Рыгор барадулін



Дата канвертавання15.05.2016
Памер27.35 Kb.
РЫГОР БАРАДУЛІН
* * *

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём

Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,

Твой кожны дзень,

Забраны забыццём,

Лічы сваім найбольшым адкрыццём,

Ты — з дрэва часу

Кволая галіна.

Штодня вядзі з самім сабою бой,

Каб клопаты цябе не пахавалі,

Жыві надзеяй,

Мараю слабой,

Што свет трымаецца

Адным табой —

3 ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

Старайся не ў дзяльбе,

А ў малацьбе,

Каб вымалаціць з цемрачы праменне.

Ляж зморшчынкай

Ва ўсмешцы на ілбе,

Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,

У незваротнай вечнасці —

Імгненне.



1985

* * *

* *

Яна адна,

Зямля вякоў,

Адкуль

Жыццё пачатак брала



Шчырай верай.

Здалёк відна

Зямля бацькоў,

Матуль,


Дзе песня б'ецца

Перапёлкай шзрай.

У курганах,

Што выраслі з былін,

Спачылі

3 поля подзвігу ратаі.



У туманах

Тугі спрадвечны клін

На гнёзды шчасця

Выраі вяртае.

Краса ўзышла Аднойчы назаўжды, Закрасавала ў душах I ў паглядах. Прамень святла, Струмень жывой вады Закаласіўся

На ачахлых лядах. Світання сцяг Над цемрывам начы Расчырванеўся Радаснаю стомай, I на губах Крамяна пахнучы, Застаўся яблык Ранішняй аскомай.

На смерць ішлі За гэтую зямлю, За гэтую красу, За сцяг світання Сыны зямлі. Каб засланіць раллю, 3 якой нязломнасць Збажыною ўстане.

Пакуль у нас Пяшчотаю матуль I рупнасцю бацькоў Сагрэты далі, Не посвіст куль, А галасы зязюль Лічыць гадоў чароды Не прысталі.



1985


698


* * *

Заспаная раніца мжыстая, На фарбы і гукі скупая. Нібыта сцяжынаю мшыстаю, Прыціхлай зямлёю ступаеш.

I вёдры прыглушана бразгаюць Каля адсырэлае студні, Лісцёваю дыхае брагаю, Пакутуе восепь застудай.

Цыбатай пагой жураўліпаю Імшарамі верасень крочыць. Ад кіслых прысмак журавінавых Заплюшчыла сонца вочы.

Цвітуць успаміны верасам. Няяснае мроіцца-сніцца. I моцпа жадаецца-верыцца, Што ўсё да паўдня праясніцца.

НЕРУШ

Неруш рапішні —

родпае слова,

Мне шукаць цябе,

покуль гляджу,

Пад зялёным крылом верасовак,

Пад крысом

і спякоты й дажджу.

Слова,

што як нарог для ратая,



Як для ластаўкі —

стромы вільчак,

Ад якога на небе світае,

Ад якога яснее ў вачах.

А пашчасціць — натрапіцца неруш,—

Зазвіняць недзе промні наўзбоч.

Неруш свой

панясу я аберуч,

Як слязіну з матуліных воч.

Ад абразы,

ад позірку злога,

Шлях заблытаўшы для паслання,

Неруш ранішні —

матчыпа слова,



Мне, як бору,

цябе засланяць!
: download -> version
version -> Тэст 2 Варыянт 3/1
version -> "Шматсерыйная" дарога да сцэны Новы беларускі тэатр: дажыць і выжыць
version -> Внеклассное мероприятие по английскому языку «Добро пожаловать в Беларусь»
version -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
version -> Беларускія рэфлексіі
version -> 2 Праваслаўе І каталіцызм у вкл
version -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
version -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
version -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
version -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка