезці часу я не маю –

Вельмі ж на базар спяшаю.

Трэба, каб увага вучняў фіксавалася на ляксічных, граматычных асаблівасцях беларускай мовы, на “хвілінках адкрыццяў”, надавалася значэнне аналізу беларускага матэрыялу ў параўнанні з рускай мовай, новым словам і выразам.

З мэтай развіцця маўленчага слыху, правільнага вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў у 1 класе абавязкова ўключаюцца маўленчая размінка на кожным уроку, займальныя практыкаванні, заданні, гульні.


  • Маўленчая размінка

Параўнайце словы ў парах і скажыце, якое гучыць на рускай мове, а якое на беларускай.

Рябина – рабіна

Рис – рыс

Якар – якорь

Гречка – грэчка

Крем – крэм




  • Гульня “Рэха”

Настаўнік называе словы, а дзеці паўтараюць хорам.


  • Паўтараў, пісаў, лічыў, заснуў – назавіце гук, якога няма ў рускай

мове?


  • Практыкаванне ў вымаўленні спалучэння гукаў.

оў – оў – оў

еў – еў – еў

ыў – ыў – ыў

аў – аў – аў

уў – уў – уў


  • Дапоўніць словы чыстагаворкі неабходным спалучэннем:

оў – оў – оў – назбіраў грыбоў

ыў – ыў – ыў – потым насушыў

аў – аў – аў - суп прыгатаваў

оў – оў – оў – частаваў сяброў


  • Гульня “Знайдзі і вымаві беларускія словы”

Автобус, аўтобус, коровка, кароўка, правда, праўда, лев, леў.

Калі вучні чуюць беларускія словы, вымаўляюць іх услед за настаўнікам.




  • Якога звера звычайна называюць царом звяроў?

  • Які любімы занятак у цара звяроў?

Цар звяроў

Што з табою цар звяроў?

Ты напэўна не здароў.

Праляжаў палову дня

Спаць люблю падоўгу я.

  • Назавіце словы з гукам [ў] (вымаўленне слоўз гукам [ў], радкоў верша, усяго верша).




  • Гульня “Перакладчык”

Я буду называць словы на рускай мове, вы на беларускай і наадварот.


  • Гульня “Блытанка”

Певень – мычыць

Кот – гаўкае

Карова – спявае і г.д.


  • Гульня “Назаві прадмет”

Я называю прадмет па руску, а вы па-беларуску.


  • Гульня “Хто больш?”

Хто назаве больш слоў – назваў рэчаў, кветак і г.д.

Хто назаве словы з верша з гукам[р]або[ч]?


  • Гульня “Ланцужок”

Пытанне ланцужком

Навошта табе аловак?
Прымяняю гульнявыя заданні, непасрэдна звязаныя з тэкстам казкі.

Напрыклад, слухаючы казку “Каза- манюка”, прапаную іграць ролю казы.

Вымаўляць словы казы : “Нідзе не была. Нічога не ела. Толькі , як бегла цераз масток, ухапіла Кляновы лісток, як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі”.

У працэсе завучвання дзеці некалькі разоў вымаўляюць насычання спеціфічнымі беларускімі гукамі словы . Так ствараецца неабходная база, заснаваная на артыкуляторна-зрокавых успрыманнях, якая ў далейшым забяспечвае нармальнае маўленчае развіццё.



Урокі беларускай мовы ў 1 класе – не ўрокі чытання, а ўрокі развіцця маўлення, і казкі вучням прапаноўваюцца для слыхавага устрымання, ане для чытання.

Урокі вуснага моўнага курса павінны вырашаць складаныя для дзіцяці праблемы, звязаныя з засваеннем беларускай мовы ў рускамоўнай школе.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка