Рэферэндум добра, а выбары лепш?



Дата канвертавання06.07.2016
Памер57.69 Kb.

Рэферэндум добра, а выбары лепш?


(Народная газета. 1992, 23 красавiка)
У палiтычным жыццi нашай рэспублiкi робiцца спроба на падставе рэферэндуму датэрмiнова спынiць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета рэспублiкi i замянiць яго склад новымi дэпутатамi. Мяркуецца, што яны будуць выбiрацца на падставе новага закона, праект якого распрацаваны апазiцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце.

З пункту гледжання адных, у тым лiку i некаторых юрыстаў, народнае галасаванне аб роспуску вышэйшага органа ўлады праводзiць нельга. Як гэта нi дзiўна, але такая думка нейкiм чынам цесна звязана з iдэяй, якую выказвалi раней асобныя дэпутаты ад апазiцыi, перш за ўсе з iх прапановай аб увядзеннi свабоднага мандата для кожнага дэпутата, гэта значыць яго неадказнасць перад выбаршчыкамi, у тым лiку i немагчымасць адклiкання.

Роспуск Вярхоўнага Савета згодна з воляй усiх выбаршчыкаў — гэта не што iншае, як рэалiзацыя палажэння аб iмператыўным мандаце, калi выбаршчыкi маюць права даваць наказы дэпутатам, адклiкаць.

Цяжка назваць краiну, дзе згодна з заканадаўствам можна на падставе рэферэндуму датэрмiнова спыняць паўнамоцтвы парламента. Звычайна гэта адбываецца па ўказу прэзiдэнта. Нягледзячы на гэта, магчымасць вырашэння пытання аб уладзе шляхам народнага галасавання лiчу паказчыкам высокага ўзроўню дэмакратыi ў рэспублiцы, гарантам чаго з’яўляецца Вярхоўны Савет.

Безумоўна, трэба ўлiчваць i наступныя дзве акалiчнасцi. Згодна з дзеючай Канстытуцыяй (арт. 2), народ з’яўляецца адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады. Ён фармiруе органы ўлады, i яго нельга пазбаўляць права вырашаць iх лес. З другога ж боку, Вярхоўны Савет надзелены значныi паўнамоцтвамi. Згодна с Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнiтэце, якой нададзены статус канстытуцыйнага закона, вышэйшага па сваёй сiле нават за Канстытуцыю, толькi Вярхоўны Савет можа выступаць ад ўсяго народа. Каб не было неякiх супярэчнасцей, вiдаць, права датэрмiновага спынення паўнамоцтваў трэба замацаваць у новай Канстытуцыi.

Безумоўна i тое, што такiм правам трэба карыстацца вельмi асцярожна, узважваючы, якiя вынiкi дасць рэферэндум. Вярхоўны Савет рэспублiкi шмат крытыкуюць (аўтар таксама часта выказвае свае крытычные заўвагi, гледзячы ў вочы дэпутатам). Але ж нельга ганьбiць усе, у тым лiку i парламент. Давайце паглядзiм, як працаваў парламент гэтыя два гады. З мая 1990 года па гэты час iм прынята каля 500 заканадаўчых актаў: 123 законы i 345 пастаноў (Прэзiдыумам — каля 800 актаў). Цяпер Вярхоўны Савет падышоў да прыняцца самых фундаментальных законаў, у тым лiку да тых, якiя яшчэ толькi рыхтуюцца ў iншых дзяржавах.

Гэтыя меркаваннi выказваюцца не столькi ў абарону дэпутатаў, колькi дзеля таго, каб па меншай меры не складалася ўражанне, што гэта самы горшы склад парламента, якi можа быць, i больш дрэннага не будзе.

Але, як казаў адзiн шчыры патрыёт былога Саюза, працэс пайшоў, i пытанне на рэферэндум ужо даўно зарэгiстравана.

На першы погляд, галоўнай мэтай з’яўляецца спыненне датэрмiнова паўнамоцтваў вышэйшага органа ўлады i абнаўленне яго складу; сродак для гэтага — новы выбарчы закон. Нагадаю, што рашэнне рэферэндуму будзе мець юрыдычную сiлу пры ўмове, калi за яго прагаласуе не менш як дзве трэцi выбаршчыкаў.

Не буду звяртаць увагу на памылкi, якiя ёсць у фармулёўцы. Не гэта галоўнае. Мяне больш хвалюе праект закона об выбарах, якi прадстаўлены ў Цэнтральную камiсiю для рэгiстрацыi пытання i за якi мы павiнны галасаваць.

Згодна с праектам, Вярхоўны Савет павiнен складацца з 160 дэпутатаў, 80 з iх выбiраюцца па аднамандатных выбарчых акругах, а 80 — па ўсебеларускiх партыйных спiсах на аснове прапарцыянальнага размеркавання месцаў памiж палiтычными партыямi i iншымi грамадскiмi аб’яднаннямi, якiя маюць палiтычныя мэты. Калi больш-менш нам з вамi вядомая практыка выбараў дэпутатаў у акругах, то новымi з’яўляюцца выбары па партыйных спiсах. Вось тут i трэба ўзважаць, што дае новая выбарчая сiстэма. Перш за ўсе, цi ведаем мы з вамi 80 iмёнаў прадстаўнiкоў партыi, якiм бы мы аддалi свае галасы? Упэўнены, што не. Як кажуць, рынак “передавых атрадаў” нашага грамадства яшчэ не склаўся. Упэўнены, што выбары ад партый можна праводзiць тады, калi мы з вамi будзем добра ўяўляць, што прапануе адна партыя, чым яна адрознiваецца ад другой, цi будзе ў адносiнах да яе iншая сiла, якая б стрымлiвала яе палiтычныя амбiцыi. Плануецца стварэнне палiтычных блокаў. Але, як сведчыць практыка больш за ўсё хiстаннi ўзнiкаюць, калi ствараюцца блокi партый, пры распадзе якiх узнiкаюць парламенцкiя крызiсы (як быццам нам не хапае эканамiчных).

Як сведчыць некаторыя апытаннi (гл. “Народную газету” за 18 сакавiка 1992 г.), па некаторых рэгiенах 83 % апытаных не давераюць нiводнай партыi. Дык, не маючы пакуль што даверу, цi можам мы мяняць выбарчую сiстэму па акругах? Што такое партыйны спiс — гэта, iнакш кажучы, састаў з цягнiком, у якiм у галаве звычайна знаходзiцца найбольш вядомыя дзеючы. Галасуючы за спiс, можна даць ускочыць у парламент i тым, каму, калi б ён iшоў па акрузе, мы нiколi б гэтага не дазволiлi. Таму больш аўтарытэтнымi з’яўляюцца, на маю думку, выбары па акругах.

Давайце таксама ўлiчваць, што на момант рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве юстыцыi (у асноўным гэта 1991 г) колькасць членаў партый i грамадскiх аб’яднанняў, што праследуюць палiтычныя мэты, у асноўным складала 100 — 120 чалавек. Ну, хай цяпер колькасць членаў такiх палiтычных аб’яднанняў складзе каля 50 тыс. чалавек (хаця i гэта лiчба мной, вiдаць, завышана), дык што, по закону мы павiнны аддаць партыям палову мандатаў у Вярхоўным Савеце? На маю думку, робiць гэта немэтазгодна. Кажуць, выбары будуць спрыяць росту аўтарытэта партый — яны стануць больш вядомымi. Але баюся, што ўсе звядзецца да палiтычных гульняў, да iдэялогii, а хацелася б бачыць у вышэйшым органе дзяржаўнай улады менш палiтыкаў, а больш прафесiяналаў (эканамiстаў, юрыстаў, навукоўцаў), каб наша жыццё было арганiзована на агульначалавечых прынцыпах.

Узнiкае i другое пытанне: цi з’яўляецца гэты закон больш дэмакратычным за той, якi iснуе, цi адпрацаваны ён у прававых адносiнах? Тое, што ён амаль на працэнтаў 90, а можа, i больш адпавядае закону аб выбарах, якi быў прыняты ў 1990 г. у Грузii i па якому выбiрайўся З.Гамсахурдзя i яго аднадумцы, яшчэ нi аб чым не гаворыць. Праект напiсаны так, што не толькi звычайным выбаршчыкам, але i членам выбарчых камiсiй цяжка будзе ў iм разабрацца. Ён утрымлiвае многа супярэчнасцей. Можна гарантаваць у выпадку яго прымянення ўсплёск парушэнняў правоў ўдзельнiкаў выбарчай кампанii.

Згодна с артыкулам 13 праекта, выбары назначаюцца Вярхоўным Саветам “не паздней трох месяцаў да сканчэння паўнамоцтваў альбо з дня прыняцця Вярхоўным Саветам Беларусi рашэння аб самароспуску”. Адразу ўзнiкае пытанне: Вярхоўны Савет павiнен самараспускацца цi рэферэндум гэта зробiць? Як вiдавочна з пытання, на рэферэндуме галасаванне будзе iсцi i за роспуск Вярхоўнага Савета, i за новы закон. У той жа час само пытанне i змест закона, як вiдаць с вышэйпададзенага, супярэчаць адзiн аднаму. Толькi прыкладныя разлiкi паказваюць, што такая “кансультацыя” абыдзецца 100 млн.рублеў. Калi кiравацца палажэннямi пректа, то трэба дадаць яшчэ шмат мiльенаў (глядзi, напрыклад, арт. 20).

Складаецца ўражанне, што галоўнымi, згодна з праектам, стануць не выбаршчыкi i кандыдаты ў дэпутаты, а праца па стварэнню, лiквiдаванню, дапаўненню i г.д. выбарчых камiсiй. (Калi вы не згодны са мной, раю звярнуцца яшчэ раз да праекта). Выбары можна лёгка паралiзаваць. Так, калi прааналiзаваць арт. 12, то ў вынiку няправiльнага рашэння акруговай цi Центральнай выбарчай камiсii, што ўстановўлена судом, члены камiасii пазбаўляюцца паўнамоцтваў (хоць за дзень цi ў дзень галасавання). Калi Вярхоўны Савет распушчаны, то лёсам камiсii будзе займацца Вярхоўны Суд. Кiдаецца ў вочы, што з’яўляюцца iстотныя абмежаваннi актыўнага выбарчага права, гэта значыць права быць абранымi. Згодна з артыкулам 2 праекта, быць выбранымi маюць права грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна жывуць у Беларусi на працягу апошннiх 8 гадоў, дасягнулi да дня выбараў ўзросту 23 гадоў. Такiя абмежаваннi выклiкаюць вялiкае здзiўленне, бо яны сведчаць аб непасляджоўнасцi дзеяняў. Давайце звернемся на нашых законаў, напрыклад, да Закона аб грамадзянстве, у падрыхтоўцы i прыняццi якога актыўны ўдзел прималi паважаныя мной дэпутаты апазiцыi БНФ у Вярхоўным Савеце. Згодна з артыкулам 3 закона, грамадзянства Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца роўным для ўсiх грамадзян рэспублiкi незалежна ад падстаў яго набыцця.

Дык цi можна казаць пра роўнасць, калi грамадзяне адной i той жа дзяржавы дзеляцца на людзей першага гатунку i другога (у дадзеном выпадку тых, хто пражыў у рэспублiцы менш гадоў). Нават для прыняцця грамадзянства патрэбна пражыць сем гадоў у рэспублiцы.

Больш зразумела было павышэнне ўзросту для кандыдата ў дэпутаты ў час, калi прадстаўнiкi ў орган улады выбiралiся па разнарадцы (дык i тады гэты ўзрост быў не больш як 21 год. — гл. арт. 96 Канстытуцыi СССР 1977 года). Але ж цяпер, калi моладзь стала найбольш актыўнай палiтычнай сiлай, не абцяжарваецца старымi звычкамi, значная яе частка пазбаўляецца права быць абранай. Цi трэба гэта рабiць? На маю думку, не.

Вельмi спрэчным з’яўляецца абмежаванне на ўдзел у выбарах народных дэпутатаў Беларусi вайскоўцаў. (Я ўжо не закранаю права быць абраным.)

На нашу думку, праект Закона аб выбарах, якi прадстаўлены ў Цэнтральную кам


iсiю для правядзення па iм усенароднага галасавання, не адпрацаваны i яго пакуль што нельгя ставiць на рэферэндум. Але, можа, гэта нейкi суб’ектыўны погляд, хацелася б, каб па гэтаму пытанню высказалiся i iншыя спецыялiсты.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка