Рэкамендацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад



старонка2/4
Дата канвертавання15.06.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4

Прапануем да новага правіла пералік слоў, якія яно закране: адаптар, азотабактар, альма-матар, альтар эга, аўтагрэйдар, аўтсайдар, афрыкандар, бартар, бараль, баўар, блістар, брандмаўар, брандар, бранякатар, брудар, брыдаль, брыдар, брэкватар, бустар, вакодар, вальтар, ватар, відэарэкордар, віндроўар, вінчэстар, газгольдар, гальванакаўтар, гангстар, гастарбайтар, гелертар, гендар, гетар, грундар, грэйдар, гунтар, дрыфтар, дрэгстар, дыптар, дэбаркадар, дэтандар, дэфібрар, кагерар, калеоптар, катэтар, каўтар, кікстартар, кільватар, кластар, клафтар, кратар, крофтар, кутар, лідар, лістар, манадэтандар, маркшэйдар, мерталь, мідаль, містар, міталь, ордар, паліптар, патар, патарностар, перып-тар, пойнтар, польдар, портар, правайдар, протапрэсвітар, псеўдадыптар, псеўдаперыптар, ротэнфюрар, рутар, рэйдар, рэйсфедар, рэкордар, рэпетытар, світар, сэтар, скватар, скутар, спічрайтар, спрынтар, стартар, статар, стэндар, сфінктар, таймчартар, трансмітар, трэйдар, тэлетайпсетар, тэндар, тэрмакаўтар, уітлендар, унтар, фарватар, фідаль, фідар, філістар, фінішар, фламастар, флатар, фолдар, форталь, фотасетар, фотаэмітар, фрыгольдар, фрытрэдар, фухталь, фюрар, хескершрэдар, цугундар, чартар, чэстар, шарфюрар, шрэдар, штабсшарфюрар, штатгальтар, штурмбанфюрар, экспандар, эмітар, юпітар.
Благая блогасфера, ці Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
Паводле новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», напісанне літары о ў простых словах не выклікае цяжкасцей: о пішацца толькі пад націскам. Ліквідаваны выключэнні, прыведзены ў адпаведнасць ілюстрацыі. Аднак даволі праблемным застаўся правапіс гэтай літары ў складаных словах: яна то захоўваецца, то пераходзіць у а. Прычына – у пабочным націску, які развіваецца ў вялікім слове. I гэта натуральна, бо чым яно даўжэйшае, тым складаней яго вымавіць. Параўнаем: вада і водазабеспячэнне, пара – паравоз – паравозавагонарамонтны і шмат іншых. У правілах занатавана: калі ў дру­гой частцы складанага слова націск падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.

Калі б прапанаваная норма вытрымлівалася ва ўсіх выпадках, то правапісных цяжкас­цей амаль не было б. Аднак ёсць значная перашкода – сэнсавая нераспазнавальнасць. Шматлікія словы маглі б выклікаць цяжкасці пры асэнсаванні значэння: кронпрынц (тытул наследніка трона), шоттэніс (гульня, у якой аб'ядноўваюцца правілы вялікага і настоль-нага тэніса), электронвдльт (пазасістэмная адзінка энергіі), блокбастар (першапачаткова магутная авіябомба, якая можа разбурыць цэлы квартал; пераноснае значэнне: асабліва паспя-ховая акцёрская гульня, высокабюджэтны галівудскі фільм), блокпост (абаронны прапускны пункт), азотаген, коксагазавы, польскамоўны, фосфарнакіслы, хваробатворны і інш. Напрыклад, напісанне слова блогасфера (сукупнасць усіх блогаў як сацыяльнай сеткі) праз а ў першай частцы магло б прывесці да семантычнага казусу.

Усе гэтыя акалічнасці не дазволілі зрабіць правіла празрыстым і адназначным у дзеянні. Таму з некаторым удакладненнем пакінута правіла 1959 года: у першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, пабочны націск можа выразна праяўляцца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агдрафобія, азднастойкі, аздтнакіслы, збджжасховішча, кдксагазавы, манголазнаўства, мдвазнаўства, мовазнаўчы, матдразборка, работадавец, слдватворчасць, фдндасховішча і інш.

Нягледзячы на месца націску, літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца слова- (словаформа, слова-творчасцъ), што- (штодзённы, штомёсяц, што-год), фота- (фотаздымак, фотакопія, фото­пленка, фотакамера, фотавыстаўка і т.д.; але фатаграфія і вытворныя ад яго), мота-(мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і т.д.; але матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх). За-значу, што словы з дзвюма апошнімі часткамі фота- і мота- ў параўнанні з 1959 годам сталі болып звыклымі і, безумоўна, маглі б пад-парадкавацца асноўнаму правілу. У новай рэдакцыі «Правіл» яны засталіся як даніна традыцыі. У адрозненне ад першага правіла, у новай рэдакцыі зафіксавана: калі ў другой част­цы складанага слова націск не на першым скла-дзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асндва-палажэнне, бавдўнапрадзільны, вдгнетрыва-лы, вддаразмеркавальнік, вагднарамонтны, вдстракамбінацыйны, высдкаідэйны, галдўна-камандуючы, кдрманарыхтоўка, кднегадоўля. Словы з пачатковым у, якія становяцца дру­гой часткай складаных слоў, маюць адмет-насць. Пры пераходзе у ў ў мяняецца парад-кавасць складоў і націск прыпадае на першы склад асновы: новаўтвораны, поўнаўладдзе. Тады дзейнічае норма: літара о пішацца ў пер­шай частцы складаных слоў: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўбор-ка. I гэта правільна, бо перад намі ўжо не га-лосны, а зычны, які не можа мець націску.

У параўнанні з правапісам літары о ў скла­даных словах, напісанне літары э болып рэгла-ментаванае: гук [э] ў першай частцы склада­ных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе болын за дзве часткі, то кож­ная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авія-маторабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.
Гарэзлівая літара «я»
Так літару я называюць з-за яе «няўлоўнасці»: яна можа хутка мяняць сваё аблічча і ўзнікае, як правіла, на месцы е, ё ў першым складзе пе­рад націскам. Гэтая фанетычная асаблівасць увайшла ў нашу літаратурную мову пад на-зваю якання, чым яна істотна адрозніваецца ад іншых славянскіх моў. Напрыклад, у рус­кай мове яканне лічыцца дыялектнай рысай, бо ў аснову рускага літаратурнага вымаўлення пакладзены акаючыя маскоўскія гаворкі. Так склалася гістарычна: менавіта Масква аб'яднала рускія землі, стала цэнтрам дзяр-жавы. Калі б уявіць сабе, што сталіцай су-седняй краіны стаў, напрыклад, Ноўгарад або Уладзімір, то літаратурнай нормай было б окан-не, а калі б лёс распарадзіўся, каб сталіцай рус­кай дзяржавы была Разань, то рускія якалі б. Прыблізна так, як гэта робім сёння мы. У род-най мове яканне фіксуецца на пісьме: песня – пясняр, цецярук – цецерукоў, Азярук – Азеру-ку, сёлы – сяло – селянін, сестры – сястра – сестрыны. «Гарэзлівасць» літары я залежыць ад фанетычнай пазіцыі.

У новай рэдакцыі «Правіл» норма напісання літары я не памянялася: галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісь-ме літарай я: зёмлі – зямля, зелень – зялё-ны, сём'і – сям'я, сёлы – сяло, вёслы – вясло, веска – вяскдвы, ёлка – яліна, ёздзіць – язда, ёмкі – ямчэй, ёрш – ярша. Аднак было ліквідавана старое выключэнне, якое тычылася напісання некаторых лічэбнікаў. Замацоўваецца норма: дзёвяць – дзявяты, дзёсяцъ – дзясяты, сем – сямнаццацъ, вдсем – васямнаццацъ. Сюды ж адносім і словы сям-наццаты, васямнаццаты, шасцідзясяты, ся-мідзясяты, васьмідзясяты.

Трэба спыніцца асобна на слове шэсцъдзесят. Справа ў тым, што пад інтэрферэнтным уплывам яно часам трапляе ў літаратурную мову з націскам на апошнім складзе. Такая акцэнтная норма зафіксавана, напрыклад, слоўнікам 1987 го­да (Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. – Мінск : БелСЭ, 1987. – 903 с). У якасці ілюстрацыі лічэбнік трапіў і ў новую рэдакцыю. Прапанавана напісанне: шэсцьдзясят. Такое напісанне пададзена і ў ілюстрацыях пра правапіс мяккага знака «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 года.

Аднак трэба мець на ўвазе, што на сёння вымаўленне гэтага слова варыянтнае, і яго трэба прымаць як вымушанае няўстойлівасцю націску. У літаратурнай мове перавага павінна аддавацца вымаўленню з націскам на першым складзе і напісанню ш'эсцъдзесят. Неабходна заўважыць, што часопіс «Роднае слова» (№ 2, 2009, с. 90) у рубрыцы «Новыя правілы бела-рускага правапісу» падаў некарэктную рэка-мендацыю аб напісанні лічэбнікаў семдзесят і восемдзесят, неправамерна пашырыўшы напісанне літары я: семдзясят і восемдзя-сят, пры тым што націск у гэтых словах па-дае на першы склад. Апошнія часткі колькас-ных лічэбнікаў -дзесят/дзясят не з'яўляюцца самастойнымі словамі. У шостым нумары гэ­тага ж часопіса за бягучы год у каментары-ях да правіл пададзена адпаведная папраўка (с. 69). Як бачым, «гарэзлівая» літара можа ўвесці ў зман чытачоў аўтарытэтнага выдан-ня. У іншых ненаціскных складах пішацца е: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавёчны, верацянд, нерухдмы, безупынны, вдзера, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запа­зычаных з неславянскіх моў словах: Бялынічы, Лемяш'эвічы, Аляксандр, Сяргёй, Бялінскі, Няхдда, дзяжўрства, каляндар, яфр'эйтар, сяржант, Яршдў, Яфім. Сюды ж можам аднесці словы ляўконія, янот, яхідна, Аляк-сей, Валянцін, Панцялей, Ягор, Яўген і інш.

У болыпасці запазычаных слоў пераход е ў я ў першым складзе перад націскам не ад-бываецца: метро, пенал, педаль, перыяд, пе-рон, элемент, бензін, феерверк, універсам, ле­гальны, летальны (не блытаць з ляталъны апарат) і інш. Як бачым, і ў гэтым выпад-ку запазычаныя словы займаюць у нашай мове асаблівае месца: не падпарадкоўваюцца агульным правілам. Хаця назіраем тэндэнцыю да адаптавання іх да законаў мовы, у якую трапілі, сведчаннем чаго з'яўляюцца даўно запазычаныя ці, як іх яшчэ часам называ-юць, даўно асвоеныя словы. Трэба заўважыць, што ў нашай мове, як, дарэчы, і ў іншых славянскіх мовах, асаблівай увагі патрабу-юць спалучэнні ге, ке, хе, што абумоўлена гістарычна. Гукі [г], [к], [х] маюць свае даўнія адметнасці. Напрыклад, доўгі час яны не маглі памякчацца. I гэта было ім настолькі ўласціва, што пры «вымушаным» памякчэнні яны пераходзілі нават у іншую гукавую якасць. Вось адкуль у нас чаргаванні: нага – назе, рука – руцэ, страха – страсе і інш. Літара е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х заўсёды захоўваецца: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон. Пасля заднеязычных г, к, х у запазычаннях я можа пісацца толькі тады, калі яно спрадвечнае: гяур, кярыз, Сігітас Гяда, Гянджа, Кяхта, Хямяляйнен і інш.

«Правіламі» таксама замацавана норма аб напісанні часціцы не і прыназоўніка без як самастойных слоў, нягледзячы на тое, што яны ўтвараюць так званае фанетычнае (з адным націскам) слова: не быў, не браў, не ідзе, без меры, не без вынікаў. Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпа-радкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няхай, нястомна, ня-штатны, бязм'ежны, бяскднца; але: непісь-м'енны, безупынны, безапеляцыйны, беска-рысны, беспаваротны. Важна ведаць, што літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязъ, заяц, яравы, вязаць, завязь, п'овязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, Бёсядзь, Прыпяць; япрўк -япрука, япруковы; ядловец – ядлаўцовы.
Велікодны Вялікдзень, ці Правапіс е, ё, я ў складаных словах
Мы шмат ужо гаварылі пра передачу на пісьме акання і якання. Нават тое, што гэтаму надаецца столькі ўвагі, сведчыць пра надзвы-чайную актуальнасць пытанняў вымаўлення і напісання літар а, о, э пасля цвёрдых і літар е, ё, я пасля мяккіх зычных гукаў. Аканне – наша прыродная адметнасць, фанетычная асаблі-васць, якая, у адрозненне ад іншых усходне-славянскіх моў, адлюстроўваецца на пісьме. Таму часам і называюць яго татальным.

Адзначу, што сучасная сістэма галосных, ці так званы вакалізм, вельмі адрозніваецца ад старажытнай. Напрыклад, у нас некалі было амаль удвая болын галосных, што, безу моўна, адбівалася на націску, мелодыцы, інтанацыйным малюнку. Ва ўсходнеславянскай мове націск быў іншым, чым сёння. Ён меу музычны характер, а гэта значыць, што на-ціскны склад адрозніваўся ад ненаціскнога не толькі сілай голасу, а перш за ўсё павы-шэннем ці паніжэннем тону. У беларускай І рускай мовах ён стаў дынамічны: націскны склад адрозніваецца ад ненаціскных большай напружанасцю, большай выдыхальнай сілай. У іншых мовах, напрыклад сербскахарвацкай, ён стаў дынамічна-музычны. Інтанацыйны малюнак нашых продкаў настолькі адроз-ніваўся ад сучаснага, што, пачуўшы гаворку сла-вяніна XI–XIV стагоддзяў, мы не зусім маг-лі б зразумець, гаворыць ён ці нешта «напя-вае». Змяненне націску прывяло да перараз-меркавання выдыхальнай сілы пры вымаўленні слоў, у выніку чаго адны склады ўзмацніліся, другія паслабіліся.

Сёння нам цяжка ўявіць, што на месцы я ў слове мяса некалі было «е насавое», а ў слове дуб на месцы у «о насавое». Дарэчы, гэтыя га-лосныя – адметнасць суседняй мовы, польскай.

Невялічкі экскурс у гісторыю роднай мовы меў на мэце звярнуць увагу на фанетычныя асаблівасці, якія былі выкліканы зменамі ў вакалізме, спыненнем дзеяння закона адкры-тага склада, выпадзеннем рэдукаваных, што перайначыла ўвогуле фанетычную сістэму роднай мовы і наблізіла яе выгляд да сучаснай. Напрыклад, для нашых продкаў вымавіць про-звішча тыпу Мкртчан было б цэлым выпра-баваннем. Можна сцвярджаць, што ў гісто-рыі роднай мовы назіраем тэндэнцыю да функ-цыянальнага пашырэння галосных a і я.

У новай рэдакцыі беларускай арфаграфіі правіла напісання літар е, ё, я ў складаных словах не памянялася: у першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, светапдгляд, свежавымыты, свежамарджаны, сенажацъ. Таксама гэта датычыць першых частак складаных слоў: бензакалонка, бетонамяшалка, веерападобны, веласпорт, венцаносны, вераадступнік, ветрагон, вечназялёны, геолагаразведачны, герантамарфоз, дзевяцігадовы, дзесяцібальны, дзетсадаўскі, зверабой, земляроб, зерне-сушылка, крэменякіслы, лесаруб, летапісец, мегатоп, медагон, медналісты, мезазой, мела-драма, метафізіка, першабытны, севазварот, сейсмаграфія, селеахова, селенаграфія, сема­сіялогія, семядольны, серавадарод, сернакіслы, серпадзюб, фенагенетыка, ферасплаў, цепла-траса і інш.

Аднак націск адыгрывае ролю і становіцца вызначальным у некаторых іншых выпадках. Так, напісанне літар е або я у першай част­цы складаных слоў асновы велік-/'вялік- зале-жыць ад таго, які склад у другой частцы націск-ны: калі першы – пішацца е, калі другі пішацца я: велікадўшны, велікарўскі, веліка-мўчанік, велікасвёцкі; Вялікабрытанія, вялі-кадзяржаўны, вялікагал'овы.

У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым скла­дзе другой часткі і замяняецца на е, калі на-ціск падае на першы склад другой часткі: лёгка-атлетычны, лёдадрабілка, мёдаварэнне; ледар'эз, медагонка, легкадўмна.

Да гэтага мы гаварылі пра галосныя е, ё, я ў асновах слова. Аднак яны, як і галосныя a і о, могуць выступаць у якасці злучальных галосных. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а у любым ненаціскным складзе: ільновалакнд , Ваддхрышча, курбдым, часдпіс, геліёграф, марозаўстбйлівы, прыборабудаўнічы.

Злучальная галосная е ў складаных сло­вах пераходзіць у я, калі націск прыпадае на пер­шы склад другой часткі складанага слова: баязддльны, зернясховішча, земляроб, жыц-цярадасны, крывятвдрны; але: боепрыпа-сы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зерне-бабдвы.

Трэба памятаць, што злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбдрачны, вогнеўстдйлівы.

Што датычыць складанаскарочаных слоў, то пры напісанні яны звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфднд, лясгас.
Імчаць, ірдзець, ільсніцца... ці Правапіс прыстаўных галосных і, а
Прыстаўныя галосныя і, а яскравая ад­метнасць нашага правапісу. Яны не ўласцівы ні польскай, ні рускай, ні ўкраінскай мовам, што сведчыць пра іх беларускае паходжанне. Узніклі яны ў XIII стагоддзі ў выніку выпадзен-ня рэдукаваных галосных.

Мы ўжо гаварылі пра асаблівасці вакалізму (сістэмы галосных) старажытнай мовы. На­прыклад, ва ўсходнеславянскай мове рэдука-ваныя ъ (ёр) і ь (ер) былі самастойнымі гукамі. Але крыху асаблівымі: вымаўляліся яны ў залежнасці ад пазіцыі. Так, у слове кънижь-ка абодва рэдукаваныя былі ў слабай пазіцыі, бо з'яўляліся ненаціскнымі. Са змяненнем націску – з музычнага на сілавы – адны склады ўзмацніліся, другія паслабіліся. Калі націск падаў на рэдукаваны, то ён паступова ператвараўся ў галосны поўнага ўтварэння. У ненаціскной жа пазіцыі рэдукаваны знікаў. Страта рэдукаваных прывяла амаль да рэ-валюцыйных змен у мове. Гэта і аглушэн-не/азванчэнне зычных (казка, малацьба), і ўзнікненне ўстаўных галосных (рубль – ру­бель), і страта канцавога л (неслъ – несл – нёс), і ўзнікненне беглых галосных (сон – сна), і падаўжэнне зычных (вяселле), і змяненні в і цвёрдага л на ў і інш. Як ужо адзначала-ся, у выніку выпадзення рэдукаваных у род­най мове з'явіліся і прыстаўныя галосныя: Орша, аржаны, ільгота, ільняны, іржавы, ільвіца, ірдзець, іржышча, ілгаць, ільсніцца і інш. Яны стагоддзямі ўжываліся ў вуснай бе­ларускай мове, пранікалі ў пісьмовыя тэк-сты. Назіраецца даволі цікавая адметнасць: прыстаўныя галосныя з'яўляюцца не перад усімі зычнымі, а толькі перад р, л, м, якія пэўны час маглі ўтвараць склады. Здоль-насць гэтых гукаў развіваць склады была выклікана нязручнасцю, «няўменнем» нашых продкаў вымаўляць словы са збегам зычных. Затым санорныя трацяць складовасць. Пе­рад імі, як адзначаў акадэмік Я. Ф. Карскі, «для ўхіленьня няўдобнага зачыну слова» развіваюцца галосныя I, а. У гісторыі беларус­кай мовы ведаем і прыстаўны о: Ръша – Рша (дзе гук р пэўны час мог утвараць склад) – Орша. Ёсць сведчанні, што прыстаўны мог узнікаць і перад в (у): аўторак (вът), але ў сучаснай практыцы гэтае слова не мае правапісных варыянтаў.

У новай рэдакцыі «Правіл» напісанне пры-стаўных галосных і і а рэгламентавана наступ-ным чынам. Прыстаўная галосная і пішацца: у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы; у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л (іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна); калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: Іржуць коні, калё-сы скрыпяць ад Дона да Буга (Янка Купала).

Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Якуб Колас). Прыстаўная літара і не пішацца, калі слова з такім пачат-ковым спалучэннем зычных стаіць пасля сло­ва, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (Кузь­ма Чорны). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Якуб Ко­лас). Узнікненне прыстаўных і і а абумоўлена гістарычна і датычыць далека не ўсіх слоў. Напрыклад, не развіваецца прыстаўны гук у словах ртуцъ, млосны, мсцівец, млын. Гэта дае падставы меркаваць, што дзеянне фане-тычнага закона ў пэўны час было спынена, і ён распаўсюдзіўся толькі на невялікую гру­пу спрадвечна беларускіх слоў. Нельга блы-таць напісанні запазычанняў тыпу імперыя, імправізацыя, імпарт, імпульс, імпічмент, імпрэсарыа са словамі з прыстаўной г. У пры-ведзеных словах і не з'яўляецца прыстаўной літарай: напрыклад, імпарт паходзіць з лацінскай мовы (importare – 'увозіць').

У некаторых словах можа з'яўляцца прыстаўная галосная а: амшара, аржаны, аржанішча, якая ўзаемазамяняльная з прыстаўной і: імшара, іржаны, іржышча. Напісанне ў выпадках амшара і імшара, аржаны і іржаны не ўплывае на іх зместавае напаўненне, гэтыя словы не маюць сэнсавых адрозненняў. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна. У сучаснай арфаграфіі гэтае правіла не заўсёды вытрымлівалася. Слоўнікі дапускаюць варыянты ў напісанні прыведзеных слоў з прыстаўной і. Новай рэдакцыяй «Правіл» такі разнабой выключаны.
Ці ёсць ніобій у Эфіопіі?
Прыкметную частку арфаграфіі займаюць пытанні пра напісанне запазычанняў. I гэта натуральна. Трапляючы ў іншую мову, яны «паводзяць сябе» даволі самастойна. Доўгі час не падлягаюць законам гэтай мовы, маюць свае прыметы, па якіх можна вызначыць па-ходжанне. Напрыклад, калі ў сярэдзіне слова сустракаецца спалучэнне гукаў уа, то перад намі галіцызм (запазычанне з французскай мовы): рэзервуар, кулуары, тратуар. Часцей за ўсё націск у іх падае на апошні склад, што характэрна для французскай мовы.

У сучаснай літаратурнай мове два галосныя гукі побач ва ўласных беларускіх словах сустра-каюцца толькі на стыку кораня і прыстаўкі. Іх няшмат: паабапал, паабедацъ, паабяцаць, на-огул, паасобку, наадварот, наадрэз і іншыя. Словы, у корані якіх сустракаюцца побач два галосныя гукі, з'яўляюцца запазычанымі: ка-аперацыя, кааліцыя, прэзідыум, кансіліум, геаграфія, геалогія, сілуэт і г. д. Роднай мове не ўласціва суседства галосных у корані сло­ва, як было некалі не ўласціва і суседства зыч­ных на манер сучаснага кніжка. Параўнаем: кънижъка. Інтанацыйны малюнак роднай мовы роўны, сувымерны, асаблівай меладыч-насцю вылучаўся ў старадаўнія часы. Збег зычных, як і збег галосных, калі і назіраецца ў словах уласных, то, як бачым, мае сваю гісторыю.

Правапісу спалучэнняў галосных літар у сло­вах іншамоўнага паходжання ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» надаецца значная ўвага. Акрэсліваюцца най-больш тыповыя выпадкі такога ўжывання. Да іх можам аднесці наступнае. Калі спалучэнні [іо], [йо] вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца літарамі: 1) іё (ыё) пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, па-трыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; ія(ыя) не пад націскам: біялогія, бібліятэка, геліятрдп, піянёр, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянёрны, нацыянальны, рацыяналізатар; 2) у пачатку слова літарамі: іо пад націскам: і'он, іднны, іонаабмен, іоній, Ідсіф; іа не пад націскам: іанасфера, Іанічнае мора, іанійцы, іанійскі, іанізацыя, іаніт, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка. Правілы, якія за-кранаюць спалучэнні галосных у запазычаных словах, даволі складаныя, бо грунтуюцца і на фанетычным, і на марфалагічным прынцыпах, г. зн. на напісанне ўплывае як вымаўленне, так і марфемны склад слова.

Прывядзём больш поўны пералік слоў з зыходным [іо]: а) са спалучэннямі іё, ыё (з націскным ё): анабіёз, бібліёграф, геліёграф, жоўтафіёль, лакфіёль, лямбліёз, метабіёз, міёграф, міёлаг, міёма, мікрабіёлаг, нейра-фізіёлаг, плювіёграф, семасіёлаг, семіётык, сімбіёз, сімбіёнт, скаліёз, скарпіён, станіёлевы, станіёль, увіёлевы, эпідэміёлаг, Ліён, Дарт Сіён, Хуан Крэслі Фіёль; апрыёры, асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, вібрыён, гістарыёграф, гляцыёлаг, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёлаг, катыён, кафекцыён, малярыёлаг, мацыён, парцыён, перыёст, радыёлаг, сацыёлаг, сінедрыён, трыёль, фрыкцыён, цэнтрыёль, цэнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён; б) са спалучэннямі ія, ыя (з ненаціскным я): агіяграфія, аказіянальны, аксіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біяген-ны, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягра-вюра, геліяскоп, ілюзіяністычны, ілюзіянізм, імпрэсіянізм, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, краніялогія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, пліяцэн, прафесіянал, рэвізіянізм, рэгіянальны, семіялогія, сіянізм, экспансіянізм, экспрэсіянізм, эпідэміялогія;

акцыянер, апазіцыянер, асірыялогія, бак-тэрыялогія, брыялогія, дэнацыяналізацыя, гістарыяграфія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, камедыяграфія, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыяграфія, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыярхат, пратэкцыянізм, радыялогія, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фракцыянер, функцыянер, эвалюцыянізм, эмбрыялогія, этыялогія.



Ёсць некалькі слоў, якія не падпадаюць пад названае правіла. Тлумачыцца гэта немілагучнасцю пры адпаведным падпа-радкаванні іх норме. Параўнаем: ніобій, ніобіевы, Эфіопія, эфіоп, эфіопка, эфіопскі. Паміж галоснымі іё і ыё, ія і ыя ў роднай мове вымаўляецца ўстаўны зычны [j], што адрознівае нашу мову ад рускай. Параўнаем: биолог, аксиома, патриот і іншыя. Калі спалучэнні [io], [йо] вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных праз ё пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; праз я не пад націскам: маянэз, маяран, маярат, раяніраванне; у пачатку слова праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны, Нъю-Ёрк, Ёфе. Звернем увагу на апошнія два словы. У новай рэдакцыі «Правіл» імёны ўласныя падпарадкаваны ўказанай норме. Гэта датычыць і агульных назоўнікаў. Напрыклад, назва старажытнай кітайскай гульні «йо-йо» пішацца як «ё-ё». Адпаведна абазначаюцца і вытворныя: ёёінг у Кітаі. Параўн.: у рускай мове – йойоинг в Китае.

Спалучэнне [ie] абазначаецца на пісьме літарамі: іе: гігіёна, кліёнт, кліентўра, іерархія, іёна, іер'огліф, Іерусалім, іерыхднскі, іерадыякан, іераманах, іерархічны, іерарх, іерэміяда, іерэй, квіетычны, кліент, сіена; ые: абітурыент, андыец (жыхар Анд, Дагестан), арыентацыя, арыета, аўдыенцыя, інгрэдыент, каэфіцыент, пацыент, трыера. Спалучэнні ie і ые часта сустракаюцца на стыку марфем пры ўтварэнні слоў, якія называюць людзей па нацыянальнасці, месцы жыхарства, партыйнай ці іншай прыналежнасці: аўстраліец, лівіец, нубіец, фінікіец, індыец, арыец, ілірыец, камбаджыец, партыец, кампучыец, студыец, фларэнтыец і інш. Спалучэнне [йе] заўсёды вымаўляецца як адзін склад і ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца на пісьме праз е: езуіт, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае. Спалучэнне [ia] абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма. Спалучэнне [йа] на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова – праз я: раялъ, сакваяж, лаялъны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з – праз ья: мільярд, мільярдны, кальян, мадзъяр, альянс, мільярдэр, гегельянскі, італьянскі, канъяк, маньяк, мезальянс, пасьянс; пасля астатніх зычных – праз 'я: саф'ян.

Адзначым, што «Правіламі» акрэслены най-больш тыповыя выпадкі напісання спалу-чэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання. Застаецца пэўная колькасць слоў, правапіс якіх трэба вызначаць па слоў-ніку.
Пішам, як чуем?
Відаць, пытальнік у загалоўку некага збянтэжыць, а кагосьці прымусіць і абурыц-ца. Бо мы добра памятаем старое і звык-лае: пішы, як чуеш. У гэтым пераконвалі нас настаўнікі, на гэта мы спадзяваліся, калі хацелі атрымаць добрую адзнаку па дыктан-це. Фанетычны прынцып абсалютызаваўся ў пісьмовай практыцы, вабіў сваёй лёгкасцю і зручнасцю. Але ж як часта мы спатыкаліся ў словах тыпу абсалют, малацъба, дачцэ, на кладачцы, у рамачцы, вакзал, футбол, каз­на, абсерваторыя, абцас, фісгармонія, вучыш-ся, мавшся, сшытак. Пераконваліся, што вымаўленне не адпавядае напісанню. Мы прызвычаіліся да таго, што ў нашым правапісе дамінуе фанетычны прынцып, паводле якога напісанне слоў і іх частак павінна адпавядаць нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню.
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка