Рыхтуемся



старонка14/26
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.76 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   26


Заданне 45. Выпішыце словы, якія няправільна падзелены на марфемы. Падзяліце іх правільна сімваламі, як паказана ва ўзоры.


У з о р: Няправільна Правільна

1) ва-юй ваj-уй-,
2) тва-е тваj- э ,
3) кан-ча-так канч-а-так-

1) ус-памін-□; 2) вы-хад--□; 3) ба-я-цца; 4) рад-уj-учы-ся; 5) на-пал-ов-у; 6) за-вул-ак-□; 7) пра-дзед; 8) шост--ы; 9) да-памаг-чы; 10) у-ніз--□; 11) бяз-рук-і; 12) па-вуц-інн--е; 13) за-верш-а-н-ас-ць; 14) стом-л-ен-ы.



Тэма: С П О С А Б Ы С Л О В А Ў Т В А Р Э Н Н Я і
ЗАПОМНİЦЬ:
1. Пры вызначэнні словаўтваральнага сродку чаргаванні гукаў улічваюцца як агульная частка базавага і ўтворанага слова!!!

2. Чаргаванні гукаў самастойнага словаўтваральнага значэння не маюць, яны могуць утварыць толькі форму таго самага слова!

3. Службовыя часціны мовы ў словаўтваральную базу не ўключаюцца!!!

4. Пры словаўтварэнні не могуць далучыцца адначасова два ці больш суфіксаў або адначасова дзве прыстаўкі !!!

5. Абстрактныя назоўнікі ўтвараліся ад канкрэтных назваў прымет, дзеянняў і інш., а не наадварот.

6. З двух слоў вытворным з’яўляецца слова, больш складанае па марфемнай структуры ці па семантыцы.

М А Р Ф Е М Н Ы Я С П О С А Б Ы
І. А ф і к с а л ь н ы я с п о с а б ы:
1. Прыставачны: радзіма 1 прарадзіма, натуральны звышна­туральны, які нейкі, есці з’есці. Пры гэтым спосабе прыстаўка далучаецца не да асновы, а да ўсяго слова.

2. Суфіксальны: нарадзіць нараджэнне, чатыры чацвёра, бульбаўборка бульбаўборачны, вясёл ы весялі(ць), круці ць крутнуць, маўчаць моўчкі .

3. Прыставачна - суфіксальны: дождж бездажджоў[j э], стаміцца нястомны, глыбокі паглыбі(ць), векавечны

увекавечы(ць), вечар увечары. Разнавіднасць гэтага спосабу ― прыставачна-нульсуфіксальны (або прыставачна-бяссуфіксны): зямл я беззямелл Æ е, лес узлессÆ е, балот а забалоцц Æ е.

4. Постфіксальны: што штосьці (-сь ), як як - небудзь, несці несціся, паглыбіць паглыбіцца.
Як і ў прыставачным спосабе, постфікс далучаецца не да асновы, а да ўсяго слова, не мяняючы часціны мовы і граматычнага афармлення слова.
5. Прыставачна-постфіксальны: бегаць дабегацца, бегчы разбегчыся, цярпець нацярпецца.

6. Суфіксальна - постфіксальны: гонар ганары(ц)ца, сме х смяя(ц)ца, куст кусці(ц)ца.

7. Прыставачна - суфіксальна - постфіксальны: шчодры

рас­шчод­ры(ц)ца, гаварыць перагаворва цца, смех насміха(ц)ца.

8. Нульсуфіксальны (або бяссуфіксны): сін і ® сіньÆ, стук аць ® стукÆ , пераходз іць ® пераходÆ, пяць пятÆы, зневаж аць ® знявагÆ а, адплаціць ® адплатÆ а.
ІІ. С п о с а б ы с к л а д а н н я :
1. Словаскладанне (або чыстае складанне). Новае слова ўтвараецца шляхам зліцця двух цэлых слоў, без злучальнага галоснага (інтэрфікса): мáла верагóдны мàлаверагóдны, глыбóка паважáны глыбòкапаважáны, кінó і тэáтр □ кінатэáтр, рáдыё і перадáча рàдыёперадáча.

2. Асновасловаскладанне. Тут апошні кампанент словаўтва­ральнай базы роўны цэламу слову, а папярэдні ― аснове слова: высок і і мастацкі высокамастацкі, закон і праект законапраект, перш ая крыніца першакрыніца.

3. Складана - суфіксальны : дабрá зычыць добразычлівы, плоская гар а пласкагор[jэ], чатыр ы паверхі
чатырохпавярховы.

Разнавіднасць складана-суфіксальнага спосабу ― складана-нульсуфіксальны (або складана-бяссуфіксны). Пры гэтым спосабе новае слова ўтвараецца шляхам злучэння асноў базавых слоў пры дапамозе інтэрфікса і далучэння нулявога суфікса:


плыт і гн аць плытагон Æ, лев ы бераг левабярэжжÆа, чорн ыя воч ы чарнавок Æ і.

4. Абрэвіяцыя ― утварэнне складанаскарочаных слоў:

а) складовыя абрэвіятуры: Беларуская Энцыкла­педыя БелЭн, камандзір батальёна камбат (складваюцца адвольныя часткі базавых слоў ― графічныя склады);

б) літарныя і гукавыя абрэвіятуры: В ялікае княства Л ітоў­скае ВКЛ (чытаецца па літарах: [вэкаэл]),”Л ітаратура і мастац­тва”  ЛіМ (вымаўляецца па гуках, як адзін склад: [л'ім]); гэтак жа: ААН, ГЭС, нэп, ЦУМ;

в) зме­шаныя абрэвіятуры: медыцынская сястра медсястра, педагагічны савет педсавет (складваюцца частка слова і цэлае слова); Беларуская акадэмія мастацтваў БелАМ; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ЭЛіМБел (складваюцца часткі адных базавых слоў і пачатковыя гукі ці літары другіх).

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ РАЗБОР

П а р а д а к р а з б о р у




  1. Вызначыць часціну мовы, да якой адносіцца вытворнае слова.

  2. Паставіць слова ў пачатковую форму.

  3. Пошук базавага слова фармальным шляхам: спачатку шляхам адкідання апошняй словаўтваральнай марфемы (радзей ― першай), затым ― адначасова першай і апошняй, потым ― 3-х марфем.

  4. Растлумачыць лексічнае значэнне вытворнага слова з дапамогай аднака­ранёвага, знойдзенага фармальным шляхам (гэтае аднакаранёвае слова па колькасці марфем павінна знаходзіцца ў словаўтваральным ланцужку найбліжэй да аналізуемага).

  5. Параўнаць састаў утворанага слова з базавым і выдзеліць (падкрэсліць) у базавым слове словаўтваральную базу (г. зн. агульную частку базавага і ўтворанага слоў).

  6. Ва ўтвораным слове вылучыць (абазначыць сімвалам) словаўтва­ральны сродак (фармант).

  7. Вызначыць спосаб словаўтварэння.

У з о р ы с л о в а ў т в а р а л ь н а г а р а з б о р у


Абуць абуцца (постфіксальны спосаб).

Вызнача[ j у]ць вызнача[ j у]чы (суфіксальны спосаб).

Выяздж аць выезд (нульсуфіксальны спосаб)

Аднаму İвану не хапіла кнігі.

К аднаму будынку дабавілі яшчэ два (лічэбнік).  Аднаму İвану не хапіла кнігі (абмежавальная часціца). (Спосаб пераходу лічэбніка ў часціцу).


: doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела


1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   26


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка