Рыхтуемся



старонка26/26
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.76 Mb.
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26


Заданне 109. Адзначце нумар схемы, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступных сказах з простай мовай.
1. А ты і праўда шкодны, пане браце адказаў яму дзядзька ў саламяным капелюшы (В, в)іляеш і нашым і вашым


  1. П ”, ― а . ” П ”.

  2. П , ― а . ― П ”.

  3. П . ― а . ― п ”.

4. ” П , ― а , ― П ”.

2. Перапужалася (С, с)пытаў Азаровіч і лагодна дадаў (Н, н)е бойся, я чалавек


  1. П ? ― а і а : ― П ”.

  2. П ? ― А : П ”.

  3. П ? ― а і а : П ”.

4. ” П ? ― а . ― П ”.
3. Татуля, гэта мая найлепшая таварышка яшчэ з цяжкіх маіх год (К, к)алі з цяжкіх год, то дружба павінна быць моцная адказаў вайсковец
1. ” П ”. ” П ”, ― а .

2. ” П ”. ― ” П ”, ― а .

3. ” П . ― П ”, ― а .

4. ” П ”. ― ” п ” ― а .
4. Тут і спынімся яшчэ раз акінуўшы позіркам бераг, сказаў Алекса і дадаў (П, п)аспяшаемся, змяркацца пачынае, а трэба яшчэ выбраць месца на начлег


  1. П ” ― а і а : ” П ”.

  2. П ! ” ― а і а : ” П ”.

  3. П ! ― а і а : ― П ”.

4. ” П ! ― А і а : ― П ”.
5. Ты хворая, мама (З, з)анепакоілася Анюта, беручы ў свае яе вялую, нямоглую руку (К, к)ладзіся, не мітусіся. Я зраблю ўсё сама


  1. П ? ― а . ― П ”.

  2. П ? ” ― А . ” П ”.

  3. П ? ― а . П ”.

4. ” П ? ― а ,― п ”.

6. Галодная мама заўсёды казала (Я, я) сытая, дзеткі. Ешце на здароўе і аддавала сваім дзецям апошнюю скарынку


  1. А : ” П ! ” ― а .

  2. А : ” П ! ”, ― а .

  3. А : ” П ” ― а .

4. А : ” п ”, ― а .
7. Чаму ж ты познішся спытала ў хлопца настаўніца. Потым, заўважыўшы, што ў яго мокрыя валасы, папракнула (К, к)упаўся Табе зранку экзамены здаваць, а ты пайшоў купацца


  1. П ? ” ― а . А: ” П ”.

  2. П ? ― а . А : ― П ”.

  3. П , ― а . А ― П ”.

4. ” П ― а . А : ― П ”.

8. Ага, вось ты і спахмурнела, як адправіла İлью зашчабятала Люда, калі Васіліна вярнулася ў хату (З, з)асумавала, нябось, Васілінка


  1. П ” ― а . ― ” П ? ”

  2. П ― а . П ? ”

  3. П ― а . П ? ”

4. ” П , ― а . ― П ? ”

9. Ваш край ― прыгожы, зялёны край гаварыў, мройна, летуценна мружачы вочы, стары казак, даведаўшыся, што я з Палесся (Н,н)а ўсё жыццё запомніўся ён мне
1. ” П , ― а . ― П ” .

2. ” П ”, ― а . ― ” П ” .

3. ” П ” ― а . ― ” П ” .

4. ” П , ― а ― П ” .

10. Аня затрымалася ля эцюдніка, і ён спакойна, быццам даўно знаёмай, сказаў (Х, х)очаш, я твой партрэт зраблю (Я, я)на разгубілася (Ч, ч)аму мой


  1. А : ” П ? ” А : ” П ? ”

  2. А : ” П ? ” ― а : ” П ? ”

  3. А : ” П ? ” ― А : ― ” П ? ”

4. А : ” П ? ” ― а : ” п ? ”

11. Як ты будзеш карміць буслянят зарагатаў Толік (Х, х)іба будзеш на балоце жаб лавіць ды ім насіць


  1. П ? ― а . П ” .

  2. П ? ― а : П ” .

  3. П ? ― а . ― П ” .

4. ” П ? ” ― а . ” П ” .

12. Трэба, трэба паехаць на бацькаву сялібу уздыхаў Сяргей İванавіч (С, с)орам, пяць гадоў не быў


  1. П ― а . ― П ” .

  2. П ”, ― а . ” П ” .

  3. П , ― а . ― П ” .

4. ” П , ― а , ― п ”.

13. Дзе падзеліся мае сапраўдныя тата і мама, ― я не ведаю (Г, г)аварыла з сумам у голасе Ліза (İ, і) як іх шукаць, калі не помню нават прозвішча


  1. П ” ― а , ― п ? ”

  2. П , ― а . ― П ? ”

  3. П , ― А . П ? ”

4. ” П ― а . ― П ”
14. Раней, да цябе, у нас дзяўчаты-студэнткі на кватэры былі (Р, р)асказвала дзяўчына (Я, я) з імі пасябравала


  1. П , ― а . ― П ” .

  2. П ― а . ― П ”.

  3. П ”, ― а . ” П ” .

4. ” П ” ― А . ― ” П ” .
15. Раней трэба было пра бацькоў думаць (С, с)казала, кінула як папрок сястра Агата (А,а) цяпер з таго свету іх не вернеш


  1. П , ― а . ― ” П ”.

  2. П ” ― А . ― ” П ”.

3. ” П , ― а . ― П ” .

4. ” П ― а . ― П ”.
16. Трэба ж, каб жыць за свет ты з’ехаў (П, п)акруціла галавою, як бы пашкадавала маці (Д, д)зе тая Карэлія, быццам бліжэй прыдатнага месца не знайшлося


  1. П ― А . ― П ”.

2. ” П ” ― а . ” П ”

3. ” П , ― а . ― П ”.

4. ” П ― А . ― П ”.
17. Я не галодны, мама, у мястэчку паабедаў (П, п)рызнаўся Раман (Н, н)е турбуйся, сама паеш
1. ” П ― а . ― П ” .

  1. П , ― а . ― П ” .

3. ” П ” ― а . ― ” П ” .

4. ” П , ― а : ― П ”.

18. İ для нас, немцаў, вайна таксама бясследна не прайшла (П, п)ерастаў усміхацца Генрых (М, м)ы паразумнелі, мы не хочам, каб паўтарылася тое, што было


  1. П , ― а . ― П ” .

2. ” П . ― А . ― П ” .

3. ” П ” ― а . ― ” П ” .

4. ” П ― а : П ” .
19. Жыву лепш за ўсіх весела загаварыў Міхась (У, у)сё жыццё за плугам, за бараною прахадзіў
1. ― П , ― а . ― П .

2. ― П ― а . ― П .

3. ― П ― а .― ” П ”.

4. ― П , ― а : П .
20. Не трэба, мама, не разжалоблівай сябе (П, п)апрасіў Раман і дадаў (Н, н)атуральна ж гэта: выраслі дзеці ― свае сем’і завялі


  1. П , ― а : ― П.

  2. П . ― А : ― П .

  3. П , ― а і а : ― П .

4. ― П , ― а . ― “ П ” .
Тэма: Т Ы П Ы Т Э К С Т А Ў і




1. А П А В Я Д А Н Н Е


Завязка Развіццё дзеяння. Развязка

Кульмінацыя

2. А П İ С А Н Н Е


Мастацкае
Агульная ацэнка, уражанне ад прадмета.

Апісанне найбольш яркіх дэталяў, прымет.

Адносіны аўтара да апісва­емай з’явы, прадмета.


Дзелавое (навуковае)
Прызначэнне прадмета.

İстотныя прыметы (форма, колер, памер; матэрыял, з якога зроб­лены; будова частак і іншыя прыметы)



3. Р А З В А Ж А Н Н Е

Тэзiс Доказы, аргументы, прыклады Вывад
Па якой прычыне? Чаму? З-за чаго? Таму

У выніку



Такім чынам, ...


Заданне 110. Вызначце стыль і тып тэксту. Адзначце нумар правільнага адказу.
1. Мараль і культура ― паняцці вельмі блізкія, якія ў жыцці і ўсяго грамадства, і асобнага чалавека ў многім істотным супадаюць, сумяшча­юцца, накладваюцца адно на другое. Чалавек сапраўды культурны ― гэта, канечне ж, чалавек маральны, сумленны, сціплы. У маім разуменні найбольш блізкі сінонім да азначэння ”чалавек культурны” ― гэта ”чалавек сумленны”. Сумленнасць ― вось апора і стрыжань культурнай, высакароднай асобы, грунт і глеба яе духоўнай, чалавечай годнасці. Культурны чалавек ад дзікуна і цыніка адрозніваецца перш за ўсё здольнасцю ― і на вачах у людзей, і сам-насам з сабою ― чырванець ад сораму. Н. Гілевіч

  1. Мастацкі, апавяданне.

  2. Мастацкі, разважанне.

  3. Публіцыстычны, апісанне.

  4. Публіцыстычны, разважанне.



2. Толькі займаецца на дзень. Над лесам і полем яшчэ ляжыць цемната. Тонкая посцілка белаватага туману ціха ўздымаецца над лугам. Неба на ўсходзе чырванее. Раннія жаваранкі затрапяталі ў небе крыльцамі, і льецца іх вясёленькая песня. Верхавіны высокіх хвой ужо залаціліся першымі промнямі сонца, ціха стаялі, не варушыліся. Здавалася, што лес маліўся Богу ў ціхі час раніцы. Я. Колас

  1. Мастацкі, разважанне.

  2. Мастацкі, апісанне.

  3. Публіцыстычны, апісанне.

  4. Публіцыстычны, апавяданне.



3. Колькі часу нам ісці да цябе, краю родны?! Пра цябе напісана безліч мастацкіх і навуковых твораў, складзены грунтоўныя энцыкла­педычныя даведнікі, а мы ўсё роўна нястомна шукаем на тваіх абшарах такую чароўную мясціну, дзе можна было б адчуць сябе вольна і ўзнёсла. Убачыць, як буйна квітнее там людское жыццё, суладнае з навакольнай маляўнічай красою... Тут, у цэнтры Еўропы, мы жывём, дзейнічаем, ходзім ляснымі сцяжынкамі, захапляемся хараством лугоў і азёр, аднак адчуванне маўклівай беспрытульнасці трывожыць душы ― і мы спантанна, падсвядома цягнемся некуды, да нечага... Паводле М. Шавыркіна

  1. Мастацкі, апавяданне.

  2. Мастацкі, апісанне.

  3. Публіцыстычны, разважанне.

  4. Публіцыстычны, апавяданне.


4. Пачатак эпохі Сярэднявечча вызначаецца дакладнымі фактамі і датамі: на Усходзе ― распад у 220 г. больш як чатырохсотгадовай кітайскай імперыі Хань, на Захадзе ― падзенне Рымскай імперыі, разбурэнне Рыма варварамі ў 476 г. Заўважым, што знешнія дзеянні варвараў у адносінах да Вечнага горада толькі завяршылі працэс, які даўно ўжо пачаўся знутры. Яшчэ ў ІІ ст. Рым, каб ахоўваць свае межы, што па трох кантынентах расцягнуліся на тысячы кіламетраў, быў вымушаны набіраць у войска мясцовае насельніцтва. Варвары, трапляючы ў сферу ўплыву рымскай культуры, узнімаліся да яе ўзроўню, але з ІІІ ст. самі рымляне пачалі хутка прыпадабняцца да варвараў. Т. Шамякіна


  1. Навуковы, апавяданне.

  2. Навуковы, апісанне.

  3. Публіцыстычны, разважанне.

  4. Публіцыстычны, апісанне.


5. Неба было над лясамі сіняе і ціхае. İ ціха было ў саміх лясах. Восень зрабіла сваё і адпачывала на палянах ― там яшчэ зелянілася трава, стаяла вада. Сям-там яшчэ жоўты лісток трымаўся на дрэве, гатовы і зімаваць там… Гэтай ціхасці не парушалі і вятры. Яны густа ішлі ў сваю дарогу, дзікаю ласкаю ападаючы на зямлю. Сонца часамі выкрадвалася з-за хмар, але восень перад скананнем сваім любіла хмурнасць. Гэтак дажывала восень апошнія дні. К. Чорны

  1. Мастацкі, разважанне.

  2. Мастацкі, апісанне.

  3. Публіцыстычны, апавяданне.

  4. Публіцыстычны, апісанне.


6. Круг жыцця са смерцю аднаго чалавека не замыкаецца. Астаюцца ж на зямлі жыць дзеці, унукі, праўнукі. Яны вырастаюць, жэняцца, нараджаюць сваіх дзяцей. Жыццё не спыняецца ― ідзе, імкне наперад. Куды? Ніхто, ніхто не ведае, сказаць не можа. За адным пакаленнем людзей прыходзіць яшчэ і яшчэ пакаленне. Жыццё не спыняецца, прадаўжаецца. İ мы ― ты, я, ён, яна ― у гэтым кругазвароце ― адна маленечкая пылінка, хвілінка. Дзень добры, жыццё! Як хораша, слаўна, што ты ёсць! Б. Сачанка

  1. Публіцыстычны, разважанне.

  2. Публіцыстычны, апавяданне.

  3. Мастацкі, апісанне.

  4. Мастацкі, апавяданне.


7. Да 200-годдзя Адама Міцкевіча няўрымслівы краязнаўца Берас­цейшыны Віталь Клімук выдаў навукова-папулярную кніжку ”Жаль перестать быть литвином”, у якой разглядае творчасць класіка польскай і беларускай літаратур, прасочвае ягоныя жыццёвыя шляхі-дарогі.

Вокладку кнігі хораша аздабляе вядомы партрэт Адама Міцкевіча, які выкананы Л.Горавіцам і датуецца 1889 годам. У кнізе змешчаны літаграфіі родных і дарагіх па-эту мясцін ― хутара Завоссе, возера Свіцязь, сядзібы ў Туганавічах, Віленскага універсітэта, а таксама дарагіх яму людзей ― бацькоў, незабыўнай Марылі Верашчакі, а таксама самога юбіляра. ЛіМ



  1. Навуковы, апісанне.

  2. Навуковы, разважанне.

  3. Публіцыстычны, разважанне.

  4. Публіцыстычны, апавяданне.


8. ― Быў учора на лузе за Ляскавічамі, за Прыпяццю.

― Там век-вяком трава добрая. İ летась была ого-го! А сёлета?

― Добрыя травы. У пояс і густыя. Барану прыстаў ― то й не абваліць.

― А стагоў наскідалі багата?

― Стагоў? Якіх табе стагоў? Там сёлета шчэ й птах не лятаў.

― Каб не было, як у той прыказцы прыказваюць: да Йвана рана, а па Пятру позна. Ф. Янкоўскі



  1. Мастацкі, разважанне.

  2. Гутарковы, апавяданне.

  3. Гутарковы, разважанне.

  4. Мастацкі, апісанне.


9. Гідраніміка ― раздзел тапанімікі, які вывучае гідранімію ― сукупнасць уласных назваў прыродных або штучных водных аб’ектаў (мораў, заліваў, праліваў, рэк, азёр, ручаёў, крыніц, балот, сажалак і інш.)

Адзін і той жа водны аб'ект (асабліва буйны) можа мець у розных народаў 2, 3 і больш назваў. Напрыклад, рака Дняпро (Днепр, Непр) у старажытных грэкаў называлася Барысфен, у рымлян ― Данапрыс, у туркаў ― Узу або Узы.

Гідранімія Беларусі ― прадукт разнамоўны і розначасовы. Асноўны яе пласт складаюць славянскія найменні. Больш за 1000 назваў рэк, як мяркуюць гідранімісты, паводле паходжання балцкія. Беларуская мова. Энцыклапедыя


  1. Навуковы, апісанне.

  2. Навуковы, апавяданне.

  3. Публіцыстычны, разважанне.

  4. Публіцыстычны, апісанне.


10. Седзячы на пяньку каля крынічкі, што выбівалася, бруілася з-пад карэння магутнага стогадовага дуба, раптам падумаў: ”Куды, чаму ўвесь час бяжыць і бяжыць вада? Хто, што гоніць яе, змушае не быць на месцы?”

Ад вады неяк незаўважна думкі пераскочылі на самога сябе: ”А мяне хто, што гоніць, змушае не сядзець дома, а хадзіць, ездзіць, да нечага імкнуцца, чагось шукаць, дамагацца? Дый хіба толькі аднаго мяне, ― усіх жа людзей, усё, усё жывое ?! ”

А мо ў руху, у бегатні, у імкненні да нязведанага, неспазнанага і ёсць жыццё ?.. Б. Сачанка


  1. Публіцыстычны, апавяданне.

  2. Публіцыстычны, разважанне.

  3. Мастацкі, разважанне.

  4. Мастацкі, апісанне.


11. Ці ёсць мяжа дасягненняў для творцы? Узрост, калі можна ”збіраць камяні ” ― падводзіць вынікі? İ так, і не… Гаўрыла Вашчанка сустрэў 70-годдзе, але сваю персанальную выставу, якая адкрылася днямі і заняла ўсе выставачныя залы Нацыянальнага мастацкага музея, не лічыць выніковай. Яна ― усяго толькі экспазіцыя створанага мастаком за апошнія дзесяць гадоў, амаль усе работы яшчэ ніводнага разу не экспанавалі. İ па словах самога Гаўрылы Харытонавіча, пры жаданні ён адкрыў бы яшчэ тры такія экспазіцыі з таго, што засталося ў майстэрні.

Папярэдняя, сапраўды юбілейная выстава мастака адбылася ў чэрвені на радзіме, у Гомелі. Усе трыццаць работ з гэтай выставы Гаўрыла Вашчанка падараваў гораду. ЛіМ



  1. Навуковы, апісанне.

  2. Навуковы, апавяданне.

  3. Публіцыстычны, апавяданне.

  4. Публіцыстычны, разважанне.


12. Прапашныя культуры ― сельскагаспадарчыя расліны, для нармальнага развіцця якіх неабходны большыя плошчы жыўлення, чым для раслін суцэльнай сяўбы. На Беларусі з прапашных культур вырошчваюць бульбу, цукровыя, сталовыя і кармавыя буракі, капусту, моркву, памідоры, агуркі, бручку, турнэпс, фасолю. Пад гэтыя культуры ўносяць павышаныя дозы арганічных угнаенняў. Для актывізацыі росту раслін, а таксама для барацьбы з пустазеллем міжрадкоўі 2-4 разы апрацоўваюць культыватарам або акучнікам (для бульбы). Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік


  1. Публіцыстычны, апісанне.

  2. Публіцыстычны, разважанне.

  3. Навуковы, разважанне.

  4. Навуковы, апавяданне.


13. Я ляжаў са стрэльбаю за камлём дрэва і не зводзіў вачэй з лісы. Прыпаўшы ўсім целам да зямлі, яна стаілася ў лагчынцы і чакала моманту, калі можна будзе знянацку накінуцца на каршуна, схапіць яго ў свае вострыя зубы. Каршун сядзеў на пні і быў таксама нечым заняты… Ён сачыў… Прыгледзеўшыся, я заўважыў ля пня маленькую норку ― з яе час ад часу паказвалася востранькая мышыная пыска.

İ тут раптам мяне як токам працяло ― я азірнуўся. İ аж не паверыў сваім вачам, бо ўбачыў яшчэ адны прагныя вочы ― воўчыя. Воўк таксама цікаваў… За кім? Няўжо за мной?.. Па спіне ў мяне прабеглі халодныя мурашкі… Б. Сачанка




  1. Публіцыстычны, разважанне.

  2. Публіцыстычны, апісанне.

  3. Мастацкі, апавяданне.

  4. Мастацкі, разважанне.



14. Вывучэнне звяроў і птушак, якія жывуць або харчуюцца на палях і сенажа­цях, ва ўзаемасувязі з дзейнасцю чалавека, з’яўляецца вельмі важным як у мэтах захавання біяразнастайнасці, так і ў інтарэсах вядзення паляўнічай гаспадаркі. У многіх раёнах нашай краіны сельскагаспадарчыя ўгоддзі па плошчы перавышаюць лясныя. Таму веданне колькасці жывёл, асаблівасцей іх біялогіі і распаўсюджанасці служыць асновай для распрацоўкі адпаведных мерапрыемстваў па іх захаванні ва ўмовах моцнага антрапагеннага ўздзеяння.

Высокая асвоенасць тэрыторый пазбавіла дзічыну многіх натураль­ных сховішчаў і кармавых участкаў. Гэта адмоўна адбіваецца на колькасці, структуры і здароўі папуляцыі. Ю. Дубавіцкі




  1. Навуковы, апісанне.

  2. Навуковы, апавяданне.

  3. Афіцыйна-дзелавы, апісанне.

4. Афіцыйна-дзелавы, апавяданне.

15. Я думаю пра восень. Мабыць, памыляюцца тыя паэты і пісьменнікі, якія бачаць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца, усё ідзе якраз наадварот. Жыццё ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйшага круга. Восень ― гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця. Няхай прыгрэе сонца, і тады за цёплым летам адразу пачнецца вясна, без ніякай восені і зімы, без ніякага перапынку. Хіба ўвосень не расцвітае прыгажуня-яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета? İ.Навуменка

  1. Мастацкі, апавяданне.

  2. Мастацкі, разважанне.

  3. Публіцыстычны, апісанне.

4. Публіцыстычны, апавяданне.

16. Пра сілу і красу нашага слова, пра сваю любоў да яго Адам Міцкевіч гаварыў неаднойчы ў сваіх лекцыях у Калеж дэ Франс. Сучаснікі паэта ўспамінаюць пра яго любасць да беларускай народнай песні. У гэтым ён не быў адзінокі, гэтая любасць здружыла яго не толькі з Янам Чачотам. На Наваградчыне бытуе легенда пра тое, што ў пецярбургскіх салонах ён, малады выгнаннік, не толькі здзіўляў сваім талентам імправізацыі, але і спяваў беларускія народныя песні. İ быў аднойчы ўражаны, калі падпяваць яму пачаў… Кандрат Рылееў. Гэта тлумачыцца проста. Ведаюць у нас мястэчка Сталавічы і горад Нясвіж, дзе стаяў калісьці са сваёй батарэяй артылерыйскі прапаршчык Рылееў, будучы дзекабрыст. Я. Брыль

  1. Навуковы, разважанне.

  2. Навуковы, апавяданне.

  3. Публіцыстычны, апавяданне.

4. Публіцыстычны, апісанне.

17. Шчасце ― гэта заўсёды нешта недасягальнае. Яно ― толькі наперадзе. İ калі ты дасягнуў, дамогся таго, чаго надта ўжо чакаў,― табе робіцца вельмі ж ужо радасна, і ты, задаволены і зняможаны, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. А пройдзе час, і зноў заўважаеш, што гэта шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём… Шчасце ― гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Відаць, шчасце нельга ўзяць у рукі і разгледзець, бо яно ― гэта заўсёды лінія гарызонту, а на яе не наступіш нагою. Шчасце ― гэта проста радасць… Я. Сіпакоў

  1. Мастацкі, разважанне.

  2. Мастацкі, апавяданне.

  3. Публіцыстычны, апісанне.

  4. Публіцыстычны, апавяданне.


18. Значная колькасць прозвішчаў трапіла да нас з суседніх моў. На працягу многіх стагоддзяў побач з беларусамі пражывалі рускія, палякі, яўрэі, літоўцы, украінцы, татары, латышы, немцы, чэхі, цыганы і інш. Землі сучаснай Беларусі ў мінулыя стагоддзі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, затым Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Усе названыя дзяржавы былі многафункцыянальнымі, што, безумоўна, адбілася на складзе лексікі беларускай мовы, у тым ліку і на складзе імён, прозвішчаў, тапанімічных назваў. Пад уплывам моў суседніх народаў у нашай анамастычнай сістэме замацаваліся тыповыя рускія, польскія, нямецкія, угорскія, літоўскія прозвішчы. В. Шур

  1. Навуковы, апісанне.

  2. Навуковы, апавяданне.

  3. Афіцыйна-дзелавы, апісанне.

  4. Афіцыйна-дзелавы, апавяданне.


19. Арлан-белахвост ― самая буйная з драпежных птушак, якія гняздуюцца на Беларусі. Даўжыня цела 80-98 см, маса да 6,5 кг, размах крылаў да 2 - 2,4 м. Афарбоўка цела бурая, галава больш светлая, кароткі, злёгку клінападобны хвост чыста белы. Маладыя птушкі цёмна-бурыя з цёмным хвастом. Самкі буйнейшыя за самцоў.

Гняздуецца ва Усходняй і Паўночнай Еўропе, у Паўночнай Азіі і Грэнландыі. Праз Беларусь праходзіць заходняя мяжа арэала віду. Большасць месцаў гнездавання прымеркавана да раёнаў Беларускага Паазер’я. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь




  1. Публіцыстычны, апавяданне..

  2. Навуковы, разважанне.

  3. Навуковы, апісанне.

  4. Афіцына-дзелавы, апісанне.


20. Самай ранічкай, калі сонца ледзь-ледзь пачало паказвацца з-за гарызонту, я падаўся ў лес. Паціху абышоў усе грыбныя мясціны, але каб хоць адну лісічку падняў ― ніякага следу, што яны тут на свет паказваліся. Не паверыў сваім вачам і яшчэ раз уважліва прайшоўся па знаёмых сцежках, але і на гэты раз не ўбачыў ніводнай лісічкі.

Сеў на пень, закурыў і думаю сабе: ”А дзеці, дзе ж яны столькі грыбоў знайшлі?” Пасядзеў крыху ды рашыў наведацца на Светлую палянку, дзе расло многа бяроз,― там я часта знаходзіў падасінавікі. Я. Галубовіч




  1. Мастацкі, апавяданне.

  2. Мастацкі, разважанне.

  3. Публіцыстычны, апісанне.

4. Публіцыстычны, апавяданне
Заданне 111. Якія нормы літаратурнай мовы парушаны ў наступных сказах? Адзначце нумары правільных адказаў:
1. Арфаграфічныя 3. Граматычныя

2. Пунктуацыйныя 4. Моўна-стылістычныя
1. Сержант важна праходжваецца перад строем новабранцаў.

2. Не смелы вецер гнаў рэдкія хмары па светламу небу.

3. Ён сядзеў спераду з дзядзькам Сашай, а бацька з Аленкай ззаду.

4. Цяжка змерыць суровы шлях гераічнага, беларускага народу.

5. Узыйдзе месяц над курганам у вянках прыгажосці і чар, і ўзорам тонкім, даматканым засцеле ў просіні абшар.

6. Вабяць сваёй прыгажосцю ткацкія вырабы лепшых майстрыц мядзельшчыны.

7. Ціха гамоне і вецце і лісце, як гаманіла калісці, калісці.

8. Сцёпка паважна рашчыніў чамадан, і вынеў адтуль гасцінец матцы.

9. Дзядзька моцна сябраваў з гэтай плаксай Алесем.

10. Прарочыя птушкі ці вам не відаць, які цяжкі, яшчэ нязведаны шлях у вас наперадзе.

11. Снег на маленькам азярцэ быў расквечаны заячымі слядамі.

12. Куды не пайду, і дзе не спынюся ― стогне жыццё на маёй Беларусі.

13. Углыб зямлі ўвайшлі карэнні яго; моцна дуб стаіць, ні варушыцца.

14. Сёння ў нашам горадзі колькасць хранічна хворых пераваліла за трынаццаць тысяч.

15. Палатняныя крыллі ветрака то цяжка ўздымаліся, то падалі ў ніз.

16. Таленавіты батанік Дворык Людміла напісаў цікавую кнігу пра ўнікальны куток нашай зямлі.

17. Нешта невядомае, неспазнанае дагэтуль зварухнулася ў маёй душы да гладкіх як боханы хлеба грудкоў у спелым жыці.

18. Сцеляць туманы сівы абрус. Маленькая хвойка не ведала нашто пазіраць, каго слухаць, чым цешыцца.

19. Вышыня сяквоі дасягае сто пяцьдзесят метраў, а дыяметр ― пятнаццаць метраў.

20. Жанчына павярнула на сцежку, відаць мела намер прайсці на цянькі.

Тэма: Л Е К С İ К А. Ф Р А З Е А Л О Г İ Я .
Заданне 112. Устанавіце адпаведнасць паміж моўнымі з’явамі і іх назвай. Узор запісу: А 3; Б 4; В 4…


А . Дзяўчынка Надзея ― Грэла сэрца надзея.

Б . Прастудлівае дзіця ― Прастудная хвароба.

В . Карэктны адказ ― Правільны выраз.

Г . Пацярпеў фіяска ― Атрымаў няўдачу.

Д . Малаціць жыта ― Малаціць у дзверы.

Е . Асобныя меркаванні ― Асабістыя рэчы.

Ё . Рыпучы журавель ― У небе шэры журавель.

Ж . Прыродны фактар ― Абгрунтаваны факт.

З . Баечная мараль ― Байкавая коўдра.

İ . Сядзець на лаве ― У расплаўленай лаве.

К . Аддаваць перавагу ― Мець прыярытэт.

Л . Спагадлівая душа ― Жорсткая натура.

1. Антонімы

2. Паронімы

3. Сінонімы

4. Мнагазначныя словы

5. Амонімы



Заданне 113. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. Узор запісу: А 1; Б 5; В 6…


А . Вуды закідваць

Б . Даставаць гізунты

В . За дзедам шведам

Г . Рукой пайсці

Д . Як Піліп з канапель

Е . Выкручваць сырыцу

Ё. Напрамілы бог

Ж . З жабіны прыгаршчы

З . Хоць вады напіся

İ . Як гусь на бліскавіцу

1. Вельмі даўно

2. Вельмі мала

3. Вельмі прыгожы

4. Рабіць намёк на што-небудзь

5. Здзіўлена, разгублена

6. Нечакана, знянацку

7. Вельмі шчыра і настойліва

8. Моцна здзекавацца

9. Добра весціся, гадавацца (пра жывёл, птушак)

10. Муштраваць, цалкам падпарадкоўваць сваёй волі

  1. Павольна, не спяшаючыся

  2. Лавіць рыбу


З М Е С Т





Уводзіны………………………………………………………………….

Літаратура………………………………………………………………..

Націск (акцэнтуацыя): для кантролю ………………………………….

Націск (акцэнтуацыя): для завучвання…………………………………

Складападзел…………………………………………………………….

Фанетыка…………………………………………………………………

Асіміляцыя (прыпадабненне) трох відаў…………………………

Прыметы іншамоўных слоў………………………………………..

Арфаграфія

Аканне……………………………………………………………….

Яканне……………………………………………………………….

Правапіс галосных у складаных словах…………………………..

İншамоўныя спалучэнні галосных………………………………..

Правапіс і, ы, й пасля прыставак………………………………….

Правапіс у, ў………………………………………………………...

Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных……….

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных……………………….

Правапіс прыстаўных галосных і зычных………………………..

Правапіс падоўжаных зычных. Марфалагічнае падваенне……...

Правапіс мяккага знака і апострафа……………………………….

Зацвярдзелыя зычныя………………………………………………

Дзеканне, цеканне…………………………………………………..

Правапіс вялікай літары……………………………………………

Правапіс складаных назоўнікаў…………………………………...

Правапіс складаных прыметнікаў…………………………………

Марфемная структура слоў……………………………………………..

Спосабы словаўтварэння………………………………………………..

Словаўтваральны разбор…………………………………………..

Марфалогія

Тыпы скланення назоўнікаў……………………………………….

Склонавыя канчаткі назоўнікаў…………………………………...

Род назоўнікаў………………………………………………………

Канчаткі назоўнікаў м. р. 2-га скланення ў Р. склоне адз. ліку….

Ступені параўнання прыметнікаў…………………………………

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі…………………….

Займеннік……………………………………………………………

Правапіс канчаткаў дзеясловаў……………………………………

Правапіс суфіксаў дзеясловаў……………………………………..

Дзеепрыметнікі (утварэнне і ўжыванне)………………………….

Дзеепрыслоўе……………………………………………………….

Правапіс прыслоўяў і блізкіх да іх спалучэнняў…………………

Правапіс часціц……………………………………………………..

Сінтаксіс і пунктуацыя

Асаблівасці беларускіх словазлучэнняў………………………….

Аднасастаўныя сказы………………………………………………

Знакі прыпынку ў простым сказе

― Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам……………

― Знакі прыпынку пры аднародных членах…………………..

― Знакі прыпынку пры адасобленых членах…………………

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах……………………..

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах……………………..

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых сказах………………………...

Знакі прыпынку ў камбінаваных сказах…………………………..

Знакі прыпынку пры простай мове………………………………..

Тыпы тэкстаў……………………………………………………………..

Лексіка. Фразеалогія……………………………………………………..




3

4

6



11

15

16



17

22
24

25

28

33



35

37

39



40

43

45



47

49

50



50

52

54



57

59

62


69

70

72



76

80

83



87

90

94



95

96

100



103
106

109
110

112

115


122

124


127

128


133

137


145





1 Значком асновы тут і далей абазначана не словазменная аснова, а словаўтваральная база.



: doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела


1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка