Рыхтуемся



старонка9/26
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.76 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   26

А Р Ф А Г Р А Ф İ Я і



Тэма: А К А Н Н Е і

1 У беларускіх словах Ó , Э пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам яны змяняюцца на А. Гэта з’ява называецца аканнем:

бор баравы, сэрца сардэчны, крэмль крамлёўскі.
2 Ненаціскное Э захоўваецца ва многіх словах іншамоўнага па­ходжання: рэцэпт, тэарэтычны, экскурсія, кампютэрызацыя
3 Ненаціскное О захоўваецца на канцы іншамоўных слоў пасля галосных: а) сальфеджыо , капрычыо , трыо , адажыо ; б) Публіо , Антоніо , Хуліо ; в) Антарыо, Ватэрлоо, Більбао, Токіо, Барнео, Медэо і ў некаторых іншых.
Пасля зычных у іншамоўных словах О не пад націскам змяняецца на А: Оксфард, нета, брута, лібрэта, футбаліст, асэсар
4ВЫКЛЮЧЭННЕ: Ненаціскное непачатковае Э падпарад­кавалася аканню ў даўно запазычаных словах: адрас, радыска, бухгалтар, майстар, рамонт, сакрэт, сакратар, характар, літара(тура), галантарэя, шарэнга, далікатны, далікатэс, Шаўчэнка, Гашак, латарэя, дыспетчар, эшалон, фельчар, аранжарэя, жамчужына, шавялюра (фр.), кватарант, аранжавы
5ЗАПОМНİЦЬ: У некаторых беларускіх словах назіраецца чаргаванне галосных у складах: РÓ // РЫ , ЛÓ // ЛЫ ( óпад націс­кам, ыне пад націскам): дровы // дрывотня, дрывасек; крошка // крышыць, дрогнуць // дрыжаць; гром // грымець, грымоты; брод // брысці; кроў // крывавы і крòватачыць // крывацёк; бровы // брыво; глотка // глытаць; блохі // блыха. А таксама: скрогат ( і скрыгат) // скрыгатаць; дрэмле // дрымучы.
6 ВЫКЛЮЧЭННЕ: У наступных іншамоўных і славянскіх словах у адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем пішацца Ы на месцы ненаціскных Э ці А :

брызент, рысора, дрызіна, рызіна, інжынер, канцылярыя, почырк, арышт, цырымонія, зарыва, марыва, горыч, трывога, чырвоны(ец), хрыбет, хрысціцца, трыснёг (трысцё) і ў вытворных ад іх, а таксама ў словах яблык, яблыня, яблычны.

Тэма: Я К А Н Н Е і

1 У беларускай мове Ё пішацца толькі пад націскам. У першым складзе перад націскам Е , Ё змяняюцца на Я ў славянскіх словах . Гэта з’ява называецца яканнем: мёд мядок, лес лясок, белы горад Бялград.
2 Ва ўсіх іншых пераднаціскных і паслянаціскных складах асновы пішацца Е: леснічоўка, зеленаваты, велікаваты, вестуны; восень, вясёленькі, заедзь, засень.
3ВЫКЛЮЧЭННЕ: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворныя ад іх, а таксама сèмсот, вòсемсот.
4 У першым складзе перад націскам Е не змяняецца на Я ва многіх словах іншамоўнага паходжання і пасля г, к, х, у тым ліку і ва ўласных назвах пасля г, к, х: легенда, калектыў, семестр, секунда, метровы, Еўропа, гектар, Аргенціна, кефір, Туркестан, Херсон, Генадзь, Герасім, Геракл і ва многіх іншых.
5ЗАПОМНİЦЬ: Даўно запазычаныя словы падпарадкаваліся яканню: дзяжурны, каляндар, яфрэйтар, сяржант, мянтуз, янот, яўрэй, яхідна.
6 УВАГА: Спрадвечнае (этымалагічнае) Я пішацца незалежна ад месца націску. ( Доказ спрадвечнасці ― праверка націскам або перакладам на рускую мову): мяккаваты (доказ: мяккі, рус. мягонький), сувязь (доказ: звязваць, рус. связь), гэтаксама: дзевяць, дзесяць, цягавіты, выцягнуць, цягнікі, цяжкаваты, выцяжка, святкаванне, пяцярня, упяцярых, Прыпяць, Свіцязь, дробязь, роўнядзь, боязь, віцязь, завязь, погляд, месяц, пояс, заяц, ядавіты, ярына, яравы, яскравы, ячмень, памяць, тысяча, лямантаваць, сеяць, веяць, выкіпяціць, выявіць, маятнік, мяцяжы, выменяць, зязюляня, дзятляня, каяцца, калядаваць, Яраслаў, Якімовіч, Якубоўскі, Ярашэвіч і некаторыя іншыя + вытворныя ад іх.
7  У беларускіх словах блеск (бляск) // блішчаць, бліскавіца назіраецца чаргаванне галосных у складах: ЛÉ // Лİ ( епад націскам, і не пад націскам).
Аналагічнае гістарычнае чаргаванне галосных Е // İ назіраецца і ў прыкладах:

цвет // цвісці, цвіценне, зацвітаць(-нне); кветка // квітнець; смех // усміхацца; здзерці // здзіраць; сцерці // сціраць; светлы // світаць, світанак(-нне); ветлівы // вітацца; памерці // паміраць; сцеле // рассцілае. Але: слепнуць (асляпіць) // сліпучы і // сляпучы (дапускаюцца варыянты!). Адлегчы // адліга (абодва галосныя націскныя).
Гістарычнае чаргаванне галосных Ó // İ ( óпад націскам, і не пад націскам): збор // збіраць, звóн // звінéць.



ЗАДАННİ ДА ТЭМ : АКАННЕ . ЯКАННЕ
Заданне 6. Запішыце словы ў слупок, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і падкрэсліваючы іх. Справа пісьмова коратка растлумачце правапіс.
Лат..рэя, р..дкаваты, камп’ют..р, в..семсот, л..мантаваць, (Е,Я)рмак, (Е,Я)рмака, ан..(к,г)дот, інт..грацыя, Юпіт..р, пр(э,а)стол, фарват..р [’водны шлях для бяспечнага плавання суднаў, вызначаны сігнальнымі знакамі. // перан. Асноўная лінія, кірунак дзейнасці (ад ням. varen ― плаваць і water ― вада’)], тр(э,а)цейскі суд, пр..падобны, д..баркад..р (’плывучая прыстань для рачных суднаў’), біц..пс, галант..рэя!, крэч(э,а)т (’буйнáя драпежная птушка сямейства сакаліных’), р(э,а)йсфед..р, ж..тон, Прж..вальскі!, (я,е)вангелле, карц(э,а)р!, Оксф..рд, грэйд..р!, крат..р, міст..р, тост..р, ястр..б, (е,я)стр..бок, інт..л..генцыя, ж..стыкуляцыя, усм..хацца, характ..рыстыка, ц..гліна, зел..нь, д..фект, др..васек, грэб..нь, (е,я)зыкаты, гл..таць, р..дактар, орд..н, ас..нсаваць, вет..ран, канц..лярыя, скр..гатаць (скрогат і скрыгат — СБМ) , эпіт..т, ш..дэўр, р..ф..рэндум, гор..ч, пр..зідэнт, пр..зіды(у,ў)м, р..жысёр, ш..раваты, ш..сцьдз..сят, мар..ва, др..мота, л..снікі, ц..гнікі, л..снічоўка, н..кемлівы, роўн..дзь, дроб..зь, бо..зь, н..геглы, д(ы,э)л(я,е)гат, Свіц..зь, (е,я)давіты, м..нтуз, м..нтузок, ..фрэйтар, с..ржант, с..мнаццаты, выгл..д, трохм..тровы, тыс..ча, б..(з,с)концы, П..ц..рбург, Г..ракл, (Е,Я)раслаўна, П..труся Броўкі, Ав..р’ян, кал..ктыў, ч..рвонец, ф..ль(я,е)тон, нáл(я,е)дзь, р..п..тыцыя, ч..снок, канф..ранс..е, р..агаваць, ап..ратар, высв..тліць, тры(а,о), адажы(а,о), м..дз(ь?)в..дз..няты, л..генда, сув..зь, погл..д, св..тка­ванне, ц..жкаваты, вас..мнаццаць, м..(г,к)каваты, дз..вяты, дз..сятка, мес..чны, сіст..матычна, аб..ліск, Х..рсон, Б..лград, г..н..ральны, ап..кун, тр..скучы, р..лігійны, ш..рсц..ны, (Е,Я)раслаў, прыгр..ваць, ц..люткі, шніц..ль, ц..р..моніцца, Од..р, т..атр, ал..горыя, бр..зент, с..кунда, ве(е,я)лка, агр..гат, выстр..л, р..ўнаваць, карычн..вы, се..лка, в’..тнамец, ч..хол, выкр..сліць, пр..йскурант, габ..лен, (а,э)л..ватар, зац..нь (часцей зас..нь), вас(ь?)м..рык, вас(ь?)м..рыка, р(а,э)з(я,е)да, выпр..гчы, бут..рброд, выдр..сі­раваць, інт..рвал, постмад..рнісцкі, прыв..ле(е,я)ваны, зáм(я,е)ць, ж..ньшэнь, р..партаж, квец..нь, прыц..мкі, ч..рапок, др..зіна, план..тарый, пр..ф..ранс, р..дыска, выр..заць, (а,о)т(а,о)лар(э,ы)нголаг, р..ваншызм, ч..рэшня, магн..тызм, прым(я,е)сь, др..жаць, майст..р, ц..лафан, ат..ставаць, ч..мадан, ст..рыл..зацыя, скальп..ль, с..мсот, мен..дж..р, с..крэт, стр..но­жыць, імпр..сары(а,о), ш..сц(ь?)сот, тр..снёг (або тр..сцё, руск. тростник), с(я,е)чкарня, р..корд, вос..ньскі, адр..сат, гр..мучы, інж..нер, р..монт, ц..гавіты, кал..ндар, жоўц..нькі, с..льд..рэй, пр..амбула, бу(г,х)галт..р, р..сора, світ..р.
Заданне 7. У адзін слупок пад іх нумарамі выпішыце па парадку словы, у якіх дапушчаны памылкі. У другім слупку выпраўце гэтыя памылкі. Запішыце па ўзоры.
УЗОР:


Н я п р а в і л ь н а


П р а в і л ь н а

2) насмяхацца

5) гленцаваць


насміхацца

глянцаваць



: doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела


1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   26


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка