Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства



Дата канвертавання13.08.2016
Памер21.26 Kb.
Праект



Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”



Мінск, 1 чэрвеня 2013 года

Мы, удзельнікі Канфэрэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах “Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства”, падзяляючы каштоўнасці і мэты ініцыятываў ЕС “Усходняе парнерства” і “Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі”:



  • вымушаныя канстатаваць адсутнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Безпадстаўнае ўтрыманне палітычных вязняў, наяўнасць смяротнага пакарання, абмежаванне свабоды слова, асацыяцыяў, сходаў, сталае пагаршэнне ўмоваў для вядзення грамадска-палітычнай дзейнасці застаюцца неад’емнымі элементамі палітыкі беларускіх уладаў;

  • вітаем спробы Еўрапейскага Саюза распачаць новы этап дыялогу з Беларуссю пры выкананні беларускімі ўладамі прынцыповай і галоўнай умовы - неадкладнага вызвалення беларускімі ўладамі ўсіх палітычных вязняў - і наяўнасці заўважных зменаў да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека;

  • звяртаем увагу на неабходнасць перагледзець шэраг фармулёвак першапачатковай версіі даклада Еўрапарламента па Беларусі (кіраўнік – дэпутат Юстас Палецкіс) для абгрунтаванай і трапнай ацэнкі грамадска-палітычнай сітуацыі і стану правоў чалавека ў нашай краіне;

  • яшчэ раз падкрэслівам, што палітыка беларускіх ўладаў застаецца асноўнай перашкодай для развіцця еўрапейска-беларускіх адносінаў;

  • выказваем занепакоенасць з прычыны магчымых спробаў увядзення асобных фарматаў узаемадычыненняў Еўрапейскага Саюзу з беларускімі ўладамі без удзелу грамадзянскай супольнасці і без адпаведнага ўліку яе інтарэсаў;

  • вітаем развіцце “Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізаці з беларускім грамадствам” і лічым неабходным пашырэнне паўнавартаснага ўдзелу грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў у яго працы як аднаго з галоўных зацікаўленых бакоў у межах гэтай ініцыятывы;

  • заклікаем Еўрапейскі Саюз да большай каардынацыі паміж ініцыятывамі “Усходняе парнерства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі” з актыўным выкарыстаннем патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін ЕС;

  • падтрымліваем ідэю правядзення канферэнцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Вільні напярэдадні трэцяга Саміта краін Усходняга партнёрства.

  • выказваем занепакоенасць у сувязі з мэтанакіраваным ціскам ўладаў на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі, а таксама выразнай тэндэнцыяй яшчэ большага абмежавання магчымасцей дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Азербайджане; заклікаем нашых партнёраў і калег з краін Усходняга партнёрства праявіць салідарнасць з актывістамі грамадзянскай супольнасці Расіі і Азербайджана.


: files -> File
File -> Спіс твораў для дадатковага чытання па беларускай літаратуры
File -> Спіс твораў для дадатковага чытання па беларускай літаратуры
File -> Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
File -> Прэйскурант на паслугі Музея гісторыі беларускага кіно
File -> Далёка ад Сібіры Беларусь, Ды думкі прамільгнуць па-над зямлёю, За ўсіх сяброў казаць тут не бярусь
File -> Праграма прагляду дакументальных фільмаў студыі «летапіс» выпуска 2011 года
File -> Тема недели: Визит Президента Туркменистана в Беларусь 5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка