Рэалізацыя дзяржаўных праграм развіцця культуры



Дата канвертавання26.11.2016
Памер196.31 Kb.


Аб выніках дзейнасці ў 2015 годзе і праблемах развіцця сферы культуры

ў 2016 годзе


У 2015 годзе дзейнасць арганізацый культуры была накіравана на рэалізацыю мэтаў і задач дзяржаўнай культурнай палітыкі, адлюстраваных у дзяржаўных праграмах, даручэннях Кіраўніка дзяржавы і Урада.

Рэалізацыя дзяржаўных праграм развіцця культуры.

Завершана рэалізацыя дзяржаўных праграм ”Культура Беларусі” на 2011 – 2015 гады, ”Слуцкія паясы“ на 2013 – 2015 гады, супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 – 2015 гады.

З 87 мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі“ выканана 75 (86 працэнтаў), што дазваляе прызнаць рэалізацыю дзяржаўнай праграмы па асноўных задачах здавальняючай. Не выкананы 12 мерапрыемстваў (14 працэнтаў), у тым ліку 9 - па прычыне адсутнасці фінансавання, 2 – па прычіне аптымізацыі.

З 25 мерапрыемстваў праграмы ”Слуцкія паясы“ выкананы 25 (100 працэнтаў), што дазваляе прызнаць рэалізацыю праграмы паспяховай. З 51 мерапрыемства Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013-2015 гады поўнасцю выкананы 50, часткова     адно мерапрыемства.

У 2012 – 2015 гадах вялася работа па дасягненню паказчыкаў, вызначаных дзяржаўнай праграмай ”Замкі Беларусі“, якімі прадугледжана выкананне работ на 38 гісторыка-культурных каштоўнасцях у межах выдзяляемых на гэтыя мэты сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Рэалізацыя дадзенай праграмы будзе спынена.

Міністэрствам культуры падрыхтаваны і ўнесены ва Урад праект дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі“ на 2016 – 2020 гады.



Рэалізацыя мерапрыемстваў у рамках Года культуры. Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ўключае звыш 120 мерапрыемстваў, аб’яднаных у 15 радзелаў і падраздзелаў, якія накіраваны на стымуляванне развіцця ўсіх відаў культуры (палітычнай, прававой і эканамічнай, вытворчай і экалагічнай, здаровага ладу жыцця, побыту, сямейных і чалавечых адносін, інфармацыйнай, духоўнай культуры і мастацкай творчасці).

Прававое рэгуляванне ў сферы культуры.

Прыняты ў першым чытанні праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама 4 акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і 4 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях культуры, 29 пастаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.



Сацыяльна-эканамічнае развіццё сферы культуры.

На рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі“ на 2011–2015 гады з бюджэтаў выдаткавана 163,6 млрд рублёў. Аб’ём бюджэтных сродкаў на ўтрыманне і развіццё сферы культуры (без уліку сродкаў на капітальнае будаўніцтва) у 2015 годзе, па папярэдніх даных, склаў каля 3,5 трлн. рублёў, ці 0,39 % ад ВУП (у 2014 г. – 3,4 трлн. рублеў, ці 0,44 %).

Выдаткі на культуру за кошт бюджэтнага фінансавання з разліку на аднаго жыхара ў сярэднім па рэспубліцы пры ўстаноўленым нарматыве 1,3 базавай велічыні склалі 1,9 базавай велічыні, у тым ліку ў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях – 2,0 базавых велічыні, у Гомельскай вобласці і г.Мінску – 1,9, у Мінскай вобласці – 1,8, у Брэсцкай – 1,6 базавай велічыні.

Сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці арганізацый, склалі 1 228,3 млрд. рублёў, што на 12,5 % больш, чым у 2014 г. (1 092,3 млрд. рублёў). Найбольшы рост даходаў забяспечаны ў Брэсцкай (122 %), Мінскай (116,4 %) і Гродзенскай (115,2 %) абласцях. У г.Мінску атрыманы даходы амаль на ўзроўні мінулага года (102,8 %). Агульная сума спонсарскай дапамогі за 2015 г. склала 60,0 млрд. рублёў (2014 г. – 60,8 млрд. рублёў).

За 2015 г., па папярэдніх даных, аб’ём экспарту паслуг склаў 3,8 млн долараў ЗША; сальда па знешняму гандлю паслугамі прагназуецца станоўчым – каля 2,3 млн долараў ЗША. Найбольшы аб’ём экспарту паслуг забяспечаны ўстановамі адукацыі. Значна зменшыўся аб’ём экспарту паслуг Нацыянальнай кінастудыяй ”Беларусьфільм“.

Сярэдняя заработная плата работнікаў культуры за студзень – снежань 2015 г. склала 4,1 млн рублёў. Рост сярэднемесячнай заработнай платы за год склаў 11,2 %. Разам з тым, узровень сярэднемесячнай заработнай платы работнікаў культуры ў параўнанні з сярэдняй заработнай платай па рэспубліцы складае толькі 61,1 %.



Кадры культуры.

Колькасць работнікаў арганізацый культуры складае 62,5 тыс. чалавек. У выніку праведзенай у 2013 – 2015 гадах аптымізацыі агульнае скарачэнне штатнай колькасці работнікаў арганізацый культуры рэспубліканскага падпарадкавання склала 970 штатных адзінак, або 12,3%. Колькасць арганізацый культуры, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнаці, скарацілася за гэты перыяд на 1340 адзінак. Скарачэнне іх штатнай колькасці склала 3 370 адзінак або 9,5%.

У 2015 г. доля работнікаў маладога ўзросту (да 31 года) павялічылася на 1,7 %. Назіраецца тэндэнцыя павелічэння долі работнікаў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту (+ 10 % за перыяд 2011–2015 гг.). У арганізацыях культуры і ўстановах адукацыі ў сферы культуры налічваецца каля 4 тыс. вакансій (5,9 % ад агульнай штатнай колькасці).

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны.

У 2015 г. у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 5527 аб’ектаў і нематэрыяльных элементаў спадчыны.

Міністэрствам культуры былі выдадзены 430 дазволаў на выкананне навукова-даследчых і праектных работ, 320 дазволаў на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, падрыхтаваны 368 заключэнняў па навукова-праектнай дакументацыі. Ажыццёўлена прызначэнне 79 навуковых кіраўнікоў пры выкананні работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і зацверджаны 38 рэстаўрацыйных заданняў на правядзенне работ. Па завершаных на аб’ектах работах выдадзены 105 заключэнняў аб уводзе аб’ектаў у эксплуатацыю.

Праведзены агляд тэхнічнага стану і ўмоў выкарыстання 59 гісторыка-культурных каштоўнасцей у рэгіёнах краіны. Спецыялістамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па выяўленых парушэннях заканадаўства ўласнікам накіравана 12 прадпісанняў.



Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сферы культуры.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2015 г. Міністэрству культуры выдзелены сродкі ў памеры 126,9 млрд. рублёў. Выдзеленыя сродкі асвоены ў поўным аб’ёме.

Будаўніча-мантажныя і рэстаўрацыйныя работы вяліся на 10 аб’ектах, з іх на 2 аб’ектах рэспубліканскай уласнасці і 8 аб’ектах камунальнай уласнасці.

На 2015 г. на капітальны рамонт выдзелены сродкі ў памеры 78,3 млрд. рублёў, асвоены 78,2 млрд. рублёў. Работы па капітальнаму рамонту вяліся на 12 аб’ектах. Завершаны рамонт у будынку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Музея-дачы Васіля Быкава. Вяліся работы ў будынку філіяла музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве, навучальным корпусе № 1 Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, будынку Гомельскага дзяржаўнага цырка.

Установамі культуры рэспубліканскага падпарадкавання ў 2015 г. набыты музычныя інструменты, апаратура і абсталяванне на суму 22,5 млрд. руб. (у 2014 г. – на 19,0 млрд. руб.), абласнога падпарадкавання на суму 45,4 млрд. руб. (у 2014 г. – 76,1 млрд. руб.).

Усяго ў адпаведнасці з планам па аднаўленні музычных інструментаў закуплена амаль 3 тысячы адзінак музычных інструментаў, у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту 148 адзінак на суму 13,4 млрд. рублёў і за кошт мясцовага бюджэту – 2851 адзінка на суму 49,2 млрд. рублёў.



Прафесійнае мастацтва.

Тэатральнае мастацтва.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 29 дзяржаўных прафесійных тэатраў, з іх 28 – сістэмы Міністэрства культуры (у тым ліку Тэатр-студыя кінаакцёра РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”) і 1 – сістэмы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Драматычны тэатр Беларускай Арміі). Сярод іх 8 тэатраў маюць рэспубліканскае падпарадкаванне (у тым ліку 4 – статус “нацыянальны”), 21 – мясцовае падпарадкаванне (Брэсцкая вобласць – 3, Віцебская – 1, Гомельская – 4, Гродзенская – 3, Мінская – 2, Магілёўская – 3, г.Мінск – 5).

Па прагнозных дадзеных у 2015 годзе праведзена 8 685 паказаў спектакляў, што на 140 паказаў менш, чым у 2014 годзе (8825 паказаў): рэспубліканскія тэатры – 1 681, Брэсцкай вобласці – 955, Віцебскай вобласці – 316, Гомельскай вобласці – 1272, Гродзенскай вобласці – 1255, Мінскай вобласці – 510, Магілёўскай вобласці – 1466, г. Мінска – 1230.

Колькасць наведванняў спектакляў склала 1 805 001 чалавек, што на 262 689 менш, чым у 2014 годзе (2 067 690 чалавек): рэспубліканскія тэатры – 538 512, Брэсцкай вобласці – 158 000, Віцебскай вобласці – 39 200, Гомельскай вобласці – 206 551, Гродзенскай вобласці – 221 500, Мінскай вобласці – 47 585, Магілёўскай вобласці – 261 100, г. Мінска – 332 553.

Пастаўлена каля 120 прэм’ерных спектакляў, у тым ліку 30 – па п’есах беларускіх аўтараў, праведзена 6 міжнародных тэатральных фестываляў і форумаў: ”Март-кантакт“, ”Белая Вежа“, Калядны оперны форум, ”ТЕАРТ“, II Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, адноўлена правядзенне Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў г.Бабруйску. Адбыліся гастролі ў Азербайджане, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Кітаі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Тайване, Украіне, Францыі, Чэхіі і іншых краінах свету.

Па выніках 2015 года спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва адзначаны аўтарскі калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага і Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра.



Музычнае, харэаграфічнае і цыркавое мастацтва.

Канцэртную дзейнасць ажыццяўляюць 21 дзяржаўныя канцэртныя арганізацыі (6 рэспубліканскага і 15 мясцовага падпарадкавання), 2 цыркі (1 рэспубліканскага і 1 мясцовага падпарадкавання).

У 2015 г. канцэртнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Мінкультуры, праведзена 1878 канцэртаў, мясцовага падпарадкавання – 4324 (Брэсцкая вобласць – 797, Віцебская – 348, Гомельская – 610, Гродзенская – 1478, Мінская – 70, Магілёўская – 722, г.Мінск – 299), дзяржаўнымі цыркамі праведзена 439 прадстаўленняў. Агульная колькасць канцэртаў і цыркавых прадстаўленняў складае – 6 641 (у 2014 – 6240). Адбылося больш за 295 прэм’ер новых канцэртных і цыркавых праграм (у 2014 годзе – 250). Колькасць наведванняў склала прыкладна 2 027 000 чалавек (у 2014 – 1 520 000 чалавек).

Набыта больш за 160 сачыненняў беларускіх кампазітараў на суму 395,1 млн. рублёў, выдаткаваных з рэспубліканскага бюджэту (у 2014 г. – каля 100 твораў на суму каля 170 млн. рублёў).

Адбыліся спецыяльныя мерапрыемствы з удзелам Кіраўніка дзяржавы: канцэрт майстроў мастацтваў ”Кветкі Вялікай Перамогі“ і маладзёжна-спартыўнае шэсце ”Наши победы – тебе, Беларусь“, прысвечаныя 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, святочны канцэрт ”Маладая Беларусь“ і гала-канцэрт ”Мы, беларусы – мірныя людзі“ ў рамках акцыі ”Мы разам“, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі), цырымонія ўступлення зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на пасаду і святочны канцэрт ”Разам – у новы дзень“, прысвечаны гэтай падзеі, і іншыя.

Рэалізаваны такія маштабныя праекты, як рэспубліканскія акцыі ”Мы разам“, ”Харавое Веча“ і ”Малітва за Беларусь“; XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“; свята ”Купалле“ (”Александрыя збірае сяброў“) з паказам мюзікла ”Папараць-кветка“ і далейшым яго пракатам па рэспубліцы, XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў г. Маладзечна; фестывалі Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь у рэгіёнах і іншыя.



Дзяржаўныя спецыяльныя мерапрыемствы, фестывалі, святы: неабходнасць абнаўлення творчых канцэпцый правядзення такіх мерапрыемстваў і фестываляў, прыцягненне да іх падрыхтоўкі маладых рэжысёрскіх кадраў; недастатковае прыцягненне творчых калектываў і выканаўцаў з рэгіёнаў да ўдзелу ў канцэртных праграмах, прысвечаных дзяржаўным спецыяльным мерапрыемствам.

Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное, манументальнае мастацтва і дызайн.

У 2015 г. створана дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу ”Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь“. Цэнтрам, творчымі саюзамі Рэспублікі Беларусь праведзена каля 200 мастацкіх выстаў і іншых мерапрыемстваў, у тым ліку рэспубліканскія выставы (”Перамога“ да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выстаўкі секцый скульптуры і графікі Беларускага саюза мастакоў, маладзёжная выстаўка ”Сэлфі“, выстаўка ”Паланэз“ да юбілею М.К.Агінскага, арт-праект ”Арт-астравы“). Працаваў Нацыянальны павільён з экспазіцыяй “Архіў сведкі вайны” на 56-й Венецыянскай біенале.

Для папаўнення фондаў рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту Міністэрствам культуры набыты творы 86 мастакоў на суму 3 120,0 млн.рублёў (у 2014 годзе 3 115,5 млн.рублёў), за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і пазабюджэтных сродкаў: у Брэсцкай вобласці – на сумму 95,2 млн.рублёў (у 2014 г. – 124,0 млн.рублёў), Віцебскай – 126,9 млн.рублёў (у 2014 г. – 126,0 млн.рублёў), Гомельскай – 23,0 млн.рублёў (у 2014 г. – 17,5 млн.рублёў), Гродзенскай – 200,0 млн.рублёў (у 2014 г. – 200,0 млн.рублёў), Мінскай – 288,1 млн.рублёў (у 2014 г. – 328,5 млн.рублёў), Магілёўскай – 126,3 млн.рублёў (у 2014 г. – 246,2 млн.рублёў), г. Мінску – 715,0 млн.рублёў (у 2014 г. – 200,0 млн.рублёў), што сумарна складае 1 574,5 млн.рублёў (у 2014 г. – 1 242,2 млн.рублёў).

Створаны і ўстаноўлены скульптурныя кампазіцыі ”Брама памяці“ на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ”Трасцянец“ (скульптар – К.Касцючэнка) і ”Беларусь гасцінная“ на тэрыторыі Палаца Незалежнасці (скульптар – С.Бандарэнка), а таксама мемарыяльныя дошкі ў гонар знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Зроблены роспісы храмаў у в.Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і ў в.Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Па выніках 2015 года лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва сталі скульптар К.Касцючэнка, мастакі А.Кузняцоў, А.Бельскі.

Кінематаграфія.

Аб’ём мэтавых сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фільмавытворчасць, у 2015 г. склаў 51,7 млрд рублёў (у 2014 г. – 60,1 млрд рублёў).

У 2015 г. арганізаваны 2 адкрытыя рэспубліканскія конкурсы кінапраектаў. Заключаны дагаворы сацыяльна-творчага заказу на стварэнне 5 фільмаў у ігравой і 26 фільмаў у неігравой, 10 фільмаў у анімацыйнай формах, а таксама 5 летапісных сюжэтаў.

УП ”Нацыянальная кінастудыя ”Беларусьфільм“ завершана вытворчасць 4 фільмаў у ігравой, 24 у неігравой, 8 у анімацыйнай формах, 5 летапісных сюжэтаў; прыватнай кінакампаніяй створаны 1 фільм у неігравой форме. Для вытворчасці фільмаў кінастудыяй прыцягнута з іншых крыніц 15,2 млрд. рублёў.

Дзяржаўная кінасетка складаецца з 108 стацыянарных кінатэатраў, 840 стацыянарных і мабільных кіна- і відэаустановак, у тым ліку ў абласцях: Брэсцкая – 14 кінатэатраў і 33 кіна- і відэаўстаноўкі; Віцебская – 11 кінатэатраў і 124 кіна- і відэаўстаноўкі; Гомельская – 20 кінатэатраў і 197 кіна- і відэаўстановак; Гродзенская – 16 кінатэатраў і 59 кіна- і відэаўстановак; Мінская – 17 кінатэатраў і 144 кіна- і відэаўстаноўкі; Магілёўская – 16 кінатэатраў і 283 кіна- і відэаўстаноўкі; горад Мінск – 14 кінатэатраў. У сённяшні час працуюць 96 кінатэатраў (12 спынены для правядзення рамонту).

Абсталяванне для лічбавага паказу ўстаноўлена ў 63 кінатэатрах і 1 раённым Доме культуры. Атрыманы даход у суме 274,8 млрд. рублёў, што на 5,2 млрд рублёў больш, чым у 2014 г.

Адбыліся Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў ”Анімаёўка“, XXII Мінскі міжнародны кінафестываль ”Лістапад“. Беларускія фільмы прынялі ўдзел у 43 замежных кінафестывалях, дзе былі адзначаны 19 узнагародамі.

Музеі, бібліятэкі, клубныя ўстановы, народная творчасць.

Музеі . У сістэме Міністэрства культуры дзейнічае 151 музей, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці – 19, Віцебскай  – 28, Гомельскай – 26, Гродзенскай – 18, Магілёўскай – 25, Мінскай – 23, горадзе Мінску – 2 і рэспубліканскага падпарадкавання  –  10.

Адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей у Віцебскай вобласці; філіял Мотальскага музея народнай творчасці – музей традыцыйнай культуры “Дом траўніка” ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці; філіял Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва    “Арт – прастора “ Талстога, 7”.

Асноўны музейны фонд павялічыўся на 175 042 адзінкі (5 %) і склаў 3 313 613 музейных прадметаў.

Музеямі праведзена 124 476 экскурсій, што на 4 774 адзінкі больш, чым ў 2014 годзе, у тым ліку музеямі Брэсцкай вобласці – 10 468, Віцебскай  – 9 721, Гомельскай – 12 872, Гродзенскай – 9 790, Магілёўскай – 7 708, Мінскай – 10 701, горада Мінска – 1 355, музеямі рэспубліканскага падпарадкавання  –  61 861.

Колькасць наведванняў у параўнанні з 2014 г. павялічылася на 309 834 тыс. чалавек (5 %) і склала 6 158 277 наведванняў, у тым ліку музеяў Брэсцкай вобласці – 463 217, Віцебскай  – 699 345, Гомельскай – 722 773, Гродзенскай – 477 581, Магілёўскай – 463 844, Мінскай – 578 666, горада Мінска – 98 948, музеяў рэспубліканскага падпарадкавання –  2 653 903.

Створаны новыя экспазіцыі: у Музеі-сядзібе М.К. Агінскага ў в. Залессе Гродзенскай вобласці; у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку ”Ляўкі“ -  філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы; у Музеі сядзiбнага побыту ў Лошыцкiм сядзiбна-паркавым комплексе.

Сярод найбольш буйных выставачных праектаў можна адзначыць выставу з калекцый Дзяржаўнай Траццякоўскай галерыі г. Масква ”Ад рэалізму да імпрэсіянізму“ (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь); ”Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій“ (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь); ”Капітуляцыя Германіі. Май 1945“ (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны).

Бібліятэкі. У сістэме Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 2837 бібліятэкі, у тым ліку Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 6 абласных, 2830 публічных бібліятэк, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці – 530, Віцебскай  – 510, Гомельскай – 512, Гродзенскай – 335, Магілёўскай – 431, Мінскай – 475, горадзе Мінску – 43; функцыянуе 474 інтэграваныя бібліятэкі; нестацыянарныя формы інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання аказваюць 103 бібліёбусы. Акрамя таго, у краіне пад падпарадкаваннем іншых міністэрстваў працуе каля 6 тыс. спецыяльных бібліятэк. Паслугамі публічных бібліятэк карысталася каля 3 млн чалавек, што на 6 % менш, чым у 2014 г. У параўнанні з 2014 г. колькасць наведванняў у 2015 г. зменшылася на 5 %.

Камп’ютарызавана 81,2 % агульнай колькасці публічных бібліятэк рэспублікі. Да сеткі інтэрнэт падключаны 69,5 % публічных бібліятэк. Электронную пошту маюць 68,5 % бібліятэк.

Праведзены IV Міжнародны кангрэс ”Бібліятэка як феномен культуры“ (г. Мінск), ХІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні ”Кніжная культура Беларусі XI – пачатку XX ст.“ (г. Мінск), рэспубліканскі конкурс ”Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры“ і інш.

Клубы і народная творчасць.

Сетка ўстаноў культуры клубнага тыпу ўключае 2 769 клубных устаноў, у параўнанні з 2014 г. яна скарацілася на 113 адзінак, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці  на 34 адзінак, Віцебскай   на 9, Гомельскай на 27, Гродзенскай  на 22, Магілёўскай  на 18, Мінскай  на 3.

Працуюць 34 метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветнай работы, з 2014 г. іх колькасць скарацілася на 43 адзінкі.

У рэгіёнах рэспублікі працуе 99 аўтаклубаў. Адсутнічаюць аўтаклубы ў шэрагу раёнаў Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай абласцей.

Усяго клубнымі ўстановамі арганізавана больш за 500 тысяч мерапрыемстваў, у тым ліку для сельскага насельніцтва   больш за 400 тысяч, што адпавядае ўзроўню 2014 г. Функцыянуюць 23 534 клубныя фарміраванні, якія аб’ядноўваюць 252 440 удзельнікаў. Колькасць калектываў з найменнямі ”народны“ і ”ўзорны“ ва ўстановах клубнага тыпу на канец 2015 г. павялічылася на 43 адзінкі і складае 1679.

Адукацыя і навука ў сферы культуры.

Адукацыя ў сферы культуры. Сетка ўстаноў адукацыі ў сферы культуры ўключае 457 устаноў, у тым ліку па рэгіёнах: Брэсцкая вобласць – 91 установа; Віцебская – 66; Гомельская – 63; Гродзенская – 56; Мінская – 84; Магілёўская – 63; г.Мінск – 27. Астатнія ўстановы адукацыі (7) –рэспубліканскага падпарадкавання.

Юбілейныя даты адсвяткавалі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (70 гадоў), Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (80 гадоў), Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж (70 гадоў).

Вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасцях культуры і мастацтва атрымліваюць 12,5 тыс. чалавек, што амаль на 500 чалавек менш, чым у 2014 г. Планавыя заданні прыёму на дзённую і завочную бюджэтныя формы атрымання адукацыі выкананы. Усяго ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі залічаны 2721 чалавек (у 2014 г. – 3034 чалавекі). Выпуск у 2015 г. склаў амаль 3 тыс. чалавек. З выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў бюджэту, 96 % накіраваны для работы ва ўстановы культуры краіны.

Працягвалася работа па наданню дзіцячым школам мастацтваў статусу юрыдычнай асобы, у сувязі з чым іх колькасць скарацілася з 442 да 430 адзінак. Разам з тым, колькасць навучэнцаў школ павялічылася да 113 тыс. (у 2014 г. – 110,9 навучэнцаў).

За 2015 г. у Інстытуце культуры Беларусі павысілі кваліфікацыю 1437 чалавек, што складае 102,3 % ад планавага задання.

Навуковае і навукова-метадычнае забеспячэнне сферы культуры.

У 2015 г. паспяхова завершаны 12 навуковых заданняў у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі“ на 2011–2015 гады. Вынікі навуковых даследаванняў адлюстраваны ў больш чым 1500 дакладах, публікацыях, дысертацыях. Рэалізаваны 7 заданняў у рамках Тэматычнага плана навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на 2015 г.

Працягвалася работа па камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, атрыманых у 2013 – 2014 гг. Вынікі, ў асноўным, выкарыстоўваліся для ўласных патрэб навуковых арганізацый у сферы культуры.

У аспірантуры і дактарантуры ўстаноў вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту навучаліся 136 чалавек (у 2014 г. – 154 чалавекі). Абаронена і зацверджана ва ўстаноўленым парадку 1 доктарская і 18 кандыдацкіх дысертацый (у 2014 г. — 3 доктарскія і 10 кандыдацкіх дысертацый).



Фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

За 2015 г. узнагародамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі адзначаны 208 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 17 калектываў мастацкай творчасці, аказана матэрыяльная дапамога 45 прадстаўнікам творчай моладзі, выдзелены гранты на ажыццяўленне 4 творчых праектаў. На гэтыя мэты са сродкаў фонду выдзелена 2129,28 млн. рублёў. Банк даных таленавітай моладзі ўтрымлівае звесткі аб 672 грамадзянах і 173 калектывах.

У 2015 г. прадстаўнікі таленавітай моладзі краіны нязменна заяўлялі пра сябе на сусветных творчых пляцоўках. Навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Цімур Рашкаў атрымаў дыплом лаўрэата ІІІ прэміі на прэстыжным ІХ Міжнародным юнацкім конкурсе імя П.І.Чайкоўскага, Руслан Асланаў увайшоў у пяцёрку наймацнейшых сярод прадстаўнікоў 17 краін на дзіцячым конкурсе песні ”Еўрабачанне – 2015“, заняўшы чацвёртае месца. Спецыяльным фондам адзначаны поспехі прадстаўнікоў нашай нацыянальнай каманды, якая прымала ўдзел у дзесятых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД. Беларуская зборная заваявала 6 залатых, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі.

Свае дасягненні прадстаўнікі таленавітай моладзі дэманструюць на штогадовых справаздачных канцэртах і выстаўках лаўрэатаў спецыяльнага фонду. Яскравым прыкладам стаў юбілейны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю спецыяльнага фонду, які адбыўся 23 лістапада 2015 г. у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 22 студзеня 2016 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыта Рэспубліканская мастацкая выстаўка лаўрэатаў і стыпендыятаў фонду.

Сродкі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва ў 2015 годзе не выдзяляліся.

Грамадскія аб’яднанні і творчыя саюзы

Сумесная дзейнасць Міністэрства культуры і творчых саюзаў вядзецца па некалькіх асноўных напрамках: фінансаванне найбольш важных сумесных мерапрыемстваў; прыцягненне членаў саюзаў да ўдзелу ў рабоце грамадскіх камісій, саветаў фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, творчай моладзі, экспертных саветаў па розных відах мастацтва; адрасная фінансавая падтрымка творчых людзей шляхам вылучэння грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удзел у культурных мерапрыемствах.

Члены творчых саюзаў прымалі удзел у арганізацыі і правядзенні Дня беларускага пісьменства, Рэспублікаскага фестывалю-кірмашу ”Вясновы букет“, міжнародных тэатральных і кінафестываляў, арганізаваных Мінкультуры. Міністэрства таксама выступіла суарганізатарам рэспубліканскага конкурсу ”Нацыянальная літаратурная прэмія“.

Нацыянальна-культурныя аб’яднанні ў Рэспубліцы Беларусь і грамадскія аб’яднанні беларусаў замежжа.

У мэтах садзейнічання развіццю культур нацыянальных меншасцей у Беларусі аказана падтрымка ў правядзенні нацыянальна-культурнымі аб’яднаннямі больш за 500 тэматычных мерапрыемстваў.

Культурным цэнтрам Беларусі за мяжой і грамадскім аб’яднанням беларусаў замежжа перададзена больш за 200 камплектаў нацыянальных касцюмаў, каля 4 тысяч адзінак літаратуры, сувенірная прадукцыя з беларускай сімволікай. Праведзены майстар-класы для 20 кіраўнікоў творчых калектываў беларусаў замежжа з васьмі краін свету.

Міжнароднае культурнае супрацоўніцтва.

Падпісаны 6 міжнародных пагадненняў і праграм узаемадзеяння аб супрацоўніцтве ў сферы культуры з замежнымі краінамі.

Забяспечана арганізацыя культурнай праграмы і правядзенне Нацыянальнага дня Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе ”ЭКСПА – 2015“ у г.Мілане (Італія), культурных праграм Другога форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, Нацыянальнай выставы-кірмашу Рэспублікі Беларусь у г.Ашгабаце. Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе “ЭКСПА – 2015” увайшоў у пяцерку лепшых на гэтай выставе.

Адкрыты Дзелавы і культурны цэнтр пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі; Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр пры Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.

Праведзена 4 цыклы мерапрыемстваў Дзён культуры, Дзён кіно Рэспублікі Беларусь за мяжой (КНР, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан), 3 цыклы мерапрыемстваў Дзён культуры замежных краін у Рэспубліцы Беларусь (Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам, Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, КНР), а таксама фестываль пакістанскага кіно.

 У рамках візіту ў Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна 10–12 мая 2015 г. падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным заснаванні культурных цэнтраў.



Інфармацыйнае забеспячэнне сферы культуры.

Газета ”Культура“ істотна пашырыла кола тэм, якія датычацца функцыянавання галіны культуры на месцах. У канцы 2015 г. рэдакцыя распачала рубрыку ”Рэальная сфера“. Працягваюць выходзіць рэпартажы і аналітыка пад рубрыкай ”Праекты развіцця“.

Рэдакцыя часопіса ”Мастацтва“ падрыхтавала і выпусціла ў свет 12 нумароў, агульны тыраж якіх склаў 16 215 экзэмпляраў. Шэраг новых аўтарскіх рубрык (”Каардынаты“, ”Асоба“, ”Літаральна пра візуальнае“) дазволіў акрэсліць кола надзённых праблем сучаснага мастацтва. Новы падыход да агляду бягучых падзей культурнага жыцця краіны выявіўся ў рубрыцы ”Гутаркі пра выставу“. Аналітычныя ”Тэмы“ былі прысвечаны разбору маштабных праектаў (Месяц фатаграфіі ў Мінску, ”Восеньскі салон“, Міжнародны тэатральны фестываль Белая Вежа, форум тэатральнага мастацтва ТеАрт, кінафестываль ”Лістапад“, Калядны оперны форум). Сярод публікацый рубрыкі ”Культурны пласт“ – унікальныя артыкулы-даследаванні.

Акаўнты газеты ”Культура“ ў сетцы ”Facebook“ налічваюць больш як 4000 падпісчыкаў пры ахопе аўдыторыі 5 000 – 12 500 чалавек у дзень; акаўнт часопіса ”Мастацтва“ мае 1000 падпісчыкаў пры ахопе аўдыторыі 1500 – 3000 чалавек у дзень. Сумарная колькасць падпісчыкаў старонак газеты ”Культура“ і часопіса ”Мастацтва“ ў сацыяльных сетках складае каля 6 000 чалавек.




: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка