Рыторыка вучэбная праграма для спецыяльнасці



Дата канвертавання15.05.2016
Памер226.04 Kb.


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ЗАЦВЯРЖАЮ

Дэкан філалагічнага факультэта

прафесар

______________________ І. С. Роўда

18.07. 2011 г.

Рэгістрацыйны № УД-Д.177/тып.



РЫТОРЫКА
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

1–21 05 01 Беларуская філалогія

Факультэт філалагічны




Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры


Курс 3


Семестр 5

Лекцыі 40 Экзамен ––

Практычныя (семінарскія)

заняткі 20 Залік (дыферэнцыраваны) 5 семестр

КСР 8 Курсавы праект (работа)


Усяго аўдыторных


гадзін па дысцыпліне 68

Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 138 вышэйшай адукацыі дзённая
Cклала І. У. Таяноўская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, заг. кафедры.
2011 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы:


Рыторыка: тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 Беларуская філалогія, 1-21 05 02 Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія, 1-21 05 07 Усходняя філалогія, зацверджаная Вучэбна-метадычным аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі, – Мінск, 2011, 44 с., рэгістрацыйны № УД-Д.177/тып., ад 18.07.2011 г.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры

4 мая 2011 г. , пратакол № 9
Загадчык кафедры

дацэнт


________________ І. У. Таяноўская
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Вучэбна-метадычнай камісіяй філалагічнага факультэта

26 мая 2011 г., пратакол № 10


Старшыня

дацэнт


________________ М. М. Хмяльніцкі

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Курс рыторыкі для філалагічнага факультэта ўніверсітэта ўключае ў сабе раздзелы “Гісторыя рыторыкі” і “Асновы мастацтва маўлення”.

Мэта навучання рыторыцы студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей – забяспечыць больш поўнае развіццё здольнасцей асобы да свабоднага, прадуктыўнага суразмоўніцтва, пашырэнне магчымасцей маўленчай творчасці дзеля павышэння прафесійнай філалагічнай кваліфікацыі і соцыякультурнай кампетэнтнасці сецыялістаў.

Дадзены курс прызначаны вырашаць наступныя задачы:



  • сфарміраваць гістарычны падыход да асэнсавання і ацэнкі рытарычнага тэксту, уменне ажыццявіць яго комплексны аналіз;

  • раскрыць і адпрацаваць важнейшыя этапы і аперацыянальны склад рытарычнай дзейнасці, развіваць уменні самастойнай і паспяховай падрыхтоўкі выступлення;

  • удасканаліць элементарныя тэхнікамаўленчыя навыкі валодання маўленчым дыханнем, голасам, дыкцыяй, інтанацыяй;

  • спрыяць павышэнню адрасаванасці маўлення, развіццю дыялагічнай культуры абмеркавання;

  • садзейнічаць фарміраванню матывацыі для далейшай практычнай працы над рытарычным самаўдасканаленнем асобы.

Згодна з патрабаваннямі дзяржаўнага адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці 1–21 05 01 Беларуская філалогія, у выніку вывучэння дысцыпліны cтудэнты павінны ведаць:

– выдатных прамоўцаў старажытных часоў і сучаснасці, агульныя заканамернасці развіцця рытарычнай практыкі і тэорыі;

– тэорыю і тэхналогію стварэння вусных публічных прамоў, розных па сваім прызначэнні;

– асноўныя метады і прыёмы практычнай работы над рытарычным самаўдасканаленнем асобы.

Студэнты павінны ўмець:

– асэнсоўваць і ацэньваць рытарычны тэкст, ажыццяўляць яго комплексны аналіз;

– самастойна і паспяхова рыхтаваць публічную прамову і падтрымліваць камунікатыўны кантакт са слухачамі пры яе выкананні;

– выкарыстоўваць разнастайныя метады і прыёмы работы над рытарычным самаразвіццём асобы.

На вырашэнне першай з пастаўленых задач накіравана вывучэнне гісторыі рыторыкі. Змест раздзела прадугледжвае знаёмства з рытарамі старажытнасці і сучаснасці, выяўленне пераемных сувязей паміж рытарычнай творчасцю розных прамоўцаў, характарыстыку рытарычнай эвалюцыі майстроў слова. Навучанне гісторыі рыторыкі атрымлівае практычную накіраванасць за кошт выканання студэнтамі спадарожных творчых практыкаванняў, што маюць аналітычную і сінтэтучную накіраванасць.

Змест раздзела “Асновы мастацтва маўлення” арганізуецца структурна-дзейнасным і функцыянальна-тыпалагічным прынцыпамі разгляду, якія паслядоўна змяняюць адзін аднаго. Навуковая навізна дадзенага раздзела вучэбнай праграмы зводзіцца да таго, што ў ім зроблена спроба сістэматызацыі прынцыповых асноў стварэння вусных публічных выступленняў, розных па сваёй функцыянальнай сарыентаванасці.



змест вучэбнага матэрыялу


п/п

Назвы

раздзелаў, тэм

Колькасць гадзін

Аўдыторныя


Самаст. работа

Лекцыі

Практыч., семінар.

Лаб. занят.

КСР

1

Гісторыя рыторыкі

20

12




2

34

1.1

Уводзіны ў рытарычную праблематыку

5










5

1.1.1

Прадметны змест і задачы дысцыпліны

4










4

1.1.2

Месца гісторыі рыторыкі ў структуры курса. Падыходы да рытарычнага аналізу прамовы

1










1

1.2

Рыторыка ў гістарычнай эвалюцыі эпох

15

12




2

5

1.2.1

Рыторыка Старажытнай Грэцыі (агульная характарыстыка)

4

2







6

1.2.2

Рытарычнае майстэрства Дэмасфена

2










4

1.2.3

“Рыторыка” Арыстоцеля

1










1

1.2.4

Рыторыка ў Старажытным Рыме

4










4

1.2.5

Развіццё рыторыкі ў эпохі сярэднявечча, Адраджэння і Новага часу

4

4







8

1.2.6

Рыторыка ва ўсходнеславянскай культуры XVII–XIX ст.




4







4

1.2.7

Класічнае акадэмічнае і судовае красамоўства 2-й паловы XIX ст.




2







2

1.2.8

Развіццё рыторыкі ў найноўшы перыяд: традыцыі і сучаснасць










2

2

2

ТЭОРЫЯ РЫТОРЫКІ

20

8




6

38

2.1

Уводзіны ў тэарэтыка-рытарычную праблематыку

6










6

2.1.1

Узаемадзеянне вуснай і пісьмовай формы маўлення

3










3

2.1.2

Спецыфіка вуснага публічнага маўлення

3










3

2.2

Агульная рыторыка. Этапы рытарычнай дзейнасці

12

6




6

34

2.2.1

Структура рытарычнай дзейнасці. Віды і жанры прамоў

2

2




2

6

2.2.2

Рытарычная дзейнасць на этапе вынаходніцтва

2







2

5

2.2.3

Рытарычная дзейнасць на этапе размяшчэння

4










4

2.2.4

Рытарычная дзейнасць на этапе славеснага афармлення

4







2

7

2.2.5

Рытарычная дзейнасць на этапе запамінання. Перадкамунікатыўная фаза рытарычнай дзейнасці

2










2

2.2.6

Тэхніка маўлення





2







2

2.2.7

Зрокавае ўспрыманне выступлення




2







2

2.3

Прыватная (спецыяльная) рыторыка

2







2

4

2.3.1

Функцыянальныя групы прамоў. Дыялагічнае маўленне


2






2

4

Колькасць гадзін:

40

20




8

70

У выніку:

68

138



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ



ГІСТОРЫЯ РЫТОРЫКІ

Уводзіны ў рытарычную праблематыку
Прадметны змест і задачы дысцыпліны. Гістарычная эвалюцыя азначэнняў рыторыкі. Праблема матывацыі рытарычнага развіцця асобы. Своеасаблівасць рыторыкі як навукі і мастацтва. Рыторыка – дысцыпліна інтэгральная, універсальная, прыкладная. Дадумванне, элементы ўмоўнасці, ілюстрацыйная слоўная вобразнасць, аўтарская і выканальніцкая творчасць як праявы мастацкага пачатку ў арацыйным маўленні. Сацыяльнае значэнне рыторыкі. Пачуццё маральнай адказнасці за слова – рытарычная універсалія маўленчых паводзін.

Месца гісторыі рыторыкі ў структуры курса. Падыходы да рытарычнага аналізу прамовы. Перыядызацыя гісторыі рыторыкі. Дзве асноўныя групы помнікаў рытарычнай літаратуры: тэкставая і метатэкставая. План-схема комплекснага аналізу прамовы.

Рыторыка ў гістарычнай эвалюцыі эпох
Рыторыка Старажытнай Грэцыі (агульная характарыстыка). Адрозненні ўсходняй і заходняй рытарычнай традыцыі. Вытокі старажытнагрэчаскага прамоўніцкага мастацтва. Росквіт красамоўства ў эпоху Перыкла: “залаты час” старажытнагрэчаскай рыторыкі. Сафістычная рыторыка і апазіцыя ёй у асобе Сакрата. Трактаты Платона як філасофскае адлюстраванне яго духоўных пошукаў. Горгій і Ісакрат – прадстаўнікі ўрачыстага красамоўства. “Пахвала Алене”: вынаходлівасць у доказах, антытэзы і роўназавершанасць, адметнасць жанру парадаксальнага энкомія. Лісій як прадстаўнік судовага красамоўства.

Рытарычнае майстэрства Дэмасфена. Праца Дэмасфена па рытарычным самаўдасканаленні. Патрыятычная прамоўніцкая дзейнасць Дэмасфена. Рытарычная індывідуальнасць Дэмасфена. Палітыка-рытарычнае змаганне Дэмасфена і Эсхіна (спрэчка “Аб вянку”). Дакументальна-фактаграфічная абгрунтаванасць, прадбачлівы выбар парадку падачы матэрыялу, стылёвая кантрастнасць выступлення.

Рыторыка” Арыстоцеля. Дзейнасць Арыстоцеля ў галіне рыторыкі. Структура і кола асноўных паняццяў трактата. Падкрэсліванне універсальнасці ў азначэнні рыторыкі. Этас прамоўцы – адзін з моцных пачаткаў пераканаўчага ўздзеяння. Рэкамендацыі Арыстоцеля, актуальныя для сучаснага прамоўцы. Яснасць – вядучае патрабаванне да стылю выказвання.



Рыторыка ў Старажытным Рыме. Дацыцэронаўскі перыяд рымскага красамоўства. Жыццёвы і творчы шлях Цыцэрона. Рытарычная трылогія трактатаў Цыцэрона. Першая кацілінарыя – вяршыня палітычнага абвінаваўчага прамоўніцтва. Постцыцэронаўскі перыяд рымскага красамоўства.

Развіццё рыторыкі ў эпохі сярэднявечча, Адраджэння і Новага часу. Росквіт духоўнага красамоўства ў часы сярэдневечча. Заходняя і ўсходняя галіна ў развіцці рыторыкі часоў сярэднявечча. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага: “рысы гуманізму, высокай духоўнасці, шчырага падзвіжніцтва” (А. Р. Лукашэнка). Рытарычная ампліфікацыя і тырада – прыёмы мастацкай выразнасці ў красамоўстве Кірыла Тураўскага. Тэндэнцыі развіцця рыторыкі ў эпоху Рэнесанса: засваенне вопыту класічнай антычнай рыторыкі. Прамоўцы Вялікай французскай рэвалюцыі.

Рыторыка ва ўсходнеславянскай культуры XVIIXIX ст. “Слуцкі кампендыум” – першы падручнік па рыторыцы на тэрыторыі Беларусі. Рытарычныя працы Ф. Пракаповіча і М. В. Ламаносава. Рытарычныя курсы агульнай і спецыяльнай рыторыкі ў Расіі XIX ст. “Агульная рыторыка” і “Спецыяльная рыторыка” М. Ф. Кашанскага.

Класічнае акадэмічнае і судовае красамоўства 2-й паловы XIX ст. Зараджэнне і эвалюцыя расійскага акадэмічнага красамоўства. Перадумовы і праявы ўздыму судовага красамоўства. Прычыны крызісу тэорыі рыторыкі ў 2-й палове XIX ст. Рытарычныя партрэты прадстаўнікоў расійскай акадэмічнай і судовай рыторыкі (Ц. М. Граноўскага, В. В. Ключэўскага, С. М. Салаўёва, Ф. І. Буслаева, А. Ф. Коні, Ф. Н. Плявакі, П. А. Аляксандрава, С. А. Андрэеўскага і інш.). Аналіз акадэмічных прамоў.

Развіццё рыторыкі ў найноўшы перыяд: традыцыі і сучаснасць. Прычыны адраджэння цікавасці да рыторыкі ў XX ст. Узнікненне “новай рыторыкі” і яе галоўныя кірункі. Ключавыя палажэнні тэорыі аргументацыі. Сучасныя цэнтры развіцця рытарычнай думкі ва ўсходнеславянскім арэале. Абагульненне сувязей класічнай рытарычнай спадчыны з сучаснасцю.
ТЭОРЫЯ РЫТОРЫКІ

Уводзіны ў тэарэтыка-рытарычную праблематыку
Узаемадзеянне вуснай і пісьмовай формы маўлення. Прырода тэарэтыка-рытарычных ведаў. Спосабы выступлення (чытанне загадзя падрыхтаванага тэксту, узнаўленне па памяці, імправізацыя, камбінаваны спосаб), іх вартасці і недахопы. Удасканаленне імправізацыйных здольнасцей. Формы пісьмовай фіксацыі будучай прамовы (план-схема і план-праграма, тэзісы, канспект і рассыпны канспект, поўны тэкст выступлення).

Спецыфіка вуснага публічнага маўлення (ВПМ). Адрозненні ВПМ ад пісьмовага маўлення (кантактнасць, незваротнасць, уплыў гутарковага пачатку, перарывістасць, гукавое і пластычнае суправаджэнне і інш.). Маўленчыя сродкі, тыповыя для ВПМ. Трансфармацыя друкаванага тэксту ў чарнавік выступлення з улікам асаблівасцей ВПМ.
Агульная рыторыка. Этапы рытарычнай дзейнасці
Структура рытарычнай дзейнасці. Віды і жанры прамоў. Ідэавербальная схема і сучасныя мадэлі рытарычнай дзейнасці. Крытэрыі вылучэння і суаднесенасць відаў і жанраў прамоў. Традыцыі асобных відаў красамоўства (сацыяльна-палітычнага, акадэмічнага, судовага, духоўнага, сацыяльна-побытавага).

Рытарычная дзейнасць на этапе вынаходніцтва. Аналітыка-канцэптуальная стадыя вынаходніцтва. Функцыянальная тыпалогія прамоў. Крыніцы вынаходніцтва зместу выступлення. Тэма, назва і мэтавая ўстаноўка прамовы. Крытэрыі выбару тэмы. Прыёмы фармулявання “рэкламнай” назвы выступлення. Асноўная і другасныя, агульная і канкрэтныя мэты. Афарыстыка як скарбніца вынаходніцтва. Распрацовачная стадыя вынаходніцтва: рацыянальная арганізацыя дзейнасці.

Рытарычная дзейнасць на этапе размяшчэння. Правіла “залатога сячэння” і “фактар краю”. Разгортванне ўступу і заключэння прамовы. Разнавіднасці ўступаў і заключэнняў. Спосабы разгортвання асноўнай часткі прамовы. Агульнакампазіцыйныя прынцыпы. Інверсія і рэтардацыя як структурныя прыёмы. План – аснова кампазіцыі выступлення. Віды планаў па розных асновах тыпалагізацыі. Патрабаванні да лагічна карэктнага плана выступлення.

Рытарычная дзейнасць на этапе славеснага афармлення. Культура маўлення выступоўцы. Тропы як сродкі маўленчай вобразнасці. Троп сумяшчэння (параўнанне) і тропы замяшчэння. Прыёмы ўключэння ў тэкст вобразных параўнанняў. Катахрэзіс як няўдалае ўжыванне тропа. Утварэнне семантычных і сінтаксічных фігур. Механізмы канструявання асобных тропаў і фігур. Ужыванне тропаў і фігур у арацыйным маўленні.

Рытарычная дзейнасць на этапе запамінання. Перадкамунікатыўная фаза рытарычнай дзейнасці. Універсальныя законы запамінання. Асновы камунікатыўнай мнематэхнікі. Формы рэпетавання прамовы (унутраны маналог, знешні маналог, знешні дыялог). Прыметы нярвовай напружанасці перад выступленнем. Улік асаблівасцей аўдыторыі. “Прамоўніцкі шок”: выкарыстанне прыёмаў псіхалагічнай падрыхтоўкі да выступлення.

Тэхніка маўлення. Паняцце і задачы тэхнікі маўлення. Пабудова і гігіена маўленчага апарату. Маўленчае дыханне, яго галоўныя адрозненні ад звычайнага (фізіялагічнага). Маўленчы голас. Асноўныя якасці маўленчага голасу. Дыкцыя і артыкуляцыя. Інтанаванне выступлення. Інтанацыя як комплексны маўленчы феномен. Лагічная і псіхалагічная паўзацыя і акцэнтуацыя ў маўленні. Методыка дыхальнага і галасавога трэнінгу. Методыка працы над выразнасцю дыкцыі і інтанацыі.

Зрокавае ўспрыманне выступлення. Адзенне і аксесуары прамоўцы. Галоўныя патрабаванні да выбару выступоўцам адзення (сітуацыйна-стылёвая адпаведнасць, камфортнасць, ахайнасць і інш.). Дыстанцыя да аўдыторыі. Вылучэнне прасторавых зон у праксеміцы. Накіраванасць позірку. Мімічная выразнасць выканання прамовы. Мімічныя коды базавых эмацыйных станаў. Прыёмы зняцця цаглічных мімічных заціскаў.

Поза і жэсты выступоўцы. Функцыянальныя групы жэстаў (жэсты падкрэслівальныя, эмацыянальныя, указальныя, выяўленчыя, сімвалічныя, імітацыйныя). Самарэгуляцыя мімікі і жэстаў прамоўцы.


Прыватная (спецыяльная) рыторыка
Функцыянальныя групы прамоў. Дыялагічнае маўленне. Прынцыпы стварэння інфармацыйных і агітацыйных прамоў (прынцып рэзервовых ведаў прамоўцы, мэтанакіраванага адбору матэрыялу, спалучэння новага і вядомага, дэманстрацыі ходу разважанняў у маўленні, стрыманай экспрэсіўнасці; спалучэння рацыянальных і эмацыянальных доказаў, недапушчэння зыходнай паслядоўнасці аргументаў, раз’яднання мацнейшых докзаў і аб’яднання слабейшых для ўзаемападтрымкі; комплекснай матывацыі і максімальнай канкрэтызацыі дзеяння, некатэгарычнай прадпісальнасці; ).

Прыёмы папулярызацыі інфармацыйнага выступлення. Асноўныя спосабы тлумачэння тэрмінаў і падачы лічбавых звестак. Агульныя мэты, жанры і прынцыпы стварэння забаўляльных і запаветных прамоў. Асноўныя формы славесных спаборніцтваў (дыскусія, палеміка, дыспут, дэбаты, ці спрэчкі). Прынцыпы і прыёмы спрэчкі. Шматаспектнае рэцэнзаванне выказвання.



ПРатакоЛ

узгаднення вучэбнай ПРаГРАМЫ па вучэбнай дысцыпліне, якая вывучаецца,
з Iншымi ДыСЦыПЛiНАМi СПЕЦыяЛЬНасцi





Назва дысцыплiны, з якой неабходна ўзгадненне

Сучасная беларуская мова

Педагогіка


Назва дысцыплiны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне, якая вывучаецца

Рашэнне, прынятае

кафедрай, якая

распрацавала

вучэбную праграму

(з указаннем даты

і нумара пратакола)*

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы

Прынятае рашэнне (з указаннем даты и № пратакола)

Сучасная беларуская мова


Кафедра беларускай мовы

Узгоднена. Змяненняў няма










Тэорыя літаратуры


Кафедра тэорыі літаратуры

Узгоднена. Змяненняў няма









* Пры наяўнасці прапаноў аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне, якая вывучаецца



IНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА


Асноўная і дадатковая літаратура


№№

п-п


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Год

выдання

Асноўная


1

Булыка, А.М. Красамоўства ў Беларусі /А. М. Булыка, Л.М.Мінакова, А.А.Станкевіч.–

Мінск, 2002.



2

Введенская, Л.А. Культура и искусство речи / Л. А. Введенская, Л. Г. Павлова. –

Ростов н/Д, 1995.

3

Мурина, Л.А. Практикум по теории риторики /Л. А. Мурина, Т. В. Игнатович, И. В. Таяновская. –

Минск, 2003.



4

Мурына, Л.А. Рыторыка.–

Мінск, 1998.

5

Ораторы Греции. –

М., 1985.

6

Практикум по истории риторики / Л.А.Мурина, Т.В.Игнатович, И.В.Таяновская, С.А.Шантарович. –

Минск, 2003.

7

Риторика: курс лекций / Л.А.Мурина, Т.В.Игнатович, Т.В.Мальцевич [и др.] –

Минск, 2002.



8

Сопер, П.Л. Основы искусства речи. –

Ростов н/Д, 1995.

9

Формы контроля самостоятельной работы студентов по риторике / Л.А.Мурина, Т.В.Игнатович, Т.В.Мальцевич [и др.]. –

Минск, 2003.

Дадатковая


1

Античные риторики. –

М., 1978.

2

Безменова, Н.А. Очерки по теории и истории риторики. –

М., 1991.

3

Граудина, Л.К. Теория и практика русского красноречия / Л. К. Граудина, Г. И. Миськевич. –

М., 1989.



4

Каляда, А.А. Сцэнічная мова / А. А. Каляда, А. А. Шагідзевіч. –

Мінск, 1993.

5

Клюев, Е.В. Риторика. –

М., 1998.

6

Кохтев, Н.Н. Риторика. –

М., 1995.

7

Леммерман, Х. Учебник риторики. –

М., 1997.

8

Львов, М.Р. Риторика. –

М., 1995.

9

Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово. –

М., 1996.

10

Михневич, А.Е. Ораторское искусство лектора.–

М., 1984.

11

Об ораторском искусстве: хрестоматия. –

М., 1973.

12

Поварнин, С.И. Спор: О теории и практике спора. –

М., 1992.

13

Хазагеров Т.Г. Общая риторика / Т. Г. Хазагеров, Л. С. Ширина. –

Ростов н/Д, 1994.

14

Цицерон, М.Т. Три трактата об ораторском искусстве. –

М., 1972.



ДапаЎненнi i змяненнi Ў вучэбнай праграме
на 2012/2013 навучальны год





№№

пп

Дапаўненнi i змяненнi

Прычына








Вучэбная праграма перагледжана i адобрана на пасяджэннi кафедры (пратакол № ____ от 2012 г.)


Загадчык кафедры

к.п.н., дацэнт ______________ I. У. Таяноўская




Зацвярджаю

Дэкан факультета



д. фiлал. н., праф. _______________ I. С. Роўда



: bitstream -> 123456789 -> 18846
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка