Рэкамендацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад



старонка3/4
Дата канвертавання15.06.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4

Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у пры-ведзенай вышэй формуле «пішы, як чуеш». Адкуль яна ўзялася? Учытаемся ў тэкст не такога далёкага мінулага*: «Выходзячы з асноўнага запатрабаваньня зрабіць правапіс даступным для шырокіх мае, Інстытут кла-дзе ў аснову проекту марксысцка-ленінскае адзінства фонэтычнага і этымолёгічнага прынцыпаў, як адзінства процілегласьцяў, аддаючы, аднак, разам з Тарашкевічам, вя-дучую ролю фонэтычнаму прынцыпу. Так, напрыклад, падпарадкаваўшы напісаньне га­лосных пасьля зычных фонэтычнаму прын­цыпу, проект, аднак, пасьлядоўна адмовіўся ад вызначэньня тых зьмен зычных, якія ўжо органічна зьяўляюцца ў выніку сваёй позыцыі перад наступнымі зычнымі і таму не патрабу-юць у даным выпадку правядзеньня да канца данага прынцыпу. Такім чынам: а) не адзнача-ецца асыміляцыйнае памякчэньне зычных пе­рад наступнымі мяккімі зычнымі ў такіх вы-падках, як сьвет, сьлед і інш., што мы маем таксама ня толькі ў рускім правапісе, але на­ват і ў фонэтычным па сваёй аснове ўкраінскім правапісе; б) не адзначаецца пераход звонкіх

зычных у глухія і глухіх у звонкія, што было прынята ўжо і ў правапісе Тарашкевіча; в) не адзначаецца зьмена сьвісьцячых у шыпячыя перад шыпячымі і шыпячых у сьвісьцячыя перад сьвісьцячымі».

Калі адкінуць слоўную бутафорыю, то ў прад-мове да спрошчанага правапісу 1933 года прагля-дае сутнасць сучасных норм, якія грунтуюцца далека не на «марксысцка-ленінскім адзінстве» і нават не на адкрыццях Б. Тарашкевіча, а на фанетычных зменах пісьмовай эпохі XII стагод-дзя, як вынік выпадзення рэдукаваных ь і ъ. Вышэй мы гаварылі пра вынікі страты рэду­каваных у вакалізме (сістэме галосных). Яшчэ большыя змены адбыліся ў кансантызме (сістэме зычных): з'явіліся новыя фанетычныя працэсы, якія сёння не фіксуюцца на пісьме. Фанетычны прынцып збліжае пісьмовую форму мовы з вус-най, дае магчымасць перадаць асаблівасці фане­тычнага ладу беларускай літаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых і [р], падаўжэнне зычных і г. д. Ад­нак немалую ролю адыгрывае і марфалагічны прынцып, паводле якога захоўваецца напісанне марфем: лыжка, дзежка, рэдка, рэдзъка і шмат іншых.

Калі паспрабаваць нейкім чынам ураў-наважыць два прынцыпы беларускага правапі-су – фанетычны і марфалагічны, то прыходзіш да думкі, што гэта зрабіць не так цяжка. У роднай мове «абсалютнаму» падпарадкаван-ню фанетычнаму прынцыпу падлягае толькі напісанне літары о, пра што мы гаварылі вы­шэй. I то гэта назіраецца не заўсёды. Узгада-ем словы тыпу словаформа, словатворчасцъ, штодзённы, штомесяц, штогод і г. д. У іншых выпадках нават у галіне галосных формула «як чуеш, так і пішаш» спрацоўвае непаслядоўна. I зусім яна не спрацоўвае пры перадачы аглушэння, азванчэння, прыпадабнення па свісцячасці і шыпячасці. Яе з'яўленню мы абавязаны той жа рускамоўнай практыцы, з пазіцыі якой мы прызвычаіліся меркаваць і пра правапісныя з'явы роднай мовы. Ёсць мовы, дзе фанетычны прынцып абсалютны. Да іх, напрыклад, адносяцца мовы грузінская і та­тарская. Не пішы, як чуеш, бо ты не татарын і не грузін... Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш. Адразу падкрэслім, што ў беларускай мове зычных гукаў значна болып, чым літар. I калі б задацца мэтай абазначыць кожны гук літарай, то трэба было б колькасць літар павялічыць амаль удвая. Сучасны выгляд зычныя набылі пасля прыняцця граматыкі Б. Тарашкевіча. Напрыклад, калі шукаць сучасныя зычныя літары ў статуце Вялікага Княства Літоўскага, то шмат чаго мы там не ўбачым. На пачат­ку XX стагоддзя выказвалася шмат прапаноў па абазначэнні гукаў, асабліва афрыкат, якія сёння могуць перадавацца і адной літарай, на­прыклад, ц, ч, і дзвюма дж і дз. Гэта часам перашкаджае правільнаму вымаўленню, што правакуецца іх напісаннем: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпа-ведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзалъ, хадзіў, вадзіў, дзю-ны, дзенъ, дзіва, дзынкацъ, дзынъ. Афрыкаты павінны вымаўляцца не раздзельна, а разам. Параўнаем: адзнака, дзе маем стык прыстаўкі і кораня. Цвёрды гук [дз] рэдка сустракаец-ца ў беларускай мове. Як бачым, гукі [дж], [дз] і [дз'] перадаюцца дыграфамі – дзвюма літарамі. Па гэтай прычыне ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» прынята наступнае скарачэнне імёнаў улас-ных і агульных назоўнікаў, якія пачынаюц-ца з дз, дж: Дзіяна Дзмітрыеўна Бардзіян – Д.Д. Бардзіян. Таксама перадаюцца і абрэвіяту-ры: ДЭК (дзяржаўная экзаменацыйная камі-сія), БДУ.

У нашай мове ёсць асаблівая літара ў, пра якую мы яшчэ пагаворым. Адразу ад-значым, што вялікай літары Ў (у нескладо-вага) няма. Яна можа сустракацца толькі ў спецыяльных запісах слоў вялікімі літарамі: БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ. У маўленчай практыцы газет, напрыклад «Звязды», назіраем ужыванне вялікай літары Ў у іншых выпадках, што пярэчыць правілу. Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку сло­ва, пасля галосных, апострафа, раздзяляль-нага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехацъ, іней, юшка, маянэз, аб'ява, пад'ём, пад'ехацъ, раз'юшаны, уецца, уюн, маёр, ме-дальён, салаўі, салъю, альянс, саўю. У адроз-ненне ад рускай мовы, вялікая літара Й у род­най мове фактычна не ўжываецца, бо ў пачат­ку слова яна не захоўваецца. Параўнаем: па­водле правіл 1959 года – Иофе, Нью-Йорк, паводле новай рэдакцыі Ёфе, Нью-Ёрк.
Натхняць, патыхаць і дыхаць, ці Правапіс звонкіх і глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх і неславянс-кіх. I гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта з'яўляюцца выразнымі ўказальнікамі на адметнасці моў. Напрыклад, большасці цвёрдых зычных у роднай мове адпавядаюць мяккія, у выніку чаго ўтвараюцца пары.

Мяккасць зычных вельмі важная асаб-лівасць беларускай, рускай і некаторых ін-шых славянскіх моў, якой не маюць заходне-еўрапейскія мовы – нямецкая, французская і іншыя. Бываюць выпадкі, што толькі мяк­касць або цвёрдасць зычнага дапамагае рас-пазнаць значэнне слова. Параўнаем: стол і столь, вугал і вугалъ. Як бачым, мяккасць на канцы слова пазначаецца асаблівым зна­кам – мяккім. Менавіта так мы назвалі яго нядаўна. Хаця на самай справе ён у гісторыі развіцця ўсходнеславянскіх моў быў некалі са-мастойным гукам, пра што мы гаварылі вышэй. Відаць, мала хто задумваецца над пытаннем, чаму мы пазначаем мяккія зычныя на канцы слова, а не цвёрдыя. Давайце ўявім, што мы зрабілі б наадварот: пазначалі б не мяккасць зычных на канцы слова, а цвёрдасць, напры­клад, нос', воз' ці носъ, возъ і г. д. Чаму ж аддалі перавагу мяккаму знаку? Пытанне і простае, і складанае. Адказ на яго няхай па-чакае да пэўнай пары. Дарэчы, апостраф, якім мы сёння пазначаем раздзельнае вымаўленне, выкарыстоўваўся і выкарыстоўваецца не толькі ў нашай мове. Пасля таго як арфаграфічнай рэформай 1917–1918 гадоў літара ъ на канцы слоў была адменена, раздзяляльнаму цвёрда-му знаку было вельмі цяжка ўтрымацца ў рус­кай арфаграфіі. Па сведчаннях Л. Успенска-га, да рэформы правапісу цвёрды знак займаў 4 працэнты аб'ёму тэксту і на яго ішло амаль 8,5 млн лішніх старонак. Амаль адразу ж пасля рэформы яго сталі замяняць апострафам: с'езд, об'ём, из'ятие \ г. д. Так доўжылася амаль тры дзесяцігоддзі. Не магу сцвярджаць, што нехта і цяпер яго не выкарыстоўвае ў рускім пісьме. Паступова ад апострафа ў рускай мове адмовіліся, i літара ъ як раздзяляльны знак была узаконена арфаграфічным зводам 1956 года. У другой палове XX ст. выкарыстанне апострафа замест цвёрдага знака не адпавядае нормам рускага правапісу. Сёння ён сустрака-ецца ў рэдкіх выпадках: О'Коннор, пользовать­ся Е-таіГом. Затое апостраф прыжыўся ў нас. Нашу мову адрозніваюць таксама зычныя ў, дз і дж, ёй уласціва падаўжэнне зычных, якія часам лічацца самастойнымі гукамі. Родную мову вылучаюць і прыстаўныя зычныя. Якраз напісанню ўсіх гэтых зычных, а таксама іх спалучэнняў і прысвечана значная частка бе­ларускай арфаграфіі.

Мы ўжо не раз падкрэслівалі, наколькі значным для славянскіх моў было выпадзен-не рэдукаваных, у выніку чаго адбыліся ка-рэнныя змены ў фанетычных і марфалагічных сістэмах гэтых моў. Можна сказаць, што пас­ля страты рэдукаваных галосных славянскія мовы сталі больш адрознівацца адна ад дру­гой у параўнанні з папярэднім перыядам. Гэ-тая з'ява дала новы штуршок для эвалюцый-нага разыходжання ўсходнеславянскіх моў – беларускай, рускай і ўкраінскай.

Пасля страты рэдукаваных галосных утва-рыліся закрытыя склады, дзякуючы чаму шматлікія зычныя трапілі ў непасрэднае су-седства. Звонкія зычныя, апынуўшыся перад глухімі, сталі змяняцца на глухія: разъказа-ти – разказати – расказаць. I наадварот, глухія перад звонкімі пераходзілі ў звонкія: съдати – сдати – здацъ. Гэты фанетычны закон дзейнічае і ў сучаснай беларускай мове. Толькі не фіксуецца на пісьме.

Ва ўкраінскай мове звонкія зычныя на кан­цы слова і перад глухімі звычайна не аглуша-юцца. Не характэрна аглушэнне, напрыклад, і для французскай мовы.

Правапіс звонкіх і глухіх зычных у роднай мове грунтуецца на марфалагічным прынцыпе, г. зн. захоўвае чляненне на марфемы – часткі слова, якія маюць пэўнае значэнне.

У новай рэдакцыі «Правіл беларускай ар-фаграфіі і пунктуацыі» норма засталася без змен: чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюс-троўваецца. Для праверкі правільнасці напі-сання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, рэж – рэжу, а таксама розаг – розгі, мозг – мазгі, лязг – лязгацъ, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадвацъ, ножка – нажны.

Каб вызначыць, якую літару трэба пісаць у такіх выпадках, неабходна, змяніўшы слова, паставіць адпаведны гук у моцную пазіцыю: лад [т] – лады, маж [ш] – мажаш.

У новай рэдакцыі адзначаецца, што словы лязг, лязгацъ маюць варыянты ляск, ляскаць.

У параграфе «Правапіс звонкіх і глухіх зычных» не гаворыцца пра напісанне пры-ставак, як гэта назіралася ў «Правілах» 1959 года. Інфармацыя пра іх напісанне перанесе-на ў главу 5 «Правапіс некаторых марфем», што стварае зручнасць у карыстанні новай рэ-дакцыяй.

У нашай мове ёсць пэўная колькасць слоў, якія не падлягаюць прыведзенаму правілу. Таму і ў новай рэдакцыі пакінуты запіс: правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нель-га праверыць, вызначаецца па слоўніку: фут­бол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

Як правіла, гэта словы іншамоўнага пахо-джання: абсарбент, абстракцыянізм, абсер-ваторыя, абскурант, абструкцыя, абсурд, аб-сцэс, абцас, абцугі, абшлаг, айсберг, баскет­бол, бейсбол, блогцер, блокбастар, вейкборд, віндсёрфінг, гангстар, дысгармонія, ландкарта, ландшафт, пейнтбол, саундтрэк, субканты-нент, субклеточны, субкультура, субсідыя, суб-стантывацыя, субстрат, субтропікі, субцітр, фісгармонія, экзістэнцыя, экзотика і інш.

У словах натхненне, затхлы, тхор літара т пішацца традыцыйна, нягледзячы на наяўнасць лексем дыхаць, дыхнуць. Раней існавала слова дъхоръ, якое пасля страты рэду-каванага перайшло ў дхоръ – тхор. У рускай мове пачатковы гук д адпаў: хорь – хорек.

Заўвага. Трэба адрозніваць амонімы (сло­вы, якія маюць аднолькавае напісанне і гучан-не, але рознае значэнне): патыхацъ – 'слаба дзьмуць', 'веяць знадворку' (патыхаў цёплы ветрык, патыхала цёплым водарам збажы-ны); 'вылучаць нейкі пах', 'пахнуць' (пахла ў хаце кветкамі).
Феномен Тарапунькі, ці Дзеканне і цеканне
Вызначальнай адметнасцю роднай мовы з'яў-ляюцца дзеканне і цеканне. Беларускія [дз'] і [ц'] у параўнанні з адпаведнымі гукамі іншых славянскіх моў болын мяккія. Тлумачыцца гэта тым, што былыя ўсходнеславянскія мяккія [д'] і [т'] больш памякчыліся і сталі вымаўляцца як [дз'] і [ц']. Такое вымаўленне яшчэ ў пе-рыяд утварэння беларускай народнасці забяс-печвалася і артыкуляцыяй – працай органаў маўлення.

Свісцячыя ў нашай мове адрозніваюцца сва­ёй мяккасцю. У такім выпадку кончык языка менш напружаны і артыкулюе не да альвеол, як пры вымаўленні рускага [д'], а да часткі нёба, блізкай да сярэдняй. Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц']. Паспрабуйце вымавіць гэтыя два гукі і прасачыце за рухамі языка – розніца адчувальная.

Дарэчы, менавіта дзеканне і цеканне стано-віцца значнай перашкодай для засваення рус­кага літаратурнага вымаўлення. Пераконваеш-ся ў гэтым штораз, калі студэнты на занятках па арфаэпіі намагаюцца правільна вымавіць па­руску, напрыклад, такі сказ: Дяди и тети сиде­ли в тени деревьев.

Функцыянаванне дзвюх блізкароднасных моў можа прывесці да так званай інтэрферэнцыі, калі валоданне роднай мовай уплывае на за-сваенне іншай. Дзеканне і цеканне якраз і ёсць праява гэтай інтэрферэнцыі.

Мы дзекаем і цекаем, нават не заўважаючы гэтага, а дадаць сюды яшчэ цвёрдыя [р] і [ч], губна-губное вымаўленне [в] на манер наша-га [ў], адкрытае аканне, яканне – і часам ад рускага маўлення застаецца толькі слоўнае напаўненне з вонкавай гукавой абалонкай роднай мовы. Таму і ўзніклі так званыя тра-сянка і суржык. Адзін з часопісаў адзначае: «Тэрмін "трасянка" пайшоў ад назвы корму для каровы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дабаўляе салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з'ядае трасян-ку». Суржык – хлеб ці мука з сумесі розных відаў зерня, яшчэ ў сацыялекце Адэсы так на-зываць дзяцей ад змешаных шлюбаў.

Некаторыя артысты на падобных сацыялек-тах са спрытам рабілі і сёння робяць сабе імя і, дарэчы, карысталіся і карыстаюцца папулярнас-цю. Узгадаем некалі шырока вядомых Тарапунь-ку (Юрыя Цімашэнку) са Штэпселем (Яфімам Бярэзіным) ці сучаснага Андрэя Данілку (Сяр-дзючку), ска-панк групу «Ляпіс Трубяцкой». Відаць, у кожнага лінгвіста падобная мова выклікала б сумную усмешку: маўленне ха-рактарызуе эпоху, эпоха адлюстроўваецца ў маўленні. Такія з'явы ўзнікаюць, як правіла, пры блізкароднасным двухмоўі. Таму надзвы-чай актуальным становіцца выслоўе: двухмоўе не раскоша, а вялікі абавязак...

Падкрэслім, што сёння няма адзінай думкі на паходжанне дзекання і цекання. Вядома, што гэ-тая з'ява не ўласціва іншым усходнеславянскім мовам – рускай і ўкраінскай. Але яна ёсць у польскай мове, што і дало пад ставы некаторым вучоным гаварыць пра польскія карані бела­рускага дзекання і цекання. Аднак дзеканне і цеканне ўласціва не толькі заходнім гаворкам Беларусі, а ўсёй мове, што дае падставы выклю-чыць названае дапушчэнне. Такога меркаван-ня прытрымліваліся Я. Карскі, П. Растаргуеў і іншыя вучоныя. Акадэмік Карскі лічыў, што дзеканне і цеканне самастойна развілася на бе­ларускай глебе не пазней як у XIV стагоддзі ў выніку празмернага памякчэння зубных дiт, якія сталі вымаўляцца са «свісцячым ад цен­ней, уласцівым гукам з і с, што і дало мяккія афрыкаты дз і ц». У польскай мове яны зусім іншыя – свісцяча-шыпячыя.

У новай рэдакцыі «Правіл беларускай ар-фаграфіі і пунктуацыі» правапіс д, т, дз, ц не памяняўся: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі, вада – вадзяны, грудны – грудзі, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі, выток – выцякаць, карта – на карце, катлы – кацёл, тру – церці, шосты – ійэсць, пяты – пяцъ, латынь – лацінка.

Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чац-вёрты, чэрствы – счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем: дзверы, мядз-ведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацве-енка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязмен-на і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі dim: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамад-стве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытвор-ных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары dim пішуцца таксама ў некаторых іншых сло­вах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.

У спрадвечна беларускіх словах правапіс літар д, т, ц і дыграфа дз не выклікае цяж-касцей. Аднак яны з'яўляюцца пры напісанні запазычанняў, пра што мы падрабязна пага-ворым ніжэй.
Індзейцы і індыйцы, ці Правапіс д, т і дз, ц
У беларускім алфавіце гукі [д], [дз] і [дж] традыцыйна пазначаюцца як Д (д), Дз (дз), Дж (дж). Пры размяшчэнні слоў у алфавітным парадку дж і дз разглядаюцца кожная як дзве літары. У слоўніках лексемы з пачатковымі дж і дз падаюцца пад літарай д. Перад намі так зва-ныя афрыкаты – зычныя, злітнае вымаўленне якіх утварае адпаведны гук. Да афрыкат адно-сяцца ч (з [т]+[ш]), ц (з [т] + [с]), англійская j (з [д] + [ж]), нямецкая z (з [т] + [с]).

Афрыкаты могуць пазначацца адной лі-тарай ці дзвюма. У англійскай мове выкарыс-тоўваюцца, напрыклад, дыграфы th, ch, sh, оо, qu, існуюць трыграфы eau ў французскай, sch у нямецкай. Апошніх шмат у кірылічных алфавітах: абазінскім (Гъв, Гъь, Tie, Джв, Къв, Къь, Ків, Хів, Чів), адыгейскім, кабардзіна-чаркескім (Джь, Гъу, Дзу, Жъу, Тіу, Хъу; Кхъ, Къу, Кіу). Болып таго, у некаторых азбуках выкарыстоўваюцца тэтраграфы: у кабардзіна-чаркескай (Кхъу), аварскай (КІкІ, ЦІцІ, ЧІчІ), лакскай (Хьхь) і інш. Найбольш вядомым тэ-траграфам, ці тэтраграмай (тэтраграматонам), з'яўляецца чатырохлітарнае невымаўляльнае ўласнае імя Бога. Па-лацінску яно падаецца як YHWH або JHWH (Яхве, Іегава).

Кароткі экскурс у гісторыю літар абвяр-гае, здавалася б, просты і зразумелы прынцып, прыхільнікаў якога было нямала: аднаму гуку – адна літара. Калі кожны гук абазначаўся б асоб-най літарай, то апошніх стала б значна болей.

Афрыката дз у роднай мове – складаны гук, які перадаецца на пісьме дзвюма літарамі. Вось чаму ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» прынята наступная норма: калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступав толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д. Д.

Напісанне літар d і т у словах славянска-га паходжання амаль не выклікае пытанняў. Трэба толькі ведаць, што на стыку марфем – прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса – чарга-вання [д], [т] з мяккімі [дз'] [ц'] не назіраецца. Гэта датычыць прыставак пад-, ад- і суфікса -ств-: аддзячыць, адвезці, падвесці, падвяду і на ваяводстве, у грамадстве.

Перад суфіксам -ск- захоўваецца спалу­чэнне літар дс: гарадскі, грамадскі, суседскі, галандскі, самаркандскі, тады калі перад такім жа суфіксам спалучэнне тс пераходзіць у ц: брацкі брат + ск-і), салдацкі сол­дат + ск-і).

Дзеканне і цеканне найбольш паслядоўна праяўляецца ў спрадвечна беларускіх словах: вадзяны, чысціня, зацвярдзець, ачарсцвець, бацвяны, здранцвецъ, цвёрды, цвік, цвінтар, чацвер і інш.

Звернем увагу ча слова пацвердзіць, напісанне якога часта выклікае цяжкасці: спрацоўвае па-мылковая для нашай мовы мадэль пад+цвердзіць. Правільна: пацвердзіць (думку).

У запазычаных словах (а таксама ў вытвор-ных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медицина, аплодисменты, індык, літаратура, майстар, матэриял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тираж, ерэтик, пластик, тэарэтык, авантура, диктатура, акадэмік, акрэдитиу, актыуни, артылерия, артист, артэкавец, артэрия, асістэнт, атэізм, аўтарытэтны, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дизайнер, диктант, диктар, дыліжанс, дынама, дыпла-мант, дипломатия, дырыжор, дысананс, ды-скатэка, дйсертацыя, дэкада, дэкальтэ, дэ-кан, дэкарацыя, дэлегат, дэрматыт, стэна-грама, стэнд, традыцыйны, типаж, титул, тэарэма, факультэт, фанетыка, семанти­ка, кінетыка, фестиваль, фіктыўны, догма­тика, лагатып і інш. Назіраецца тэндэнцыя да цвёрдага вымаўлення д і т у падобных за-пазычаннях.

Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, команда – камандзір, індзеец, ін-дзейскі (але: Індыя – індыец, індййскі, індыйцы), гвардия – гвардзеец, гвардзейскі, мантаж – манцёр, манціроўка, манціровачны, білет – білецёр, білецік, эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік, акрыдзін, акцін, амплідзін, астацін, бландзін, вацін, дэрмацін, каранцін, леваміцэцін, нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, бамбардзір, брыгадзір, інвесціраваць, каман-дзіроўка, карэкціроўшчык, манціроўка, скан-дзіраваць, складзіраваць, штудзіраваць, аксі-дзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, юсціра-ваць, дыфундзіраваць, акцёр, бронетранспар-цёр, бузацёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, рэ-парцёр, транспарцёр і інш.

Асаблівай увагі заслугоўвае суфікс -ік-, які надае слову памяншальна-ласкальнае значэн­не: мосцік, годзік, коцік, хвосцік, градзік. Шмат запазычаных слоў утрымліваюць аманімічны суфікс -ІК-/-ЫК- з іншымі значэннямі: флег­матик, скептик, лагістык; парадигмати­ка, сінтагматыка, эпідэгматыка, матэма-тика, эстэтйка; аўтэнтык. Традыцыйна і вымаўляецца, і пішацца: лунацік, масціка.

Правапіс некаторых слоў трэба вызначаць па слоўніку: арцішок, арцель, бардзюр, мундзір, гасцініца, дзюна, дзюшэс, накцюрн, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, цюркскі, цюльпан.

N. В. Заўважым, што ў часопісе «Роднае слова» (№ 5 за 2009 г.) падаецца некарэктнае напісанне слова арцішок: на 51 старонцы арцішок, а на 52 артишок. Перавагу трэба аддаць напісанню, пададзенаму ў «Правілах», зацверджаных законам (пункт б параграфа 12).



Пашыраецца напісанне dim перад суфіксамі -ист-, -ынг-, -ызм-: авангардист, мітынг, дог­матизм.

Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Баль­зак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэк-ля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптйцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханй, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш.

Мушу адзначыць, што імёны ўласныя заў-сёды выклікалі пэўныя цяжкасці ў напісанні дз і ц, таму што чаргаванне [д] і [т] з [дз'], [ц'] не адносіцца да ўніверсальных фанетычных з'яў. Правапіс такіх слоў трэба вызначаць па слоўніку.
Бескарысная карыслівасць, ці Правапіс спалучэнняў зычных
Беларуская мова вылучаецца процілеглымі фанетычнымі працэсамі, якія паслядоўна ад-люстроўваюцца на пісьме. Гаворка ідзе пра вы-падкі, калі ў слова ўстаўляецца нейкі гук, час-цей [в] і [й]: павўк, цівўн, каравўл, есавўл, Ля-еон, Ларывон, Радзівон, Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш, аксіёма ([йо]), диета ([йе]), хімія ([йа]). Устаўка ў сярэдзіну слова гука называецца эпентэзай (з грэч. epenthesis – рстаўка). У словах тыпу сэрца, абласны, позна іазіраем адваротнае – пэўныя гукі выпадаюць. Гакую з'яву прынята называць дыярэзай (з грэч. diaresis выпадзенне). У падручніках яна падаецца як спрашчэнне груп зычных. Могуць выпадаць не толькі гукі, a і склады. Гэты пра-цэс атрымаў назву гаплалогіі (з грэч. gaplos – просты; чысты, сапраўдны і logos веды, сло­ва). Прадстаўлена ў словах мінералогія (замест мінералалогія), знамяносец (замест знаменано-сец), военачальнік (замест ваеннаначальнік). Заўважым, што ў самім слове гаплалогія вы-падзення «лішняга» склада не назіраецца.

Спрашчэнне некаторых груп зычных адбы-лося яшчэ ў агульнаславянскую (дапісьмовую) эпоху і было выклікана дзейнасцю закона ад-крытага склада, а ў пісьмовую пару – стратай рэдукаваных галосных. У агульнаславянскім *съпнъ першы склад быў закрытым, яго «за-мыкаў» зычны, што знаходзіўся перад наступ-ным зычным. У выніку дзейнасці закона адкры-тага склада зычны п выпаў, усе склады сталі ад-крытыя, што ў пісьмовую эпоху (пасля страты рэдукаваных) дало сон сънъ).

У агульнаславянскую эпоху змяніліся такія групы зычных, як бе –» б (*обвозъ – обозъ – абоз), бн –> н (пагібель, гінуць), дн –> н (кідаць, кінуць ),дм–>м( племя). У гісторыі славянскіх моў вядома таксама спрашчэнне ў спалучэн-нях зычных як з'ява не агульнаславянская, а ўсходнеславянская (Ф. Янкоўскі). Маюцца на ўвазе спалучэнні дл (кладу і клала), тл (мяту і мяла) і дм (седмъи). У апошнім слове яшчэ ў дапісьмовую пару ва ўсходніх славян зычны д выпаў, атрымалася сем (рус. семь). У рус­кай мове седьмой – са стараславянскай мовы. У беларускай і ўкраінскай мовах ужываецца заканамерная ўсходнеславянская форма без д: семы і съомий. Параўнаем: балг. седем, польск. siedem.

Спрашчэнне груп зычных пачало адбывацца яшчэ ў дапісьмовую эпоху. Інтэнсіўны працяг яго прыпадае на час, калі з'яўляецца пісьмо. I гэта натуральна, бо абазначэнне слоў літарамі патрабавала эканомнасці: гукі, якія гублялі сваю «інфарматыўнасць», знікалі з пісьма. «Вы-гнанне» невымаўляльных зычных з пісьма – даволі прагрэсіўны ход развіцця мовы. Як ба­чым, дыярэза паслядоўна адлюстроўваецца ў мовах агульнаславянскай эпохі: у пісьмо трапляюць ужо спрошчаныя формы. Гэты працэс прыпыняецца ў пісьмовую эпоху, на­прыклад, у рускай мове: агентство (аген-цтва), гигантский (гіганцкі), дилетантский (дылетанцкі), костный (косны), ненавист­ный (ненавісны), счастливый (шчаслівы), тростник (траснік), целостный (цэласны), яростный (ярасны).

Шсьмо не «церпіць» лішніх літар. Вядома, толькі пры той умове, што не губляецца сэнс слова. Як далека можа пайсці гэты працэс? Пэўны адказ на пытанне дае гульня «Зрокавыя ілюзіі, ці На што здольны наш мозг», калі па-даецца тэкст з хаатычным размяшчэннем літар у слове, акрамя першай і апошняй. Пры беглым чытанні тэкст распазнаецца, хаця напісаны зусім не па правілах: «Мзог члаевка за лчіаныя скеудны ўлкчюае саве рзэеврныя свузяі, дабуў-вадоючы солва». Галоўнае, каб для чалаве-ка пададзеныя словы былі звыклымі, добра вядомымі. Не заклікаю да такога «правапісу», аднак ён можа праілюстраваць натуральнасць узнікнення дыярэзы: выпадзенне адной літары не шкодзіць асэнсаванню слова. Напрыклад, у слове птаства з ранейшых дзесяці гукаў за­стал ося сем.

У новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфа-графіі і пунктуацыі» маецца істотнае ўдаклад-ненне, якое тычыцца запазычаных слоў са спа-лучэннем зычных стн. У «Правілах» 1959 года была зроблена заўвага: у прыметніках, утво-раных пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання з канцавым cm, спа­лучэнне літар стн захоўваецца. На сёння гэтае выключэнне ліквідавана.

Гістарычныя спалучэнні здн, згн, ждн, кдз, лет, рдн, рнч, стн, скн, стл вымаўляюцца як зн, жн, дз, ўт, рн, нч, сн, сл, што і адлюстроўваецца на пісьме:



здн – зн: праязны, выязны (параўн.: пры-езд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн – зн: бразнуцъ (параўн.: бразгацъ);

ждн жн: кожны (параўн.: рус. каж­дый);

къд – кдз – дз: дзе (параўн.: къде);

лет ўт: паўтара (параўн.: полвътора);

рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

рнч – нч: ганчар (параўн.: гърньчаръ);

стн – сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсцъ), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), коль-касны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), поены (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гус-цець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца);

тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кон­траст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліс-кавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл – сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (па-раўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урым-сціцца), помслівы (параўн.: помета), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель).

Спалучэнні зычных ск, cm, с'ц' на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і пе-радаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны. Калі кара-нёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, су-пясчанік, брусчатка.



Па традыцыі спалучэнне зычных dm на канцы слоў іншамоўнага паходжання перада­ецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, Клімт, Шарт, Рох-штат, Гольдшміт, фарштат.
Навошта слову пратэзы, ці Правапіс прыстаўных зычных
Беларускаму маўленню не ўласціва, каб сло­вы і склады пачыналіся з так званых лабіялі-заваных (агубленых) галосных [о] і [у]: воб-маль, вобмацкам, вобмельгам, вобмешка, вогнік, водшуб, вожаг, вугал, вуда, вуліца, вусы, вусны, вушы, вучань. Калі [о] становіцца ненаціскным, а значыць пераходзіць у [а], то прыстаўны [в], як правіла, адпадае: вобад – абады, воблака – аблокі, вобласцъ – абласцей, воблік – аблічча, вобраць – аброцъ, водкуп – адкупіць, водступ – адступіць, возера – азёры, вопіс – апісваць, волава – алавяны, вокіс – акісляць.

Заўважым, што ў нашай мове амаль не за-сталося спрадвечных слоў з пачатковым [о]. Яго наяўнасць сведчыць пра запазычанасць слова: омуль, онікс, опера, опіум, оптам, опти­ка, опус, орган, ордэн. Толькі зрэдку націскны [о] сустракаецца на пачатку слоў славянскага паходжання: одум, ойча, оканне, часціца от. Гэта словы параўнальна нядаўняга ўтварэння. Націскное о на пачатку слова сустракаецца ў назвах уласных: Обаль – прыток Заходняй Дзвіны і назва гарадскога пасёлка, Ольса – прыток Бярэзіны – Дняпра, Орпа – прыток Ві-ліі – Немана, Ордаць – назва перасохлай ракі.

Непадпарадкаванне запазычаных і нядаўна ўтвораных слоў фанетычнаму закону ўзнік-нення прыстаўных зычных перад [о] і [у] свед­чыць пра тое, што гэты працэс у беларус­кай мове спынены. Гэтаму, відаць, паспрыяла фіксаванне прыстаўных на пісьме. Калі, напры­клад, прыстаўны [j] пісьмова не пазначаўся, то ён і застаўся і ў запазычаных, і ў спрад­вечных словах, пра што гаворка пойдзе кры-ху ніжэй.

Прыстаўныя гукі ў мовазнаўстве называюць пратэзамі (з грэч. prosthesis), ці пратэтычнымі, што паказвае на іх функцыю – дабаўленне, прыстаўка да пачатку слова неэтымалагічнага гука для зручнасці вымаўлення.

Прыстаўныя зычныя развіваліся і пашы-раліся на моўнай глебе беларусаў. Яны ўзнікалі не толькі перад пачатковымі в і у. Напры­клад, прыстаўны [j] з'явіўся перад пачатко­вым [і]. Пісьмовая традыцыя замінала пера-дачы гэтай фанетычнай з'явы, што назіраем і сёння: яна не фіксуецца на пісьме, аднак адлюстроўваецца ў транскрыпцыі (гуказапісе): іх – [jix], імя – [jiM'a], ікаўка – [дкаўка].

У сучасным вымаўленні губляецца гэтая пры-роджаная асаблівасць роднай мовы. Мы час-цей за ўсё словы на [i] вымаўляем без прыстаў-нога [j], чым парушаем арфаэпічную норму. Забываемся на словы, якія можам знайсці ў шматлікіх падручніках. Напрыклад: «Перад кожным гукам і ў пачатку слова і пачатку скла­да захоўваецца ў беларускай мове гук j (й)... У беларускай мове гук і нідзе не сустракаец­ца ў пачатку слова і склада» (Юргелевіч П. Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мінск, 1974. С. 83). Су-часныя фармулёўкі болып стрыманыя: «Як прыстаўны звычайна разглядаюць [й] у пачат­ку слова перад націскным галосным [і]: іней (йін'ей), іскра (йіскра), іхні (йіхн'і)». I далей: «Ён не ўзнікае перад ненаціскным [i], асабліва, калі апошні сам з'яўляецца прыстаўным: інтарэс, інстытут, ільняны, ірдзець, істужка» (Веларуская мова: энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міх-невіча. – Мінск: БелЭн, 1994. С. 438). Відавочна, што арфаэпічная норма, якая не фіксуецца на пісьме, можа страціцца хутчэй. Але ж сёння мы павінны вымаўляць [jicHbi], [дкаўка], a пісаць – існы, ікаўка. Калі папярэд-няе слова заканчваецца зычным гукам і пасля яго няма паўзы, на месцы [i] вымаўляецца [ы]: [адыскры], [адын'эйу], а пасля галоснага – гук [і] пераходзіць у [й]: [мац'і й сын]. Хаця пішам: ад іскры, ад інею, маці і сын.

У новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфа-графіі і пунктуацыі» правапіс прыстаўных зыч­ных паслядоўна адлюстроўвае асаблівасці су-часнага літаратурнага вымаўлення і амаль не памяняўся.

Прыстаўная літара в пішацца перад націск-ным [о]:

у пачатку слоў: возера, вдлъха, вбсень, вбспа, вось, вбкны, вбтчына, вбйкаць, вббад, вбрыва, вбблака, вббласць, вбстраў, Вбгненная Зямля, Вбльга і інш., у вытворных ад іх сло­вах пасля прыставак: абвбстраны, адвдрваць, павбйкаць, увбсень; але: бкаць (і вытворныя ад яго), бдум. Пры змене месца націску о пераходзіць у a і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асённі;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вбкіс, вбкі-сел, вбклік, вбкліч, вбкрык, вбпыт, вдпіс, вбб-землю, вобмацкам, вдбыск, водгалас, вбдгук, вод-даль, вбдзыў, вбдпаведзь, вбдпуск, вбдсвет, вбдступ, вдтруб'е і інш., а таксама навббма-цак, навбддалек, павбдле, навбдшыбе і інш.

У словах едка, востры, вдсем, вакдл і вы-творных ад іх прыстаўная в захоўваецца не-залежна ад месца націску: вачэй, вачймі, завдчны, увачавідкі, уваччў; вастрыцъ, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; вакдліца, навакдлле, вакдлічны.

Можам заўважыць пэўныя зрухі ў правапісе прыстаўнога [в]: чым больш слова засвойваец-ца і яго частотнасць ужывання павышаецца, тым больш паслядоўна яно падлягае законам мовы, у якую трапіла. Напрыклад, слова грэ-часкага паходжання охра (так мы называем даволі тайную з-за сваёй распаўсюджанасці ў прыродзе мінеральную натуральную фарбу) ра-ней падавалася без прыстаўнога в (Лобан М. П., Суднік М. Р. Арфаграфічны слоўнік. – Мінск, 1971. – С. 187). На сёння гэтае слова і вытворныя ад яго падаюцца з прыстаўным в: вохра, вохравы, вохрыць. Пачатковае о ў такіх выпадках трэба лічыць ужо факультатыўнай праявай. Таму ў адпаведнасці з новай рэдак-цыяй прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о] ў запазычаных словах (вохра, воцат) і вытворных ад іх: вохрыць, павбхрыць, воцатнакіслы і інш.

Прыстаўная літара в не пішацца ў запа­зычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, дперны, ода, брдэн, бфіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

Як адзначалася, прыстаўны [в] узнікае так­сама перад націскным [у]. Прыстаўная літара в пішацца:

перад каранёвым у ў пачатку слоў: вўгал, вўда, вўгаль, вуж, вўзел, вўзы, вўліца, вунь, вус, вўсны, вўха, вўчань, а таксама ў вытвор­ных ад іх словах незалежна ад месца націс-ку: абвўглены, каменнавўгальны, чатырох-вугбльнік, завўлак, навўдзіць, вудзільна, вузльі, вузлавйты, вусаты, чарнавўсы, вусач, вучыцца, навўка, навучальны, педвучьілішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавўхі, за-латавўст і інш.;

перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вўпраж, вўзгалаўе, вўсцілка, вўсціш, вўс-цішна.

Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым [у]:

у запазычаных словах: ультра, ультра-фіялётавы, ўнтэр, ўнікум, ўнія, ўрна; угра-фінскі, але: вўстрыца;

ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

Акрамя ўказаных пратэтычных гукаў, у род­най мове існуе прыстаўны зычны [г] (г). Больш распаўсюджаны ён у паўднёва-заходніх гавор-ках: гавёс, гарэх, гікаць і інш. У літаратурнай мове прадстаўлены невялікай групай слоў, на­прыклад гэты, і запазычаннямі гармата, Ган-на. Часам прыстаўным беспадстаўна лічылі гук [г] у словах гісторыя, гарбуз. Статус літары г як прыстаўной і да сёння аспрэчваецца, хаця значная распаўсюджанасць гэтай з'явы ў дыя-лектах пацвярджае яго.

У новай рэдакцыі адзначаецца: прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, да-гэтулъ, адгэтуль.

3 прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
У каравуле цівуны ды есавулы? Правапіс устаўных літар
Важнымі прыметамі слова з'яўляюцца яго аднаўляльнасць і непранікальнасць. Гэтыя па-няцці цесна ўзаемазвязаны: слова толькі тады будзе аднаўляльным, калі яно пабудавана па пэўных фанетычных законах. Крануць яго гу-кавую абалонку без разбурэння сэнсу нельга. У мовах адбываюцца працэсы, якія вызнача-юць іх адметнасць, выразна адлюстроўваюць прыродныя асаблівасці. Мы ўжо гаварылі пра выпадзенне гукаў (дыярэзу), аб прыстаўных гу-ках (пратэза). Спынім увагу на ўстаўных гуках у сярэдзіне слова, што яскрава вылучае нашу родную мову сярод іншых славянскіх.

Мы не прыдумляем кожны раз новыя сло­вы, а толькі аднаўляем іх. Такіх слоў тыся-чы. Адны ўжываем даволі часта, іншыя – зрэдку. Чым болын чалавек ведае слоў, тым болып доказнай будзе яго аргументацыя, болып выразным маўленне, а значыць, ён будзе болып паспяховым. У сучасным свеце слова набывае асаблівую каштоўнасць, назапашвае і акумулюе веды, якія ў эпоху інфармацыйнага грамадства становяцца жыццёва неабходнымі. Аднак мы не можам запомніць усе словы.

Звычайны чалавек засвойвае пэўную коль-касць слоў. Як можна адрозніць яго ад пісь-менніка? Часам здаецца, што апошні прыдум-ляе ці вынаходзіць новыя словы. Сапраўды, пісьменнікі ствараюць асобныя словы (аказія-налізмы). Калі такое было б правілам, то мы назіралі б прыкладна наступную сітуацыю, якую абмалёўвае руская пісьменніца Людміла Петру-шэўская. Вядомасць набылі яе казкі, створа-ныя не словамі, а толькі граматычнымі фор­мами Вось адна з іх у адаптаваным да нашай мовы варыянце: Сяпала Калуша з калушатамі па ўлешку. Увазіла Буцяўку і воліць:

– Калушаты! Калушатачкі! Буцяўка!

Калушаты прысяпалі і Буцяўку страмкалі. I падудо-ніліся. А Калуша воліць:

Оее! Оее! Буцяўка ж некузявая!

Калушаты Буцяўку вычучылі. Буцяўка ўздрыкнулася, сапрыцюкнулася і ўсяпала з улешку. А Калуша воліць калушатам:

– Калушатачкі! Не трамкайце буцявак, буцяўкі дзю-быя і зюма-зюма некузявыя. Ад буцявак дудоняцца.

А Буцяўка воліць за ўлешкам:

– Калушаты падудоніліся! Зюма некузявыя! Пуські бятыя! («Пуські бятыя!»)


Шаснаццаць лінгвістычных гісторый скла-даюць зборнік звязаных апавяданняў з інтуі-тыўна зразумелым сюжэтам. Л. Петрушэўская ў такой манеры напісала раман «Бурлак». Падобнае эксперыментатарства назіраем і ў Льюіса Кэрала («Бармаглот»). Гэтыя «творы» даюць шмат падстаў спецыялістам паразва-жаць на сур'ёзныя мовазнаўчыя тэмы, для іншых з'яўляюцца простым жартам.

Такім чынам, толькі аднаўляльнасцю сло­ва забяспечваецца кантактаванне людзей. На­ват пісьменнікі не могуць паўплываць на коль-каснае папаўненне мовы. Напрыклад, вядомы наватворы Якуба Коласа (златадзенны, срэбра-плынны, санцавеі), Янкі Купалы (азярняціць, аквечаны, ацямраць, мглавіца, павеўны, цемравіць), Максіма Танка (абліскавічаны, агромлены, арлаваць, асамотнены, вадарой, дабравей, зразорыць, небасяжны, умаіць), Уладзіміра Дубоўкі (агнявейны, водарыць, дамэтна, ёсцьны, жалъбавацъ, заістужыць, іглініць, паввтрыцца, крынічыць, сітаваць, смутнагляд, ставокі, устроміць), Рыгора Барадуліна (нашчыць, надзеіць, ніцець, тра-вець, курганвць, звуглець, славяніцца, галініцца, антэніцца, калодна, вульна, прадонна, пры-плодна, ліхвярна, борна, азёрна, нарачонка). Дзякуючы У. Дубоўку ўвайшлі ў літаратурную мову словы адлюстроўваць, ажыццяўленне, даб-рабыт, мілагучны, мэтазгодны, цемрашалец. Зафіксаваны тлумачальнымі слоўнікамі нава­творы Якуба Коласа: выразлівы, грамозны, мна-галучны, надзем'е, прохаладзь, рухлівы, сінеча, цемрадзь, сумота.

«Адраснасць» слова ў болынасці выпадкаў нельга вызначыць, і пералічаныя наватворы – гэта кропелька ў акіяне мовы. Пісьменнік мо­жа стаць сусветна вядомым, калі ўмее бліс-куча карыстацца словам, знаходзячы шмат-лікія варыянты спалучальнасці. У гэтым і праяўляецца талент, творчасць, адчуванне мовы, якая сістэмна будуецца па сваіх законах.

Аднаўляльнасць слова гарантавана яго непра-нікальнасцю, г. зн. немагчымасцю ўставіць у яго нейкі гук ці літару. Паспрабуем уставіць літару ў любое слова, напрыклад, мора – моз-ра, неба – неааба... Губляецца сэнс, слова пе-растае выконваць сваю асноўную функцию – забяспечваць камунікацыю.

I ўсё ж уставіць у слова «лішнюю» літару можна, але толькі тады, калі гэта вынікае з законаў функцыянавання і развіцця мовы. Так і сталася з устаўнымі зычнымі: у беларускіх словах яны ўзніклі толькі пры пэўных умовах і для зручнасці маўлення. Напрыклад, збег галосных (зіянне) прыводзіць да ўзнікнення зычнага паміж імі: паук – павук, кліент – [кл'ійэнт]. Часцей за ўсё яны ўзнікаюць пры засваенні запазычаных і неўласцівых роднай мове спалучэнняў гукаў. Як бачым, наяўнасць устаўнога [в] адрознівае родную і рускую мовы, тады калі ўстаўны [й] сведчыць пра іх роднас-насць. Апошні гук не фіксуецца на пісьме.

Часам устаўны гук можа прывесці да змены марфалагічнай будовы слова, што і адбылося з неазначальнай формай дзеяслова (інфінітывам). У пісьмовую пару перад ч з'явіўся ўстаўны зад­неязычны (г, к): мочи – могчи – магчы, ле­чи – легчи – легчы. Таму сёння маем неспра-гальныя формы стрыгчы, дапамагчы, бегчы, секчы, якіх няма ў іншых славянскіх мовах (польск. lec, тос, strzyc; рус. лечь, мочь, стричь; укр. легти, могти, стригти).

У «Правілах» 1959 года напісанне ўстаўных гукаў разглядалася ў раздзеле «Прыстаўныя зычныя», што не зусім правамерна. Таму ў но­вай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных дыферэнцыраваны. У прыватнасці, адзначаецца: перад націскным о ў сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: нівбдзін, Лявбн, Лявбнчанка, Радзівбнаў і інш. Перад націскным о ўзнікае в у словах навбшта, нізавбшта, навбдмаш.

У новай рэдакцыі пашыраны пералік слоў, у якіх перад націскным у ўзнікае в. Адзначаец­ца, што ўстаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павўк, цівўн, каравўл, есавўл, а таксама ў вытворных ад іх словах не-залежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучбк; цівунбм; каравўльны; есавўльскі, пад'есавўл. Устаўная літара в пішацца перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Ма-тэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка