Рэзалюцыя Канферэнцыі Беларускай Нацыянальнай платформы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер34.9 Kb.


Рэзалюцыя
Канферэнцыі Беларускай Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Будучае Форума грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга Саміта Усходняга партнёрства”

Мінск, 4 лістапада 2013 года
Мы, удзельнікі Канферэнцыі Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, напярэдадні трэцяга Саміта Усходняга партнёрства, які пройдзе 28-29 лістапада 2013 года ў Вільнюсе і які можа стаць адпраўной кропкай для змен у палітычнай канфігурацыі ў рэгіёне, канстатуем і вітаем поспехі гэтай праграмы на ўзроўні рэгіёну.

За амаль што пяць гадоў свайго існавання праграма ЕС “Усходняе партнёрства” стала здольнай прыцягнуць на шлях паслядоўнай еўрапейскай інтэграцыі шэраг постсавецкіх краін.

Адначасова мы адзначаем некаторыя трывожныя моманты, якія выклікаюць заклапочанасць як унутры ініцыятывы “Усходняе партнёрства”, так і па-за яе межамі:



  1. Чаканыя вынікі трэцяга Саміта Усходняга партнёрства немінуча прывядуць да якасных змен палітычнай сітуацыі ў рэгіёне: Украіна, Малдова і Грузія, як чакаецца, стануць на шлях паглыблення еўрапейскай інтэграцыі, у сувязі з чым адбудзецца ўзмацненне ўплыву Еўрасаюза на працэсы развіцця гэтых краін;

  2. Іншыя дзяржавы-удзельнікі праграмы “Усходняе партнёрства”, такія як Беларусь, Азербайджан і Арменія, у цяперашні час не дэманструюць прагрэсу ў еўрапейскім вектары знешняй палітыкі і могуць стаць другараднымі ўдзельнікамі Усходняга партнёрства;

  3. У гэтай сітуацыі існуе вялікая верагоднасць дыверсіфікацыі адносін з краінамі Усходняга партнёрства з боку Еўрасаюза, паколькі тыя краіны, што больш прасунуліся на шляху еўрапейскай інтэграцыі, цяпер будуць занятыя практычнай імплементацыяй напрацовак рэформ. У той жа час, краіны, якія дэманструюць меншы прагрэс, застануцца па-за рамкамі працэсу збліжэння з Еўрасаюзам;

  4. Сёння ў рэгіёне па шэрагу параметраў назіраецца рост антаганізму паміж рознымі рэгіянальнымі інтэграцыйнымі праграмамі: паглыбленнем еўрапейскай інтэграцыі ў рамках Усходняга партнёрства і працэсам стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.

Беларуская Нацыянальная платформа, падзяляючы мэты і каштоўнасці праграмы Усходняга партнёрства, разглядае гэтую ініцыятыву як інструмент развіцця беларускага грамадства і падкрэслівае ролю грамадзянскай супольнасці краіны, як актыўнага зацікаўленага боку, у працэсе набліжэння Беларусі да еўрапейскіх стандартаў.

Усведамляючы ступень пагроз і важнасць выклікаў, а таксама ўласную адказнасць у гэтай сітуацыі, мы заклікаем усе краіны Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза:



  • Не дапусціць нероўнага стаўлення да краінаў УП у залежнасці ад ступені прагрэсу ў дыялогу з Еўропай. Зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць і ўзмацніць ролю грамадзянскай супольнасці ў будучай канструкцыі Усходняга партнёрства. Мы падкрэсліваем незаменнасць удзелу грамадзянскай супольнасці ў практычнай рэалізацыі рэформ і кантролі за імі ў Грузіі, Малдове і Украіне. У Азербайджане, Арменіі і Беларусі пры пасіўнасці нацыянальных урадаў толькі пашырэнне ўключэння грамадзянскай супольнасці будзе спрыяць еўрапеізацыі краін і прасоўванню ў грамадстве ідэй еўрапейскай інтэграцыі;

  • Прыкласці максімум намаганняў для зніжэння ступені супрацьстаяння і зняцця спрэчных пытанняў паміж працэсамі развіцця Усходняга партнёрства і Еўразійскага эканамічнага саюза. Пошук кампрамісаў па спрэчных пытаннях неабходны для зніжэння напружання ў рэгіёне і нармалізацыі міждзяржаўных адносін паміж краінамі-суседзямі.

Прымаючы да ўвагі наступныя акалічнасці:

  • Еўразійская інтэграцыя, на якую арыентуецца Беларусь, знаходзіцца ў стане невызначанасці і адсутнасці ў краін-удзельніцаў адзінага бачання перспектыў;

  • Рэспубліка Беларусь з’яўляецца краінай з найменшым узроўнем узаемадзеяння з Аб’яднанай Еўропай, не маючы адэкватнай часу дагаворнай базы для будавання адпаведных адносін,

мы выказваем заклапочанасць у сувязі з тым, што адсутнасць прагрэсу ў рамках Усходняга партнёрства з боку Беларусі можа прывесці да ўзмацнення міжнароднай ізаляцыі нашай краіны, паглыблення далейшай маргіналізацыі яе знешнепалітычнай ролі, у тым ліку і ў рэгіянальных працэсах. Гэта вельмі негатыўна адаб’ецца на развіцці Рэспублікі Беларусь як самадастатковай суверэннай дзяржавы ў гістарычнай перспектыве.

У сувязі з гэтым, мы заклікаем беларускія ўлады:



  • Адказна падысці да пытання ўдзелу ў маючым адбыцца Саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе, забяспечыць прадстаўніцтва на ўзроўні не ніжэй, чым кіраўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь. Такі ўзровень прадстаўніцтва неабходны для выканання “задачы-мінімум”, а менавіта: захаванне перспектыў удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве і забеспячэнне дэклараванай кіраўніцтвам краіны шматвектарнасці знешняй палітыкі;

  • Прыняць пад увагу, што ў актуальны момант галоўнай праблемай для вяртання да рэалізацыі эфектыўнай, устойлівай і збалансаванай знешняй палітыкі для Беларусі з’яўляецца праблема палітычных зняволеных. Мы падкрэсліваем неабходнасць вызваліць іх без усялякіх умоў да Саміта Усходняга партнёрства, праявіўшы тым самым не толькі знешнепалітычны прагматызм, але і гуманнасць, характэрную для сучаснага цывілізаванага свету.


: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка