Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой



старонка1/7
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.05 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7




СКЛАДАЛЬНІКІ:

Т.М.Дасаева, загадчык кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

П.В.Васючэнка, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

А.П.Бязлепкіна, старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук


Рецензенты:

Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”;

Л.Д.Сінькова, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

Г.К Тычко, загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, доктар філалагічных навук, прафесар


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта;

(пратакол № 10 ад 10 04 2008г.).
Кафедрай замежнай журналістыкі і літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта; (пратакол № 11 ад 21 05 2008г.)
Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 22 05 2008г.);
Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэс­публікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 5 ад 23 05 2008 г.)
Адказныя за выпуск: Дасаева Т. М., Васючэнка П. В., Бязлепкіна А. П.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Культурная спадчына кожнага народа – найкаштоўны нацыянальны скарб. У мове, фальклоры, помніках гісторыі і матэрыяльнай культуры, творах літаратуры і мастацтва адлюстравана багатае духоўнае жыццё народа, яго невычэрпны талент, імкненні і перажыванні, высокія гуманістычныя ідэалы.

У журналісцкай адукацыі надзвычай важным з’яўляецца гуманітарны складнік, які ўключае вывучэнне нацыянальнай літаратуры. У слоўным мастацтве ўвасоблена філасофія жыцця, вельмі неабходная журналісту з улікам універсальнасці прафесіі.

Вывучэнне беларускай літаратуры ад старажытнасці да сучаснасці ўзмацняе асобасную арыентацыю журналісцкага адукацыйна-выхаваўчага працэсу, скіроўвае студэнтаў на авалодванне асноў нацыянальнай культуры гуманістычнага і эстэтычнага зместу літаратурных твораў, а праз яго – агульначалавечымі каштоўнасцямі.

Тыпавая вучэбная праграма па дысцыпліне “Беларуская літаратура” заклікана адыграць важную ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных журналісцкіх кадраў. Яна складзена з улікам істотных грамадскіх змен, дасягненняў беларускага літаратуразнаўства, новых падыходаў і крытэрыяў пры ацэнцы мастацкіх твораў.

Асноўная мэта выкладання дысцыпліны: сфарміраваць у студэнтаў канцэптуальнае ўяўленне пра беларускую літаратуру як цэласную культурна-гістарычную з’яву.

Задачы вывучэння дысцыпліны:


  • даць панараму станаўлення і развіцця беларускай літаратуры (ХІ – пачатак ХХІ стагоддзя);

  • пазнаёміць студэнтаў з разнастайнымі жанрава-стылёвымі тэндэн­цыямі беларускай літаратуры;

  • засяродзіць увагу на гуманістычнай філасофіі, агульначалавечых духоўных і маральных каштоўнасцях беларускага прыгожага пісьменства;

  • разгледзець публіцыстыку пісьменнікаў на розных этапах развіцця літаратуры;

  • замацаваць у студэнтаў тэарэтычныя веды і практычныя навыкі самастойнага літаратуразнаўчага аналізу, вызначэння крытэрыяў мастацкасці.



Месца курса ў прафесійнай падрыхтоўцы выпускніка і сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі

Дысцыпліна “Беларуская літаратура” выкладаецца студэнтам на працягу пяці семестраў.Як правіла (з 1-га па 5-ты ўключна). Падчас яе вывучэння студэнты маюць магчымасць даведацца пра асноўныя этапы развіцця беларускага прыгожага пісьменства, пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Дысцыпліна арыентавана на духоўнае ўзбагачэнне асобы будучага журналіста, выхаванне ў ім маральна-этычных прынцыпаў, патрыятызму, развіццё творчага мыслення, навуковага пошуку, уменне працаваць са словам.

Дысцыпліна “Беларуская літаратура” складаецца з курсаў “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХVІІІ стагоддзяў”, “Гісторыя ХІХ стагоддзя” і “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў”. Пры выкла­данні беларускай літаратуры з улікам спецыфікі факультэта журналістыкі вялікая ўвага надаецца вывучэнню публіцыстычнай спадчыны пісьменнікаў. Дысцыпліна “Беларуская літаратура” цесна звязана з курсамі “Тэорыя літаратуры”, “Руская літаратура”, “Замежная літаратура”, “Філасофія”, “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”, “Літаратурна-мастацкая кры­тыка”, “Гісторыя беларускай журналістыкі”, “Гісторыя рускай журна­лістыкі”, “Гісторыя мастацтваў”.

Дысцыпліна “Беларуская літаратура” дапамагае выявіць творчыя схільнасці студэнтаў, выкарыстаць атрыманыя веды ў практычнай журналісцкай дзейнасці.


Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны

У выніку засваення лекцыйнага курсу, удзелу ў практычных занятках, вывучэння мастацкіх крыніц, спецыяльнай навуковай літаратуры, а таксама кіруемай самастойнай працы студэнт павінен набыць сістэмнае ўяўленне пра гісторыка-храналагічнае развіццё беларускай літаратуры (ХІ – пачатак ХХІ стагоддзя).

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен

ведаць:


  • асноўныя этапы развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХІ стагоддзя;

  • асаблівасці літаратуры як мастацтва слова, яе роды і жанры, мастацкія напрамкі;

  • асноўныя перыяды жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў;

  • тэксты мастацкіх, літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў беларускіх пісьменнікаў

умець:

  • аналізаваць творы беларускай літаратуры з улікам культурна-гістарычных умоў іх стварэння, ідэйна-мастацкай цэласнасці і аўтарскай пазіцыі;

  • выяўляць асаблівасці творчай індывідуальнасці пісьменнікаў;

  • арыентавацца ў сучасным літаратурным працэсе;

  • абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытаных твораў;

  • рыхтаваць рэцэнзіі на прачытаныя творы, выяўляць іх грамадскую і эстэтычную сутнасць.


Змест адукацыйнага стандарта па дысцыпліне “Беларуская літа­ратура”

Эвалюцыя беларускай літаратуры. Асаблівасці развіцця жанравай сістэмы, шматстайнасць і спецыфіка стыляў твораў беларускай літаратуры. Вызначэнне месца і ролі твораў у станаўленні і развіцці нацыянальных асаблівасцей літаратуры.


Метадычная арганізацыя дысцыпліны

У лекцыйным раздзеле ёсць аглядавыя і манаграфічныя тэмы. Аглядавыя тэмы даюць цэласнае ўяўленне пра літаратурны працэс ХІ – пачатку ХХІ стагоддзяў, а манаграфічныя асвятляюць творчасць класікаў і вядомых пісьменнікаў, што дазваляе асэнсаваць ідэйна-эстэтычны рух нацыянальнай літаратуры.

 На практычных занятках студэнты выступаюць з адказамі на пастаў­леныя па вызначанай тэме пытанні, выказваюць уласныя меркаванні адносна зместу, стылю, жанравай спецыфікі аналізуемых мастацкіх тэкстаў. Літаратурныя дыскусіі, якія ўзнікаюць пры абмеркаванні твораў беларускай літаратуры, выпрацоўваюць аналітызм, вельмі неабходны будучаму журналісту.

Самастойная праца студэнтаў (знаёмства з мастацкімі першакрыніцамі, літаратуразнаўчымі працамі, крытычнымі артыкуламі, напісанне рэцэнзій на прачытаныя творы, эсэ) скіравана на засваенне мастацкай, публіцыстычнай, літаратурна-крытычнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў з мэтай выяўлення творчых схільнасцей студэнтаў і прафесійную арыен­таванасць на працу ў спецыялізаваных літаратурна-мастацкіх перыя­дычных выданнях, аддзелах культуры СМІ, а таксама выдавецтвах.


 На вывучэнне “Беларускай літаратуры” ў адпаведнасці з тыпавымі планамі спецыяльнасцей 1-23 01 09 “Журналістыка міжнародная”;

1-23 01 10 “Літаратурная работа” (па напрамках);

1-23 01 07 “Інфармацыя і камунікацыя” (па напрамках);

(1-23 01 07-01 “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”)



адводзіцца максімальна 396 гадзін, у тым ліку 154 аўдыторныя гадзіны, з іх 72 гадзіны — лекцыі, 82 гадзіны — практычныя заняткі/семінары.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

па дысцыпліне “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”


п/п


Назва раздзелаў, тэм

Колькасць

аўдыторных гадзін

усяго

Лекцыі

Практычныя
заняткі / семінары


1.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІ–ХVIII СТАГОДДЗЯЎ

1.1

Уводзіны

2


1

1

1.2

Літаратура Старажытнай Русі
(ХІ – першая палова ХІІІ ст.)


6

3

3

1.3

Літаратура перыяду станаўлення ВКЛ
(сярэдзіна ХІІІ – ХІV ст.)

6

2

4

1.4

Літаратура перыяду Рэнесансу, Рэфармацыі і Контрэфармацыі

12

4

8

1.5

Літаратура перыяду барока і Асвет­ніцтва (ХVІІ–ХVІІІ ст.)

8

4

4

2.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ

2.1

Агульная характарыстыка беларускай літаратуры ХІХ ст.

4

2

2

2.2

Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры. Творчасць філаматаў.

10

4

6

2.3

Літаратура 20–40-х гг. ХІХ ст.

8

4

4

2.4

Беларуская літаратура 50–70-х гг. ХІХ ст.

6

2

4

2.5

Беларуская літаратура 80–90-х гг.
ХІХ ст.

6

2

4

3.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ

3.1

Перыядызацыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

2

2




3.2

Беларуская літаратура пачатку
ХХ стагоддзя (“нашаніўскі” перыяд)

8

4

4

3.3

Янка Купала

4

2

2

3.4

Якуб Колас

4

2

2

3.5

Максім Багдановіч

4

2

2

3.6

Максім Гарэцкі

4

2

2

3.7

Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі
ў 20–30-я гады

2

2




3.8

Беларуская паэзія 20-х гадоў

6

2

4

3.9

Беларуская проза 20-х гадоў

10

4

6

3.10

Асаблівасці развіцця беларускай літа­ратуры ў 30-я гады

4

2

2

3.11

Літаратура Заходняй Беларусі

2

2




3.12

Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

4

2

2

3.13

Беларуская літаратура першага пасля­ваеннага дзесяцігоддзя (1945–1955гады)

6

2

4

3.14

Беларуская літаратура перыяду дэмакратыч­нага абнаўлення грамадства (другая палова 50-х – 60-я гады)

6

4

2

3.15

Беларуская літаратура 70-х гадоў – першай паловы 80-х гадоў

8

4

4

3.16

Сучасная беларуская літаратура (другая палова 80-х гадоў ХХ стагоддзя – пачатак ХХІ стагоддзя)

12

6

6




Усяго:

154

72

82

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1 ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІ–ХVIII СТАГОДДЗЯЎ

1.1 Уводзіны

Гісторыка-культурны феномен старажытнай беларускай літаратуры. Вытокі беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча, роля нацыянальных і замежных літаратурных традыцый у працэсе яе станаўлення. Спецыфічныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры. Абстрагаванасць, этыкет­насць, традыцыйнасць, сярэдневекавы гістарызм, полілінгвістычны характар літаратуры. Сацыякультурная, ідэалагічная, выхаваўчая функцыі літаратуры ў старажытную эпоху. Літаратурны помнік, рукапіс, ізводы. Праблема аўтарства. Арнаментыка рукапісаў.

Мастацкі метад, сістэма жанраў і асноўныя тэмы старажытнай беларускай літаратуры. Перыядызацыя. Літаратурныя эпохі, стылі і напрамкі.

Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры.


1.2 Літаратура Старажытнай Русі

(ХІ – першая палова ХІІІ ст.)

Роля Полацкай дзяржавы ў фарміраванні старажытнай беларускай літаратуры.

Літаратура Старажытнай Русі як калыска трох усходнеславянскіх літаратур – беларускай, украінскай, рускай. Пытанне аб пачатку пісьменнасці на ўсходнеславянскіх землях. Першыя кірылічныя помнікі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Роля хрысціянства і візантыйскай культуры ў станаўленні старажытнай беларускай літаратуры. Першы паўднёваславянскі ўплыў. Літаратура Старажытнай Русі як адна з сярэдневяковых літаратур Еўропы Х–ХІІІ ст.

Панарама літаратуры: падзел на свецкую і рэлігійную, арыгінальную і перакладную. Асноўныя жанры.


Перакладная літаратура

Біблія як помнік сусветнай культуры. “Тураўскае Евангелле” ХІ ст.

Патрыстыка. Творы айцоў царквы – грэка-рымскіх філосафаў-багасловаў II–VIII стст., іх роля і месца ў старабеларуска пісьменнасці.

Пацерыкі – сярэднявечныя зборнікі павучальных аповедаў пра жыццё славутых пустэльнікаў, манахаў.

Апокрыфы: “Сон Багародзіцы”, “Аб дванаццаці пакутах”, Апакрыфічныя Евангеллі. Свецкія перакладныя аповесці: “Александрыя”, “Аб траянскай вайне”.

Варажбітныя кнігі (“Астралогія”, “Аб днях добрых і злых”, “Громнік”).

Хранографы. Пераклад візантыйскіх хронік Іаана Амартола, Георгія Сінкелна, Георгі Амартола і інш.

Свецкія перакладныя аповесці “Аб Траянскай вайне”, “Александрыя”.



Арыгінальная літаратура

Агіяграфічная літаратура. Жорсткасць канона, аўтарытэт усталяваных кампазіцыйна-сюжэтных схем у жанры жыція.

“Жыццё Еўфрасінні Полацкай”. Аналіз твора: супастаўленне канона і навацыі. Еўфрасіння Полацкая як асветніца, рэлігійны дзеяч, як гераіня літаратурнага твора.

Постаць Аўрамія Смаленскага – кніжніка, прапаведніка і героя “Жыцця Аўрамія Смаленскага”.

Летапісанне. Фрагменты “Аповесці былых часоў”, звязаныя з беларускай гісторыяй. “Полацкі летапіс”. Гіпотэзы і версіі яго існавання.

Клімент Смаляціч, яго месца ў кантэксце рэлігійнай літаратуры.

Жыццёвы шлях і мастацкая спадчына Кірыла Тураўскага. Маральны пафас, метафорыка і сімволіка прыпавесцяў і казанняў. “Прытча пра чалавечую душу і цела” і яе жыццёвыя прататыпы.

“Слова пра паход Ігаравы” – узор гераічнага эпасу. Беларускія матывы ў “Слове…”. Тыпалагічныя сувязі з гераічным эпасам: французскай “Песняй пра Раланда”, іспанскай “Песняй пра Сіда”, нямецкай “Песняй пра Нібелунгаў” і іншых народаў.




: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка