Рэпліка Як правільна выбраць партытуру да эфектыўнага ўроку ?



Дата канвертавання05.07.2016
Памер20.17 Kb.
Настаўніцкая газета” ад 28 мая 2016 № 59 (7817) С. 6
Рэпліка
Як правільна выбраць партытуру да эфектыўнага ўроку ?
Сучасныя тэхналогіі дазваляюць аператыўна і з невялікімі тратамі часу і матэрыяльных сродкаў праводзіць розныя даследаванні. Так, адзін з вядомых беларускіх парталаў вырашыў праз інтэрнэт даследаваць, як цэнтралізаванае тэсціраванне ўплывае на якасць ведаў школьнікаў. Безумоўна, аб’ект вельмі актуальны для вывучэння. Ён патрабуе пры даследаванні і адпаведнага інструментарыю. Але гэта, на мой погляд, не надта турбуе аўтараў ідэі.
На самай справе, наколькі сур’ёзна можна ўспрымаць узаемасувязь паміж якасцю адукацыі і сродкам вымярэння асобных параметраў адукаванасці асобы школьніка?

Няхай прабачыць мне чытач за ёрнічанне, аднак, пераняўшы вопыт партала, з такім жа поспехам можна даследаваць любую іншую праблему.

Да прыкладу: “Ці вырасце валавы збор бульбы на сельскагаспадарчым прадпрыемстве пры замене ў бульбасховішчы механічных вагаў на электронныя?”

Альбо: “Ці залежыць якасць піламатэрыялаў ад сродкаў дастаўкі іх у гандлёвыя цэнтры?”

Уважлівы рэспандэнт не знойдзе логікі ў тэматыцы згаданых даследаванняў. Адсутнічае і пэўная залежнасць паміж даследуемымі аб’ектамі.

Калі ж звярнуцца да тэмы, якая абмяркоўваецца, то яшчэ з педагогікі вядома, што якасць адукацыі можа залежыць ад:

— яе зместу (вучэбныя праграмы, падручнікі);

— тэхналогій і методык выкладання вучэбных прадметаў;

— сродкаў навучання;

— матывацыі аб’екта навучання (вучня).

Галоўным жа дырыжорам у гэтым ансамблі з’яўляецца настаўнік. Толькі ён выбірае партытуру на кожны ўрок.

І можа так скласціся, што ўсе пералічаныя вышэй кампаненты ўрока заслугоўваюць найвышэйшай адзнакі, але дырыжор увесь час памыляецца з выбарам партытуры (таго ж самага інструмента вымярэння, як тэсціраванне) і асобных салістаў з аркестра. Гэта непазбежна прывядзе да дысгармоніі гукаў.

Калі ж у настаўніка (таго ж дырыжора) на ўроку ўсё да ладу, тады тэставыя тэхналогіі толькі спрыяюць якасці адукацыі школьнікаў, а заняткі праходзяць, як музычныя ўверцюры да тэатральнай пастаноўкі. І не спатрэбіцца падчас розных даследаванняў падштурхоўваць рэспандэнтаў да “правільнага адказу” — маўляў усе праблемы ад цэнтралізаванага тэсціравання.

У пошуках прычын няўдалых музычных прэм’ер іншы раз мы ківаем на памер і колер дырыжорскай палачкі. Альбо неяк пачуў пра адно “адкрыццё” ад калегі-кіраўніка: “Нізкі ўзровень падрыхтоўкі абітурыентаў — гэта вынік замены традыцыйных уступных іспытаў цэнтралізаваным тэсціраваннем”. Ні больш ні менш! Гэта ж тое, калі б сцвярджалі, што з вынаходніцтвам чалавекам тэрмометра вырасла колькасць спякотных дзён на планеце.



Зразумела, што інтэрнэт-партал — гэта не навуковы часопіс. Аднак, як кажуць: што напісана пяром, то не высечыш сякерай.
Мікалай ФЯСЬКОЎ.
: testing -> articles
articles -> Ці павінен настаўнік рыхтаваць сваіх вучняў да цт?
articles -> Традыцыі і навацыі Што дазваляе маленькай краіне трымаць лідарства ў галіне адукацыі
articles -> Мікалай фяськоў: "З матэматыкай "не сябруюць" не толькі беларускія школьнікі "
articles -> Усякі попыт заўсёды нараджае прапанаванне
articles -> Колькі працоўнага імпэту патрэбна настаўніку?
articles -> Ці правяраюць тэсты творчыя здольнасці ў абітурыентаў?
articles -> Хто ў шоку ад pisa?
articles -> Працаваць на тэстамі далей
articles -> Праграмнае забеспячэнне як сродак эфектыўнай падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка