Развіццё транспартных камунікацый на беларусі ў першай палове XIX ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер64.4 Kb.

powerpluswatermarkobject145451


РАЗВІЦЦЁ ТРАНСПАРТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.
А.У. Канойка

БГПУ, (Мінск)


Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, царскі ўрад актывізаваў будаўніцтва дарог, мастоў і каналаў. Указам 19 сакавіка 1798 года зацвярджаўся сацыяльны збор на будаўніцтва і падтрыманне дарог [1; с. 22]. Асабліва хутка развіваюцца рачныя шляхі зносін, якія праходзілі па асноўным судаходным рэкам і выкарыстоўваліся круглы год. Не спыняліся работы па будаўніцтву невялікіх каналаў мясцовага значэння. У асноўным гэтыя каналы былі прадназначаны для лесасплаву. Так быў пабудаваны Батоўскі канал у Кобрынскім павеце.

К сярэдзіне XIX ст. амаль сфарміравалась транспартная водная сістэма ў заходніх губернях. Так, у 1804 г. скончана будаўніцтва Агінскага канала, які дазволіў злучыць басейны Дняпра і Нёмана (пачалося яго будаўніцтва ў 1770 г. на сродкі магната Агінскага. Агульная працягласць канала склала 48 вёрст. З нагоды заканчэння будаўнічых работ ва ўказе Сената ад 31 жніўня 1804 г. адзначалась: «Распачаты гетманам Агінскім у Літоўскай губерні канал, які злучае раку Шчару і Ярцальду (Ясельду), і з дапамогай іх Днепр з Нёманам альбо Чорнае мора з Балтыйскім, размешчаны на адлегласці 46 вёрст з усталяваннем 10 дворных і 1 водаўтрымальнага шлюзаў і 4 пад'ёмных мастоў... будаўніцтва давершана»; у 1846 г. скончана будаўніцтва Днепра-Бугскай воднай сістэмы (Агульная працягласць склала 87 вёрст. Ён злучыў басейны Дняпра і Віслы праз Прыпяць, Ясельду, Піну, Мухавец, Заходні Буг. Беларускае Палессе атрымала водны шлях, які палепшыў сувязі з Польшчай і Украінай.); у 1805 г. пачаў працаваць Сергучоўскі (Бярэзінскі) канал, што дазволіла злучыць басейны рэк Дняпра і Заходняй Дзіны (пабудаваны па загаду Паўла I ад 1797 г. Першая частка канала атрымала назву ад ракі Сергучы. Ён быў выкапаны ў 1804 годзе, а судаходства адкрыта ў 1805 г. Меў 12 шлюзаў і пачынаўся ў 82 верстах ад г. Барысава на захадзе Барысаўскага ўезда. Другі выкапаны ад ракі Бярэзіны да Заходняй Дзвіны (р. Ула). Судаходства па гэтаму каналу пачалося ў 1806 годзе, а ўсе работы скончаны ў 30-х гг. XIX ст. Яны мелі агульную працягласць 148 вёрст. Пасля пабудовы Сергучоўскага, Вербскага, двух Лепельскіх і Чашніцкага канала, агульная працягласць Бярэзінскай сістэмы склала прыкладна 231 вярсту. На будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы было затрачана каля паўтара мільёна рублёў.); у 1838 г. скончана будаўніцтва Аўгустоўскага канала [2; с. 230].

Усе праведзеныя меры дазволілі стварыць даволі шматлікі гандлёвы флот, які быў прадстаўлены старымі паруснымі судамі, невялікай грузапад'ёмнасці ад 60 да 100 тыс. пудоў. Пераважна гэта былі такія судны, як баркі, вітыны, лайбы, берліны, байдаркі, стругі, галеры, дубасы, лодкі і плыты. Скорасць сплаву на такіх судах не перавышала 80 вёрст за дзень [3; с. 35]. Тым не менш даволі значная частка гандлёвага флоту належала прыватным уласнікам. Так, паводле статыстычных дадзеных у 1827 г. у Мінскай губерні было пабудавана на ўласныя сродкі 15 суднаў. «...У паветах — Мінскім 10 вітын, якія належалі I і II гільдыі купцам, у Рэчыцкім павеце – 3 байдаркі, якія належалі Беламорскай эканоміі графа Арлова і апошні Горвальскай эканоміі графа Патоцкага; у Бобруйскім – 1 байдарка, якая належала эканоміі Качайбалоцкай помещицы Бухарынай; у г. Дзісна – 1 барак, які належаў III гільдыі купцу Касцюковічу...» [4; с. 35]. Трэба адзначыць, што першы параход з'явіўся ў 1823 годзе на Дняпры. Ён быў пабудаваны на сродкі графа М.С. Варанцова ў яго маёнтку Мошны і падымаўся ўверх па Дняпру да Лоева, а па Прыпяці даходзіў да Пінска [7; с. 136]. Так, к пачатку рэформаў 1860-х гадоў на Беларусі сфарміраваўся гандлёвы параходны флот.

Галоўным шляхам, якія звязваў Беларусь і Украіну быў Днепр і яго прытокі. Тут налічвалася к другой чвэрці XIX стагоддзя звыш 60 прыстаняў [8; с. 46]. Заходняя Дзвіна дазваляла мець добрыя гандлёвыя зносіны Віцебшчыне, паўночным паветам Мінскай, Магілёўскай губерняў з Прыбалтыкай. Нёман аб'ядноўваў Заходнюю Беларусь з Прусіяй, Заходні Буг і Прыпяць — паўднёва-заходнія землі Беларусі з Польшчай. Таму шырокае выкарыстанне рачных шляхоў зносін прывяло да значнага пашырэння будаўніцтва прыстаняў на асноўных месцах прыпынку, якімі выступалі прамысловыя цэнтры (гарады). Так найбольш буйнымі прыстанямі былі наступныя ў Віцебскай губерні: Віцебск, Полацк. Ула, Чашнікі, Лепель, Сураж; у Гродзенскай — Гродна, Брэст. Слонім; у Мінскай — Пінск, Барысаў, Бабруйск, Лоеў, Стаўбцы, Рэчыца; у Магілёўскай — Магілёў, Крычаў, Рагачоў, Ветка, Беліца, Шклоў. Некаторыя прыстані былі добра ўкамплектаваны: мелась месца для зімовай стаянкі, рамонта, адкосы былі замацаваны булыжнікам, былі спецыяльныя прылады для разгрузкі і пагрузкі тавараў. Напрыклад, да прыстані Брэст была нават падведзена шасэйная дарога.

З развіццём воднай сеткі ў заходніх губернях актывізуецца будаўніцтва мастоў, плацін і грэбель. На падставе губернскіх ведамасцей па Мінскай губерні за 8 лістапада 1820 г. можна зрабіць вынік аб гэтых аб'ёмах. Так, па Мінскай губерні пабудавана і адрамантавана 784, 5 вёрст дарог, у тым ліку плацін і грэбель — 30 верст, мастоў — 22, 75 версты. [5; с. 30-75]. Гэта дало штуршок для павелічэння шашэйнага будаўніцтва.

Гужавы транспарт у заходніх губернях займаў важнае гаспадарчае палажэнне, пагэтаму асноўная ўвага ўлад была скіравана на будаўніцтва новых і паляпшэнне існуючых шашэйных і грунтовых дарог. Так, у 1811 г. ў Магілёўскай губерні было паштовых і шашэйных дарог меньш за 1000 вёрст, а ў 1848 г. іх ужо стала каля 2000 вёрст; а да пач. 50-х гг. XIX ст. на Беларусі ўжо існавала больш 10 паштовых трактаў і шашэйных дарог, якія праходзілі:

у Віленскай губерні праз Вільню — Ашмяны — Мінск, Вільню — Ліду — Слонім, Вільню — Свянцяны, Маладзечна — Вілейку — Докшыцы — Глыбокае — Дзісну.

у Віцебскай губерні праз Віцебск — Смаленск, Полацк — Себеж, Віцебск — Невель, Віцебск — Вялікія Лукі (праз Сураж), Сураж — Усвяты, Віцебск — Лепель.

у Гродзенскай губерні праз Брэст — Слонім — Навагрудак, Гродна — Ліду, Брэст — Кобрын — Пружаны – Слонім.

у Мінскай губерні праз Глуск — Слуцк — Нясвіж — Навагрудак — Ліду, Бабруйск — Мінск — Вільню, Пінск — Сіняўку — Нясвіж — Слонім, Оўруч — Мазыр — Рагачоў, Пінск — Драгічын, Мінск — Сіняўку, Лоеў — Васілевічы.

у Магілёўскай губерні праз Магілёў — Чавусы — Чэрыкаў — Крычаў — Мсціслаў, Оршу — Сянно, Оршу — Барысаў — Мінск.

У 1830-я гг. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 13 губернскіх і 7 павятовых трактаў. Да іх можна аднесці такія дарогі як Віцебск — Дынабург — Рыга; Смаленск — Орша — Мінск — Брэст; Магілёў — Арол; Магілёў — Жытомір; Вільня — Гродна — Беласток; Віцебск — Яраслаўль; Вільня — Мінск — Бабруйск — Рагачоў; Брэст — Уладзімір і інш.

У гэты перыяд з'яўляюцца першыя магістральныя дарогі, якія звязвалі Цэнтральную Расію з украінскімі, беларускімі, польскімі і прыбалтыйскімі губернямі. Да іх адносіліся Пецярбургска-Кіеўская (Па тэрыторыі Беларусі дарога прайшла праз Сураж, Гапонаўшчыну, Віцебск, Полавічы Віцебскай губерні; Бабінавічы, Арэхаўск, Оршу, Александрыю, Шклоў, Дабрэйку, Магілёў, Кутню, Рабавічы, Прапойск, Літвіновічы, Воранаўшчыну, Чачэрск, Шэпетовічы, Асобін, Касцюкова, Беліцу, Пясочную Буду Магілёўскай губерні.), Маскоўска-Рыжская (Па тэрыторыі Беларусі дарога ішла па правым беразе Заходняй Дзвіны на Віцебск, Старае Сяло, Курылаўшчыну, Дубовікі. Астраўляны, Полацк, Гамзелева, Пруднікі, Дрысу, Чурылава і Прыдруйск Віцебскай губерні.), Маскоўска-Варшаўская (Па Беларусі дарога ішла праз Ляды, Каз’яны, Дуброўна, Оршу, Коханава, Талочын, Бобр, Крупкі Магілёўскай губерні; Барысаў, Смалявічы, Мінск, Койданава, Стаўбцы, Нясвіж, Сталовічы Мінскай губерні; Слонім, Пружаны, Кобрын, Брэст Гродзенскай губерні). Маскоўска-Варшаўская магістральная дарога нават была аднесена да першага класа. Для падтрымання належнага стану ў 30-х гг. былі створаны спецыяльныя камітэты, а дарогі падзелены на ўчасткі. [6; с. 12].

Тым не менш, нягледзячы на даволі развітую сетку дарог не было вырашана пытанне транспарціроўкі важных грузаў, асабліва для ваенных і прамысловых патрэб. З гэтай нагоды распачалося будаўніцтва праз тэрыторыю заходніх губерняў шашэйных дарог і першая з іх, Пецярбурска-Кіеўская, у 1840 годзе прыняла першыя конныя падводы.



Крыніцы і літаратура


  1. Мерзляк, В.И. Внутренняя торговля Белоруссии конца XVIII – первой трети XIX в. / В.И. Мерзляк. – Мн., 1991.- 62 с.

  2. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба / И. Зеленский. Ч.1: Зеленский, И. Минская губерния. – 672, [1] с.

  3. Лютый, А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX века / А.М. Лютый. – Мн.: Наука и техника, 1987. – 183 с.

  4. НГАБ, ф. 295, воп. 1, т. 1, спр. 238 «О состоянии частного речного судостроения и судоходства в Минской губернии» - 35 с.

  5. НГАБ, ф. 295, воп. 1, т. 1, спр. 150 «Ведомости о числе отстроенных почтовых дорог, мостов, плотин и гребель по 1-ое января 1821 г.» - 176 с.

  6. НГАБ, ф. 295, воп. 1, т. 1, спр. 283 «Об учреждении комитетов для разделения дорог на участки по Игуменскому, Бобруйскому, Пинскому и Речицкому уездам» - 29 с.

  7. Романовский, Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии / Н.Т. Романовский. – Мн., 1966. – 428 с.

  8. Болбас, М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.) / АН БССР, Ин-т экономики. – Мн., 1966. – 268 с.



: bitstream -> doc -> 2670
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка