Рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута. Вуліца без канца звязда, 10 кастрычніка 1974 г



Дата канвертавання21.06.2016
Памер45.64 Kb.
Э. БАБЕНКА.

Рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута.


ВУЛІЦА БЕЗ КАНЦА

Звязда, 10 кастрычніка 1974 г.
НАВАПОЛАЦКІ політэхнічны інстытут — новая, трыццатая ВНУ рэспублікі. Адкрыццё інстытута з’явілася заканамерным этапам у развіцці маладога горада хімікаў і будаўнікоў.



1 – 2. НПІ ў сярэдзіне 1970-х
Вуліца, на якой размешчаны інстытут, носіць імя Пятра Блахіна — першага камсамольскага важака Нафтабуда, які аддаў ударнай будоўлі ўсяго сябе, увесь свой талент і веды. Вуліца Пятра Блахіна працягваецца, шырыцца і расце. Гэта сапраўды вуліца без канца, бо нішто не зможа спыніць эстафету камсамольскіх спраў, пераёмнасць пакаленняў. Змяняецца толькі характар працы. Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў, узбуйненне вытворчых магутнасцей, шырокае ўкараненне электронна-вылічальных машын для кіравання вытворчасцю патрабуюць і новага, больш высокага узроўню ведаў. Таму і запаўняюць студэнцкія аўдыторыі і лабараторыі пасталеўшыя саратнікі Пятра Блахіна разам са сваімі маладымі паслядоўнікамі.

Антон Юльянавіч Андруковіч у ліку першых будаўнікоў прыёхаў будаваць нафтагігант на Дзвіне. Працаваў цесляром, брыгадзірам на будоўлі, а ўвечары вучыўся ў нафтавым тэхнікуме. Калі быў адкрыты філіял інстытута, А. Ю. Андруковіч стаў адным з першых студэнтаў вячэрняга факультэта. Мінула шэсць гадоў напружанай працы, адзначанай ордэмам «Знак Пашаны», і нястомнай барацьбы за авалоданне навукай.

Абараніўшы дыпломны праект на “выдатна”, Антон Юльянавіч атрымаў званне інжынера-тэхнолага па хімічнай перапрацоўцы нафты і цяпер працуе начальнікам аднаго з вядучых цэхаў Полацкага нафтаперапрацоўчага завода.

Разам з ім атрымалі інжынерныя дыпломы і многія іншыя будаўнікі

В. Л. Янкоўскі, А. П. Сабалеўскі, тэхнолагі Б. I. Васілеўскі, Ю. А. Меранкоў, А. Б. Уласевіч, механікі Я. Г. Гундорын, I. В. Ляхаў.

Першы выпуск інжынераў, якія навучаліся ў інстытуце без адрыву ад вытворчасці, даў добрыя вынікі: амаль усе выпускнікі абаранілі дыпломныя праекты на «добра» і «выдатна». Гэта і не дзіўна. Вучоба ў інстытуце і вытворчая дзейнасць для большасці з іх складалі адзіны творчы працэс.

Анатоль Пятровіч Сабалеўскі паступіў у інстытут, працуючы прарабам. Займаўся па вячэрнім факультэце інстытута і рос адначасова па вытворчай лініі, падышоўшы да дыпломнага праектавання ўжо ў якасці галоўнага інжынера будаўнічага ўпраўлення. У задачу яго дыпломнага праекта ўваходзіла распрацоўка аднаго з вытворчых карпусоў Полацкага хімічнага камбіната, будаўніцтвам якога ён непасрэдна кіраваў.

Усе тэхналагічныя і канструктыўныя ўдасканаленні, распрацаваныя ў дыпломным праекце, былі выкарыстаны ім і на будаунічай пляцоўцы.

Цесная сувязь з вытворчасцю — характэрная рыса ўсёй дзейнасці маладой ВНУ. Інстытут выконвае вялікі аб’ём навуковых работ па заказах прадпрыемстваў, прыцягваючы да ўдзелу ў іх студэнтаў. Развіваюцца і новыя навуковыя напрамкі кафедраў інстытута, цесна звязаныя з задачамі вытворчасці.

Кафедра хіміі сумесна з Полацкім хімічным камбінатам і шэрагам навукова-даследчых устаноў, распрацавана комплексная схема перапрацоўкі вадкіх прадуктаў піролізу, якія да гэтага часу з’яўляюцца адходамі вытворчасці. Даказана магчымасць атрымання на іх аснове каштоўных матэрыялаў — нафтапалімерных смол, растваральнікаў. Цяпер на камбінаце будуецца ўстаноўка для вытворчасці нафтапалімерных смол з улікам тэхналогіі, распрацаванай інстытутам. Яе ўкараненне дасць эканамічны эфект больш чым 200 тысяч рублеў у год.

Вялікая група навуковых супрацоўнікаў на чале з доктарам тэхнічных навук, прафесарам С. I. Лугоўскім працуе над удасканаленнем сродкаў вентыляцыі і пылагазаачысткі прамысловых прадпрыемстваў. Мэта — палепшьшь умовы працы і скараціць шкодныя выкіды ў атмасферу. Шэраг установак і прыстасаванняў, распрацаваных гэтай групай, ужо прыняты да ўкаранення ў вытворчасць.


Сяргей Іванавіч Лугоўскі, доктар тэхнічных навук, прафесар.

1970-я гады
Кафедрай тэхналогіі металаў і тэхналогіі машынабудавання пад кіраўнінтвам кандыдата тэхнічных навук Ю. П. Ашчэпкава на працягу шэрагу гадоў праводзіліся пошукі па павышэнню стойкасці дэталей абсталявання на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе з выкарыстаннем самафлюсуючыхся цвердасплаўных пакрыццяў на нікелевай аснове. Даследаванні завяршыліся паспяхова. Прагрэсіўная тэхналогія нанясення пакрыццяў з выкарыстаннем токаў высокай частаты і плазменнага струменя ўкаранёна ў рамонтнай службе завода. Значна павялічылася стойкасць абсталявання, якое працуе ў агрэсіўным асяроддзі, скараціліся рамонтныя затраты. Толькі на адным заводзе атрымана гадавая эканомія ў 75 тысяч рублёў.


Знаёмства з новым прыборам.

У цэнтры – Юрый Пятровіч Ашчэпкаў.

Сярэдзіна 1970-х
Ва ўсіх навуковых работах інстытута актыўны удзел прымаюць студэнты. 3 першага курса, напрыклад, працуюць у навукова-даследчым гуртку на кафедры тэхналогіі металаў і тэхналогіі машынабудавання студэнгы механіка-тэхналагічнага факультэта Анатоль Дарагуш і Уладзімір Уладзеса. Яны ўдзельнічалі і ў пошукавых даследаваннях, і ва ўкараненні тэхналагічных распрацовак на прадпрыемствах. Сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх работ.

Цяпер у навуковых гуртках і студэнцкім канструктарскім бюро занята амаль палавіна студэнтаў дзённнга навучання, аднак пераход да вучэбна-даследчай работы, над укараненнем якой працуюць кафедры інстытута, дасць магчымасць ахапіць навуковай творчасцю ўвесь студэнцкі калектыў.

Велізарнае выхаваўчае значэнне мае ўдзел студэнтаў у трэцім працоўным семестры. Сёлета 280 байцоу будаўнічых атрадаў працавалі на аб’ектэх Томскай, Смаленскай і Віцебскай абласцей і дабіліся добрых вынікаў. Асвоена 1 мільён рублёў капітальных укладанняў, пры гэтым значна перавышаны аб’ёмы работ, прадугледжаныя дагаворамі.

Штогод на традыцыйным свяце прысвячэння ў студэнты рапартуюць байцы будаўнічых атрадаў, перадаючы эстафету працоўных спраў новаму папаўненню студэцкай сям’і інстытута — першакурснікам. I з кожным годам памнажаюцца працоўныя набыткі калектыву інстытута, мацнее сувязь яго з вытворчасцю. У гэтым маладая ВНУ бачыць і крыніцу свайго інтэнсіўнага развіцця, і важны фактар удасканальвання навучальна-выхаваўчага працэсу. Справа Пятра Блахіна працягваецца. Яна — у надзейных руках.





Будаўнічы факультэт на Першамайскай дэманстрацыі.

Сярэдзіна 1970-х



Механіка-тэхналагічны факультэт НПІ на Першамайскай дэманстрацыі.

Сярэдзіна 1970-х
: images -> stories -> muzei
stories -> Пан езус прыгавораны да смерці
stories -> Biss бліц bb #28/2009BY, 02 November 2009
stories -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
stories -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
stories -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010
muzei -> Матэрыял да навуковай канферэнцыі
muzei -> Палажэнне аб музеі навукі I асветы полаччыны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка