“Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў пры вывучэнні пачатковага курса геаграфіі праз выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання”



Дата канвертавання21.06.2016
Памер256.96 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна – педагагічны комплекс Цяглевіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Апісанне вопыта педагагічнай дзейнасці “Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў пры вывучэнні пачатковага курса геаграфіі праз выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання”




Захарка Валянціна Андрэеўна

настаўніца геаграфіі

8 (029) 888-04-22

e-mail: vzaharko @ open.by

Цяглевічы

2014

Тэма: “Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў пры вывучэнні пачатковага курса геаграфіі праз выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання”

Актуальнасць вопыту. Пытанні актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў адносяцца да ліку актуальных праблем сучаснай педагагічнай навукі і практыкі. Іх значнасць заключаецца ў тым, што навучанне, з'яўляючыся пераўтваральнай дзейнасцю, накіравана не толькі на ўспрыманне вучэбнага матэрыялу, але і на фарміраванне адносін вучня да самой пазнавальнай дзейнасці.

Адным з найважнейшых сродкаў павышэння эфектыўнасці навучання з'яўляецца развіццё пазнавальнай цікавасці да прадмета . Сістэматычна ўмацоўваючы і развіваючы пазнавальную цікавасць, можна дабіцца таго, што яна стане асновай станоўчых адносін да навучання, паўплывае на вынікі дзейнасці, на працэсы мыслення, уяўлення, памяці, пачуццяў, якія пад яе ўздзеяннем набудуць асаблівую актыўнасць і накіраванасць.

У апошнія гады паніжаецца інтарэс у навучэнцаў да геаграфіі. Кампьютар, Інтэрнэт трывала ўваходзяць у наша жыццё. Практычна кожны навучэнец валодае кампьютарам і мае кампьютар дома. Яму даступна любая інфармацыя і ён карыстаецца Інтэрнэтам.

Для развіцця пазнавальнай дзейнасці школьнікаў на ўроках геаграфіі неабходна выкарыстоўваць больш актыўныя формы, метады і прыёмы навучання. Дзецям неабходна больш даваць самастойнасці ў набыцці ведаў, таму што мы не проста вучым дзяцей свайму прадмету, а рыхтуем усебакова развітую асобу, здольную адаптавацца да сацыяльных умоў жыцця грамадства. Педагог павінен стымуляваць навучэнцаў да самаразвіцця, ствараць умовы творчай дзейнасці і тым самым фарміраваць пазнавальныя інтарэсы навучэнцаў.



Мэта вопыту – развіццё пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей навучэнцаў праз выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання .
У ходзе практычнай работы рашаліся наступныя задачы:

- распрацаваць і апрабіраваць урокі з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання;

- забяспечыць трывалыя і ўсвядомленыя веды па вывучаемаму матэрыялу;

- павысіць пазнавальную актыўнасць навучэнцаў і навучыць іх самастойна папаўняць веды, увасабляць у жыццё навукова-тэхнічныя рашэнні;

- прааналізаваць выніковасць выкарыстання інтэрактыўных метадаў на уроках геаграфіі ў 6-7 класах.

Агульнавядома, што ўзровень, глыбіня і дыферэнцыраванасць пазнавальных інтарэсаў у розных школьнікаў далёка не аднолькавыя. Тыя школьнікі, у якіх ёсць цікавасць да прадмета, як правіла, лепш вучацца, а вывучаемы матэрыял ім даецца лёгка. Калі вучань “захварэў” геаграфіяй, ён заражае іншых і трэба падтрымаць гэту хваробу. Таму галоўная задача настаўніка – развіваць пазнавальную актыўнасць навучэнцаў на ўроках геаграфіі.

Усе гэтыя праблемы з’явіліся асновай станаўлення майго вопыту.

Вопыт, над якім я працую, актуальны і перспектыўны. Ён у вызначанай ступені дазваляе вырашаць асноўныя супярэчнасці сучаснай школы. Практычную дзейнасць па праблеме, вядома ж, трэба спалучаць з тэарэтычнай. Таму сваю метадычную работу па абагульненні вопыту я прагназавала і прайшла праз вызначаныя этапы:

1 этап – 2010 - 2011н.г. вывучэнне фактычнага ўзроўню падрыхтоўкі навучэнцаў праз анкетаванне, гутаркі, наведванне ўрокаў, гутаркі з класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі- прадметнікамі.

2 этап – 2011 - 2012 н.г. вывучэнне стану пытання ў сучаснай педагагічнай навуцы праз азнаямленне з перадавым педагагічным вопытам, работу школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу і раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і геаграфіі, самаадукацыю, знаёмства з афіцыйнымі дакументамі, курсы павышэння кваліфікацыі, педсаветы.

3 этап – 2012 - 2014 г. арганізацыя практычнай дзейнасці праз абагульненне вопыту, арганізацыю тэматычнага кантролю ведаў на ўроках абагульнення.

Пачаткам работы па тэме вопыту стала правядзенне дыягностыкі па вызначэнні зыходнага ўзроўню пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў на ўроках геаграфіі. Анкетаванне паказала, што ўзровень пазнавальнай актыўнасці ў 30% навучэнцаў - высокі, у 56% - сярэдні, у 14 % - нізкі. Гэтыя вынікі мяне не задаволілі. Аналізуючы сітуацыю, я прыйшла да высновы, што трэба адыходзіць ад старых метадаў навучання. Гэтыя метады дзецям ужо не цікавыя. Неабходна знайсці альтэрнатыўныя сродкі пасіўнаму завучванню інфармацыі.



Вядучая педагагічная ідэя вопыту заключаецца ў стварэнні ўмоў для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў сродкамі шырокага ўкара-нення ў вучэбны працэс інтэрактыўных метадаў навучання.

Сцвярджэнне развіваючай накіраванасці школьнай адукацыі абумовіла змены ў методыцы выкладання. Задачай настаўніка сёння ў большай ступені з'яўляецца не паднясенне сумы ведаў, а агульнае развіццё навучэнцаў, у прыватнасці фарміраванне агульнавучэбных уменняў як сродкаў засваення і набыцця ведаў.

Традыцыйныя ў нядаўнім мінулым рэпрадуктыўныя метады навучання, у аснове якіх быў закладзены прынцып аўтарытарнасці, ужо не здольныя сфарміраваць у навучэнцаў уменні і навыкі, якія будуць ім неабходны ў новых грамадскіх адносінах і ўмовах жыцця.

Школа сёння адышла ад інфармацыйнай мадэлі адукацыі. Упор робіцца не на пасіўнае завучванне інфармацыі, або яе атрыманне з вуснаў настаўніка, а на актыўнае ўваходжанне ў праблему, якая патрабуе самастой-ных творчых намаганняў інтэлекту. Роля настаўніка істотна змяняецца, але ніколькі не памяншаецца, а нават узрастае. Ад настаўніка патрабуецца мастацтва арганізацыі актыўнай пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўроку, што намнога цікавей і ў той жа час складаней, чым звычайнае паведамленне ведаў і праверка яго засваенняў.

Таму я бачу вядучую ідэю свайго вопыту ў наступным:

1. Фарміраванне самаадукацыйных уменняў навучэнцаў на ўроках геаграфіі як спосаб арганізацыі вучэбна- пазнавальнай дзейнасці.

2. Фарміраванне творчых здольнасцей як здольнасцей ствараць новае, арыгі-нальнае.

3. Фарміраванне актыўнай творчай асобы, здольнай пераўтвараць навакольны свет.

Зыходзячы з мэт мадэрнізацыі, я шукаю такія спосабы і сродкі, якія дазволілі б стварыць умовы для развіцця пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Прыярытэтная роля ў ёй належыць укараненню і распаўсюджванню такіх формаў навучання, якія дазволяць змяніць сам ход пазнавальнага працэсу, а разам з гэтым і пазіцыю самога навучэнца.

Дыяпазон вопыту прадстаўлены дыдактычнай сістэмай работы настаўніка па развіцці ў навучэнцаў пазнавальнай актыўнасці (урок з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі, урок-віктарына, урок-гульня, розныя віды тэсціравання). Акрамя таго, былі распрацаваны навучальныя задачы для ўрокаў па праграме пачатковага курса геаграфіі.



Апісанне сутнасці вопыту. У аснове вопыту ляжаць педагагічныя ідэі знакамітых педагогаў: І.Песталоцы, У.А.Сухамлінскага, А.Дыстарвега і інш., вядучая ідэя якіх заключаецца ў тым, што для паспяховага навучання і выхавання неабходна развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, іх творчых здольнасцей.

Цікавай і блізкай да ідэі вопыту лічу тэорыю развіцця пазнавальных інтэрасаў Г.І.Шчукінай, мадэль якой такая: размінка - развіццё псіхічных механізмаў - выкананне часткова пошукавых задач - рашэнне творчых задач.

У рабоце знаходзяць водгук і прапановы Ю.К. Бабанскага у навуковых работах у раздзеле "Канцэпцыя ўтрымання метадаў і форм арганізацыі навучання ў сучаснай адукацыйнай школе", адным з яго прапаноў з'яўляецца ўзмацненне матывацыі навучання школьнікаў і мэтанакіраванае інтэнсіўнае развіццё асобы, яе творчага патэнцыялу. Таксама мае значэнне вопыт як расійскіх, так і замежных даследчыкаў Д .А Іванова, Г.І. Ібрагімава, А.В. Хутарскога .

Навучанне ў школе - гэта сумесная дзейнасць, якая павінна навучыць навучэнца навыкам супрацоўніцтва, сумеснай творчасці.

Дадзеная праблема мяне прыцягвае яшчэ тым, што дазваляе злучыць элементы іншых тэхналогій у навучанні: тэхналогію апераджальнага навучання, тэхналогію дыферэнцыяванага навучання, тэхналогію крытычнага мыслення.

Са свайго шматгадовага вопыту я зразумела, што толькі тады настаўнік атрымлівае сапраўднае задавальненне, калі ён бачыць вочы дзяцей, поўныя цікаўнасці і здзіўлення, калі ўрок напоўнены масай розных пытанняў і выказванняў. Таму настаўнік заўсёды павінен напружана працаваць, гэта цяжка.

Адным з найважнейшых сродкаў павышэння эфектыўнасці навучання з'яўляецца развіццё пазнавальнай цікавасці да прадмета. Сістэматычна ўмацоўваючы і развіваючы пазнавальную дзейнасць, можна паўплываць на вынікі дзейнасці, працэсы мыслення, уяўлення, памяці, пачуццяў, якія пад яго ўздзеяннем набудуць сваеасаблівую актыўнасць і накіраванасць.

Яшчэ не ўсё словы знаёмы дзецям, але мара нараджаецца - убачыць свет сваімі вачымі. Вядома, за невялікі адрэзак часу (45 хвілін) даць вучням інфармацыю, праверыць веды, развіць практычныя навыкі - задача звышскладаная і ад таго, наколькі правільна настаўнік вызначыў мэту пэўнага ўрока, адабраў неабходны матэрыял, здолеў абраць адэкватныя яму метады і сродкі навучання, залежаць якасць навучання, паспяховасць дасягнення канчатковых вынікаў. Трэба выбіраць формы і прыёмы навучання, якія дазваляюць так арганізаваць пазнавальную дзейнасць школьнікаў на ўроку, што запланаваныя вынікі навучання будуць паспяхова засвоены ў класе, а стварэнне добразычлівай дзелавой атмасферы забяспечыць творчае супрацоўніцтва на ўзроўні настаўнік - вучань, вучань - вучань.

Інтэрактыўныя формы навучання – гэта пастаянныя зносіны, супрацоўніцтва, гэта работа думкі. Тут няма раўнадушных і абыякавых. Вучэбная дзейнасць ажыццяўляецца па формуле “навучышся сам, калі навучыш другога”, навучанне, развіццё і выхаванне арганічна зліваюцца.

За час работы я заўважыла асаблівасці навучэнцаў нашай школы. У першую чаргу гэта ярка выяўленая розніца паміж двума катэгорыямі навучэнцаў, якія жадаюць і могуць вучыцца і якія не жадаюць, або не могуць засвойваць школьную праграму ў сілу сваёй недастатковай падрыхтаванасці. Таму я лічу, што дыферэнцыяцыя ў навучанні дапаможа вырашыць гэту праблему. Прапануючы дзецям рознаўзроўневыя заданні, можна спадзявацца на добры вынік, а ў дзяцей не знікне цікавасць да навучання.

Вельмі важна каб аб’ём інфармацыі быў прапанаваны ў даступнай для навучэнцаў форме.

З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці на ўроках геаграфіі для навучэнцаў 6 класа на першым уроку правожу знаёмства з крыніцамі геаграфічнай інфармацыі ў форме гульні – падарожжа “У краіну геаграфіі”. У час яго вучні наведваюць бібліятэку, дзе знаёмяцца з займальнай літаратурай, геаграфічнымі і энцыклапедычнымі даведнікамі, часопісам “Вакол свету”, “Дзіцячай газетай”, у кабінеце інфарматыкі - з магчымасцямі Інтэрнэту, энцыклапедыяй Кірылы і Мефодзія, Вікіпедыяй, а ў кабінеце геаграфіі - з тэматычнымі картамі, атласамі. Такое падарожжа не толькі дапамае ім пазнаёміцца з асаблівасцямі прадмета, але і дазваляе зацікавіць прадметам.

Значны інтарэс у навучэнцаў усіх класаў вызываюць гутаркі, якія суправаджаюцца паказам прэзентацый і павялічваюць тэмп урока. Яны практычна замяняюць традыцыйны мел і дошку. Прэзентацыі зручныя тым, што адбіраецца менавіта той матэрыял, які неабходны для канкрэтнага ўрока і ў неабходнай паслядоўнасці. Гэта дазваляе зрабіць урок больш яркім і займальным.

Так, пры вывучэнні пачатковага курса геаграфіі многія геаграфічныя аб’екты, такія як горы і раўніны, моры і акіяны, прамысловыя прадпрыемствы, сельскагагаспадарчыя ўгоддзі, не могуць быць паказаны навучэнцам непасрэдна. Таму я выкарыстоўваю на ўроку дэманстрацыйныя сродкі: карціны, анімацыі, відэазапісы і слайды – што садзейнічае фарміраванню ў школьнікаў вобразных уяўленняў. Яшчэ адным станоўчым момантам прэзентацыі з’яўляецца пастаянная наяўнасць інфармацыі перад вачыма дзяцей, а таксама зварот пры неабходнасці да патрэбнай інфармацыі. Прэзентацыі дазваляюць падаць інфармацыю ў максімальна наглядна і лёгка ўспрымаемай форме. Гутаркі становяцца больш цікавымі і эмацыянальнымі. Яны дазваляюць вучням у працэсе ўспрымання задзейнічаць зрок, слых, уяўленне, што дае магчымасць глыбей пранікнуць у вывучаемы матэрыял. Значную ўвагу надаю ўкладу навучэнцаў у стварэнне прэзентацый. Гэту работу, пачынаючы з 6 класа, ператвараю творчы працэс з элементамі праектнай дзейнасці. У гэтым выпадку ў іх узнікае інтарэс да пошуку неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах.

Адным са сродкаў павышэння эфектыўнасці ўрока з’яўляецца інтэрактыўная дошка і інтэрактыўная карта. Іх выкарыстанне дазваляе павысіць зацікаўленасць навучэнцаў і палепшыць запамінанне вучэбнага матэрыялу. Інтэрактыўная дошка з’яўялецца каштоўным інструментам для навучання ўсяго класа. Гэта візуальны рэсурс, які дапамагае настаўніку выкладаць новы матэрыял жыва і займальна і значна павышае эфектыўнасць навучання, так як прастаўляюцца вялікія магчымасці выкарыстання нагляднай падачы матэрыялу, хуткага пошуку дадатковай інфармацыі пры прамым выхадзе ў Інтэрнэт), творчага падыходу да правядзення ўрокаў геаграфіі.

У час работы з інтэрактыўнай картай навучэнцы ўспрымаюць інфармацыю адначасова і зрокава, і на слых. Вопыт прымянення інтэрактыўных карт даказвае перавагі гэтага віда навучання, асабліва пры вывучэнні раздзелаў “Аблічча Зямлі. Геаграфічныя адкрыцці”, “Прырода Зямлі”, “Гідрасфера” (6 клас), “Атмасфера”, “Палітычная карта свету” (7 клас). Наяўнасць інфармацыйнага блока карты, які адлюстроўвае яе спецыфіку ўтрымлівае звесткі аб буйнейшых формах рэльефу, морах, рэках, азёрах, прыродных комплексахФізічная карта свету), а функцыя рысавання пашырае вобласць прымянення электронных карт на ўроку: з’яўляецца магчымасць выдзяліць аб’ект, на які неабходна звярнуць увагу, дабавіць новую інфармацыю.

Так, пры замацаванні новага матэрыялу тэмы “Мацерыкі. Акіяны. Часткі свету. Астравы, паўастравы” я прапаную навучэнцам папрацаваць з інтэрактыўнай картай і падпісаць спачатку на інтэрактыўнай карце, а затым і ў контурных картах мацерыкі, акіяны, часткі свету, астравы і паўастравы. Магчымасць наносіць на карту подпісаў аблягчае працэдуру арганізацыі праверачных работ і геаграфічных дыктантаў.

На сваіх уроках актыўна выкарыстоўваю метады абагульняючай дыягностыкі, “Завяршы фразу” (Дадатак 1),“Лагічны ланцужок” (Дадатак 2),табліца пытанняў, ІНСЕРТ-метад (метад актыўнага чытання), сінквейн, дзелавыя і інтэрактыўныйныя гульні “Арэлі”, “Цукерка”, “Хто больш”, “Лато”, “Мікрафон”, “Снежны ком”, “Адгадай, хто я”, “Лаві памылку”.

Прыкладам выкарыстання дзелавой гульні можа быць фрагмент урока геаграфіі ў 6 класе па тэме “Горныя пароды”. Светапоглядную ідэю “горныя пароды як аб’екты прыгажосці і аховы” вучням дапамагае зразумець раней падрыхтаваная інсцэніроўка “Прыадкрый малахітавую скрыначку” па матывах казкі П.Бажова. Пытанне “горныя пароды як аб’екты вывучэння і выкарыстання” навучэнцы засвойваюць у ходзе дзелавой гульні ”Навукова-даследчая лабараторыя”. Дзве групы, кожная група-навуковая лабараторыя. Лабараторыя №1 “Граніт”, лабараторыя №2 – “Каменны вугаль”. Вучні вывучаюць ўласцівасці горнай пароды па ўзору, запаўняюць табліцу, рыхтуюць “навуковую справаздачу”, пры неабходнасці могуць звярнуцца да “старэйшага навковага супрацоўніка”- настаўніка. Вынікі работы пераконваюць шасцікласнікаў у шматлікай разнастайнасці горных парод, іх практычнай каштоўнасці.

Метад абагульняючай дыягностыкі выкарыстоўваю пры абагульненні ведаў як у 6, так і ў 7 класе. Вучням прапануецца выканаць тэставае заданне, якое складаецца з пяці пытанняў – па аднаму на кожны тып мысленчай аперацыі (узнаўленне, прымяненне, аналіз, сінтэз, ацэнка). (Дадатак 3)

Метад “Лаві памылку” дазваляе развіваць у навучэнцаў не толькі пазнавальную актыўнасць, але і ўважлівасць, сканцэнтраванасць. Так, пры вывучэнні тэмы “Вецер” прапаную вучням цікавую інфармацыю : “Гэта з’ява выглядае непраўдзіва: разам з дажджом на зямлю пачынаюць падаць жабы, рыба, галавасцікі і іншыя жыхыры вадаёмаў. Так, у 1806 годзе ў Даніі на працягу паўгадзіны з неба сыпалісы марскія ракі, аў Шатландыі і Нарвегіі дажджы з сельдзі. “ 1933 годзе ў селе Кавалерава Прыморскага краю ішоў дождж з медузамі. У 1949 годзе у адным з раёнаў Новай Зеландыі выпаў дождж з жывой рыбы. У 1084 годзе ў Іспаніі следам за ураганам з неба пасыпалася зерне пшаніцы. А ў адзін з летніх дзён 1940 года жыхары сяла Мяшчоры бачылі, як з неба ліўся дождж са старынных залатых і срэбных манет часоў Івана Грознага. Што гэта за дзіўныя з’явы?”

У ходзе ўрока вучні даказваюць, што калі смерч праносіцца над такімі тэрыторыямі, дзе ёсць вадаёмы, паніжаны атмасферны ціск у цэнтры смерча прыводзіць да ўсмоктвання вады, нярэдка разам з яе жыхарамі. Разам з усмоктваннем знізу адбываецца засмоктванне зверху дажджавых або кучава-дажджавых воблакаў. Дзе-небудь за дзесяткі, а можа быць, сотні кіламетраў ад гэтага месца, калі смерч пачынае аслабеваць, на голавы здзіўленых людзей можа пайсці вось такі незвычайны дождж.

Прапануючы матэрыял, настаўнік намерана дапускае памылкі. Спачатку вучні папярэджваюцца аб гэтым. Практыкую “падказваць небяспечныя месцы” інтанацыяй або жэстам. Дзеці вучацца імгненна называць памылкі ўмоўным знакам або тлумачэннем, калі гэта неабходна.

Пры вывучэнні тэм “Раўніны”, “Воды сушы”, “Азёры і балоты” у пачатковым курсе геаграфіі 6 класа практыкую прымяненне метаду “Алфавіт”. Дадзены метад дазваляе навучэнцам лепш запамінаць геаграфічныя назвы аб’ектаў і ажыццяўляць абмен інфармацыяй у мэтах ўзбагачэння ведамі. Пры вывучэнні тэмы “Атмасфера” ў курсе геаграфіі 7 класа заданні ўскладняюцца, упор робіцца на развіццё пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў. (Дадатак 4)

Распрацаваныя мною ўрокі дазваляюць школьнікам пагрузіцца ў разнастайнасць навакольнага свету, падняцца на больш высокі ўзровень духоўнасці, гуманістычных якасцей асобы.

Эфектыўнасць і рэзультатыўнасць вопыту. Паслядоўнае і сістэматычнае выкарыстанне прыведзеных інтэрактыўных метадаў садзейнічае развіццю пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, развіццю камунікатыўных навыкаў, навыкаў самастойнага навучання, рэфлексіі. Прымяненне метадаў дазволіла вучням у больш кароткі час і з меншымі намаганнямі на максімальным для кожнага ўзроўню паспяховасці засвоіць вучэбны матэрыял па геаграфіі, падрыхтаваць навучэнцаў да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах. Вучні навучыліся устанаўліваць прычынна-следчыя сувязі, рашаць складаныя пытанні на аснове аналіза абставін і адпаведнай інфармацыі, ураўнаважваць альтэрнатыўныя меркаванні, прымаць прадуманыя рашэнні, удзельнічаць у дыскусіях, размаўляць у калектыве .

Доказам эфектыўнасці вопыту з’яўляюцца вынікі маніторынгу. Вучням рознага ўзросту прапанавалі адказаць на простыя пытанні, вынікі былі станоўчыя. Маніторынг паказаў, што пасля выкарыстання інтэрактыўных метадаў на ўроках геаграфіі цікавасць вучняў да прадмета значна ўзрасла. Каля 65 % школьнікаў назвалі геаграфію ў ліку любімых прадметаў, а сваю дзейнасць на ўроках – “цікавай і займальнай”. Анкетаванне паказала, што ў навучэнцаў павысіўся ўзровень пазнавальнай актыўнасці на ўроках геаграфіі: высокі – 68%, сярэдні- 32%. Так, любяць працаваць з мадэлямі і схемамі – 61%, працаваць з заданнямі павышанай складанасці - 59,8%, працаваць у групах – 82% навучэнцаў.

За апошнія чатыры гады вучні паспяхова ўдзельнічалі ў навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах. Раённая навукова - практычная канферэнцыя: 2011 год- І месца, 2012 год – І месца, 2014 год – І месца; абласная навукова - практычная канферэнцыя “Хрустальная альфа” - 2011 год- ІІІ месца, 2012 год – пахвальны ліст; 2012 год - ІІІ месца ў абласным конкурсе “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”; конкурс на лепшы план прышкольнага ўчастка: 2012 год - раён – І месца, вобласць- І месца; конкурс на лепшую экалагічную сцяжынку: 2013 год - раён – І месца, 2014 год – вобласць - І месца ( у намінацыі “Праект практычнай накіраванасці”).

Распрацоўкі ўрокаў з прымяненнем інтэрактыўных метадаў навучання былі надрукаваны ў часопісе “Геаграфія” № 9, 2013 год (“Раўніны. Віды раўнін па характары паверхні і па абсалютнай вышыні”), № 11, 2013 год (“Асноўныя формы рэльефу Зямлі. Горы і горныя краіны”). (Дадатак 5 )



Заключэнне. Неабходна звярнуць увагу, што паспяховасць работы па развіццю пазнавальнай актыўнасці вызначаецца перш за ўсё тым, як настаўніку ўдасца стварыць умовы для актыўнасці вучняў, улічваючы патэнцыяльныя магчымасці, і рэалізаваць уменне далучыць да работы кожнага. А для гэтага неабходна распрацаваць інтэрактыўныя гульні, практыкаванні, што патрабуе дадатковага часу на падрыхтоўку да ўрока.

Работа з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў прадугледжвае “рабочы шум” на ўроку, так як вучні самастойна прыходзяць да рашэння пастаўленых задач: даказваюць, абмяркоўваюць, знаходзяцца ў пастаянным руху, а настаўнік выконвае роль “дырыжора”.

Дадзены вопыт можа быць выкарыстаны настаўнікамі геаграфіі без абмежавання па колькасці вучняў у класе і іх узроўня навучанасці, так як дапускае дыферэнцыраваны падыход навучання.

Літаратура:

1. Ю.К. Бабанскі, Аптымізацыя вучэбна-выхаваўчага працэса. М.;1989.

2. І.В. Душына, Педагагічныя техналогіі навучання геаграфіі. Геаграфія ў школе №3.2001.

3. М.І. Запрудскі, Актыўная ацэнка: зваротная сувязь на ўроку // Настаўніцкая газета, 2 красавіка 2013 года.

4. М.І. Запрудскі, Актыўная ацэнка – новая стратэгія навучання //Кіраванне ў адукацыі 2011, № 12.

5. М.І. Запрудскі, Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка і вучняў [Дапаможнік для настаўнікаў] – Мінск : Сэр-Віт, 2012.

6. М.І. Запрудскі, Сучасныя педагагічныя тэхналогіі: Дапаможнік для настаўнікаў: - Мн.: Сэр-Віт, 2003.

7. М.І. Запрудскі, Сучасныя школьныя тэхналогіі -2. Мн: Сэр-Вит, 2010.

8. В.В.Крылова, Сучасны ўрок. Геаграфія ў школе № 2.2006.

9. Д.В. Навенка, Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў навучанні. Геаграфія ў школе №5.2004.

10. Г.І. Шчукіна, Педагагічныя праблемы фарміравання пазнаваўчых інтарэсаў вучняў.М..: Педагогіка, 1988.

Дадатак 1

Метад «Завяршы фразу»

Тэма «Вытокі сучасных геаграфічных даследаванняў» ў 6 класе

1. Я............................................................................................ хацеў бы быць падобным на адважных даследчыкаў Антарктыды, таму што ....................

Дадатак 2



Метад «Лагічны ланцужок» пры абагульненні тэмы “Надвор’е” у 7 класе.

Гэты метад прадугледжвае развіццё лагічнага мыслення, уменняў узаемадзейнічаць, супрацоўніцтва.

Неабходнае абсталяванне: карткі – кампатенты лагічнага ланцужка.

Напрыклад: надвор’е - метэаралагічныя элементы — тэмпература паветра – атмасферны цік - вецер - вільготнасць паветра - ападкі.

Пасля таго як карткі-“звенні” распрацаваны ўдзельнікамі прапануецца арганізаваць камунікацыю паміж сабою, пабудаваць лагічны ланцужок. Як толькі лагічныя ланцужкі пабудаваны, вучні па чарзе аб’яўляюць “звенні” ланцужка, а затам тлумачаць логіку размяшчэння звенняў ланцужка. Пасял пабудовы ланцужка настаўнік можа пагадзіцца з прапанаванымі варыянтамі, або перабудоўвае лагічны ланцужок па свайму сцэнарыю і тлумачыць логіку пабудовы.

Дадатак 3

Пачатковы курс геаграфіі 7 клас

Абагульняючая дыягностыка па тэме “Насельніцтва Зямлі”

1. Усяго ў пачатку ХХІ стагоддзя насельніцтва зямнога шара складала:

а) 5 млрд чалавек;

б) каля 7 млрд чалавек;

в) 6,5 млрд чалавек.

2. Устаўце неабходнае слова, каб атрымаўся лагічны ланцужок:

Краіна -……- ……….. - ……. . - …… .

3. Дапоўніце:

На спецыялізацыю краін аказалі ўплыў: …..

4. Злучыце наступныя словазлучэнні:

Прэзідэнтская Рэспубліка Ватыкан

Федэратыўная Рэспубліка Беларусь

Тэакрытычная манархія Расія


  1. Пералічыце дзве-тры рысы падабенства геаграфічнага становішча Беларусі і Чэхіі.

Дадатак 4



Метад “Алфавіт” пры абагульненні ведаў па тэме “Атмасфера” у 7 класе.

На першым этапе работы вучні раскрываюць сэнс вывучанага матэрыялу, запаўняючы карту у якую ўносяць свае характарыстыкі.

А – атмасфера, азот

Т - тэмпература, тэрмометр

М - мусоны, метэаралогія

А – азон, ападкі

С – сінаптычная карта, снег

Ф - фронт, фён

Е -

Р - раса, ружа вятроў



А - анемометр, атмасферны ціск

На другім этапе (аналітычным) вучням прапануецца з усёй запісанай інфармацыі выдзяліць асноўную, якая найбольш адлюстроўвае сутнасць вывучаемага матэрыялу.

3 этап – рэфлексіўны:

зафіксуйце стан сваіх ведаў аб вывучаемым матэрыяле; вызначце. Наколькі ён змяніўся; вызначце прычыны гэтага стану. Для гэтага выкарыстоўваю метад “Астравы”.

Дадатак 5

Урок геаграфіі ў 6 класе

Тэма: Рэльеф Зямлі.Асноўныя формы рэльефу. Горы і горныя краіны.

Мэта ўрока: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў ведаў аб асноўных формах рэльефу.

Задачы:


- стварыць умовы для фарміравання ў вучняў паняццяў “рэльеф”, “горы”, “горныя краіны”;

- навучыць вучняў адрозніваць горы па вышыні;

- адпрацоўваць уменні працаваць з картай , знаходзіць горы і горныя краіны;

- развіваць мысленне, садзейнічаць пашырэнню далягляду вучняў праз веданне геаграфічных карт, работу з дадатковым матэрыялам;

- выхоўваць цікавасць да прадмета, жаданне пазнаваць новае, цікавае.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, атлас, фізічная карта свету, прэзентацыя

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу з элементамі практыкума

Метады: часткова-пошукавы, тлумачальна –ілюстрацыйны.

Формы работы: індывідуальныя, парныя, групавыя
Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Пастаноўка задач урока.


  • Добры дзень, рабяты! Я рада бачыць вас. Вы сёння прыйшлі з добрым настроем і настроены на актыўную работу. На папярэдніх уроках вы ўпэўніліся ў тым, што геаграфія – цікавы прадмет, працуючы на якім можна адкрыць для сябе шмат новага і да гэтага часу нязведанага.

Сёння я прапаную вам паглядзець фрагмент дакументальнага фільма Люка Бессона “Дом”.

Вучні глядзяць урывак з фільма. Пасля прагляду ім прапануюцца пытанні:



  • Што зацікавіла вас?

  • Аб чым фільм?

Вучні павінны вызначыць, што фільм расказвае аб асноўных этапах развіцця Зямлі, пачынаючы з моманту яе ўтварэння і фарміравання рэльефу.

Настаўнік: А зараз, давайце вызначым тэму нашага ўрока.

Вучні ўжо маюць веды аб вулканах і выніках вулканічнай дзейнасці, таму могуць зрабіць вывад аб тым, што у фільме расказваецца аб фарміраванні рэльефу Зямлі. Разважаючы, вучні выказаваюць меркаванні аб тым, што на ўроку будем вывучаць асаблівасці паверхні Зямлі.

Настаўнік удакладняе:

Так, тэма нашага ўрока гучыць так - "Рэльеф зямлі".

Запішыце тэму ўрока - "Рэльеф Землі. Горы". (слайд 2)

Настаўнік: У пачатковай школе вы вывучалі прадмет "Чалавек і свет" і сустракаліся з паняццем - "рэльеф". Успомніце, калі ласка - што такое рэльеф?

Вучні адказваюць:"рэльеф - гэта ўсе няроўнасці зямной паверхні".(слайд 3)

Настаўнік: Запішыце гэта азначэнне ў сшытак і ўспомніце, калі ласка, якія асноўныя дзве формы рэльефу вы ведаеце?

Вучні адказваюць - горы і раўніны.

Настаўнік: Занясіце ў сшытак схему “Асноўныя формы рэльефу”(слайд 4 )

Вучні запісваюць схему ў сшытак

Настаўнік: Дык вось наш сённяшні ўрок прысвечаны горам.

Для кожнага чалавека горы ўяўляюцца па-рознаму, але для ўсіх - гэта прадмет захаплення.

Часам у скалалазаў, заваёўнікаў вяршыняў, пытаюць, што ж іх так цягне ў горы, нягледзячы на тое, што на іх вяршынях нават улетку - 20-30 0? На што яны адказваюць: "З'ездзіце самі хоць раз, тады зразумееце".

Цяжка не пагадзіцца з выказваннем "Горы – гэта ўпрыгожванне Зямлі. Варта на хвіліну "прыбраць" поглядам горы, як Зямля паўстане маркотнай і беднай, нібы з яе сарвалі ўрачысты ўбор".

І так, пачнем па-парадку.

Вы маеце ўжо першапачатковыя веды па тэме нашага ўрока. Я прапаную вам паразважаць над тым, што вы ведаеце і запоўніць першы слупок у табліцы.



Я ведала (-ў) аб гарах…

Я даведалася (-ўся) …

Хачу даведацца ….








Пасля запісу вучні агучваюць запісанае.

Настаўнік: Як бачым, у вас ёсць некаторыя ўяўленні аб горах, а якія ж задачы мы будзем вырашаць на працягу ўрока?

Вучні выказваць свае меркаванні: напрыклад

- пазнаёміцца з паняццем “рэльеф”;

- вывучыць асноўныя формы рэльефу;

- навучыцца знаходзіць горы на карце, адрозніваць іх па вышыні ;

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік: Давайце запішам 2 азначэнні гор, якія трэба добра ведаць.

1. Горы - гэта значныя ўчасткі сушы, якія высока паднімаюцца над узроўнем мора і дзе рэзкія ваганні вышынь.

Горы - гэта выпуклая форма зямной паверхні з добра выяўленай вяршыняй, схілам і падэшвай.

Вучні запісваюць азначэнні ў сшытак.

Настаўнік: Хто можа зрабіць малюнак гары?

Вучань выходзіць і малюе.

Настаўнік: А хто размяркуе часткі гары? (на дошцы з адваротнага боку )

Вяршыня Схіл Падэшва

Вучань размяркоўвае і каменціруе, што вяршыня – гэта найбольш высокая частка гор.

Настаўнік:А на якую яшчэ форму рэльефу падобны малюнак?

Рабяты адказваюць, што на ўзгорак.

Настаўнік:А у чым адрозненне гары ад ўзгорка? Каб адказаць на гэта пытанне я прапаную вам папрацаваць з дадатковым матэрыялам на картках.

Вучні працуюць ў групах з дадатковым матэрыялам на картках і вызначаюць адрозненні. Карткі не падпісаны. (Дадатак 1.)

Абсалютная вышыня не больш 500м Абсалютная вышыня больш 500 м

Складзены асадкавымі пародамі Складзены магматычнымі пародамі

Вяршыня акруглая Вяршыня круглая толькі ў старых гор

Схіл палогі Схілы розныя


Настаўнік: Горы рэдка бываюць адзінкавыя. Яны ўтвараюць горныя краіны.

Зараз вы будзеце працаваць з падручнікам стар.87 у парах і знойдзеце азначэнні паняццяў “горная краіна”, “горны хрыбет”, “горная даліна”.

Пасля работы з падручнікам прадстаўнікі ад кожнай пары агучваюць:

"Горныя краіны – гэта вялікія ўчасткі сушы або дна акіяна са значнымі ваганнямі вышынь і ўзнятыя высока над раўнінамі".

Горны хрыбет – гэта лінейна выцягнутая група гор значнай вышыні і працягласці.

Горная даліна – паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі.

Настаўнік: А як вы думаеце, ці можна па карце вызначыць вышыню гор? Рабяты адказваюць, што так, можна.

Настаўнік: А як?

Адказ: па шкале вышынь і адзнаках вышынь.

Настаўнік: Давайце адкрыем карту паўшар'яў. Скажыце, які вывад можна зрабіць аб вышыні гор?

Адказ: Вышыня гор розная.

Настаўнік: Давайце пазнаёмімся з тыпамі гор па вышыні.

Працуючы ў парах, запоўніце прапанаваную на картках табліцу:

Класіфікацыя гор па вышыні

вышэй за 2000 м


ад 1000 да 2000 м


да 1000 м



Высокія










Сярэднія










Нізкія










Настаўнік: Усе мы маем ўласнае імя і кожны з нас ведае, што яно азначае. Таму зараз вы даведаецеся аб тым, што азначаюць назвы некаторых гор. (Слайд )

Гімалаі - "маці богаў"

Анды - "медныя"

Памір -"дах міру"

Каўказ- "танцуй, гуляй"

Фізхвілінка:

Настаўнік: Мы з вамі жывем на раўніне. У нас няма горных масіваў, аднак на карце Беларусі мы можам знайсці пункты, якія абазначаны як гара. Прапаную папрацаваць з картай атласа стар. 26

А якая самая высокая вяршыня ў Беларусі?

Вучні называюць г. Дзяржынская на тэрыторыі Мінскага ўзвышша.

Настаўнік: Прапаную вам звярнуцца да азначэнняў “узгорак” і “гара” і вызначыць, што ж гэта на самай справе гара ці ўзгорак.

Вучні вызначаюць і даюць адказ, што ўзгорак.

Настаўнік: Горам прысвечана шмат вершаў

Лермантаў піша -

Вдали я видел сквозь туман

В снегах, горящих как алмаз

Седой, незыблимый, Кавказ

И было сердцу моему

Легко, не знаю, почему

У сваім вершы Радкевіч адзначае –

В каждой сосенке сердцем узнан

Расскажи, мне седой Урал

Где, в какой богатырской кузне

Ты природу свою ковал?

Скажыце, рабяты, а хто мае рацыю – Лермантаў або Радкевіч? Яны абое называюць у сваіх вершах гары сівымі .

Рабяты разважаюць, прыходзяць да меркавання, што Урал - старэйшы.

Пра што гэта сведчыць?

- Што горы адрозніваюцца не толькі па вышыні, але і па перыяду ўтварэння.

ІІІ. Адпрацоўка першасных навыкаў.

Настаўнік: Уважліва паглядзіце на карту свету. Назавіце, самыя высокія горы свету.

Вучні называюць: Гімалаі, Анды, Памір, Каўказ.

Настаўнік: Як вы вызначылі?

Вучні адзначаюць, што аб вышыні гор можна меркаваць па інтэнсіўнасці колеру.

Настаўнік: Пакажыце іх па карце!

Вучні паказваюць на карце.

Настаўнік: А якая вяршыня самая высокая ў свеце?

Вучні называюць Эверест = Джамалунгма= "маці богаў" = 8848 м .

Настаўнік: Так, сапраўды, самая высокая гара свету Джамалунгма. Зараз вы выканаеце практычнае заданне №1. Для гэтага адкрыйце падручнікі на старонцы 89, уважліва прачытайце заданне. Пазначце і падпішыце на контурнай карце горы Гімалаі, Кардыльеры, Уральскія, Альпы, Каўказскія, Памір, Анды. Пры выкананнні задання памятайце, што ўсе подпісы мы выконваем простым алоўкам і, пажадана, друкаванымі літарамі.

Вучні працуюць з атласам і контурнай картай.

Настаўнік: Зараз вы будзеце працаваць ў парах і апішыце па карце адну з горных краін па плану, які змешчаны ў дадатку на старонцы 143. Для выканання задання можаце карыстацца, акрамя атласа, інфармацыяй з табліцы 3 на стар. 139.

Згодна размеркавання па варыянтах вучні даюць апісанне горных краін. Адзін з варыянтаў агучваецца.

Настаўнік: Сёння на ўроку вы шмат працавалі. Я прапаную вам запоўніць другі слупок у табліцы: што вы даведаліся.


ІV. Замацаванне матэрыяла.

Настаўнік: Мы з вамі пазнаёміліся з паняццем "горы", іх тыпамі, давайце паразважаем - а якое значэнне маюць горы? (Слайд № 20)

Здабыча карысных выкапняў

Горналыжныя курорты

Будаўніцтва ГЭС на горных рэках

Пашы для авечак

Крыніца натхнення для паэтаў, мастакоў

Святыя тэрыторыі


Настаўнік: Такім чынам, мы з вамі даведаліся сёння шмат новага аб гарах. Я прапаную вам запоўніць крыжаванку. (Дадатак 2)

Вучні працуюць ў парах, а затым называюць адказы.

Настаўнік: А якія вывады можна зрабіць па тэме ўрока?

Вучні: Горы - асноўная форма рэльефу

Горы - разнастайныя

Горы маюць вялікае значэнне


Настаўнік: Чалавека дапытлівага ад іншых адрознівае жаданне ведаць больш і больш, а аб чым кожны з вас хоча даведацца. Запоўніце трэці слупок.

Пасля запісу вучні агучваюць запісанае.



V. Рэзюме

Вывад па ўроку робяць самі вучні

Настаўнік: А зараз я прапаную вам падвесці вынік нашай работы на ўроку.

Вучні выказваюць меркаванні: напрыклад



  • мы вывучылі рэльеф і змяненне гор у часе;

  • навучыліся вызначаць іх вышыню і геаграфічнае становішча;

  • пазнаёміліся з новымі геаграфічнымі паняццямі і тэрмінамі;

  • даведаліся аб паходжанні назваў гор.


VІ. Дам. зад. §18, пытанне конкурса знатакоў стар.89.
VІІ. Рэфлексія

  1. Выкажыце вашы ўражанні аб горах, іх прыгажосці і велічнасці.

  2. Веды якіх геаграфічных навук неабходны пры вывучэнні тэмы “Горы”. (Першае знаёмства з дыференцыяцыяй геаграфіі: картаграфія, геадэзія, геалогія, тапаніміка.)

VІІІ. Заключнае слова настаўніка:

Геаграфія, сапраўды, самая дзіўная вобласць ведаў. І ў тэме “Рэльеф Зямлі” ізноў загучалі ісціны геаграфіі:



  • Карта- другая мова геаграфіі.

  • Параўнанне – душа геаграфіі.

  • Прыгажосць прыроды ( і вывучаемых намі геаграфічных аб’ектаў) – сэрца геаграфіі. Вывучэнне гор – гэта таксама пранікненне у вобласць значнага і прыгожага.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка